Супер Мова @supermova Channel on Telegram

Супер Мова

@supermova


☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermovachat
Сувязь @Super_Mova_Bot

Супер Мова (Belarusian)

Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Гэты канал прызначаны для тых, хто шукае якасць у кантэнце. Тут вы знойдзеце годныя асобы, цікавыя падзеі і цікавы кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. Незалежна ад вашага ўпадабання, тут што-то знайдзе кожны. Канал знаходзіцца на тарашкевіцы, таму вы зможаце лёгка далучыцца і атрымаць свежую і цікавую інфармацыю. Калі вы цікавіцеся беларускай культурай, гісторыяй і мовай, канал "Супер Мова" стане для вас незамінным крыніцай ведаў. Прыймайце ўдзел у дыскусіях, атрымліваеце асноўную інфармацыю і атрымліваеце задавальняльны кантэнт. Падключайцеся да чату @supermovachat і атрымлівайце яшчэ больш магчымасцяў для спілкавання з адміністрацыяй і іншымі ўдзельнікамі. Калі ў вас ёсць пытанні альбо прапановы, вы можаце звяртацца да @Super_Mova_Bot і атрымаць адказ у найкорацейшы тэрмін. Прыходзьце на канал "Супер Мова" і давайце разам раскрываць усе тайны беларускай культуры!

Супер Мова

07 Jan, 16:08


Дзякуй што з намі больш за 3 гады!

🔗 Мы падзяліся за гэты час з вамі вялікай колькасьці кантэнту пра годныя асобы, падзеі і у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.

📕 "Супер Мова" — гэта энцыкляпэдыя і падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.

⬜️ Цяпер дзякуючы пошуку вы можаце знайсьці нагоду для гонару за сябе за беларуса/ліцьвіна.

📆 Па даце вы можаце знайсьці інфармацыю пра годных людзей і падзеі ў гэты дзень.

🔎 Таксама можаце выкарыстоўваць пошук па словам каб знайсьці ўзгадкі пра асобы, сьвяты, узгадкі пра ваш горад, спасылкі на кнігі і розныя відэа і артыкулы.

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.


Максім Багдановіч — Пагоня

😜 А мы не спыняемся і будзем працягваць вас радаваць цікавым кантэнтам на нашай роднай Супер Мове.

#мова @supermova

Супер Мова

07 Jan, 13:00


Шаноўныя сябры, усіх з Раством!!!

Супер Мова

31 Dec, 10:02


🎄Навагодняя ялінка? Павук над сталом!
Ці адзначалі беларусы Новы год
?

📜 Для нашых продкаў Новы год святам ня быў. У Еўропе з увядзеннем грыгарыянскага календара год стаў пачынацца менавіта з 1 студзеня. А Граматай Стэфана Баторыя 1583 года такі каляндар уводзiўся на ўсёй тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Але сказаць, што менавіта гэты дзень святкавалі нашы продкі, нельга. Першапачаткова, з язычніцкіх часоў, заканчэнне старога і пачатак новага года былі звязаны са святам зімовага сонцастаяння ☀️.

У каталіцтве на 31 снежня выпадаў дзень святога Сільвестра. У народзе гэта называлася Шчодрым вечарам, але гэтае свята ніяк не асацыявалася з пачаткам новага года. Новы год у нас пачалі святкаваць толькі пры савецкай уладзе: менавіта тады зьявіліся звыклыя для нас атрыбуты.

Выхадны быў устаноўлены толькі ў СССР указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 23 снежня 1947 года. Таксама афіцыйна зацвярджалася, што 1 студзеня — гэта святочны дзень.

Да нас з Еўропы традыцыя ставіць елку прыйшла толькі ў XIX стагоддзі 🌲. Са святым Мікалаем тая ж гісторыя: у Еўропе вобраз дарыльшчыка замацаваўся за ім прыкладна ў той жа час. А вось Каляды беларусы адзначалі шырока. Адзін з галоўных звычаяў – вешаць над сталом саламянага павука, выяву ідэальна спарадкаванага свету, традыцыйны абярэг беларусаў.

Зіхціць сьнег і лёд,
І хутка Новы год,
І кожны сустракае
Па магчымасьцях яго –
З кілішкам у руцэ
Ці з вудай на рацэ,
З усьмешкаю на твары,
Са сьлязою на шчацэ
.

🎧 Слухайце песьню Крамбамбулі, а ўсе праблемы потым.
----
Сёньня афіцыйна скончыцца 2024 год. Шчыра зычым вам, даражэнькія, каб новы стаў для вас сапраўды шчаслівым, цёплым, утульным, побач з самымі роднымі і блізкімі людзьмі ☺️☀️.

Размаўляйце на Сваёй беларускай мове, пазнавайце беларускія традыцыі, вандруйце па краіне – яна ў нас цудоўная! ❤️

А мы будзем разам з вамі!

Ваша Супер Мова 🤍❤️🤍

#мова @supermova #новы_год #традыцыі #сьвяты

Супер Мова

30 Dec, 16:02


Кожны народ — як тая кветка:
хоча размаўляць на сваёй мове
.

🥳 Віншуем Ніну Багінскую, якая нарадзілася 30 сьнежня ў Менску, грамадзкая дзяячка Беларусі.

⚡️ Пасьля вучобы працавала геолягам у Беларускім навукова-дасьледчым геалягічным разьведвальным інстытуце, была звольнена зь інстытуту за тое, што падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове.

⚡️ Стала вядомай пасля апублікаванага ў 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі.

⚡️ 1 жніўня 2014 году спаліла савецкі сьцяг перад будынкам КДБ і патлумачыла свой учынак: «спаліла чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сьцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы „амэрыканкі“ палілі кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем»

Ніна Багінская, «чые сьцягі застануцца ў гісторыі Беларусі», стала ляўрэаткай прэміі «Людзі Cвабоды – 2020».

❗️ У верасьні 2020 году фатаздымкі актывісткі апублікаваў вядомы італьянскі часопіс пра моду Vogue.

Нездарма першай у рубрыцы #героі была менавіта непахісная Ніна Багінская, якая не толькі ўмее сцягамі махаць, але і на мове ўсюль размаўляць.

©️ Усе таталітарныя сістэмы распадаліся. Старая Рымская імперыя чаму распалася? Там таксама было шмат народаў, а мова мусіла быць рымскай.

©️ Кожны народ — як тая кветка: хоча размаўляць на сваёй мове.

🗣 Інтэрв'ю Ніны Багінскай

Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.

І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасць.
І словаў шукаць і мелодый схапленне,
каб выказаць неяк сваё захапленне.

Віншуем яе кліпам ад Зьмітра Вайцюшкевіча - Неверагоднасць

#мова @supermova #гонар #годнасьць #багінская #менск

Супер Мова

30 Dec, 10:01


"Люблю Беларусь"❤️

🥳 30 сьнежня 1976 нарадзіўся Павал Севярынец, (Ворша) - адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту» і адроджанае «Белар ніускае хрысьціянскае дэмакратыі», палітычны вязень, пісьменьнік.

Чарговы дзень народзінаў Павал Севярынец сустракае за кратамі шклоўскай калёніі. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 году па дарозе дадому. 25 траўня 2021 году ў Магілёўскім абласным судзе абвясьцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязьняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Зьміцера Казлова, грамадзкай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Эўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Паўла Севярынца асудзілі да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

📕 Павал Севярынец з'яўляецца аўтарам такіх цудоўных кніг як "Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі", сэрыі кніг "Беларусалім", "Лісты зь лесу" і інш.

"Невялічкая, сьціплая Беларусь баіцца прызнацца самой сабе, што мае Вялікую Нацыянальную Ідэю. Што нічога “нармалёвага” няма ў тых страшных пакутах і ахвярах, якія выпалі на яе долю. Што нічога выпадковага не было ані ў Чарнобылі, ані ў Белавескай Пушчы, ані ў Лукашэнку. Што Міцкевіч, Дастаеўскі, Рабін – гэта таксама Беларусь. Што Полацкае княства, фэномэн ВКЛ і ўваскрашэньне беларускай незалежнасьці – гэта сапраўдныя цуды Божыя. Што стратэгічнае скрыжаваньне між Захадам і Ўсходам, Балтыкай і Чарнамор’ем – гэта нацыянальны крыж. Што краіна найвялікшае цярплівасьці й найвышэйшае любові ў самым сэрцы Эўропы – гэта пакліканьне. І гэта навечна."

📕 Пампуйце і чытайце Павал Севярынец, "Люблю Беларусь"

😊 Карыстайцеся стыкерамі з Паўлам, дзеля яго падтрымкі — СЕВЯРЫНЕЦ2020

#мова @supermova #годнасьць #літаратура #вязень

Супер Мова

29 Dec, 12:02


Пераклаў амаль усю класыку францускай літаратуры

🥳 Віншуем Зьмітра Коласа, які нарадзіўся 29 сьнежня (Менск), беларускага перакладніка. Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.

Пераклаў на беларускую мову творы:
⚡️ Альбэра Камю (раман “Чужаніца”, аповесьць “Падзеньне”
⚡️ Жана-Поля Сартра, які таксама выходзіў двойчы – у зборніках “Мур: Апавяданьні” і “Мур”
⚡️ Гі дэ Мапасана “У моры”, “Два сябры”, “Прыгода Вальтэра Шнафса”, “Вяроўка”, “Аздоба”
⚡️ і шмат іншых.

Пераклаў некалькі кніг для дзяцей:
Сафія дэ Сегюр “Зачаравая хатка” (1992)
Шарль Пэро “Чарадзейныя казкі” (1993).

❗️ Cпіс кніг, якіх няма ў рускіх перакладах
1. Патрык Бэссон “Ліст да страчанага сябра”.
2. Жан Лякуцюр “Шарль дэ Голь”
3. Юзаф Францішак Фэрт. “Жыццё Цыпрыяна Норвіда”
4. Міленка Ергавіч “Арэхавы палац”
5. Аляксандар Ірванец. “Роўна/Ровно”.
6. Жо Лангерава “Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.”
7. Ян Рознэр “Сем дзён да пахавання”.

🔵 Падрабязней у гэтым допісе

«Калядны харал» — першая ў свеце гатычная калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дыкенсам у 1843 годзе. Упершыню беларускі пераклад выйшаў у 2012 годзе ў выдавецтве Зміцера Коласа

🎧 Cлухайце Чарлз Дыкенс - «Калядны харал»

#мова @supermova #гонар #годнасьць #менск #пераклады #кнігі

Супер Мова

28 Dec, 18:02


Сапраўдны культурны выбух

📚 28 сьнежня 2011 - Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Менску, публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Летувай і Украінай.

🌟 Пераможцы паводле гадоў:
2012 - Павал Касьцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»
2013 - Уладзімер Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»
2014 - Ігар Бабкоў «Хвілінка»
2015 - Віктар Казько «Час збіраць косці»
2016 - Макс Шчур «Завяршыць гештальт»
2017 - Зьміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы»
2018 - Уладзімер Арлоў «Танцы над горадам»
2019 - Ілля Сін «Libido»
2020 - Сяргей Дубавец «Тантамарэскі»
2021 - Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
2022 - Сяргей Абламейка «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая»
2023 - Ганна Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»
2024 - Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»

📕 Прэмія Гедройця-2024 — Буктрэйлеры

▶️Глядзіце сёлетнюю цырымонію ўручэньня Прэміі Гедройца

@supermova @PENBelarus #мова #белліт #літпрэміі #гедройц

Супер Мова

28 Dec, 11:31


Бацькі пасля Калядаў [Foil, Artms & Hog] | Vozhyk

https://www.youtube.com/watch?v=dtp39fCOeIk

#гумар

Супер Мова

27 Dec, 17:09


САТАНІНСКІЯ КАЛЯДЫ | Дарагі Санта

Тыпу агляд фільма Дарагі Санта / Dear Santa (2024)

https://www.youtube.com/watch?v=PzLmVBbnNzY

Супер Мова

27 Dec, 12:10


Адна ва ўсіх мова

🥳 27 сьнежня 1859 - нарадзіўся Лэйзэр Замэнгоф, беластоцкі лекар, які чатыры гады будзе жыць і працаваць у Горадні на Паліцэйскай вуліцы, з жонкай і двума дзецьмі, лячыць хваробы вачэй і пісаць увечары дзіўныя словы ў таемных нататніках...

