жыццё-маліна @mallina_by Channel on Telegram

жыццё-маліна

@mallina_by


Канал YouTube-праекта Мікіты Мелказёрава: https://www.youtube.com/channel/UCevXOj07WgmJ8f39rGEmVDA/?sub_confirmation=1

Рэклама і іншыя прапановы: @MalinaZBot

жыццё-маліна (Belarusian)

жыццё-маліна - канал YouTube-праекта Мікіты Мелказёрава. Тут вы знойдзеце шмат відэа па любым тэмам - ад падарожжаў да любімых страв. Сярод відэа можна знойсці і навучальныя матэрыялы, што дапамагуць у развіцці і паляпшэнні свайго жыцця. Калі вы цікавіцеся рознымі аспектамі жыцця і хочаце паглыбляцца ў розуменне свайго свету, то жыццё-маліна - гэта канал для вас! Не забудзьце падпісацца на канал, каб быць у курсе апошніх абнаўленняў. Рэклама і іншыя прапановы можна адправіць па кантактнаму тэлеграм-канту @MalinaZBot.

жыццё-маліна

08 Feb, 08:03


⚡️Новая маліна — на канале!

Гость – режиссёр Андрей ГНЁТ, который был в шаге от того, чтобы Сербия выдала его в лапы режима Лукашенко. Мы поговорили о том, как спастись, когда все против тебя, как занесло в Сербию, про съемки российской рекламы и почему отказался работать с Полиной Гагариной.

А также – сколько денег потратил на спасение своей жизни и сколько остался должен, как выжить в сербской тюрьме, а вдобавок несколько историй про наркобарона из Черногории и убийцу Дарко, который респектнул Гнёту.

🔗Падпіска, лайк, камент – пагналі! https://youtu.be/Bv71Of9NAD0?si=jwsCdissP9xdrEoQ

жыццё-маліна

07 Feb, 14:10


😱Ці гатовы мужчыны да гендарная роўнасці?

Сацыялагіня, феміністка і дырэктарка Цэнтра новых ідэй тлумачыць, чаму некаторыя мужчыны баяцца моцных лідарак. Вельмі цікавыя разважанні – чытайце ў карцінках!

Што думаеце на гэты конт? Дзяліцеся ў каментарах!

▶️РУДНИК – отключит ли Лукашенко YouTube, мизогиния Кочановой, когда нельзя делать комплименты женщине

жыццё-маліна

07 Feb, 12:16


⚡️ЗАГЛЯНЕ СОНЦА патрабуе вашай падтрымкі

Сябры, у канала "Загляне Сонца" з’явілася новая магчымасць падтрымаць праект – цяпер вы можаце аформіць спонсарства на YouTube, адправіць „Супер дзякуй“ пад відэа і дапамагчы нам праз Buy Me a Coffee!

Мы ствараем кантэнт пра гісторыю Беларусі, каб памятаць нашых герояў, перамогі і ўрокі мінулага. Але для гэтага патрэбная ваша падтрымка. Асабліва ў такія цяжкія часы

☀️ Навошта гэта трэба?
✔️ Каб канал працягваў існаваць і развівацца
✔️ Каб мы маглі ствараць яшчэ больш якасных відэа
✔️ Каб гісторыя Беларусі гучала гучней і далей

☀️ Як падтрымаць нас?
✔️ Спонсарства на YouTube – атрымайце бонусы!
✔️ Супер падзяка – кнопка пад відэа!
✔️ Buy Me a Coffee – любая зручная сума
✔️Крыптавалютай:

USDT (TRC20): TMC9hfsDf8erwbCzL5nuhdmgy97BgGPz88

BTC: bc1qt8tr3ycugkkrzpl7wuwmj87ejutdq4nhtl9wxl

ETH: 0x20BBe3f2470cc089d2A8fABf05c1967d3ED1762f

Давайце працягваць беларусець разам! 💪 І вялікі дзякуй усім, хто ўжо нас падтрымаў!

жыццё-маліна

06 Feb, 19:32


☀️Новае СОНЦА — на канале!

Разбіраем фенамен савецкай (а потом - і беларускай) міліцыі, у якой была вельмі дрэнная рэпутацыя. Адмыць яе намагаліся нават праз кіно, але, здаецца, атрымалася слаба. Чаму так адбывалася, куды гэта ўсё прывяло і што рабіць далей.

💔 Падтрымаць СОНЦА, каб працягваць беларусець разам: https://buymeacoffee.com/zahliane_sonca

А таксама з'явілася магчымасць стаць спонсарам канала "Зягляне Сонца"!

🔗Глядзець новы выпуск, ставіць падабайкі і пісаць каментары:https://youtu.be/CgBBddmu8x4?si=I8AdipTzrJtjLRWR

жыццё-маліна

05 Feb, 11:48


🇸🇪Прыклад Швецыі: чым натхніцца Беларусі?

У апошняй "маліне" Леся Руднік, якая ўжо 9 год жыве ў Швецыі, разважае, што (акрамя IKEA) Беларусь можа пазычыць у шведаў, каб зрабіць краіну лепей – ад сацыяльнай палітыкі да адукацыі.

Чытайце карцінкі і пішыце ў каментарах: якія ідэі вартыя ўвагі, а што нам зусім не пасуе? 👇🏻

▶️РУДНИК – отключит ли Лукашенко YouTube, мизогиния Кочановой, когда нельзя делать комплименты женщине

жыццё-маліна

03 Feb, 10:15


🙌🏻Знаёмімся бліжэй з Лесяй Руднік!

На гэтым тыдні да нас завітала дырэктарка Цэнтра новых ідэй і выкладчыца Стакгольмскага ўніверсітэта Леся Руднік. Хочам пазнаёміць вас трошкі бліжэй з гэтай выбітнай беларускай, таму чытайце пра цікавыя факты з жыцця Лесі ў карцінках.

Які факт уразіў больш?

🔗Глядзець інтэрв'ю з Лесяй: https://www.youtube.com/watch?v=iz8WSVUH8Oc&t=0s

жыццё-маліна

01 Feb, 08:03


Новая маліна — на канале!

У госці да нас завітала дырэктарка Цэнтра новых ідэй і выкладчыца Стакгольмскага ўніверсітэта Леся РУДНІК. Мы паразмаўлялі пра тое, як рэжым Лукашэнкі змагаецца са свабодай слова і якія грошы гатовы на гэта выдаткоўваць, як змянілася Ціханоўская і чаму гэта нармальна, что беларусы депалітызаваліся, што такое лічбавы гвалт і якім чынам інтэрнет уплывае на палітычную актыўнасць людзей.

А таксама пра дзве мовы ў новая Беларусі, аднаполыя шлюбы, люстрацыя, лігалайз, Колю Лукашэнку і скуфаў, мезагінію Качанавай і Ярмошынай, што трэба перанесці са Швецыі ў Беларусь (акрамя IKEA).

