Haradzienski @horadnia Channel on Telegram

Haradzienski

@horadnia


🦌 Haradzienski eŭrapiejski kanał 💡 Grodnæ et varia

📲 Instagram: https://www.instagram.com/grodnensis

📬 @horadniabot

Haradzienski (Belarusian)

Haradzienski eŭrapiejski kanał 🦌 Pra Horadniu i nie tolki. Historyja, kultura, cikavostki, aktualnaje i inš. This Telegram channel is dedicated to the history, culture, interesting facts, and current events of Haradzienski. If you are curious about this region and want to learn more about its heritage and unique characteristics, this channel is the perfect place for you. Explore the rich history, vibrant culture, and fascinating stories of Haradzienski through engaging content and regular updates. Stay connected and informed about the latest news and events in the region. Follow us on Instagram for more visual content and interact with our @horadniabot for personalized updates and messages. Join us on this journey of discovery and appreciation of Haradzienski's past and present!

Haradzienski

19 Feb, 17:08


Некалі ў Горадні

Haradzienski

19 Feb, 15:09


Baraćba biełarusaŭ z Rasiejaj

Krynica: Chryścijanskaja dumka №25 za 22 žniŭnia 1939 hoda. Aŭtar: Jan Paźniak.

Haradzienski

18 Feb, 14:05


Некалі ў Горадні

Haradzienski

18 Feb, 12:33


✞ 18 lutaha 1887 hoda ŭ Horadni naradziŭsia Uładzisłaŭ Tałočka – biełaruski nacyjanalny, katalicki i kulturna-aśvietny dziejač, ksiondz, publicyst, historyk i teołah. Adzin z pieršych pačaŭ užyvać biełaruskuju movu ŭ nabaženstvach i papularyzavaŭ Biełaruščynu ŭ śviecie.

Grodnæ

Haradzienski

17 Feb, 13:00


Адзінкавыя выпадкі ці чарговая хваля "будущих местных" з усходу?

Haradzienski

17 Feb, 09:37


🪖 Уласніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» затрымалі па палітычным артыкуле

Уласніка «Цудоўні» Андрэя Несцяровіча затрымалі па артыкуле, які выкарыстоўваецца ў Беларусі ў палітычна матываваных справах.

Калі затрымалі Андрэя і ў чым сутнасць абвінавачвання? Чытайце на Hrodna.life
⛓️
https://dzanyl6350q1b.cloudfront.net/2025/02/16/nortan-kryminal/?utm_source=tg

Haradzienski

16 Feb, 12:32


Некалі ў Горадні

Haradzienski

16 Feb, 09:31


Сёння ў суседняй Літве адзначаецца Дзень незалежнасці.

Як паказала гісторыя, наяўнасць сваёй нацыянальнай дзяржавы была вельмі істотным фактарам у абароне нацыянальнай свядомасці, свабоды і будучым аднаўленні незалежнасці пасля савецкай акупацыі.

Haradzienski

16 Feb, 07:01


16 лютага 1894 года нарадзіўся Ян Каханоўскі - стваральнік гарадзенскага заапарка (1927 г.), першага на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Акрамя таго настаўнік прыроды ў гімназіі імя Адама Міцкевіча і актыўны грамадскі дзеяч. У гонар пана Яна названа адна з гарадзенскіх вуліц.

Haradzienski

15 Feb, 13:34


Panarama Horadni, hady 1880.

Grodnæ

Haradzienski

15 Feb, 12:04


Недапісалі

Параўнанне, як Rzeczpospolita і Наша Ніва асвятлікі гучнае выступленне J.D. Vance. "Просты" чытач можа падумаць, што ён закрануў тэму Беларусі і выбраных палітыкаў Беларусі. Але гэта не так, бо яго выступ быў скіраваны ў бок краін ЕЗ і шырэй. Тэмы бяспекі і нелегальных мігрантаў, паліткарэктнасці і абмежавання свабоды слова (як гэта рабілі камуністы, што нагадаў Вэнс), каштоўнасці, патрэба самастойнасці Еўропы - вось пра што была гаворка. Канешне, неразуменне амерыканцамі некаторых аспектаў еўрапейскай спецыфікі, у тым ліку расейскай пагрозы - гэта таксама тэма для дыскусіі (пра неабходнасць якой казаў).

Узровень журналісцкага research ці мапінупляцыя? У выпадку НН апошніх гадоў хіба зразумела. Прыкладаў больш.

А пазней здзіўленне, што многія беларусы ў інфабурбалцы, заражаныя эмоцыямі замест інфармацыяй і не зусім разумеюць, што адбываецца ў Еўропе (у тым ліку ЕЗ) і ЗША, у тым ліку якія настроі ў грамадствах на старым і новым кантыненце.

З серыі
чаго не што прачытаеш у беларускіх СМІ.

Haradzienski

14 Feb, 15:59


Сходкі паміж замкамі або "лесвіца закаханых за 100 гадоў ❤️

Haradzienski

14 Feb, 12:32


14 лютага гэта Дзень святога Валянціна. Але ў той самы дзень 1919 года пад Мастамі недалёка ад Горадні пачалася г.зв. польска-бальшавіцкая вайна. У міжваенны час пра яе нагадвала стэла Свабоды на плошчы Тызенгаўза, помнік устаноўлены ў гонар палеглых пры вызваленні горада ад бальшавікоў. Манумент быў знішчаны першымі саветамі ў першы год Другой сусветнай вайны.

Haradzienski

14 Feb, 07:30


Цікавостка. Валянцінкі - свята закаханых, якое адзначаецца 14 лютага, паходзіць ад св. Валянціна, які ў 1496 годзе быў абвешчаны папам Аляксандрам VI апекуном закаханых.

Haradzienski

07 Feb, 11:02


Расейская псіхолаг (псіхаложка?) на старонках gazetaru і info24ru раіць мужчынам, які фота дадаваць.

"Наша Ніва" на піку развіцца пры Насце з дапамогай "Міколы" 🫶

З серыі чаго не што прачытаеш у беларускіх СМІ.

Haradzienski

06 Feb, 15:32


Zagadka dnia I Загадка дня

Nigdy nie zgadniecie от какого гражданства откажется беларускі хлопец.

Czy язык Пушкина zamiast języka Mickiewicza можа лічыцца падказкай?

Haradzienski

06 Feb, 13:01


Пра "ідыёта" Маска і сацыяльныя нормы

Убачыў у аднаго свайго фрэнда, вядомага польскага журналіста, фотакалаж, сэнс якога, што Ілан Маск – ідыёт.

Мне цікавы гэты фэномэн. Відавочна, што Маск “стаў” у вачах многіх ідыётам толькі за апошнія гады, калі пачаў падтрымліваць Трампа. Да гэтага, калі ён галасаваў за Дэмакратаў і даваў Украіне Старлінкі – ён быў бясспрэчным геніем бізнэса і інтэлектуалам.

Рэч не ў Маску, а ў тым падыходзе, калі людзі называюць (і магчыма, шчыра лічаць) дурнямі і ідыётамі тых, хто не супадае зь імі палітычна і каштоўнасна. Дурнямі называюць Маска, Безаса, Джордана Пітэрсана, Каспарава, Пазьняка, Алексіевіч. Я наўмысна бяру людзей з самымі рознымі пазыцыямі, але ў якіх відавочна (для мяне, прынамсі) ёсьць высокі інтэлектуальны ўзровень.

Але ані дакладнасьць ацэнак, ані ўзровень інтэлекту ня мае ніякага значэньня. Проста людзі пераважна ацэньваюць адпаведнасьць выказаных думак сваім перакананьням і сацыяльным нормам. Калі адпавядае – “разумны”. Не адпавядае – “дурань”, альбо нават небясьпечны. І ўсё.
І гэта так прымітыўна, такая вузкасьць мысьленьня.

Нобелеўскі лаўрэат Джэймс Уотсан, які раскрыў структуру ДНК, быў адхілены ад усяго і пазбаўлены ўсіх званьняў пасьля таго, як заявіў, што раса і ўзровень інтэлекта (Айкью) зьвязаныя. Ня тое, каб нехта абверг ягоныя словы вынікамі дасьледваньняў – проста пра такое “нельга” гаварыць, няважна, праўда гэта ці не.
Бо факты ня маюць значэньне, галоўнае – сацыяльная норма. “Калі б геаметрычныя аксіёмы закраналі інтарэсы людзей, яны б абвяргаліся”, -- сказаў Томас Гобс.

