Беларусы Замежжа @belarusy_zarubezhja Channel on Telegram

Беларусы Замежжа

@belarusy_zarubezhja


Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці:
@bz_support_bot

Беларусы Замежжа (Belarusian)

Даведайцеся больш пра супольнасць "Беларусы Замежжа"! Гэта канал на Telegram, прысвечаны сувязі і адносінамі з беларусамі, якія жывуць за мяжой. Тут вы знойдзеце навіны, апісы, гісторыі жыцця і творчасці беларускіх дыяспарыянтаў, а таксама магчымасць пазнаёміцца з іхнімі праектамі і падзеямі

Калі вы цікавіцеся беларускай культурай і гісторыяй па-за мяжой, прымешваеце да канала "Беларусы Замежжа"! Тут вы зможаце абмяняцца думкамі, знаходзіць актывацыі і падтрымку ў беларускай грамадзе. Далучайцеся да нас і падтрымлівайце беларускую мову і традыцыі ў свеце!
Калі вы маеце якія-небудзь пытанні аб канале або хацелі б далучыцца да супольнасці, вы можаце звярнуцца да адміністратараў канала праз спецыяльных чат-ботаў. Прапануйце навіну ці поспрабуйце пошукаць актываў Лу і яго прыгажуноў за дапамогай ботаў у канале. Далучыцца да супольнасці і атрымаць падтрымку альбо падзяліцца сваім мерапрыемствам з іншымі беларусамі за мяжой - усё гэта магчыма ў канале "Беларусы Замежжа" на Telegram!

Беларусы Замежжа

13 Feb, 20:49


Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы

«Сёння я сустрэлася ў Вільні з Крыстаферам Смітам. Спадар Сміт учора быў са «спецыяльнай аперацыяй» у Мінску – вызваліць нашых палітвязняў – Алену Маўшук і Андрэя Кузнечыка, а таксама грамадзяніна ЗША.

Я падзякавала спадару Сміту за яго намаганні, за ўзаемадзеянне і каардынацыю з Офісам, і перадала асабістую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу і дзяржсакратару Рубіа: менавіта дзякуючы іх палітычнай волі гэта стала магчымым.

Я радая, што ў нас завязваюцца даверлівыя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй, і ўчора мы пабачылі канкрэтныя вынікі гэтага супрацоўніцтва. Крыстафер Сміт запэўніў мяне, што ўчорашнія вызваленні былі зробленыя рэжымам аднабакова, без нейкіх саступак з амерыканскага боку.

Мы з ім абмеркавалі наступныя крокі па вызваленні іншых палітвязняў. Так, нашая мэта – каб усе выйшлі на свабоду, каб былі спыненыя рэпрэсіі. Гэта неабходная ўмова, каб мог пачацца нацыянальны дыялог. І я бачу, што з амерыканскага боку ёсць жаданне і гатоўнасць нам у гэтым спрыяць.

Са спадаром Смітам мы таксама прагаварылі іншыя пытанні: працяг Стратэгічнага дыялогу і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, асабліва ў кантэксце бягучых перамоваў па Украіне. Нельга дапусціць, каб Беларусь стала «суцяшальным прызам» для Расіі, і трэба рабіць усё магчымае, каб вывесці Беларусь з вайны».

Беларусы Замежжа

13 Feb, 18:21


Сябры, запрашаем вас далучыцца да стрыма з юрыстам Раманам Сэйджам, на якім вы зможаце пачуць адказы на актуальныя пытаньні, зьвязаныя з іміграцыйнай палітыкай новага ўрада ЗША.
🗓️14-га лютага, пятніца
6 pm EST/ 3 pm PST
🔗 https://www.youtube.com/live/1AXyYRGHVBw?feature=shared

Беларусы Замежжа

12 Feb, 17:51


Палітзняволеныя Андрэй Кузнечык і Алена Маўшук на волі

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай:

«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. 

Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.

Я вельмі ўдзячная Прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым. 

Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!»


#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

12 Feb, 13:09


200 эўра на 20 гадоў. Як на Падляшшы спрабуюць уратаваць магілы беларускіх дзеячаў

https://smarturl.click/yq92R

У Беластоку зьбіраюць грошы, каб зьберагчы пахаваньні беларускіх дзеячаў. Тэрмін арэнды магілаў скончыўся, і, калі яго не працягнуць, помнікі могуць прыбраць і пахаваць у гэтым месцы іншых нябожчыкаў.

Ініцыятар збору Аляксей Трубкін расказаў Свабодзе, навошта захоўваць пахаваньні, колькі на гэта трэба грошай і хто з падляскіх беларусаў ёсьць на вядомым фота лідэраў БХД.

Беларусы Замежжа

10 Feb, 15:48


❗️Будзьце ўважлівыя: з'явілася фэйкавая рассылка аб нібыта новым тэлеграм-боце BYSOL

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

У чатах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя аб нібы створаным боце BYSOL — паведамленні пра гэта з'яўляюцца ў розных чатах.

Сапраўдныя кантакты для сувязі з камандай BYSOL можна паглядзець у канале @bysol

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Беларусы Замежжа

10 Feb, 13:48


😢 «Зараз палітвязень – увесь беларускі народ, які застаўся ў закладніках гэтага тэрарыстычнага рэжыму»

10 лютага Паліна Шарэнда-Панасюк дала першую прэс-канферэнцыю.

☝️Былая палітзняволеная падкрэсліла, што палітвязняў значна больш за лічбы, якія называюць праваабаронцы: зняволеныя і іхныя сваякі баяцца слова «палітвязень».

Паводле яе, тыя, хто чыняць катаванні палітвязняў, адчуваюць сябе «бажкамі» пад «расейскім парасонам» і ўпэўненыя, што заўсёды будуць заставацца беспакаранымі, таму лічаць, што могуць рабіць з людзьмі ўсё, што захочуць.

👉 Падрабязней

Беларусы Замежжа

10 Feb, 13:06


Беларусы Бельгіі набылі і перадалі ў Полк Каліноўскага рухавік для эвакуатара вайсковай тэхнікі

Да збору акрамя беларусаў з Бельгіі далучыліся таксама і беларусы з Польшчы, Нямеччыны, Францыі ды іншых краін, расказаў арганізатар гэтай справы – Зміцер Піменаў.

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/belarusy-belhii-nabyli-i-peradali-u-polk-kalinouskaha-ruchavik-dlja-evakuatara-vajskovaj-techniki/

Беларусы Замежжа

10 Feb, 12:26


🇱🇹 9 лютага ў Вільні прайшоў мітынг, прысвечаны Мікалаю Статкевічу

"Лідар партыі "Народная Грамада" з траўня 2020 года з'яўляецца палітычным зняволеным рэжыму лукашэнкі.

Вырак "суда" 14.12.2021 — 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. З 9 лютага 2023 года Мікалай утрымваецца ў рэжыме «інкамунікада» і поўнай інфармацыйнай ізаляцыі, у тым ліку ад сям'і і адвакатаў.  Беларусы прыцягваюць увагу іншых краін да такіх бязлітасных праяў і бесчалавечнага стаўлення да вязня сумлення, які нядаўна быў зарэгістраваны Пятрасам Аўштравічусам, дэпутатам Еўрапейскага Парламента ад Літвы, у якасці кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру.

Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!"

https://youtube.com/shorts/ApGEoxA3Lpk?si=shFi170L3UFbuUxR

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

10 Feb, 11:52


Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

15:00 — вызваленая пасля чатырох гадоў за кратамі Паліна Шарэнда-Панасюк (стрым пачнецца пасля прэс-канферэнцыі экс-палітзняволенай)

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Беларусы Замежжа

10 Feb, 09:50


❤️ Шрэдар-пол — вынікі акцыі «Лукашэнка ў шрэдар» ад Народных амбасадаў Беларусі

Падчас выбараў звычайна праводзіцца exit poll — апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў пасля галасавання. Але ж той фарс, які адбываўся ў Беларусі 26 студзеня, немагчыма назваць выбарамі. Таму мы вырашылі зрабіць shredder poll — апытанне на уваходзе бюлетэняў у шрэдар у працэсе галасавання.

У межах акцыі ўсім ахвотным прапанавалася выбраць з 6 бюлетэняў — супраць якога Лукашэнка яны хочуць прагаласаваць, і апусціць адзін альбо некалькі з іх у шрэдар:

1⃣Прыхільнік гітлера
У 1995 годзе Лукашэнка заявіў, што бачыць нацысцкую Германію ў якасці ўзору для прэзідэнцкай рэспублікі ў Беларусі;

2⃣Тыран
У 1996 годзе Лукашэнка пры падтрымцы Расіі арганізаваў дзяржаўны пераварот, распусціў парламент і атрымаў неабмежаваную ўладу;

3⃣Забойца
У 1999 годзе Лукашэнка загадаў выкрасць і забіць сваіх асноўных палітычных апанентаў. Іх целы да гэтага часу не знойдзеныя;

4⃣Тэрарыст
У 2010 годзе Лукашэнка загадаў арыштаваць усіх кандыдатаў, якія хацелі балатавацца супраць яго на прэзідэнцкіх выбарах, і жорстка падавіць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў;

5⃣Злачынца супраць чалавечнасці
З 2020 года ў выніку гвалтоўнага падаўлення прадемакратычнага руху было арыштавана і падвергнута катаванням больш за 60 000 беларусаў, больш за паўмільёна былі вымушаны з'ехаць у выгнанне. Паводле дадзеных ААН, узровень і цяжар катаванняў могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавецтва;

6⃣Ваенны злачынца
У 2022 годзе Лукашэнка дазволіў расійскім войскам-акупантам пачаць агрэсіўную вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі і выкарыстоўваць беларускую зямлю для лагістычнай падтрымкі гэтай агрэсіі і абстрэлаў украінскай тэрыторыі.

Вынікі наступныя:

🇸🇮 У Любляне два кандыдаты "ваенны злачынца" (нумар6⃣у выбарчым спісе) і "злачынца супраць чалавечнасці" (нумар5⃣) набралі аднолькавую колькасць галасоў — другі тур не спатрэбіўся;

🇵🇱 У Варшаве (галасаванне таксама праходзіла падчас паседжання Каардынацыйнай Рады і маршу) першае месца атрымаў нумар5⃣у выбарчым спісе — "злачынца супраць чалавечнасці";

🇫🇷 У Ніцы з мінімальнай перавагай "перамог" Лукашэнка-тэрарыст, нумар4⃣у выбарчым спісе;

🇮🇱 У Тэль-Авіве большасць прагаласавала за супраць1⃣нумара ў выбарчым спісе — "прыхільніка Гітлера";

У 🇮🇹 Балонні не атрымалася вызначыць "пераможцу". Больш таго, кожны з 6 "кандыдатаў" набраў прыкладна па 20% — гэта магчыма, бо зрабіць выбар было насамрэч цяжка і людзі апускалі ў шрэдар некалькі бюлетэняў;

🇪🇪 У Таліне першае месца за нумарам4⃣у выбарчым спісе - "тэрарыст";

🇸🇪 У Стакгольме "перамогу" атрымаў "ваенны злачынца", нумар6⃣у выбарчым спісе;

🇦🇹 У Аўстрыі была магчымасць прагаласаваць ажно ў трох гарадах: Вене, Грацы і Клагенфурце. У выніку "перамог" нумар2⃣у выбарчым спісе - "тыран";

У 🇺🇸 Сакрамэнта, 🇩🇪 Кёльне, 🇬🇧 Лондане і 🇺🇸 Шарлат не атрымалася вызначыцца, якога Лукашэнка людзі ненавідзяць больш, таму ўсе "кандыдаты" набралі прыкладна аднолькавую колькасць галасоў.

Але нельга проста так узяць і перастаць апускаць Лукашенка ў шрэдар — зараз гэтая магчымасць ёсць ва ўсіх наведвальнікаў Офісу дэмакратычнай Беларусі ПАРЭ ў Страсбургу.

Таксама шрэдар і бюлетэні будуць перададзены ў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве.

Жыве Беларусь! ❤️

#бязвыбары2025

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

08 Feb, 20:19


WANTED ALEXANDER LUKASHENKO. Контракцыя супраць агітацыі лукашыстаў у Сербіі.

Нядаўна ў Бялградзе адбыўся аўтапрабег ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, а затым на вуліцах сербскай сталіцы з'явіліся плакаты з выявай дыктатара. Ініцыятарам усяго гэтага стала адыёзная прарасійская арганізацыя "Наши".

Балканскі сектар арганізацыі РУХ вырашыў нагадаць сербскаму народу кім сапраўды з'яўляецца беларускі дыктатар і што з ім трэба рабіць.

У адказ, на цэнтральных вуліцах Бялграду, з'явіліся плакаты на сербскам мове аб вышуку злачынцы. Ён вінаваціцца – за шматлікія злачынствы супраць беларускага народу. Ніжэй ідзе інструкцыя, што рабіць пры яго абнаружэнні – калі вы яго знойдзеце, неадкладна адпраўце яго ў Гаагу!


Акрамя гэтага былі ідэнтыфікаваныя ўсе месцы з плакатамі лукашыстаў і неўзабаве выявы дыктатара адправіліся ў сметніцы, дзе ім самае месца.

Нагадаем, нядаўна лукашысцкая агітацыя таксама была заўважана ў Вене. Але на яе аператыўна адрэагавала Аўстрыйская філія РУХУ і правяла контракцыю ў адказ.

НЕ ЛУКАШЫСЦКАЙ ПРАПАГАНДЗЕ Ў ЕЎРОПЕ!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

08 Feb, 10:49


❤️ Раману Кiсляку патрэбна дапамога

Раман зараз знаходзiцца ў вельмі складанай сітуацыі, звязанай з немагчымасцю легалізацыі ў Грузіі, дзе яму адмовілі ў прытулку нібыта "з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспецы".

Ён абскардзіў адмову ў судзе — 26 лютага наступнае судовае паседжанне. У выніку адмовы Раману пагражае дэпартацыя ў Беларусь, а там яго чакае арышт і вялікі тэрмін зняволення, улічваючы крымінальные артыкулы па якіх ён праходзіць. Верагодна, што спатрэбіцца тэрміновы пераезд у іншую краіну — на гэта патрэбны грошы.

Давайце разам дапаможам Раману стварыць фінансавую падушку, на якую ен зможа абаперціся ў сітуацыі невызначанасці!

PayPal Рамана: @Kisliak
№ карты 4315714004720791 
банк ТВС RAMAN KISLIAK  07/25

Падрабязней пра кейс Рамана Кісляка:
👉 https://belsat.eu/83623120/belarusy-gruzia
👉 https://www.ekhokavkaza.com/a/gruziya-otkazala-v-mezhdunarodnoy-zaschite-belorusskomu-pravozaschitniku-romanu-kislyaku/33073720.html

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

07 Feb, 14:50


Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Запрашаем адзначыць Дзень роднай мовы ў асяродзі асоб, для якіх матчынай мовай з'яўляецца беларуская.

🪄У праграме:

🎶 Музычныя гурты і калектывы "Беларускі Цуд", "Гудаграй", "Гоман", "Світанак", "Пацеркі", "Валошкі", "Ойра".
📕 Паэзія і культурніцкі актывізм: Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.

🗓 Дата: 22 лютага.
Пачатак а 15:00.
💶 Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты)
📍Адрас: Raugyklos, 25, Vilnius

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

07 Feb, 11:25


Дарагія беларусы!

9 лютага ў Рыме (Largo Corrado Ricci, Fori Imperiali) а 15:00 будзе мітынг «Свабодныя народы супраць расійскай дыктатуры».

Мы выступаем за свабоду і справядлівасць. Мы — супраць імперыялізму і вайны!

Далучайцеся да беларусаў, украінцаў, грузін і іншых народаў, што падтрымліваюць адно аднаго ў барацьбе супраць агрэсіі і дыктатуры.

Разам мы больш моцныя. Ваш удзел важны!

📍 Месца сустрэчы: Largo Corrado Ricci, Fori Imperiali, Рым
🕒 Час: 15:00
📅 Дата: 9 лютага

Прыходзьце з бел-чырвона-белымі сцягамі!

Беларусы Замежжа

06 Feb, 18:00


Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду»

Людзі на вакзале Вільні сустрэлі яе скандаваннем «Жыве Беларусь!»

«Усе гэтыя гады за кратамі я ўяўляла сабе гэты момант, — сказала яна праз слёзы. — Вялікі дзякуй!»

Людзі суцяшалі, калі яна расплакалася: «Усё скончылася нарэшце».

«Нічога не скончылася, — адказала яна. — Скончыцца, калі ўсе выйдуць».

Беларусы Замежжа

06 Feb, 13:44


Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы ❤️

Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гадоў зняволення за краты выйшла моцная жанчына, маці і праваабаронца.

З 3 студзеня 2021 года яна прайшла праз усе формы ціску і ізаляцыі, але не зламалася. 1 лютага 2025 года Паліна нарэшце атрымала свабоду.

За мяжой яе чакалі двое сыноў і муж.
Сёння яны зноў разам.

Беларусы Замежжа

06 Feb, 12:32


❤️Арт Маркет эмоцый да Дня Закаханых у самым сэрцы Варшавы 😍

🟢Новае месца! Асобная фуд зона з кавай і блінамі

Дзе? Варшава | Chmielna 9

Што будзе? Крутые майстры, унікальныя прадукты, фудзона, фотазона і класная атмасфера!

А яшчэ вас чакае міні-выстава графікі, таленавіты шаржыст і сюрпрызы для першых гасцей маркета!

Біжутэрыя: Bioevgenika, KarLen, Belaruskicry, Ingriya, make.sense, Happyyybeadsss, V_CONSTELLATION, Nastiala, Biżuteria drewniana i inne ...anioły, Edelveis, Katarzyna

Свечкі: Gori Yasno, JFF crafts, Shim.candles, Bananum Deco, neprosto rakushki, Kropli Zor, La Fé Home

Касметыка і мыла: SHESAIDLYN, Naturalna Soap, SoapHug

Хатні дэкор: AnnabaoArtdecor, Shimwood, MK Laser Art

Стыльныя аксэсуары:
Magic Hats, Vuzlyky Art, Baby_wool_bell, Shash_handmade, MATO 

Адзенне: Sciezka Workroom, Zabrodski, Królewska.handmade

Кераміка: VikSeT.Family, The_glina, Rudzenika

Лялькі калекцыйныя: IvanovaDolls, Shim_dolls

Для жывёл: Sigma Band

Друкарня: KDK Print

Ежа і прысмакі: Zefirro, Zefir_floristik_pl, lamour_desserts, Nalesniki Razem

😇Сардэчна запрашаем!
📌Chmielna 9 (уваход адразу с улицы Chmielna)
12:00 - 20:00

Сацсеткі клубу Craft Hand Lab
Insta | FB | TG | TikTok | YouTube

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

06 Feb, 10:38


Правовая инициатива поддерживает беларусов, покидающих страну из-за политических преследований. Вы можете получить консультации по миграции, безопасности, а также помощь юристов при угрозе депортации, экстрадиции или задержания.

Получить помощь можно:

• Через анонимную платформу

• Заполнив гугл-форму на сайте Правовой инициативы:
-для запроса документов в миграционные органы
-для юридической консультации

• Связавшись напрямую:
E-mail: [email protected]
Телеграм: @pravovaya_initsiativa

Подробнее по ссылке.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

05 Feb, 12:43


🇱🇹 Музычнае свята “Беларускія вячоркі”

У праграме народныя і аўтарскія песні, танцы, жарты, загадкі - усё, што ўключае старая беларуская традыцыя вячорак зімовымі вечарамі.

