Historyja @historyja Channel on Telegram

Historyja

@historyja


Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot

Historyja (Polish)

Historyja to kanał na Telegramie stworzony dla miłośników historii. Tutaj znajdziesz fascynujące opowieści z przeszłości, interesujące fakty oraz ciekawostki dotyczące różnych epok. Czy kiedykolwiek zastanawiałeś się, jakie wydarzenia miały miejsce w tym samym dniu, ale wiele lat temu? To miejsce jest dla Ciebie! Znajdziesz tutaj informacje na temat znanych postaci historycznych, bitew, odkryć naukowych i wiele więcej. Niezależnie od tego, czy jesteś zapalonym historykiem czy po prostu lubisz dowiadywać się nowych rzeczy, Historyja zapewni Ci codzienną dawkę wiedzy historycznej. Dołącz już teraz i pozwól się zabrać w fascynującą podróż przez czasy dawne! Kontakt: @PanHistoryjaBot

Historyja

13 Nov, 17:02


Перфоманс Алеся Пушкіна "Шляхам Святога Язафата" Кунцэвіча, 13 лістапада 1995 год.

Historyja

13 Nov, 15:59


Ужо і патрыёты нароўні з фашыстамі ставяцца

Магчыма Вы падумалі пра лукашэнкаўскі наратыў. Але не. Тым разам анархісты "антифашисты", якія прыехалі з Беларусі ў Польшчу, на расейскай пішуць пра палякаў як фашыстаў, бо тыя пасмелі выйсці на Марш Незалежнасці ў Дзень Незалежнасці. Канешне, "антифашистов" абурыла таксама беларуская калона на маршы. Раней анархісты пісалі пра непакоенасць "нацыяналізмам" сярод беларусаў за мяжой [1]. Гэта на фоне ўзмоцненай расеізацыі і дальнейшай слабай нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Увогуле, чарговы [2] пошук "фашистов" сярод патрыётаў і нацыяналістаў надта нагадвае камуністычную савецкую прапаганду [3], якую працягвае Расія і неасавецкі рэжым у Беларусі.

А калі да гэтага дадаць абарону нелегальнай міграцыі, якую ў рамках гібрыднай вайны супраць Польшчы, Літвы і Латвіі ладзіць Расія і Беларусь, узнікае больш пытанняў.

Historyja

13 Nov, 15:12


Помнік Эміліі Плятэр у Юстянаве (Вайнэжэріс), дзе памерла гераіня і ў мясцовасці Капцёва, дзе знаходзіцца магіла паўстанкі.

Historyja

13 Nov, 13:59


Зварот Алеся Адамовіча, Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава каб беларускі гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" ("Ваяцкі марш") стаў дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь.

13 лістапада 1991 г.

Historyja

13 Nov, 13:15


Еўрарадыё пагуляла ў Армянскае радыё 😁

Бо ані Жанна Д'арк (пра гэты комплекс у белСМІ некалі зрабіў запіс канал Спадчына). І ці беларуская, таксама можна спрачацца - літвінка, калі ўжо быць больш дакладным ці як пісал Міцкевіч: "To Litwinka, dziewica-bohater". Спасылка на запіс.

Але пахвала, што ў адрозненне ад розных фармальна беларускіх феміністычных праектаў (якія больш нагадваюць расейскія адгалінаванні, калі яшчэ існуюць), Еўрарадыё хоць згадала пра Плятэр. Спадзяёмся, што будуць пісаць таксама пра іншых герояў, у тым ліку паўстанцаў як напрыклад Міхал Валовіч, Рамуальд Траўгут ці Сымон Шыдлоўскі. Іх "гендары" не гратнавыя, але не павінны пакараць за згадку 😏

Historyja

13 Nov, 12:29


13 лістапада 1996 года крэсла старшыні ЦВК заняла Лідзія Ярмошына. Да гэтага ЦВК кіраваў Віктар Ганчар. Але 13 лістапада 1996-га года ягоныя паўнамоцтвы прыпынілі. Калі той прыйшоў 14 лістапада на працу, яго літаральна вынеслі з кабінету. У 1999 годзе "знік" - быў забіты лукашэнкаўцамі.

Historyja

13 Nov, 11:44


Хто хацеў БССР (СССР) 2.0?

Ці стане Вячаслаў Даніловіч галоўным цэнзарам гістарычнай літаратуры і гістарычных навуковых прац Рэспублікі Беларусь?

Крыніца

Historyja

13 Nov, 11:00


13 лістапада 1915 года ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Вільня знаходзілася тады ў зоне нямецкай акупацыі.

Historyja

13 Nov, 09:01


13 лістапада 1655 года войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай гетмана Паўла Сапегі атрымала перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасця.

Historyja

13 Nov, 07:01


13 лістапада 1996 года Лукашэнка прыляцеў у Маскву і выступіў у Дзярждуме. Прасіў аб дапамозе, палохаў беларускімі нацыяналістамі ва ўладзе і НАТА.