Свае сацыяльныя нормы ёсьць у розных вялікіх групаў, у розныя гістарычныя пэрыяды. У адных -- “цемрашальскія”, і іншых -- “прагрэсіўныя”. Важна, што любая група зацята абараняе сьвятасьць сваёй уласнай нормы і гатовая праклясьці і адмяніць любога, хто асьмельваецца яе парушаць.
І ў мяне ўражаньне, што чым больш вузкая група, тым больш строгія ў іх унутраныя нормы і правілы, ад якіх нельга “адыходзіць”. (і заўважце, я не сказаў слова «фэміністкі»)

Праблемка ж у тым, што менавіта людзі з высокім інтэлектам і, адпаведна, шырокім мысьленьнем могуць кідаць выклік агульнапрынятым (у шырокім грамадзтве альбо ў вузкай групе) сацыяльным нормам.

Скажам так асьцярожна, сярэдні чалавек звычайна не кідае выклік нормам – ён ім падпарадкоўваецца, ён сочыць за трэндамі, тэндэнцыямі, паваротамі, разваротамі, каб не дай Божа, не ўпусьціць штосьці новае, і не апынуцца на ўзбочыне. І адпаведна, лічыць «ідыётам» усіх тых, хто мае свае ўласныя думкі і ня хоча станавіцца ў адзіны шэраг.

Я не лічу сваіх палітычных апанэнтаў ідыётамі. Разыходжаньні (скажам мякка) ляжаць у сфэры маралі, каштоўнасьцяў, прынцыпаў, гуманізьме. Праблема ў супрацьстаяньні з Лукашэнкам у сярэдзіне 1990-х была ў тым ліку і ў тым, што яго недаацэньвалі, лічылі дурачком, рагаталі з ягоных выказваньняў. А гэты дурачок перамагаў.

Haradzienski

06 Feb, 09:21


Некалі ў Горадні

Haradzienski

05 Feb, 19:58


На волю выйшаў Арцём Баярскі. Таленавіты студэнт хіміі з Горадні, якому прысудзілі 5 гадоў калоніі.

Гісторыя яго сям'і выдатна адлюстроўвае сітуацыю ў краіне. Бабця Арцёма казала, што гэта "1937-мы год нейкі". А вось дзед лічыў, што Лукашэнка - гарант, "вытянул из 1990-х республику" і верыў у нармальны суд ды лічыў памылкай зняволенне ўнука.

Haradzienski

05 Feb, 12:03


Некалі ў Горадні

Haradzienski

04 Feb, 15:02


Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў памяць аб паўстанні Касцюшкі (1794) на Новым Замку, 1994 год.

Grodnæ

Haradzienski

04 Feb, 13:34


У Горадні вуліца Касцюшкі існуе яшчэ з міжваеннага часу і нейкім цудам захавалася па сённяшні дзень. Як не парадаксальна, але таксама ёсць вуліца Суворава, супраць яго змагаўся наш герой. Апошняя раней называлася Беластоцкая, але другія саветы ў рамках саветызацыі назвалі сабе яе прозвішчам расійскага ката і акупанта. Вось і ўзнікла ідэя білбордаў, каб людзі ведалі, у гонар ці не гонар каго названы вуліцы. І вядома, пазней прыйдзецца вярнуць гістарычныя назвы, а ў адпаведных месцах замяніць з чужых на нашы.

Haradzienski

04 Feb, 10:34


Да дня народзінаў Касцюшкі варта згадаць фрагмент песні, якую этнографу Міхалу Федароўскаму прыблізна 150 гадоў таму пераказвалі беларускія сяляне Банадык Чабёлка і Ян Дзежка з Гарадзеншчыны.

Haradzienski

04 Feb, 06:33


4 лютага 1746 года нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, найбольш вядомы як кіраўнік антырасійскага вызвольнага паўстання на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Haradzienski

03 Feb, 15:04


Некалі ў Горадні

Haradzienski

03 Feb, 11:03


Працяг "рэформаў" у Белсаце

"Гэта ўжо 24 асобы...з большага ўсе, хто ствараў канал і быў ад пачатку" - у каментарах адзначыла Вольша Швед. На што Сяргей Падсасонны адказаў: "пры гэтым, мантра гучыць “мы нікога не звальняем”…".

Новая галоўная рэдактарка Аліна Коўшык напісала: "Сяргей, а ты запытаў Яна, дазволу пісаць пра яго? І цытаваць унутраную камунікацыю?" ды заявіла, што "Ніхто гэтую асобу не звальняў. Гэта асабістае рашэнне пра змену рода дзейнасці".

Крыніца: Siarhei Padsasonny

Haradzienski

03 Feb, 07:59


Гучна зрабілася ў тэме спынення амерыканскага фінансавання праз USAID на 90 дзён. Трапляюцца і вельмі далёкія ад культурных каментары. Пры аказіі ўсплыла вартая ўвагі тэма ці гатовыя самі беларусы плаціць на свае праекты, у тым ліку СМІ. Некаторыя рабілі апытанкі.

Было б добра, калі б у будучыні нехта апісаў, як і якія праекты фінансаваліся ў тым ліку праз НДА, ад годных і цікавых да г.зв. распілу. Пры аказіі людзі б маглі даведацца, чаго нельга было пісаць, а што патрабавалі ўстаўляць, у тым ліку якія ідэйныя матывы. Або як выпадковыя людзі (якія нават беларускай мовы не ведалі) траплялі ў беларускія праекты, толькі дзеля грошаў. Магла б атрымацца цікавая праца.

Haradzienski

02 Feb, 17:26


Некалі ў Горадні

Haradzienski

02 Feb, 13:59


Наша Ніва Нашая Нива

З серыі чаго не што прачытаеш у беларускіх СМІ.

Haradzienski

02 Feb, 09:59


Цікавы сюжэт пра Горадню і Вінцэнта Канстантына Каліноўскага

Haradzienski

01 Feb, 07:59


1 лютага 1863 года на тэрыторыі Гарадзенскай губерні пачаліся ўзброеныя дзеянні паўстанцаў. Амаль 130 гадоў пазней у гістарычным цэнтры Горадні мелі з'явіцца шыльды ў гонар паўстання 1863-64 гг. ды помнік Каліноўскаму!

І адна з'явілася пры чыгуначным вакзале, якую прарасейская адміністрацыя дэмантавала ў 2023 годзе. Другая мела быць павешаная на доме Ідэльфонса Мілевіча па адрасу вуліцы савецкай (гіст. назва Віленская) №7, у якім збіраліся паўстанцы. Рашэнне 1993 г. не было выканана да канца. А яшчэ пад канец саветаў, дакладна 19 кастрычніка 1989 г. была зацверджаная пляцоўка і выдадзеная пастанова Аб усталяванні ў Гродна помніку рэвалюцыянеру-дэмакрату К. Каліноўскаму. Помніка, які меў з'явіцца насупраць "дома прафсаюзаў", амаль на скрыжаванні галоўных вуліцы і плошчы, дагэтуль няма, хаця выканаць рашэнне ніхто не адмяняў.

Haradzienski

30 Jan, 14:59


Калі чакаць агляд ад Міколы Бугая? У тым ліку з акцэнтам на мастацкі і эстэтычны ўзровень.

Haradzienski

29 Jan, 16:09


Час на чэскі мэм

Haradzienski

11 Jan, 08:05


Mieski (haradski) i bataničny aharody, hady 1930-ja. Zdymak pamalavaŭ AI.

Grodnæ

Haradzienski

10 Jan, 13:04


Некалі ў Горадні

Haradzienski

09 Jan, 15:33


Вяртанне да старых стандартаў

Нядаўна ўладальнік Meta (Facebook, Instagram) Макр Цукэрбэрг прызнаў, што на платформах прысутнічала цэнзура, ад якой будуць адыходзіць, а мадэратары былі палітычна прадузятыя. Пра цэнзуру ў духу паліткарэктнасці і так было вядома, а заява з'яўляецца чыста кан'юнктурным рухам на фоне палітычных змен, just business.