🔗Падпіска, падабайка, камент – і мы пагналі: https://youtu.be/iz8WSVUH8Oc?si=tofK2o7kvHu50HJ6

жыццё-маліна

22 Jan, 09:51


🕯Першая ахвяра Майдана - беларус Міхаіл Жызнеўскі

11 гадоў таму на Майдане ў Кіеве стрэлам у сэрца быў забіты Міхаіл Жызнеўскі. Гэта адбылося на вуліцы Грушэўскага. Беларусу было 25 гадоў.

У 2017 годзе яму было прысвоена званне Героя Украіны.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

жыццё-маліна

18 Jan, 08:02


Новая маліна — на канале!

Мы пачынаем серыю інтэрв'ю з аналізу палітычнай сітуацыі ў Беларусі перад «выбарамі». Адкрывае цыкл Арцём ШРАЙБМАН, з якім мы пагутарылі пра Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага, чаму пры Лукашэнку ўжо ніколі не будзе адлігі, калі адкрыецца новае акно магчымасцяў і чаму ўсё будзе добра.

Асобна пра тое, чаму шанцы на перадачу ўлады аднаму з сыноў Лукашэнкі павялічыліся, ці саскуфіўся Коля і што зменіць смерць Пуціна.

🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі! https://youtu.be/qAlEe8DS62A?si=hSaevKOo9P2MSuSp

жыццё-маліна

16 Jan, 15:29


☀️Новае СОНЦА – на канале

Разбіраемся, як сталася так, што Беларусь уваходзіць у топ-20 краін свету па атэістычнасці (пры тым, што тыя ж Польшча і Украіна да гэтай пары вельмі рэлігійныя). І пры гэтым беларусы захавалі ўсе хрысціянскія каштоўнасці. Цікавы фенамен, якія пасрпабуем раскласці на пальцах.

🔗Прагляд, падабайка, комент: https://youtu.be/_6sR58kCgZc?si=dVfaNf90OWHi8nnz

жыццё-маліна

16 Jan, 13:17


😢 Сумуеце па "маліне"? Не сумуйце!

Бо ўжо зусім хутка мы зноў з'явімся на вашых экранах! Чакаеце?

А пакуль падпішыцеся на наш TikTok! Мы там, вось, таксама спрабуем у трэнды!😜

жыццё-маліна

15 Jan, 14:29


🔥 Самы нечаканы калаб года: Шрайбман і Сямёнаў у адным шоу

У канцы 2024 года было абвешчана пра завяршэнне праекту "Шрайбман ответит". А сёння "Зеркало" запусцілі новае шоу з вядомым беларускім аналітыкам Арцёмам Шрайбманам і журналістам Глебам Сямёнавым "Как это понимать"!

Ну дзе яшчэ такі калаб знайсці! Ляцім глядзець!

▶️ШРАЙБМАН – сколько можно сидеть на штыках, Чалый, убийство Зельцера и авторитет Тихановской

▶️Самы вясёлы хлопец беларускага YouTube: крынш Улада Бумагі і што Джалі знайшла ў Чалым | СЯМЁНАЎ

жыццё-маліна

14 Jan, 18:54


💔 Як цяпер выглядае Ігар Лосік

На АНТ анансавалі інтэрв'ю з палітвязнямі Ігарам Лосікам, Ігарам Карнеем і Юрыем Зянковічам. Раней паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка.

Ігару прысудзілі 15 гадоў калоніі.

жыццё-маліна

13 Jan, 16:58


😍Мікіта Моніч зноў на вашых экранах!

Мастацтвазнавец Мікіта Моніч з'явіўся ў шоу таленавітых беларускіх фатографаў Яўгенія Канаплёва і Юліі Лейдзік. Вельмі цікава пра жыццё ў Іспаніі і беларускае мастацтва. А напрыканцы, як заўсёды, канцэптуальнае фота.

🔗Нагадваем, што на "маліне" ёсць цікавая размова з Мікітам, глядзець па спасылцы: https://youtu.be/ohmfobDyEPA?si=uyMNsxZ59OKlaNqD

жыццё-маліна

13 Jan, 13:25


🔥Беларускі хорар «Judgment of the Dead» («Суд мёртвых») хутка ўбачыць свет!

Рэжысёр Андрэй Кашперскі, адзін са стваральнікаў серыяла «Працэсы», у суаўтарстве з Міхасём Зуем знялі кароткаметражны хорар «Суд мёртвых» з Зояй Белахвосцік у галоўнай ролі.

Фільм распавядае рэальную гісторыю: 2023 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, дазваляючы судзіць мёртвых праціўнікаў краіны і канфіскоўваць іх маёмасць. У 2025 годзе суддзя Аляксандра выносіць прысуд некалькім мёртвым апазіцыянерам, але яны паўстаюць з мёртвых і пачынаюць праследаваць яе.

Кароткі метр ужо гатовы і хутка возьме ўдзел у фестывалях! Таксама Андрэй Кашперскі паведаміў, што ідзе праца над поўнаметражным фільмам.

▶️Купаловец ЗУЙ – переговоры с лукашистами, «Шчучыншчына», сериал «Процессы» и клип Molchat Doma

▶️БЕЛОХВОСТИК – про победу, роль Тихановской, образ Кочановой, Лукашенко, предателей и брезгливость

жыццё-маліна

09 Jan, 14:37


☀️ Новае СОНЦА — на канале!

Малавядомая гісторыя пра тое, як ЗША рыхтавалі антысавецкіх агентаў для БССР. Гісторыя атрымалася хуткая і вельмі сумная, што не адмяняе гераізму людзей, якія апантана хацелі вярнуцца ў родную Беларусь. Распавядаем дэталі таго, што здарылася падчас Халоднай вайны.

🔗Прагляд, падабайка, каментар: https://youtu.be/eyqEWx06xds?si=AM5oEaYrs-LjGmb3

жыццё-маліна

09 Jan, 10:04


🎧Што паслухаць з беларускай музыкі?

"Зеркала" зрабіла падборку лепшых навінак беларускай музыкі. Адкрывайце для сябе новае і падтрымлівайце беларускае!

Але мы ж з вамі ведаем сапраўды лепшыя рэлізы гэтага году... Гэта на 100% імправізацыі Андрэя Павука ў выпуску "маліны". Згодны? 🤭

Падпісвайцеся на наш TikTok!

👉🏻ПАУК – как злить чиновников, почему разошлись с Левчук, Кочанова – даўбешка, Карпенков – чудовище

жыццё-маліна

08 Jan, 09:31


💔623 дні не было сувязі з Віктарам Бабарыка

Сёння з'явіліся фотаздымкі Віктара Бабарыкі, які знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада больш за паўтары гада! Як паведамляе @viasna96, Раман Пратасевіч перадаў яму лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам, а таксама запісаў відэа сваёй дачцы.

Паплечнік Віктара, Іван Краўцоў, пракаментаваў ягоную сустрэчу з Пратасевічам і выказаў сваю ўпэўненнасць у тым, што Бабарыка не пісаў прашэння аб памілаванні.

▶️Она ЗАЩИЩАЛА Бабарико и Тихановского: что с ними, встреча с Лукашенко в СИЗО и надежда | МАЦКЕВИЧ

▶️САЛЕЙ – Бабарико, побег из Беларуси и Лукашенко в СИЗО | Тихановский, Колесникова и погоняло Адвокат

▶️ЗВЕРЕВА – о любви к Бабарико, его семье, холиваре вокруг BySOL и пропаганде | жизнь-малина

жыццё-маліна

07 Jan, 10:39


🎁А вось і падаруначкі на святы!