Historyja

13 Nov, 05:01


13 лістапада 1806 года нарадзілася Эмілія Плятэр – удзельніца і адзін з сімвалаў вызвольнага антырасійскага паўстання 1830-31 гг. Акрамя таго Плятэр збірала звесткі пра беларускі фальклор.

Адам Міцкевіч прысвяціў ён верш, частка якога ў перакладзе гучыць прыблізна так:

Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі…
Хто ж мог знаць што баёў завадатар
Быў… дзяўчынай! Была – сьлёз не трэба, жанкі –
То літвінка Эмілія Плятэр!

Historyja

12 Nov, 13:31


Постсавецкая класіка ў Беларусі

Historyja

12 Nov, 11:30


1852 год. Праваслаўны святар Іасафат Зубовіч хрысціць праваслаўнае дзіця іменем Іасафат (у гонар святамучаніка Іасафата Кунцэвіча). Сіла звычкі ці "свядомая грамадзянская пазіцыя"?
Хлопчык Іасафат і дзяўчынка Іасафата зніклі з беларускага іменаслова. А некалі гэта полацка-віцебскае імя было сапраўдным брэндам агульнаеўрапейскага маштабу. (Dis)Connecting people з 1623 году.
Пра рэкламныя кампаніі і механізмы актывацыі брэндаў у 17-18 ст. пішу тут: "Окрестихъ раба Божаго Ежефата": практика имянаречения в честь Иосафата Кунцевича как маркер самоидентификации униатской руси в Великом княжестве Литовском XVII-XVIII вв. // Религия и русь, XV-XVIII вв.

Dzianis Liseichykau

Historyja

12 Nov, 09:49


"Intermarium — Naša moc u adzinstvie!"

Калона з удзелам беларусаў, у тым ліку ад арганізацыі "Рух". "Міжморская калона", марш Незалежнасці, Варшава.

Historyja

08 Nov, 16:01


Пад свой сьцяг чырвона-белы
Пасклікай усіх сыноў,
Параскіданых па сьвеці,
Каб вярталіся дамоў.


Ігнат Дварчанін, 1917

Historyja

08 Nov, 14:30


Пужанне апазіцыяй, нянавісць да "свядомых нацыяналістаў", фэйкі пра канцлагеры нацыянал-радыклаў, плач па СССР, любоў да Расіі і "великого" расейскага народа, фантазіі нібыта палова беларусаў гэта паўрасейцы, дрэнны Захад, выступ супраць прыватнай уласнасці, агітацыя за бальшавіцкае 7 лістапада, танны папулізм і апеляцыя да "простага народа". У падшклоўскага нічога не змянілася.

Адзінае, праўду сказаў: "мы своими детьми и внуками всегда будем проклинаться".

Historyja

08 Nov, 13:30


Беларусь нацыянальная ці савецка-расейская?

Два гістарычныя выбары Беларусі адным здымкам.

Historyja

08 Nov, 12:54


Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя

Пінскую семінарыю заснаваў у 1925 годзе біскуп Зыгмунт Лазінскі. Яна дзейнічала да 1939 года. Пасля падзення СССР адраджэнне і новае адкрыццё семінарыі адбылося ў 2001 годзе, дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтэка - чытаем.

Ці звязана гэта з хвалай рэсаветызацыі ды агульна расеізацыі, а значыць і змагання з "заходнім" Каталіцкім Касцёлам?

Historyja

08 Nov, 10:52


Цікава, што жанчына, якая на стадыён з дзясяткамі беларускіх сцягоў і антылукашэнкаўскіх лозунгаў прыйшла з лукашэнкаўскім сцягам, як аргумент прывяла, што яна нарадзілася пад гэтым сцягам. Але зноў павярхоўны фармалізм згуляў супраць абаронцаў белорусского.

Праблема ў тым, што жанчына не магла нарадзіцца пад гэтым сцягам, бо лукашэнкаўскі, хоць неасавецкі, але ў новай форме вярнуўся ў 1995 годзе (пазней таксама адбываліся малыя мадыфікацыі). Калі б расейскамоўная Тацьяна хацела прыйсці пад сцягам, пад якім нарадзілася (I 1991), трэба было б узяць сцяг БССР (з сярпом і молатам) і СССР. Але тады б магла мець праблемы за прапаганду камунізму, якая ў Польшчы забароненая.

Яшчэ можна задацца пытаннем, ці не нарадзілася пад партрэтам Леніну і тады дзе ён? Ну і калі напрыклад яе дзед або бабця (хаця тут хіба бабушка) нарадзіліся ў перыяд 1941-1944, або ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, дык пад якім сцягам выходзілі б?

Ці можна гэта палічыць як аднаасабовы пікет да камуністычнага свята на 7 лістапада? 😆

Historyja

08 Nov, 08:00


8 лістапада 1784 года нарадзіўся Тэадор Нарбут - гісторык, літвін. Ягоная постаць займае заўважнае месца ў беларускай, а таксама літоўскай і польскай гістарыяграфіі. Галоўная ягоная праца, "Гісторыя літоўскага народу", - адзін з першых навуковых твораў, прысвечаных гістарычнай Літве.

