Лявон Вольскі @lavonvolski Channel on Telegram

Лявон Вольскі

@lavonvolski


Ствараю музыку твайго пакаленьня.
Той самы аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”.
🐢🐢🐢

Падзякаваць і натхніць на наступныя праекты можна тут:
https://buymeacoffee.com/volski

Мой Instagram: https://www.instagram.com

Лявон Вольскі (Belarusian)

Лявон Вольскі - гэта той самы аўтар нэфармальнага гімна Беларусі "Тры чарапахі". Ён вядзе тэлеграм-канал, дзе падзяляецца сваімі творчымі выдумамі, музыкай і ўласнымі думкамі. Канал прадстаўлены пад ўласным ўласным імем - @lavonvolski. Вы можаце падтрымліваць гэтага талентаванага мастака, стаўшы яго патрэонам на https://www.patreon.com/lvolski. Калі вы цікавіцеся яго творчасцю, наведайце яго Instagram-старонку: https://www.instagram.com/volski.official/. Вы таксама можаце звярнуцца да Лявона Вольскага праз электронную пошту: [email protected]. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць апошнія навіны і выступы мастака!

Лявон Вольскі

25 Jan, 20:22


Мы да вас з навіной - палова квіткоў на акустычны канцэрт у Варшаве 14 лютага ўжо прададзеная!

❤️ Далучайцеся да ўнікальнага VIP-канцэрту на Дзень закаханых і падарыце сабе і блізкаму чалавеку непаўторныя ўспаміны!

У кошт квітка ўваходзіць фуршэт і welcome drink. 🥂

❗️Колькасьць квіткоў абмежаваная.

Чакаем вас 14 лютага ў атмасфэрным клюбе ў цэнтры Варшавы - Club Boho 22 (ul. Żurawia, 22).

🎫 Палова квіткоў тут. Пасьпяшайцеся!

Лявон Вольскі

23 Jan, 10:12


Сёньня згадваем Міхала Анемпадыстава, дызайнэра, мастака, паэта, творцу, што пакінуў па сабе ня проста мастацкую спадчыну, а мастацкі вобраз Беларусі.

Перагледзьце сёньня “Народны альбом” - найлепшы наш з Міхалам супольны твор, які ўжо стаў культавым.
Лепш за ўсё ў вэрсіі 2016 году на сцэне Падляшскай опэры і філармоніі з грандыёзнымі дэкарацыямі, якія стварыў Міхал, і з арыгінальным складам легендарных артыстаў.

👉Відэа “Народны альбом. 20 гадоў”, тэлевэрсія канцэрту тут.

Ці то пасьпявайце самі альбо ў сямейным коле “Простыя словы”, яшчэ адзін наш супольны з Міхалам твор, які даўно заваяваў сэрцы беларусаў.

Дзякуй за ўсё, дружа!

Лявон Вольскі

20 Jan, 15:48


Радыя абвесьціць!

📣 Унікальны канцэрт у Варшаве на Дзень усіх закаханых!

❤️ 14 лютага Лявон Вольскі і Павал Трыпуць у Варшаве з VIP-акустыкай - «Песьні пра каханьне!»

❗️ Толькі 50 квіткоў, атмасфэрны клюб у самым цэнтры Варшавы - Club Boho 22 (ul. Żurawia, 22), прывітальны напой і фуршэт улучаны ў кошт квітка.

👩‍❤️‍💋‍👨 Падарыце сьвята сабе і таму, каго любіце.

Колькасьць мейсцаў абмежаваная.

Сьпяшайцеся!

Першая партыя квіткоў па прома-кошце!
👉https://relivent.eu/event/1499/

19:00 - дзьверы
20:00 - пачатак канцэрту

Лявон Вольскі

14 Jan, 10:20


🫶Сяброўская рэкляма для тых, хто ў Варшаве

17.01, у пятніцу, у культавым пост-панк клюбе Chmury фестываль Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala.
Возьмуць удзел маладыя панк-гурты Kowelskie Psy / Serbskiy Nozh / Sož / Prorva.

🎫Тут квіткі
👉Тут падрабязнасьці

Лявон Вольскі

30 Dec, 20:05


🎄У навагоднюю ноч у мяне ёсьць жаданьне - сьвяткаваць разам з вамі, дарагія слухачы, і тыя, хто ў Беларусі, і тыя, хто часова вымушаны пакінуць яе.

Каб зьдзяйсьніць гэтае жаданьне я і гурт VOLSKI бяруць удзел у навагоднім шоў, дзе мы засьпяваем для вас самыя ўлюбёныя і добрыя песьні!

Далучайцеся да прагляду заўтра, у навагоднюю ноч, і хай вашыя жаданьні таксама спаўняюцца!

Спасылка на трансьляцыю шоў вось тут.

Лявон Вольскі

27 Dec, 20:26


Навагодні этэр для праграмы “Звычайная раніца” атрымаўся проста фантастычна душэўным! Ад мяне асабіста ў этэры - некалькі навагодніх песень і гісторыяў, а таксама настрой і зычэньні для вас, паважаныя сябры й дарагія сяброўкі!

🎬 Глядзіце навагодні этэр на YouTube, ​⁠а канцэртовую частку са мной з 1:37:46 хвіліны.

🎄Дзякую за запрашэньне і ўсіх віншую з блізкімі сьвятамі!

Лявон Вольскі

27 Dec, 11:51


🎧 Радыё “Рацыя” з навагоднім выпускам і віншаваньнямі ад беларускіх музыкаў для вас, шаноўныя слухачы. 🎄

👉Цёплыя сьвяточныя зычэньні тут.

📸: Dawid Kofi

Лявон Вольскі

25 Dec, 12:50


Дадому на Каляды

🚖«Driving Home For Christmas» — сьпявае Chris Rea ў неўміручым калядным хіце. Ён едзе дахаты на Каляды, на Сьвята Божага нараджэньня, стаіць у заторах, на чырвоных сыгналах сьвятлафораў і не дачакаецца, калі ж нарэшце пабачыць родныя твары і сядзе са сваякамі за сьвяточны стол.

Лявон Вольскі

25 Dec, 12:50


🎬 У шмат якіх калядных фільмах апавядаецца пра тое, як галоўны герой празь перашкоды і прыгоды, празь бездарожжа і адмены рэйсаў, праз розныя неспрыяльныя ўмовы дабіраецца перад Калядамі да свайго дому, дзе яго чакае сям’я, каб разам адсьвяткаваць Божае нараджэньне. Урэшце ён пераадольвае ўсе выклікі й перашкоды і апынаецца дома. 🏠Happy end.

🛍️🛒 Адмітусіліся пакупнікі ў перадкалядных гіпэрмаркетах, палічылі прыбытак стомленыя касіркі. Скінулі свае працоўныя строі аніматары, пераапрануліся ў цывільнае. Скончылі працу калядныя кірмашы. У паветры яшчэ пахне спэцыямі для глювайну, і гараць гірлянды на шапіках, але кірмаш адчыніцца наступным разам толькі праз год.

Адыгралі музыкі свае перадкалядныя канцэрты, склалі ў футаралы гітары й клявішы. Вецер яшчэ даносіць гукі «Jingle Bells», але гэта — з дынаміка перад супэрмаркетам. Усе паехалі дахаты. Да сваіх сем’яў.