Тым не менш, у гэтым кантэксце варта таксама згадаць, што ўсё больш гучнай робіцца дыскусія пра вельмі шмат негатыўных з'яў пад уплывам сацыяльных сетак. У тым ліку ў сувязі з цэнзурай, але далёка не толькі. Не проста так папулярным стала слэнгавае слова brainrot (гніццё мозгу) пад уплывам "смецявога" кантэнту ў інтэрнэце.

Тым не менш, што думаеце пра такую змену вяртання да большай свабоды слова?

Haradzienski

09 Jan, 12:05


Некалі ў Горадні

Haradzienski

08 Jan, 17:35


Што думаеце пра думку блогера з Горадні, які адсядзеў у вязніцы.

Варта нагадаць, што расейскія канцэрты збіраюць натоўпы ў Горадні і агульна ў Беларусі.

Крыніца

Haradzienski

08 Jan, 13:01


Рубрыка "У свеце" "Жыццё" на Zerkalo: Навіны "из центра" пра змены ў расейскай вікі

Рубрыка "Падвал" на Zerkalo: Навіны беларускай культуры разам з плёткамі і папкультурай

Haradzienski

08 Jan, 07:59


✝️ 8 студзеня 1894 года нарарадзіўся вядомы каталіцкі святар, навуковец, філосаф і тэолаг, а таксама мучаннік і святы Максімілян Кольбэ, які ў нямецкім канцлагеры аддаў жыццё за іншага вязня. У гадах 1922 - 1927 будучы святы служыў у гарадзенскім Францысканскім касцёле і рэдагаваў часопіс “Rycerz Niepokolanej”.

Grodnæ

Haradzienski

07 Jan, 19:16


Памёр кіраўнік "Нямнова Тур" Сяргей Каляда. Ён развіваў трансгранічныя праекты з Еўрасаюзам

Сяргей Каляда ўнёс вялікі ўклад у развіццё ўнутранага турызму ў Беларусі, у стварэнне і развіццё інфраструктуры Гродзенскага рэгіёну, Аўгустоўскага канала, актыўнага турызму ў краіне, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Крыніца

Haradzienski

06 Jan, 14:59


Некалі ў Горадні

Haradzienski

06 Jan, 08:00


🚪Напэўна значная большасць гарадзенцаў бачыла на двярах надпіс K+M+B (або C+M+B). Але не ўсе ведаюць, што азначае гэтае скарачэнне. Паводле аднаго з тлумачэнняў, якое самае папулярнае, гэта Kaspar (Caspar) + Mielchijor + Baltazar. У гонар гэтых трох біблійных уладароў сёння (6 студзеня) адзначаецца свята Трох Каралёў. Раней гэта скарачэнне азначала Christus Mansionem Benedicat

Haradzienski

05 Jan, 16:31


Zima na vulicy Vilenskaj, 1980-ja hady. Na fonie bačny dom pačatku XX st., źniščany ŭ 2013 h.

Grodnæ

Haradzienski

05 Jan, 11:03


Некалі ў Горадні

Haradzienski

04 Jan, 17:30


Горадня і Берасце вылучаюцца. Гарадзенская вобласць таксама.

Прыкладная мапа "Вясны" пераследу за "распаўсюд экстрэмізму" у 2024 годзе.

Haradzienski

04 Jan, 14:01


Від на цэнтр Горадні з занёманская часткі, 1937 год. Фота ў колеры дзякуючы AI.

Grodnæ

Haradzienski

04 Jan, 12:03


Чарговае выказванне Роўлінг адносна транс зноў стала гучнай справа не толькі ў Вялікай Брытаніі.

https://www.telegraph.co.uk/news/2024/12/30/jk-rowling-trans-kids-harry-potter-ideology-wrong-body/

Пару месяцаў таму "Наша Ніва" пісала пра Роўлінг у кантэксце Алімпіяды, а тут прамаўчалі. З серыі чаго не прачытаеш у беларускіх СМІ.

Haradzienski

03 Jan, 16:03


Некалі ў Горадні

Haradzienski

02 Jan, 15:35


Некалі ў Горадні

Haradzienski

02 Jan, 13:54


"В Гродно то же самое. Поляки блокировали связь"

Нічога сабе, палякі заблакавалі жыхарам Беларусі інтэрнэт не толькі ў Горадні, але нават Менску і далей.

Haradzienski

02 Jan, 07:59


2 студзеня 1894 нарадзіўся Юзаф Клюкоўскі – мастак, ветэран вайны з бальшавікамі і залаты медаліст за скульптуру на на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлес (1932). Забіты нацыстамі ў дарозе паміж двума лагерамі.

Больш пра яго можна пачытаць тут.

Haradzienski

01 Jan, 14:59


Гарадзенскі зімовы матыў

Мастак: Анджэй Трубіцкі

Haradzienski

31 Dec, 22:01


З Новым годам усіх! Каб гэты стаў лепшы, чым папярэдні.

Haradzienski

31 Dec, 09:01


Як вам 2024?

Haradzienski

31 Dec, 07:30


Сёння дзень памяці заслужанага жыхара Горадні, якім быў Юры Астроўскі – выдатны навуковец-біяхімік, гарачы беларускі патрыёт, ветэран вайны.

Менавіта Астроўскі заснаваў у нас Інстытут біяхіміі, а таксама сябраваў з Ларысай Геніюш, Зоськай Верас, Васілём Быкавым, Аляксеем Карпюком, Міхасём Ткачовым і іншыя выдатныя прадстаўнікі гарадзенскай ды беларускай інтэлігенцыі.

Haradzienski

30 Dec, 15:01


❄️ Зіма ў Горадні, 2000-я.

Grodnæ

Haradzienski

30 Dec, 11:37


Запіс Ігара Кулея пра звальненне, або што там у "рэфармаваным" Белсаце.

Крыніца: Igor Kuley

Haradzienski

29 Dec, 20:25


Праваслаўная-камуністка vs. хрысціянская зорка

💫 Сумленнай славы прарасейская актывістка Бондарава пабачыла ў Віфлеемскай (Каляднай) зорцы сімвал НАТА.

💫 Зразумела, што яна паўсюдна бачыць нерускае змагарства. Але ўзнікае пытанне, як можна быць настолькі несвядомым, у якім культурным вакууме жыць, каб не ведаць Віфлеемскай (Каляднай) зоркі. Нават, калі былая сяброўка Камуністычнай партыі і экс-кантрабандыстка не адзначала святы Божага Нараджэння, павінна была б тут ці там пачуць пра тую зорку.

Навіна

Haradzienski

29 Dec, 14:30


Гарадзенскі Новы Свет

Мастак: Вікторыя Ільіна

Haradzienski

29 Dec, 12:35


А многія белорусские деятели з 2020 года далей не валодаюць беларускай мовай.

Haradzienski

29 Dec, 09:00


Помнік Ісуса Хрыста насупраць Фарнага касцёла і від на Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі (Фару Вітаўта), 1930-я.

Grodnæ

Haradzienski

28 Dec, 13:59


У гарадзенскім Фарным касцёле

Аўтар: irinavarkulevich

Haradzienski

28 Dec, 12:23


"Так на (Белой) Руси заведено"

Чакаем, калі сілавік стане рэктарам ГрДУ. Ну, затое розныя бэнээфаўцы не прымушаюць ведаць беларускую мову ў Беларусі, [народная] праўда?

Haradzienski

28 Dec, 10:59


Сустракалі такія выпадкі?

Haradzienski

27 Dec, 13:48


Гарадзенскі касцёл пры кляштары брыгітак на карціне

Haradzienski

27 Dec, 10:00


Дня 27 снежня 1918 года Рада і ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам прыехалі ў Горадню. Наш горад стаў другой сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама ў Горадні 25 сакавіка 1919 года святкавалася першая гадавіна абвяшчэння незалежнасці.

Haradzienski

27 Dec, 07:02


27 снежня 1862 года пачалася эксплуатацыя чыгуначнай трасы Варшава-Пецярбург, якая праходзілася таксама праз Горадню, Вільню і Дзвінск.