Хопіць нацыям варагаваць, прысьпеў час аб’яднацца ў адну сям’ю. Гэта было яшчэ не зусім тое эспэранта, што існуе цяпер, але ўжо амаль. Наіўны верш — які зрабіўся гімнам, што Людвік Лэйзэр Замэнгоф сьпяваў са сваімі сябрамі на зладжаным імі дні нараджэньня новай мовы ў 1878-м. Празь некалькі гадоў гэты варыянт новай мовы будзе ўдасканалены і будзе няспынна ўдасканальвацца далей.

Замэнгоф не зьбіраўся абвяшчаць манаполіі на сваё дзецішча. Наадварот, ён разумеў, што шанцы ацалець эспэранта будзе мець толькі тады, калі правы на яго будуць належаць усім.

Вядома, у нейкім сэнсе тое, што зрабіў Замэнгоф — гэта спроба вярнуць чалавецтва ў часы, якія папярэднічалі бабілёнскаму жарту. Вартасьць эспэранта ня толькі ў тым, што яно лёгкае для вывучэньня — гэта яшчэ і нічыя мова. Безь непазьбежных рэвэрансаў у бок нейкай пэўнай нацыянальнай культуры — гэта паклон самой культуры. І цуд, цуд узьнікненьня, паўстаньня жывога моўнага арганізму, які можна параўнаць хіба толькі з цудам зараджэньня новага жыцьця. Увогуле, якімі б матывамі ні кіраваўся гэты найвялікшы, напэўна, ідэаліст пазамінулага стагодзьдзя — мова зрабіла за яго тое, на што ня здольны чалавек. Дадумала сама сябе.

Эспэранта не старэе — як і кожная мова, як і кожная надзея. Як не састарэла Замэнгофава «малітва пад зялёным сьцягам», дзе ён кажа, што «хрысьціяне, юдэі і мусульмане — усе мы Божыя дзеці». Можа, гэтыя дзеці і не загавораць адной моваю — і ня вельмі, ведаеце, гэтага б хацелася — але калі яны змогуць і без эспэранта неяк дамовіцца паміж сабой, значыць, беластоцкі лекар узяў на сябе ролю бога не дарэмна.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Нічыя мова

Ĉiu tago estis bona.
Ni estis amataj de la oceano,
Kaj mi amis vin
Vi amis min.
Kaj amis nin ĉiujn.

🎵 Слухайце песьню Крамабамбулі, якая бы цудоўна гучала і на esperanto - Тэкіла і агуард'ентэ

Як не ўзгадаць самога спадара Альгерда Бахарэвіча і яго раман "Сабакі Эўропы", для якога ён стварыў штучную мову бальбуту.

📝 Вывучайце БАЛЬБУТУ - Граматыка і слоўнік

#мова @supermova #каляндар #эспэранта #бальбута

Супер Мова

26 Dec, 17:59


Адзін з пачынальнікаў гарадзенскай “Паходні”

🥳 26 сьнежня 1931 - нарадзіўся Аляксандар Талерчык (в. Парэчча, Слонімскі раён), адзін з пачынальнікаў гарадзенскай “Паходні”, краязнавец, пэдагог, актывіст ТБМ, мэцэнат і гісторык.

Аляксандар Талерчык быў родам зь вёскі Парэчча Слонімскага раёна. Пра сваю родную вёску ён напісаў і выдаў у Гародні кнігу, якая так і называецца “Парэчча”. У ёй на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў аўтар паказаў 450-гадовую гісторыю сваёй вёскі Парэчча.

Шмат старонак у ёй адведзена Валовічам – былым гаспадарам Парэчча. Падрабязна і ўпершыню ў Беларусі даследчык апісаў патрыятычную дзейнасьць і сьмерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстаньня 1830-1831 гадоў.

Дзякуючы Талерчыку на могілках у вёсцы Парэчча быў адноўлены мэмарыяльны знак, прысьвечаны Валовічам і яго паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе супраць Расейскай імпэрыі. Ён фінансаваў аднаўленьне гэтага знаку.

📰 Чытайце артыкул — “Ціхія Адраджэнцы”

Пра што шапоча забытая магіла,
Жаўнера войска нікому невядомага.
Наша зямля сыноў тых не лічыла,
Хто для яе праг жыцьця вольнага.

🎵 Слухайце Dzieciuki - Забытая магіла

#мова @supermova #гонар #парэчча #слонім #паходня #тбм #паўстаньне

Супер Мова

26 Dec, 14:59


У лесе вольным жыць і камуністаў біць!

Белдзяржкіно прадстаўляе: 26 сьнежня 1926 году ў кінатэатры «Культура» на вуліцы Серпухаўскай, цяпер Валадарскага, адбылася прэм’ера «Лясной былі» — і на ўсе наступныя паказы, дзе б яны ні былі, народ, кажуць, валам валіў. Рэжысэр Юры Тарыч і паэт Міхась Чарот, паводле сцэнарыю якога ("Свінапас") і была зьнятая гісторыя адважнага сьвінапаса, ведалі, як дагадзіць публіцы. Стужка атрымалася прыгодніцкая, ідэалягічна правільная, поўная запатрабаваных штампаў і незапатрабаваных беларускіх краявідаў.

Палачанін паводле нараджэньня і расеец паводле культуры Тарыч дажыве да старасьці, будзе падымаць мангольскае кіно і «Беларусьфільм».
Міхася Чарота «Лясная быль» не ўратуе: усяго праз дванаццаць гадоў пасьля прэм’еры яго расстраляюць не якія-небудзь пілсудчыкі, а свае родныя грышкі-сьвінапасы. Бо пісаў і думаў не паводле сцэнару.

Дзевяноста гадоў мінула, але іншым беларускае дзяржаўнае кіно не зрабілася. Уласна кажучы, «Лясная быль», нямая, чорна-белая і наіўная, значна больш таленавіты твор мастацтва, чым які-небудзь сучасны «Талаш». У якім таксама: лес шуміт, жалобно, па-расейску плачуць бярозы, стонут сосны. І сьвет дзеліцца на белапалякаў і чырвоных партызанаў. І «Талаша» ж нехта здымаў, масоўку ганяў, грошы марнаваў. В чашчэ леса ў 2021 годзе праталісь нейкія людзі, якія думалі, што маюць дачыненьне да кіно... Хто яны?

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - У лясных масівах

Чым у калгас рабом,
Лепш у лес канём!
Чым пад іх зоркаю,
будзіцца воўкамі!
У лесе вольным жыць
і камуністаў біць!

🎵 Слухайце Dzieciuki - Лясныя браты

#мова @supermova #каляндар #кіно #dzieciuki

Супер Мова

25 Dec, 15:59


ЁЛКА, ЕЛКА ЦІ ЯЛІНКА?

Ялінку мы ставім да калядных сьвят.

Елка расьце ў лесе.

Ёлка — маскалізм у значэньні ялінка.

Ёлка — горка, гаркава.
◆ Ёлка ў роце. 

Якуб Колас, верш "Дзед-госьць":

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Ялінку можна прыбіраць, аздабляць, строіць. Упрыгожваць — наватворная калька з расійскага “украшать”.

ХІБНАЕ СЬЦЬВЕРДЖАНЬНЕ
Упрыгожваньне — працэс, калі мы вешаем цацкі, гірлянды на ялінку. Самі цацкі, гірлянды, сьняжынкі называць упрыгожваньнямі нельга, яны ўпрыгажэньні.

ПАПРАЎНАЕ СЬЦЬВЕРДЖАНЬНЕ
Аздабленьне, прыбіраньне — працэс, калі мы вешаем цацкі, гірлянды на ялінку.
Упрыгожваньне — наватворная калька з расійскага “украшение”. Ялінкавыя аздобы (арнамэнты, украсы) па-расійску ёлочные украшения.
————————————————————
РАЖДЖАСТВО ЦІРАСТВО, КАЛЯДЫ ЦІ БОЖАЕ НАРАДЖЭНЬНЕ?

Ражджаство (Раждзяство, Ражаство) — тут можна слова зрэдукаваць Раство або скарыстаць інакш Божае Нараджэньне.

Каляды — народнае зімовае сьвята дахрысьціянскага паходжаньня.

Каляднік, калядніца
Калядоўшчык, калядоўшчыца

Каляднікі зьбіраюць падарункі — не канкуруюць зь Сьвятым Мікалаем.
————————————————————
ДЗЕД МАРОЗ, ЗЮЗЯ, СЬВЯТЫ МІКАЛАЙ ЦІ САНТА КЛАЎС?

Сьвяты Мікалай і падарункі нясе патаемна, і ня мае ў экіпажы дзяўчат.
Адрозна ад Дзеда Мароза, якога зь Сьнягурачкай у 1930-я гады прыдумалі ў СССР як альтэрнатыву "рэлігійным сьвятам". Дзеда Мароза сёньня некаторыя асацыююць з савецкай ідэалягічнай спадчынай.

Сьнягурачка — пэрсанаж расійскай аўтарскай казкі, кар'еру зрабіла ў савецкую пару.
☆ Беларускія назвы людзей на -ур(а) непахвальныя: лізýра ('падлізьнік'), немчурá ('немец'), ваўчурá ('воўк').
☆ Таму па-беларуску і не "дачурка", а дачушка. Ня наша і тая Сьнягурка.

девчурка, дочурка

Зюзя — старажытны бог зімы й марозу.
Зюзя на двор — куцьця на стол.
За зімовую сьцюжу ў беларускім фальклёры адказвае Зюзя, сівы тоўсты дзед у белым футры, бяз шапкі, босы. Б’е жалезнай булавой па пні — і прыходзяць маразы.

Англамоўнага (заходняга) Сьвятога Мікалая завуць Санта Клаўс ці проста Санта.

☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆

З Раджаством, з Ражством, з Раством, са Сьвятам Божага Нараджэньня, з Калядамі — якія толькі варыянты віншаваньня не сустрэнеш цяпер на паштоўках, у газэтах, часопісах, пачуеш у радыё й тэлевізіі. Дык як жа карэктна павіншаваць па-беларуску? Праўда, такое “беларускае” віншаваньне нават у людзей, далёкіх ад лінгвістыкі, выклікае непаразуменьне й шмат пытаньняў. Здаецца, столькі гадоў у школе нас вучылі, што расійскае “рождение” па-беларуску гучыць як “нараджэньне”, а ніяк не “ражджэньне” і раптам такое дзьвюхмоўе ў дзеяньні! Апанэнтам выступіла Расійская праваслаўная царква. Прадстаўнікі духавенства даводзілі, што “ражджаство” гэта аптымальны варыянт назвы сьвята. Маўляў, беларусамі гэтае слова ўжываецца больш за тысячу гадоў, бо з самага пачатку для набажэнстваў выкарыстоўвалася царкоўнаславянская мова. І ніколі нашыя продкі іншага слова, акрамя як “Рождество” ў царкве ня чулі. Нібыта яго беларускі варыянт ужываўся і па-за царкоўнымі сьценамі. У адрозненьні ад слова “Каляды”, якое ўвогуле мае лацінскае паходжаньне й яўна аддае “паганскім духам”. Слова “ражджаство” ня мае ніякага дачыненьня да беларускай мовы й выкарыстоўваецца хіба ад недасьведчанасьці або заангажаванасьці — адказваў мовазнаўца Дзьмітры Дзятко. Гэта тыповы царкоўнаславянізм, які ня мае права на існаваньне ў сучаснай літаратурнай мове, бо парушае фанэтычныя й лексычныя яе нормы.
——————————————————————
Зюзя 'мароз, холад; агонь'. Назюзюкацца = напіцца ў зюзю — 'моцна напіцца'

Назюзіцца як зюзя. Насмешл. Пра моцна п'янага чалавека. Станкевіч, 473.
Сядзіць ня дуж, упіўся як зюзь. Станкевіч, 473. Тое ж. // Беларускія народныя параўнанні

📷 Pan Litoŭski — ЁЛКА, ЕЛКА ЦІ ЯЛІНКА?

☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆☆

Дарагія суродзічы беларусы! Вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага году!

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

25 Dec, 12:35


Ішла Каляда.

25 сьнежня 1980 году ў Менску, у краіне бяз п’янага, а таксама і безь цьвярозага раства, пасярэдзіне пяцігодкі і сацыялізму некалькі дзясяткаў маладых беларусаў зладзілі першае ў гісторыі БССР публічнае калядаваньне. Ня дома і ня ў лесе, а проста пасярод вялікага савецкага горада-героя яны прайшлі па Ленінскім праспэкце, павярнулі на Карла Маркса, дзе да іх выйшаў Караткевіч... Што, ясная рэч, не выпадкова, бо цягам дзесяцігодзьдзяў кожная ягоная кніга набліжала гэтую падзею, як магла, дый наагул ён — самы калядны з савецкіх бязбожных пісьменьнікаў: па атмасфэры, па значэньні, па асьвятленьні, якое ўключалася ў ягоных тэкстах нават у самыя прыцемкі... Далей была Цэнтральная плошча, а канцавым пунктам калядоўнікаў зрабіўся мастакоўскі дом на Сурганава.