🚃 Хтосьці едзе зь вялікага гораду, дзе ён працуе, у занесеную сьнегам вёску, нехта перасоўваецца на цягніку з аднаго гораду ў іншы, дзе яго чакае сям’я, камусьці трэба пераадолець на самалёце тысячы кілямэтраў, а нехта плыве на пароме праз мора... Дадому. ✈️🛳️ На Каляды. 🎄

Ва ўтульную прастору, дзе ёсьць чым сагрэцца і ёсьць дзе схавацца, дзе блізкія людзі, дзе гучаць калядныя песьні, дзе гараць калядныя сьвечкі, дзе дзіцячае чаканьне Цуду вернецца да цябе, і Санта (ён жа — Сьвяты Мікалай) уначы прынясе табе падарунак. Той самы, якога ты чакаў увесь год.

🌇Таму й едуць дадому ўсе перадсьвяточным вечарам.

Мы таксама вяртаемся дахаты на Сьвята Божага нараджэньня. Так, наш шлях зацягнуўся. У кагосьці на дні, у кагосьці — на гады, у кагосьці — на дзесяцігодзьдзі. Так, неспрыяльныя дарожныя ўмовы, адмены й пераносы рэйсаў, прыродныя катаклізмы, дыктатура, вайна... ⛔️

Часам здаецца, што ўсё супраць нас, супраць нашага вяртаньня — вядомыя ўсім зладзюгі крадуць у нас Сьвята, забараняюць Сьвятога Мікалая, не даюць сьпяваць калядныя песьні, скрыгочуць зубамі, пагражаюць. Не раўнуючы, у калядным галівудзкім фільме! А калядны галівудзкі фільм заўсёды сканчаецца хэпі-эндам. Так будзе і з гэтым.

Трэба толькі разам прасьпяваць (песьня тут):

«Пад гукі званоў папросім у сілаў нябесных
Наступным годам сустрэць Каляды ў Менску
».

І ўсё спраўдзіцца. Самі пабачыце!

Лявон Вольскі

25 Dec, 12:31


Са Сьвятам! Наступным годам сустрэць Каляды ў Менску!

Лявон Вольскі

22 Dec, 10:30


🎄Абвестка пра Art Craft House Christmas!🎄

Сёньня 22 снежня з 11:00 да 20:00 на Scena Chmielna (Nowy Świat 27a) праходзіць сьвяточны калядны Арт Маркет.

Вы можаце набыць брэндавы мэрчэндайзынг VOLSKI - аўтарскія карціны, вінілавыя плыткі “Грамадазнаўства”, кнігі “Ашуканкі”, а апроч таго ад размаітых беларускіх майстроў:

🔜унікальную біжутэрыю,
🔜сьвечы і дэкор для дома,
🔜елачныя цацкі і ўпрыгожваньні,
🔜шакалад, хатнюю каўбасу, зэфір, пастылу і іншыя прысмакі
🔜натуральную касмэтыку і мыла,
🔜кераміку, вырабы са скуры
🔜вопратку і творчы ручной вышыўкі.

🎁Цудоўны шанец абраць падарункі на сьвяты!

📍 Мейсца: Nowy Świat 27a, Варшава
🕒 Час: 22 сьнежня с 11:00 да 20:00

Сацсеткі клюба Craft Hand Lab
Інтэрнэт-крама | Insta | FB | TG | YouTube | TikTok

Лявон Вольскі

22 Dec, 08:31


Веру, што гэты канцэрт падарыў вам сьвяточнага цяпла, натхненьня і прыгажосьці, прынамсі, мы стараліся, каб так і было

З блізкімі сьвятамі, наступным годам у Менску, вы ж памятаеце?

Асобна дзякуй нашым запрошаным зорачкам з дзіцячага хору беларускай школы імя М. Равенскага і легендарнаму Аляксандру Памідораву за “Цуд на Каляды”

Да сустрэчаў, паважаныя сябры і дарагія сяброўкі! ❤️‍🩹

За відэа дзякуй: Milena Ilyina і Ines Sienkiewicz

Лявон Вольскі

20 Dec, 11:22


🎄Ну што, сустрэнемся заўтра ў Варшаве!

Чакаем! 🥰

Лявон Вольскі

19 Dec, 09:01


👉 Залятайце сюды і глядзіце сёньняшні этэр.

Лявон Вольскі

18 Dec, 15:53


👨‍💻Заўтра а 10:00 у этэры “Звычайнай раніцы” прачытаем размаітыя гісторыі нашага з вамі знаёмства і знаёмства з творчасьцю, якія вы даслалі ў чат-бот праграмы, і я пастараюся выбраць самую цікавую (ажно самому цікава, што вы там нараспавядалі), а пераможца будзе ўзнагароджаны квіткамі на канцэрт у Варшаве 21 сьнежня.

Лявон Вольскі

18 Dec, 15:01


💥 Лічым дні да сустрэчы з вамі на калядным канцэрце!

Квіткі з падарункамі па спасылцы.

🎄Вас чакаюць найлепшыя калядныя песьні ў выкананьні легендарных музыкаў і дзіцячага хору!

Магія сьвятаў і калядны настрой ужо ў гэтую суботу!

Лявон Вольскі

17 Dec, 10:40


Наш сінгл стаў дасяжны на ўсіх лічбавых платформах.

🎧 Слухайце: https://onerpm.link/216217451030

Лявон Вольскі

17 Dec, 10:23


🏆 Пасьлязаўтра абвесьцім пераможцу конкурса ў этэры "Звычайнай раніцы".

Лявон Вольскі

16 Dec, 14:02


🎁 Палюбуйцеся на першыя падарункі з каляднага лесу, што атрымае кожны наведнік канцэрту ў Варшаве 21 сьнежня, які набудзе адмысловы квіток з падарункам!

Словы-маніфэсты, словы-матыватары, словы-падтрымкі, словы-надзеі і суцяшэньня, словы-заклікі - хай той надпіс, які трапіць на бранзалеце-падарунку стане для вас слоганам на будучы год! 👐

🎫 Квіткі з падарункамі можна набыць па спасылцы тут.

☝️Нагадаем, што проста зараз ранішняе шоў “Звычайная раніца”
(@usual_morning) праводзіць конкурс на лепшую гісторыю, зьвязаную са знаёмствам са мной асабіста ці маёй творчасьцю, якой можна падзяліцца ў чат-боце праграмы.

🏆Пераможцу, які атрымае 2 квіткі на канцэрт, абярэм у этэры 19 сьнежня!

*Уваход на канцэрт для дзяцей да 14 гадоў бясплатны
**Дзейнічае спецыяльная акцыя на квіткі для пары

Лявон Вольскі

15 Dec, 14:19


🪅 Новы дзень і новы анонс!

🎄Якія ж Каляды без калядных песень?
21 сьнежня ў калядным канцэрце да якога застаецца менш за тыдзень (!) прагучаць ня проста калядныя песьні, а калядныя песьні ў выкананьні дзіцячага хора!

Да нас далучыцца дзіцячы хор Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага і мы разам створым непаўторны настрой, каб зрабіць вам сапраўдны падарунак у гэтыя сьвяточныя дні!

Набывайце квіткі па спасылцы 👉👉👉 https://tr.ee/mfBBbm02vW

Да сустрэчы ў суботу 21 сьнежня! ❄️

Лявон Вольскі

13 Dec, 16:16


💥 Яшчэ адзін важны анонс пра калядны канцэрт у Варшаве!

🎁 Мы абяцалі падарункі і сёньня прэзэнтуем навіну - у калядным канцэрце 21 сьнежня разам з намі на адной сцэне выступіць Аляксандр Памідораў, вядомы сьпявак, удзельнік шматлікіх музычных праектаў і аўтар слыннага і кранальнага хіта - “Цуд на Каляды”!

«Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок, i йшоў сьнег па ўсёй зямлi,
i цiхi вецер
Разносiў песьнi,
Што сьпявалi дзецi
Па ўсiм сьвеце…
»

👉 Слухайце “Цуд на Каляды” на YouTube

🎫 Квіткі на калядны канцэрт VOLSKI тут.