Сам будынак гарадзенскага вакзала не раз быў месцам баявых дзеянняў і аднаўляўся, аднак, нягледзячы на пратэсты неабыякавых гарадзенцаў, канчаткова быў збураны другімі саветамі ў 1986 годзе. На здымку чыгуначны вакзал на мяжы XIX/XX ст.

Haradzienski

26 Dec, 14:02


❄️ Плошча ў цэнтры Горадні ўзімку, 2005 год

Grodnæ

Haradzienski

26 Dec, 12:01


Каналу Tech Lead споўнілася два гады 🎉

Сябры, хочам парэкамендаваць вам канал @techleadby, які ўжо два гады публікуе цікавыя навіны папулярнай навукі, тэхналогій, архітэктуры і дызайну, а часам піша і пра бізнэс, прыроду, ежу, лайфстайл.

Гэты праект некамерцыйны, таму рост аўдыторыі – адзіная матывацыя для каманды працягваць працу на карысць беларушчыны.

Далучайцеся:
@techleadby

Haradzienski

25 Dec, 15:30


У гарадзенскім Фарным касцёле

Фота: Раман Янчык

Haradzienski

25 Dec, 11:00


Помнік Баторыю

Дня 25 снежня 1938 года, у Божае Нараджэнне, прадстаўнікі Горадні ўручылі супрацоўніку венгерскага пасольства спецыяльны дакумент ды зямлю з-пад гарадзенскага "батораўскага" Старога замка і месцаў пераможных змаганняў гарадзенскага палка. Зямля мела быць усыпаная пад фундамент помніка Баторыю ў Будапэшце, які быў адкрыты толькі ў 1958 годзе.

Grodnæ

Haradzienski

24 Dec, 17:01


🎄 Шаноўныя, светлага, радаснага і шчаслівага свята Божага Нараджэння Вам і Вашым сем'ям! 💫

Haradzienski

24 Dec, 14:01


❄️ Прыгожая гарадзенская паштоўка на святы!

Мастак: Кацярына Забеліна

Haradzienski

24 Dec, 07:01


🎄 Свята

Сёння пра гэта збольшага памятаюць у асноўным мясцовыя старэйшыя, але да Другой сусветнай вайны галоўным сямейным святам было Божае Нараджэнне, а Новы год не меў нейкага асаблівага значання. Аднак разам з прыходам камуністаў, асабліва ў сталінскія часы, са святкаваннем Вігіліі і Божага Нараджэння трэба было хавацца. Як контру да Калядаў саветы пачалі больш прасоўваць Новы год. У выніку частку насельніцтва атрымалася саветызаваць (расеізаваць) і для іх НГ таксама замест выключна забаўляльнага набыў нейкі сакральны ці прынамсі сямейны характар. Такім чынам сёння бачна, для каго больш істотныя ўмоўная крамлёўскія куранты, а для каго аплатак.

📷 На здымку ўваход у Фарны ў міжваенны час, зіма.

Grodnæ

Haradzienski

08 Dec, 14:54


🇪🇺 Сцяг Еўропы

Шмат хто ведае як выглядае сцяг Еўразвяўзу, які называецца сцягам Еўропы ці еўрапейскім. Аднак мала хто ведае пра яго сімвалізм. Сцяг быў створаны па матывах хрысціянскай культуры, дакладней са спасылкай на фрагмент Апакаліпсісу святога Яна. Гаворка пра матыў Марыі і 12 зорак. Пра гэта казаў аўтар сцяга каталік Arsène Heitz.

Што цікава, сцяг быў прыняты 8 снежня, у дзень Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Immaculata Conceptio Beatæ Virginis Mariæ).

Haradzienski

08 Dec, 12:30


Цікава, што пра сітуацыю на Блізкім усходзе думаюць белавежскія сірыйцы.

Haradzienski

08 Dec, 11:00


🇸🇾 Перадаюць, што Башар Асад адмовіўся прымаць кватэру пался Эміля Чэчкі.

Haradzienski

08 Dec, 09:54


📸 Стары здымак

Каля муроў горадзенскага старога замку: пісьменнікі Васіль Быкаў, Сяргей Панізьнік, паэтка Данута Бічэль, гісторык Барыс Клейн. (1960-ыя).

Апошні (навуковец і дысідэнт) у сярэдзіне 1960-х разам з пісьменнікамі В. Быкавым і А. Карпюком стварыў у Горадні своеасаблівы клуб вольнадумцаў і інтэлектуалаў. У пач. 1970-х Клейн быў выключаны КПСС, пазбаўлены навуковай ступені, а ў 1992 г. выехаў з БССР у ЗША.

Апалу, як вядома, зазнаў і В. Быкаў, чые творы прасякнутыя "акопнай праўдай", дужа не падабаліся шмат каму ва ўладзе і кіраўніцтве войска.

#здымак

Haradzienski

07 Dec, 16:01


Dziakujučy namahańniam ks. Tadevuša Kandrusieviča ŭ Farnym kaściole z 1988 h. było adnoŭlenaje narmalnaje relihijnaje žyćcio. Da taho imšy nie adbyvalisia, a saviety navat chacieli źniščyć pomnik architektury ničym "Faru Vitaŭta". Na fota Farny kaścioł u 1968 h.

Grodnæ

Haradzienski

07 Dec, 11:02


"Спасибо"

У расейскамоўнай і расеізаванай прасторы - гэта нармальнае слова. Але па-за яе - гэта можа быць маркер. Менавіта гэтым словам кіраўнік камісіі замежных спраў у Еўрапарламенце David McAllister адказаў эўрадэпутату Grzegorowi Braunowi, які вядомы сваімі "тэатральнымі" выступамі і прарасейскімі наратывамі.

Прыклад, як адным словам можна абазначыць прарасейскага дзеяча.

Так што "spasiba" - не проста слова, а мова - далёка не толькі мае чыста камунікацыйныя функцыі, што даўно навукова даказана.

Haradzienski

06 Dec, 15:01


Вуліца святога Мікалая

Такая была ў Горадні. Знаходзілася каля пляцу Тызенгаўза. Такую назву атрымала на мяжы 1920/1930-х у памяць аб храме святога Мікалая, які ў сярэдзіне XVII ст. знішчылі маскавіты. Калі горад занялі саветы, вуліцу перайменавалі ў 11 ліпеня ў памяць аб "выгнанні палякаў з Менска ў 1920 годзе". Можа некалі вернецца назва святога Мікалая.

Grodnæ

Haradzienski

06 Dec, 13:32


Яшчэ больш савеччыны

У Горадні вуліцу Яснапольскую перайменавалі на вуліцу Івана Якубоўскага.

Іван Якубоўскі - савецкі вайсоквец, які камандаваў танкавай ротай пры нападзе СССР на Польшчу ў верасні 1939 і ў савецка-фінскай вайне. Нарадзіўся Якубоўскі ў вёсцы Зайцава - сёння Горацкі раёк пры мяжы з Расіяй.

Навіна

Haradzienski

06 Dec, 13:01


Святы Мікалай у дзіцячым садку ў Горадні, 1930-я

Фота: MOST

Haradzienski

06 Dec, 11:03


Цікавостка. Рэліквіі святога Мікалая знаходзяцца ў касцёле святога Мікалая ў Бары. У гэтым самым касцёле пахаваная Бона Сфорца.

Haradzienski

06 Dec, 09:00


Раней не было Дзеда Мароза, а быў святы Мікалай 😉

Фрагмент успамінаў Ежы Мар’яна (нар. 1928) пра Горадню 1930-х і святы на Новым замку:

"Вось там была спецыяльная елка для ўсіх дзяцей. Туды прыходзіў Святы Мікалай з падарункамі. Не той, якога называюць у нас Дзедам Марозам, а сапраўдны Святы Мікалай. Падарункі неслі анёлачкі. На святы дзеці спявалі песні і Святы Мікалай дарыў ім падарункі. А хто быў непаслухмяным, каля яго бегалі чэрці і пугу яму клалі. Быў сорам і страх".