Historyja

08 Nov, 06:01


8 лістапада 1883 года нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі - беларускі гісторык, пісьменнік, палітычны дзеяч і адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэння.

Напісаў першую гісторыю Беларусі, стварыў фундаментальную гісторыю беларускай літаратуры, склаў адзін з найцікавейшых слоўнікаў беларускай мовы, сфармуляваў ідэі, што жывяць і натхняюць нацыю па сённяшні дзень. Як многія прадстаўнікі беларускіх эліт, быў расстраляны саветамі.

Historyja

07 Nov, 18:01


"Тое, што мы бачым вакол – гэта наступствы нераскаянага камунізму. Уся слава СССР, ваенрукі, усе гэтыя піянеры, пентаграмы той жа чырвоны звер, які вылазіць з бездані. А тым часам каля кожнага беларускага гораду беларускія Курапаты. Таму кожны беларус павінен ведаць зло, якое зрабіў камунізм на гэтай зямлі."

Павал Севярынец

Historyja

07 Nov, 16:40


"Лукашызм вырас з НЕЛЮСТРАВАНАГА камунізму. З не забароненай камуністычнай партыі. З нязвольненых з воўчым білетам наменклатурных кар’ерыстаў і чырвоных дырэктараў. З нязнішчанага КДБ. З нераскрытых архіваў. Мы не справіліся з праблемай 30 гадоў таму, і яна напаткала нас праз пакаленне. Калі мы дазволім гэтаму паўтарыцца, мы скрадзем будучыню ў нашых дзяцей"

Міхаіл Кірылюк

Historyja

07 Nov, 15:22


Савецкае тэлебачанне пра 7 лістапада 1990 года, калі ў адзін дзень прайшоў мітынг камуністаў, а пазней антыкамуністычная акцыя БНФ.

Historyja

07 Nov, 14:33


«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?

Геральдычная рада «Пагоня» прэзентавала свой праект па дэкамунізацыі гарадской прасторы Мінска. Мы распыталі пра яго больш падрабязна непасрэднага ініцыятара і публіцыста Алеся Чайчыца.

https://nashaniva.com/354893

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Historyja

07 Nov, 14:00


1959 год. Мазураў чытаў даклад па-беларуску, чым Хрушчоў быў вельмі абураны. Нібыта менавіта гэты выпадак натхніў яго на сумнавядомую фразу: «Чем скорее мы все будем говорить по-русски, тем быстрее построим коммунизм». Утапічны камунізм не пабудавалі, а навязаная расейская мова засталася.

Historyja

07 Nov, 13:01


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не баяўся асуджаць камунізм, калі гэта яшчэ было незразумелым і непапулярным сярод значнай часткі грамадства.

Historyja

07 Nov, 12:01


Улётка БНФ з заклікам прыйсці на плошчу Якуба Коласа 7 лістапада 1990 года.

Historyja

07 Nov, 10:01


“Гэтая шматтысячная маса ў салдацкіх шынэлях і была той самай сілай, што ажыццявіла кастрычніцкі пераварот у Менску і на Заходнім фронце... 25 кастрычніка 1917 года бальшавізм быў чужы для шырокіх масаў [у Беларусі]” (В. Кнорын)

“Моцных сувязяў з рабочымі няма, дзеля блізкасці да фронту наша [бальшавіцкая ў Беларусі] арганізацыя па сутнасці ваенная” (А. Мяснікоў)

“Гэтая ўлада была заўсёды чужая, небеларуская. Камуністычную ўладу стварылі не беларускія сяляне і рабочыя, а расейскае войска, якое стаяла на Заходнім фронце” (беларуская газета “Крыніца”, 1932).

Апроч Рэспублікі Беларусь, адзначаюць "cьвята" толькі ў "Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы" (прызнана Радай Эўропы як тэрыторыя, дэ-факто акупаваная РФ).

Крыніца: Nicholas 'Mikalaj' Packajeu

Historyja

07 Nov, 08:00


Кінь саромецца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні,
Папрацуй над сялібай сваёй,
А пасля з ціхатой адпачні!..

7 лістапада 1896 года нарадзіўся Міхась Чарот - беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. Забіты саветамі ў 1937 годзе.

Historyja

07 Nov, 05:00


7 лістапада 1990 года ў Менску каля Дома ўрада мела месца антыкамуністычная маніфестацыя і мітынг-шэсце "Памяць ахвяр камуністычнай дыктатуры"

Historyja

27 Oct, 16:09


Хто разумее, хто лепш разумее?

"...иногда вижу там в дияспорах, да, среди людей, которые вот там живут уже давно, очень заграницей. Вот этого как бы немножко непонимания ситуацыи, что же было в 20-м" - сказала Тацьяна Хоміч (у арыгінале на расейсай) у адказ Зянону Пазняку, у дачыненне якога апошні час на "Нашай Ніве" вядзецца "спецыяльная інфармацыйная аперацыя", аднак гэта асобная справа.