Калядоўнікаў пад зоркаю, ды ня той, некалькі разоў спрабавала затрымаць міліцыя. Але савецкія міліцыянты не былі спэцыяльна навучаныя супрацьстаяць такому віду тэрарызму, як калядаваньне. Не хапала спэцсродкаў: промняў цара Ірада, ільвоў, клетак, драўляных крыжоў і нэронавых тогаў. Таму нікога не затрымалі.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ішла каляда

🎅 Супер Мова віншуе вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Глядзіце, слухайце і сьпявайце калядныя песьні — Шчодры вечар з Гаманінай

#мова @supermova #каляндар #каляды #менск #калядаваньне

Супер Мова

24 Dec, 17:59


Дык чый Адам Міцкевіч?
Заклікаў «Біся з маскалём да перамогі
!»

📚24 сьнежня 1798
году у фальварку Завосьсе нарадзіўся Адам Міцкевіч, паэт, палітычны публіцыст, дзяяч нацыянальна-вызвольнага польскага руху, сябра Таварыства філяматаў.

📜 Міцкевіч – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі. Памятаеце радкі з драмы “Дзяды”? А з паэтычнай эпапеі “Пан Тадэвуш”? Дарэчы, апошняя прызнана вялікім эпасам шляхецкай культуры.

⚔️ За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасьць Адам Міцкевіч правёў у высылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, пакінуў Расейскую імпэрыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, потым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс».
У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапэнам.

Памёр Міцкевіч у Канстантынопалі, куды ён прыехаў дапамагаць ў арганізацыі польскіх войскаў дзеля барацьбы з Расейскай імпэрыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вавэльскі касьцёл у Кракаве.

❤️ Мова Міцкевіча - гэта ў адлюстраваньне тагачаснай мовы шляхты ў ВКЛітве, да якой належаў сам паэт і якая мае ў сабе шмат беларускіх элемэнтаў, што паходзяць зь мясцовых народных гаворак. Правінцыяналізмы паэт уводзіў мэтанакіравана, клапоцячыся падкрэсьліць сваю лякальную адметнасьць.

📚 Чытайце ў перакладзе — творы Адама Міцкевіча.

🎬 Глядзіце ў беларускай агучцы— “Пан Тадэвуш”.

🗺 А яшчэ прапануем наведаць сядзібу Міцкевіча ў Завосьсі – зараз там утульны музэй.

▶️ Глядзіце А.Хадановіча «Біся з маскалём да перамогі!» - Вось чаму Міцкевіч менавіта беларускі выбітны паэт!

#мова @supermova #літаратура #гісторыя #міцкевіч

Супер Мова

24 Dec, 15:14


Гэта кроў не баіцца смерці,
Гэта сэрца распаліць лёд
.

🥳 24 сьнежня 1903 - нарадзіўся Алесь Дудар (в. Навасёлкі, Петрыкаўскі р-н). беларускі паэт, крытык, перакладнік.

Адзін з заснавальнікаў менскай, віцебскай і полацкай філіяў «Маладняка» прая які можна пачытаць ў нашым допісе Сапраўдныя радыкалы.

Імя Алеся Дудара адносна нядаўна вярнулася да шырокай публікі – у асноўным дзякуючы намаганням даследчыцы Ганны Севярынец.

▶️ У лекцыі Алесь Дудар – вяртанне генія? яна адкрывае малавядомыя дагэтуль бакі асобы і творчасці неўтаймаванага маладнякоўца.

Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.

Мне жыццё — сусветнае свята,
мне прапоны — большы разгон.
Я цяпер без багацця багаты
на зары квітнеючых дзён.

Гэта кроў не баіцца смерці,
гэта сэрца распаліць лёд,
гэтых думак кіпучага смерчу
не абгоніць птушыны лёт
.

📓 Алесь Дудар - Я малады

📚Чытайце больш на Беларускай Палічцы - Алесь Дудар

#мова @supermova #гонар #дудар #навасёлкі #маладняк #белліт

Супер Мова

23 Dec, 17:59


А вы ведаеце, што такое "блінок"?

Асобаў, якія лічаць, што мочка вуха (яна ж блінок) — гэта бязглузды атавізм, напэўна, ніколі ў яе не цалавалі.

Але ж сапраўды, нашто чалавеку той блінок на вуху? Цікава, што ў Сярэднявеччы ў Эўропе па ягонай неразьвітасьці вызначалі прыналежнасьць чалавека да ведзьмаў, варажбітоў, шаптуноў і іншых прадстаўнікоў вольных прафэсій.

І толькі напрыканцы дзевятнаццатага стагодзьдзя па адсутнасьці мочкі вуха стала магчымым вызначыць сапраўднага мастака. Прынамсі, аднаго.

Вінсэнт ван Гог, як водзіцца ў прыстойным таварыстве, зрабіўся знакаміты толькі пасьля сьмерці. Гэтае шляхетнае «ван» не заўжды пісалася зь вялікай літары, дый цяпер ня ўсімі пішацца; па вялікім рахунку, пісаць яго зь вялікай літары — прыкладна тое самае, што пісаць вялікае В у слове «Іпалітавіч». Але Ван Бог зь ім. Вуха ён сапраўды пазбавіўся — і дзень, калі гэта адбылося, добра вядомы ласаму да чужых вушэй чалавецтву. 23 сьнежня 1888 году ў францускім Арлі Вінсэнт ван Гог, сланечнікі, ірысы і зорная ноч якога дагэтуль захінаюць ня надта схільны да прыгажосьці і сапсаваны рознымі абстракцыяністамі сьвет, адрэзаў сабе орган слыху і аднёс яго, загорнуты ў смаркатку, прастытутцы Рашэль.
...
❗️Вялікаму таленту не абавязкова адразаць сабе блінцы з вушэй. А вось нікчэмнасьць ні вуха, ні іншая частка цела, адрэзаная або прышытая, не ўратуе. Ня там шукаюць.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ня вам Гог

Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца
Мне так самотна, калі наўкол *маскаль рад*.
І мы з табою цяпер незнаёмцы,
І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.


🎵 У нас ёсць свой Vinsent, хоць і не ван Гог, але і не менш таленавіты. Упэўніцца ў гэтым можна паглядзеўшы фільм, які мы ўзгадвалі і паслухаўшы трэк - Ні кроку назад

📕 Купляйце і чытайце кнігу Артура Клінава - Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца

▶️ Глядзіце кіно пра Ван Гога ў беларускай агучцы - Ля брамы вечнасці

#мова @supermova #каляндар #гог #мастацтва #vinsent #клінаў

Супер Мова

23 Dec, 13:59


Ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь»
зь беларускай дзяржаўнай мовай
.

📜 23 сьнежня 1595
году была падпісана Берасьцейская унія і тым самым створана уніяцкая царква. Берасьцейская унія 1596 году - пастанова беларускіх і ўкраінскіх герархаў Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі аднавіць еднасьць з Каталіцкай царквой на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Вялікае Княства Літоўскае геапалітычна знаходзілася на мяжы дзьвюх рэлігіяў – каталіцкай і праваслаўнай, таму абедзьве канфэсіі былі шырока прадстаўленыя ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Княства.

🤝 Каб зьяднаць народ і абараніць незалежнасьць ВКЛ ад прэтэнзіяў Масковіі, у царкоўных і дзяржаўных колах зьявілася прагненьне пазбавіць краіну рэлігійнага супрацьстаяньня паміж каталіцтвам і праваслаўем.

☝️Культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэньне праваслаўнай масковіі, імкненьне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ да ўмацаваньня незалежнасьці і памкненьні Рымскіх папаў пашырыць каталіцтва ў Княстве паспрыялі хуткаму правядзеньню царкоўнай рэформы — стварэньню Ўніяцкай царквы.

Ініцыятарамі уніі выступілі япіскап Берасьцейскі і Ўладзімерскі Іпаці Пацей і япіскап Луцкі і Астроскі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі Кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза і канцлер ВКЛ Леў Сапега.

Пасьля прыняцьця уніі не было ломкі звычаяў і традыцыяў - зьнешне нічога не зьмянілася.
Да пачатку XVIII стагодзьдзя уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель 🤲.

У 1839 годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Усе ўніяцкія парафіі пасьля Другой сусьветнай вайны былі зьнішчаныя савецкай уладай.

©️ Сёньня я магу адназначна сьцьвярджаць, што ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь» зь беларускай дзяржаўнай мовай. Як яе сёньня і няма. Многія і многія людзі, лепшыя людзі Беларусі, кандыдаты і дактары навук, не разумеюць, што ня можа ўжо ў прынцыпе быць праваслаўнай Беларусі, а можа быць толькі праваслаўны расейскамоўны Паўночна-Заходні край. Праваслаўная Баўгарыя магчымая, праваслаўныя Сэрбія, Румынія і Расея магчымыя, а вось Беларусь — не. Беларусь можа быць толькі шматканфэсійнай. І толькі тады — маральнай. - Сяргей Абламейка

📝 Чытайце больш пра ўніяцтва ў Беларусі ва ўрыўках з кнігі Мой Картаген С.Абламейкі - Кананізацыя Сямашкі. Скон народу часта 1 і частка 2

▶️ Глядзіце Вусы Скарыны - Хто такія ўніяты

@supermova #мова #гісторыя #вкл #унія #уніяцтва

Супер Мова

22 Dec, 15:59


Нават у "Ідыёта" беларускія карані!

Так 22 сьнежня (паводле старога стылю) 1849 году адстаўны інжынэр-паручнік і малады, але ўжо даволі вядомы літаратар Фёдар Дастаеўскі памёр і нарадзіўся зноў. Як там расказваў адзін ідыёт? Дзьве хвіліны на тое, каб разьвітацца зь сябрамі, дзьве — на тое, каб падумаць пра сябе, і адна, апошняя хвіліна, каб агледзецца. А потым — зьліцца з промнямі на бізантыйскім залачоным даху сабора.

Невядома, як там насамрэч усё выглядала ў той дзень...

🗓 Чытайце працяг у Каляндары Бахарэвіча - Не страляйце ў ідыёта

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі паходзіць зь вялікалітоўскага (беларускага) шляхецкага роду Дастаеўскіх. У Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці дагэтуль застаецца вёска з назвай Дастоева, дзе раней знаходзіўся радавы маёнтак Дастаеўскіх

🎬 Глядзіце БЕЛАРУСКІ СЬЛЕД - ПРЫ ЧЫМ ТУТ ДАСТАЕЎСКІ?

❗️ Што бы рабіў НЕ "великий" і НЕ "могучий" без Дастаеўскага ўявіць сабе цяжка. Бо ў літаратурнай беларускай мове налічваецца каля 250-500 тыс.слоў, супраць 150 тыс. у расейскай, а калі браць з улікам дыялектаў 2 млн. беларускіх слоў супраць 400 тыс. расейскіх. Чаму-чаму, а павучыцца піяру і прапагандзе ва ўсходняга суседа варта!

А калі жыць - дык у палацы,
Там дзе прыгожыя паласы,
Там дзе мармур, граніт і вазы,
І залатыя ўнітазы.

А калі красьці - дык мільёны,
І не драўляных, а зялёных.
А як кахаць - дык каралеву,
Без аніякага сумневу.

🎵Cлухайце Volski - Радзіма нарадзіла

@supermova #мова #каляндар #дастоева #берасьцейшчына

Супер Мова

22 Dec, 09:59


Пераклала «Рабінзона Круза».

📚 22 сьнежня 1922 году
нарадзілася Алена Васілевіч (вёска Ліпнікі, Слуцкі р-н) – беларуская пісьменьніца.

Алена Васілевіч пісала аповесьці і апавяданьні, прасякнутыя любоўю да беларусаў і навакольнага сьвету. Яе творы - дакладныя ў апісаньні побыту і раскрыцьці характараў чалавека, у іх стрыманая, даверлівая манера апавяданьня, жывая народная мова. "Шляхі-дарогі", кніжкі апавяданьняў "Блізкія знаёмыя", "Заўтра ў школу", "Сябры" - вельмі раім пачытаць ☝️.