Grodnæ

Haradzienski

06 Dec, 06:02


Усіх з Днём святога Мікалая

Haradzienski

05 Dec, 16:01


Мэм каментар

Haradzienski

03 Dec, 08:01


Некалі ў Горадні

Haradzienski

02 Dec, 16:00


Дыскрымінацыя зялёнаскурых? Як вам такое?

Цытуючы адзін з апошніх артыкулаў "Нашай Нівы" пра іншую стужку: "кансерватыўную публіку чакае шок". Хаця у гэтым выпадку хіба не толькі кансерватыўную 🙉

https://www.telegraph.co.uk/news/2024/11/27/mockery-wicked-witch-west-green-skin-discrimination-film/

З серыі чаго не прачытаеш у беларускіх СМІ.

Haradzienski

02 Dec, 12:14


💥 З’явіўся першы комікс пра гісторыю Гродна

Комікс з 10 сюжэтаў з гісторыі Гродна выпусцілі сумесна выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка» і гістарычны канал Hrodna 11:27. Асобныя сюжэты публікуюцца ў электронным выглядзе, таксама ёсць магчымасць заказаць папяровы асобнік комікса.

Дзе заказаць асобнік? Чытайце на Hrodna.life
👑
https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/2024/12/02/comics-1127/?utm_source=tg

Haradzienski

02 Dec, 10:30


Некалі ў Горадні

Haradzienski

01 Dec, 17:00


🍽 Вядомы ў свой час рэстаран "Беласток", 1970-я.

Grodnæ

Haradzienski

30 Nov, 17:00


Помнік на месцы Касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі (Фары Вітаўта).

Haradzienski

30 Nov, 12:26


Канец гісторыі неадэкватнага гнома, пра якога зрабілася гучна. Прынцыпова русскоязычного украінца дэпартуюць і забароняць уехаць у Шэнгенскую зону на 10 гадоў. Цікава, ці тік-токер паедзе ў сваю любімую Маскву, а можа ў іншае месца? Некаторыя польскія інтэрнаўты ўжо прапануюць.

Адкрытым застаецца пытанне, ці расейскамоўныя беларусские CityDog і Zerkalo (upd. напісалі, але сваю памылку не прызналі) напішуць артыкул, у якім выправяць няпраўду, нібыта ён беларус, чым нарабілі чорнага піяру беларусам? На шчасце ў польскім інтэрнэце хутка пачалі выпраўляць інфу, што гэта ўкраінец. Бо атрымліваецца, што белорусы беларусам белорусы.

Haradzienski

30 Nov, 11:10


Мастак Уладзімір Качан выйшлаў но новы ўзровень.

Карціна "Песни великой победы" з савецкімі партызанамі ды старым і новым расейскімі сімваламі - "На Берлин" і "Z" - ідэальна ўпісваецца ў рускую кананічнасць.

https://t.me/hrodnaonelove/9257

PS.: Сам стыль адметны.

Haradzienski

30 Nov, 08:01


30 лістапада 1939 пачалася Зімовая вайна (фін. talvisota). Савецкі саюз напаў на Фінляндыю. І хоць фармальна перамаглі саветы ды забралі частку фінскіх зямель, каштавала іх гэта вельмі шмат, фіны і так гераічна адстаялі сваю незалежнасць ды яшчэ больш кансалідаваліся як нацыя.

І пра героя вайны - Сіма Хяюхя (Simo Häyhä) па клічцы "Белая смерць". Знішчыў 500-700 савецкіх жаўнераў менш за 100 дзён.

Haradzienski

29 Nov, 13:30


Як малга б выгладаць "Фара Вітаўта". Графічная рэканструкацыя. Аўтар: Аляксандр Пінчук.

Haradzienski

24 Nov, 18:01


20 гадоў таму ва Украіне пачалася Аранжавая рэвалюцыя (Помаранчева революція)

Акцыі пратэстаў, якія асабліва моцна калыхнулі рэгіёнам, пачаліся 22 лістапада 2004 года. Час, калі яшчэ шматлікія ўкраінцы ва Украіне мелі моцна прарасейскія погляды, а праўкраінскія антырасейскія, асабліва замацаваныя на нацыянальна свядомай Галіччыне і захадзе, моцна кантраставалі з прарасійскімі і прарасейскімі на ўсходзе. Кіеў стаў эпіцэнтрам падзей і паказваў геаграфічны пераход змен.

Украінцы выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў у якіх "перамог" прарасейскі Віктар Януковіч. Праз 10 гадоў канчаткова пацвердзіцца, што быў здраднікам. Ужо ў 2004 годзе прарасейскія сілы, асабліва на Данбасе і Крыме, прапанавалі раскол Украіны. Але ў выніку паўторнага галасавання перамог Віктар Юшчанка.

Нядоўга да гэтых падзей, у Беларусі А. Лукашэнка змог замацаваць балатаванне безліч разоў. Буйных пратэстаў не было. Прапаганда моцна крытыкавала рэвалюцыю, а нямалая частка насельніцтва паўтарала тыя расейскія наратывы.

Haradzienski

24 Nov, 13:30


У тагачаснай міжваеннай польскай прэсе таксама апісваліся святкаванні ў Горадні 400-годдзя народзінаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя.

Grodnæ

Haradzienski

24 Nov, 08:00


🎉 400-годдзе народзінаў Стэфана Баторыя.

Мерапрыемства, на якое прыехаў тагачасны прэзідэнт Ігнацы Масціцкі, адбывалася 24-26 лістапада 1933 года. У рамках святкавання былі павешаныя шыльды ў гонар Баторыя – адна на Старым замку, а другая на школе званай "Баторыеўкай". Калі прыйшлі першыя саветы, першы знак дэмантавалі, а з другога збілі літары.

Grodnæ

Haradzienski

23 Nov, 16:01


⛪️ У Гродне адбыўся канцэрт у гонар св. Цэцыліі — апякункі касцёльнай музыкі

У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны ўспаміну св. Цэцыліі — панны і мучаніцы, якая з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі.

Музычную праграму прадставіў дыяцэзіяльны хор «Cantate Domino». У выкананні хору прагучалі традыцыйныя рэлігійныя творы, якія падкрэслілі важнасць і прыгажосць касцёльнай музыкі. Канцэрт сабраў шмат вернікаў і аматараў духоўнай культуры, якія ўшанавалі памяць святой праз музыку і малітву.

Відэа: grodnensis.by у TikTok

Haradzienski

23 Nov, 14:19


Савецкі танк у Горадні насупраць касцёла(sic!) трапіў у артыкул "Даследванне: Як помнікі русіфікуюць Беларусь?". І што самае істотнае, значная частка жыхароў Горадні, а магчыма нават большасць, не бачыць у гэтым помнікі нічога дзіўнага ці дыскусійнага.

Haradzienski

23 Nov, 11:22


"Всё для народа" - як кажуць на Белой Руси. У мапе карце павінна быць тлумачэнне, чаму у месце горадзе так шмат "нерусских" аб'ектаў.

https://t.me/hrodnaonelove/9171

Haradzienski

22 Nov, 16:01


Некалі ў Горадні

Haradzienski

22 Nov, 14:00


Яшчэ ў лістападзе Мікола Бугай перапісваў з BBC Russia, што "лібертарыянец (...) ультраправы" палітык Хаўер Мілей. А цяпер на старонках Нашай Нівы гэта ўжо звычайны паспяховы палітык. Аднак і крыніца іншая, на russia, а Business Insider Polska.

Як усё хутка мяняецца 😁

Haradzienski

22 Nov, 10:12


Паўторацца пратэсты? У Беларусі цалкам адключаць інтэрнэт - заявіў Лукашэнка. Сімвалічна, што "двуязычный" русский человек заявіў гэта ў Лінгвістычным універсітэце.

Прыгадалася тая ўжо лічы старая ілюстрацыя часоў моцнай народнай апатыі.