*Дзецям да 14 гадоў уваход бясплатны,
**Дзейнічае спецыяльная акцыя на квіткі для пары

Лявон Вольскі

13 Dec, 10:46


Сябры, сёньня будуць анонсы пра канцэрт у Варшаве, і вось першы зь іх - супольна з папулярнай праграмай “Звычайная раніца” мы запускаем конкурс на гісторыю вашага знаёмства са мной ці маёй творчасьцю (усе падрабязнасьці на фота)!

👉Дасылайце свае гісторыі ў чат-бот “Звычайнай раніцы” тут.

19 сьнежня ў этэры будзе абвешчаны пераможца, які атрымае 2 квіткі на калядны канцэрт у Варшаве! 🎁

Лявон Вольскі

08 Dec, 18:22


У дзень канцэрта ў Стакгольме выпаў сьнег ❄️ (праўда, ненадоўга, на наступны дзень ужо растаў), але ён пасьпеў дадаць каляднага настрою і добра нас бадзёрыў.

Ужо на сцэне 🇪🇪Эстонскага дому, дзе мусіў адбыцца канцэрт (гістарычны будынак Эстонскага дому, дарэчы, месьціцца літаральна ў самым цэнтры горада на вуліцы Валлінгатан) адчувалася, што вечар будзе ўтульным і цёплым. 🌆

Так яно і здарылася, дзякуй усім тым з вас, хто завітаў да нас і спрычыніўся да канцэрту! У пэўны момант у залі запанавалі такія эмоцыі, што выступ стаў больш нагадваць электрычны канцэрт. 🙃🤘

А расповеды пра асабістыя гісторыі, знаёмства і пачуцьці, зьвязаныя з маімі песьнямі ў розныя часы і ў розных праектах, якімі пасьля такіх акустычных канцэртаў людзям выпадае шанец падзяліцца, вартыя ня тое, што асобнага допісу, а цэлай кнігі! 📖

Асабліва быў рады пабачыць на гэтым канцэрце маіх добрых і ўжо даўніх сяброў, Стэфана Эрыксана і Хрысьціну Ёханэсан, кожны зь якіх быў амбасадарам Швэцыі ў Беларусі і кожнаму выпала быць ў Беларусі ня ў самыя простыя часы (а калі яны былі простымі, праўда?🤦‍♂️). Але я ім заўсёды ўдзячны за шчырую любоў да Беларусі.

Напрыканцы застаецца сказаць: Tack, Stockholm! Vi ses igen!

Лявон Вольскі

06 Dec, 10:59


⛴️ 🇸🇪Стакгольм сустрэў сьнегам і холадам, сапраўдным перадкалядным настроем, і я ўзгадаў, што мінулым разам быў у швэдзкай сталіцы ў траўні 2016 году ў разгар Эўрабачаньня, куды мяне запрасілі на ўрачыстую цырымонію ўручэньня прэміі FreeMuse Award.

🏆Гэтай ўзнагародай упершыню адзначылі беларуса, а да гэтага, годам раней, прэмію ўручылі Рамі Эсаму, “сьпеваку рэвалюцыі” з Эгіпту, як і ўсім лаўрэатам прэміі “за свабоду музычнага выказваньня”.

Той 2016 год праз падзеі ў асабістым жыцьці, якія цалкам усё зьмянілі, быў ці не самым змрочным часам, і падарожжа ў Стакгольм стала сваеасаблівым промнем сьвятла.

🌠На цырымоніі я пачуў шмат добрых словаў ад заснавальніка FreeMuse Award Уле Рэйтова, а маю прамову на швэдзкую мову перакладаў вядомы і ўлюбёны беларусамі колішні амбасадар Стэфан Эрыксан.

🎙️Разам з Рамі Эсамам мы проста ў гатэльным нумары развучылі словы песьні “Чужы” і выканалі разам на сцэне Eurovision Village.

📷 Відэа з цырымоніі я падзяліўся ў сваім Instagram.
👉Паглядзіце, як гэта было.

Лявон Вольскі

04 Dec, 14:36


🚌 Стакгольм calling! У гэтую пятніцу, 6 сьнежня, разам з вамі мы прасьпяваем вясёлыя і сумныя, задуменныя і натхняльныя песьні ў чароўным Стакгольме на калякалядным канцэрце!🎄

Гэты канцэрт прыгожа аздобіць непаўторная гітара Паўла Трыпуця 🎸

З трымценьнем чакаем на сустрэчу з вамі! ❄️

📍6.12.2024
🏠 Эстонскі дом/ Estniska Huset (Wallingatan 34, 111 24 Stockholm)
🕖 Пачынаем а 19:00!


🎫 Квіткі на канцэрт тут.

Арганізатары: Sverigesbelarusier

Лявон Вольскі

02 Dec, 20:49


Ацаніце лекцыю ад ❤️ да 💩 па рок-шкале 🤘

Лявон Вольскі

02 Dec, 20:45


🎓 Як я стаў запрошаным прафэсарам 🤯📑

👉 Сёньня ў Варшаўскім унівэрсытэце разам са студэнтамі (і ня толькі студэнтамі) мы далі нырца ў кантэкст беларускай музыкі, ад пракаветных часоў, калі толькі-толькі пачынала каласіцца поле беларускіх рок-гуртоў (ды й ня толькі рок, а біт, панк, фолк, гранж, поп і шмат-шмат яшчэ якіх накірункаў) да дэфрагментаванай сучасьнасьці (калі фрагмэнты беларускай музыкі яшчэ засталіся ў Беларусі, але старанна падчышчаюцца, а іншыя фрагмэнты рассыпаліся па ўсім сьвеце, і цяпер то там, то тут успыхваюць новымі рэлізамі - але ўспыхваюць, але новымі).

🚟І вось так мы захоплена падарожнічалі па гэтым музычным сусьвеце, што ўжо і гэты мой антыдаклад з лікбэзам скончыўся, а студэнты (і ня толькі) усё працягвалі задаваць пытаньні.

🤩 Насамрэч, усьцешаны ад словаў, якія сёньня пачуў, ад інтарэса да беларускай музыкі, і ад запрашэньня зноўку выступіць ужо з працягам гісторыі, якое сёньня атрымаў ад Інстытута міжкультурных даследваньняў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.

Лявон Вольскі

01 Dec, 15:47


🎸🎶 Анонс на заўтрашнюю сустрэчу ў Варшаве!

👉 2 сьнежня Інстытут міжкультурных студыяў Цэнтральна-Усходняй Эўропы ладзіць сустрэчу з маім удзелам для студэнтаў і ня толькі 😎

Запрашаю ўсіх ахвотных далучыцца да нашае нефармальнае сустрэчы, пачуць колькі знакамітых хітоў ад аўтара і задаць свае пытаньні пра беларускую музыку олдскула і сучаснасьці!

👀Пабачымся ў аўдыторыі 0.410 заўтра, у панядзелак, 2 сьнежня аб 11:30!

📍2.12.2024
📌11:30
🎓aula 0.410 (ul.Dobra 55)

Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, Wydział Lingwistyki Stosowanej UW

Лявон Вольскі

28 Nov, 19:21


І вось ужо Чыгракоў прыбірае пацыфік зь лягатыпу гурта, Кінчаў крычыць «Гойда!», а Гаркуша бярэ ўдзел у зборцы «Я остаюсь» («годны» адказ тым творцам, якія зьехалі з Расеі пасьля пачатку вайны — Макарэвічу, Грабеншчыкову і Земфіры з Нойзам).