Выказванне адразу насоўвае пытанне шырэйшага кантэксту. А калі параўнаць прадстаўнікоў дыяспары, якія захавалі беларускую культуру і разуменне палітычнай сітуацыі з тымі, якія толькі ў 2020 зразумелі? А што калі ўзяць тых з дыяспары, якія задоўга да 20-га папярэджвалі перад Расіяй, што далей не разумее частка новых праціўнікаў лукашэнкаўскага рэжыму ў Беларусі і за мяжой? І гаворка тут абсалютна не толькі пра аднаго дзеяча. Можа таксама варта памятаць, што менавіта дыяспара (асабліва ў час савецкай акупацыі, калі ў Беларусі яна ўспрымалася як норма) захоўвала шмат элементаў нашай культуры (ад сімвалаў і святаў, пра якія некаторыя толькі ў 20-м даведаліся да шэрагу выданняў, традыцыі, сваіх гістарычных наратываў ітд.). Можна таксама згадаць эміграцыю 1990-х, прадстаўнікі якой папярэджвалі жыхароў Беларусі перад Расіяй і Лукашэнкам, аднак многія не хацелі гэтага ўспрымаць і ўсведамляць, чаго эфекты бачна сёння. Прыклад Васіля Быкава толькі адзін са шматлікіх, аднак найбольш вядомы і характэрны.

Згадваецца таксама думка гісторыка і беларуса Падляшша Алега Латышонка: "Прыехалі новыя людзі з Беларусі, але — гавораць па-расійску. Мы дзесяцігоддзямі стараемся захаваць і развіваць беларушчыну, а тут — «чырыкаюць» па-маскоўску. Першая думка: а ці яны нашыя?". Не сакрэт, што нацыянальная свядомасць часта ішла разам з палітычнай, асабліва ў беларускім кантэксце.

У інтэрв'ю таксама прагучаў шаблон пра "переписывание истории" (натуральная з'ява, якая ў расейскамоўнай прасторы замацаваная як негатыўная фраза) ды можна было пачуць, што ў людзей "меняется память", што таксама з'яўляецца натуральным. Можна мелася на ўвазе, што людзі пераасэнсоўваюць некаторыя падзеі і пачынаюць глядзець праз іншы пункт гледжання? У тым ліку калі даведваюцца, што той ці іншы дзеяч у тым часе сказаў тое і іншае, аб чым ужо ўмоўна сёння не вельмі ахвотна згадваецца, у тым ліку на старонках часткі СМІ. Або з ўлікам іншых фактараў.

Тым не менш, выказванне стала нагодай, каб заклікаць да хаця б малога зацікаўлення тэмай дыяспары, асабліва ў гістарычным кантэксце і яе ўнёску ў захаванне нашай культуры, што часта было шчыльна спалучана з выдатным разуменнем палітычнай сітуацыі ў краіне, рэгіёне і свеце, нават і жыццю на іншым баку залежнай заслоны. І яшчэ варта згадаць пра эміграцыю не толькі XIX і XX стагоддзяў, але таксама XIX ст.

На здымку беларускі сцяг каля гарадской ратушы ў Таронта. Сакавік, 1969 год.

Historyja

27 Oct, 14:56


"Цяпер перад беларускай нацыяй зноў, як і ў 1918-м годзе паўстала задача абараніць незалежнасьць ад агрэсіі расейскага імпэрыялізму (...) Беларусам пара даўно зрабіць высновы з гісторыі. Пакуль існуе Расея як вялікадзяржаўная каляніяльная сістэма — датуль будзе існаваць руская імпэрыялістычная палітыка. Сутнасьць гэтай палітыкі на захадзе — зьнішчыць Беларусь. Ня мае ніякага значэньня, якая будзе ўлада ў Расеі і хто будзе кіраваць імпэрыяй. Гэтая палітыка ўжо працягваецца сотні гадоў, і Расея не хавае сваёй мэты.

Расейскай акупацыйнай інтэграцыі мы мусім супроцьставіць нашу Беларускую Салідарнасьць і абарону Незалежнасьці Беларусі. Беларуская Салідарнасьць за Беларусь і Незалежнасьць — гэта вялікая сіла, пра магутнасьць якой шмат хто з нас не здагадваецца. Яна гуртуецца, вырастае і павялічваецца"

Зянон Пазняк, 2000 год.

Historyja

27 Oct, 12:31


Вітаўт на помніку 1000-годдзя Берасця

Historyja

27 Oct, 10:01


Пра вялікага князя літоўскага Вітаўта і часы яго панавання, калі гістарычная Літва мацавалася як істотная еўрапейская дзяржава.

https://www.youtube.com/watch?app=desktop&v=OVvNs312oKg

Historyja

27 Oct, 09:30


27 кастрычніка 1890 гора нарадзіўся Віктар Шутовіч - ксёндз, беларускія дзеяч, публіцыст, аўтар зборніка "Калядныя песні". За беларускія казанні амаль не быў асуджаны санацыйнымі ўладамі. У перыяд 1944-1945 служыў у Чырвоным касцёлы. Пасля прыходу другіх саветаў арыштаваны камуністамі і асуджаны на 10 гадоў зняволення, да 1955 знаходзіўся ў савецкіх лагерах (комі АССР).