🎶 У свяце ўдзельнічаюць:
"Гоман", "Валошкі", "Зялёны лес", Сяргей і Таццяна Шанкіны, Сяргей Шарамет.

8 лютага а 14.00
📍 Raugyklos, 25, Vilnius
🏠
Дом нацыянальных суполак
💶 Уваход вольны, але данаты вітаюцца

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

05 Feb, 10:35


Чат з ботам «Беларускага Гаюна» узламалі. Усе, хто туды пісаў ці даваў фота/відэа інфармацыю, меў акаунт у Telegram на беларускім нумары — пад пагрозай.

🔸для эвакуацыі з Беларусі пішыце у @help_bysol;

🔸для «ачысткі» гаджэтаў і кансультацый па лічбавай бяспецы пішыце у @tech_rescuer1;

🔸каб паведаміць пра затрыманне пішыце ў @ViasnaSOS — можаце гэта рабіць праз знаёмых і родных за мяжой.

Беражыце сябе!

Беларусы Замежжа

05 Feb, 09:52


В результате несанкционированного входа сегодня рано утром был получен доступ к чату с ботом Гаюна, куда собиралась информация от людей.

Мы не знаем, какой объем данных мог быть выгружен за то время, пока у постороннего аккаунта был доступ.
Я хочу сразу сказать, что в этой ситуации сработала человеческая ошибка, и эта ошибка была моей.

Если вы присылали информацию, которая может вас идентифицировать, или писали из аккаунтов, которые могут вас идентифицировать, вы под угрозой.

Также настоятельно рекомендую всем, кто пользуется аккаунтом в телеграме длительный период, удалить его и создать новый, и рекомендуется так делать хотя бы раз в год.

В данный момент критические уязвимости исправлены, но я понимаю, что, к сожалению, мы не смогли полностью защитить людей.

С уважением, Антон Мотолько

Беларусы Замежжа

03 Feb, 21:32


🌍 Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі

26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так званыя прэзідэнцкія выбары, падчас якіх Лукашэнка чарговы раз незаконна ўзурпаваў уладу. Выбарчыя камісіі складаліся толькі з прыхільнікаў рэжыму, незалежнае назіранне было забаронена — вынікі такіх «выбараў» былі ўсім вядомы загадзя.

Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. Каб прыняць удзел у галасаванні нам прапанавалі прыехаць у Беларусь.

У адказ на гэтае ў шматлікіх гарадах і краінах свету адбыліся мерапрыемства супраць бязвыбараў.

Акцыі «Лукашэнка ў шрэдар» ад Народных амбасадаў Беларусі прайшлі ў Любляне, Варшаве, Ніцы, Тэль-Авіве, Сакрамэнта, Таліне , Балонні, Кёльне, Стакгольме, Аўстрыі (Вене, Грацы, Клагенфурце), Лондане, Шарлат. Да акцыі таксама далучыліся чальцы і чаліні Каардынацыйнай Рады.

Розныя бюлетэні з выявамі Лукашэнка з задавальненнем апускалі ў шрэдар і ў Вільні, Брусэлі, Філадэльфіі.

У Варшаве падчас маршу беларусы пранеслі па вуліцах горада вялізарны бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 330 метраў.

Акцыі і мерапрыемствы таксама адбыліся ў Кіеве, Вільні, Чыкага, Празе, Уроцлаве, Клайпедзе, Беластоку, Рызе, Швейцарыі, Любліне, Берліне і інш. гарадах і краінах свету.

Дзякуючы ўсім вам, кожнаму і кожнай, хто не здаецца і не перастае змагацца - галасы беларусаў замежжа чутныя!
Чутныя і ўсяляюць упэўненасць у дэмакратычных краінах, чутныя і грэюць веру вольных духам беларусаў і беларусак у Беларусі, а гэтак жа прымушаюць баяцца няўхільнасці кары за злачынствы дыктатарскага рэжыму і яго паслугачоў.

Пахне Чабор!
Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

03 Feb, 11:03


Жэст адчаю і непрымірымасьці. Пра што сьведчаць растаптаныя сьцягі

У сеціве разгарэлася дыскусія вакол таго факту, што ў Вільні на беларускай акцыі ўдзельнікі патапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу. Думкі ў дыскусіі падзяліліся на супрацьлеглыя: камусьці такі ўчынак «эстэтычна непрымальны», хтосьці, наадварот, за тое, каб «культываваць нянавісьць»...

У кожным разе гаворка ідзе пра сымбалічны жэст і, каб даць яму ацэнку, трэба зразумець гэтую сымболіку: што яна значыць, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/1dlao

Беларусы Замежжа

02 Feb, 14:34


🗓 2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага ☺️

Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы.

Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго гонар названы Полк імя Кастуся Каліноўскага — вайсковае падраздзяленне, якое сёння працягвае яго справу, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Справа Каліноўскага жыве! Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа

02 Feb, 13:47


🔥1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў

1 лютага зьяўляецца датаю пачатку Паўстаньня супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся адзін з галоўных герояў нашай нацыі – Кастусь Каліноўскі .

Мерапрыемства пачалося ў мястэчку Гарадок. Многім беларусам яно вядома па фэстам "Басовішча" і "Тутака", а таксама тут існуе вуліца Кастуся Каліноўскага. Пашыхтаваўшыся актывісты выступілі пешым маршам з Гарадку у бок вёскі Страшава.

Пешы марш склаў больш за 5 кілямэтраў і скончыўся ў Страшава. Тут была ўшанаваная памяць вядомага беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы. Што сымбалічна, падчас Другой сусьветнай вайны ён кіраваў партызанскім атрадам імя Кастуся Каліноўскага. Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадзка-палітычнага дзеяча Міколу Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і зьяўляўся сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы былі ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са зьнічамі.

Пасьля ўдзельнікі маршу працягнулі шлях на машынах да вёскі Мастаўляны – месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Каб захаваць сымбалічнасьць, агульная колькасьць маршруту, разам з пешым маршам, склала 26 кілямэтраў – менавіта столькі гадоў пражыў наш нацыянальны герой.

У Мастаўлянах каля помніку Кастусю Каліноўскаму пачалася ўрачыстая частка мерапрыемства. Яе адкрылі прадстаўнікі клюбу "Invictus 1863", зладзіўшыя ганаровую варту. Неўзабаве да манумэнту былі ўскладзеныя вянок, кветкі і зьнічы. Напрыканцы, усе прысутныя атрымалі памятныя граматы за ўдзел ў KALINOŬSKI MARŠ 2025.

Марш быў арганізаваны Беластоцкай філіяй арганізацыі РУХ, партнэрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку, клюб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863", Беластоцкая Харугва і "Беларускі дом".

Адзначым, што з-за небяспечнай сытуацыі з мігрантамі і правядзеньня паловы мерапрыемства ў памежнай зоне колькасьць удзельнікаў была абмежавана да 50 чалавек, хоць ахвочых было нашмат больш. Мы спадзяемся, што KALINOŬSKI MARŠ стане штогадовым мерапрыемствам і ў наступным годзе атрымаецца правесьці яго ў большым фармаце па колькасьці і праграме.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

01 Feb, 17:55


У Гданьску адкрылася выстава беларускага дызайнэра Артура Вакарава: 30 гадоў дыктатуры ў постарах.

Выстава праходзіць у Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці.

https://smarturl.click/pp6eE

Беларусы Замежжа

25 Jan, 18:46


🇺🇦 Ва Украіне нагадалі, якія галасы чуе самаабраны.

🇺🇸
У Чыкага беларусы таксама выказалі свае адносіны да «выбараў» - на вуліцах горада з'явіліся налепкі з «абвешчанным у вышук» Лукашэнкам.

Крыніца: «Вясна»

#бязвыбары2025

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

25 Jan, 18:11


❗️ З'явіўся фэйкавы Telegram-канал Ціханоўскай

Адрас адрозніваецца ўсяго адной літарай і нават колькасць падпісантаў падобная, таму будзьце пільныя!

На канале апублікавалі відэа, дзе Святлана Ціханоўская нібыта заяўляе, што складае паўнамоцтвы.

👉 Сапраўдны канал вось — @tsikhanouskaya

Беларусы Замежжа

25 Jan, 15:05


Заўтра ў Беларусі рэжым ладзіць «выбарчы перфоманс», супраць якога мы выступаем і гаворым: «Гэта бязвыбары!»

У нядзелю мы аб'яднаемся ў цвёрдым рашэнні не прызнаваць іх і выказаць нязгоду з тым, што робіць нелегітымны рэжым. Давайце падтрымаем адно аднаго і будзем побач са сваімі аднадумцамі. Бо ў еднасці наша моц!

Выбірайце свой горад і далучайцеся!

🇱🇹 Вільня, 10:00-18:00, плошча Кудзіркі. Акцыя

🇵🇱 Варшава:
– 11:00, Hoża 41, lok2, 11:00. Выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark», прысвечаная палітзняволеным жанчынам.
– 12:00, Марш у Варшаве «Не мой выбар», арганізаваны дыяспарай і дэмакратычнымі сіламі. Маршрут: «Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy»
– 14:00, Форум «Беларусы годныя лепшага». Публічная дыскусія з удзелам медыя, дыпламатаў, беларусаў і міжнародных гасцей. Рэгістрацыя для гледачоў.
14:00, Прастора Free Belarus Center (Mokotowska, 24, lok. 64), 14:00. Спецыяльны праект «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?»
– 16:00, Plac Zamkowy. Акцыя «Выбары-дурыбары»
– 17:20, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka). Кінапрагляд «Пад шэрым небам» і сустрэча з Марай Тамковіч

🇱🇹 Клайпеда, 16:00, Daukanto g.13-3. Сустрэча «Маленькі крок — таксама крок»
🇵🇱 Беласток, 14:00, MediaPort (Sienkiewicza, 44/2U). Кінапрагляд «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
🇱🇻 Рыга, 12:00, Grēcinieku iela 30. Акцыя пратэсту
🇨🇿 Прага, 14:00, Sádky 626/17, Praha 7 – Troja. Акцыя пратэсту супраць правядзення так званых «прэзідэнцкіх выбараў»
🇺🇸 Charlotte, 18:00, Romare Bearden Park (300 S Church St, Charlotte, NC 28202). Акцыі па непрызнанні «выбараў» у Беларусі.
🇮🇹 Балоння, 15:00, Piazza Nettuno. Акцыя да «бязвыбараў»
🇺🇸 Філадэльфія, 15:00, Філадэльфія, LOVE Park (Arch St, Philadelphia, PA 19102 ЗША). Сустрэча Belarus Freedom
– Акцыя «Лукашенку ў шрэдар»:
🇵🇱 Варшава, 16:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka).
🇵🇱 Гданьск, 13:00, Długi Targ 13
🇦🇹 Клагенфурт, 10:00, Neuer Platz, каля Lindwurm
🇦🇹 Грац, 13:00, Mariahilferstraße, 28
🇦🇹 Вена, 13:00, Platz der Menschenrechte
🇸🇪 Стакгольм, 12:00, Drottninggatan 33, SE-111 51 Stockholm, Sverige

👉 Спіс дапаўняецца вось тут.

Беларусы Замежжа

25 Jan, 08:08


🔥 «Лукашэнку — У ШРОДЭР!» акцыя ў Вільні

26 студзеня а 13 гадзіне ў цэнтры Вільні пройдзе акцыя «Лукашэнка - у шродэр», падчас якой партрэт дыктатара будуць адпраўляць ў знішчальнік папер.

🗓 26 студзеня (нядзеля) 
🕐 13.00
📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі/
Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius

Прыходзьце і прыносьце з сабой партрэты дыктатара - адправіць яго ў чорную скрыню!

#бязвыбары2025

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

24 Jan, 22:08


Анонс акцый «Лукашэнка ў шрэдар»

🇮🇹 Балонья, Італія
26 студзеня, 15:00 - 17:00
📍 Piazza Nettuno, Bologna

🇦🇹 Аўстрыя
26 студзеня
📍 Клагенфурт, 10:00 - 10:30
Neuer Platz, каля Lindwurm
📍Грац, 13:00 - 13:30
Mariahilferstraße, 28
📍Вена, 18:00 - 19:00
Platz der Menschenrechte

🇵🇱 Варшава, Польшча
22 - 26 студзеня
📍 Беларускі моладзевы Хаб, Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka)

🇸🇪 Стакгольм, Швецыя
26 студзеня, 12:00
📍Drottninggatan 33, SE-111 51 Stockholm, Sverige

🇮🇱 Тэль-Авіў, Ізраіль
25 студзеня, 11:00
📍Dizengoff St 92, Tel Aviv-Yafo

🇺🇸 Шарлат, ЗША
26 студзеня, 18:00 - 19:00
Romare Bearden Park (300 S Church St, Charlotte, NC 28202)

🇩🇪 Кёльн, Германія
26 студзеня, 13:00 - 15:30
Roncalliplatt, Köln

🇪🇪 Талін, Эстонія
26 студзеня, 14:00 - 16:00
Vabaduse väljak, Tallinn

🇫🇷 Ніца, Францыя
25 студзеня, 12:00
Pl.Charles de Gaulle, 06310 Beaulieu-sur-Mer, France

🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія
26 студзеня, 12:30-13:30
Whitehall, насупраць Downing Street

Акцыя «Лукашенка ў шрэдар», арганізаваная Народнымі амбасадамі Беларусі, пройдзе ў розных краінах свету.

Больш падрабязна па спасылцы
👉 shredder.belarusabroad.org

Далучайцеся і дбайце аб сваёй бяспецы!

#бязвыбары2025
#ГодныяЛепшага

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

22 Jan, 17:51


🇨🇾 Народная амбасада Беларусі на Кіпры, па запрэшэнні амбасады Польшчы ў Нікасіі, прыняла ўдзел у культурным мерапрыемстве з нагоды пачатку прэзідэнцтва Польшчы ў Радзе Еўропы

Падчас размоваў з дэпутатамі Парламента Кіпра і прадстаўнікамі амбасады Польшчы прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры распавяла актуальную інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі з акцэнтам на запланаваную рэжымам Лукашэнкі пародыю на выбары, якія цалкам ігнаруюць прынцыпы дэмакратыі.

Гэтыя і іншыя кантакты з удзельнікамі мерапрыемства дазволілі праінфармаваць замежных партнёраў аб дзейнасці Народных амбасадаў Беларусі, нагадаць пра неабходнасць працягу падтрымкі барацьбы беларускага народа за свабоду і справядлівасць і заклікаць да больш прадметнай дапамогі ў вырашэннні пытанняў легалізацыі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

22 Jan, 13:59


🇵🇱 Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім моладзевым хабам пачынаюць датэрміновае галасаванне па бязвыбарах

Для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не створана ніводнага выбарчага ўчастка. Так званы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка заявіў, што не лічыць гэта ушчамленнем правоў выбаршчыкаў. Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. Каб прыняць удзел у галасаванні нам прапанавалі прыехаць у Беларусь. ПЦ «Вясна» вядомы мінімум 73 выпадкі затрымання пасля вяртання ў Беларусь.

З гэтай нагоды ў памяшканні Беларускага моладзевага хаба будзе зроблена імітацыя выбарчага ўчастка. Усім, хто наведае яго на гэтым тыдні, будуць прапанаваны ўлеткі з кароткай інфармацыяй пра тое, што тут адбываецца. Таксама будзе магчымасць азнаёміцца з «праграмай кандыдатаў» на перадвыбарчым плакаце, а дакладней — чаму гэта не выбары, а фарс, бо ўмовы, у якіх яны праводзіцца, не адпавядаюць тым, у якіх могуць быць праведзены сумленныя і свабодныя выбары. Пасля чаго кожны і кожная зможа зрабіць свой выбар — супраць якога Лукашэнка яны хочуць прагаласаваць (гітлеравец, тыран, забойца, тэрарыст, злачынца супраць чалавечнасці, ваенны злачынца) і апусціць адпаведны бюлетэнь у шрэдар. Уся інфармацыя будзе дасяжна на беларускай і польскай мовах.

Беларусы і беларускі Варшавы, прыходзьце самі, бярыце з сабой сваіх беларускіх, польскіх, украінскіх - любых знаёмых, сяброў, сябровак, калег і калежанак.

📆 22 - 26 студзеня 2025
📍 Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka), Варшава 

Акцыя «Лукашенка ў шрэдар», арганізаваная Народнымі амбасадамі Беларусі, пройдзе ў розных краінах свету ў адказ на #бязвыбары2025. Сачыце за анонсамі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

20 Jan, 20:03


Ад кандыдатаў на навучанне ў Польшчы не будуць патрабавацца вынікі экзаменаў ЦТ і ЦЭ – з 1 ліпеня 2025 года

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета атрымала афіцыйны адказ на запыт адносна прызнання адукацыі, атрыманай у Беларусі, для паступлення на навучанне ў Польшчы.

Адказ быў прадстаўлены спецыялістамі Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы паводле даручэння дырэктаркі Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Клаўдыі Торэс-Бартызель.

«Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы зрабіла прапанову ў праект закона, які рыхтуе МЗС. Згодна з гэтым, Міністэрства адукацыі змяняе некаторыя законы, каб ліквідаваць парушэнні ў візавай сістэме і норму, якая дазволіць асобам з Беларусі паступаць на навучанне ў Польшчы паводле правіл, якія дзейнічалі да дэнансацыі Пагаднення. Ад кандыдатаў на навучанне ў Польшчы не будуць патрабавацца вынікі экзаменаў ЦТ і ЦЭ», – сказана ў лісце.

Нагадаем, што гаворка ідзе пра аднабаковую дэнансацыю Беларуссю пагаднення паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб прызнанні эквівалентнасці ў сферы вышэйшай адукацыі, роўнасці навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва. Гэта прывяло да змены ўмоў паступлення грамадзян Беларусі на навучанне ў Польшчы з 3 лістапада 2023 года, з-за чаго цяпер разам з заявай абітурыент павінен прадставіць у кураторыюм асветы дакумент, які пацвярджае здачу экзаменаў ЦТ і ЦЭ з улікам тэрміну іх дзеяння – для прызнання права на паступленне ў польскія ВНУ.

Новы закон уступіць у сілу 1 ліпеня 2025 года. Заявы, пададзеныя ў кураторыюм асветы і не разгледжаныя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць разглядацца з улікам гэтых змен. Акрамя таго, з 1 ліпеня пытанні, звязаныя з прызнаннем права на паступленне ў польскія ВНУ, будуць перададзеныя ў кампетэнцыю Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Мы вельмі ўдзячныя польскаму боку за разуменне тых цяжкасцей, з якімі сустракаюцца студэнты з Беларусі пры спробе падаць дакументы ў польскія навучальныя ўстановы, і ўхваляем гэтыя канкрэтныя крокі да дэмакратызацыі патрабаванняў. Безумоўна для многіх маладых беларусаў выбар еўрапейскай адукацыі на сёння застаецца вельмі пажаданай опцыяй, паколькі забяспечвае большыя кампетэнцыі і дае лепшыя жыццёвыя перспектывы. Мы застаемся ў далейшай камунікацыі з профільнымі міністэрствамі Польшчы для вырашэння іншых пытанняў, звязаных з інтарэсамі і патрэбамі беларускіх грамадзян. Для тых студэнтаў, хто сёння апынуўся ў складанай сітуацыі праз нястачу належных дакументаў, з’явілася надзея на яе хуткае выпраўленне».