📕А яшчэ Васілевіч перклала на беларускую мову , раман Д. Дэфо «Жыцьцё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

🎧 Слухайце праз Кніжны Воз - «Жыцьцё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

▶️ Глядзіце ў беларускай агучцы - Рабінзон Круза

@supermova #мова #літаратура #пераклады #ліпнінкі #случчына

Супер Мова

21 Dec, 15:59


Заліпальны 24-гадзінны таймлапс з Антарктыды ў палярны дзень, калі Сонца круглыя ​​суткі не садзіцца за гарызонт.

Цяпер тамака, дарэчы, зусім не зіма, а лета, якое працягваецца з лістапада па сакавік, бо менавіта ў гэты перыяд з-за нахілу зямной восі Паўднёвае паўшар'е атрымлівае больш за ўсё сонечнага святла.

Ну а палярны дзень доўжыцца 184 дні - з 21 верасня па 23 сакавіка.

Супер Мова

21 Dec, 09:59


Цуды, Каляды!
Такое важнае свята для беларусаў, а як жа яго святкуюць?

▪️ І навошта гэта рабіць, калі на душы не святочна?
▪️ А чым Каляды адрозніваюцца ад Новага года?
▪️ Як падрыхтавацца да Калядаў?
▪️ Што гатаваць?
▪️ А сучасныя калядныя атрыбуты, гэта як?

На гэтыя пытанні адказваем у картках ➡️

БОНУС: ТОП-10 КАЛЯДНЫХ КНІГ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ 📚🎄

За матэрыял дзякуем sojka.io.

@supermova #мова #каляды #куцця #sojka #афіцыйны_правапіс

Супер Мова

08 Dec, 16:29


👨‍👩‍👧‍👦 8 калядных фiльмаў для сямейнага прагляду

«Хронікі Нарніі» — Гэта казачная гісторыя, якая напаўняе душу цяплом і верай у цуды. У цэнтры сюжэта — чацвёра дзяцей, якія выпадкова знаходзяць дзверы ў чароўны свет, поўны прыгод, магіі і важнага выбару паміж дабром і злом. Героі вучацца давяраць адзін аднаму, знаходзяць сапраўднае сяброўства і разумеюць, што важна быць вернымі сваім ідэалам.

«Гары Потэр» у трох частках — На Кінакіпе мы знайшлі тры часткі культавага фільма ў беларускай агучцы: «Гары Потэр і таемная зала», «... і вязень Азкабана», «... і Келіх Агню».

«Адзін дома» 1, 2 і 3 — Гэта цёплая і вясёлая гісторыя пра хлопчыка Кевіна, які выпадкова застаўся дома адзін напярэдадні Раства. Спачатку ён шчаслівы ад свабоды, але хутка разумее, што сапраўднае свята — гэта сям’я, а не толькі падарункі
і ўпрыгожанні. Стужка пра тое, як важна цаніць родных, прымаць іх недасканаласці і верыць у дабрыню.

«Падынгтан» 1 і 2 — Хоць дзеянні фільма адбываюцца не толькі на святы, яго атмасфера, па-добраму наіўны погляд Падынгтана на свет і імкненне знаходзіць добрае ў кожным чалавеку ствараюць адчуванне свята ў душы. Калі глядзець яго напярэдадні Калядаў — атрымліваецца якраз тое, што трэба для настрою.

«Калядны харал» — Гісторыя пра тое, як нават самыя халодныя сэрцы могуць змяніцца да лепшага. Старая казка Чарлза Дыкенса распавядае пра Скруджа — скупага і злаблівага чалавека, які праз сустрэчы з духамі мінулага, цяперашняга і будучага знаходзіць сапраўдны сэнс жыцця. Гэта гісторыя пра спагаду, клопат і шанец пачаць нанова, нават калі здаецца, што ўжо позна.

«Клаўс» — Гісторыя пра юнага паштальёна Джэспера і яго нечаканую дружбу з самотным цесляром Клаусам вучыць, што нават маленькія добрыя справы могуць змяніць цэлы свет. Фільм зачароўвае сваёй маляўнічасцю і шчырай атмасферай Калядаў. Гэта казка пра тое, як шчодрасць і клопат могуць запаліць святло нават у самых змрочных месцах.

«Халоднае сэрца» 1 і 2 — Чароўная гісторыя пра сёстраў Ганну і Эльзу, якая нагадае, што сапраўдная любоў заўсёды перамагае страхі і перашкоды. Праз прыгоды, крыху магіі і цудоўныя песні героі шукаюць спосаб вярнуць цяпло ў замерзлае каралеўства.

«Хлопчык, Крот, Ліс і Конь» — Анімацыйны фільм заснаваны на кнізе Чарлі Макесі і расказвае пра падарожжа хлопчыка і яго мудрых сяброў. Кожны герой уносіць сваю мудрасць і шчырасць, нагадваючы, што самае галоўнае ў жыцці — любоў і дабрыня. Лёгкія дыялогі фільма зачароўваюць, і яго хочацца глядзець зноў і зноў, каб адчуць супакой і натхненне.

🧡 Зроблена сумесна з Тлумачом — спагадлівым памочнікам дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей.

Калi гэты пост быў карысны для вас, будзем удзячныя за падабайку і падпіску на @tlumach_me

@tlumach_me @kinakipaby @supermova #мова

Супер Мова

08 Dec, 12:02


Ён памёр — але вярнуўся.

8 сьнежня 1991 адбылося падпісаньне Белавескіх пагадненьняў

Ён памёр. Ён памёр, бо ня быў створаны для жыцьця. Ён памёр так, як паміраюць наглядчыкі за рабамі — сканаў, выконваючы свае ганебныя абавязкі, вылупіўшы чырвоныя вочы, паваліўся пысай у гразь, усёй свай пыхай у дзярмо, упыр з партбілетам, у адной руцэ — бізун, у другой — зашмальцаваная кніжачка, убогі, жорсткі, з асалавелымі вачыма наркамана, даўно прагнілы знутры, паедзены невылечнымі хваробамі, пра якія іншыя саромеюцца гаварыць уголас. Памёр — і калі бывае на сьвеце сьмерць, якая можа выклікаць радасьць, дык гэта была менавіта яна. Ён проста ня меў шанцаў, бо чужая кроў — ня тая субстанцыя, на падмурку зь якой можна танцаваць бясконца.

Вялікі, магутны, савецкі. Сьмешны, пошлы і няўклюдны ў сваім бясьсільлі. Ён быў мёртвы ад самага пачатку, асуджаны з дня свайго заснаваньня. Тое, што адбылося 8 сьнежня 1991-га, усяго толькі задаволіла прагу паперы да знакаў.

❗️Няма сям’і, якой ён не прычыніў бы гора. Ён забіваў, гнаў, зьдзекаваўся, душыў, прыніжаў, запалохваў — ён пазбаўляў гордасьці, прадукаваў лёкаяў і падхалімаў, ён жывіўся нашымі інстынктамі, найперш — інстынктам самавыжываньня.

Ён памёр — але абяцаў вярнуцца. Хай блукае ў сваім пекле, і забірае з сабой усіх прафэсійных плакальнікаў і плакальніц, хто — а на каго ж ты нас пакінуў, радной!!! — залівае гаручымі сьлязьмі яго сьмярдзючае галіфэ.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Сярпом па яйцах, малатком па галаве

©️ Гэта ня ён, гэта яна - Імпэрыя Зла. Гэта яна нас забівала ў 1863-м і раней. І пазьней-- у 20-х. 30-х. Гэта яна і пазбаўляла ( і пазбаўляе) нас годнасьці, зьдзекваецца, душыць, прыніжае, запалохвае... Яна не памерла, яна проста набыла новае аблічча. Гэта трэба разумець. Калі гэтага ня разумець і скласьці ручкі, то і наперад яна будзе зьдзекваецца, душыць, прыніжаць, запалохваць... Трэба разумець адкуль ідзе зло. Са злом трэба змагацца--гэта неабходная ўмова жыцьця.

©️ гэты дзень спадар Шушкевіч падпісаў прыгавор Беларусі: - "У СНД!" Сапраўды так. Расейская дыпляматыя лічыць падпісаньне гэтых пагадненьняў сваёй вялікай перамогай, бо ўдалося "спыніць цэнтрабежны рух" і ўтрымаць краіны - былыя рэспублікі СССР у сваёй сфэры ўплыву.

Некрафілы так сумуюць
Што няма яго цяпер
Ён памёр, яны смуткуюць
Па сваім СССР

Што ты скажаш гэтым людзям?
Не старайся - ўсё адно
Некрафілы вельмі любяць
Спарахнелае гаўно.

🎵 Слухайце Volski - SSSSSSR

@supermova #мова #каляндар #ссср

Супер Мова

07 Dec, 15:59


Вечна жыве Беларусь!

🥳 7 сьнежня 1928 — нарадзіўся Радзім Гарэцкі (Менск) — беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.

Акадэмік Радзім Гарэцкі - гэта асоба, якая адыгрыала вялікую ролю ў разьвіці беларускай культуры й навукі. З 1992 па 1997 год ён быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук Беларусі. Празь некалькі гадоў з 1993 году ён узначальваў таксама Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына”. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступленьнях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе «Шляхам адраджэння» (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, адраджэньне беларускай мовы й культуры.

⚡️ Радзім Гарэцкі — заснавальнік беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў.

Радзім Гарэцкі з'яўляецца сынам Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам.

📰 Чытайце артыкул — Бацька і сын Гарэцкія

У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.

📕 У кнізе "Ахвярую сваім „Я“…"(1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

✍️ Кнігі публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, а таксама пра гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы можна знайсьці на Камунікаце.

😜 Чытайце Радзіма Гарэцкага — Вечна жыве Беларусь!

@supermova #мова #вучоны #адраджэнец

Супер Мова

07 Dec, 11:59


Святы і абрады беларусаў.

🥳 7 сьнежня 1941 - нарадзіўся Васіль Ліцьвінка (в.Верхні Церабяжоў, Столінскі раён), зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.

Васіль Ліцьвінка распрацаваў канцэпцыю, арыентаваную на захаванне фальклорных і этнаграфічных першакрыніц у галіне фалькларызму, прынцыпы і метады выкарыстання фальклорнай спадчыны ў аматарскай дзейнасці фальклорных калектываў і іншыя. Займаўся збіраннем, даследаваннем рэгіянальнай спецыфікі, выданнем і папулярызацыяй фальклору, абрадава-святочнай і этнічнай культуры беларускага народа. Пераважна на Палессі ім зроблены каля 200 тысяч тэкставых і 50 тысяч аўдыёзапісаў фальклору і матэрыялаў традыцыйнай культуры.

У 1985–2002 гадах Васіль Ліцьвінка быў аўтарам і вядучым тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі». Падчас супрацоўніцтва з тэлебачаннем былі зроблены 246 відэафільмаў абрадава-святочнай культуры. Аўтар і складальнік 20 кніг і зборнікаў фальклору, больш за 380 навуковых, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных друкаваных работ.

Шмат займаўся грамадскімі справамі. Абіраўся старшынём Беларускага саюза фалькларыстаў на першым і другім з’ездах у 1992 і 1995 гадах. Быў намеснікам старшыні Таварыства беларускай школы.

📰 Чытайце артукул — беларускі фалькларыст Васіль Ліцьвінка

📕 Чытайце Васіль Ліцьвінка — Святы і абрады беларусаў

@supermova #мова #століншчына #фальклёр #этнаграфія

Супер Мова

07 Dec, 08:08


Фота: Георгі Ліхтаровіч
https://www.facebook.com/lihtaryki/

Супер Мова

07 Dec, 08:08


Пачаў пісаць вершы па-беларуску,
калі пачуў, што на беларускай мове
нельга выказаць нічога путнага
.

🥳 6 сьнежня 1947 - нарадзіўся Георгі Ліхтаровіч (г.Менск), беларускі фотамастак, літаратар. Чалец Беларускага саюза дызайнераў. Чалец Беларускага саюза пісьменьнікаў.

Усё жыцьцё пражыўшы ў Менску, ён фіксаваў на фотастужку жыцьцё сваёй краіны і роднага горада. У творчай фатаграфіі майстар варта традыцыі лірычнага пэйзажу, характэрнага для беларускага мастацтва 60-80 гадоў ХХ стагодзьдзя. Дыхтоўнасьць, якасьць і хвацкі густ — галоўныя парамэтры яго працы.

🔗 Фатографы Беларусi - Георгій Ліхтаровіч

Чарговая кніжка вершаў Георгія Ліхтаровіча пераканаўча даказвае, што сапраўдная паэзія можа быць ня толькі дасканалай па форме, глыбокай па думцы, афарыстычнай. Гэты зборнік прасякнуты тонкім пачуцьцём гумару, самаіроніяй.