Historyja

27 Oct, 08:30


27 кастрычніка 1939 года літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню. Пасля гэтай падзей у Літве казалі так: "Вільню нам, а нас саветам..."

Historyja

27 Oct, 06:01


27 кастрычніка 1430 года памёр вялікі князь Вітаўт

Historyja

26 Oct, 13:01


Старая карыкатура, якая высмейвала прарасійскіх жыхароў Беларусі. Нямала актуальна і сёння.

Historyja

26 Oct, 10:00


Адпусьціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там Бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой?
Абрыдлі сосны,
нават камень ня ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой —
плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусьціце мяне да хаты.
Як жа так — прапусьціць сяўбу?
Я ж да сьмертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю, і —
дадому, у Журавы!
Зайду ў двор,
абдыму матулю,
пацалую,нібы жывы.

Анатоль Сыс

Historyja

26 Oct, 07:30


26 кастрычніка 1810 года нарадзіўся Генрых Дмахоўскі – скульптар і ўдзельнік вызвольнага антырасійскага руху.

Удзельнічаў у антырасійскіх паўстаннях 1830-31 гг. і 1863-64 гг. Акрамя таго праславіўся як скульптар. У ЗША для будынку кангрэсу ў Вашынгтоне стварыў бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Пасля вяртання на Радзіму, у Вільні стаў аўтарам помніка Барбары Радзівіл, фігуры Св. Уладзіслава для віленскай кафедры і помніка Уладзіслава Сыракомлі. Загінуў у 1863 годзе ў баях з расійскімі акупантамі.

Historyja

26 Oct, 06:00


26 кастрычніка 1959 года нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Сыс

Historyja

25 Oct, 13:02


У міжваеннае дваццацігоддзе нават існаваў такі жарт: Жыхары Вільні дзеляцца на тых, хто працуе ў «Электрыце» і тых, хто жадае там працаваць.

У пачатку 1930-х гадоў радыёпрыёмнікі з Вільні разыходзіліся па ўсёй Заходняй Беларусі, да таго прыватная фірма «Elektrit» атрымлівала залатыя медалі на міжнародных выставах. Але, калі Вільню занялі саветы, фабрыку перавезлі ў Менск. Супраць «эвакуацыі» завода выступіў апошні яго гаспадар Навум Левін. Хутка Левіна арыштавалі. Ён памёр у ГУЛАГу. Перавезеныя віленскія інжынеры ў скарочаныя тэрміны павінны былі навучыць савецкіх спецыялістаў сваім ведам, а пасля частку былых грамадзян Другой Рэчы Паспалітай абвінавацілі ў «антысавецкай агітацыі» і арыштавалі. Некаторыя з гэтых людзей знаходзіліся ў турме НКУС на вуліцы Валадарскага і былі пазней расстраляныя. Іншых накіравалі на лесапавал. Так пачалася гісторыя «новага» менскага радыёзавода, які з часам стаў «Гарызонтам».

Гісторыя аднаго брэнда: «Электрыт», які стаў «Гарызонтам»

Historyja

25 Oct, 11:00


Беларус - ахоўнік Сталіна

Мікалай Уласік нарадзіўся 22 траўня 1896 года ў вёсцы пад Слонімам. Рабіў кар'еру ў чэкісцкіх структурах. Ужо ў 1927 годзе ўзначаліў спецахову Крамля ды фактычна самога Сталіна. Уласік з 1931 года быў таксама целаахоўнікам Сталіна, найдаўжэй з усіх іншых. У 1952 годзе зняты з пасады і праз нейкі час арыштаваны, у 1956 годзе памілаваны.

Памёр у сталіцы сваёй савецкай радзімы - у Маскве.

Historyja

25 Oct, 09:02


25 кастрычніка 1936 года нарадзіўся Віктар Тураў - беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Менавіта ён экранізаваў такія творы як "Палеская хроніка", "Людзі на балоце", "Я родам з дзяцінства" і "Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах".

У сувязі са 100-годдзем кінематаграфіі (1994) фільм "Цераз могілкі" рашэннем ЮНЕСКА быў унесены ў спіс 100 найбольш значных фільмаў свету. Уключаны ЮНЕСКА (1995) ў лік 50 кінематаграфістаў свету, з якіх складаўся Ганаровы камітэт па святкаванню 100-годдзя кінематаграфіі.

Historyja

25 Oct, 07:31


25 кастрычніка 1858 года нарадзіўся Эдвард Пякарскі - беларускі і польскі этнограф, географ, фалькларыст. За антыцарскую дзейнасць сасланы ў Сібір. Там стаў даследчыкам Сібіры і якутазнаўцам. Аўтар 13-томнага Слоўніка якуцкай мовы і прац пра якутаў ды іх край.

Historyja

25 Oct, 06:00


25 кастрычніка 1920 года войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць бальшавікоў.

Historyja

24 Oct, 13:00


Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне.

Historyja

24 Oct, 11:30


Нібы смешна, а нібы не.

Аднак бачна, хто адмаўляе працэс расеізацыі (русіфікацыі) і спрабуде давесці, што расейская мова - родная мова беларусаў, а насаджэнне расейскай - нібыта натуральны працэс, нярэдка з выкарыстаннем набору слоў "так исторически сложилось".