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

20 Jan, 06:01


Оружейный барон: часть вторая / Лукашенко втягивает Беларусь в войну

https://youtu.be/ZGKP7eGZH1o

В этом расследовании BELPOL доказывает то, что режим лукашенко, помимо производства прицелов для бронетанковой техники, вовлек огромное количество беларуских мирных предприятий в создание оружия для убийства!

Реактивные снаряды для РСЗО "Град" — оружие неизбирательного действия, предназначенное для уничтожения всего живого на больших территориях.

Этот фильм — доказательство того, что риторика режима о мирном урегулировании вооружённого конфликта в Украине — ложь. Лукашенко помогает путину уничтожать государство Украина. Задача диктатора превратить Беларусь в большой сборочный цех вооружения и боеприпасов.

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Поддержать BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: [email protected]

Связь с BELPOL - [email protected]
Чат-бот - @belpolinfobot
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro

Беларусы Замежжа

19 Jan, 23:51


19 студзеня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю з нагоды надыходзячых у Беларусі "бязвыбараў", каб нагадаць свету, у якой абстаноўцы адбудуцца гэтыя "выбары".
🟥
Выбары без выбару, так гэтая сыстэма звыкла функцыянуе. Фарс з высокімі лічбамі для састарэлага дыктатара лукашэнкі. Па-за межамі закона, справядлівасці, праўды. На фоне бясконцых рэпрэсій, прыніжэння, запалохвання ўласнага народа.

У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі.

Гэта - не наш выбар. І не нашыя "выбары", якія адбываюцца ў канцлагеры пад назвай Беларусь.

Мы працягваем барацьбу за вызваленне палітвязняў, за тое каб наша краіна была вольнай ад дыктатуры лукашэнкі і муры дыктатуры напэўна рухнуць у будучыні.

Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!🤍❤️🤍

🤍❤️🤍МЫ-ГОЛАС БЕЛАРУСАЎ!
Нам не ўсё адно!

#палітвязні
#бязвыбары2025

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

19 Jan, 14:39


Як беларусу перарэгістраваць аўто ў Літве? Актуальны гайд і парады ў свеце хуткіх абмежаванняў для кіроўцаў на беларускіх нумарах.

Таксама можаце паглядзець інструкцыю па змене нумароў для беларусаў у Польшчы.

Беларусы Замежжа

18 Jan, 16:52


📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе

📍Многія палітвязні ў дысцыплінарным парадку пазбаўлены належных па законе пасылак, перадач, у тым ліку з лекамі, спатканняў з роднымі, мужам ці жонкай, а таксама адвакатамі; перапіска палітвязняў адвольна абмежавана;
📍Працягваецца пераслед за мірнае выказванне меркаванняў, а таксама пад выглядам барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам і абароны інтарэсаў нацыянальнай бяспекі;
📍З рознымі відамі рэпрэсій сутыкнуліся не менш за 8 895 чалавек — у сярэднім, гэта каля 24 фактаў рэпрэсій у дзень;
📍Дыскрымінацыя ў розных сферах захоўваецца, дзяржава не робіць захадаў па яе недапушчэнні;
📍Пачатак і канец прайшлі ў абстаноўцы павышанага ўзроўню рэпрэсій. Гэта было абумоўлена ў тым ліку аб'яўленымі ўладамі Беларусі фіктыўнымі выбарамі*.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117166

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Беларусы Замежжа

17 Jan, 21:03


🇱🇻 У цэнтры Рыгі адкрылася інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным Беларусі

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» ўяўляе сабой выкананыя з металу партрэты пецярых палітвязняў, праваабаронцаў «Вясны». Яе ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі #FreeViasna стварыў беларускі мастак, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Еўропе.

Праект ужо быў прадстаўлены ў Бруселі, Капенгагене, Берліне, Познані і Вільні.

26 студзеня ў Беларусі прызначаны чарговыя так званыя «выбары». Як падкрэсліваюць актывісты Асацыяцыі беларусаў Латвіі Supolka, якая арганізавала рыжскі паказ, яны «будуць праходзіць фактычна без альтэрнатыўных кандыдатаў, у атмасферы страху і прыгнёту. У гэты час за кратамі знаходзяцца больш за тысячу палітвязняў».

На адкрыцці інсталяцыі на плошчы Латышскіх стралкоў выступілі віцэ-мэр Рыгі Linda Ozola, прадстаўнік Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Juris Viļums, дырэктарка Музея Акупацыі Solvita Vība, прадстаўніца Валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Любоў Ланіна.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі былы амбасадар Латвіі ў Беларусі Einars Semanis, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Stefan Eriksson, прадстаўнік абмасады Францыі ў Рызе, прадстаўніцы Парламенцкай групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі Leila Rasima, Mairita Lūse і Jana Simanovska.

#палітвязні
#бязвыбары2025

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

17 Jan, 19:54


На войне в Украине погибла 24-летняя беларуска Мария Зайцева 💔

Скорее всего, вы знали ее по фотографии, сделанной 9 августа 2020-го недалеко от Стелы в Минске. Возле Маши тогда взорвалась светошумовая граната — и фото девушки, залитой кровью, облетело многие СМИ.

Из-за ранения у Марии начались проблемы со здоровьем — особенно пострадал слух и моторика рук. Ей диагностировали кровоизлияние в мозг, которое сильно ударило по памяти девушки, черепно-мозговую травму, разрыв барабанной перепонки, осколочные ранения век, контузию глаза, (и это еще не весь список). В октябре 2020-го Маша уехала на реабилитацию в Чехию.

В 2022 году она присоединилась к защитникам Украины — девушка воевала во втором интернациональном легионе.

Вчера Маше исполнилось 24 года. Сегодня утром, в боях под Бахмутом, она погибла

Беларусы Замежжа

16 Jan, 15:16


❗️Праваабаронцы: перад вяртаннем у Беларусь варта пільна ацэньваць рызыкі затрымання

У пачатку 2025 года працягваюцца затрыманні беларусаў на мяжы. Гэта стала асабліва заўважна, калі людзі сталі вяртацца дадому на калядныя вакацыі. Таксама працягваюцца праверкі на мяжы людзей, якія так ці інакш былі заўважныя ў пратэснай дзейнасці.

Традыцыйна пад асаблівы дагляд на мяжы трапляюць як беларусы, так і грамадзяне іншых краінаў, большасць з якіх — украінцы. Падставай для допыту ці затрымання могуць стаць падпіскі на незалежныя СМІ, схаваныя фота з пратэстаў у тэлефоне або сацсетках, нацыянальная сімволіка і нават штампы ў пашпарце аб наведванні Украіны.

Калі чалавек знаходзіцца ў базе «БЕСпорядки», куды ўносяцца дадзеныя ўсіх затрыманых пасля пачатку пратэстаў, то відавочных падставаў можа і не быць.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117171

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Беларусы Замежжа

15 Jan, 17:38


🇧🇪 Сёння ў Еўрапарламенце прайшоў Міжпартыйны форум “8+100”, дзе абмяркоўвалася становішча ў Беларусі

Беларусы і беларускі правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў. Да акцыі далучылася еўрадэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўская.

Удзельнікі і ўдзельніцы акцыі зачыталі імёны і прозвішчы тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі, каб прыцягнуць увагу еўрапалітыкаў і еўрапейскага грамадства да таго, што колькасць палітвязняў на Беларусі не памяньшаецца, а ціск і рэпрэсіі працягваюцца.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

09 Jan, 15:51


26 января в Варшаве состоится важное событие для всех, кто неравнодушен к судьбе Беларуси — форум «Беларусы годныя лепшага»

Пока в нашей стране будет проходить очередной политический фарс, исход которого заранее известен, свободные беларусы и беларуски соберутся вместе, чтобы показать, что нас много, что мы по-прежнему умеем поддерживать и вдохновлять друг друга, и что мы сами создаем будущее, которое обязательно победит прошлое.

Форум «Беларусы годныя лепшага» — это музыка, яркие выступления спикеров и новые идеи. Политики, экономисты, активисты, спортсмены и культурные деятели поделятся своими взглядами на самые актуальные темы.

В списке выступающих: Светлана Тихановская, Павел Латушко, Валерий Мацкевич, Татьяна Мартынова, Вадим Прокопьев, Александр Кнырович, Александра Ханевич, Алана Гебремариам, Степан Путило, Андрей Стрижак, Юлия Чернявская, Роза Турарбекова и многие другие.

Трансляция также будет доступна для зрителей в Беларуси.

☀️Солнце состоит из множества лучей. Важен каждый. Присоединяйтесь к нам в Варшаве, подключайтесь к трансляции. Будем вместе в этот день! Потому что беларусы #ГодныяЛепшага

📅 Дата: 26 января 2025 года
📍Место: Варшава, The Tides, Wioślarska 8

📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube

Беларусы Замежжа

09 Jan, 14:55


Кажется, весь мир хочет управлять вашим временем: родственники раздают непрошеные советы, а начальник превращает ваш единственный выходной в рабочий день. Отказывать сложно: боитесь обидеть, а чувство вины не отпускает?

Хватит мириться с этим. Найдите свои внутренние опоры и научитесь говорить «нет» без страха и угрызений совести!

Присоединяйтесь к 7-му потоку БЕСПЛАТНОГО онлайн-курса "Внутренняя сила. Преодоление выученной беспомощности"!

На курсе вы:

🔅 обнаружите свои скрытые внутренние ресурсы и научитесь опираться на них в сложных ситуациях
🔅 узнаете больше о себе, своих истинных интересах и потребностях
🔅 станете увереннее в себе и перестанете зависеть от чужого мнения
🔅 научитесь выстраивать личные границы без чувства вины, оставаясь в гармонии с собой
🔅 а также уважать границы окружающих и строить здоровые отношения с ними

🎯 Старт обучения: 13 января
🕒 Продолжительность: 3 недели

Курс включает видеолекции, психологические практики и вебинары с опытным преподавателем.

📆 Вебинары будут проходить: ПН, ЧТ, 20.00-22.00 (время Минское)

📌 Успейте зарегистрироваться до 10 января включительно по ссылке!
Если уже проходили наши курсы — входите на платформу и выбирайте курс "Внутренняя сила"

❗️Медиаресурсы Нации Лидеров включены в перечень организаций, причастных к экстремистской деятельности

#анонс #ВнутренняяСила
Поддержать проект 🔥
Сайт | ТГ | Чат | Бот | Youtube | Insta |FB | Soundcloud

Беларусы Замежжа

08 Jan, 16:07


«Самае галоўнае сёння – убачыць яго жывым»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская адрэагавала на фота і відэа з палітзняволеным Віктарам Бабарыкам, якія апублікаваў Раман Пратасевіч:

«Я была рада сёння ўбачыць фота і відэа з Віктарам Дзмітрыевічам, няхай нават і пры такіх абставінах. Самае галоўнае сёння – убачыць яго жывым. Я рада, што – няхай і па невядомых прычынах – тых, хто столькі часу правёў ў стане інкамунікада, усё ж паказваюць беларусам. У мінулым годзе мы ўсе ўбачылі Марыю Калеснікаву – і гэтак жа радаваліся, што яна жывая і сустрэлася з бацькам. Убачыць родных або мець магчымасць перадаць ім вестку бадай, самае дарагое для зняволеных.

Але па-ранейшаму мы нічога не ведаем пра астатніх палітвязняў, у дачыненні да якіх выкарыстоўваюць тыя ж інструменты ціску. Гэта і Мікалай Статкевіч, і Сяргей Ціханоўскі, і Ігар Лосік, і Максім Знак, і Уладзімір Кніга, і Мікалай Банькоў, і Андрэй Навіцкі, і Аляксандр Францкевіч

Пакажыце нам усіх палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў стане інкамунікада. Мы хочам бачыць, што яны жывыя!»

Нагадаем, Віктар Бабарыка, банкір, грамадскі дзеяч, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года і у выніку палітычна матываванага прысуду пазбаўлены волі на 14 гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 г. Віктара Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх. Ён знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада, гэта значыць без сувязі са знешнім светам, больш за 600 дзён.

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

05 Jan, 13:02


🗓 11 студзеня 2025 г.
аб 13.00 у музэі Маркучай (Vilnius, Subačiaus g. 124) адбудзецца адкрыццё выставы
📍 “Вільнюс і ваколіцы вачыма беларускіх мастакоў”
з удзелам
📍беларускай музычнай капэлы “Гоман”
📍І беларускага дзіцячага хора "Валошкі"

💶 Уваход вольны. Але данаты вітаюцца.
💙 Падтрымаць музычныя калектывы можна набыўшы кубачак на
buymeacoffee.com

📍Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, неабходная рэгістрацыя, да 9 студзеня 2025 г. даслаць электронны ліст у вольнай форме на адрас: [email protected].

Арганізатары выставы:
🎄Сядзіба-музей “Маркучай”,

🎄 Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Партнёр:
🎄Культурны цэнтр імя Якуба Коласа.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

30 Dec, 05:46


Волат, Брэст, Сябро. Выйшаў фільм пра герояў Палка імя Кастуся Каліноўскага

«Тры жыцці беларускіх ваяроў» – кранальны дакументальны фільм тэлеканала "Белсат", заснаваны на ўспамінах родных, сяброў і пабрацімаў. Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх.

Паглядзець можна па гэтай спасылцы

Беларусы Замежжа

26 Dec, 07:13


Пазбавілі волі, свабоду забралі,
На дзень нараджэння ў карцар кідалі.
Але вы не зможаце знішчыць, пачвары,
Нашы надзеі, аб будучым мары!

Аб будучым светлым, бо мы пераможам!
Хай з роднымі зараз абняцца не можам,
Хто з верай у каханне нам жыць забароніць?
І хто нашы вольныя думкі прагоніць?

Дарагія вязні — снежаньскія імяніннікі, прыміце віншаванні з Днём нараджэння. Жадаем вам вытрымкі, здароўя і надзеі на лепшае!

Беларускі і беларусы Беластока.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

26 Dec, 03:59


Прыляцела віншаванне з Калядамі ад згуртавання беларусаў Канады! Зараджайцеся пазітыўнай энергіяй, якую выпраменьваюць нашы суайчыннікі з-за акіяна.

Беларусы Замежжа

26 Dec, 02:10


🤍❤️🤍 Беларусы Масквы віншуюць каталіцкіх вернікаў з Раством Хрыстовым! Цуды і мары здзяйсняюцца, галоўнае - верыць і тварыць дабро!

Заказныя лісты з віншаваннямі з Калядамі і надыходзячым Новым годам павінны атрымаць  беларускія палітвязні: Касцюгова Валерыя, Раманаускіянэ Алена, Севярынец Павел.
Паведамленні аб атрыманні заказных лістоў прыйшлі ад палітзняволенных: Золатавай Марыны і Бяляцкага Алеся! Івашын Дзяніс даслаў беларусам Масквы ліст з прывітаннем! 

Палітвязні - нашы героі!

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

25 Dec, 11:10


Віншуем вас з Калядамі! Зычым больш шчаслівых момантаў, цяпла і любові.

І вось яшчэ некалькі фактаў пра свята.

❄️ Першапачаткова Каляды мелі язычніцкія карані і сувязь з днём зімовага сонцастаяння. Калі на беларускія землі прыйшло хрысціянства, Каляды пачалі святкаваць на Раство. Доўжыўся святочны перыяд да Вадохрышча.

💫 Калядная вячэра. Пад абрус на стале клалі сена. Пачыналася вячэра з узыходам першай зоркі. Перад пачаткам вячэры гаспадар мог узяць лыжку куцці і пакласці яе на акно ці на парог – для продкаў.

⭐️ Калядоўшчыкі. Галоўным персанажам была каза. Яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту, а яе смерць – сімвалам заканчэння старога году. У старажытнасці калядоўшчыкаў прымалі за духаў памерлых продкаў, якія вярталіся ў хату. З прыходам хрысціянства іх пачалі ўспрымаць як валхвоў, якія апавяшчалі ўсіх пра нараджэнне Хрыста.

Каляды маюць шмат значэнняў, але дакладна цешыць тое, што беларусы і беларускі ўсё часцей звяртаюцца да ўласных традыцый, калі ладзяць імпрэзы і сямейныя святы🤍

Беларусы Замежжа

24 Dec, 20:36


Дарагія беларусы! Віншуем вас з Калядамі!

Мы ўсцешаныя, што гэты год вы былі з намі. Што звярталіся да нас, прасілі дапамогі — дзеля гэтага мы і працуем. Што знаходзілі сілу і магчымасць дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу ❤️

Тым, хто шукае дом — зычым знайсці яго і жыць у спакоі. Тым, у каго гарыць агонь у сэрцы — нязгаснай надзеі. Тым, каго апанаваў страх і знямога — добрых людзей поруч. Тым, хто жыве ў чаканні — веры ў тое, што аніводная гара назаўсёды не закрые сонца.

Мы ўсе — часткі салідарнасці, вядомай усяму свету. Гэта неразбуральная сіла, што робіць нас адметнымі і праз што мы трымаем нашу барацьбу. Нас яднае любоў.

🎁 Падтрымайце дзяцей палітвязняў праз праект «Калядная пошта» — вось спасылка на данат.

Няхай вашыя добрыя справы чуе і бачыць Сусвет!

Беларусы Замежжа

23 Dec, 21:52


📝Памятайце пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь

СМІ паведамляюць, што напярэдадні калядных святаў на межах Беларусі з краінамі ЕС утварыліся вялікія чэргі з аўтобусаў і машын, што едуць у нашу краіну.

Пры гэтым вядома, што частку людзей на мяжы дапытваюць, іх тэлефоны правяраюць, на некаторых наўпрост у аўтобусе надзяваюць кайданкі, а за іншымі прыходзяць праз некалькі дзён.

Таму раім сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, уважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць «экстрэмісцкіх» старонак, а таксама «лайкаў» і каментароў на іх.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Беларусы Замежжа

22 Dec, 22:10


Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link

Беларусы Замежжа

22 Dec, 21:33


У Тбілісі пасля трох год працы зачыняецца беларуская прастора Kropka.

Kropka зачыняецца праз змяншэнне колькасці беларусаў, якія пражываюць у Грузіі (цяпер каля 12 тыс., што на 3 тыс. меней, чым два гады таму), прыняцце закона “аб замежных агентах” і закона, які дыскрымінуе супольнасць ЛГБТК+, паведамілі “Позірку” ў адміністрацыі прасторы.

👆Паводле інфармацыі адміністрацыі, за тры гады прайшло каля 800 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 8,5 тыс. чалавек. Амаль 90% мерапрыемстваў арганізавалі самі наведвальнікі прасторы.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

Беларусы Замежжа

20 Dec, 13:34


❤️‍🔥 ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ

Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы падзякі ўсім-усім, хто меў дачыненне да гэтага праекта.

Такія ініцыятывы паказваюць, як у вялікай справе важны асобны чалавек. Вера, жаданне, энергія кожнага ўдзельніка і кожнай удзельніцы дапамаглі эстафеце адбыцца.
Вы ўсе – наша натхненне!

Вялікая падзяка дыяспарам і проста неабыякавым беларусам і беларускам па ўсім свеце, якія далучыліся да эстафеты. Вельмі хочацца назваць усіх пайменна, але гэта немагчыма, бо ў эстафеце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек!