📕 Георгі Ліхтаровіч - Ліхтарыкі

🎬 Глядзіце Кантэкст - Георгій Ліхтаровіч. Спыняючы імгненні

🔵 Далучайся да яго фэйсбука і атрымлівайце асалоду ад яго творчасьці - Георгій Ліхтаровіч

@supermova #мова #ліхтаровіч #менск #фота #вершы

Супер Мова

06 Dec, 11:59


НЕ Чорная панна Нясьвіжа!

6 сьнежня 1520 альбо 1523 году ў Вільні наразьдзілася тая, зь якой зьвязана гісторыя чыстага, моцнага каханьня, мацнейшага за ўладу, манаршае абяцаньне, разважлівасьці й прыстойнасьць. Так, гаворка пра Барбару Радзівіл, каралеву польскую й вялікую княгіню літоўскую, другую жонку караля Жыгімонта Аўгуста.

Сучасьнікі параўноўвалі Барбару з антычнай прыгажуняй Аленай Траянскай, бо за яе ледзь не ўспыхнула вайна. Ворагі ганілі яе імя, ачарнялі яе годнасьць, а пачуцьцё зьневажалася злоснымі намовамі. Яна славілася незвычайнай прыгажосьцю, вольным характарам і чароўнай вабнасьцю.

Барбара рана страціла мужа, але нядоўга трымала жалобу. Вясёлую й жыцьцярадасную ўдаву часта наведвала маладая знаць у геранёнскім замку, дзе яна жыла. Сама Барбара ахвотна прыязджала ў Вільню на вясёлыя прыдворныя баляваньні, якія ладзіў у сваім шыкоўным палацы малады вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. Там і адбылася іх першая сустрэча.

Жыгімонт быў жанаты й не мог адкрыта праяўляць свае пачуцьці да Барбары. Пазьней ён пераехаў у Геранёны, дзе пражыў некалькі тыдняў. Для апраўданьня ён спасылаўся на эпідэмію, маўляў, хаваўся ад яе. Але для людзей дасьведчаных было зразумела, што Жыгімонт Аўгуст, зачараваны «павабамі й пяшчотамі» Барбары, пакахаў яе і, як згадваў адзін са сьведкаў, «з запалам яе пажадаў».

Хутка Жыгімонт аўдавеў, Барбара перабралася з Геранёнаў у Вільню й жыла ў бацькоўскім доме непадалёк ад вялікакняжацкага палаца. Па загадзе Жыгімонта Аўгуста абодва палацы злучылі крытай галерыяй, па якой ён мог наведваць сваю каханую. Пад ціскам Радзівілаў ён згадзіўся ажаніцца зь ёй – у палацавай капліцы адбылося таемнае вянчаньне. Для тагачаснага грамадзтва адбылося неверагоднае — манарх ажаніўся са сваёй падданай, чым зьняважыў ня толькі свой манаршы гонар, але й высокае значэньне манархіі. Краіну наваднілі брудныя пасквілі, дзе Барбару называлі самымі апошнімі словамі, прадстаўляючы яе вавілонскай блудніцай.

Пасьля сьмерці бацькі ў 1548 годзе Жыгімонт Аўгуст змог адкрыта ўвесьці Барбару ў вялікакняжацкі палац і прылюдна назваць сваёй жонкай. А ў Польшчы па-ранейшаму не прызнавалі шлюбу свайго караля. Жыгімонт Аўгуст гатовы быў адмовіцца ад польскай кароны й хай «у апошняй кашулі, але застацца разам са сваёй жонкай». Ён запрасіў яе ў Польшчу й зь вялікай пашанай і ўрачыстасьцямі прывёз у Кракаў, адкуль дэманстратыўна зьехала каралева Бона.

Нарэшце апазыцыя здалася й прызнала Барбару жонкай караля. Барбару ўрачыста 7 сьнежня 1550 году каранавалі. Аднак яна нібыта адчувала свой хуткі драматычны канец. «Да іншай кароны Пан нябесны мяне воліць. Прасіце яго за мяне, каб замяніў зямны цяжар на нябесны вянец, а мілага мужа майго пасьля мяне суцешыў у жалобе».

Неўзабаве Барбара, падкошаная хваробай, зьлягла ў ложак. Нягледзячы на ўсе намаганьні лекараў, знахароў і нават чарадзеек, здароўе пагаршалася. Падазравалі, што Барбару атруцілі па намове каралевы Боны. Няшчасны Жыгімонт Аўгуст, верачы ў выздараўленьне каханай, дзень і ноч праводзіў каля яе.
———
❗️Доўгі час лічылася, что менавіта Барбара і ёсць Чорная Панна Нясьвіжа - прывід, які блукае па Нясьвіжскім замку. Але Эльжбета Радзівіл распавяла, што насамрэч гэтую ролю "выконвае" прывід Ганна Кацярына Радзівіл. З ёю пагаджаюцца гісторыкі.

Глядзіце відэа ад Haroshak гісторыю Барбары Радзівіл.

😜 І таксама Загадкі беларускай гісторыі - Мір. Невядомы палац Радзівілаў

▶️ Глядзіце Вусы Скарыны — Самая містычная жанчына-прывід нашай гісторыі

@supermova #мова #гісторыя #радзівіл

Супер Мова

05 Dec, 15:59


Вялікі паэт Беларусі,
які стварыў знакамітае яйка ў квадраце,
новыя жанры і словы.

🥳 5 сьнежня 1947 - нарадзіўся Алесь Разанаў (в. Сялец, Бярозаўскі р-н), беларускі пісьменьнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.

У кастрычніку 1968 студэнты-філолягі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, зьвярнуліся ў ЦК КПБ зь лістом на імя Пятра Машэрава (ліст падпісала некалькі соцень чалавек), дзе патрабавалі вяртаньня выкладаньня на беларускай мове. У выніку тройца ініцыятараў звароту атрымала ярлыкі «нацыяналістаў» і іх выключылі з унівэрсытэту.

©️ Мне пашанцавала: я з тых ідыётаў, якія нейкі час верылі і марылі, што першы беларускі Нобэль дастанецца Алесю Разанаву. — Альгерд Бахарэвіч

©️ Ён быў проста як ніхто, бадай, з нас адданы паэзіі. Мажліва, па той прычыне, што адчуваў сваю пакліканасьць — Уладзімер Някляеў

©️ Асоба Алеся Разанава мела не адно вымярэньне і ўвасабленьне, але найперш ён — стваральнік новых жанраў і наогул новай паэтыкі — Уладзімер Арлоў

📕 З творчасьцю аўтара можна пазнаёміцца на kamunikat.org, а зь перакладам п’есы Ў. Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч» на knihi.com

Алесь Разанаў быў першым публічным прамоўцам Беларускага Калегіюму, на чыё ўрачыстае адкрыцьцё ён адмыслова напісаў і прачытаў свой славуты тэкст “Слова пра спадчыну”.

❗️ Мы вяртаем спадчыну. Спадчына ёсьць тое, што нам належыць спачатку. Аднак мы яе вяртаем. Яна не пераставала нам належаць і тады, калі была адлучана ад нас, бо мы заставаліся яе падставай, якою ахоўвалася і зьберагалася яе спачатковасьць. Разам зь ёй мы вяртаем сябе, і можа якраз у зьяве вяртаньня спадчына найбольш голасна нагадвае нам пра тое, што яна ня толькі яна, але і мы і што яна тады яна, калі мы — мы.

Пагаворым пра паэтычныя адкрыцці Разанава, а таксама пра тое, як ён спрабаваў падняць студэнцкае паўстанне і змагаўся з русіфікацыяй, як увесь Менск быў абвешаны творамі Разанава і чым Разанаву абавязаны ўсе аматары спорту.

▶️Глядзіце ХАДАНОВІЧа - Вялікі паэт Беларусі, Алесь Разанаў

🎧 Слухайце Купалаўцаў - ГОЛАС / Памяці Алеся Разанава

На заінелым трамвайным акне
хтось напісаў:
«Я кахаю».
Усе пазіраюць на свет
праз гэтыя словы.


🔗 І падпісвайцеся на канал ініцыятывы wir.by - тэкст Алеся Разанава кожны дзень @razanau_wir_by

@supermova #мова #разанаў #сялец #паэзія #вершы

Супер Мова

05 Dec, 12:59


СКАРОТЫ: ЛЯ, ШЧЭ, МО, ТРЭ.

Колас пярэчыў супроць ужывання ля. «Сапсаванае слова каля»,— казаў ён. Але народная мова нічога не чыніла дарма, ёй хацелася быць мілагучнай, і яна стала такой, робячы ўсё, што было для гэтага патрэбна.

Ля, шчэ, мо, трэ — з’явіліся акурат у выніку памкнення мовы да мілагучнасці і пры збегу зычных і галосных. Народ апускаў тое, што шкодзіла вымаўленню. Вось як гэта адбывалася: а я (я)шчэ не снедаў: мо(жа) жаўна застукала; рака (ка)ля плота; трэ(ба) бабе пералаз.

Мова наша стала незраўнана прыгажэйшая, багацейшая і больш гнуткая. Але яна — фармуецца і развіваецца, і таму павінна ўбіраць у сябе рочадзі і ручаінкі з дыялектаў. Тады разрасцецца яшчэ буйней. Давайце пасабляць! І не забывацца пры ўстанаўленні моўных нормаў пра мілагучнасць. Найчасцей яна вырашае, якому слову жыць, якому адыходзіць.

Максім Лужанін “Роднае слова. Магчымасці мовы”. 1960-1962

📷 Pan Litoŭski — СКАРОТЫ: ЛЯ, ШЧЭ, МО, ТРЭ

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

05 Dec, 09:59


Аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа».

🎼 5 сьнежня 1886 году
нарадзіўся Мікола Равенскі – беларускі кампазытар, дырыгент, музычны крытык.

Таму, для каго Беларусь — ня проста геаграфічны назоў, а — Радзіма, ня трэба тлумачыць, што такое гімн “Магутны Божа”. Вершы, напісаныя да гэтага шэдэўру нацыянальнае культуры Натальляй Арсеньневай, паклаў на музыку кампазытар Мікола Равенскі.

Зьявіўшыся ў 1919-м у Менску, ён паверыў у ідэалы БНР і пачаў шукаць сваё месца ў нацыянальным адраджэньні. Калі б можна было перанесьціся ў той час, я, нягледзячы на свае больш чым сьціплыя вакальныя дадзеныя, хацеў бы запісацца ў ягоны хор пры Беларускім рабочым клюбе. Равенскі зьбірае народныя песьні на Случчыне, піша музыку да твораў беларускіх паэтаў — у прыватнасьці, да хрэстаматыйных вершаў “Люблю наш край” Канстанцыі Буйло і “О Беларусь, мая Шыпшына” Уладзімера Дубоўкі, зь якім кампазытар блізка сябруе.

🎹 У бэльгійскім Лювэне, дзе ва ўнівэрсытэце вучылася шмат беларусаў, кампазытар пагадзіўся кіраваць студэнцкім хорам, які потым даваў канцэрты ў шмат якіх гарадах Бэльгіі, Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і атрымаў прэмію на міжнародным фэстывалі ў Брусэлі. Вялікі посьпех мелі кружэлкі хору Равенскага, якія тады ці не адзіныя рэпрэзэнтавалі ў вольным сьвеце беларускую музыку й песьню.

Імя Равенскага вярнулася ў Беларусь толькі ў 1990-я.
Аднак дагэтуль застаецца нявыдадзенай ягоная спадчына. Няма ў Менску ні вуліцы яго імя, ні мэмарыяльнай дошкі на будынку Акадэміі музыкі. Але “Магутны Божа” будзе гучаць на нашай зямлі, пакуль будзе Беларусь.

“Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьні свае хвалы...”

🗽Імены Свабоды - Мікола Равенскі

📕Купляйце кнігу — Зборнік “Мікола Равенскі”

@supermova #мова #гонар #музыка

Супер Мова

04 Dec, 15:59


Штосьці добрае🤗

Знайшлі ідэю на прасторах інтэрнэту, хочам дзяліцца Адаптавалі і нясём вам.

🫙Плануем прыдбаць самы прыгожы слоік! А вы?

Сьвет пазбавіць ад пакутаў
Запаліць ліхтар уначы
І табе дапамагчы
І табе дапамагчы


🎧Слухайце Пятля Прыхільнасьці — Штосьці добрае

@supermova #мова #штосьцідобрае

Супер Мова

17 Nov, 17:01


Жыў у Вільні дзядзька Янка

🥳 17 лістапада 1906 — нарадзіўся Янка Багдановіч (в. Гірбінята, Валожынскі раён) — беларускі пісьменьнік, мэмуарыст.