Цікава, ці працягваюць цяпер беларусы слухаць сваіх улюбёных «Чайфаў» ды Чыжоў? Гавораць, што «песьні ж, насамрэч, харошыя, песьні ні ў чым не вінаватыя», ці бязьлітасна чысьцяць плэйлісты, выкідаючы адтуль старыя добрыя расейскія сьпевы, якія патыхаюць настальгіяй па школе (каледжы, унівэрсытэце)?

Беларусы, якіх старанна і мэтанакіравана збліжалі, зьлівалі з усходняй суседкай, але гэты працэс так і не завяршыўся і ўжо, відаць, ніколі не завершыцца. 💡

У Расеі ўсё ня так, як у астатнім сьвеце.

Прэзыдэнт з маларухомым ботаксным тварам пагражае Захаду ядзерным выбухам 🤯, народ дзеяньні свайго ўраду радасна падтрымлівае (у тым ліку і ядзерны выбух, нібыта не разумеючы, што ў такім выпадку і сам атрымае ядзерны адказ), войска займаецца вызваленьнем Украіны ад украінцаў, большасьць дзеячаў культуры падтрымлівае гэтае так званае «вызваленьне», рок-музыкі ладзяць канцэрты ў падтрымку вайны...

Сапраўды, нейкі асаблівы шлях у гэтай краіны. Зусім асаблівы. 

🤷 Шлях дагары нагамі. Шлях дагары дном. Шлях наадварот.

Лявон Вольскі

28 Nov, 19:21


Рок за вайну? 🪖🎶

Беларусы заўжды любілі рускі рок. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Для расейскіх зорак у Беларусі былі створаны ўсе ўмовы...

Але вось загадка — як немаладыя ўжо людзі, якія залічвалі сябе да сусьветнае рок-супольнасьці і выхоўваліся на антываенных песьнях Піта Сігера, Боба Дылана ды Джона Ленана, раптам выступілі адзіным фронтам за бессэнсоўную і бязьлітасную агрэсію, якую разьвязаў іхны вар’ят-лідэр?

Пра гэта ў вядомай рубрыцы
«Мама, не журыся!» для Budzma.org

🙊Як рускі рок трывала засеў у галовах беларусаў

І ў 1980-я, і ў 1990-я, і ў 2000-я беларусы вельмі любілі рускі рок. Слухалі, сьпявалі, цытавалі...
💿Куплялі кружэлкі, хадзілі на канцэрты. Звычайна на буйныя фэстывалі ў якасьці галоўных зорак запрашалі расейскіх выканаўцаў — каб ужо дакладна сабраць народ.

Дык — чаго зьдзіўляцца? — гэтыя выканаўцы гучалі па размаітых музычных і навінавых тэлеканалах (у тым ліку, і на «айчынных»), FM-станцыях, мільгалі на старонках глянцавае прэсы, давалі бясконцыя інтэрвію зь любое нагоды, таму беларускаму народу было проста наканавана ведаць іх і любіць. 

У людных менскіх падземных пераходах вулічныя музыкі гралі песьні Летава, «Чайфа» і «Чыжа», у караоке сьпявалі Кінчава ды «Караля і шута», кавэрбэнды на розных вясельлях-народзінах-юбілеях фірмы таксама гралі папулярныя песьні расейскіх артыстаў. Усе былі радасныя і шчасьлівыя. 

Пра польскі ці літоўскі рок (пры тым, што да Вільні можна было даехаць за паўтары гадзіны) ведалі адзінкі — тыя, хто гэтым адмыслова цікавіўся, а вось расейская музыка трывала засела ў плэйлістах мільёнаў беларусаў. 

🫡Адзіным фронтам у падтрымку вайны

І вось раптам пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны і расейскія рок-легенды, яны ж маральныя аўтарытэты і лідэры меркаваньняў, пачалі масава выступаць за гэтую вайну (крывадушна называючы яе бязьлікай абрэвіятурай «СВО»), за «нашых мальчіков» і «дэнацыфікацыю». Ладзіць «патрыятычныя» шоу, запісваць супольныя альбомы ў падтрымку вайны. 
І гэта для мяне вялікая загадка — як немаладыя ўжо людзі, якія залічвалі сябе да сусьветнае рок-супольнасьці (рок-музыкі ва ўсім сьвеце падобныя) і выхоўваліся на антываенных песьнях Піта Сігера, Боба Дылана ды Джона Ленана, раптам выступілі адзіным фронтам за бессэнсоўную і бязьлітасную агрэсію, якую разьвязаў іхны вар’ят-лідэр? 

Музыку гэтых людзей слухалі і ва Ўкраіне, і яны неаднаразова там выступалі і маглі заўважыць на сваіх канцэртах, што ніякага «разгулу ўкраінскага нацызму» там не адбываецца, і наогул няма нічога такога, праз што трэба было б (гэта для нармальнага чалавека проста дзіка гучыць!) пачынаць вайну. Але падтрымалі.

😐Гэта было даўно і ня ў нас

Усе памятаюць, якая магутная хваля музычных пратэстаў адбывалася ў Злучаных Штатах падчас вайны ва Ўетнаме, як рэагавалі розныя сэлебрыці на ўварваньне ў Ірак.

Не магло быць ніякае размовы пра тое, каб «дзеячы культуры» падтрымалі гэтыя дзеяньні сваёй адміністрацыі. Песьня Бруса Спрынгстына Born In The USA, якую часта падымаюць на шчыт амэрыканскія патрыёты, насамрэч — пра вэтэрана ўетнамскае вайны, які вярнуўся з фронту і ледзьве зводзіць канцы з канцамі...

Скажы пра гэта расейскім музыкам — і атрымаеш адказ: гэта было даўно і ня ў нас.

Цяпер іншыя часы, усім і ўсімі кіруюць грошы. Таму ня трэба гэтых неактуальных прыкладаў, мы жывем і зарабляем, як можам.

Часы зьмяняюцца

І сапраўды, усе музыкі з «патрыятычна-ваеннага» сьпісу свае галоўныя песьні напісалі ў 1990-я. Некаторыя не выпускаюць нічога новага па дзесяць і болей гадоў.

Безумоўна, па бяскрайніх расейскіх прасторах можна езьдзіць бясконца, нават калі ты маеш толькі адзін хіт, які памятаюць і сьпяваюць народныя масы. Але на праўладных турах плацяць непараўнальна болей. І ты нібыта зноў сапраўды запатрабаваны, змагаесься за звышідэю.

Толькі ў дзевяностыя гэтая звышідэя гучала: ☮️«Make love, no war», а цяпер «Своих не бросаем! Мы Россия! Мы вместе!» І іншыя агрэсыўныя словаспалучэньні. 

Хто б сказаў гэтым артыстам гадоў з дваццаць таму, што яны будуць займацца прапагандай вайны, мог бы ад іх і поўху атрымаць. Але, сапраўды, часы зьмяняюцца.

Лявон Вольскі

28 Nov, 14:02


🎄Каляды - час падарункаў, і каб вас парадаваць мы дадалі ў продаж новыя квіткі ў фармаце “квіток + падарунак”! 🎁

🎫 Сьпяшайцеся набыць свой квіток з запамінальным падарункам на канцэрт 21 сьнежня:
https://relivent.eu/BY/event/1372/

Лявон Вольскі

25 Nov, 09:01


Другая партыя квіткоў на канцэрт 21 сьнежня распрададзеная!

🎫 Новая партыя квіткоў па новым кошце ў продажы, сьпяшайцеся да наступнага ўздаражэньня!

👉: https://relivent.eu/BY/event/1372/

Лявон Вольскі

19 Nov, 19:25


🗣 Як вы сярод лавіны размаітых навінаў пасьпяваеце сачыць за маёй аўтарскай калёнкай - не ўяўляю сабе, але дзякую вам за тое, што разважаеце са мной разам, выказваецеся і абмяркоўваеце надзённыя тэмы.