Дзякуючы вам падчас эстафеты адбылося больш за 20 мерапрыемстваў:
🇩🇰 лекцыя «Выходзячы з ценю Пуціна» у Даніі;
🇸🇮 «Camino for Belarus» — 315 кіламетраў пешам у падтрымку беларускіх палітзняволеных;
🇮🇹 выстава «Мартыралог Беларусі» у Італіі;
🇱🇹 спектакль «Мая мама ў турме» у Вільні;
🇵🇱 беларуская ежа праз межы: наліснікі ці дранікі?
🇺🇸 дабрачынны канцэрт Юрыя Стыльскага ў Філадэльфіі;
🇵🇱 «Беларускі бранч» ад кулінарнай блогеркі і шэф-кухаркі Алесі Княжэвіч;
🇦🇹 монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection» у Вене;
🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» у Лондане;
🇱🇹 Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў;
🇪🇪 выстава «BELARUS=EUROPE» у Таліне;
🇱🇹 вечарына Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільні;
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 беларускі вечар «Get to know Belarus» у Эдынбургу;
🇸🇮 кінапрагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці» у Славеніі;
🇸🇪 вечар «Беларусь – краіна святла» у Стакгольме;
🇱🇻 аўкцыён карціны мастачкі Вольгі Якубоўскай;
🇮🇹 выстава «Мастацтва ў выгнанні» у Італіі;
🇱🇹 экскурсія па Коўна;
🇵🇱 дабрачынны анлайн аўкцыён ад суполкі беларусаў Уроцлава;
🇺🇸 марафон ў Сакрамэнта;
🇧🇪 выстава «Галасы з турмы» падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.

Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у запісе кранальнага роліка «Get to know Belarus».

Вялікая падзяка Беларускаму Моладзеваму Хабу за гасціннасць, ўтульнасць, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства!

Вялікая падзяка ўсім, хто зрабіў нашу фінальную імпрэзу такой атмасфернай і дамовай: неверагодная вядучая Вольга, хор вольных беларусаў «Гук цішы», рамеснік, Сяргей Далівеля (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі), Чын-чын-чыноўнікі і Алена ЖалудOk.

Вялікая падзяка інфармацыйнаму партнёру «Еўрарадыё» за падтрымку і стрым, і асабіста Зміцеру Лукашуку і Паўлу Свярдлову.

Вялікая падзяка каардынатарам праекта: Ірыне Маклейн, Вользе Зазулінскай, Марыне Касінеравай, Андрэю Стрыжаку і інш.

Вялікая падзяка нашай PR-мэнэджарке, дызайнерам і ўсім тым, хто заставаўся за кадрам.

Вялікая падзяка ўсёй выдатнай камандзе: Народныя амбасады Беларусі, «Краіна для жыцця», Dissidentby, BYSOL, BY_Help.

Усё атрымалася дзякуючы ўсім вам!

Напрыканцы галоўная вялікая падзяка – краіне, якая натхняе і яднае ўсіх нас – роднай Беларусі! Любоў да яе – галоўны рухавік гэтага праекта.

Дзякуй і да сустрэчы ў наступным годзе!
🤍❤️🤍

#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

20 Dec, 12:53


🇱🇻 "Суполка" беларусаў Латвіі запрашае Вас разам акунуцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў

28 снежня ўпершыню ў Рызе
Сяржук Доўгушаў з Каляднай праграмай.

ВАС ЧАКАЕ:
•  Удзел у традыцыйным калядным абрадзе з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом;
•  Музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі;
•  Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы;
•  Конкурс на лепшую Калядную Зорку (умовы ў рэгістрацыі);
…і яшчэ шмат цікавага!

Сяржук Доўгушаў — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», Установы «ЭтнаТрадыцыя» і Фундацыі «Дом творцаў», гурта мужчынскіх спеваў “Kasary”.
spevy.org • tradycyja.com • kasaryband.com

📍 Ieriķu iela 43A, Rīga
🕞 15:30 | Пачатак імпрэзы 16:00
🎟 Уваход вольны. Ваша падзяка - данаты выканаўцу.
Каб мы маглі падрыхтаваць для Вас усё неабходнае, просім загадзя зарэгістравацца па спасылцы. У якасці ўдзячнасці Вы атрымаеце калядную паштоўку з аўтографам выканаўцы.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

19 Dec, 19:34


‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 23 чалавека:

Дзмітрый Самсонаў
Юрый Аверкаў
Вячаслаў Бародзій
Валянціна Полаз
Мікалай Ласоўскі
Арцём Ліцевіч
Міхаіл Герасімчук
Сяргей Ціханаў
Мікалай Клок
Павел Шорахаў
Барыс Пухальскі
Іван Ліхалат
Іван Бародзіч
Сяргей Горлаў
Марэт Валюк
Святлана Якубовіч
Аляксандр Кудрэвіч
Юрыйс Ганінс
Марына Мышко
Андрэй Слізевіч
Ганна Курыс
Аляксандр Дарагакупец
Ігар Кузаўко


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

19 Dec, 11:10


Сёння — 14 гадоў Плошчы-2010. Да жніўня 2020-га гэта была адна з самых масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Яе жорстка разагналі сілавікі. На вуліцы Мінска выйшла, па розных ацэнках, ад 15 да 40 тысяч чалавек.

Тады Лукашэнку прыпісалі 79,65% галасоў, кандыдату ад апазіцыі Андрэю Саннікаву — 2,43%. Яшчэ да аб'яўлення вынікаў у той вечар напалі на кандыдата ў прэзідэнты паэта Уладзіміра Някляева. Яго з разбітай галавой забралі ў шпіталь.

Пасля Плошчы затрымалі кандыдатаў Кастусёва, Міхалевіча, Рымашэўскага, Саннікава, Уса, Статкевіча, а агулам — больш за 700 чалавек, у тым ліку журналістаў.

Беларусы Замежжа

18 Dec, 14:25


🌍 "Галасы праз межы" — вынікі эстафеты ў падтрымку Беларусі

Што атрымалася, а што не, ці ўдалося сабраць грошы для палітвязняў і пацярпелых ад рэжыму? Як рэагавала на праект замежная аўдыторыя? Ці ўдалося аб'яднаць дыяспары?

Пра гэта і не толькі — стрым на Еўрарадыё. Далучайцеся наўпрост зараз!

https://www.youtube.com/watch?v=c7e4MRAMsnk

#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

18 Dec, 11:48


🎄Запрашаем на Art Craft House Christmas!🎄

21 снежня з 11:00 да 19:00
22 снежня з 11:00 да 20:00 на Scena Chmielna (Nowy Świat 27a) адбудзецца святочны калядны Арт Маркет.

На мерапрыемстве вы знойдзеце:

🔜біжутэрыю,
🔜свечы і дэкор для дома,
🔜ёлачныя ўпрыгажэнні,
🔜хатні шакалад, калбасу, зефір і пастылу,
🔜натуральную касметыку і мыла,
🔜кераміку, вырабы з скуры і дзіцячыя цацкі,
🔜ручную вышыўку крыжыкам,
адзенне.

🎁Гэта цудоўны шанец абраць падарункі для сябе і сваіх блізкіх і правесці час у атмасферы каляднай цеплыні

⭐️Сардэчна запрашаем

📍 Месца: Nowy Świat 27a, Варшава
🕒 Час: 21 снежня з 11:00 да 19:00, 22 снежня с 11:00 да 20:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

18 Dec, 11:03


🧳Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму

Міжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце. Гэты дзень быў запачаткаваны ў 1990 годзе Генеральнай асамблеяй ААН і найперш тычыўся эканамічных перасяленцаў. Дата была выбраная невыпадкова — у гэты дзень была прынятая Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў.

За 34 гады ад той даты шмат што змянілася і сёння ўсё болей і болей людзей у розных краінах вымушаныя пакідаць свой дом і мяняць звыклы лад жыцця з-за вядзення баявых дзеянняў, войнаў і палітычных матываў.

Гэтая праблема не абмінула і беларусаў. Такім чынам, міграцыя ператварылася ў бежанства, альбо ўцякацтва.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116971

Беларусы Замежжа

18 Dec, 09:40


🇦🇹 Беларуская Царква ў Аўстрыі запрашае на Боскую Літургію ў Вене і Зальцбургу

“Сябры! Запрашаем адсвяткаваць Раство Госпада нашага Ісуса Хрыста разам!

Прыходзьце, каб падзяліцца радасцю і спакоем Божага Нараджэння. Далучайцеся да нас у малітве і ўдзячнасці ў гэтае асаблівае свята.

Будзем рады бачыць вас і вашых блізкіх!“

Вена:
📅 Дата: 24 снежня
🕒 Час: 18:00
📍 Месца: Kirche St. Barbara, Postgasse 8-12, 1010 Wien

Зальцбург:
📅 Дата: 25 снежня
🕒 Час: 12:00
📍 Месца: St. Markus Kirche, Franz-Josef-Kai 21, 5020 Salzburg

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

07 Dec, 13:57


⚡️Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі

Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З яго слоў, прама зараз Муравіцкі ляціць у Вільню.

☝️Дзякуючы дапамозе беларусаў, праваабаронцаў, дэмсілаў Беларусі і Фондам салідарнасці атрымаць візу маладому чалавеку атрымалася практычна ў рэкордныя тэрміны. Амбасада Літвы выдала Муравіцкаму разавую візу адным днём.

Нягледзячы на тое, што беларусу нават дазволілі падаць дакументы на міжнародную абарону, ён усё ж вырашыў пакінуць Грузію з меркаванняў бяспекі.

Беларусы Замежжа

06 Dec, 15:30


🕊️ Беларускія дыяспары праводзяць мерапрыемства і акцыі салідарнасці з палітзняволеннымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека (адзначаецца 10 снежня)

Мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі. Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Помслівы рэжым працягвае сваё лапы і за мяжу. Яшчэ нядаўна кдб зладзіла выкраданне Васіля Верамейчыка, ваяра і сумленнага беларуса.

Мы не можам маўчаць, таму мы выходзім! Далучайцеся:

07.12.2024 (субота)

🇵🇱 Уроцлаў, Польшча, 13:00-16:00
лісты салідарнасці, Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Kościuszki 35A (#54 на дамафоне)
Дэталі

08.12.2024 (нядзеля)

🇱🇹 Вільня, Літва, 12:00
акцыя на плошчы Вінцэса Кудзіркі / Vinco Kudirkos aikštė,
Дэталі

🇵🇱 Беласток, Польшча, 15:00 skwer Wolnej Białorusi 1, кансулят РБ
Дэталі

🇵🇱 Гданьск,Польшча, 13:00
Długi Targ 13
Дэталі

🇵🇱 Шчэцін, Польшча,15:00
plac Solidarności
Дэталі

10.12.2024 (аўторак)

🇵🇱 Варшава, Польшча, 14:00 помнік Каперніку/ pomnik Mikołaja Kopernika
Дэталі
19:00, адкрыццё выставы «Пачуцці», дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.
Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11
Дэталі

🇱🇻 Рыга, Латвія,19:00
Masa Studija, Elizabetes iela 67
Дэталі

🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія, 17:00
London South Bank University Keyworth Centre, Keyworth Street, London SE1 6NG
Дэталі

12.12.2024 (чацверг)

🇧🇪 Брусэль, Бельгія, 09:00 Выстава “Незламаныя”, прысвечаная беларускім палітвязням, на пешаходнай зоне каля Еўрапарламента
Дэталі

МЫ - ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!
⬜️🟥⬜️

Вашага горада няма ў спісе - дасылайце нам у чат-бот.

#свабодупалітвязням  #freepoliticalprisoners

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

06 Dec, 13:28


Што рабіць, калі вас затрымалі ў Грузіі, Турцыі ці Арменіі?

Нядаўна каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала падрабязны гайд пра краіны, куды бяспечна або небяспечна ехаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам рэжыму Лукашэнкі.

Турцыя, Грузія і Арменія – бадай, самыя папулярныя напрамкі для вандровак і адпачынку. Гэтыя дзяржавы яшчэ не выдавалі людзей у Беларусь па запытах сілавікоў, але рызыка затрымання і выдачы ўсё яшчэ існуе. Таму важна быць гатовымі да розных надзвычайных сітуацыяў – у тым ліку затрымання мясцовымі ўладамі, як у кейсе грамадзянкі Беларусі ў Арменіі.

Варта загадзя падрыхтавацца і мець кантакты праваабарончых арганізацыяў, дзяржаўных органаў краіны; прадстаўнікоў беларускай дыяспары; мясцовых адвакатаў, каб пры неабходнасці атрымаць падтрымку.

Падрабязней — у картках.

Поўны спіс кантактаў па спасылцы.

Беларусы Замежжа

06 Dec, 10:33


Далучайся да дабрачыннага мастацкага аўкцыёну «Свята будзе!»

Зрабі гэты Новы год цудоўным для дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій і тых, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі!

📅 Калі? З 5 па 25 снежня 2024 года
Дзе? https://mastaki.online

На анлайн–аўкцыёне прадстаўлены ўнікальныя працы таленавітых беларускіх мастакоў:

🎨 Павел Лабурдаў
🎨 Надзея Саяпіна
🎨 Цемра
🎨 Яраслаў Кірвель
🎨 Лявон Вольскі
🎨 Юры Стыльскі 
🎨 Дар’я Калечыц
🎨 Эльга Папова 

Як прыняць удзел?

1️⃣ Заходзь на сайт і абяры карціну, якая цябе натхніла.
2️⃣ Зрабі стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму.
3️⃣ 25 снежня мы скантактуемся з пераможцамі.

💖 Усе выручаныя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці.
Разам мы можам зрабіць гэты свет лепшым і падарыць радасць тым, каму яна зараз так патрэбна!


#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

05 Dec, 16:09


ВыбранаБеларускае слова 2024 году

За слова інкамунікада выказаліся 26,5% удзельнікаў сёлетняга інтэрнэт-галасаваньня. Гэта значна больш, чым за наступныя ў рэйтынгу словы бясчасьсе, штучны інтэлект, экстрэмізм. Ангельскае слова incommunicado, гішпанскае incomunicado — з лацінскімі фармантамі in- ‘не’ і communicare (‘мець сувязь’). А слова камунікаваць вядомае старабеларускай мове прынамсі з XVI ст.
Але слова інкамунікада новае для беларускае мовы, граматычна пакуль не асвоена, бывае азначэньнем (у сытуацыі інкамунікада) і акалічнасьцю (яго трымаюць інкамунікада). https://smarturl.click/Q1JW3

Беларусы Замежжа

05 Dec, 10:17


📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе

📍Шырокамаштабныя адвольныя рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў рэжыму і іншадумцаў у Беларусі ўзмацніліся на фоне абвешчаных уладамі прэзідэнцкіх выбараў*;
📍З верасня да сярэдзіны лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1 213 палітычных адміністрацыйных спраў, абсалютная большасць з якіх — за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
📍За лістапад праваабаронцамі зафіксаваны 671 факт рэпрэсій, з іх 377 судоў паводле адміністрацыйных справаў. Траціна пераследуемых — жанчыны; больш за ўсё фактаў зафіксавана ў Брэсцкай і ў Гомельскай абласцях;
📍Адвакатура па-ранейшаму палітызуецца і ўцягваецца ў абслугоўванне інтарэсаў рэжыму: за восень кваліфікацыйнай камісіяй пры Мінюстыцыі прынята рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзіі ў дачыненні да чатырох адвакатаў;
📍За лістапад 62 чалавекі былі прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі..

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/116865

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Беларусы Замежжа

04 Dec, 22:04


💥 У Фларэнцыі ўчора адкрылася выстава «Мастацтва ў выгнанні». Пра яе мы пісалі тут.

Мы ўдзячныя ўсім, хто спрычыніўся да вельмі важнай справы, хто быў на выставе, бо наведванне мерапрыемстваў такога кшталту— адна з праяваў салідарнасці з тымі, хто пацярпеў ад рэпрэсій.

Нагадаем, што выстава ёсць часткай эстафеты салідарнасці «Voices across borders».

Беларусы Замежжа

04 Dec, 17:46


«Беларусы годныя лепшага». Кангрэс вольных беларусаў

📅 Калі? 26 студзеня 2025 года
📍 Дзе? Варшава, Польшча

Дэмакратычныя сілы Беларусі і грамадскія арганізацыі запрашаюць далучыцца да вялікага мерапрыемства 26 студзеня. Мы збяромся, каб паказаць: беларусы годныя лепшага!

Што вас чакае?
▫️Дыскусіі палітычных лідараў і актывістаў;
▫️Блок пытанняў і адказаў;
▫️Выступы вядомых беларусаў і беларусак, музыкаў і артыстаў;
▫️Прэзентацыі беларускіх НДА і ініцыятываў. Новыя партнёрствы і магчымасці.

Як прыняць удзел? Каб стаць удзельнікам, калі ласка, падайце заяўку праз анлайн-форму.

Далучайцеся да нашай супольнай справы і падтрымайце рух за дэмакратычныя змены ў Беларусі!

Беларусы Замежжа

04 Dec, 15:58


🤍❤️🤍 Цудоўная навіна: да эстафеты «Галасы праз межы» далучылася мастачка Вольга Якубоўская

Спецыяльна для эстафеты салідарнасці ў падтрымку Беларусі яна намалявала карціну, якая будзе прададзена падчас дабрачыннага аўкцыёну. Усе сродкі ад продажы пойдуць на рэабілітацыю беларускіх вязняў і іх сем'яў, якія перажылі крызіс.

Аўкцыён ужо пачаўся і праходзіць на старонцы ў інстаграм 👇
https://www.instagram.com/p/DDE0BTToCl0/

Стартавы кошт карціны – 100€, мінімальны крок – 50€.
Правілы ўдзелу вельмі простыя: рабіце вашу стаўку ў каментарах пад публікацыяй ў інстаграм ці пішыце там жа ў асабістыя паведамленні, калі хочаце захаваць ананімнасць.

Аўкцыён скончыцца 9 снежня ў 21:00 (час CET). Карцiну атрымае той ці тая, чыя стаўка будзе найвышэйшай.

Дзякуй Вользе за творчасць і бязмежную салідарнасць!

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да эстафеты!

Дзякуй удзельнікам і ўдзельніцам аўкцыёну і ўдачы!


#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

04 Dec, 12:47


Анлайн-прэм’ера монаспектакля «Паслязаўтра будзе заўтра»

10 снежня — Міжнародны дзень правоў чалавека. У гонар гэтага дня Прававая ініцыятыва запрашае вас паглядзець монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра», заснаваны на рэальнай гісторыі затрымання, зняволення і доўгачаканага вызвалення.

Спектакль будзе даступны для прагляду на YouTube-канале на працягу аднаго дня — з 00:00 10 снежня да 23:59 (час па Варшаве). Мова спектакля руская з англійскімі субтытрамі.

У гэты ж дзень, 10 снежня, а 11:00 (па варшаўскім часе) далучайцеся да прамога эфіру з акцёрам і рэжысёрам спектакля Паўлам Гарадніцкім у Instagram. Вы даведаецеся, як ствараўся спектакль, як рэагуюць на яго замежныя гледачы, і таксама зможаце задаць свае пытанні.

Спасылка на спектакль будзе апублікавана ў дзень мерапрыемства ў сустрэчы ў фэйсбук.