Янка Багдановіч пражыў доўгае, вельмі няпростае, насычанае падзеямі таго бурлівага часу жыцьцё, але ён не зламаўся, не здрадзіў ідэалам сваёй маладосьці і да скону захаваў пачуцьцё ўласнай годнасьці і любоў да людзей.

Пасьля сьмерці бацькоў у 1918 Янка Багдановіч жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусьветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у Друкарні імя Францішка Скарыны. Там-жа і жыў.

Янка Багдановіч выдаваў часопіс «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусьветнай вайны навучаўся ў Віленскай настаўніцкай сэмінарыі; адначасова і пасьля заканчэньня яе настаўнічаў. У 1952 быў арыштаваны, адпраўлены ў сылку, але ў 1956 рэабілітаваны. Па вяртаньні ў Вільню працаваў настаўнікам.

📝 Чытайце артыкул — Згадка. Жыў у Вільні дзядзька Янка

Янка Багдановіч пакінуў свае ўспаміны пра беларускую міжваенную Вільню, пра знакамітых беларусаў, якіх ён ведаў і сябраваў, і, вядома ж, пра сталінскія лагеры, якія прыйшлося прайсьці:

"У 1915 годзе, пад канец лета, з кожным днём усё часьцей і часьцей праязджалі праз нашу вёску рускія казакі і цэлыя роты жаўнераў, якія часта спыняліся ў нас на адпачынак і раскладалі свае лагеры па хатах, агародах, садах. Быў я тады яшчэ зусім малы, не разумеў, што такое вайна, і часта ў бацькі пытаўся, чаго гэтыя жаўнеры па нашай вёсцы лазяць. Ад бацькі можна было пачуць толькі адно слова «вайна», і на гэтым наша гутарка канчалася. Потым я ў бацькі не пытаўся, бо ён і так выглядаў перапалоханым, пабялеў, вочы яго павялічыліся, а твар асунуўся...
Сумны час! Ад усяго адпалі рукі, ніхто не хацеў брацца за работу, бо сам не ведаў, хто будзе з яе карыстаць. У нас якраз у гэты год надта ўрадзіў лён, усе вяскоўцы зайздросцілі маёй маці, але яна казала, што першы раз у жыцці нарвала такога харошага лёну і што, здаецца, не прыйдзецца ім карыстацца."


📕 Чытайце Янка Багдановіч — "На жыцьцёвым шляху":

@supermova #мова #успаміны #вільня

Супер Мова

17 Nov, 11:01


Праўда за намі, з намі свабода!

17 лістапада 1989 пачалася аксамітная рэвалюцыя ў Чэхаславаччыне

У Савецкім Саюзе часоў перабудовы любілі згадваць праславутыя «семдзесят гадоў» («семсят лет как жызьні нет»); летась беларусы, год за годам марачы пра рэвалюцыю, гаварылі пра «васямнаццаць мне ўжэ», намякаючы на паўналецьце сваёй дыктатуры. А вось Чэхія са Славаччынай сёньня ўступаюць ў дваццаць чацьвёрты год ад Раства Дэмакратыі. Зайздросна? Яшчэ як.

ў 1989-м і сталіністу было ясна: савецкія танкі сюды, у Прагу, ніхто пасылаць ужо ня будзе. Чэхам і славакам давядзецца вырашаць усё самім: што з аднаго, што з другога боку палітычных барыкадаў. На шчасьце, гэтая простая ісьціна дайшла да абодвух бакоў.

А далей усё было так імкліва: хітрае маўчаньне спэцслужбаў, разгублены твар генсека Якеша, сямсот тысяч на Лэтэнскім полі ў Празе, сьвечкі, «Грамадзянскі форум» — і яшчэ да надыходу Новага году Вацлаў Гавэл, сам, напэўна, ачмурэлы ад хуткасьці гэтага аксамітнага паветранага зьмея, за якім усе раптам пабеглі, робіцца прэзыдэнтам Чэхаславаччыны. Ён не пабаяўся: ні ўлады, ні часу, ні адказнасьці.

❗️ Некалі так будзе і тут. Імкліва і ачмуральна.
Тут, дзе час таксама быў скрадзены — і калі ён вернецца, мы зноў трапім у каляндар.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Вернуты час

Голас народу яскравы і годны,
Памаранчовы ці васільковы.
Перапісаць нас ня хопіць паперы —
Нас мільёны, нас дахалеры!

Нас не разьвернеш з нашай дарогі,
Мы скажам „не” і дастаткова
Возьмем у рукі сьцяг перамогі,
Праўда за намі, з намі свабода.

🎧 Слухайце N.R.M. - Нас дахалеры

@supermova

Супер Мова

16 Nov, 17:02


Змагарныя дарогі

☀️ 16 лістапада 1925 году
нарадзіўся Кастусь Акула (Алесь Качан) в. Верацеі Глыбоцкі раён, беларускі грамадзкі дзеяч эміграцыі, пісьменьнік.

Падчас вайны Кастусь паступіў у Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны (БКА). Са школаю адступіў на Захад, пасьля далучэньня да нямецкіх вайсковых адзінак трапіў у Францыю. Там зь іншымі беларусамі перайшоў да партызанаў-макісаў, ваяваў супраць немцаў. Пасьля ў складзе брытанскай арміі.

У 1946—1947 Кастусь Акула жыў у Англіі. Ён браў удзел у стварэньні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Потым пераехаў у Канаду, дзе быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, першым ягоным старшынём.

📰 Менавіта Кастусь Акула заснаваў першае ў Паўночнай Амэрыцы выданьне на беларускай мове газэту «Беларускі эмігрант», а пазьней выдаваў часопіс «Зважай».

📕 Змагарныя дарогі - раман прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды.

📚 Чытай ў інтэрнэт-бібліятэцы kamunikat кнігі Кастуся Акулы

На беларускіх дарогах паспаліты народ
Кагосьці цягне на захад нехта б’ецца на ўсход
Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт
Гэта зусім не распуцтва, гэта розніцца ў густах

🎧 Слухай N.R.M. - Беларускія дарогі

@supermova #мова #гонар #верацеі #проза

Супер Мова

16 Nov, 13:01


Права кожнага народа на сваю родную мову

🥳 16 лістапада 1898 - нарадзіўся Вінцэнт Гадлеўскі (в. Шу‌рычы, Свіслацкі р-н) - беларускі нацыянальны, палітычны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, публіцыст. Сталёвы нонканфарміст, які быў невыгодны любой уладзе: і саветам, і палякам, і немцам.

Сярод фундаментальных правоў народаў В. Гадлеўскі выдзеліў права кожнага народа на сваю родную мову. Не выпадкова, казаў ён, усе вядомыя ў гісторыі заваёўнікі, дэспатычныя імперыі імкнуліся любымі сродкамі падавіць родную мову заваёванага народа, каб пазбавіць яго гістарычнай памяці і асіміліраваць рэпрэсіўнымі або псеўдадэмакратычнымі метадамі.

📰 Чытайце артыкул - КСЁНДЗ ВIНЦЭНТ ГАДЛЕУСКI: ФIЛАСОФСКАЕ АБГРУНТАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ IДЭI

Дзейнічаў для беларускай справы ўжо ў 1917 годзе ў складзе Беларускага нацыянальнага камітэту і падчас Усебеларускага з'езду. Таксама ўваходзіў у склад Рады БНР. У міжваенны час яго лёс звязаўся з БХД і Беларускім каталіцкім выдавецтвам у Вільні. У час вайны быў прызначаны галоўным школьным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі ды кіраваў працай над падрыхтоўкай праграм навучання для беларускіх пачатковых школ, адначасова быў сябрам Цэнтралі Беларускай народнай Самапомачы. Правіў службу ў Чырвоным касцёле ў Менску. Неўзабаве Гадлеўскі пачаў крытыкаваць нямецкую палітыку ў дачыненні да беларусаў, за што быў арыштаваны ў снежні 1942 года, а пазгней закатаваны нацыстамі.

🚀 З допісу @historyja

Глядзіце ў Легендзе з Барысам Балтэ - Беларускі Бандера - кс.Вінцэнт Гадлеўскі

@supermova #мова #гонар #годнасьць #шурычы

Супер Мова

16 Nov, 09:01


​​Ян Скрыган - Знаўца і абаронца беларускай мовы

🥳 16 лістапада 1905 — нарадзіўся Ян Скрыган (в. Труханавічы, Капыльскі раён, Менская в-ць) — беларускі пісьменьнік, публіцыст і крытык.

Мова — асноўны «канёк» Скрыгана. Да яе ён ставіўся, як да каштоўнасьці, ведаў і валодаў ёй надзвычай добра, таму часта крытыкаваў сваіх калег па пісьменьніцкай справе. У артыкуле «Блізкія сэрцу думкі» 1967 года ён піша:

«Я ведаю пісьменьнікаў, якія не даюць сабе клопату запомніць, што па-беларуску трэба гаварыць дзякуй вам, а не дзякуй вас; прабачце мне, а не прабачце мяне. Ведаю пісьменьнікаў, якія каб апраўдаць свае нелады з моваю, пішуць артыкулы, у якіх сьцвярджаюць, што мова — рэч другарадная. Ведаю пісьменьнікаў, якіх лягчэй чытаць у перакладзе на рускую мову».

У сваёй творчасьці Ян Скрыган пазьбягаў, як сам казаў, «канцылярска-бюракратычнай штучнасьці», газетных штампаў, калькі з рускай ці польскай мовы. «Усюды, дзе магу, я змагаюся за мову натуральную, народную», пісаў ён у дзёньніку.

✍️ Урывак з эсэ "Яшчэ трохі аб мове":

Шлях. Мы пачалі карыстацца ім супроць законаў мовы. Пішам: «добрага шляху табе», «у добры шлях», «пайшоў у шлях», «у далейшы шлях». Гэтым мы навязваем мове сваю недасьведчанасць у ёй і непісьменнасць. Рэч у тым, што ў беларускай мове разуменьне «шлях» толькі канкрэтнае. Калі мы гаворым «шлях», то нават уяўляем сабе шырокую наезджаную дарогу. «Праедзеш палявою дарогаю, а там выедзеш па шлях». Мы нават прывыклі бачыць такую дарогу з прысадамі, уяўляем, як далёка наперад забягае яе палатно. А ў адцягненае разуменьне ў нас пераходзіць не шлях, а дарога. Кажуць: «Добрай дарогі» або «шчаслівай дарогі», «пайшоў у дарогу», «пусціўся ў дарогу», «выбраў сабе дарогу».

🔗 Творы Яна Скрыгана даступныя на Беларускай палічцы.

@supermova #мова #пісьменьнік

Супер Мова

15 Nov, 17:01


НЭРВА, РЭЗЭРВА... (Максім Лужанін)

Шмат якія словы ў нас самі просяцца аднавіць уласцівыя духу мовы формы: наспа, прызва, нэрва, рэзэрва, проспа, замест насып, прызыў, нерв, рэзерв, просып. Так і пісалі ў 1920—30-я гады.

Насып ➝ лепей: наспа
Просып ➝ лепей: проспа
Прызыў ➝ лепей: прызва
Перарыў ➝ лепей пярэрва
Нерв (рас. нерв) ➝ карэктна: нэрва
Рэзерв (рас. резерв) ➝ карэктна: рэзэрва
Рэйв (англ. rave) ➝ карэктна: рэйва
Драйв (англ. drive) ➝ карэктна: драйва
—————————————————————
Апошняя рэзэрва маіх нэрваў. Прычына супраціву мовы тут і ў тым, што ў канцы слова апынуўся гук [в]. Беларускі гук [в] розьніцца ад расійскага, ён плаўнейшы, санорны (санорныя гукі можна цягнуць і яны не аглушаюцца), бо ў многіх пазыцыях вымаўляецца дзьвюма вуснамі, а расіи‌скі — толькі шумны, губна-зубны. “Рыса гэтая кідаецца у‌ вочы нярускім назіральнікам“,— казау‌ Яу‌хім Карскі.

Таму беларускі [в] лёгка пераходзіць у “паўгалосны“ [у‌]: раве — роў. А расійскі шумны зычны [в] аглушаецца ў [ф]: корова — коров, вымаўляецца [кароф]. Па-расійску скажуць [платанаф и айф], [нерф], [резерф]. Нездарма клясыкі нашай лексыкаграфіі Сьцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў у вялікім “Расійска-беларускім слоўніку“ 1928 году замацавалі формы назоўнага склону нэрва, рэзэрва (зрэшты, абодва словы ў звычайнай мове часьцей бываюць у множным ліку: нэрвы, рэзэрвы). Дадам: як кансэрвавы завод — не “кансерўны“ — так і рэзэрвовыя магутнасьці, і нават драйва на рэйвавай вечарыне.

