Мода На Мову @modanamovu Channel on Telegram

Мода На Мову

@modanamovu


Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Мода На Мову (Belarusian)

Добра запрашаем у канал "Мода На Мову"! Здесь мы размаўляем па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна! Наш канал #моўныяАсаблівасці прымушае задумацца над важнасцю ведання роднай мовы і выкарыстаннем яе ў быту. Мы таксама спраўляем #дакументПаБеларуску, узмацняючы пазнавальны бак пісьменнага мовазнаўства. А ўдзельнікі ў нашым канале могуць вучыцца беларускай лацінкі, выкарыстоўваць клёвыя словы, цытаты на роднай мове і атрымліваць апошнія навіны пра мову на спажывецкім рынку. Калі вам цікава развівацься і размаўляць нашай мовай, прымаце ўдзел у канале "Мода На Мову"! Падпішысяцеся нас цяпер! #моваНаСпажывецкімРынку

Мода На Мову

23 Nov, 14:00


https://znichka.space/movie/zialonaja_kniha

Мода На Мову

22 Nov, 09:59


#клёвыяСловы

Мода На Мову

22 Nov, 05:59


🤪 Калі шмат дарадцаў ды загадчыкаў, то ладу няма.

#прымаўкі

Мода На Мову

20 Nov, 09:59


👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Каштарыс — фінансавы дакумент з поўным разлікам або планам маючых адбыцца расходаў на ажыццяўленне якой-небудзь дзейнасці — смета.


#згадаймаЗначэнне

Мода На Мову

20 Nov, 05:59


🩳 Прыгаворваюць, калі чалавек бярэцца не за сваю справу.

#прымаўкі

Мода На Мову

19 Nov, 09:59


📖 НЯШМАТ

👉 нямнога, мала, небагата, недастаткова, крыху, крышку, трохі, трошкі, вобмаль, нягуста.

параўнанні: як кот наплакаў, каціныя слёзы, як панюхаць, на панюх табакі, на макава зерне, хоць на зуб, хоць запалі, пад языком, з камароў нос, як у камара, не бог ведае колькі, як бабе сесці.


#слоўнік

Мода На Мову

19 Nov, 05:59


🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Вверх тормашками

Дагары нагамі.
Дагары дрыкам.

Потырч галавою.
Сторч галавою.

#згадаймаВыраз

Мода На Мову

18 Nov, 09:59


🪓 ЯК АБУХ.

💁 Пра дурнога, тупаватага чалавека.
🖌 дурны, як ябух

💁 Пра нейкую рашучую расправу.
🖌 расправіцца, як абух з клінам

💁 Пра моцны, грубы грукат.
🖌 ляснуць, бы абухам

💁 Пра агаломшанасць.
🖌 бы абухам па галаве

#народныяПараўнанні

Мода На Мову

18 Nov, 05:59


🧂На халяву, на дурніцу, за дарма здабыць нешта ахвотнікі знойдуцца заўжды.

#прымаўкі

Мода На Мову

17 Nov, 14:00


Галаваломка | Вэрхал у галаве | Inside Out | 2015

Што адбываецца ў галаве дзіцёнка? Мультфільм "Галаваломка" у надзвычай цікавы спосаб адкрывае гэтую таямніцу. Пазнаёмцеся з 5 базавымі эмоцыямі 12-гадовай Райлі: гэта Радасць, Сум, Гнеў, Страх і Агіда. Яны дапамагаюць Райлі і кіруюць яе паводзінамі. Але што адбудзецца, калі Радасць і Сум згубяцца ў глыбінях падсвядомасці?

Пераклад і агучка #1: Дубляж (Кінаконг)
Пераклад і агучка #2: Прафесійны двухгалосы закадравы (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2316/ (Dub + DVO)

IMDb (8,1/10): https://www.imdb.com/title/tt2096673/
Rotten Tomatoes (8,9/10): https://www.rottentomatoes.com/m/inside_out_2015
Kinopoisk (8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/645118/

#мультфільм@kinakipa #камедыя@kinakipa #сямейны@kinakipa #агучка@kinakipa

Мода На Мову

16 Nov, 13:05


Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць | Fantastic Beasts and Where to Find Them | 2016

Па прыбыцці ў Нью-Ёрк абаяльны і наіўны чараўнік Ньют Скамандэр губляе некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і ставіць пад пагрозу раскрыцця патаемную магічную супольнасць!

Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2326/ (DVO)

IMDb (7,3/10): https://www.imdb.com/title/tt3183660/
Rotten Tomatoes (6,8/10): https://www.rottentomatoes.com/m/fantastic_beasts_and..
Kinopoisk (7,6/10): https://www.kinopoisk.ru/film/797840/

#фэнтэзі@kinakipa #сямейны@kinakipa #прыгоды@kinakipa #агучка@kinakipa

Мода На Мову

08 Nov, 10:00


#клёвыяСловы

Мода На Мову

08 Nov, 06:00


🐝 Не ўсё прывабнае, пажаданае лёгка дастаецца.

#прымаўкі

Мода На Мову

06 Nov, 10:01


👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Ірдзень (ж. р) — чырвань ад прыліву крыві да твару — (румянец).


#згадаймаЗначэнне

Мода На Мову

06 Nov, 06:00


🪵 Для любой работы патрэбны адпаведны рыштунак.

#прымаўкі

Мода На Мову

05 Nov, 10:01


📖 МАБЫЦЬ

👉 мусіць, можа, можа быць, магчыма, мажліва, мо, пэўна, відаць, відавочна, здаецца, бадай, здэцца, мусібыць.

#слоўнік