Далучайцеся!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

03 Dec, 11:18


«Няма сэнсу чакаць з мора пагоды: трэба рабіць тое, што ў нашых сілах, каб разам працягваць барацьбу»

26 студзеня 2025 года ў Беларусі адбудуцца так званыя «выбары» #бязвыбары2025, мэтай якіх з'яўляецца не сумленнае волевыяўленне грамадзянаў, а чарговая спроба Лукашэнкі незаконна ўзурпаваць уладу і абвясціць сябе «перавыбраным».

«Сумленныя людзі» падрыхтавалі відэаролік, у якім дэмакратычныя сілы тлумачаць, у чым заключаецца ўвесь фарс рэжымнай «кампаніі» і прапануюць магчымыя шляхі рэагавання на яе:

📎 У выбарчых бюлетэнях 26 студзеня 2025 года апынуцца выключна кандыдаты, лаяльныя рэжыму Лукашэнкі. Яны не маюць ні рэальнай падтрымкі народа, ні палітычнай легітымнасці.
📎 На выбарчых участках не будуць лічыць ні галасы, ні колькасць людзей, якія ўвогуле прыйшлі на гэтае мерапрыемства. Лукашэнка, як заўсёды, намалюе сабе тую лічбу, якую захоча.
📎 Ужо на этапе збору подпісаў зафіксаваныя парушэнні, якія адбыліся ў ходзе рэжымнай кампаніі «бязвыбары».
📎 Чаму прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прапануюць ставіць галачку ў графе «супраць усіх» у выпадках, калі вас будуць прымушаць прыходзіць на выбарчыя ўчасткі?

Пра ўсё гэта падрабязна – у самым відэа. Нашая краіна вартая сумленнай і дэмакратычнай будучыні, а не фальсіфікацыяў і маніпуляцыяў.

Беларусы Замежжа

02 Dec, 20:39


🔥 Всем привет! Мы запускаем народные стикеры и эмодзи!

💬 Что это значит?
Теперь у каждого есть возможность добавить в нашу коллекцию уникальные стикеры и эмодзи, созданные вами! Они помогают бороться с пропагандой и рассказывать правду ярче, смелее и креативнее. Вы можете присылать как мемы, так и любые другие изображения, анимацию или видео на диктаторский режим и на любые темы касаемые Беларуси, становления демократии, свободы слова, пропаганды и все другое, чтобы вам хотелось увидеть в наборах стикеров и эмодзи.

🎨 Вот что уже прислано нашими подписчиками:
📦 Стикеры: https://t.me/addstickers/stoppropaganda_net
📦 Эмодзи: https://t.me/addemoji/stop_propaganda_net

🔥 Но это только начало! Мы будем обновлять коллекции и добавлять ваши идеи. Если у вас есть крутые задумки, присылайте их в бот @cyberpartisan_bot.

🌟 Поддержите наш канал!
Чтобы прикрепить эмодзи к вашему любимому каналу, борющемуся с пропагандой, нам нужно поднять уровень канала. Если вы премиум-пользователь Telegram, вы можете подарить нам свои голоса:
👉 Подарить голос: https://t.me/boost/stopbotluka

Давайте вместе сделаем мощный инструмент для борьбы за правду! 🚀
Добавляйте, делитесь и вдохновляйте других!

📱 Помочь | 📱Сайт | 📱 Instagram | 📱 Twitter | 📱 Telegram | 📱 Telegram BOT | 📱 YouTube | 📱 TikTok | #tosend

Беларусы Замежжа

02 Dec, 19:44


Упершыню аб злачынствах Лукашэнкі – падчас Асамблеі дзяржаў-удзельніц МКС

«Я заклікаю нашых партнёраў – асабліва Польшчу і Латвію, якія далі прытулак большасці беларускіх уцекачоў, – падтрымаць зварот Літвы, умацаваць гэтыя намаганні па забеспячэнні адказнасці. І я шчыра веру, што сённяшняе мерапрыемства дасць удзельнікам пераканаўчыя аргументы», адзначыў кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сайд-івэнта «Беларуская сітуацыя ў Міжнародным крымінальным судзе: юрысдыкцыя МКС і неабходнасць падтрымкі дзяржаў-удзельніц» у межах 23-й сесіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда.

Павел Латушка падкрэсліў, што гэта першае ў гісторыі мерапрыемства на Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.

Намеснік кіраўніцы Кабінета заявіў, што рэжым Лукашэнкі стварыў неверагодна эфектыўную машыну для масавага пераследу і рэпрэсій супраць тых, каго ён лічыць «нелаяльнымі». Гэта робіцца з мэтай, як неаднаразова заяўляў сам Лукашэнка, «ачысціць беларускае грамадства».

Створаная атмасфера страху, тэрору і пераследу прымусіла каля 300 000 чалавек пакінуць сваю радзіму. Гэта значыць, што кожны трыццаты жыхар пакінуў Беларусь.

Латушка акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства ў Гаазе, што прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не спыняюцца на выгнанні часткі насельніцтва за межы Беларусі; «яны працягваюць пераследваць беларусаў за мяжой».

Беларусы за мяжой і ў выгнанні падвяргаюцца: запалохванню і пагрозам гвалту; ціску і крымінальнаму пераследу іх сваякоў і сяброў; судовым пераследам, а менавіта: крымінальным справам, ініцыяваным па палітычных матывах, завочным судовым працэсам без захавання належных працэдур, канфіскацыі маёмасці; пазбаўлення іншых фундаментальных правоў.

«Гэтыя дзеянні ў сукупнасці ўяўляюць сабой злачынства супраць чалавечнасці ў форме пераследу, учыненае высокапастаўленымі прадстаўнікамі рэжыму за межамі краіны супраць беларусаў у выгнанні», падкрэсліў кіраўнік НАУ.

«Я заклікаю іншыя краіны далучыцца да звароту Літвы. Практыка паказвае, што падтрымка іншых дзяржаў-удзельніц звароту мае вялікае значэнне для поспеху гэтага працэсу. Неабходна вярнуць беларусам веру ў дэмакратыю, прыцягнуць Лукашэнку і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў», звярнуўся да партнёраў Павел Латушка.

Тэкст выступлення цалкам чытайце па спасылцы.

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

01 Dec, 17:50


У Шчэціне 🇵🇱 пачаліся сьвяточныя кірмашы, і на галоўным з іх на Aleja Kwiatowa, на месцу пад нумарам 34 гандлююць "старыя знаёмыя" - манашанкі са Свята-Елісавецінскага манастыра. Штогод у Польшчы яны спрабуюць "зрубіць бабла" на падтрымку рэжыма ў Беларусі ці расейскіх вайскоўцаў ва Украіне ці Сірыі. У сувязі з гэтым было ўжо шмат скандалаў, калі арганізатары, даведаўшыся пра іх пазіцыю, адмаўлялі ім у праве гандляваць, але...
Падыходзіць к канцу 2024 год, а сёстры з праўладнага манастыра паяўляюцца зноў на сьвяточных кірмашах у Эўропе. Як у іх гэта атрымліваецца? Бо зрабіць візу звычайнаму беларусу - доўга, складана, могуць нават адмовіць без тлумачэння прычынаў... 
А тут прадставіцельніцы манастыра, які ўжо шмат разоў трапляў у непрыемныя сітуацыі - прыяжджаюць гандляваць без праблемаў. 

Беларусы Шчэціна крыху "дапамаглі" ім у гандлю, інфармуючы ўсіх, што купляючы ў гэтых сясцёр, пакупнік падтрымлівае тартуры ў беларускіх турмах і агрэсію Расеі на Украіне.

#МыРазам

Беларусы Замежжа

29 Nov, 19:38


О выдаче гуманитарных польских виз беларусам в Грузии

«После событий 2020 года в Беларуси, которые сопровождаются массовыми репрессиями и преследованиями со стороны режима Лукашенко, значительное число граждан Беларуси были вынуждены покинуть страну. Грузия стала одним из основных направлений для беларусов благодаря безвизовому режиму и прямому авиасообщению. До недавнего времени Грузия воспринималась как относительно безопасное убежище, однако изменившаяся социально-политическая ситуация в Грузии вызывает опасения», — 18 ноября заместитель руководительницы Объединенного Переходного кабинета, руководитель Народного антикризисного управления Павел Латушко обратился с официальным письмом в МИД Польши с просьбой о содействии при обращении в выдаче гуманитарных польских виз беларусам в Грузии.

27 ноября Павел Латушко получил ответ от заместительницы Министра иностранных дел Польши Хенрыки Мошчицкой-Дендыс на отправленное 18 ноября письмо, в котором указано, что МИД Польши и польские консулы уделяют особое внимание вопросам поддержки граждан Беларуси, преследуемых режимом Лукашенко и спасающихся от репрессий.

«... граждане Беларуси, находящиеся в Грузии, имеют право подать заявку на польскую визу только на основании самого факта пребывания на территории Грузии (в течении не менее 6 месяцев) без необходимости легализации своего нахождения», — говорится в ответе заместительницы Министра иностранных дел в адрес Павла Латушко

В письме МИД Польши сообщает: «...принимая во внимание положения Визового кодекса ЕС, хочу заверить, что мы внедрили особые меры для оперативной выдачи гуманитарных виз членам беларуской оппозиции в связи с ситуацией в Грузии, а также для текущего обслуживания граждан Беларуси, вовлеченных в продемократическую деятельность и стремящихся въехать в ЕС».

«Мы признательны польским властям за оказываемое содействие гражданам Беларуси, преследуемым режимом Лукашенко. Важно, чтобы беларусы могли рассчитывать на получение польской визы, особенно в случаях, когда они подвергаются политическим преследованиям со стороны режима Лукашенко, и их жизни угрожает реальная опасность», — отметил Павел Латушко.

Беларусы Замежжа

29 Nov, 17:36


🤍❤️🤍 Пяшчота разлілася

У падтрымку эстафеты салідарнасці «Галасы праз межы» беларусы і беларускі знялі кранальны ролік пра родную краіну. 

Далучылася да праекта і Святлана Ціханоўская. Разам з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі яна адказала на простыя (насамрэч не) пытанні пра Беларусь: пра людзей, культуру, свае любімыя мясціны і самую смачную ежу.

Эстафета «Галасы праз межы» («Voices Across Borders») стартавала ў кастрычніку. Яна аб'ядноўвае беларусак і беларусаў па ўсім свеце, каб яны сталі галасамі тых, хто зараз не можа гаварыць унутры краіны.

Праект складаецца з канцэртаў, выстаў, спектакляў, лекцый і іншых мерапрыемстваў, падчас якіх удзельнікі і ўдзельніцы расказваць пра сапраўдную Беларусь і збіраюць сродкі для палітвязняў. Эстафета працягнецца па 18 снежня, фіналам стане імпрэза ў Варшаве.

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!

Сайт: globalbelarus.info
Збор: BYSOL
Facebook: Voices Across Borders
Instagram: voices_acrossborders

#ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

28 Nov, 10:33


У пятніцу, 29 лістапада, а 11-й гадзіне ў Вільні адбудзецца прэс-канферэнцыя для СМІ, прысвечаная справе Васіля Верамейчыка, праблемам беларускіх палітэмігрантаў, падтрымцы добраахвотнікаў-ветэранаў, якія ваявалі ва Украіне і пытанням нацыянальнай бяспекі Літвы.

Удзельнікі:
- Аляксандр Кусь Клачко, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі па нацыянальнай бяспецы
- Сяргей Шалыгін, старшыня клубу Licviny
- Наталля Калегава, дырэктарка арганізацыі Dapamoga
- Вераніка Вегоўская, дырэктарка VŠI Polyglot
- Вольга Галамеева, дырэктарка VŠI Saško
Яўгенія Верамейчык, жонка Васіля Верамейчыка

Запрашаюцца прадстаўнікі СМІ і ўсе зацікаўленыя асобы.

КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЛЯ СМІ
🗓 29 лістапада, пятніца
11:00
📍Заля BNS, Kęstučio g. 25, Vilnius

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

26 Nov, 17:05


Больше 700 фамилий за полгода. Кого из беларусов объявили в межгосударственный розыск

Россия обновила свою базу розыска — сейчас в ней больше 3500 беларусов. Сделали удобный поиск по базе, проверьте себя:

https://mediazonaby.com/article/2024/11/26/wanted_base_3?p=1&t=all&s=statusAll&q=

Не работает ссылка? Читайте здесь

Беларусы Замежжа

26 Nov, 16:00


Продолжается регистрация на вебинар для женщин, которые ищут возможности для выхода из абьюзивных отношений и нуждаются в юридической консультации.

28 ноября в 20:00 по беларускому времени опытная адвокатка ответит на вопросы участниц и даст практические рекомендации. Для регистрации пишите: [email protected]

📷 Instagram|💬 Facebook
📝 Дзен

Беларусы Замежжа

26 Nov, 09:40


🎧«Пазначаныя жоўтым». Слухайце музычны альбом пра палітвязняў Беларусі на розных пляцоўках

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентавалі музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.

Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.

Слухайце альбом на розных пляцоўках: Spotify | Music Apple | Amazon music | Boomplay | Bandcamp | Youtube Music | Youtube | Soundcloud

Беларусы Замежжа

26 Nov, 08:21


Звяртаемся да кожнага!!!

Васілю Верамейчыку
, нашаму таварышу, удзельніку пратэстаў у Беларусі і ваяру ва Украіне, патрэбныя кожны і кожная з нас.

Знаходзячыся зараз пад катаваннямі ў турме КДБ Лукашэнка, ён не можа абараніць больш сябе, не можа абараніць нас, як ужо рабіў у беларускім пратэсце і ўкраінскім супраціве.

Лёс Васіля — адзін з прыкладаў сістэмнай памылкі ў рабоце міграцыйных службаў. Кожны з беларусаў, які падвергся пераследу і з'ехаў з Беларусі, можа трапіць ці ўжо трапіў пад такую памылку ў сістэмах верыфікацыі міграцыі.

Мы
звяртаемся да літоўскіх уладаў з заклікам перагледзець справу Васіля Верамейчыка і максімальна абачліва разглядаць міграцыйныя справы усіх беларусаў, пераглядзець падыходы да разгляду спраў пра міжнародную абарону, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставін кожнага выпадку.

Мы
просім Літву быць на чале міжнароднай ініцыятывы па прызнанні Васіля ваеннапалонным і спрыяць уключэнню Васіля Верамейчыка ў фонд абмену вайсковымі палоннымі, спыненню  супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, прыпыненню двухбаковых дагавораў аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь.

Полк Кастуся Каліноўскага пра Васіля Верамейчыка "Мы разумеем складанасць сітуацыі і знаходзімся ў кантакце з усімі кампетэнтнымі органамі, якія займаюцца гэтай справай".

Святлана Ціханоўская пра кейс Васіля Верамейчыка
"Пытанняў цяпер два: як такое адбылося і што зрабіць, каб такое болей не паўтарылася. ... Мы з вамі мусім дабіцца ад дзяржаў спынення супрацы з рэжымам".

Заява Каардынацыйнай рады па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам
"Заклікаем дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў. Мы выказваем салідарнасць з Васілём і яго сям'ёй і заклікаем да неадкладных дзеянняў у барацьбе за яго выратаванне".

Клуб Licviny пра акцыю ў Вільні 27 лістапада
"Беларусы, для каго слова гонар і годнасць не проста словы. Спыніце штодзённыя клопаты і працу, і разам прыйдзем заявіць пра правы беларусаў і пачуць літоўскіх сяброў і партнёраў. Хопіць чакання і спадзявання на іншых. Хто, калі не мы самі?"

Мы звяртаемся да кожнага і кожнай! Мы мусім стаяць разам. Беларусы мусяць быць пачутымі.

Серада, 27 лістапада, 12.00, Вільня, плошча перад Сеймам Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53).

Збор у скверы ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Акцыя ўзгодненая з мэрыяй Вільні і паліцыяй.

Арганізатары акцыі: Валанцёрская арганізацыя Dapamoga, клуб Licviny

Беларусы Замежжа

26 Nov, 06:44


🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Танцы, узвар, саламяныя павукі і нечаканыя факты пра Эмі Уайнхаўс

У Эдынбургу ў межах эстафеты «Галасы праз межы» прайшоў вечар «Get to know Belarus».

Прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай дыяспары пазнаёмілі шатландцаў з Беларуссю: з нашай культурай, традыцыямі, прыродай, кухняй, людзьмі.

Падчас мерапрыемства таксама распавялі і пра палітычную сітуацыю, парушэнні правоў чалавека і ўвесь той жах, які зараз адбываецца ў нашай краiне. Госці івэнту падтрымалі данатамі дабрачынны збор у падтрымку беларускіх палітвязняў, які праходзіць падчас эстафеты салідарнасці.

На здзiўленне больш за ўсё гасцей уразiлi самыя простыя рэчы: наша ежа, цеплыня i гасцiннасць.

Дзякуючы распрацаванаму арганізатарамі эстафеты пакету «пад ключ» зрабіць такое мерапрыемства можа кожны і кожная з вас!

Хочаце падтрымаць Беларусь і правесці такі івэнт у сваім горадзе? Пішыце ў асабістыя ў Instagram альбо праз сайт.

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!

#ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

25 Nov, 20:19


🇩🇰 У Капенгагене працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

На працягу лістапада ў сталіцы Даніі можна наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя». Яе героі — пяцёра палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны»: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.

📍 Israels Plads, 1361 Copenhagen
_____________________

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Паказ у Капенгагене стаў магчымы дзякуючы дапамозе Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Праект ужо быў прадстаўлены ў Вільні (Літва), Познані (Польшча) і Берліне (Германія).

Беларусы Замежжа

24 Nov, 12:25


🎄 «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Cтартавала штогадовая акцыя для дзетак палітвязняў. Праз яе дзеці, якія спазналі, што такое чакаць матулю ці тату з турмы — вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці (да 16 гадоў уключна) палітвязняў і былых палітвязняў. Як і кожны год мы прапануем даслаць свой ліст з пажаданнямі, а мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здзейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Форма 👉 тут.

Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце наогул не запаўняць форму, а звярнуцца бяспечна па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Запрашаем далучыцца да акцыі прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў ці арганізацый. Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную ці ейную сям'ю.

Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак суму, што адпавядае кошту падарунка.

Для вашых іншаземных сяброў і сябровак, калег і калежанак, партнёраў і партнерак распрацаваны адмысловы сайт, інфармацыя на якім дасяжна на розных мовах. Дзяліцеся, калі ласка https://christmasby.org

Збор заявак — да 12 снежня ўключна.

Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:
— Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
— Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
— Народныя амбасады Беларусі;
— Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.

Дзякуй вам, неабыякавая беларусы і беларускі! 🤍❤️🤍

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

23 Nov, 19:47


‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 6 чалавека:

Максім Рэмезаў
Цімур Лозка
Міхаіл Фандо
Сяргей Скібінскі
Аскер Алахвердзіеў
Наталля Маныла


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

23 Nov, 08:30


23 лістапада 1906 году ў Вільні выйшаў першы нумар беларускай газэты «Наша Ніва»

Першыя 42 нумары выдаваліся беларускімі кірыліцай і лацінкай. Выданьне газэты было спынена ў 1915 годзе ў сувязі з падзеямі Першае ўсясьветнае вайны — нямецкія войскі набліжаліся да Вільні. У 1991 годзе пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца ў Вільні адбылося адраджэньне «Нашай Нівы». У 1996-м рэдакцыя газэты пераехала ў Менск. У чэрвені 2018 «Наша Ніва» спыніла выхад папяровай газэты, а праз два месяцы стала выдаваць ілюстраваны гістарычны часопіс.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/qlnVx

Беларусы Замежжа

22 Nov, 22:58


Беларусы Вільні на пікеце ля будынку Еўракамісіі ў Літве ў падтрымку і абарону Васіля Верамейчыка, ваяра Палка Каліноўскага, дэпартаванага з В'етнаму ў Беларусь у пастку да катаў лукашэнкі.