Haradzienski

22 Nov, 05:59


Некалі ў Горадні

Haradzienski

21 Nov, 15:29


Нашы Наши тут здесь

Народжаны ў Лунінцы на Палессі і вымушаны з'ехаць з Беларусі музыка Макс Корж выдаў песню ў стылі расейскі рэп з кліпам у розных месцах Еўропы на вольным баку жалезнай заслоны. Некаторыя беларусы ўжо захапляюцца. Песня - фактычна чаговы імпартам (бело)русского ў Еўропу. А ў канцы кліпа яшчэ бачна лонунг "своих не забывай", які моцна нагадвае іншы расейскі "своих не бросаем". Не абышлося без сіметрымзу: "Ты посмотри, каким дерьмом всех пичкают по обе стороны".

Каб толькі пад мурам пацанов за pacanów не прынялі.

Такая сітуацыя. Што думаеце?

Haradzienski

21 Nov, 12:59


Некалі ў Горадні

Haradzienski

20 Nov, 15:30


Некалі ў Горадні

Haradzienski

20 Nov, 13:29


Праз аліўкавыя межы бачна, што Беларусь уварвалася ў Vajšnoryju.

Haradzienski

12 Nov, 15:01


Шчырая сутнасць

"Я люблю русских людей, я люблю Москву" - заявіла выключна расейскамоўная пісьменніца Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю, у якім чарговы раз абараняла расейскую культуру, тым разам заяўляючы, што ў домысле беларусы без расейскіх пісьменнікаў: "это будет провинциальность, вы упадете в провинциальность" прыкрываючы гэта "мировым".

"Война — та, которую начала Россия в Донбассе, — это на совести России. Потому что такую войну можно начать и в Беларуси. Дайте туда танки, дайте туда оружие — там католики будут убивать православных или кого угодно" - сказане ёю на адным з расійскіх каналаў у 2017 годзе хіба фактычна было фрэйдаўскай памылкай.

Haradzienski

12 Nov, 13:01


Некалі ў Горадні

Haradzienski

12 Nov, 09:02


🏅 Два гарадзенскія каналы прызналі экстрэмісцкімі. Віншаванні з прызнанне знаку якасці. Гаворка пра:

🎖 Hrodna 11:27

🎖 Haradzienski harmidar

Haradzienski

11 Nov, 15:02


Картуш з гербам Рэчы Паспалітай

Гербавы картуш паходзіць з XVIII ст. Раней знаходзіўся над уваходам у каралеўскі палац. Акрамя арла Кароны Польскай і Пагоні Вялікага Княства Літоўскага пасярэдзіне бачна герб сасаў – Аўгуста II і ІІІ. Хоць пасля падзелаў Рэчы Паспалітай картуш быў дэмантаваны расійскай адміністрацыяй, але захаваўся дзякуючы вялікалітоўскаму дзеячу і ўдзельніку паўстання Касцюшкі (1794) Станіславу Солтану, які перахаваў яго ў маёнтку Бераставіца Мураваная. Ужо ў наступным стагоддзі картуш адшукаў і ў 1923 годзе вярнуў у Горадню выдатны гарадзенскі гісторык Юзаф Ядкоўскі, а ў 2013 годзе быў адрэстаўраваны і ўсталяваны каля Новага замку ў тым ліку дзякуючы Міністэрства культуры Польшчы.

Grodnæ

Haradzienski

11 Nov, 11:59


Герб Рэчы Паспалітай і герб Стэфана Баторыя на новым Старым замку.

Haradzienski

11 Nov, 08:00


Dziś w Polsce obchodzone jest Narodowe Święto Niepodległości! Siońnia Polšča i palaki adznačajuć Dzień niezaležnaści!

U Horadni šmat supolnych biełaruska-polskich akcentaŭ – nie tolki ŭ formach fizičnych pomnikaŭ jak Stary i Novy zamki, manumient Elizie Ažešcy i pomnik Adamu Mickieviču, Farny kaścioł z mnohimi pomnikami ŭsiaredzinie, Farnyja mohiłki, šylda ŭ pamiać paŭstańnia Kaściuški 1794, niekatoryja nazvy vulic (Kalinoŭskaha, Syrakomli, Mickieviča i inš.), ale taksama šmatlikija inšyja, u tym liku šyrej miescy pamiaci źviazanyja naprykład z supolnym vyzvolnym antyrasijskim paŭstaniem 1863-64 hh. i historyjaj Rečy Paspalitaj, Fara Vitaŭta, postać śviatoha Kazimira i Stefana Batoryja etc.

Choć historyja pisała roznyja scenary, asabliva ŭ minułym stahodździ, ale varta nahadać, što za apošnija kala 30 hadoŭ haradzienskija biełaruska-polskija kantakty taksama mieli miesca, što niaredka prajaŭlałasia ŭzajemnaj dapamohaj.

Haradzienski

10 Nov, 15:02


Farny kaścioł - adzin z hałoŭnych simvałaŭ Horadni.

Grodnæ

Haradzienski

09 Nov, 14:01


Яшчэ больш спрошчаны беларускі палітычны компас 😏

Haradzienski

09 Nov, 10:01


😱 Палоннага беларуса прымушаюць сказаць нешта на беларускай мове, якой ён не ведае і вымушаны ўстаўляць польскія словы. Нічым некалі многіх такіх польскія мытнікі і памежнікі на мяжы.

🧢 Праблема амаль як у аднаго з былых кандыдатаў у прэзідэнты [гэтага].

Вера? "Катализм" 😏 І памятайце: "Грамадзяне, не ідзіце ваяваць, то ест бардзо злье".

Крыніца

Haradzienski

08 Nov, 16:01


Некалі ў Горадні

Haradzienski

08 Nov, 12:00


Кантрабанда БССР на захад

Цяжка сказаць, ці гэта далей табу, але не павінна быць адкрыццём, што за апошнія гады ў Польшчы прыехалі не толькі рэпрэсаваныя беларусы ці тыя, якія не хацелі трапіць пад рэпрэсіі, але таксама чыста эканамічныя мігранты. Сярод іх ёсць і такія белоруски і белорусы, якія прывезлі з сабой у ідэалагічна і культурна супрацьстаўную Польшчу ўмоўную Белоруссию і шырэй русское. Часта гэта ўсведамляе, частка не. Паглядзім, ці напрацягу гадоў зменіцца нешта ў свядомасці.

А пакуль цікава назіраць за такімі недарэчнымі сітуацыямі.

https://nashaniva.com/354937

Haradzienski

08 Nov, 10:22


Не толькі старыя homo sovieticus. У Горадні на Фолюшы маладыя камуністы адзначаюць Дзень бальшавіцкага перавароту Октябрьской революции.

Haradzienski

08 Nov, 07:00


Некалі ў Горадні

Haradzienski

07 Nov, 16:49


Фоташоп, які ў другой палове 2010-х выклікаў розныя эмоцыі. Цікава, як было б сёння, ці меркаванні неяк заўважна змяніліся.

Haradzienski

07 Nov, 16:29


🚩Лічба дня: каля 65 камуністаў сёння сабраліся каля помніка Леніна ў Гродне, каб адзначыць гадавіну бальшавісцкага перавароту 7 лістапада 1917 года ў Петраградзе

З цікавасцю заўважым, што колькасць удзельнікаў гэтай тусоўкі змянялася з года ў год. Мы падлічылі і падрыхтавалі для вас фота, каб вы маглі на свае вочы ацаніць, колькі людзей раней далучалася да гэтага «свята». Напрыклад, у 2020-м наогул ніхто не прыйшоў на фан-сустрэчу.

#цифрадня

Haradzienski

07 Nov, 13:01


Good bye, Lenin! Такое ў Горадні некалі было.

Больш тут: Grodnæ

Haradzienski

07 Nov, 11:01


Крыху амерыканскага дзікага захаду з Горадні вам у стужку 😏

Haradzienski

07 Nov, 07:01


Была ў нашай гісторыі і такая асоба як Каспар Бэкеш (Gáspár Bekes) – венгерскі магнат з аднаго з самых старых венгерскіх родаў, які звязаў свой лёс са службай Рэчы Паспалітай. Хоць Бэкешы ваявалі з Баторыямі, але пасля выбару Стэфана на ўладара Рэчы Паспалітай, Каспар з братам запрапанавалі сваю службу новаму манарху.