Пазнаёмцеся з маімі развагамі пра вайну ў Украіне і рэакцыю сусьветных лідэраў.

«Гэты дзед наколькі злосны, настолькі й баязьлівы, і, каб яму з самага пачатку, зь ягонага ўварваньня ва Ўкраіну выразна прадэманстравалі, што ён тут, у Эўропе, не гаспадар, ён бы сабе зашыўся ў свой бункер і пасьпяхова працягнуў мучыць сваіх падданых. А цяпер мучыць увесь сьвет.»


Чаму так сталася? Чаго напачатку вайны не хапіла сусветным лідэрам — смеласці, еднасці ці папросту здаровага сэнсу? Няўжо цяжка правесці паралелі?

💬 Разважаю ў рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org.

Лявон Вольскі

18 Nov, 16:26


Першая партыя квіткоў прададзеная за лічаныя гадзіны 🙌

🖤 Дзякуй за ваш давер і актыўнасьць!

👉Дадаем яшчэ 50 квіткоў па прома-кошце ў 100 злотых:
https://relivent.eu/BY/event/1372/

З наступнай партыі будзе ўздаражэньне, не адкладайце на пазьней 👍

Лявон Вольскі

18 Nov, 10:28


❄️Вялікі калядны рок-канцэрт гурта VOLSKI ў Варшаве! ❄️

📍21.12.2024, субота
📌 Odessa Club (Ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)

🎁 Калядныя песьні, якія ствараюць настрой, размаітыя хіты, правераныя часам, нечаканыя дуэты і запрошаныя музыкі, а таксама перадсьвяточныя цуды — як жа бязь іх! — усё гэта ў калядным канцэрце VOLSKI 21.12.2024!

🎟️ Першыя 50 квіткоў па прома-кошце - 100 злотых:
👉https://relivent.eu/BY/event/1372/

19:00 - уваход
20:00 - пачатак канцэрту

Лявон Вольскі

13 Nov, 14:13


💥 15 лістапада, у гэтую пятніцу ўва Ўроцлаве - 10 гадоў “Грамадазнаўства”! 💯

🔜 Klub Łącznik (ul. Tramwajowa 1-3)
🗓️15.11.2024
🕖 Doors: 19:00
🎶Concert start: 20:00

🖤 VOLSKI Electric Show 🖤
👉КВІТКІ👈

Лявон Вольскі

12 Nov, 09:45


Сёньня а 15:00 па менскім (а 13:00 па эўрапейскім часе) сыйдземся ў батле на Еўрарадыё з мурэнай беларускай журналістыкі Зьмітром Лукашуком - будуць вострыя пытаньні і калючыя адказы (а вы, дарэчы, можаце таксама задаць свае пытаньні).

👉 Сустрэнемся ў этэры праз 2 гадзіны.

Пад’ядноўвайцеся да прагляду 👏

Лявон Вольскі

11 Nov, 20:12


Сёньня Польшча адзначае чарговы Дзень Незалежнасьці. 🇵🇱

Калісьці раней у Менску ў гэты дзень польская амбасада ладзіла шыкоўныя (ці то не асабліва — у залежнасьці ад палітычнага і эканамічнага кантэксту) вечарыны.

Там можна было сустрэцца з прыяцелямі, з тымі, каго даўно ня бачыў, пагаварыць, пажартаваць, падзяліцца плянамі, прыдумаць разам нешта новае…

Я ўпэўнены, што праз пару гадоў у гэты дзень мы зноў сустрэнемся зь сябрамі ў Менску на вечарыне, арганізаванай польскай амбасадай, павесялімся, парадуемся, адзначым Дзень Незалежнасьці Польшчы і прыгадаем нашыя розныя на ўражаньні, эмоцыі і пачуцьці польскія гады.

🤍❤️

Лявон Вольскі

11 Nov, 10:23


11.11. аб 11-ай гадзіне мы стартуем з прэм'ерай кліпа!

Што такое Беларусь? На постсавецкай і нават заходнеэўрапейскай прасторы часам прынята зьвязваць Беларусь з Лукашэнкам, каўгасам, "моцнай рукой і гаспадаркай", з традыцыйнымі савецкімі каштоўнасьцямі, але насамрэч Беларусь - гэта краіна з тысячагадовай гісторыяй, з палацамі, кляштарамі, старажытнымі замкамі, з Вялікім княствам і культурай, упісанай у агульнаэўрапейскі кантэкст.

🌪️🌪️🌪️ Ужо дасяжнае, глядзіце на YouTube!

Лявон Вольскі

10 Nov, 19:58


Паглядзіце, як нас сустрэлі ў Кракаве!

Уроцлаў, а вы гатовыя?

У пятніцу пабачымся ў клюбе Łącznik (Tramwajowa 1-3)!

👉Квіткі чакаюць тут.

Лявон Вольскі

07 Nov, 11:21


Бліжэйшыя канцэрты, на якіх мы вельмі чакаем сустрэчы з вамі!

👉9.11, субота - Кракаў, электрычны склад, 10 гадоў “Грамадазнаўства”, квіткі тут.

👉15.11, пятніца - Уроцлаў, электрычны склад, 10 гадоў “Грамадазнаўства”, квіткі тут.

👉6.12, субота - Стакгольм, калякалядны акустычны канцэрт, квіткі тут.

Лявон Вольскі

06 Nov, 18:41


Для большасьці ж выбарцаў (як высьвятляецца, у любой краіне, і тут ня мае значэньня адукацыя жыхароў і заможнасьць гэтае краіны)найпрывабней выглядаюць простыя й зразумелыя (іх яшчэ называюць папулісцкімі) лёзунгі — ну, вы памятаеце: вяртаньне велічы, рабочыя мейсцы,абмежаваньне і жорсткі кантроль міграцыі, поўны няўдзел у расейска-украінскай вайне (бо на падтрымку Ўкраіны вылучаюцца велізарныя сродкі, мы лепей гэтыя грошы раздамо вам, калі вы нас абераце), танны бэнзын, газ, усё будзе, як раней, калі трава была зелянейшая і неба блакітнейшае.

Гэта працуе. Гэта народу падабаецца. А вашыя дэмакратычныя каштоўнасьці… Свабода… Гэта ўсё на хлеб не намажаш.

🗣️
Як той казаў.

А той, хто казаў, з асалодаю слухае заахвочвальныя крыкі: “Нада!”, “Нада!”. І рэха шматкроць адбівае гэтае расейскае слова па калідорах навучальных установаў, па шматпавярховых спальніках, па восеньскіх алеях паркаў…🍂

Нада! — хорам крыкнулі выкладчыкі некалі паважанага ўнівэрсытэту, і рэха адказала:
Нада!
Нада! — выгукнула аддзяленьне міліцыянтаў.
Нада! — азвалася рэха.
Нада! — заклікаў гурт студэнтаў некалі паважанага ўнівэрсытэту.
Нада! — паўтарыла рэха.
Нада! — крыкнулі дзяржаўныя лекары.
        — Нада…кучыў! — раздражнёна адрэзала рэха.

Лявон Вольскі

06 Nov, 18:41


Вашыя дэмакратычныя каштоўнасьці на хлеб не намажаш 😛

🗳️ Мы традыцыйна сачылі за амэрыканскімі выбарамі, і вось іхні вынік.
Як заўсёды — для кагосьці — шакавальны, для кагосьці — чаканы й жаданы.

Перамог Дональд Трамп.

Калісьці спадар Трамп паабяцаў, што, калі пераможа на выбарах, дык спыніць вайну ва Ўкраіне цягам 24 гадзінаў. ⌛️
Цяпер усе чакаюць, ці выканае вядомы бізнэсоўца й палітык сваё абяцаньне.
Але перад гэтай падзеяй адбываліся выбары ў іншых краінах.