Сёння, 22 лістапада, пятая гадавіна дня перапахавання рэшткаў паўстанцаў у 2019, дня, у які беларусы па закліку душы вялізнай калонай з нацыянальнымі сцягамі прайшлі па Вільні падчас урачыстых мерапрыпрыемстваў, дэманструючы гонар і годнасць.

Сёння беларусы заклікаюць "У памяць Каліноўскага абаронім каліноўца, які ваяваў ва Украіне за нашу і вашу свабоду!"

Пасля пікету беларусы ўшанавалі памяць  паўстанцаў на віленскіх могілках Расу ўскладаннем кветак і запальваннем лампадаў.

Падтрымаць сям'ю Васіля "Пацука" Верамейчыка вы можаце праз асабістую карту ягонай жонкі:

LT047300010173692355
Yauheniya Verameichyk
Swedbank LT

https://youtube.com/shorts/u4rSsHM5eSg?feature=shared

Беларусы Замежжа

22 Nov, 13:39


Вісник №23-24

🚩 Самвыдат ад беларусаў Украіны на ўкраінскай мове, выходзіць раз на два тыдні

📍Украіна і замежжа

— Творчасць беларусаў у падтрымку ўкраінцаў
— «Я ваюю з Расеяй, каб зрынуць беларускага тырана»: ахоўнік Лукашэнкі, які пайшоў на фронт ва Украіне
— Беларус, які ставіць украінскім салдатам пратэзы
— У Львове пачаў працаваць Дом вольнай Беларусі
— Пераслед беларусаў за падтрымку Украіны
— «Вісник». Нам ужо год!
— ды іншае

🖨 Файлы для друку
12 старонак А4 альбо 6 старонкі А3

Каб дапамагчы з пашырэннем звестак пра Беларусь і беларусаў ва Украіне – спампуйце газету, раздрукуйце і раздайце знаёмым украінцам, закіньце ў паштовыя скрыні суседзяў ці пакіньце ў грамадскім месцы.

Дасылайце свой самвыдат нам праз бот: @by_prosvet_feedback_bot

Беларусы Замежжа

21 Nov, 16:40


22 лістапада 2019 года на могілках Расу ў Вільні ўрачыста перапахавалі астанкі Кастуся Каліноўскага і Зігмунда Серакоўскага і іх баявых таварышаў.

У гэтыя ж дні 2024 году затрыманы ў В'етнаме і экстрадаваны ў Беларусь каліновец Васіль Верамейчык, які таксама змагаўся за нашу і вашу свабоду ва Украіне. Па панятках злачыннага рэжыму лукашэнкі яму пагражае смяротнае пакаранне.

Выходзім за гонар і выратаванне жыцця сумленнага беларускага ваяра Васіля Верамейчыка:

* у 14:00 выходзім на акцыю ля офісу камісіі ЕС/Gedemino pr. 16
* у 15:30 наведваем мемарыяльную капліцу на Расу, дзе 5 гадоў таму былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863 году/Rasu g. 32

Беларусы Замежжа

21 Nov, 15:41


Что делать беларусам в случае угрозы задержания и депортации: рекомендации Офиса Светланы Тихановской

Как может помочь Офис Светланы Тихановской при задержаниях и возможной депортации беларусов – и как действовать, если вам грозит депортация в Беларусь?

Юридическая команда Офиса подготовила ответы на эти вопросы.

📎
Список стран, безопасных для посещения беларусами.
📎
Связаться с Офисом.

Беларусы Замежжа

21 Nov, 14:24


📝Справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі даступная на трох мовах

Справаздача «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне» прысвечана таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года.

Дакумент ўяўляе сабой унікальнае даследаванне справядлівасці з трох частак: прававы аналіз, псіхалагічныя аспекты і сацыялагічныя дадзенныя.

Справаздача даступная на трох мовах: беларускай, english, русской.

Беларусы Замежжа

21 Nov, 13:29


У Вільні – дабрачынны музычны фэст!

🥁Музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL ладзяць фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay.

🙏 Усе сродкі пойдуць на беларускіх палітвязняў.

Імпрэза пройдзе ў рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці Voices Across Borders.

Прыходзьце і запрашайце сваіх літоўскіх сяброў! Вас чакае густоўная музыка, добрая кампанія, магчымасць выйграць прызы і паўдзельнічаць у аукцыёне.

📍Дзе? VILNIUS - LOFTAS;
📍Калі? 22.11.2024 (пятніца);
📍Час правядзення: 19:00 - 01:00;
📍Уваход - данат ад 10 эўра.

Беларусы Замежжа

21 Nov, 09:02


📊178 «выйшлі», 223 «зайшлі». Ці зменшылася колькасць палітвязняў у Беларусі за шэсць хваляў памілавання

З трэцяга ліпеня ў Беларусі адбыліся шэсць хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 178 чалавек. Апошняя на сёння частка памілаваных, паводле праўладных крыніц, выйшла на волю 20 лістапада.

За гэты час праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла 24 заявы аб наданні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — з трэцяга ліпеня па 20 лістапада такі статус атрымалі 223 чалавекі. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.

Такім чынам, з ліпеня на волю па памілаванні выйшлі 178 палітвязняў, а 223 іншых чалавекі атрымалі статус палітычнага зняволенага.

Беларусы Замежжа

20 Nov, 19:48


Привет👋 На связи «КінаЛёсы» и мы начинаем серию киновечеров в Вильнюсе, где вместе будем смотреть и обсуждать кино, связанное с темой прав человека и правами уязвимых групп

Иран, до конца семидесятых бывший одним из самых прогрессивных государств Ближнего Востока, за считанные годы превратился в ультраконсервативную исламскую республику. Свои размышления о положении женщины в «новом» обществе и о столкновении ребёнка, воспитанного в светской культуре, с новой реальностью иранка Маржан Сатрапи зафиксировала в комиксе Персеполис. Комикс стал основой для анимационного фильма, который мы будем смотреть уже в пятницу, 22 ноября💫

🗓 Когда: пятница, 22 ноября
🕖 Время: 19:00
📍 Где: сообщим после регистрации

💌 Ссылка на регистрацию

🫶 Ждём всех, кто интересуются защитой и отстаиванием прав человека или просто хотят провести вечер пятницы за просмотром кино в дружественной атмосфере🩷

Мероприятие проходит в рамках проекта Imagine Y и реализуется при финансовой поддержке Европейского Союза

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

19 Nov, 12:14


Беларусь згуляла ў Лізе нацый з Балгарыяй унічыю. Гэта быў заключны шосты тур групы С3. Балгарскія фанаты сустрэлі супернікаў бчб-сцягамі і плакатамі.

Беларускія футбалісты застаюцца ў Лізе, але не палепшылі сваіх пазіцый. У сваёй групе яны занялі трэцяе месца.

Беларусы Замежжа

18 Nov, 22:46


Дарагія нашы вязні сумлення, лістападаўскія імяніннікі!

Шчыра віншуем кожнага з вас з Днём народзінаў!
Жадаем моцнага здароўя, вытрымкі і хутчэйшага вяртання дадому.

А наша возьме ўсё адно!
І Беларусі - жыць!
Дабро перамагае зло -
Інакш не можа быць!

Ад беларусак і беларусаў Беластоку

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

18 Nov, 12:32


Назбаралася шмат рэчаў, якімі Вы ўжо не карыстаецеся?
Самы час знайсці для іх новых гаспадароў!


Прыходзьце ў гэтую суботу 23 лістапада ў 17:00 на Барахолку!

Тут Вы зможаце набыць ці прадаць адзенне, абутак, цацкі, кнігі і шмат іншага 👗👠🧸📚

🌱Кожная зробленая Вамі пакупка на Барахолцы паменшыць колькасць тэкстыльных адходаў, якія трапляюць у смецце. Адзенне, якое больш не патрэбна Вам, можа атрымаць новае жыццё, памяншаючы тым самым пластык і іншыя матэрыялы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Купляючы рэчы на ​​Барахолцы, Вы дапамагаеце зменшыць спажыванне рэсурсаў, т.к. карыстаецеся ўжо існуючыя рэчы замест таго, каб спрыяць вытворчасці новых.

Мы падрыхтавалі вельмі цікавую праграму:
🌿Лекцыя аб рацыянальным выкарыстанні ў модзе,
  якую для нас правядзе Таццяна Сайета, практыкуючы стыліст і іміджмэйкер, настаўнік Школы стылю.
🌿 Майстар-клас па апсайклінгу адзення, дзе вы зможаце ўпрыгожыць любімае адзенне і зрабіць ручную шоўкаграфію. Кошт удзелу ў м/к 10 еўра. Папярэдняя рэгістрацыя.

🎈На месцы будзе арганізаваная дзіцячая зона.
Гарбата, прысмакі таксама ў праграме.
🧁Прыносіць з сабой прысмакі да агульнага стала вітаецца.

❗️Жадаючых выступіць у ролі прадаўцоў просім абавязкова запоўніць форму, каб мы маглі падрыхтаваць для кожнага месца. Кошт арэнды месца 5 еўра.

📆 23 лістапада
17:00
📍 Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus, 20)


💶 Пажадана, для разліку мець пры сабе гатоўку.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

18 Nov, 11:28


«Трэба ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, і тады Беларусь стане дэмакратычнай»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіў на Познаньскім эканамічным кангрэсе ў рамках дыскусіі «Бяспека Польшчы, Еўропы, свету – дээскалацыя ці новая вайна?»

📌Цяпер усе гавораць пра Украіну, але ніхто не згадвае пра Беларусь. Падаецца, усе забываюцца, што Беларусь мае мяжу з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай. Гэта больш за 2000 кіламетраў мяжы. Рашэнне праблемы вайны Расіі супраць Украіны не азначае поўнага вырашэння праблемы бяспекі для Польшчы і Еўропы.

📌Да гэтага часу не існуе стратэгіі заходніх палітыкаў для Беларусі, і нават няма намеру стварыць такую ​​стратэгію. Калі яна не будзе створана, то праз некалькі гадоў на мяжы Польшчы, Літвы і Латвіі можа з’явіцца салдат беларускага паходжання, але ўжо ў расійскай форме, гатовы атакаваць межы Еўрасаюза.

📌За дзесяць гадоў расійская прапаганда стварыла антыўкраінскі наратыў. Цяпер гэта адбываецца ў Беларусі: фарміруецца антыпольскі, антынатаўскі, антыамерыканскі і антызаходні наратыў. Яны спрабуюць змяніць нашыя погляды і стаўленне да Заходняга свету.

📌Казаць аб неабходнасці інвестыцый ва ўзбраенне гэта важна. Але ігнараваць неабходнасць працы з беларускім грамадствам гэта фактычна набліжаць патэнцыйны канфлікт з тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле Расіі.

📌Трэба разумець натуру дыктатараў. Дыктатар Пуцін не спыніцца на тым, што робіць ва Украіне. У зоне рызыкі Казахстан, Грузія, мы бачым, што там адбываецца, Малдова, дзе рашэнне аб еўрапейскім выбары прынята з мінімальнай перавагай, Арменія, якая хоча быць у Еўропе, але гэтае пытанне таксама да канца не ўрэгулявана. А Беларусь, як мы бачым, фактычна прадаецца Лукашэнкам Пуціну.

📌Я задаў пытанне ў Берліне на апошняй канферэнцыі, прысвечанай Беларусі, усім прадстаўнікам кіруючай кааліцыі Германіі: «Ці азначае ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі дэмакратызацыю Беларусі?» Яны адказалі: так.

📌Трэба ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, і тады Беларусь стане дэмакратычнай. Вядома, могуць узнікнуць праблемы з транзітам, перадачай улады і гэтак далей, гэта трэба прадбачыць. Аднак ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі мусіць быць мэтай. Гэта не павінна быць «чырвонай лініяй» для заходніх палітыкаў. Як і падтрымка Украіны не павінна з’яўляецца «чырвонай лініяй».

Падрабязней – на сайце НАУ.

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

18 Nov, 08:25


⚖️За два мінулыя тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу: за пратэсты судзяць 37 чалавек

У Беларусі з 4 па 16 лістапада разглядалі 91 палітычна матываваную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек. Мінімум 10 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.

У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 64 суддзі. Найбольш распаўсюджаны крымінальны артыкул, па якім судзілі беларусаў — «народны» артыкул 342 КК. Па ім судзілі 37 чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 59 чалавек.

Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за апошнія два тыдні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116717

Беларусы Замежжа

17 Nov, 11:50


«Ня бачу пакуль, калі вам стане магчымым бясьпечна вярнуцца дадому». Спэцдакладчыца ААН Марэн пра шэсьць гадоў працы з Беларусьсю

Апошнія шэсьць гадоў ураджэнка Францыі палітоляг Анаіс Марэн інфармавала сусьветную грамадзкасьць аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў якасьці спэцыяльнай дакладчыцы ААН.

Пасьля завяршэньня кадэнцыі інфармацыйнае агенцтва «Позірк» пагутарыла зь ёй пра тое, зь якімі цяжкасьцямі давялося сутыкнуцца за гэты час, у якой сытуацыі апынуліся беларусы і што можна параіць пераемніку ці пераемніцы.

— Я была ў стане рэпарцёра на вайне, прымала ўцекачоў зь Беларусі ў сваім доме. Потым пачалася поўнамаштабная вайна ва Ўкраіне, і мы ўсе перайшлі на такі рэжым, але я была ў ім ужо са жніўня 2020 года. Я не разумела, як можна на гэта не рэагаваць, я не лічыла свой час, працавала на 200% — днём, ноччу, па выхадных. Сваякі ахвяр і самі ахвяры дасылалі мне асабіста або мандату ў Жэневе скаргі: «Вось што здарылася, вось доказы, што нам рабіць?» https://smarturl.click/Eel4g

Беларусы Замежжа

16 Nov, 19:41


🤍❤️🤍 Беларусы Масквы адправілі віншаванне з Днём Народзінаў палітзняволеннай Золатавай Марыне

Палітвязні - нашы героі!

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

16 Nov, 18:53


🇪🇺 Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі

Калі: Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.  

Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. 

Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года.
 
Больш пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: CPVA.LT

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

16 Nov, 11:13


🌍 Навіны эстафеты ў падтрымку Беларусі «Voices Across Borders»

🇵🇱 9 лістапада ў Варшаве кулінарная блогерка і шэф-кухарка Алеся Княжэвіч зладзіла «Беларускі бранч» са смачнымі стравамі, жывой музыкай, прасэка і цёплай атмасферай.

🇦🇹 11 лістапада ў Вене прайшоў монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection», прысвечаны палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай. Пасля спектакля таксама адбылася дыскусія з удзелам беларускіх палітычных дзеячаў і дзеячак.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 12 лістапада ў Лондане прайшла выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» мастачкі Ксішы Ангелавай.

🇮🇱 14 лістапада ў Ашдодзе прайшоў вечар «БЕЛАРУСКІ НАПЕЎ» з цікавымі майстар-класамі, забаўляльнай праграмай, пачастункамі і сюрпрызамі.

Сёння стала вядома, што «Еўрарадыё» стала інфармацыйным партнёрам эстафеты — на апошнія навіны з Беларусі пра ўзмацненне рэпрэсій трэба адказваць, у тым ліку, умацаваннем салідарнасці.

Велізарная каштоўнасць і гонар эстафеты – гэта тое, што да яе далучаюцца не толькі буйныя арганізацыі, але і звычайныя людзі па у‌сім свеце.

Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце, якая зараз жыве ў Вільні. Жонка былога палітвязня і не па чутках ведае, што адбываецца ў турмах Беларусі. Яна падтрымала эстафету «Галасы праз межы» і вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў.

Сачыце за мерапрыемствамі ў Instagram, Facebook і
на сайце https://globalbelarus.info.
Далучыцца бяспечна да эстафеты можна 👉 тут.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

15 Nov, 11:22


Аліна Коўшык стане кіраўніцай «Белсата»

Аліна Коўшык прызначана галоўнай рэдактаркай тэлеканала «Белсат» і пакідае Аб'яднаны Пераходны Кабінет. Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета працягне працу. Выконваць абавязкі прадстаўніка будзе намеснік Аліны Коўшык Павел Баркоўскі, пакуль не прызначаны новы прадстаўнік ці прадстаўніца.

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прывітала прызначэнне Аліны Коўшык на новую пасаду:

«Я шчыра віншую Аліну Коўшык з новым прызначэннем. Упэўнена, што яе праца на новай пасадзе ўзмоцніць «Белсат» і прынясе карысць нашай агульнай справе. «Белсат» мае вялізнае значэнне для Беларусі і дэмакратычнага руху, дае беларусам не толькі аб’ектыўную інфармацыю і пляцоўку для дыскусій, але і ўмацоўвае нашу нацыянальную ідэнтычнасць. З грамадскім і палітычным досведам, атрыманым у апошнія гады, Аліна вяртаецца да каманды, якую трэба захаваць і ўзмацніць у няпросты перыяд трансфармацыі тэлеканала.

Я ўдзячная Аліне за яе працу: міжнародныя сустрэчы высокага ўзроўню і гучны голас у абарону нацыянальнай ідэнтычнасці, арганізацыю канферэнцый, круглых сталоў па культурніцкай, адукацыйнай і гістарычнай праблематыцы, за стварэнне сеткі беларускіх школак у эміграцыі, за развіццё такіх праектаў, як Інстытут беларускай кнігі, Беларускі інстытут публічнай гісторыі і інш. Веру, што працу, распачатую Алінай, чакае дастойны працяг».

Аліна Коўшык: «Быць прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета вялікі гонар. Працуючы ў гэтай камандзе, я многаму навучылася, пазнаёмілася са многімі замежнымі палітыкамі і кожную хвіліну імкнулася абараняць беларушчыну ўсімі дасяжнымі мне інструментамі. Я пакідаю каманду з распрацаванай Стратэгіяй, з шэрагам паспяховых кейсаў і канкрэтным планам на найбліжэйшую будучыню. Мы не развітваемся, я ўпэўненая, што беларускі дэмакратычны рух і «Белсат» непадзельныя. Нас чакае шмат выклікаў на ніве антыпрапаганды, стратэгічных камунікацый і папулярызацыі нацыянальнай культуры».

Нагадаем, Аліна Коўшык далучылася да Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў верасні 2022 года. Да гэтага яна на працягу 15 гадоў працавала на «Белсаце», у тым ліку ў якасці галоўнай вядучай, рэдактаркі і прадзюсаркі тэлепраграм. Акрамя таго, Аліна Коўшык была сузаснавальніцай Цэнтра Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба «Беларускі Варшавы». Па адукацыі Аліна Коўшык – гісторык. Выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Цэнтра Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і праграмы MBA ў сферы медыяменеджменту ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе.