📷 Pan Litoŭski — НЭРВА, РЭЗЭРВА...

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

15 Nov, 14:01


Родная мова - асноўны паказчык, які адрознівае адзін народ ад другога.

🎉 15 кастрычніка 1938 - нарадзіўся Віктар Цітоў (в. Дрожджаніцы, Крычаўскі р-н), беларускі этнограф, гісторык, пэдагог. Доктар гістарычных навук, прафэсар.

❗️ Родная мова - асноўны паказчык, які адрознівае адзін народ ад другога, бо мова — нібы радавы герб, што перадаецца народу ў спадчыну ад яго продкаў, яна з’яўляецца люстэркам, у якім выразна адбіваецца яго характар, мараль і нават цэлая гісторыя краю; мова жыве з народам, разам з ім развіваецца і памірае.

📝 Чытайце Віктар Цітоў - Вайна за душы літвінаў

🥳 15 кастрычніка 1951 - нарадзіўся Віктар Скарабагатаў (Менск), беларускі сьпявак (лірычны барытон), пэдагог, музычны дзяяч, чалавек унікальных музычных здольнасьцяў і энцыкляпэдычных ведаў у сваёй галіне.

Дзякуючы Скарабагатаву і ягоным калегам, якія працавалі ў архівах Варшавы, Кракава, Масквы, Лёндану, Бэрліну, Нью-Ёрку, у беларускую культуру вярнуліся такія кампазытары, як Ян Голянд, Антоні Радзівіл, Станіслаў Манюшка ды іншыя.

📝 Чытайце Віктар Скарабагатаў - Аднаўленьне страчанага

@supermopva #мова #крычаў #цітоў #гісторыя #менск #скорабагатаў #спевы

Супер Мова

15 Nov, 11:00


Імем Горкага было забіта столькі беларусаў!

«...неабходна зьнішчыць усё, што, абцяжарваючы ў працоўным народзе рост усьведамленьня адзінства яго жыцьцёвых інтарэсаў, дазваляе капіталістам...»

І гэтак далей. Знакаміты тэкст, адкуль узяты прыведзены вышэй урывачак, выйшаў 15 лістапада 1930 году адразу ў дзьвюх газэтах, «Ізьвесьціях» і «Праўдзе», і назву меў пагрозьлівую: «Калі вораг не здаецца — яго зьнішчаюць». У арыгінале Горкі напісаў у назьве «істребляют», а ў самім тэксьце «унічтожают»; ён наагул любіў бескарысныя сынонімы, як іншыя любяць апэльсіны.

🙈 Што там дакладна пісаў клясык і з кім зводзіў рахункі, ягоныя ўдзячныя чытачы хутка забыліся, а вось назва ў памяці засталася — бо кідкая і зручная. Назва-заклік, назва-апраўданьне, назва-спроба змыць зь сябе кроў, стоячы ў перапоўненай лазьні. Да таго ж яна ўнівэрсальная, гэтая фраза, можна прысабачыць да любой нагоды — ворагі ёсьць ва ўсіх, часу бяз ворагаў не бывае, як і рэвалюцыі без крыві. Напэўна, на гэта Горкі і намякаў.

Між тым, зьмест артыкулу ня менш цікавы за загаловак. Горкі піша пра тое, што каб зьберагчы перамогі і будаваць далей новае жыцьцё, трэба быць гатовым да новых ахвяраў — трэба забіваць, бяз гэтага ніяк. Гэта тэкст-мандат.

Гэта тэкст для ахвяраў — ім папулярна тлумачыцца, чаму іх зараз будуць «крышачку забіваць». Паводле Горкага, гэта разумеюць нават дзеці-піянэры, а да некаторых дарослых усё ніяк не даходзіць. Калі вораг не здаецца, яго зьнішчаюць. Тэкст-санкцыя пракурора, каманда кáтам. Такая сабе індульгенцыя ад інтэлігенцыі...

❗️ Імем Горкага было забіта столькі беларусаў, што яго варта лічыць беларускім пісьменьнікам. Ніхто ня ведае, чым адгукнецца яго слова — а выбар невялікі: каму ордэнам, каму куляй у патыліцу, каму забыцьцём.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Блаславеньне ад Максімыча

🤯 А ў нас ў яго гонар названы Цэнтральны дзіцячы парк я яго творы вучаць у школе нашы дзеці...

Вочы ворагаў народу – пустога пусьцей.
Ворагі народу вучаць нашых дзяцей.
Ворагі народу раздаюць прысуды,
I ў газэтах публікуюць свой радок паскудны.

Ворагі народу – ня ты і ня я,
У ворагаў народу ёсьць таксама сям'я,
Яны ў выходны дзень выяжджаюць на прыроду,
Яны ліцаць, што народ – вораг народу

Гэта непазьбежна, як закон прыроды –
Жыць ня будуць вечна ворагі народу.
У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі –
На вагні пякельным, грэецца пательня!

🎧 Слухайце VOLSKI - ВОРАГІ НАРОДУ

@supermova #мова #каляндар

Супер Мова

14 Nov, 17:29


Прысьвечаная нашай і больш нічыей мове.

14 лістапада 1926 у Менску пачалася канфэрэнцыя па рэформе правапісу

Сёньня ў нашай хаце сьвята... 14 лістапада 1926 кожны жыхар Менску, гораду, які — увага, новая языкаломка! — беларусіфікаваўся, беларусіфікаваўся, ды так і не выбеларусіфікаваўся, мог з поўным правам прасьпяваць гэтыя словы і закусіць мачоным гурком у форме лёсікавай «J». У гэты дзень у сталіцы распачалася міжнародная акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і альфабэту, скліканая Інбелкультам. Першая ў гісторыі навуковая канфэрэнцыя такога маштабу, прысьвечаная нашай і больш нічыей мове.

Тады мову ўдалося адстаяць — ды на яе ніхто асабліва не і замахваўся. Усе ўдзельнікі шчыра зычылі ёй посьпехаў, рыхтык як маладому чалавеку, які пачынае свой жыцьцёвы шлях. У 1933 годзе гэтага чалавека спаймаюць, скалечаць, загрыміруюць пад іншага і шляхам нескладанай апэрацыі прымусяць увесь час баязьліва ўсьміхацца: так яна і дажыве да васьмідзясятых, сьмеючыся сама зь сябе і забаўляючы сваіх і чужынцаў. І толькі потым пачнецца вяртаньне. Нешта вяртаць будзе позна, нешта ўсё ж вернецца: і ўсе моўныя спрэчкі найноўшага часу будуць свайго кшталту рэхам тых лістападаўскіх дзён 1926-га і таго дзіўнага навуковага сходу.

У 1926-м гаварылі пра тое, якой быць мове. Праз паўстагодзьдзя — ці быць ёй наагул.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Яшчэ жывая

❗️ Працы акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. на knihi.com

Я маю дзве мовы
І амаль што шчаслівы
Я да ворагаў мілы і зрэшты цярплівы
Каб спатоліць свой голад
Я гатовы крычаць
На любой з дзвух мовах
Голад...

Не адзіным хлебам сыты я

🎧 Слухайце моўны трэк ад гурта МУТНАЕВОКА - "Голад" .

@supermova #мова #каляндар #правапіс

Супер Мова

14 Nov, 11:01


Сумны крошынскі джаз.

🥳 14 лістапада 1812 - нарадзіўся Паўлюк Багрым (в. Крошын, Баранавіцкі р-н),беларускі паэт.

Ад Паўлюка Багрыма засталіся адна жырандоля і адзін верш. Ня так ужо й мала, калі ўлічыць, што пасьля 99,9 адсоткаў насельнікаў плянэты не застаецца наогул нічога. Цяжка сказаць, што ў Паўлюка Багрыма выходзіла лепей: вершы ці жырандолі… Таленавіты чалавек да ўсяго падыходзіць па-творчаму, з чым бы ні працаваў: з музамі ці з МАЗамі. Да таго ж свой знакаміты верш ён напісаў у юнацкім узросьце, а жырандолю змайстраваў ужо сталым чалавекам, вярнуўшыся з рэкрутаў у родны Крошын і стаўшы там кавалём. “Узяўся за розум”, – сказалі б цяпер; так і бачыш перад сабой убранага ў аксэльбанты ваенкома Крошынскага раёну, які выпраўляе хлопца “ў маскалі” з бацькоўскай надзеяй, што “армія зь яго ўсю дурасьць павыбівае”.

А яшчэ ў гонар Паўлюка Багрыма нядаўна названая вуліца ў новым баранавіцкім мікрараёне. Гэтая вуліца перасякаецца з вуліцамі Ігната Дамейкі і 50 гадоў БССР, а паралельна ёй ідзе вуліца Скарыны. Мікрараён, здаецца, яшчэ будуецца… Выдатная ілюстрацыя да гісторыі краіны, у якой собіла нарадзіцца Багрыму: першадрукар, герой-эмігрант, прыгонны паэт, намэнклятурнік вымушаныя суіснаваць тут стагодзьдзямі, і выдае на тое, што іх нічога ўжо не разлучыць. Чацьвёра пасажыраў пацярпелага ў катастрофе самалёта, якія апынуліся на бязьлюднай высьпе. Банда – ці джаз-бэнд.

Верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз – блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, сьпявалі амэрыканскія рабы да свайго вызваленьня, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы.

Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?

🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча - Сумны крошынскі джаз

🎧 Слухайце музыку, якая кранае душу - BarRokka у BML

@supermova #мова #багрым #крошын #BarRokka #джаз

Супер Мова

13 Nov, 19:00


Частка 2. Беларускі агент 007.

У сваім жыцьці кім толькі ня быў Цімох Вострыкаў — электразварнікам, настаўнікам, салдатам Чырвонай aрміі, палітычным уцекачом, шахтаром у Вялікай Брытаніі, студэнтам у Бэльгіі, пасланьнікам Рады БНР, вязьнем сталінскіх лягераў, агентам дзьвюх выведак, але перадусім ён быў — Беларусам.

У паваеннай эмігранцкай кругаверці Вострыкаў ня страціў родную беларускую мову. Таму спрыяў моцны асяродак землякоў-уцекачоў , якія вучыліся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе, у амэрыканскай акупацыйнай зоне Баварыі.

«Тут, у гэтай гімназіі, я стаўся сьвядомым патрыётам Бацькаўшчыны, бо тут было створана нацыянальнае асяродзьдзе», — згадваў пазьней той няпросты час Цімох Вострыкаў у аўтабіяграфічным нарысе «Мая споведзь».

Ані КГБ, ані ГУЛАГ яго не зламалі, не перакавалі ў «савецкага чалавека», хоць ён паўсотні разоў апынаўся ў карцэры і агулам правёў у ім амаль цэлы год, жывучы толькі на хлебе й вадзе. Цімох і ў лягеры схітрыўся зладзіць «беларускі ланцужок», каб перадаваць беларускую літаратуру асуджаным землякам з рук у рукі, падтрымліваць у іх нацыянальныя пачуцьці і еднасьць.

У Гомлі, калі Цімох рабіў на «Гомсельмашы» стропальшчыкам, а пасьля і машыністам крана, ён і пад ціскам не адмовіўся ад беларускае мовы.

📰 Гісторыя жыцьця і ўшанаваньня прадстаўніка Рады БНР у артыкуле - Цімох Вострыкаў — чалавек, якога не зламалі 23 гады савецкіх лягераў

Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

🎧 Слухайце BRUTTO - Будзь смелым!

@supermova #мова #гонар #бнр

Супер Мова

13 Nov, 16:00


Частка 1. Пастараўся ў нечалавечы час застацца чалавекам.

Яму было амаль дваццаць тры, калі скончылася другая сусьветная вайна — і столькі ж, дваццаць тры гады лягероў, ён атрымаў ад савецкага суду за здраду радзіме, калі на тую радзіму вярнуўся.