Адкрыўся так бы мовіць, цэлы “выбарчы сэзон”.

Прайшлі выбары ў Аўстрыі 🇦🇹, і там перамаглі правыя папулісты. Якія крычэлі пра вяртаньне былое велічы, вызваленьне ад мігрантаў і сяброўства з Расеяй 🇷🇺(дзякуючы якому газ з нафтаю патаньнеюць, і будзе як раней).

Потым адбыліся выбары ў Малдове 🇲🇩, і мы ўбачылі, што далёка ня ўсе насельнікі гэтае сонечнае краіны імкнуцца ў Эўразьвяз 🇪🇺, шмат хто дагэтуль мэнтальна павязаны з прывідам СССРу і баіцца зьменаў.

Зрэшты, потым высьветлілася, што гэтыя “шмат хто” яшчэ болей прасякаюцца ідэямі сяброўства з Расеяй праз стымуляваньне расейскімі грашыма 💰, то бок, кажучы простай моваю, куплю іхных галасоў. Але ў другім туры эўрапейскаарыентаваная дзейная прэзыдэнтка ўсё ж-такі ўпэўнена перамагла.

У РБ абвясьцілі канчатковую дату сваіх выбараў. 26 студзеня. Адразу стартавала флэшмоб-кампанія “Надо”, дзе выкладчыкі, вайскоўцы, студэнты, навучэнцы і іншыя групы насельніцтва просяць нязьменнага ўжо на працягу трыццаці гадоў лідэра зноў балятавацца на пост прэзыдэнта. Зноў. Просяць.

📣 Гучна так просяць. “Нада!” — крычаць выкладчыкі калісьці паважанай навучальнай установы. “Нада!” — крычаць студэнты. “Нада!” — заклікаюць заводзкія рабочыя. “Нада!” — пераконваюць інжынэры. “Нада дык нада, — неахвотна і сарамліва пагадзіўся калісьці першы, а цяпер ужо шосты (!) прэзыдэнт (?) РБ і высунуў сваю кандыдатуру.

А што было рабіць? Народ папрасіў.🧜‍♀️

Увесь сьвет сачыў за чарговай шточатырохгадовай барадзьбой амэрыканскіх дэмакратаў з рэспубліканцамі. 🤺

Спачатку на другі тэрмін зьбіраўся пайсьці цяперашні прэзыдэнт Байдэн, але з прычынаў узросту і здароўя партыя папрасіла яго зьняцца. “Ня нада”, — папрасіла партыя. Неахвотна і сарамліва, рыхтык, як беларускі лідэр, толькі з супрацьлеглым зарадам, Джо Байдэн пакінуў прэзыдэнцкую гонку, і яго замяніла гаваркая й сьмяшлівая дэмакратка Камала Харыс.

З рэспубліканскага ж боку выскачыў, як чорт з табакеркі, стары знаёмы Дональд Трамп. І адразу паабяцаў у выпадку сваёй перамогі спыніць вайну ва Ўкраіне за 24 гадзіны, вярнуць Злучаным Штатам былую веліч 🇺🇸 (у сваё мінулае прэзыдэнцтва недавяртаў), і што цэны на бэнзын вернуцца на даваенны ўзровень. І ўсё патаньнее. Ну, і мігранты…

Карацей, вы зразумелі.

І вось яны (Камала і Дональд) паехалі па штатах — пераконваць народ. Адна казала пра небясьпеку дыктатуры, пагрозу дэмакратыі, пра неабходнасьць падтрымкі гэтае дэмакратыі ў сьвеце і дапамогу Ўкраіне. Другі — пра 24 гадзіны, веліч, падзеньне цэнаў і, безумоўна, пра мігрантаў.

Народ сабе слухаў і рабіў высновы, экзыт-полы паказвалі, што ў кандыдатаў шанцы, прыблізна, роўныя.

Абралі Трампа. Для кагосьці гэта дзіўна — што ён такога зрабіў падчас свайго папярэдняга прэзыдэнцтва, каб зноў яго выбіраць? Будаваў сьцяну на мяжы з Мэксыкай? Скарачаў колькасьць мігрантаў? А яшчэ што?

Але, насамрэч, нічога дзіўнага няма. І ў Аўстрыі, і ў Нямеччыне, дзе набіраюць папулярнасьць нацыянал-папулісты, і ў цяперашніх Злучаных Штатах, і ў колішняй Беларусі 90-х дэмакраты зьвяртаюцца да народа на незразумелай гэтаму народу мове.
Яны гавораць пра небясьпеку дыктатуры, неабходнасьць умацаваньня дэмакратыі і панаваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў, перадусім, правоў чалавека, пра стрымліваньне агрэсіі і мэтазгоднасьць вылучэньня на гэта дзяржаўных сродкаў…

Гэтыя словы пераканаўча гучаць для падрыхтаванага чалавека, які і так абраў сабе дэмакратыю як адзіны магчымы лад жыцьця.

Лявон Вольскі

01 Nov, 15:03


👀 Вось і лістапад! 🍁 Акурат сёньня, 1 лістапада, са мной выйшаў цэлы падкаст пад назваю "Куды коціцца сьвет" пра сучасныя тэхналёгіі і музыку. 🫣

👇Ніжэй кароткі дайджэст з таймінгам па тэмах падкасту.
Атрымалася займальна, глядзіце і слухайце самі!

🤝 Будзе цікава, калі вы таксама маеце свае думкі наконт гэтага спалучэньня - тэхналёгіяў і музыкі, і гатовыя падзяліцца, запрашаю вас у камэнтары на YouTube ці то да гэтага паста!

0:54 – Як гурт «Мроя» запісваў першы альбом у сярэдзіне 1980-х і якога абсталяваньня ў канцы 1980-х не было на дзяржаўным радыё ў Беларусі, хоць на Захадзе гэта было пашырана ўжо ў 1960-я.

5:12 – Без чаго з сучасных тэхналёгій гуказапісу і працы з гукам ужо цяжка ўявіць свае канцэрты і працу ў студыі.

6:10 – Ад чаго з сучасных тэхналёгій Лявон Вольскі адмаўляецца.

8:33 – Спрэчкі пра гук. Дзе мяжа паміж «паўнамоцтвамі» музыкі-творцы і гукарэжысэра, прадусара?

10:25 – Ці павінен голас дамінаваць у запісе? Звычкі на постсавецкай прасторы і на Захадзе.

11:52 – Ці могуць новы эфэкт альбо новая апаратура скіраваць музыку ў нейкі стыль.

13:22 – Як Пол Макартні і Рынга Стар з дапамогай новых тэхналёгій змаглі выпусьціць у сьвет песьню Now and Then, якую Джон Ленан запісаў у чарнавіку яшчэ ў 1977 годзе. Ці можа гэта даць натхненьне аднавіць старыя запісы?

15:52 – Як прыбыткі найбольш папулярных заходніх музыкаў абваліліся ад лічбавых тэхналёгіяў і музычнага пірацтва. Ці можна было зарабляць на запісах у Беларусі?

20:14 – Вінілавыя кружэлкі як рытуал і эмацыйная прывязанасьць да іх. Ці ёсьць розьніца ў гуку?

21:25
– Уражаньні ад музыкі, згенэраванай штучным інтэлектам, у тым ліку ад «штучнага Вольскага».

24:19 – Ці зможа ў хуткім часе згенэраваная штучным інтэлектам музыка займаць першыя месцы ў гіт-парадах, падабаючыся людзям больш за музыку, напісаную іншымі людзьмі.