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

14 Nov, 15:04


Беларусы перад МУС Грузіі пратэставалі супраць адмовы ў палітычным прытулку

Акцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў у Грузіі, у прыватнасьці адмовы ў палітычным прытулку, прайшла пад канцылярыяй ураду ў Тбілісі. Адзін з арганізатараў праваабаронца Раман Кісьляк кажа, што пікеты плянуюць ладзіцца штотыднёва, «пакуль дыскрымінацыя ня спыніцца і сытуацыя ня будзе вырашаная».

«Было шмат паліцыянтаў, яны цікавіліся, супраць чаго мы пратэстуем. Але не перашкаджалі», — распавёў Кісьляк:

https://smarturl.click/baep6

Беларусы Замежжа

13 Nov, 19:58


🇱🇹 Арганізацыя «Дапамога» звярнулася да сяброў Каардынацыйнай рады, а таксама да спадара Латушкі з прапановай узяць удзел у сустрэчы 17 лістапада а 17.00 у Замку.

Асноўная тэма сустрэчы —
палітэмігранты-беларусы ў Літве і Польшчы, праблемы і шляхі іх вырашэння.

У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню.

У гэтым абмеркаванні пацвердзілі ўдзел Вольга Вялічка, Аляксандр Клачко, Уладзімір Шанцаў, Стася Гліннік, Павел Церашковіч, Вадзім Пракоп'еў (анлайн). Павел Латушка таксама пацвердзіў удзел у сустрэчы (анлайн).

Калі вы не можаце прысутнічаць, але хочаце, каб ваша пытанне было агучана, пішыце ў асабістыя @natalex_dapamoga

🗓
17 лістапада, 17:00
📍
Замак, Naujoji Riovoniu 10

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

13 Nov, 16:16


❤️ «Гэта знак надзеі для ўсіх, хто змагаецца за дэмакратычныя каштоўнасці»

Рада Еўропы і Урад Літоўскай Рэспублікі падпісалі пагадненне аб стварэнні Інфармацыйнага пункту Рады Еўропы для беларускага народу ў Вільні.

Інфармацыйны пункт будзе прадстаўляць народу Беларусі інфармацыю аб працы, а таксама каштоўнасцях і прынцыпах Рады Еўропы і падтрымліваць дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў Літве ў адпаведнасці з планам дзеянняў, узгодненым Кантактнай групай.

👉 Падрабязней

Беларусы Замежжа

10 Nov, 17:11


🇩🇰 У Капенгагене адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»

На працягу лістапада ў сталіцы Даніі можна будзе наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя». Яе героі — пяцёра палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны»: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.

📍 Israels Plads, 1361 Copenhagen
_____________________

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Паказ у Капенгагене стаў магчымы дзякуючы дапамозе Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Праект ужо быў прадстаўлены ў Вільні (Літва), Познані (Польшча) і Берліне (Германія).

Беларусы Замежжа

10 Nov, 12:24


🎥 Гурт «Irdorath» прэзентаваў новы кліп «Vaukalak»

"Адноўленыя ў эміграцыі пасьля двух гадоў зьняволення з-за барацьбы за свабоду Беларусі, яны працягваюць прасоўваць беларускую культуру ў Эўропе ;)

Новая змрочная казка пра няпростыя абставіны і цяжкі выбар, заснаваная на беларускай міфалогіі. Цалкам створаная беларусамi, але, нажаль, не ў Беларусi.

Падтрымаць нашых артыстаў можна праглядам, а калі спадабалася - нават лайкамі і рэпостамі!"

https://youtu.be/NG7WQkqhScw

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

08 Nov, 16:07


Беларускія дыяспары арганізоўваюць акцыі ў дзень забойства Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму лукашэнкі ў сваіх гарадах, далучайцеся:

09.11.2024 (субота)

🇱🇻 Рыга, Латвія, 13:00
Pils iela 21, Дэталі

10.11.2024 (нядзеля)

🇵🇱 Варшава, Польшча, 14:00, Wiertnicza 58, 02-953 Warszawa, каля амбасады Беларусі. Дэталі

🇱🇹 Вільня, Літва, 12:00, акцыя на плошчы Вінцэса Кудзіркі / Vinco Kudirkos aikštė, Дэталі

🇵🇱 Кракаў, Польшча, 14:30, каля помніка Адаму Міцкевічу на Рынку

🇵🇱 Гданьск,Польшча, 13:00, Długi Targ 13

🇵🇱 Шчэцін, Польшча, 16:00 каля Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa, Дэталі

🇧🇪 Антвэрпан, Бельгія, 13:30, Koninklijke Museum,
Leopold de Waelplaats 1
Дэталі

12.11.2024 (аўторак)

🇵🇱 Беласток, Польшча, 18:00, skwer Wolnej Białorusi 1, кансулят РБ.  Дэталі

🇱🇹 Вільня, Літва, 20:00, Mindaugo g.13, каля амбасады Беларусі
Дэталі

🇵🇱 Уроцлаў, Польшча, 19:00, Rynek,Pręgierz
Дэталі

🇸🇪 Стакгольм, Швецыя, 18:00, Sergels torg

17.11.2024 (нядзеля)

🇩🇪 Кёльн, Нямеччына, 13:00,
Пляц Генрыха Бёля.
Дэталі

Мы ніколі не павінныя забыцца на смерць Рамана і іншых ахвяраў рэжыму лукашэнкі, мы не маем права супакоіцца, пакуль яго забойцы не будуць пакараныя справядлівым судом.

Вашага горада няма ў спісе - дасылайце нам у чат-бот.

#явыхожу #явыходжу

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

07 Nov, 15:11


⚡️Памілаваны яшчэ 31 палітвязень

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Сярод іх 29 мужчын і 2 жанчыны. Паведамляецца, што трое маюць інваліднасць, 17 — хранічныя захворванні. 7 чалавек з ліку памілаваных — шматдзетныя бацькі.

Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

Беларусы Замежжа

06 Nov, 13:06


Праваабарончыя арганізацыі заклікалі дзяржавы МКС падтрымаць зварот Літвы ў Офіс пракурора МКС па здзейсненых рэжымам Лукашэнкі злачынствах супраць чалавечнасці

Праваабаронцы адзначаюць, што ў адпаведнасці з мандатамі накіруюць у Офіс пракурора МКС і дзяржавам-удзельніцам МКС доказы і інфармацыю, сабраную ў падтрымку папярэдняга расследавання.

Адкрыты ліст да дзяржаў-удзельніц МКС з заклікам аб падтрымцы звароту Літвы падпісалі: 

▪️DIGNITY – Дацкі інстытут супраць катаванняў,
▪️Еўрапейскі цэнтр па канстытуцыйных і правах чалавека (ECCHR), 
▪️Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), 
▪️Human Constanta,
▪️Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці па Беларусі (IAPB),
▪️Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI),
▪️Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі,
▪️Міжнароднае партнёрства за правы чалавека (IPHR),
▪️Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT),
▪️Нарвежскі Хельсінкскі камітэт,
▪️Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT),
▪️REDRESS,
▪️Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, працу па дакументаванні доказаў і падрыхтоўцы матэрыялаў для Міністэрства юстыцыі Літвы, якія леглі ў аснову перададзеных у Офіс пракурора МКС матэрыялаў, лідзіравала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Абапіраючыся на гэтыя матэрыялы, літоўскі бок прыйшоў да высновы: падстаў меркаваць, што Лукашэнка і яго саўдзельнікі здзяйсняюць трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, дастаткова. Урад Літвы 30 верасня 2024 года перадаў у Офіс пракурора МКС дакументы для пачатку расследавання.

Беларусы былі вымушаныя ўцякаць у Літву і ў іншыя дзяржавы з-за рэпрэсій і пераследу. У справаздачы за сакавік 2024 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ацаніла, што з 2020 года Беларусь пакінулі каля 300 тысяч чалавек.

Праваабаронцы заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы МКС разгледзець усе даступныя меры для прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы. Сярод злачынстваў: адвольныя затрыманні, палітычна матываваны пераслед, несправядлівыя судовыя працэсы, незаконныя забойствы, сексуалізаваны гвалт, катаванні, прымусовая праца.

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка: «Мы высока цэнім факт падтрымкі з боку вядучых міжнародных праваабарончых арганізацый у пытанні дасягнення адказнасці вінаватых за злачынствы супраць беларускага народа. У сваю чаргу мы працягнем сістэмныя, мэтанакіраваныя дзеянні для таго, каб садзейнічаць забеспячэнню правасуддзя за злачынствы, учыненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў Беларусі. Мы не адступім ад сваёй галоўнай мэты: адказнасць за злачынствы супраць беларускага народа павінна наступіць. І яна наступіць»

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

06 Nov, 07:30


Open Call: Даследаванне сучаснай беларускай ідэнтычнасці праз мастацтва і дызайн

RAZAM прадстаўляе маштабны арт-праект пад кіраўніцтвам беларускай мастачкі, куратаркі і актывісткі Алены Рабкінай.

У рамках праекта будзе арганізавана мастацкая лабараторыя, выставы, выданне кнігі і стварэнне інтэрактыўнага сайта. Праект заклікае беларускіх мастакоў і дызайнераў пераасэнсаваць нацыянальныя сімвалы, падзяліцца ўнікальным культурным вопытам і перавызначыць беларускую ідэнтычнасць. Праграма пройдзе ў гібрыдным фармаце: у Берліне і анлайн.

Сустрэчы лабараторыі будуць праходзіць двойчы за месяц на працягу чатырох месяцаў і завершацца выставай і публікацыяй твораў. Мы просім беларускіх мастакоў і дызайнераў адправіць лісты з CV, партфоліё і кароткай матывацыяй удзелу па пошце: [email protected]

Больш інфармацыі

Беларусы Замежжа

05 Nov, 18:29


🧑‍🏫👨🏼‍🏫 Школа народнай дыпламатыі

Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.

У сераду, 6 лістапада ў 21:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю прадстаўніца фонда Байсол Ганна Дапшэвiчуце.

Тэма лекцыі: «Фінансаванне НДА інстытуацыйнымі донарамі».

Спадарыня Ганна раскажа нам пра:
— хто такія донары;
— як  працуюць донары і як працаваць з імі;
— па якіх крытэрыях ацэньваюцца заяўкі і на што важна звяртаць увагу;
— агульныя рэкамендацыі і тыповыя памылкі ў падрыхтоўцы праектных прапаноў;
— агульныя рэкамендацыі і тыповыя памылкі ў падрыхтоўцы праектных бюджэтаў.

Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні.

Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы👇
https://us06web.zoom.us/j/87943271293?pwd=a7GqRWzmoXwWu1Ld2wgNBlo30osvrA.1

Чакаем вас!

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

05 Nov, 08:05


🎤 Аўтары хіта "Август" запрашаюць усіх на свае канцэрты

Музыкі гурта «Intelligency» напісалі новы альбом і чакаюць сустрэчы са сваімі дарагімі гледачамі і слухачамі.

22 лістапада - Беласток
23 лістапада - Прага
28 лістапада - Рыга
29 лістапада - Вільня
30 лістапада - Варшава

Квіткі ў сетцы SMSTicket па спасылцы 👇
https://www.smsticket.cz/poradatele/12qrm1/chinana

Да сустрэчы!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

04 Nov, 11:10


🇱🇹 У суботу, 9 лістапада, у Вільні адбудзецца пяты фестываль беларускага фальклору "Беларусь старажытная"!

Вас насычаная праграма з удзелам лепшых беларускіх фальклорных калектываў:

Беларускі Цуд (Вільня)
Гоман (Вільня)
Валошкі (Вільня)
Світанак (Вільня)
Пацеркі (Вільня)
Ойра (Вільня)
Тургелянка (Тургелі, Літва)
Езнеле (Езнас, Літва)
Патрыда (Вільня)
Абра (Латвія)
Асочнікі (Польшча)
Жэмерова (Польшча)
Мальвы (Каўнас)
Паліна Курановіч (Вільня)
Юра Несцярэнка (Вільня)
Сяржук Доўгушаў (Польшча)

📍Пачатак а 14:00 у культурным цэнтры Новай Вільні (Gerovés, 1).

Не прапусціце магчымасць пагрузіцца ў свет беларускай культуры!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

02 Nov, 18:56


❤️Сегодня, 2 ноября, у фонда BYMEDSOL день рождения

Это отличный повод поддержать медиков, пострадавших за свой гражданский активизм с 2020 года.

В честь дня рождения Фонд запустил сбор средств для врачей, подписавших «Открытое письмо медиков против насилия и за новые выборы». Многие из них были задержаны и отправлены на сутки, некоторые прошли через допросы и обыски.

Сейчас эти врачи лишены возможности работать и нуждаются в поддержке. Собранные средства пойдут на покрытие их первоочередных нужд: аренду жилья, юридическую помощь и приобретение необходимых вещей.

В случае, если удастся собрать заявленную сумму, каждый врач получит по 500 евро.

Фонд обеспечит полную прозрачность: все этапы сбора будут открыты, а собранные средства направлены исключительно на помощь этим людям.

🫂Помочь можно здесь: https://www.bysol.org/ru/private/bymedsol112024/

При донатах не используйте карты РБ и РФ.

Беларусы Замежжа

02 Nov, 12:09


👣 13 дзён, 315 кіламетраў, дзясяткі новых сяброў, шмат гадзін у размовах пра Беларусь – праект «Camino For Belarus» скончаны

Учора Аляксандра Мамаева, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, дайшла да Санцьяга-дэ-Кампастэла – фінальнай кропкі Шляху святога Якуба.

Яна адправілася ў гэта падарожжа, каб падтрымаць эстафету салідарнасці «Галасы праз межы» («Voices Across Borders»).

Аляксандра ўзяла з сабой улёткі з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі. А на заплечніку вандроўніцы быў QR-код, па якім лёгка падтрымаць збор, які праходзіць падчас эстафеты на платформе BYSOL.

«Мой праект «Camino For Belarus» скончаны, але барацьба за Беларусь працягваецца!» – распавяла Аляксандра пад канец падарожжа.

#Camino4Belarus #ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

02 Nov, 11:26


Дзяды — старадаўні беларускі звычай ушанаваньня продкаў
Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ:

https://smarturl.click/JdVq

Беларусы Замежжа

02 Nov, 10:50


Святлана Ціханоўская – да Дзядоў

«Дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах. Дзень, калі мы адмаўляемся ад мітусні і тлуму, каб ушанаваць тых, хто пакінуў след у нашым жыцці. Дзень памяці продкаў і родных, якія заўсёды застануцца часткай нашай душы і традыцыяў. Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца кожны беларус, светлыя ўспаміны падтрымліваюць сувязь з роднай зямлёй, гісторыяй і каранямі.

Але цяпер мы ўшаноўваем памяць не толькі родных, але і нашых беларускіх герояў. Тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. Тых, хто мужна супрацьстаяў рэпрэсіям і тыраніі. Тых, хто не адступіўся ад прынцыпаў у змаганні за Беларусь і за Украіну.

Праз памяць мы захоўваем святло надзеі ў сэрцах: пакуль мы памятаем і ганарымся, Беларусь жыве ў кожным з нас – моцная, свабодная і непераможная».

Беларусы Замежжа

02 Nov, 07:23


Можно ли выписать человека из квартиры, если он(а) является собственником(цей) и не может приехать в Беларусь? Что делать, если на жилплощади также зарегистрированы несовершеннолетние дети?

Подготовили большой гайд на эту острую для беларусов(ок) тему. Краткие ответы на некоторые вопросы в слайдах, полный материал вы найдете на нашем сайте.

📷 Instagram|💬 Facebook
📝 Дзен

Беларусы Замежжа

25 Oct, 21:18


❤️ Дабрачынная выстава-продаж адбудзецца ў гэтую суботу ў Музеі Вольнай Беларусі ў межах выставы Ніны Маргаевай “Крок насустрач”

Да ўдзелу далучыліся Лера Лазук, Света Баева, Ксіша Ангелава, Піт Паўлаў і іншыя мастакі і мастачкі.

100% сродкаў ад продажу твораў пойдуць на лячэнне і падтрымку Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года дыягнаставалі БАС.

Адкрыццё выставы — 26 кастрычніка ў 16:00 з выступам Піта Паўлава. Выстава будзе працаваць да 2 лістапада.

Варшава, Foksal, 11

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

25 Oct, 12:58


📌 Чэхія адмовіла беларусу ў міжнароднай абароне. Ён звярнуўся ў суд і выйграў

Увесну 2023 года менчуку Генадзю (імя змененае з меркаванняў бяспекі) Чэхія адмовіла ў міжнароднай абароне. У адказ мужчына падаў скаргу ў суд. Яе разгляд і сам працэс цягнуўся больш, чым паўтара года.

👉 Распавядаем, як гэта было і чым скончылася.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту [email protected]

Беларусы Замежжа

25 Oct, 12:12


Нямецкі аўтар зьняў фільм пра беларускую ідэнтычнасьць, яе сымптомы і мары беларусаў. Інтэрвію і фота з прэм’еры

«Сем сымптомаў беларускасьці» — так назваў свой фільм Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра, які месьціцца ў Вільні. Рэпартаж з прэм'еры і інтэрвію з аўтарам.

https://smarturl.click/opxxw

Беларусы Замежжа

25 Oct, 09:47


У часы сталінсхіх рэпрэсій адна з самых жудасных падзей для беларусаў - Чорная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, калі супрацоўнікі НКУС адначасова расстралялі самы квіт нацыі, 132 чалавекі, выбітных прадстаўнікоў культуры і мастацтва, навукі і эканомікі.

"Ноч паэтаў" у Менску, ва ўрочышчы Курапаты (меркаванае месца пахавання трагічна загінулых) - даніна пашаны і памяці па забітых, у сучаснасці збірала тысячы неабыякавых людзей. 3 2021 года гэтае мерапрыемства праводзяць беларускія дыяспары ў замежжы.

Запрашаем далучыцца да сумеснай памінальная малітвы па ахвярах Чорнай ночы, дзе можна пачытаць і паслухаць (не) расстраляныя вершы расстраляных творцаў.

ПАЭТЫ ЖЫВЫ, ПАКУЛЬ ГУЧАЦЬ ІХ ВЕРШЫ!

Да сустрэчы.

🗓️ Дата: 30.10.2024
Час: 18.00
⛪️ Месца: Капела Касцёла Маці Божай Журботнай
🌃 Адрас: Вул. Замкавая, 5, Рыга (Pils Iela, 5, Rīga)
🤝 Арганізатары: SUPOLKA беларусаў Латвіі
Уваход вольны

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

24 Oct, 16:03


💔 «Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Канешне, вядома, што яна ў турме. Беларускія ўлады ўтойваюць любую інфармацыю - аб яе месцазнаходжанні, аб умовах утрымання. І самае галоўнае - ці жывая яна»

Гэтымі словамі пачынаецца спектакль “Connection”, прысвечаны беларускім палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай – жанчыне, якая натхніла мільёны беларусаў і беларусак, жанчыне, якая стала сімвалам свабоды, творчасці і мужнасці.

📆 2 і 3 лістапада 2024
🕖 19.00
📍 Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N, 10306 Vilnius, Vilniaus apskritis

Працягласць спектакля 60 хвілін.
Спектакль ідзе на ангельскай мове з рускімі субтытрамі.

Марына Якубовіч - больш за 16 гадоў была вядучай актрысай Belarus Free Theatre, галоўная гераіня фільма “Courage” Аляксея Палуяна.  Зараз стварае ўласныя тэатральныя праекты і выкладае акцёрскае майстэрства ва Універсітэце Моцартэум, Зальцбург (Аўстрыя)

🎟️Квіткі https://fienta.com/lt/connection-36737?8511b963ca495431f2f949bcd542ee4e=

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

24 Oct, 15:56


📝Заява пра пачатак экспертнай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі* у Беларусі 26 студзеня 2025 года

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.