Бэкеш адзначыўся ў вызваленні Полацка ад маскавітаў, за што атрымаў Лянцкаронскае староства ў Кароне. Пасля трыумфальных урачыстасцяў у Вільні, дня 7 лістапада 1579 года памёр у Горадні, дзе завітаў праездам. Што цікава, Каспар быў лібертынам, што стварыла праблемы хрысціянскага пахавання. Таму Баторы загадаў пахаваць свайго сябра на гары пад Вільняй, якая пазней назвалася Бэкешаўкай. А яшчэ яго прозвішчам названа бекеша – від кажуха. У міжваенны час у Горадні была вуліца Бэкеша.

Haradzienski

06 Nov, 14:03


🇺🇸 Цікавостка, якая часткова тлумачыць прыярытэты выбарцаў у ЗША.

📊 Вынікі экзіт-полу паказваюць, што выбаршчыкі, якія падтрымалі Камалу Харыс і Дональда Трампа, маюць розныя прыярытэты. Для выбаршчыкаў Харыс найбольш важнымі пытаннямі былі дэмакратыя (56%), аборты (21%) і эканоміка (13%). Для выбаршчыкаў Трампа найбольш важным пытаннем, безумоўна, была эканоміка (51%), іміграцыя (20%) і дэмакратыя (12%). Замежная палітыка набрала адпаведна 3% і 4%.

Haradzienski

06 Nov, 09:30


🇺🇸 2024 United States presidential election

🗳 Грамадзане ЗША абралі чарговым і паўторным прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа.

🗽This is what democracy looks like.

Haradzienski

05 Nov, 14:02


🔮🇺🇸 Астролагі прадказваюць сёння высып аднаднёвых амерыканістаў 😏

Haradzienski

05 Nov, 10:20


🗽 У міжваенны час у Горадні была вуліца названа ў гонар прэзідэнта ЗША Герберта Гувера (Herbert Hoover). Урбанонім з'явіўся яшчэ да таго, як Гувер стаў кіраўніком USA (1929-1933).

Да таго Mr. Herbert узначальваў American Relief Administration, якая дапамагала жыхарам Еўропы пасля Першай сусветнай вайны. Дзякуючы ARA, прылізна 300 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі атрымалі прадуктовую, матэрыяльную і медыцынскую дапамогу. Пазней саветы і немцы змянілі назву вуліцы адпаведна на Тэльмана і Neidenburger. Да Гувера вуліца называлаўся Іванаўская, ранейшая назва пакуль невядомая.

Grodnæ

Haradzienski

04 Nov, 16:01


Некалі ў Горадні

Haradzienski

04 Nov, 14:29


Расія святкуе вызваленне ад нашых продкаў

Сёння ў Расіі адзначаецца "День народного единства". Гадавіна прымацаваная да дня 4 лістапада 1612 года, калі маскавіты прагналі нашых продкаў, якія занялі Маскву. Што дарэчы абвяргае расейскі міф, нібыта ніхто не займаў іх сталіцу. Аднак самае цікавае, што расейцы кажуць, што прагналі палякаў, аднак палякаў у той арміі была меншасць, большасць складалі літвіны і агульна сілы Вялікага Княства Літоўскага.

Так што калі прыглядзецца ўважліва гістарычным падзеям, дата зусім не ўпісваецца ў расейскі наратыў пра "братские народы" беларускаў і расейцаў ці нават "один русский народ".

Historyja | Мая краіна Беларусь

Haradzienski

04 Nov, 12:00


QED. Як белорусские старонкі падтрымалі чорны піяр беларусаў

Працяг гісторыі скандальнага тік-токера. Гном, які неадэкватна паводзіў сябе ў Варшаве выявіўся ўкраінцам з Дняпра. Пры чым прынцыпова і свядома расейскамоўным, як вынікае з яго выказванняў. Раней некаторыя белорусские/тоже белоруские старонкі вырашылі "хайпануць" на тэме і назваць яго беларусам. На некарысць для беларусаў, некаторыя палякі падхапілі версію, што ён беларус, але на шчасце для апошніх хутка выявілася, што ён украінец (дакладей маларос). Пра хлопца з Дняпра напісала "Наша Ніва" (за што плюс), што далей падхапілі ў Польшчы. Такім чынам імідж беларусаў часткова выратаваны. Асабліва з улікам таго, што "гном" Уладзіслаў Алійнічэнка з тыповым расейскім хамствам пачаў абражаць палякаў і шырэй еўрапейцаў, а яшчэ нечакана вярнуўся ў Польшчу, каб далей "пранкаваць".

Ці расейскамоўныя CityDog і Zerkalo напішуць артыкул, у якім выправяць няпраўду?

Haradzienski

03 Nov, 15:59


"Пад апекай святога Губерта"

Мастак: Андрэй Філіповіч

Haradzienski

03 Nov, 14:59


Пагоня святога Губерта / Pahonia Śviatoha Hubierta
via Miečysłaŭ Jan Supron

Haradzienski

03 Nov, 13:29


🚦 Беларусы затрымліваюцца на чырвоным і пераходзяць на зялёным

Такое меркаванне распаўсюджвалася беларусамі пра беларусаў, каб падкрэсліць шанаванне закона і парадак, што дарэчы больш адметна для паўночнай Еўропы, чым паўднёвай. Падобна з пераходам у дазволеных месцах. Здавалася б, гэта ж плюс, калі шануюцца нормы.

Але не паўсюдна так лічыцца. Многія пішуць пра Нью-Ёрк, у якім дазволілі jaywalking - праходзіць па-за вызначаным месцам і ігнаруючы зялёнае святло. Сярод аргументаў прагучала змаганне з расізмам. Выявілася, што больш за 90% штрафаў за парушэнне адпаведнага закону атрымлівалі чорныя і лацінасы. Пры чым пакуль што яшчэ падкрэсліваецца, што трэба быць асцярожным на дарозе.
Адзін з рэпартажаў: https://www.youtube.com/watch?v=Bl-vf1zkAhs

З серыі чаго не прачытаеш у беларускіх СМІ.

Haradzienski

03 Nov, 10:59


Анімаваная легенда пра гарадзенскі герб. Сімвал Горадні, які наш горад атрымаў у XVI ст.
Фрагмент: Аповесць мінулых гадоў

Haradzienski

03 Nov, 09:01


Сёння дзень народзінаў у гарадзенца Аляксандра Фядуты – аглядальніка і літаратуразнаўцы, які зараз знаходзіцца ў зняволенні, пасля таго, як быў затрыманы ў Маскве і высланы ў Беларусь. Пан Фядута з'яўляецца аўтарам між іншым кнігі "Лукашэнка. Палітычная біяграфія" і "Гродно — мой маленький Париж".

Haradzienski

03 Nov, 06:01


Гарадзенцы, са святам! З Днём святога Губерта! 🦌

Haradzienski

02 Nov, 16:02


Некалі ў Горадні на Фарных могілках на Дзяды/Усіх Святых

Haradzienski

02 Nov, 14:00


🦌 Штогод 3 лістапада адзначаецца Дзень Святога Губерта. У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення.

🛡 Гродзенцы называюць Губерта сваім апякуном і заступнікам. Таму на гербе нашага горада размясціўся менавіта алень Губерта: паміж яго рагамі ззяе залаты крыж – сімвал веры, справядлівасці, велікадушнасці, чысціні помыслаў і мудрасці.

🏰 Запрашаем вас на музейную батлейку “Святы Губерт ”, а таксама вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй Старога замка.

➡️ 14.00/15.00/16.00 – музейная батлейка “Святы Губерт”

➡️ Кошты:
дарослыя – 9 руб.
студэнты, пенсіянеры – 7 руб.
школьнікі і дашкольнікі – бясплатна

📞 Падрабязней па тэлефонах: 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС),
+375 (29) 61-48-235

Haradzienski

02 Nov, 09:55


"...нашему величественному полноводному Неману" - на афіцыёзных дажынках у Мастах сказаў Лукашэнка.

Ці не дзіўным гучыць, калі савецка-рускі чалавек з-пад Шклова, дзе Дняпро, кажа пра "наш Нёман"? У тым ліку з увагі, што Нёман/Niemen/Nemunas/Memel у кантэксце культурных кодаў збольшага супрацьстаўны расейшчыне.