Выпуск цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=RUUv8vCVQBk

Лявон Вольскі

31 Oct, 10:58


Мы едзем у Кракаў! Вы з намі? 🚐

📍9 лістапада ў кракаўскім клюбе Zaścianek (ul. Rostafińskiego, 4) мы запалім танцпляц і вашыя сэрцы ўдарным рок-канцэртам да 10 гадоў альбому “Грамадазнаўства”!

У другім аддзяленьні - найслыннейшыя хіты! ❤️‍🔥

👉👉👉 Квіткі чакаюць
тут.

А мы чакаем на сустрэчу з вамі!

Лявон Вольскі

28 Oct, 08:20


🎄6 сьнежня ў казачным Стакгольме мы сустрэнемся з вамі на ❄️ калякаляднай акустыцы, да якой я падрыхтаваў цудоўны сэт з найлепшых і найулюбёнейшых песень.

Песень, якія атуляць цяплом, сагрэюць надзеяй і падораць веру ў цуды 🏠

🤍 Мы з вамі пасьпяваем, пагаворым, пасумуем і павесялімся, так, як мы любім, на нашых акустычных сустрэчах!

Каб набыць квіток, націскайце на спасылку КВІТКІ

Да сустрэчы! 👇
📅 6.12.2024, пятніца
🕒 Час: 19:00
📍 Мейсца: Estniska Huset, Wallingatan 34, Stockholm

Лявон Вольскі

27 Oct, 09:45


Сёньня, у нядзелю, навіна для усіх аматараў рамёстваў і хатніх прысмакаў - вось-вось распачнецца сьвяточны маркет Art Craft House Halloween 🎨

📍 Мейсца: Nowy Świat 27a, Варшава
🕒 Час: з 11:00 да 19:00

❤️‍🔥На маркеце будуць нашыя плыткі “Грамадазнаўства” і кнігі “Ашуканкі” ❤️‍🔥

Вас чакае багаты выбар ад мяйсцовых рамесьнікаў:

🛍 Упрыгожваньні, сьвечкі, натуральная касмэтыка, парцаляна, торбы і капелюшы
🍬 Хатнія прысмакі: зефір, шакаладныя цукеркі, глазаваныя сыркі і хатняя каўбаса!

Прыходзьце сёньня і выбірайце асаблівыя падарункі для сябе ці сваіх блізкіх!
Атмасфэра Хэлоўіна і незвычайныя дэкарацыі гарантаваныя! 🎃

Сацсеткі клюба Craft Hand Lab
Інтэрнэт-крама | Insta | FB | TG | YouTube | TikTok

Суарганізатары праекту:
ПОБАЧ.ПАДЗЕІ.ЛЮДЗІ
Ваша Беларуска
SCENA CHMIELNA

Медыя-партнёры:
Варшава 36.6
Беларускае Радыё Рацыя

Лявон Вольскі

26 Oct, 10:09


💥🎸 Сёньня ўвечары мы з Алесям Францішкам Мышкевічам запрашаем вас на акустычны канцэрт у Беластоку ў новым клюбе Music Club (ul. Legionowa 14/16), дзе вы пачуеце свае ўлюбёныя песьні, якія і самі сьпяваеце ў розных абставінах і з розных нагодаў.

А сёньня маеце магчымасьць пасьпяваць іх разам з намі! 👏

❣️26.10.2024
📍Music Club Białystok (Legionowa 14/16)
🕖 19:00


Уваход па квітках (націскайце тут)
*узроставае абмежаваньне 12+

Лявон Вольскі

26 Oct, 07:34


🍁Утульна і па-хатняму сустрэла Бардаўская восень, якая прайшла ў Бельску ў 29 раз у гэтую пятніцу 🍁

Дзякуй беларускаму PEN-цэнтру за запрашэньне на ўрачыстасьць абвяшчэньня прэміі імя Міхала Анемпадыстава і фэстывалю “Бардаўская восень” за цёплы і сардэчны прыём 💛

📍Даведацца, хто стаў сёлета пераможцам прэміі можна тут.

Лявон Вольскі

24 Oct, 09:53


Сустракайце фінальны выпуск гэтай сэрыі праграмы "Нашы ў Польшчы" пра вуліцы ў Польшчы, названыя ў гонар нашых славутых землякоў!

📄На якой мове Кастусь Каліноўскі напісаў свае апошнія лісты да каханай? У якім польскім горадзе ёсьць вуліца, названая ў гонар нашага слыннага ваяра і рэвалюцыянэра? Нарэшце, хто ён такі - герой ці антыгерой?

Відэа ўжо на канале 👇

👀Глядзіце самі і пакажыце дзецям!
👉https://youtu.be/WEsvBaf61gc?si=E6CcjI55CS_9JzsX

Лявон Вольскі

23 Oct, 12:46


[BY] [PL - niżej]
🍂Бардаўская восень падкідае прыемныя неспадзянкі! 🎁

Цешуся, што запрошаны сёлета на сцэну фэстывалю з акустычным выступам да цырымоніі ўручэньня 🏆 прэміі імя Міхала Анемпадыстава.

Разам пасьпяваем любыя сэрцу хіты з культавага «Народнага альбома», у якім аўтарам большасьці тэкстаў стаў Міхал Анемпадыстаў.

Будзе сардэчна, па-восеньску ўтульна і кранальна!

Запрашаю!👇

📆25 кастрычніка, пятніца
📌Бельскі Дом Культуры (3 Maja 2, 17-100 Bielsk Podlaski
Старт: 18:00

__________________
🍂Bardaŭskaja Vosień sprawia miłe niespodzianki! 🎁
Cieszę się, że w tym roku jestem zaproszony na scenę z okazji wręczenia premii imienia Michała Aniempadystawa.

Razem zaśpiewamy hity z kultowego „Narodnego Albomu”, w którym autorem wielu tekstów stał Michał Aniempadystaū.

Będzie serdecznie, będzie przytulnie, będzie wzruszająco!

Dołącz!👇
📆25 października, piątek
📌Bielski Dom Kultury
Start o 18:00

Лявон Вольскі

18 Oct, 09:04


💎 У Польшчы яго лічаць палякам, а ў Беларусі ня ўсе ведаюць, хто ён такі, хаця паходзіць герой новай сэрыі "Нашых у Польшчы" 🇵🇱 акурат з глухой беларускай вёскі!

🔔 Глядзіце новы выпуск на YouTube (і пакажыце дзецям!) https://youtu.be/ffFlXn8zGgg?si=oMUrYmq9Qyca4-4e

Лявон Вольскі

16 Oct, 10:30


🌅 Хвілінка анонсаў, дзе мы з вамі можам сустрэцца ў бліжэйшы час

18.10. - 🇵🇱Гайнаўка, фэстываль “Музыка без засьцярогаў”
(падрабязна тут)
20.10. - 🇩🇪Бэрлін, фэстываль PRADMOVA
(падрабязна пра праграму тут)
25.10. - 🇵🇱 Бельск Падляшскі, Бардаўская восень,
26.10. - 🇵🇱 Беласток, акустычны дуэт (падрабязнасьці)
9.11. - 🇵🇱Кракаў, электрычны VOLSKI з альбомам “Грамадазнаўства”
(квіткі 🔥)
15.11. - 🇵🇱Вроцлаў, электрычны VOLSKI з альбомам “Грамадазнаўства”
(квіткі 🔥)
6.12 - 🇸🇪 Стакгольм, калякалядны акустычны канцэрт
(квіткі 🎄)

Лявон Вольскі

13 Oct, 18:21


🎞️ Важнае для мяне і, спадзяюся, цікавае для вас, выйшла інтэрвію ў Deutsche welle Беларусь, дзе мы з журналісткай Ірынай Ігнацюк паразмаўлялі і пра думкі аб эміграцыі (адразу пасьля ад’езду і цяпер), і пра тых маіх прыхільнікаў, хто дасюль у Беларусі, і пра тое, што я думаю аб вяртаньні, нашым часе і “дваістасьці” беларусаў.