Мэтай місіі будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі-2025 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, ды інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах. Экспертная місія будзе збіраць і аналізаваць інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніцаў і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116549

*Для мэтаў гэтай заявы ды іншых дакументаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тэрмін "выбары*" у дачыненні да выбарчай кампаніі – 2025 выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна.

Беларусы Замежжа

23 Oct, 14:22


Агульная заява дэмакратычных сіл Беларусі да «выбараў» 2025

У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе – бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.

Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.

Мы патрабуем:

📌 спынення ўсіх відаў рэпрэсій;
📌 вызвалення ўсіх палітзняволеных;
📌 рэалізацыі права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
📌 забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
📌 правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу.

Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў.

Цалкам заяву чытайце па спасылцы.

@CabinetBelarus

Беларусы Замежжа

23 Oct, 12:44


🎃Запрашаем на Арт МАРКЕТ: Art Craft House Halloween!🎃

🗓 27 кастрычніка
📌Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 - 19:00

Што будзе на Маркеце?

Вялікая колькасць вырабаў нашых таленавітых майстроў і разнастайныя смачныя прадукты!


🎃Так як гэта Halloween, то мы ўпрыгожым памяшканне.
🎃Мы зноў правядзем конкурс касцюмаў сярод майстроў.
🎃І не забудзьцеся, што цяпер на Арт Маркеце вы можаце набываць карціны, пласцінкі і мерч ад Лявона Вольскага

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

23 Oct, 09:05


Прэзідэнцкія «бязвыбары» ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

22 Oct, 20:31


🎶 Як «гучыць» Беларусь?

Эстафета «Voices Across Borders» набірае абароты і галасы беларусаў і беларусак становяцца ўсё гучней!

Але ж, вядома, што галасы гучаць гучней пад добрую музыку. А пад добрую любімую беларускую музыку яны будуць гучней ўдвая.

Таму каманда эстафеты вырашыла скласці плэйліст беларускай музыкі ўсіх часоў. Менавіта гэты спіс кампазіцый дыяспары будут ўключаць замежнікам на вечарах «Get to know Belarus!», якія пройдуць ва многіх краінах па ўсім свеце ў рамках эстафеты.

«Агінскі, Рашчынскі, Вайцюшкевіч, N.R.M., «Песняры», «Нейра Дзюбель», «Троiца», «Петля пристрастия», «Ляпіс Трубяцкі», «Крамбамбуля», «Серебряная свадьба», «РСП», «Верасы», «Ulis»...

Мяркуем, можна працягваць яшчэ і яшчэ. Колькі крутой музыкі стварылі беларусы!

Мы звярнуліся да радыёжурналісткі, вядучай і арганізатаркі музычных імпрэз Марыны Савіцкай, каб яна склала свой асабісты Топ-5 трэкаў гэтага года: Nochy i Leibonik («Бяда»), Naviband («Мама»), «Петля Пристрастия» («Квант»), Molchat Doma («Белая Полоса»), KurwaDziki («Dačakajuś»)», -
паведамляюць арганізатары эстафеты ў сваіх сацсетках.

Беларусы і беларускі замежжа, без вашае дапамогі не абысціся!

Далучыцца да эстафеты кожны і кожная з вас можа наўпрост напісаўшы ў каментарах назвы вашых любімых беларускіх песень, якія, на ваш погляд, павінны быць у плэйлісце эстафеты.

Беларуская музыка праз межы! 🎵

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

22 Oct, 19:12


Беларус, якому пагражала экстрадыцыя на радзіму, атрымаў статус уцекача ў Армэніі

22 кастрычніка Служба міграцыі і грамадзянства МУС Армэніі прыняла рашэньне аб наданьні статусу ўцекача беларусу Ўладзімеру Баландзіну, паведамілі армянскай службе Радыё Свабода. Яго затрымалі ў Армэніі ў сакавіку на запыт Беларусі. 31 траўня Генпракуратура Армэніі прыняла рашэньне выдаць Баландзіна Беларусі, але цяпер яму больш не пагражае небяспека экстрадыцыі, бо ён мае статус уцекача ў Армэніі:

https://smarturl.click/1dJRb

Беларусы Замежжа

22 Oct, 18:11


🧑‍🏫👨🏼‍🏫 Школа народнай дыпламатыі

Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.

У сераду, 23 кастрычніка ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзімір Астапенка.

Тэма лекцыі: "Еўрапейская дыпламатыя: знешняя палітыка, палітыка бяспекі і абароны".

Спадар Астапенка  раскажа нам пра:
— Еўрапейскую дыпламатыю, у тым ліку болей падрабязна закране тэмы знешней палітыкі ў ЕС;
— Палітыка бяспекі і абароны;
— Чаму беларусам і беларускам замежжа трэба гэта ведаць і як з гэтым працаваць.

Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні.

Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы👇
https://us06web.zoom.us/j/88120648459?pwd=7qXt3kBc0Ipv9mOiJ3IQgoAMWRIKYH.1

Чакаем вас!

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

22 Oct, 14:40


Libereco і Razam e.V. праводзяць апытанне, каб вывучыць актуальную практыку і праблемы з атрыманнем пашпарта іншаземца ў Нямеччыне

Ваш адказ дапаможа ўстанавіць цяжкасці і данесці іх да нямецкіх уладаў! Анкета зойме ўсяго некалькі хвілін.

Прайдзіце, калі ласка, апытанне па 👉 спасылцы і падзяліцеся ім са сваімі сябрамі і сяброўкамі ў Нямеччыне.

📅 Збор дадзеных праходзіць працягам 2 месяцаў
Узніклі пытанні? Пішыце на [email protected]
📣 Вынікі будуць апублікаваны ў тэлеграм канале LEGAL HELP DE.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

22 Oct, 12:06


Прежде чем начать лечение алкогольной зависимости, нужно понять, что это такое. Собрали факты об этой болезни, которые помогут лучше разобраться в проблеме.

Как в Беларуси лечат от алкогольной зависимости? Как получить помощь бесплатно и что делать, если вы столкнулись с этой проблемой за границей? Рассказываем об этом в новом материале на сайте.

Что делать, если член семьи в состоянии опьянения ведет себя агрессивно? Напоминаем о другом важном материале на эту тему на нашем сайте.

📷 Instagram|💬 Facebook
📝 Дзен

Беларусы Замежжа

21 Oct, 15:40


Прызналі «экстрэмісцкімі» некалькі суполак беларускіх дыяспар у свеце

21 кастрычніка Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго трапілі Telegram-каналы «Последний Русский / The Last Russian», «LES BELARUSSES EN FRANCE», Instagram старонка «gomelsociety», старонка ў «Аднакласніках» «Андрей Веренич», а таксама старонкі ў Facebook «Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады», «ДЫЯСПАРА БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ або ДИАСПОРА БЕЛАРУСОВ МИРА».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Беларусы Замежжа

21 Oct, 14:59


‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 8 чалавек:

Аляксандр Якушкоў
Арцём Зянькоў
Валерый Мяфодзіенка
Андрэй Лабада
Марына Леановіч
Яўген Зайцаў
Яўген Сцяпанаў
Сяргей Паўлавіцкі


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

21 Oct, 14:14


🤔 «У ZUS акруглілі вочы: яны ніколі пра такое не чулі»

З 2022 года беларусы могуць атрымліваць сваю пенсію ў Польшчы, а польскія пенсіянеры – у Беларусі, але шмат хто пра гэтую функцыю дасюль не ведае. І гэта тычыцца не толькі саміх пенсіянераў, але, як аказалася, і працаўнікоў польскіх ужондаў.

Адна з беларусак, якая пераехала ў Польшчу расказала, што «працаўнікі акруглілі вочы: мястэчка маленькае, ніхто дасюль з такім пытаннем яшчэ не звяртаўся.»

👉 «Белсат» вырашыў расказаць, як гэта працуе, і падзяліцца досведам тых, каму ўдалося гэта зрабіць. ПА СПАСЫЛЦЫ

Беларусы Замежжа

21 Oct, 12:08


📍Запрацавала абноўленная табліца фігурантаў палітычных крымінальных спраў Беларусі — у яе шырокі функцыянал

У табліцы ужо больш за 6000 прозвішчаў — гэта людзі, якія былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году. Сярод іх не толькі палітвязні, але і тыя, хто не мае гэтага статуса.

Вы можаце адсартаваць людзей па розных кластарах: від пакарання, прад'яўленыя абвінавачванні, суддзя, пракурор, месца зняволення і г.д..

Таксама ёсць падзел людзей па фільтрах — па роду дзейнасці (блогеры, IT-спецыялісты, лекары, вайскоўцы, студэнты, спартоўцы і г.д.) і па іншых пазнаках (затрыманыя пасля вяртання ў Беларусь, шматдзетныя бацькі, пенсійны ўзрост, вайна ва Украіне і г.д.).

Табліца абнаўляецца аўтаматычна па меры з'яўлення новай інфармацыі.

https://prisoners.spring96.org/be/list

Беларусы Замежжа

20 Oct, 18:18


🤯Больш чым насельніцтва Давыд-Гарадка. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы больш за 6000 чалавек, асуджаных па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя прозвішчы амаль 7400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі — з іх 6013 ужо асудзілі. Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны. Як мінімум 2336 чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі, 681 — да «хіміі».

Адзначым, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабаронцам — агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.

✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Беларусы Замежжа

20 Oct, 10:54


🌍 «Галасы праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» стартавала ў Даніі

17 кастрычніка ў горадзе Хельсінгер адбылася сустрэча студэнтаў, студэнтак і выкладчыкаў International People’s College з Карымам Педэрсенам, кіраўніком аддзела міжнародных камунікацый Офіса Святланы Ціханоўскай.

Мерапрыемства, арганізаванае пры падтрымцы суполкі «Талака - Сябры Беларусі ў Даніі», праходзіла ў рамках эстафеты «Voices Across Borders», якая была анансавана на III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе.

Падчас лекцыі «Выходзячы з ценю Пуціна» уздымаліся наступныя пытанні:
— Ці з'яўляецца Беларусь незалежнай краінай? А можа яна васальная тэрыторыя Расеі?
— Ці можна назваць жыццё ў Беларусі жыццём пад дыктатурай?
— Чаму варта цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі?

Карым распавёў пра палітвязняў, якія утрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі; барацьбу Беларусі за незалежнасць; пра ролю і інтарэсы Расеі, Украіны і Захаду ў барацьбе беларусаў і беларусак за свабоду; пра тое, што дэмакратычныя сілы вымушаныя працаваць у эміграцыі. Узгадаў, як простая беларуская жанчына - Святлана Ціханоўская - сталася на міжнароднай сцэне сімвалам дэмакратыі і моцнага жаночага кіраўніцтва.

Як паведамляюць арганізатары эстафеты (Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі), на дадзены момант да «Voices Across Borders» далучыліся ўжо 17 краін.

«Бяспечна далучыцца да эстафеты салідарнасці магчыма ў любым складзе, не залежна ад таго вы асоба, суполка ці цалкам дыяспара вашай краіны. Нават калі вы жывеце ў краіне, якая ўжо прадстаўлена, вы ўсё роўна можаце далучыцца наўпрост запоўніўшы нашу хуткую 👉 форму».

Эстафета працягнецца да 18 снежня. Сачыць за мерапрыемствамі і падзеямі можна ў Instagram, Facebook ці
на сайце https://globalbelarus.info/

«Грошы сабраныя Эстафетай пойдуць палітзняволенным, іх сем'ям, тым, хто ўжо прайшоў карны канвеер турэмнай сістэмы Беларусі і мае патрэбу ў рэабілітацыі здароўя і матэрыяльнай дапамозе. Менавіта гэтыя мэтавыя групы ў фокусе працы арганізацый-ўдзельніц нашай Кааліцыі», - паведамляе Служба хуткай гуманітарнай дапамогі.

Падтрымаць збор можна па спасылцы
https://bysol.org/be/initiatives/solidarityrelay/

#ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

18 Oct, 10:30


Беларусы з міжнароднай абаронай змогуць зрабіць візы для сваякоў

Толькі для гэтага патрабуюцца натарыяльныя запрашэнні. МЗС Польшчы у адказ на запыт «блока Пракопьева-Ягорава» падцвердзіў легітымнасць гэтага спосабу:

«Запрашэнні, завераныя натарыяльна, з`яўляюцца легітымным дакументам для атрымання візаў»

Паводле міністэрства, цяпер важна загадзя ўзгадняць працэс падачы дакументаў. Таксама ідзе праца, каб натарыяльныя запрашэнні можна было падаваць непасрэдна праз кансулаты, а не візавыя цэнтры.

«Гэта важна для абароны персанальных звестак, якія змяшчаюцца ў такіх запрашэннях, і прадухілення іх перадачы трэцім асобам», — заявілі ў блоку Пракоп’ева-Ягорава.

Беларусы Замежжа

18 Oct, 09:46


Беларуская дыяспара выкупіла асобнік Трэцяга Статута ВКЛ і верне яго ў Беларусь

У межах працы па вяртаньні беларускіх каштоўнасьцяў на радзіму ініцыятыва Maldzis выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-м годзе на польскай мове. Статут ВКЛ 1588-га году — самае важнае выданьне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існаваньня, і адзін з самых дасканалых прававых дакумэнтаў у тагачасным сьвеце.

https://smarturl.click/B6QnQ

Беларусы Замежжа

17 Oct, 20:05


❤️ «Voices Across Borders»

Хочам падзяліцца з вамі цудоўнай навіной — старт эстафеты «Галасы праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» адбудзецца ў самы бліжэйшы час!

На дадзены момант да эстафеты, арганізатарамі якой з'яўляюцца Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, якая аб'ядноўвае чатыры вядучыя структуры дапамогі беларускім палітвязням і рэпрэсаваным — ініцыятыва BY_Help, фонд салідарнасці BYSOL, праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby», дабрачынны фонд «Краіна для жыцця», далучыліся наступныя краіны:

🇦🇺 Аўстралія
🇦🇹 Аўстрыя
🇧🇬 Балгарыя
🇩🇰 Данія
🇺🇸 ЗША
🇮🇱 Ізраіль
🇮🇹 Італія
🇨🇾 Кіпр
🇱🇻 Латвія
🇱🇹 Літва
🇱🇺 Люксембург
🇵🇱 Польшча
🇸🇮 Славенія
🇲🇪 Чарногория
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Шатландыя
🇸🇪 Швецыя
🇪🇪 Эстонія

Бяспечна далучыцца да эстафеты салідарнасці магчыма ў любым складзе, не залежна ад таго вы асоба, суполка ці цалкам дыяспара вашай краіны. Нават калі вы жывеце ў краіне, якая ўжо прадстаўлена, вы ўсё роўна можаце далучыцца наўпрост запоўніўшы нашу хуткую 👉 форму.

Ваш голас, ваша творчасць, ваша падтрымка могуць зрабіць вялікую справу!

Нават калі ў вас няма пакуль ідэй, якія мерапрыемствы рабіць падчас эстафэты, не хвалюйцеся — мы прапануем вам гатовы план мерапрыемстваў «пад ключ».

Падпісвайцеся на сацсеткі эстафеты:
📱Instagram 📱Facebook, заходзьце на сайт https://globalbelarus.info/, распаўсюджвайце інфармацыю аб праекце па чатах вашых дыяспар — гэта ўжо будзе вялікі ўклад у нашую агульную справу!

Разам мы можам зрабіць больш! Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

Беларусы Замежжа

17 Oct, 17:06


‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 4 чалавека:

Юрый Бандарэнка
Вячаслаў Мурноў
Андрэй Рэбякоў
Кірыл Вевель


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

15 Oct, 10:16


🎥 «Хто, калі не мы?» ў Вільні

15 кастрычніка ў межах фестывалю кіно пра правы чалавека «Nepatogus kinas» у Вільні адбудуцца паказ фільма «Хто, калі не мы?» і дыскусія, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі.

Фільм апавядае пра трох жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля здушэння пратэстаў у Беларусі.

🎤 Асаблівы госць: адна з гераіняў фільма.

📜 Ліст Насты Лойкі прагучыць у перакладзе на літоўскую.

🎟 Білеты: ад 3.35 да 6.35 еўра

📆 Дата: 15 кастрычніка
Час: 18:30 (час мясцовы)
📍 Месца: кінатэатр Scalvija, A. Goštauto g. 2/15, Вільня

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

13 Oct, 07:14


🇧🇪 У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы прайшла прэзентацыя кнігі Зьмітра Крэса “Рымская дарога”

Зьміцер Крэс - гэта не толькі хірург па сваёй адукацыі, а яшчэ таленавіты паэт і пісьменнік. Яго творчасць - гэта ўклад у развіццё і захаванне беларускай мовы. Філасофскія разважаньні і назіранні за навакольным светам, адлюстроўваюцца ў двух апавяданнях у яго кнізе.

Падчас прэзэнтыцыі было жывое абмеркаванне з аўтарам, усе асобнікі з яго аўтографам хутка разыйшліся.

Чытаем, слухаем і падтрымліваем сваіх нацыянальных талентаў.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

12 Oct, 11:13


Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Парлямэнт Партугаліі ўхваліў законапраект аб стварэньні гуманітарнай візы, паведаміла газэта Correio da Manhã.

Закон дазволіць людзям, якіх пераследуюць на радзіме, атрымаць спэцыяльную візу ў Партугалію, каб, прыехаўшы, папрасіць у ёй палітычны прытулак. Цяпер гэта можна зрабіць па турыстычнай візе, якую трэба атрымліваць у краіне грамадзянства ці ў іншай — пры наяўнасці ВНЖ.
Гуманітарныя вызы змогуць атрымліваць і грамадзяне Беларусі, паведамляе дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка. https://smarturl.click/O02jA

Беларусы Замежжа

11 Oct, 11:45


‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 5 чалавек:

Сяргей Юнчыц
Алена Ляснеўская
Ала Дзясяцік
Таццяна Васільева
Уладзімір Лазарэвіч


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Замежжа

11 Oct, 07:43


ВБЎ працягвае набор на курс "Шлях да Еўрапейскага звязу", які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas.

Курс дае ўнікальныя веды аб выкліках і магчымасцях, з якімі сутыкаюцца новыя члены ЕС. Вы даведаецеся, як функцыянуе Еўрапейскі саюз і якія механізмы ляжаць у аснове сучаснай Еўропы.

Паспяховыя выпускнікі курса атрымаюць сертыфікацыю ад Collegium Civitas, а таксама 3 крэдыты ECTS, што можа спрыяць далейшай адукацыі і кар'ернаму росту.

Курс праводзіцца ў гібрыднай форме — можна абраць удзел анлайн ці афлайн у Варшаве. Гэта робіць яго даступным для студэнтаў з розных рэгіёнаў, уключаючы тых, хто аддае перавагу ананімнаму ўдзелу.

Для грамадзян Беларусі курс бясплатны, што дае магчымасць атрымаць каштоўную адукацыю і пашырыць веды ў галіне еўрапейскай інтэграцыі без фінансавых бар'ераў.

Не прамініце магчымасць палепшыць свае веды і навыкі - падавайце заяўку да 12 кастрычніка 2024 года!

📍Рэгістрацыя на курс: https://volny-uni.eu/collegium-civitas