У госці падкасту "Нешта будзе", які робяць Мікіта Мелказёраў і Саша Івулін, завітала легенда беларускага Цік-Тока, медыя-экспертка Ліза Ветрава!

Вельмі кранальна і натхняльна пра важнасць беларускага кантэнту, стэрэатыпы, хейт і беларускія эліты.

🔗Бяжым глядзець па спасылцы: https://youtu.be/v0hF5OKgxQc?si=MTrQPlwbwHUHT0QI

▶️Зорка TikTok ВЕТРАВА – Украіна, развітальнае SMS бацькам, беларуская мова, Бабарыка і Вітаўт

жыццё-маліна

06 Jan, 09:40


😢 Тэлеканал "Белсат" пакінуў журналіст Сяргей Падсасонны, які працаваў на ім з 2007 году

Аб гэтым Сяргей напісаў у сваім фейсбуку, а таксама абвясціў гэту навіну ў сваім апошнім эфіры.

Дзякуй за працу, Сяргей!

▶️ ЗОРКА БЕЛСАТ – быць адкрытым геем у Беларусі – гэта як? | Пракоп’еў і пагрозы забойства | ПАДСАСОННЫ

жыццё-маліна

04 Jan, 09:45


💔Знікламу генералу Захаранку сёння б споўнілася 73 гады

Сёння, 4 студзеня, свой Дзень Народзінаў мог бы адзначаць былы міністр унутраных спраў Беларусі, Юрый Захаранка.

▶️ Яшчэ адзін вораг Лукашэнкі, які раптоўна знік | Уся праўда пра Юрыя Захаранку

жыццё-маліна

02 Jan, 16:20


☀️Новае СОНЦА — на канале!

Раман Скірмунт - выбітны палітык і буйны землеўладальнік, які стаяў у вытокаў БНР і на пэўны момант узначаліў яе ўрад у ролі прэм'ер-міністра. Ён меў у гаспадарцы цукровы завод, бровар, фабрыку сукна, вадзяны млын, а таксама збудаваў касьцёл, лякарню. У часы калі яго родны маёнтак Парэчча быў пад Польшчай, адыйшоў ад палітыкі, але так званае вызваленне Савецкай Арміей у выніку стала для Скірмунта фатальным. У 1939 годзе быў растраляны мясцовымі сялянамі па загадзе савецкага камісара Холадава, адмовіўшыся пры гэтым капаць сабе магілу.

🔗Прагляд, каментар, падабайка — пагналі: https://youtu.be/wbRvd-SUXHk?si=QUZbnEm3Sx8lPFvN

жыццё-маліна

02 Jan, 13:11


💔Самая кранальная гісторыя сезону (папярэджваем: да слёз!)

У апошнім выпуску "маліны" Дзмітры Гурневіч расказвае вельмі кранальную гісторыю пра тое, як выратаванае жыцця можа змяніць жыццё чалавека, альбо як габрэй абраў беларускасць.

Дарэчы, падпісвайцеся на наш TikTok!

▶️Чаму беларусы не цярпілы, чаму Лукашэнка здраднік і адна гісторыя, якая да слёз | ГУРНЕВІЧ

жыццё-маліна

31 Dec, 10:20


🎄Віншуем усіх нашых гледачоў з надыходзячым Новым годам!

Няхай шчасце заўсёды напаўняе ваш дом, сябры і блізкія будуць поруч, а сумных навін будзе не так шмат, як у гэтым годзе! А каманда "маліны" будзе працягваць радаваць вас цікавымі размовамі ў 2025-м годзе!

Да сустрэчы зусім хутка! Дзякуй, што застаецеся з "малінай"! 🙌🏻

жыццё-маліна

30 Dec, 13:28


😱Абіраем самы нечаканы выпуск "маліны" за 2024 год!

Вы абралі выпуск з Русцісам Камунтавічусам самым пазнавальным за 2024 год! Ляцім далей і абіраем самы нечаканы:

👉🏻 Ілля Калманоўскі

👉🏻 Лёва Бі-2

👉🏻 Вераніка Цапкала

👉🏻 Мэрыем Герасіменка (MERIEM)

👉🏻 Аляксандр Хацкевіч

жыццё-маліна

29 Dec, 13:35


🧐 Абіраем самы пазнавальны выпуск "маліны" за 2024 год!

Выпуск с Вольгай Такарчук вы адзначылі як самы жорсткі!
Рухаемся далей:

👉🏻філосаўка і гендарная даследчыца Ірына Сідораская

👉🏻 перакладчык і літаратар Сяргей Шупа

👉🏻 доктар гістарычных навук Русціс Камунтавічус

👉🏻 эканаміст Павел Данейка

👉🏻 рэжысёрка Мара Тамковіч

👉🏻 эканаміст Леў Львоўскі

👉🏻 журналістка Энн Эпплбаум

👉🏻 кандыдат біялагічных навук і навуковы журналіст Ілля Калманоўскі

Пагналі!

жыццё-маліна

29 Dec, 11:32


🎥ТОП-3 беларускіх YouTube-праекта па версіі Мелказёрава

Ужо не ведаеце, што глядзець на YouTube, але і не можаце адшукаць нічога новага? Топ ад Мікіты спяшаецца на дапамогу!


📌Зроблена ў Польшчы — блогеры Кірыл і Максім размаўляюць па-беларуску пра польскую палітыку. Калі вы жывеце ў Польшчы, асабліва важны падкаст!

📌 Міністэрства сепультуры — музычны эксперт Аляксандр Чарнуха распавядае пра галоўныя навінкі беларускай музыкі.

📌Медиажаба — цікавы падкаст пра беларускія медыя ад Аляксея Івашкевіча і Аляксея Карпека (увага: часамі жорстка!)

жыццё-маліна

28 Dec, 13:37


🤯Абіраем самы жорсткі выпуск "маліны" за 2024 год!

Самымі смешнымі ўчора вы абралі Паўла Батуева і Дзмітрыя Есяневіча. Таму рухаемся да наступнай намінацыі:

👉🏻Мацвей Ганапольскі

👉🏻Саша Калінкін

👉🏻Вольга Такарчук

👉🏻Юрый Арашыдзе

👉🏻Анастасія Кастюгова

👉🏻Арцём "Грот" Кузьміч

Пагналі!

жыццё-маліна

28 Dec, 10:55


🔥Фінал намінацыі “Найлепшы YouTube-канал года”! Падтрымаем “жыццё-маліна”!

жыццё-маліна

27 Dec, 15:32


🔥Давайце абяром самы смешны выпуск "маліны" за 2024 год!

Яшчэ больш вынікаў напрыканцы году, таму пачынаем! Намінанты (злева направа):

👉🏻Максім Канавал

👉🏻 Павел Батуеў

👉🏻 Глеб Сямёнаў

👉🏻 Андрэй Павук

👉🏻 Русціс Камунтавічус

👉🏻 Дзмітрый Есяневіч

жыццё-маліна

27 Dec, 12:41


💪🏻Як не быць скотам?