"I Moskalom przez Niemen rzekł: do zobaczenia" - Adam Mickiewicz, "Pan Tadeusz".

Haradzienski

28 Oct, 15:01


Некалі ў Горадні

Haradzienski

28 Oct, 13:00


Сёння дзень народзінаў Эдуарда Пальчыса - ураджэнец Ліды, аднаго з нешматлікіх дзеячаў "новай хвалі", які не толькі разумеў важнасць умацавання нацыянальнай і ў тым ліку гістарычнай свядомасці, але таксама актыўна дзейнічаў у гэтым кірунку. Артыкулы на старонцы 1863x, абарона Курапатаў ці арганізацыя Дня Незалежнасці/ Дня Волі/ БНР-100) гэта толькі некаторыя прыклады.

Таксама Эдурад не баяўся адкрыта агучваць і крытыкаваць прарасійскую дзейнасць і дзеячаў, калі прарасейскасць была яшчэ больш масавая ў Беларусі.

Haradzienski

28 Oct, 08:02


28 кастрычніка 1845 года ў Горадні нарадзіўся Зыгмунт Урублеўскі – сусветнай славы навуковец (фізік, хімік) ды ўдзельнік паўстання Каліноўскага (1863-64 гг.). Першы ў свеце (разам Каралем Альшэўскім) атрымаў вадкі кісларод. У гонар Урублеўскага ў гарадзенскім Фарным касцёле знаходзіцца памятная дошка, а таксама названы кратар на Месяцы.

Haradzienski

27 Oct, 12:02


Vid na centr Horadni z h.zv. Fary Vitaŭta. Na pieršym płanie bačna pałac Radziviłaŭ i ščylnuju zabudovu histaryčnaha centra. Fota 1920-1930-ja hady.

Grodnæ

Haradzienski

27 Oct, 06:01


Кожны год той самы абсурд.

Паміж Горадняй і Вільняй 150 км. Розніца часу ў гадзіну.
Паміж Горадняй і Беластокам 70 км. Розніца часу ў дзве гадзіны.
Паміж Горадняй ды Грозным і Варкутай адпаведна 2000 км і 2600 км. Той самы час.

Haradzienski

26 Oct, 11:14


Памятаеце, была такая старонка s13, некалі папулярная ў Гродне. Дык нават яе прызналі экстрэмісцкай.

Haradzienski

25 Oct, 17:02


Некалі ў Горадні

Haradzienski

25 Oct, 12:01


Адначасова (25 X 1998) адбыўся пратэст за польскія школы. Dokładniej sprawa tyczyła się polskiej szkoły w Nowogródku. Oczywiście, obietnice postsowieckich władz nie były dotrzymane. Хаця Лукашэнка абяцаў столькі польскіх школ, колькі палякам неабходна. Ці былі такія абяцанні беларусам? У той час відэ-прэм'ерам быў расеец Замяталін, гарачы прыхільнік расеізацыі.

У вынікі ў Горадні няма ані беларускіх (у Беларусі іх засталося каля 10%), ані польскіх, ані літоўскіх школ, усе фактычна расейскія.

У той час у Горадні беларусы і палякі дапамагалі сабе. Напрыклад беларусы прыходзілі на мітынгі за польскую школу, як у 1995 годзе ды наадварот. У польскай справе дапамагалі нямногія прабеларускія чыноўнікі (Аляксандр Мілінкевіч, Сямён Домаш, Генрых Крупенка) ды вядомы пісьменнік і дзеяч Аляксей Карпюк. Таксама падтрымка знайшлася з боку БНФ, а Зянон Пазняк нават прысутнічаў на адкрыцці польскай школы ў Горадні. У сваю чаргу Саюз Палякаў Беларусі на выбарах 1994 падтрымаў апошняга, каб падтрымаць беларускае адраджэнне.

Haradzienski

25 Oct, 06:01


25 кастрычніка 1998 года быў адкрыты помнік Адаму Міцкевічу.

Haradzienski

24 Oct, 11:20


Гарадзенскі матыў з кнігі “Залатое зерне” Мечыслава Яна Супрона.

Крыніца

Haradzienski

24 Oct, 07:01


24 кастрычніка 1881 года ў Горадні нарадзіўся Станіслаў Касцялкоўскі – польскі гісторык, даследчык гістарычнай Літвы, прафесар Віленскага Універсітэту імя Стэфана Баторыя, сын паўстанца 1863-64 гг. Сям'я Касцялкоўскіх сябравала з Элізай Ажэшкай.

Значную частку жыцця Касцялкоўскі прысвяціў Таварыству Сяброў Навук (Towarzystwo Przyjaciół Nauk) і даследаванню асобы Антонія Тызенгаўза. У 1939 годзе ў друк аддаў працу, opus vitae, аднак вайна знішчыла рукапіс. Пасля акупацыі Вільні саветамі, Касцялкоўскі быў арыштаваны і сасланы, у вольны свет вярнуўся з Арміяй Андэрса і памёр на эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.

Haradzienski

23 Oct, 10:01


Калі заходзіш у каментары на "Нашай Ніве" 😁

Haradzienski

23 Oct, 07:02


23 кастрычніка 1956 года пачалося Венгерскае паўстанне (рэвалюцыя), скіраванае супраць камуністычнага кіраўніцтва і савецкіх акупацыйных войскаў у Венгрыі. Жыццё аддала больш за 2500 венграў, амаль 20000 было раненых, а эмігравала каля 200 000. Хоць паўстанне пала, савецкія варварскія метады моцна ўдарылі па і так сумненнай рэпутацыі Савецкай дзяржавы і камуністаў у "заходніх" краінах, а многім наіўным, якія верылі камуністычнай прапагандзе, адчынілася вочы. Адным з сімвалаў рэвалюцыі стаў венгерскі сцяг з выразаным сацыялістычным гербам.

Сам уздым яшчэ больш аб'яднаў нацыю супраць супольнага ворага – камуністаў, а сёння ўжо ў вольнай Венгрыі 23 кастрычніка зʼяўляецца нацыянальным і дзяржаўным святам пад назвай Нацыянальны дзень (Nemzeti ünnep). І яшчэ варта дадаць, што ў 2014 годзе суд у Будапэшце асудзіў былога высокапастаўленага камуніста 92-гадовага Белу Біску за ваенныя злачынствы.

Haradzienski

22 Oct, 12:01


"Іміграцыя: калі Еўропа прачнецца" - так гучыць загаловак артыкула-каментара ў адным з самых уплывовых і вялікіх французскіх СМІ. У фельетоне звяртаецца ўвага на правальную нямецкую палітыку "адкрытых дзвярэй" ды тое, што падыход прэм'ер Італіі Джорджы Мэлогі (Giorgia Meloni ) стае ўзорам.

Яшчэ нядаўна многія СМІ абзывалі частку палітыкаў і такія погляды як ультраправыя/крайнеправыя, а цяпер палітыка ўзмацнення бяспекі Еўропы і затрыманне міграцыі стала мэйнстрымам. У тым ліку з увагі на такі запыт з боку еўрапейцаў, а дакладней жыхароў дзяржаў/краін ЕЗ. З гэтым звязаны таксама аспект жадання захаваць адсутнасць межаў унутры большасці Еўропы.

https://www.lefigaro.fr/vox/monde/immigration-quand-l-europe-se-reveille-20241016

З серыі чаго не прачытаеш у беларускіх СМІ. А шкада, бо многія беларусы не будуць разумець, што адбываецца ў Еўразвязе.

Haradzienski

22 Oct, 10:02


Некалі ў Горадні

Haradzienski

22 Oct, 07:43


Тыповы папулізм для "народа", а можа "шчырусенькая" праўда?

Як лічыце?

Haradzienski

21 Oct, 12:30


Ці згодныя з меркаваннем, што нават Малдова больш праеўрапейская чым Беларусь, якая ў многіх аспектах (асабліва расеізаванасці і прарасейскасці) больш нагадвае Прыднястроўе?

Haradzienski

21 Oct, 09:30


Некалі ў Горадні

Haradzienski

20 Oct, 14:01


І тут змагары са сваім бчб 😁