👉 Адным словам, глядзіце і слухайце самі - спасылка тут.

А калі захочацца, дзяліцеся сваімі думкамі (калі вы ў Беларусі, шыфруйцеся ў камэнтарах ці пішыце мне наўпрост у мэсэнджары, я стараюся ўсё чытаць і часам адказваю).

🧳 У інтэрвію мы згадваем праект “Эмігранты”.
Можаце яго паслухаць па гэтай спасылцы.

📩 Каротка размаўляем пра альбом “Лісты палітвязьням”. Ён дасяжны тут.

✍️ Апроч таго мне задалі пытаньне пра рубрыку “Мама не журыся!”, дзе я штотыдзень пішу тэксты на розныя хвалюючыя і актуальныя тэмы. Рубрыка дасяжная тут.

Лявон Вольскі

13 Oct, 11:42


🚌 Вось і завяршыўся мой восеньскі тур “Галопам па Эўропах”.

Мы пачалі з аўстрыйскае перадвыбарчае Вены 🇦🇹, заехалі ў славацкую трывожную Братыславу 🇸🇰, потым былі нямецкі актобэрфэставы Мюнхэн 🇩🇪, швайцарскі халодны і сонечны Цюрых 🇨🇭, і далей нямецкія - бізнэсовы Франкфурт-на-Майне, мітусьлівы Дзюсэльдорф, партовы і прыязны Гамбург, і стары добры знаёмы Бэрлін. 😱

Шмат новых станоўчых уражаньняў, знаёмстваў зь людзьмі і незабыўнымі мейсцамі, усё немагчыма перадаць у кароткім допісе, але я абавязкова напішу пазьней для вас падрабязную справаздачу з рознымі гісторыямі і сытуацыямі, бо гэты тур таго варты! 👏

Дзякуй арганізатарам, якія адказна падыйшлі да маіх выступаў! 🙇

Дзякуй тым, хто прыходзіў на канцэрты, вы мяне прыемна зьдзівілі (і колькасьцю, і вашымі эмоцыямі)!

Дзякуй Яне за дасканалае плянаваньне і арганізацыю!

Жыве Беларусь! (яшчэ ня раз прасьпяваем разам з вамі гэтыя два чароўныя словы) ❤️

Лявон Вольскі

11 Oct, 13:35


👾 А ці вы ўжо пасьпелі паглядзець новую сэрыю “НАШЫ Ў ПОЛЬШЧЫ”?

А хтосьці ўжо пасьпеў напісаць камэнтар і пра “здраду”, і пра спробу перацягнуць польскую гераіню на беларускі бок.

Глядзіце самі 😎 ды не забывайцеся пакідаць свае камэнтары, я іх чытаю 😄

Выпуск тут. ☑️

Лявон Вольскі

11 Oct, 09:47


💥 Хуткі анонс! У мой расклад канцэртаў раптам урываецца фэстывальны выступ у Гайнаўцы - “Музыка без засьцярогаў”!

18 кастрычніка мы поўным электрычным складам VOLSKI выступім на сцэне ў Мазаікарні ў Гайнаўцы! 🎸🎸🎸

Запрашаем сардэчна на гэты выступ, які абяцае быць моцным і запамінальным!

Занатоўвайце! 🚌

18.10.2024
👉Scena w Mozaikarni/Muzeum Białoruskie, ul. 3 Maja 42, Hajnówka
✌️VOLSKI, хэлайнэр выступа а 20:40!

Лявон Вольскі

06 Oct, 07:31


📍Кастрычнік-лістапад:

6.10. - 🇩🇪 Дзюсэльдорф, акустычны тур "Галопам па Эўропах"
9.10. - Гамбург, акустычны тур "Галопам па Эўропах"
11.10 - 🇩🇪 Бэрлін, акустычны канцэрт, тур "Галопам па Эўропах"
14.10 - 🇩🇪 Бэрлін (прэзэнтацыя новай песьні!)
20.10 - 🇩🇪 Бэрлін, фэстываль PRADMOVA
26.10 - 🇵🇱 Беласток, акустычны дуэт
9.11 - 🇵🇱 Кракаў, электрычны VOLSKI (10 гадоў "Грамадазнаўства")
15.11 - 🇵🇱 Вроцлаў, электрычны VOLSKI (10 гадоў "Грамадазнаўства")

*сьпіс будзе дапаўняцца

Лявон Вольскі

04 Oct, 07:22


📽️Новы выпуск “Нашы ў Польшчы” ужо на YouTube-канале! Глядзіце і дзяліцеся ўражаньнямі!

Лявон Вольскі

03 Oct, 12:34


🚌 Тур “Галопам па Эўропах” працягваецца - сёньня мы сустракаемся ў Цюрыху, швайцарскім горадзе на пагорках, вядомым сваім унівэрсытэтам, возерам і тым, што тут жыў Ленін. 🙈

📸 А тым часам даганяюць фотарэпартажы з ужо мінулых канцэртаў, на якіх мы выбітна бавілі час, разам сьпявалі, сумавалі і не давалі згаснуць нашай надзеі.

👆Фота з канцэрту ў Братыславе, глядзіце ды натхяйцеся 🤍

Лявон Вольскі

01 Oct, 17:12


🗣️ Я зараз у акустычным туры. Ежджу па Эўропе, граю канцэрты.

Тур пачаўся з Аўстрыі, з канцэрту ў Вене. 🇦🇹
Акурат празь дзень у гэтай краіне мусілі адбыцца парляманцкія выбары.

Я адыграў канцэрт, і на наступны дзень мы выехалі ў Братыславу 🇸🇰, каб зайграць там. Апошнім разам у Братыславе я выступаў у 2006-м. Тады нас з гуртом запрасілі паўдзельнічаць у сьвяце вызваленьня Славаччыны ад фашыстаў. ⚔️

👟Цяпер, праз 18 гадоў, мы хадзілі па ўтульных братыслаўскіх вуліцах, і я прыгадваў: «Вось каля гэтага манумэнту мы тады гралі! Вось у гэтай кавярні мы тады абедалі! Вось у гэтай крамцы мы куплялі сувэніры!».

Братыслава зьмянілася. Цяпер тут утульней, чысьцей, шмат чаго адрэстаўравалі, зьявілася шмат новых модных кавярняў ды рэстарацыяў. Безьліч замежных турыстаў з усяго сьвету... І пасярод усяго гэтага позірк спыняецца на традыцыйнай афішнай тумбе, абклеенай плякатамі «Культурны страйк!».

🔜🔜🔜 Працяг тут.

Лявон Вольскі

30 Sep, 10:20


Пакуль зь летуценным выглядам пазую для фота, за плячыма ўжо два канцэрты і тры краіны. 💪

Што ў Вене, што ў Братыславе я зазнаў шчасьце сустрэчы з адданымі слухачамі, якіх выявілася багата, натхніўся і ўсьцешыўся, пачуўшы, што мае песьні дапамагаюць перажыць цёмныя часы 🌠

Асабліва прыемна было пазнаёміцца і з украінцамі, сьвядомымі і цалкам нашымі па духу людзьмі.

Наступны прыпынак - Мюнхэн, сустракаемся 1 кастрычніка, каб зладзіць свой Oktoberfest 😀🔥

🗓️1.10.2024
📍Kulturzentrum GOROD - GIK e.V.
🚏Arnulfstraße 197, 80634 München, Deutschland
Старт: 19:00