Простая і вельмі зразумелая парада для кожнага(ай) ад Дзмітра Гурневіча. Запісваем, запамінаем, распавядаем сябрам і сяброўкам!

▶️Чаму беларусы не цярпілы, чаму Лукашэнка здраднік і адна гісторыя, якая да слёз | ГУРНЕВІЧ

жыццё-маліна

27 Dec, 11:31


🎬 ТОП-3 фільма Мелказёрава ў 2024

Новы дзень — новыя вынікі года! Сёння дзелімся з вамі фільмамі, якія больш за ўсё ўразілі Мікіту ў 2024-м.

📌 The Substance (Субстанцыя) — эпічны фемінісцкі хорар, які яскрава паказвае трагічнасць бясконцых патрабаванняў грамадства да жанчын.

📌 Perfect Days (Ідэальныя дні) — пра тое, як важна намагацца знаходзіць у жыцці прыемныя дробязі, цаніць кожны момант і атрымліваць асалоду ад жыцця.

📌 One life (Адно жыццё) — фільм прысвечаны малавядомай гісторыю часоў Другой сусветнай вайны: эвакуацыі больш за 600 габрэйскіх дзяцей з Чэхаславакіі ў Вялікабрытанію.

жыццё-маліна

27 Dec, 10:24


🔥Галасуем за найлепшы канал года! Падтрымайце “жыццё-маліна”!

жыццё-маліна

26 Dec, 15:59


☀️Новае СОНЦА — на канале!

У СССР увесь час з беларусаў намагаліся зрабіць рускіх. На беларускай мове было размаўляць сорамна, а вывучаць яе не было дзе. Гэта адна с спадчын, якую пакінуў Машэраў. Але гэта было да спабоды не усім. Распавядаем, што такое «Майстроўня» і як пачынаўся адраджэнчыскі рух у Беларусі.

🔗Прагляд, каментар, падабайка: https://youtu.be/hwFEpAqyTNA?si=A8Jtc-Rv6c4NWase

жыццё-маліна

26 Dec, 11:04


🤔 Самы круты беларускі палітык — гэта....

...яшчэ невядомая ці нават не народжаная асоба па меркаванню Дзмітра Гурневіча. Вось такі нечаканы адказ у новым выпуску "маліны".

А каго вы лічыце самым-самым беларускім палітыкам? Дзяліцеся ў каментарах👇🏻

🔗Паглядзець выпуск цалкам: https://youtu.be/Zmql_ZdSOso?si=TUYb7D6hZiFrgozr

жыццё-маліна

26 Dec, 09:07


💥Падтрымаем выпуск “маліны” у намінацыі лепшага відэа года!

жыццё-маліна

25 Dec, 10:51


🍿ТОП-3 серыялаў па версіі Мелказёрава

Працягваем рабіць вынікі года і заадно падкідваем вам ідэі, што можна паглядзець падчас зімовых свят. Пагналі!

📌Kaos — брытанскі тэлесерыял пра грэчаскіх багоў у жанры камедыйнай драмы, чорнай камедыі і фэнтэзі. На жаль, яго не працягнулі на другі сезон 💔 Але раім!

📌Baby Reindeer (Аленянё) — міні-серыял пра сталкінг, заснаваны на рэальных падзеях. Вельмі моцны серыял, каб зразумець праблему сталкінгу (але 100% не карціна для святочнага настрою!)

📌Brassic (Галяк) — калі вы любіце серыялы "Shameless" і "Misfits", то гэты варыянт дакладна для вас! Камедыйна-драматычны тэлесерыял пра жыццё Віні Пра'Ніла і яго сяброў у выдуманым горадзе Хоўлі.

жыццё-маліна

24 Dec, 12:48


🏆ТОП-3 кніг Мікіты Мелказёрава

Застаюцца лічаныя дні да свят, таму самы час падводзіць вынікі 2024-га года. Гатовы?
Сёння дзелімся топам кніг ад Мікіты за 2024-ы год.

📌 Па што ідзеш, Воўча — Ева Вежнавец:

Аповесць беларускай пісьменніцы па-беларуску. Па словах самой Евы, аповесць у першую чаргу прысвечана беларускім бабулям.

📌Занзібар — Сяргей Дубавец:

Не, гэта не апавяданні пра розныя цікавасці і дзівы. Гэта аўтабіяграфія Сяргея Дубаўца. Тэкст пра адкрыццё беларускасці ў сябе, падарожжа і паралелей з сучаснасцю.

📌Смак — Стэнлі Туччы:

Кніга - разважанні актора, пісьменніка і рэжысёра Стэнлі Туччы пра жыццё і ежу, а таксама аповеды пра дзяцінства і юнацтва аўтара ў ЗША, цяперашняе жыццё ў Брытаніі.

жыццё-маліна

07 Dec, 08:02


Новая маліна — на канале!

Госць – айцішнік і венчурны інвестар Ігар МАХАНЁК, які ў Амерыцы стварыў фонд на 23 млн долараў і шукае цікавыя праекты па ўсім свеце. Менавіта ён адным з першых разглядзеў PandaDoc Мікіты Мікада, які на дадзены момант ацэньваецца ў больш чым 1 млрд долараў.

Мы пагутарылі пра стан беларускага айці, чаму ў Польшчы няма EPAM i Flo, у чым крутасць Аркадзя Добкіна, Юрыя Мельнічака і братоў Гурскіх, як паводзіць сябе Марк Цукерберг і заснавальнікі Google Сяргей Брын і Лары Пэйдж, як стварыць фонд на 23 млн долараў і паспяхова ім кіраваць.

А таксама пра ролю 2020 года для Беларусі, навошта ездзіць з Амерыкі на Што? Дзе? Калі?, навошта паліцыя адбірала БЧБ-сцяг на матчы Азаранкі і ці было б Маханьку цікава ўзначаліць ПВТ.

🔗 З вас падпіска, падабайка і камент, калі гэта бяспечна. Пагналі: https://youtu.be/MuyoXBc9dQk?si=i6u4aswaHkxv81-3

жыццё-маліна

06 Dec, 13:15


🔥Чат GPT в президенты Беларуси!

Как вам такая альтернатива? Гость "малины" Илья Колмановский уверен, что такой вариант будет даже получше 🙂

▶️Как наука объясняет рождение тиранов: чем Лукашенко и Путин похожи на агрессивных шимпанзе

жыццё-маліна

06 Dec, 09:30


🎉Wrapped "жыццё-маліны"

Ужо паглядзелі свой Spotify Wrapped? Тады прапануем азнаёміцца з таксама важнымі вынікамі года.
У эфіры Wrapped "жыццё-маліны"!

Дзякуй за час, прысвечаны "маліне"! Амаль 1,5 мільёна гадзін — гэта неймаверна!