Historyja

24 Oct, 10:36


"Кандыдат ад народа на якога прагаласавала большасць грамадства негатовая да незалежнасці"

Калі і чаму пачала змяняцца рыторыка Лукашэнкі? Чаму беларускі народ прагаласаваў за кандыдата з-пад Шклова? Чым беларусам спадабаўся той кандыдат? Што тады адбывалася ў Беларусі? Як датычная настальгія да СССР і простанародны "мужыцкі" вобраз?

https://www.youtube.com/watch?v=TtKY3RpHp_U

Historyja

24 Oct, 08:00


24 кастрычніка 2018 года ў лукашэнкаўскім спісе "экстрэміскіх матэрыялаў" з'явілася крычалка "Хто не скача – той маскаль".

На відэа кадры з матчу Украіна-Беларусь у Львове ў 2015 годзе.

Historyja

24 Oct, 06:01


24 кастрычніка 1795 года манархі Расіі, Прусіі і Аўстрыі ўзгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі трэці падзел нашай гістарычнай дзяржавы - Рэчы Паспалітай

Historyja

23 Oct, 14:40


"Што ж датычыцца Апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, то я думаю, што ў тых умовах, у той час менавіта Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта, канешне, яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта скончыцца -- незалежна ад гэтага , ад лёсу Беларусі наогул, -- зноў жа, у гістарычным вымярэньні гэта будзе вельмі значна і гэта будзе ацэнена праз вякі".

Васіль Быкаў

Historyja

23 Oct, 11:30


Марыя Ластоўская (Marija Ivanauskaitė-Lastauskienė) - літоўская пісьменнікі і жонка Вацлава Ластоўскага.

Нарадзілася 15 траўня 1872 года ў шляхецкай сям'і Іваноўскіх. Пачаткова пісала на польскай мове, пазней на літоўскай, але ведала беларускую. Менавіта ў віленскім доме Ластоўскіх сустракаліся беларускія інтэлектуалы, у тым ліку Янка Купала, якога Марыя добра ведала.

Вацлаў і Марыя мелі двое дачок - Ганну і Станіславу.

Historyja

23 Oct, 09:42


🦄 Нават сёння не здзіўляюць думкі ў духу "канец гісторыі" (ад якіх аўтар Фукуяма адмовіўся яшчэ ў тыя самыя 1990-я.). Наіўнасць ды неразуменне трываласці гістарычных механізмаў не з'яўляецца рэдкаcцыю, "усё-ткі XXI стагоддзе" дае шмат прыкладаў.

🪆Таксама не здзіўляе, што пашпартна беларускія расеізаваныя (расейскамоўныя) пісьменнікі не могуць без расейшчыны, нават, калі тэма кранае беларускай спецыфікі.

Але няўжо ў кантэксце прадбачання і "мы - эліты" не знайшлося месца на кароткую згадку пра тых прадстаўнікоў эліт, якія з 1990-х папярэджвалі перад Расіяй і якіх многія, ад 1990-х да 2022 года (некаторыя далей), абзывалі "русофобами" і баранілі "русский мир", у тым ліку прыдуманы "хороший"? Тым больш, што сама пісьменніца Святлана Алексіевіч, якая "верила в Россию"[1], адносна нядаўна прызнала, што "Зянон Пазняк меў рацыю" [2][3]. І што Мікола Статкевіч прадбачыў сітуацыю ў Беларусі. Дарэчы, іншы Нобелеўскі Лаўрэат і цяпер зноў палітзняволены, Алесь Бяляцкі, таксама папярэджваў. І не толькі яны.

Крыніца

Historyja

21 Oct, 07:01


21 кастрычніка 1672 года ў Касуце каля Вілейкі нарадзіўся Піліп Орлік – украінскі дзеяч, гетман Запарожскага Войска, паэт, аўтар "Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага", давераная асоба Івана Мазепы.

Historyja

21 Oct, 05:00


21 кастрычніка 1878 года нарадзіўся Уладзімір Пічэта - беларускі гісторык, археолаг, заслужаны прафесар, першы рэктар БДУ.

Узначальваў Беларускае навукова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў "Гісторыя беларускага народа" у Беларускім народным універсітэце (Масква). У 1921-30 гг. рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі XVI-XX ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі. Рэпрэсіраваны саветамі, у выніку чаго пазбаўлены звання акадэміка ды сасланы на 5 гадоў у Расію. У 1935 годзе справа Пічэты перагледжана, паводле адной версіі, дзякуючы дапамозе былога аднакурсніка і тады прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Эдварда Бэнэша.