▶️ЛЁВА БІ-2: як клікалі на Данбас, чаму рускія за вайну, праблемы з коксам і колькі грошай страціў

▶️ШТУРМАВІК НА ВАЙНЕ – самае жорсткае інтэрв'ю ў гісторыі «жыццё-маліна»

▶️ЦАПКАЛА – пра Ціханоўскую, мужа, 2020-ы год, як прыбраць Лукашэнку і новы наезд на СМІ

▶️MERIEM – сілавікі плацілі яе карткамі, вынеслі золата, пагражалі згвалтаваннем: бязмежжа ГУБАЗіКа

▶️ХАЦКЕВІЧ – маўчанне Домрачавай, катастрофа з Мілеўскім, сабакі Лукашэнкі і смерць Бялькевіча

▶️ЯНКІ-2 – Курская вобласць і перамога, мясныя штурмы і палонныя дурылкі, Лукашэнка без вусоў і смерць

▶️Што агульнага ў Лукашэнкі, шымпанзэ і Пуціна, хлусня, псіхапат і таракан | Калманоўскі

▶️Як літоўцы змагаюцца за сябе, чыя Вільня і «Пагоня», як падзяліць ВКЛ, Скарыну і Радзівілаў

жыццё-маліна

05 Dec, 16:23


☀️Новае СОНЦА — на канале!

Беларусь магла называцца зусім па-іншаму. Разбіраемся, хто прыдумаў назву, якая не прыжылася, чаму так адбылося і што было пасля. Невялікі спойлер: Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзій Дуж-Душэўскі (той, што прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг) удзельнічалі ў працэсе.

🔗Глядзець новы выпуск, ставіць падабайкі і пісаць каментары: https://youtu.be/_Ao-kXGKgtA?si=VZAcL6F0a9AdVXu5

жыццё-маліна

04 Dec, 14:34


🤔 Почему для пропаганды так важны символы?

Илья Колмановский в новом выпуске "малины" объясняет, почему беларусская пропаганда так настойчиво использует красно-зеленые флаги и портреты Лукашенко.

▶️Как наука объясняет рождение тиранов: чем Лукашенко и Путин похожи на агрессивных шимпанзе

жыццё-маліна

03 Dec, 18:17


🔥 Што стала галоўным фэйлам, а што самым шчаслівым момантам Мікіты Мелказёрава ў 2024 годзе?

Белсат запусціў свой адвэнт-каляндар з вядомымі беларусамі і беларускамі. Героем 2-га снежня стаў Мікіта, які расказаў пра самыя дарагія рэчы, якія сабе набыў, пра мары на наступны год і іншае.

👉🏻Чытайце Белсат і слядзіце ўвесь снежань за цікавымі фактамі пра любімых беларусаў! https://belsat.eu/

жыццё-маліна

02 Dec, 15:20


🔥 Беларусы победили Лукашенко?

В новом выпуске "малины" кандидат биологических наук и научный журналист Илья Колмановский делится своими впечатлениями от протестов в Беларуси в 2020 году.

🔗Смотреть новый выпуск и ставить лайк: https://www.youtube.com/watch?v=AdjbOjoWovc&t=0s

жыццё-маліна

30 Nov, 08:01


⚡️Новая маліна – на канале!

Госць – кандыдат біялагічных навук і навуковы журналіст Ілля Калманоўскі. Мы пагаварылі пра тое, як навука тлумачыць прыроду тыранаў. Адкуль у людзей бярэцца праактыўная агрэсія і чаму гэта падобна на шымпанзэ? Ці псіхапататы Лукашэнка і Пуцін? Чаму яны ўвесь час хлусяць? Ці існуе ген рабства? Якая роля прапаганды для тыранаў? Адкуль бярэцца вывучаная бездапаможнасць? І галоўнае пытанне: што азначае тое, што беларусы называюць Лукашэнку прусаком?

🔗Падпіска, падабайка, камент – пагналі! https://youtu.be/AdjbOjoWovc?si=g9UIhilD6zbs2m0j

жыццё-маліна

29 Nov, 11:51


😧А што, калі бы не было пратэстаў 1996 года?

Вельмі натхняльны адказ дае Анатоль Лябедзька ў выпуску "маліны", ацэньваючы важнасць пратэстаў у Беларусі 1996 года.

Ці згодныя вы, што без пратэстаў "Мінскай вясны" Беларусь ўжо б страціла сваю незалежнасць і ператварылася б ў паўаўтаномны рэгіён пад кантролем Расіі?

🔗Глядзець выпуск і пісаць каментары: https://youtu.be/FSJSpN0po2M?si=CZjGofVGBP5qP6ge

жыццё-маліна

21 Nov, 18:13


❗️BYSOL адкрылі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка

Былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка днямі затрымалі ў В'етнаме і экстрадыравалі ў Беларусь.

Ягоная жонка, Яўгенія Верамейчык, патрабуе вялізарныя сумы на юрыдычную дапамогу і таксама на перадачы для Васіля ў турму.

🔗Патрымаць збор можна па спасылцы: https://bysol.org/be/private/VVeremeichik/

жыццё-маліна

21 Nov, 17:57


☀️Новае СОНЦА — на канале!

Працягваем галерэю мярзотнікаў, якія кіравалі Беларуссю і рабілі шмат, каб гэтай Беларусі не стала. Панцеляймон Панамарэнка быў першым сакратаром ЦК КП(б) амаль 10 год і за гэты час паспеў зрбаіць шмат бяды. Разбіраемся ў пытанні і фіксуем, што такой вуліцы дакладна не павінна быць ні ў адным беларускім горадзе.

🔗Глядзець новы выпуск, ставіць падабайкі і пісаць каментары: https://youtu.be/VWg7MI3v0cg?si=zmswgD9q54NluQFm

жыццё-маліна

20 Nov, 15:50


🔥Парады ад Мікіты Мелказёрава пра тое, як перайсці на беларускую мову

У эфіру "Свабода Premium" у панядзелак Мікіта падзяліўся сваімі лайфхакамі наконт перахода на беларускую мову.

А яшчэ ў эфіры гісторыі з унутранай кухні праектаў "жыццё-маліна" і "Загляне Сонца". Паглядзець можна па спасылцы.

А вось падборка беларускамоўных ютуб-каналаў, якія можна глядзець:

👉🏻Міністэрства сепультуры — выдатны канал пра музыку

👉🏻Радыё свабода — незалежнае СМІ

👉🏻ТОК | TALK — інтэрв'ю ад Насты Роўды

👉🏻ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ — цікава пра літаратуру

👉🏻Годна — разнародны канал пра беларускую мову, гісторыю і гэтак далей

Спасылка на Мову-Нанову

жыццё-маліна

20 Nov, 14:24


🤭Как Лёва Би-2 стал "Лёвой"?

Настоящее имя Лёвы Би-2 — Егор Бортник. А история псевдонима крайне проста: это всего лишь детская кличка.

Эту и другие забавные детские истории (и не только) Лёва рассказывает в новом выпуске "малины".

🔗 Смотреть выпуск по ссылке:
https://youtu.be/QbO9kjw4Dns

жыццё-маліна

19 Nov, 10:32


💔Сёння роўна 1000 дзён поўнамаштабнай вайны ва Украіне

Гэта 1000 дзён супраціву, болю, мужнасці і гераізму. Украінскі народ штодня даказвае, што свабода і годнасць мацнейшыя за страх і агрэсію.

Слава Украіне! 🇺🇦

Прапануем вам падборку відэа з беларускімі добраахвотнікамі, якія змагаюцца за Украіну:

▶️ЯНКІ-2 – Курская вобласць і перамога, мясныя штурмы і палонныя дурылкі, Лукашэнка без вусоў і смерць

▶️Наезд на беларусаў, з якім вы не пагодзіцеся: ці варта ваяваць ва Украіне і што не так з 2020-м

▶️ШТУРМАВІК НА ВАЙНЕ – самае жорсткае інтэрв'ю ў гісторыі «жыццё-маліна»

▶️БАЕЦ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА – канец Лукашэнкі і Пуціна, развал Расіі і навошта беларус ваюе за Украіну

▶️Каліновец ШУРМЕЙ – заход у Беларусь, зброя для Драздоў, раненне, вайна і вельмі шмат гора

▶️ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА – вызваліць Беларусь, прыстрэліць Лукашэнку і як Міхалок здаў рэпера Сярогу

▶️Камандзір медроты СЕВЕР – Ваня Брэст, як мачыць рускіх і чаму не акажа дапамогу Лукашэнку

жыццё-маліна

16 Nov, 09:03


⚡️ Новая маліна – на канале!

Госць – Лёва Бі-2. Мы пагаварылі пра тое, чаму свабода важнейшая за грошы, чаму гурт выступіў супраць вайны, як звальнялі пуціністаў, колькі грошай страцілі, як дапамагла Майя Санду і чаму Пуцін – лох і фашысцкі дыктатар.

Асобна пра самаідэнтыфікацыю, беларускую мову, Аркадзя Куляшова, калгас «Мышкавічы», алкаголь і штучныя зубы.

🔗 Падабайка, падпіска, шэр – пагналі!
https://youtu.be/QbO9kjw4Dns

жыццё-маліна

15 Nov, 13:06


🤔Должен ли президент современного государства разбираться в технологиях?

Виктор Хоменок рассказывает, почему это важно, в интервью на "малине".

Согласны с таким мнением?

🔗Выпуск смотреть по ссылке: https://youtu.be/Gud-pUQYo9s?si=xw-qu1CTE7EQArp4

жыццё-маліна

15 Nov, 10:07


☀️Новае СОНЦА — на канале!

Другая серыя відэа пра тое, як мы жылі з Польшчай у розныя перыяды. Складаная гісторыя двух суседзяў, якім давялося шмат што перажыць. А зараз Польшча, магчыма, лепш за іншых разумее, чаму патрэбна падтрымаць беларусаў, якія пакутуюць ад рэжыму Лукашэнкі

👉 Прагляд, каментар, падабайка: https://youtu.be/jmgQWq-qX00

жыццё-маліна

14 Nov, 12:31


"Работа станет не необходимостью, а привилегией — работать будут те, кто захочет"

Долгий и интересный разговор с Виктором Хоменка про наше ближайшее будущее и роль роботов в нем.

А вас пугает стремительное развитие технологий?

🔗Посмотреть видео целиком, поставить лайки и написать комментарии: https://youtu.be/Gud-pUQYo9s?si=xw-qu1CTE7EQArp4

жыццё-маліна

14 Nov, 11:07


🔥Знакаміты фільм Мары Тамковіч пакажуць у Варшаве

22-24 лістапада ў Варшаве адбудзецца Фестываль беларускага кіно, на якім у тым ліку пакажуць фільм "Пад шэрым небам".

"Пад шэрым небам"
— фільм пра тое, як журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову садзяць у турму падчас вядзення стрыма з Плошчы Пераменаў, калі там праходзіць Марш памяці Рамана Бандарэнкі.

Набыць квіткі можна тут.

▶️Як здымаць секс у фільмах, серыял пра Лукашэнку, «Беларусьфільм» і кіно пра 2020 год | ТАМКОВІЧ

жыццё-маліна

12 Nov, 10:04


🎯Как построить успешную компанию?

Рубрика "Правила жизни" от Виктора Хоменка в новом выпуске "малины".

Что думаете про такие советы?

🔗Посмотреть выпуск целиком: https://youtu.be/Gud-pUQYo9s?si=xw-qu1CTE7EQArp4

жыццё-маліна

07 Nov, 15:35


☀️Новае СОНЦА – на канале!

Выпуск пра тое, як мы жылі з Польшчай у розныя перыяды. Было шмат балючых момантаў, быў прымус, было жаданне быць вышэй. Складаная гісторыя двух суседзяў, якая нават у адзін выпуск не змясцілася. Таму будзе другая серыя.

👉 Прагляд, каментар, падабайка: https://youtu.be/286ZmsAWnzs?si=1ux1h5fFtp9142Iy

жыццё-маліна

07 Nov, 12:11


🗣На ўздыме 2020-га года, калі мы адчувалі сваю маральную перамогу, хацелася са ўсяго гэтага жартаваць і падтрымліваць беларусаў – так нарадзілася "Красная зелень" тады

Вось так апісвае паўстанне праекту "Красная зелень" госць "маліны", Андрэй Павук.

ТОП-5 набраў у ютубе 4,3 млн праглядаў!
С днОм МВД
Памагі Матолька
Азаронак
Пра дзеда, неба і самалёт
Ябацька!

А вы памятаеце гэты музычны гурт? Пішыце ў каментары свае любімыя песні!

▶️ПАВУК – як злаваць чыноўнікаў, чаму разышліся з Ляўчук, Качанава – даўбешка, Карпянкоў – пачвара

жыццё-маліна

05 Nov, 15:30


❗️Харасмэнт у беларускім грамадстве ў эміграцыі

Наста Базар, феміністка і нізавая актывістка, збірае звесткі пра харасмэнт у дачыненні да жанчын у беларускім грамадстве ў эміграцыі.

Калі вы сутыкнуліся з харасмэнтам ці ведаеце пра такія сітуацыі, вы можаце запоўніць гэтае апытанне (інфармацыя будзе ананімізавана). Таксама Наста адзначае, што сваёй гісторыяй можна падзяліцца з ёй у асабістых паведамленнях у Інстаграм.

▶️БАЗАР – феминизм, секс-меньшинства и гей-парад в Беларуси | Тихановская, домашнее насилие и дилдо

жыццё-маліна

05 Nov, 11:27


🤌Наколькі паспяхова працуе беларуская прапаганда?

Андрэй Павук, новы госць "маліны", упэўнены ў тым, што беларускае грамадства збольшага не верыць прапагандзе, але пагаджаецца, бо ёсць страх.

Ці згодныя вы з такім меркаваннем? Напішыце ў каментарах👇🏻

▶️ПАВУК – як злаваць чыноўнікаў, чаму разышліся з Ляўчук, Качанава – даўбешка, Карпянкоў – пачвара

жыццё-маліна

02 Nov, 08:02


⚡️Новая маліна – на канале!

У госцікі да нас завітаў Андрэй ПАВУК, аўтар канала "Рудабельская паказуха", удзельнік легендарнай «Красной Зелени» і граза чыноўнікаў.