Historyja

20 Oct, 13:50


Манаскі ордэн езуітаў пакінуў значны сьлед у гісторыі і культуры Беларусі. Сьведчаньні яго прысутнасьці ў выглядзе касьцёлаў і кляштараў раскіданыя па ўсёй краіне, езуіцкія дакумэнты і кнігі захоўваюцца бібліятэках, музэях і архівах, згадваюцца ў падручніках і навуковых працах.

https://www.svaboda.org/a/33162318.html

Historyja

20 Oct, 12:29


"Праблема суду над камунізмам зусім не ў камунізме, а ў тым, што мусіць быць сьцьверджана іншая праўда. Мы можам колькі заўгодна крытыкаваць і тое, што было, і тое, што ёсьць, але так нічога й не зразумеем, пакуль не пачнем сьцьвярджаць, пакуль ня сьцьвердзім адваротнага. Да прыкладу, як можна крытыкаваць антыбеларускую палітыку цяперашніх уладаў у апазыцыйнай газэце па-расейску?"

Сяргей Дубавец, "Вострая Брама"

Historyja

20 Oct, 11:29


20 гадоў таму забілі журналістку «Салідарнасьці» Вераніку Чаркасаву. Забілі гэтак, каб ўсе жахнуліся: некалькі дзясяткаў удараў нажом. Выканаўцаў не знайшлі (ды і насамрэч не шукалі), але гэта было несумненна палітычнае забойства, бо Вераніка кранала тэмы, зьвязаныя зь вялікімі грашыма (а вялікія грошы тады ўжо цалкам кантраляваліся ўладай). Вечная Памяць.

Historyja

20 Oct, 10:21


20 кастрычніка 1919 года нарадзіўся Уладзімір Набагез - выпускнік Наваградскай беларускай гімназіі. Мабілізаваны ў Войска Польскае ў 1939 годзе, трапіў у нямецкі палон і был вызвалены ў 1941 годзе. Працаваў у нямецкім Беларускім прадстаўніцтве. Апынуўся на эміграцыі, дзе актыўна дзейнічаў у беларускім руху. Быў сябрам Рады БНР, Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), а таксама сябрам Замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі. Доктар медыцынскім навук.

Янка Запруднік пісаў пра Набегеза: "Др. Уладзімір Набагез праз усё жыццё захаваў беларускі патрыятызм, які ён вынес з наваградскага асяродздзя. Адзначаўся моцнай сілай волі і адначасна сціпласцю у дачыненні да свае асобы".

Historyja

20 Oct, 10:01


Пагоня з гроша літоўскага часоў Жыгімонта Аўгуста

Historyja

20 Oct, 07:30


20 кастрычніка 1906 года нарадзіўся Канстанцін Быліч - беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.

Захапленне тэатрам прывяло Кастуся ў трупу знакамітага Уладзіслава Галубка. Таксама вядомы як выканаўца ролі Кастуся Каліноўскага ў "Кастусь Каліноўскі" (Е. Міровіча). Кіпучая жыццядзейнасць і энергія мастака патрабавалі выхаду ў розных накірунках творчасці. Выступаў як канферансье, дэкламатар, танцор. Вельмі любіў маляваць і ўвесь вольны час аддаваў гэтаму захапленню.

Historyja

20 Oct, 06:01


20 кастрычніка 1888 года ў Вільні нарадзіўся Аляксандр Бурбіс - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, акцёр і рэжысёр. Адзін з пачынальнікаў беларускага тэатра, аўтар даследаванняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве, пазней намеснік народнага камісара замежных спраў БССР.

Язэп Лёсік пісаў пра Бурбіса пасля яго смерці: "Спі ж спакойна, беларускі прароча! (...) Спачывай, найлепшы сыне Беларусі! Імя тваё не забудзецца ніколі!"

Historyja

19 Oct, 15:27


"Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі ні ў якое параўнанне не ідзе з Польшчай у 1980-х" — віцэ-спікер Сената Польшчы

Пра што і была гаворка. Пару цытат з інтэрв'ю.

💬 "Ні ў якім разе нельга трактаваць беларускіх, нават самых нізкіх [ніжэйшага узроўню] чыноўнікаў як чыноўнікаў нармальнай дзяржавы. Гэта злачынная дзяржава на чале з самым вялікім злачынцам"

💬 "Мы маглі смяяцца проста ў твар тагачасным міліцыянтам. Я літаральна пляваў на фатаграфіі Леніна і Дзяржынскага ў маёй школе, і мне ніхто нічога за гэта не зрабіў"

💬 "Мы спявалі ўсе патрыятычныя, антыкамуністычныя песні. І нічога. Камуністы тады, у канцы 80-х, нас баяліся, а не мы іх."

💬"Каміньскі адзначае, што грунту для нейкай нянавісці паміж палякамі і беларусамі няма. Беларусы здаўна жывуць на тэрыторыі сучаснай Польшчы, з'яўляюцца афіцыйна прызнанай нацыянальнай меншасцю «са сваёй рэлігіяй і мовай, самавызначэннем»"

Крыніца

Historyja

19 Oct, 12:59


Беларускія карані польскага сімвалу змагання з камуністамі

Jerzy Popiełuszko – вядомая постаць у польскай гісторыі. Дня 14 верасня 1947 года ў вёсцы Акопы на Падляшшы нарадзіўся ксёндз Ежы Папялушка – капелан «Салідарнасці», які быў забіты функцыянерамі камуністычнай Службы бяспекі. З-за сваёй нязломнасці пад ціскам рэпрэсіі з боку камуністаў, Папялушка стаў сапраўдным ціскам змагання за свабоду і годнасць. Прадстаўнікі Службы Бяспекі (аналаг КДБ) забілі яго 19 кастрычніка 1984 года. Пахаванне сабрала мільён людзей і стала адной з самых вялікіх патрыятычных маніфестацыі 1980-х гг. у Польшчы. У 2010 годзе капелан быў уключаны ў лік каталіцкіх благаславёных. У Беларусі ў Камайскім касцёле знаходзіцца рэліквія – аскепачак косці благаславёнага Ежы Папялушкі.