Мы паразмаўлялі пра пранкі чыноўнікаў, чаму не хоча датэлефанавацца да Лукашэнкі, што не так з Качанавай і Карпянковым, рэйтынг галоўных пачвар, чаму моладзь не можа быць за дзейсны рэжым і як Азаронак дакаціўся да такога жыцця.

Асобна – пра Марго Ляўчук і «Красную Зелень», Антона Матольку і Ксенію Дзягельку, Акцябрскі і ролю алкаголя для Беларусі.

🔗Падабайка, падпіска, шэр! Пагналі! https://youtu.be/XKMPTZ5HXfo?si=n7cs8HcrUTM87hRB

жыццё-маліна

01 Nov, 15:00


🔥Мікіта Мелказёраў упершыню пра адносіны: гэта быў краш-тэст

На канале "Паўгадзіны кардыа" выйшаў новы выпуск з Мікітай Мелказёравым і ягонай дзяўчынай Алінай Цапавай.

Як пара пазнаёмілася, у чым праблема беларускай медыйнасці і як адносіны змянілі Мікіту і Аліну ўсё ў апошнім выпуску сезона "Паўгадзіны кардыа"

🔗Паглядзець цалкам: https://youtu.be/ZcQw2gDWySE?si=UWvg5kQt233V4yvv

жыццё-маліна

01 Nov, 12:12


🤯"Неженские профессии" – это потеря эффективности с точки зрения экономики

Гость новой "малины", экономист Лев Львовский, объясняет, почему наличие запрещенных профессий для женщин и "как будто" запрещенных* плохо для страны.

*законодательных ограничений для женщин в профессии хирурга в Беларуси нет, но даже университетская система квот для парней затрудняет женщинам доступ к этой специальности

А как вы относитесь к запрещенным профессиям для женщин? Поделитесь своим мнением в комментариях!👇🏻

🔗Посмотреть выпуск по ссылке: https://youtu.be/5oFULVgU80M?si=7nejtrjjVAjM4hu0

жыццё-маліна

31 Oct, 18:59


❗️Рэжысёр Андрэй Гнёт на волі!

Пра гэта паведаміла яго адвакатка Ганна Маціеўская! Ён эвакуіраваны ў адну з краін ЕС.

Нагадваем, рэжысёра Андрэя Гнёта затрымалі ў аэрапорце ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускага рэжыму. Больш за 7 месяцаў ён правёў у турме Белграда, а потым быў пераведзены пад хатні арышт.

Віншуем!🎉

жыццё-маліна

31 Oct, 15:01


☀️Новае СОНЦА – на канале!

Адкуль пайшло, што беларусы называлі сябе тутэйшымі, чаму ў гэтым няма нічога дрэннага, як гэта дапамагло выжыць пад палякамі і рускімі, а таксама чаму гэта дапаможа цяпер, калі рэжым Лукашэнкі апанаваў краіну.

👉 Прагляд, каментар, падабайка: https://youtu.be/HO3lAg5aUq0?si=ijecue5fZmMTiPIG

жыццё-маліна

31 Oct, 09:20


🏳️‍🌈ЛГБТК+ важны для Беларуси?

Новый гость "малины" Лев Львовский уверен, что все люди важны для Беларуси, в том числе и представители ЛГБТК+.

Что думаете по этому поводу? Напишите в комментариях👇🏻

▶️Чаму выміраюць беларусы, генацыд ад Лукашэнкі, смяротнасць, пенсійная рэформа, навошта нам ябацькі

жыццё-маліна

29 Oct, 12:35


🔥Демографическую ситуацию в Беларуси можно спасти!

Так считает новый гость "малины" Лев Львовский и предлагает свои пути улучшения демографии в Беларуси.

Что думаете? Пишите в комментариях!👇🏻

▶️Чаму выміраюць беларусы, генацыд ад Лукашэнкі, смяротнасць, пенсійная рэформа, навошта нам ябацькі

жыццё-маліна

29 Oct, 10:39


🕯У гэтую ноч 87 гадоў таму савецкія ўлады расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты

Гэта былі пісьменнікі, навукоўцы, выкладчыкі і спецыялісты сваёй справы.

Такія падзеі трэба памятаць, каб яшчэ мацней бараніць нашу беларускасць!

📍Па спасылцы вы можаце даведацца пра мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў, у сваім горадзе.

▶️Сяргей Шупа пра Мойшэ Кульбака на "маліне": https://youtu.be/PsxM5qZaV_Q?si=SNA2gvQFpU9m5pg9

жыццё-маліна

26 Oct, 11:33


🎉Сёння, 26 кастрычніка, свой Дзень народзінаў адзначае Зоя Белахвосцік, легенда Купалаўскага тэатра!

Шчыра віншуем Зою, зычым моцнага здароўя і штодзённага шчасця!

🔗Паглядзець адмысловы выпуск з Народнай артысткай Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=c1xh2_Xl_UA&t=1102s

жыццё-маліна

26 Oct, 08:03


⚡️Новая маліна – на канале!

Гэта канцэнтраваная размова з эканамістам Львом Львоўскім аб дэмаграфічнай праблеме, якая напаткала Беларусь. Колькі жыхароў у краіне і чаму можа стаць яшчэ менш, што не так з пенсіямі і дэкрэтным водпускам (ён у нас рэкордны), ці можа Качанава прымусіць жанчын нараджаць (плюс прыклад ад Чаўшэску) і чаму беларускія мужчыны не дажываюць да пенсіі.

Чаму Лукашэнку патрэбны прыгонныя, ці з'яўляецца гэта генацыдам, Беларусь – гэта Паўночная Карэя (пруф!), а таксама што лепш: 4 млн без ябацек ці 9 млн з ябацькамі.

Дэталёвы разбор з рэцэптамі, што рабіць (спойлер: з Лукашэнкам добрых сцэнарыяў няма).

🔗Падпіска, падабайка, камент – пагналі! https://youtu.be/5oFULVgU80M?si=7nejtrjjVAjM4hu0

жыццё-маліна

25 Oct, 11:13


Як пераканаць іншых, што трэба перастаць карыстацца расійскай мовай?

Адказвае Мікола Сярга ў новым выпуску "маліны".

Згодныя з такімі пунктамі? Напішыце свае ў каментары👇🏻

▶️МІКОЛА СЯРГА – вораг у «Орлу и Решке», расчараванне ў Міхалку, Арастовіч - мудак і захапленне Ляўчук

жыццё-маліна

25 Oct, 08:38


А для вас жыццё – маліна?

Сабралі адказы нашых гасцей на гэта пытанне – атрымалася вельмі кранальна!

🔗Падпісвайцеся таксама на наш ЦікТок

жыццё-маліна

24 Oct, 16:46


☀️ Новае СОНЦА на канале!

Выпуск пра беларускую баявую славу. Адзін з момантаў, якім можна ганарыцца. Замест ВКЛ за тры дні, татары атрымалі адну з самых цяжкіх параз у сваёй гісторыі. Войскі Міхаіла Глінскага знішчылі вялікае татарскае войска ўшчэнт. Яшчэ і 30 тысяч конеў захапілі.

🔗Глядзець новы выпуск, ставіць падабайкі і пісаць каментары: https://youtu.be/NcSIo8h9ZmA?si=LGBQ_DX02S0zLSo9

жыццё-маліна

22 Oct, 13:14


🙏Маляваныч просіць дапамогі – яго падманулі махляры і скралі грошы

Фонд BYSOL адкрыў збор сродкаў для Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), у якога махляры выкралі ўсе захаванні. Давайце дапаможам!

▶️МАЛЯВАНЫЧ – жах Бучы і руская культура, аўтакефалія царквы і Акрэсціна, Лукашэнка і Карабас-Барабас

жыццё-маліна

22 Oct, 09:56


🗣"Брацкіх народаў не павінна існаваць. Павінны быць сяброўскія стасункі"

Мікола Сярга катэгарычна выказваецца наконт канцэпцыі "братэрскіх" народаў. Згодны?

🔗Паглядзець новы выпуск цалкам і напісаць каментарыі: https://youtu.be/X98f8IBHTBk?si=_Kct9DkycOCAgsmF

жыццё-маліна

21 Oct, 14:01


🔥ТОП-5 прычын, чаму беларусы крутыя, ад Міколы Сяргі!

Новы госць "маліны" распавядае пра тое, чаму вельмі верыць асабліва ў беларусаў.

🔗Паглядзець новы выпуск: https://youtu.be/X98f8IBHTBk?si=_Kct9DkycOCAgsmF

жыццё-маліна

19 Oct, 08:34


⚡️Новая "маліна" — на канале!

Мы завіталі ў госцікі да Колі СЯРГІ, колішняга вядучага легендарнага праекту «Орёл и Решка», які цяпер у ЗСУ працуе над праектам «Культурны дэсант».

Мы паразмаўлялі пра адносіны да беларусаў і Маргарыты Ляўчук, пра таракана Лукашэнку і таракашонка Колю, пра расчараванне ад Сяргея Міхалка, чаму верыць у беларусаў і не верыць у расіян, а таксама пра тое, як сувядоўца па праекце «Орёл и Решка» стала ворагам Украіны.

Асобна – пра ксенафобію ў КВЗ і Comedy Club, чаму ЧБД – гэта дно, што не так з Паўлам Воляй, Гарыкам Марцірасянам і Святланай Лабадой, навошта ездзіў на «Фабрыку зорак» да Меладзэ, чаму Арастовіч – мудак, а Дорн – капітошка.

🔗Падабайка, камент, шэр – пагналі! https://youtu.be/X98f8IBHTBk?si=_Kct9DkycOCAgsmF

жыццё-маліна

17 Oct, 14:59


Валерий Остринский объясняет, почему важно разговаривать с людьми с "той" стороны и для чего устраивал дебаты с ябацьками.

Что думаете по этому поводу?

▶️АСТРЫНСКІ – дэбаты з ябацькамі, адмовіўся ад памілавання, але заплаціў $1,5 млн, што з IT у Беларусі

жыццё-маліна

17 Oct, 09:45


📅17 кастрычніка 2004 года адбыўся незаконны рэферэндум, па выніках якога Лукашэнка атрымаў дазвол балатавацца безліч разоў

Хтосьці з вас памятае гэтыя падзеі? Дзяліцеся ў каментарах👇🏻

🔗Адмысловы выпуск глядзець на канале "Загляне Сонца": https://www.youtube.com/watch?v=60oFd9T22Aw

жыццё-маліна

16 Oct, 17:08


☀️Новае СОНЦА на канале!

Шмат цікавай інфармацыі пра Смаленск, які паспеў нават сталіцай Беларусі пабыць кароткі час. Але гаворка дакладне не пра тое, што Смаленск - наш. Пакінем гэтую тэму асабліва ўпоратым. Мы проста фіксуем, як было раней і як зафіксаваліся цяперашнія межы Беларусі..

🔗Глядзець новы выпуск, ставіць падабайкі і пісаць каментары: https://youtu.be/P5K8i-h28s8?si=Bs_O3YRCsDSuFr56

жыццё-маліна

16 Oct, 13:45


🚨Улады выставілі дом Цапкалаў на аўкцыёне

Двухпавярховы дом Валера і Веранікі Цапкалаў выставілі на электронныя таргі. Пачатковы кошт — 2 104 000 беларускіх рублёў.

Таксама 6 месяцаў таму на аўкцыёне прадалі кватэру Валера Цапкалы.

▶️ЦАПКАЛА – пра Ціханоўскую, мужа, 2020-ы год, як прыбраць Лукашэнку і новы наезд на СМІ

жыццё-маліна

16 Oct, 10:06


⚽️Мікіта Мелказёраў возьме ўдзел у ІІІ Кубку Івуліна

Турнір прысвечаны салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Запрашаем наведаць гэта важнае мерапрыемства!

У праграме:
🔺заруба 24 каманд беларусаў у футбол
🔺мажлівасць заданаціць у фонд BySol
🔺падарункі ад Івуліна, Ціханоўскай, Мелказёрава і іншых знакамітых беларусаў
🔺смачная ежа, а менавіта шаўрма і блінцы
🔺спецыяльныя актыўнасці для дзяцей

📅 19 кастрычніка 2024
📍 Варшава, Bemowski Center Football (адрас Obrońców Tobruku 11)  
11:00

Да сустрэчы!🙌🏻

жыццё-маліна

15 Oct, 14:31


💰Колькі каштуе свабода?

Валер Астрынскі ў новым выпуску "маліны" распавядае, як рэжым выцягвае грошы ў бізнесаў у Беларусі ў абмен на свабоду.

🔗Глядзець новы выпуск: https://youtu.be/JkYt6o26bWA?si=LQXXNw2zxSbViFNB

жыццё-маліна

14 Oct, 14:08


😢Бізнес па-беларускі – гэта больш не трэнд?

Новы госць "маліны", Валер Астрынскі, тлумачыць, як зараз справы ў беларускага бізнесу і чаму рабіць бізнес з брэндам "Беларусь" больш не рацыянальна.

Ці згодныя вы з такім меркаваннем?

▶️Миллионер в 27 лет, заплатил $1,5 млн режиму, дружба с Бабарико и планы с Колесниковой | ОСТРИНСКИЙ

жыццё-маліна

12 Oct, 08:02


Новая "маліна" – на канале!

Госць – бізнесовец і бізнес-анёл Валер АСТРЫНСКІ, які адбыў «хімію» і нядаўна выехаў з Беларусі. Шмат думак пра тое, што такое Беларусь сёння і як яе развіваць у будучыні, як зарабіць першы мільён і ва што ўкладаць вялікія грошы.

Досвед дэбатаў з ябацькамі, Румас, «хімія» у вёсцы, ліст Качанавай і асфальтавая дарога за 2 млн долараў.

Асобна – пра стан IT у Беларусі, калі вернуцца EPAM, PandaDoc і Flo, у чым сіла Добкіна і Зісера, хто мог бы ўзначаліць ПВТ здаровага чалавека і для чаго патрэбны былі грошы Пракапеню.

🔗Падпіска, падабайка, шэр – пагналі! https://youtu.be/JkYt6o26bWA?si=ZZVAxuFEIkH-eGcF