Не сакрэт, што роднай мовай будучага ксяндза была беларуская мова.

Historyja

19 Oct, 12:01


19 кастрычніка 1990 года грэка-каталіцкі мітрапаліт Уладзімір Стэрнюк выдаў грамату на арганізацыю першай навейшай уніяцкай парафіі ў Беларусі, у Менску.

Historyja

19 Oct, 11:00


19 кастрычніка 1996 года, Менск. Міліцыя "ахоўвае" ад грамадзян Палац спорту, дзе збіраецца "Первое Всебелорусское народное собрание".

Historyja

19 Oct, 10:01


"Вянок", вершы "С. Палуяну" Максіма Багдановіча, паэма Янкі Купалы "Курган" і "Раны" Ядвігіна Ш. прысвечаны яму.

19 кастрычніка 1890 года нарадзіўся Сяргей Палуян - беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца. Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі, "адкрывальнік Багдановіча". Менавіта Палуян адшукаў у архіве "Нашай Нівы" сшытак з вершамі Максіма Багдановіча. Рэдакцыя палічыла іх незразумелымі для селяніна, а Ядвігін Ш. ахрысціў "дэкадэнскімі". Але Палуян разглядзеў у Багдановічу генія ды настаяў на тым, каб вершы друкаваліся.

Супрацоўнічаў з украінскім рухам ды зрабіў сістэматызаваны агляд культурна-гістарычнага жыцця ўкраінскага народу і беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў пачатку ХХ ст. Таксама падтрымліваў духоўнае адраджэнне іншых нацыяў — чувашоў, якутаў, украінцаў. Памёр ў Кіеве ў 1910 годзе.

Historyja

19 Oct, 07:02


19 кастрычніка 1988 года ў Менску прайшоў устаноўчы сход таварыства "Мартыралог Беларусі" — грамадскага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяр камунізму і сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.

Historyja

19 Oct, 05:01


19 кастрычніка 1988 года па прапанове Зянона Пазняка быў створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" - грамадска-палітычнага руху за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры ды за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Усё адбылося ў Чырвоным касцёле. Адначасова быў заснаваны "Мартыралёг Беларусі" - таварыства памяці ахвяр камунізму і савецкага таталітарызму.

"Менавіта апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта, канешне, яе заслуга" - казаў Васіль Быкаў.

У БНФ "Адраджэньне" увайшлі выдатныя прадстаўнікі беларускай нацыі: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дубавец, Алег Трусаў, Аляксей Карпюк і шмат іншых.

Historyja

18 Oct, 15:49


Супраць каго???????

Historyja

18 Oct, 13:59


Значок дэпутацкай групы БНФ "Адраджэньне" у Вярхоўным Савеце

Historyja

18 Oct, 12:29


> "усё чынавенства, якому належыць улада ў Беларусі, памякчэла і павярнулася тварам да народа"
> у 1994 годзе народ выбраў Лукашэнку прэзідэнтам

Паказальна, што некаторыя замест прыняць факты і зрабіць высновы, вераць у альтэрнатыўную рэчаіснасць. У тым ліку ў дачыненне 1917/1918, 1937, 1939/1941/1944, 1994 і 2020 ("мы уже победили", "97/3%" і так далей). Хутчэй за ўсё нежаданне цвяроза ўспрымаць факты ў нейкай ступені прывяло да сённяшнай сітуацыі і яе патрымлівае.

Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама" - Васіль Быкаў пра выбары 1994 года.

Historyja

18 Oct, 10:42


Ніл Гілевіч пра маладафронтаўцаў: "На вас мая сёння надзея!", 2009 год.

Historyja

18 Oct, 08:30


Старонка Статутуту 1588 года друкам таго года кірыліцай і staronka Statutu Vialikaha Kniastva Litoŭskaha łacinkaj drukam 1595 hoda.

Historyja

18 Oct, 07:56


Ініцыятыва MALDZIS вяртае Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-ім годзе на польскай мове.

Старадрук знойдзены ў антыкварнай краме ў Калішы і набыты на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Сяргея Казлоўскага, Рамана Андрыянава, Філіпа Дайнэкі і Дар’і Сліж.

Статут будзе выстаўляцца на адмысловых мерапрыемствах па-за Беларуссю, але праз некаторы час будзе перададзены ў першую меркаваную сталіцу ВКЛ – Наваградак, у мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, у якасці грамадскага падарунка.

👉 Чытаць падрабязней
👉 Падтрымаць нашу дзейнасць