Вярнуцца зрабілася для яго сэнсам жыцьця. Падчас вайны ён уцякаў і з савецкага, і зь нямецкага войска, выкруціўся ад удзелу ў паліцыі і карных атрадах, і ў партызаны здолеў не патрапіць. Пастараўся ў нечалавечы час застацца чалавекам. Ня кожны на гэта здольны, а, галоўнае, канфармізм і страх тут ні пры чым. Здаецца, прасьцей і зручней у нечалавечы час запісацца ў нечалавекі — і мачыць іншых, каб застацца ў жывых. Дэзэртыр — слова, абразьлівае толькі для апантанага прагай крыві чалавека. Яно, дарэчы, паходзіць ад францускага слова, якое значыць «пакідаць» — у тым, што ты пакідаеш кагосьці або нешта, няма злачынства, ёсьць адно толькі выбар. Нават калі гэта поле бою — і асабліва калі гэты бой чужы. Пакінуць або застацца. Дэзэртыр або герой. Жывы або мёртвы. Але мёртвыя людзі патрэбныя толькі жывым генэралам і жывейшым за ўсіх жывых палітыкам.

Якой радзіме здрадзіў Цімох Вострыкаў, так і засталося невядомым. Дык каму ён здрадзіў — ды так, што не заслужыў нават рэабілітацыі? Савецкаму Саюзу? — але ён не радзіма, ён родзіна і дружбы народов надзёжны камплот. Беларусі? — лухта. Расеі? — яна ўжо дакладна ні пры чым, колькі ні вешай у аўтобусах «Гомель-Менск» каляровых анучак з арламі. Можа, Нямеччыне? Або Амэрыцы. Бо ня выканаў заданьня — якога не было. Дык за што Вострыкаў адседзеў чвэрць жыцьця? За беларускую ноч, напэўна. Прынамсі, яна адна ведае, у чым сэнс вяртаньня.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Здань парашутыста

Нам дадзена гэтая ноч,
Каб адчуць чысьціню прамяня.
Нам дадзены гэты боль,
Каб адчуць, што ўсё трэба зьмяняць.

Нам дадзены гэты страх,
Каб перамагчы яго.
Каб сьветла было ў вачах,
Нам дадзены гэты агонь

🎧 Слухайце Volski - Viečny Ahoń

@supermova #мова #каляндар #бнр

Супер Мова

13 Nov, 13:00


Ліцьвінcкая Жанна д'Арк

☀️ 13 лістапада 1806 году нарадзілася графіня Эмілія Плятэр, зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца вызвольнага паўстаньня 1831 году ў Беларусі, Летуве й Польшчы.

Нарадзілася ў Вільні. Бацька яе належыў да старажытнага нямецкага роду, маці ж паходзіла з Браслава. Яны ў XV стагодзьдзі перабраліся ў Вялікае Княства Літоўскае з Вэстфаліі. Дзяцінства дзяўчына правяла ў маёнтку Ліксьне, каля Краслаўкі – менавіта там яна атрымала добрую хатнюю адукацыю.

🎼 Жывучы ў сваякоў на Віцебшчыне, Плятэр зьбірала й апрацоўвала беларускія народныя песьні. Дзяўчына выдатна валодала жанрам галашэньняў, выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Эмілія сама спрабавала пісаць вершы на беларускай мове. З маленства Плятэр усёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты й нястачы народу, вельмі спачувала яму.

⚔️ У часе вызвольнага паўстаньня 29 сакавіка 1831 году разам з сваяком Эмілія арганізавала ў мястэчку Дусятах партызанскі адзьдзел з 280 стралкоў, 60 коньнікаў і некалькіх соцень касінераў і павяла яго на Дзьвінск. Дарэчы, сярод паўстанцаў было нямала дзяўчат.

17 траўня адзьдзел Эміліі Плятэр заняў Вількамір і ў чэрвені ўліўся ў рэгулярнае польскае войска Д. Хлапоўскага. За сьмеласьць і рашучасьць у баявых дзеях камандаваньне паўстанцкімі сіламі прызначыла Эмілію Плятэр ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку й прысвоіла ёй званьне капітана. У ліку іншых паўстанцкіх груповак адзьдзел браў удзел у бойках супраць царскіх войск.
Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію Эмілія захварэла й памерла.

🎠 Гісторыя пад знакам Пагоні - Эмілія Плятэр
———
Слава пра мужную ліцьвінку разышлася па краінах Заходняй Эўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Пра вядомую паўстанку пісалі польскія, францускія, нямецкія, англельскія, італьянскія паэты. У 1832 годзе Адам Міцкевіч, які асабіста ведаў Эмілію, прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка».

Ды чаму твар дзявочы ў байца? Два грудкі…
Хто ж мог знаць што баёў завадатар
Быў… дзяўчынай! Была — сьлёз не трэба, жанкі —
То ліцьвінка Эмілія Плятэр!

▶️ Глядзіце Адкрыты лекторый — ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР

@supermova #мова #героі #гісторыя #годна #плятэр

Супер Мова

12 Nov, 17:00


Трыбунал.

12 лістапада 1920 - нарадзіўся Андрэй Макаёнак (в. Борхаў, Рагачоўскі р-н), беларускі драматург

«Зацюканы апостал» — п’еса ўжо сталага, прызнанага драматурга Макаёнка, які мог дазволіць сабе крышачку больш за пачаткоўцаў зь іхнымі жывымі і таму нецікавымі, зашпіленымі на ўсе гузікі жаночымі пэрсанажамі.

У выніку атрымалася сатыра — на савецкую рэчаіснасьць, а заадно і на ўсіх савецкіх драматургаў, якія лічаць, што схапілі сучаснасьць за аголены нэрв, а самі больш за ўсё падобныя да прыстасаванца-Таты. Ці ўсьведамляў гэта сам аўтар?

«Трыбунал» — самая знакамітая яго рэч. «Трыбуналам» Макаёнак давёў чытачу сваю народнасьць — але давёў і тое, што сам ён большы за таго сатырыка, якога выгадавала ў ім эпоха і ўласны сумны посьпех.

Часам і ён спрабаваў быць галодным падчас усеагульнай жратвы, вось гэтай, апісаньне якой, ледзь не на трасянцы, уражвае ў Макаёнка найбольш:
«...І ўсе зноў накідваюцца на жратву. Чуваць, як над усёй краінай разносяцца нейкі шэлест, бульканьне, звон талерак, лязгат нажоў, відэльцаў, хруст, чаўканьне. Усе сьвяшчэннадзействуюць: жуюць, глытаюць, п’юць, улагоджваюць страўнікі, шлункі...» Гэта з п’есы «Кашмар»

У нейкай з прадмоваў да Макаёнкавых твораў прыводзяцца словы драматурга пра «сытых коней руціннасьці, на якіх гарцуюць сатырычныя пэрсанажы». Прыгожая фраза, якая выдае ў Макаёнку таленавітага літаратара, пісьменьніка на сатырычнай стаўцы, які вымушаны, ганяючы тых сытых коней, раз за разам пазіраць на лес, чакаючы каманды «стоп».

🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Коні сытыя, ваўкі цэлыя

🎧 Слухайце самы сатырычны і жорсткі альбом Lavon Volski - TRYBUNAL

@supermova #мова #борхаў #драматургія #трыбунал

Супер Мова

12 Nov, 14:00


Быць адному — шчасьце.

11 лістапада 1880 году ўпершыню ўжытае слова «байкот»

Чалавек, які прыйшоў увесну 1880 году наймацца ў аканомы да лорда Эрна, гаспадару адразу ж спадабаўся. «Чарльз Канінгэм Байкот!»

Пра лордаў мяркуюць па генэалягічным дрэве, а пра аканомаў і журналістаў дзяржаўнай прэсы — па Дажынках. Новы аканом і праўда быў суворы і абыходзіўся зь лянівымі ірляндцамі так, як яны таго заслугоўвалі, тут лорд Эрн не прагадаў — аднак надышоў час зьбіраць ураджай і ўсё абярнулася нейкім суцэльным кашмарам...

У тым, што цябе ігнаруюць, вялікай бяды няма. Няма чаго пускаць іншых у душу без патрэбы. Быць адному — шчасьце. Але толькі не для аканомаў і дзяржаўных службоўцаў — мы ім патрэбныя, як паветра. Як раса, як сьляза, як zara.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Настаяшчы капітан

Калі Гаўтаму Буду спаталі: "Лепш ісьці аднаму ці ў кампаніі?"
Ён сказаў: "Лепш хадзіць аднаму, чым хадзіць з дурнем"😄

Глядзіце з беларускімі субтытрамі — Сіла быць аднаму

@supermova #мова #каляндар #байкот

Супер Мова

12 Nov, 11:00


Беларускі гумарыст.

🥳 11 лістапада 1875 году ў Менску нарадзіўся Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт-гумарыст, драматург, перакладнік і мастак, значная фігура беларускай гумарыстыкі пачатку XX стагодзьдзя.

Альбэрт паходзіў з шляхетнага роду: яго дзед і бабка па бацьку памерлі ў часе паўстаньня. У дарослым узросьце пісьменьнік жыў у аднапавярховым драўляным доме на былой Нова-Раманаўскай, № 36 (цяпер — Гарадзкі вал, участак тэрыторыі каля кінатэатра «Беларусь»). У розныя часы ў доме А. Паўловіча былі Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч, Цішка Гартны, Зьмітрок Бядуля й Максім Багдановіч – адбываліся сустрэы творчай інтэлігенцыі.

📕 Паўловіч пачаў літаратурную дзейнасьць у канцы XІX стагодзьдзя пад уплывам свайго дзядзькі Апалінарыя Паўловіча, служачага лясьніцтва, які «дасканала ведаў мову й быт сялян». Пачынаючы з 1907, паэт выступаў на старонках «Нашай Нівы» з жартаўлівымі сцэнкамі й гумарыстычнымі замалёўкамі зь сялянскага побыту.

Сам пісьменьнік у сваёй аўтабіяграфіі пазьней патлумачыў, чаму ён быў аднесены ў лягер гумарыстаў, апавядаючы гісторыю публікацыі ягоных першых вершаў у газэце «Наша Ніва»:
"Пры размове з рэдактарам «Нашае Нівы» Ал. Мік. Уласавым, ён мне сказаў, што з прагледжанага матар’ялу выкарыстае гумарыстычныя вершы, якія назваў «скваркамі для закрасы нумару». Вось чым і тлумачыцца, чаму я стаў больш вядомы, як гумарыст"

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Альбэрт Паўловіч

🎬 Глядзіце беларускамоўныя стэндапы на youtube — panstandup

@supermova #мова #літаратура #гумар #стэндап

Супер Мова

10 Nov, 17:00


Стаяў ля вытокаў беларускай
навукова-фантастычнай літаратуры

🥳 10 лістапада 1910 — нарадзіўся Зьмітрок Астапенка (в. Сяргееўка, Смаленская в-ць) — беларускі паэт, перакладнік.

Дэбютаваў вершамі ў 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжкі-малюнку для дзяцей «Трактар» (1933). Пісаў апавяданьні.

Паклянёмся любіць наш край!..
Паклянёмся, што ў нашыя сэрцы
Не ўкрадзецца ні страх, ні адчай,
Ні спалох немінучае сьмерці.

✍️ Зьмітрок Астапенка - "Паклянёмся любіць наш край!.."

У 1929-м, быццам у адказ на распачатыя ў Менску арышты, Зьмітраку Астапенку прысьнілася лунаньне над Домам ураду бел-чырвона-белага сьцягу. Паэту заставалася яшчэ чатыры гады волі.

Ён быў неардынарнай асобаю, якая прываблівала і сяброў, і, вядома, байцоў нябачнага фронту: вывучаў нямецкую й польскую мовы; чытаў у арыгінале Гейнэ й Міцкевіча; чамусьці цікавіўся фізыкай, тлумачачы гэта працаю над фантастычным раманам.

🗽 Чытайце Імёны Свабоды - Зьмітрок Астапенка

Зьмітрок Астапенка стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры, аўтар навукова-фантастычнага раману «Вызваленьне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).

🎧 Слухайце працягвальнікаў фантастычных традыцый гурт Leibonik з трэкам Ксенаморф

@supermova #мова #астапенка #белліт #фантастыка

Супер Мова

10 Nov, 11:30


Раскоша, якую і цяпер можа дазволіць сабе ня кожны дыктатар.

І Кемаль прыдумаў — асманы зрабілся туркамі за адну ноч. І за адзін дзень навучыліся гэтым ганарыцца. «Будзьма туркамі»!

На кожнае «за» Кемаля знойдзецца сваё «супраць». Культ быў — але і асоба была: дзе-нідзе так, здаецца, дагэтуль кажуць пра «айца народаў». У выпадку са Сталіным гучыць сумнеўна: цяжка назваць асобай скалечанага паранояй маньяка, які без чалавечынкі на сьняданак дня пражыць ня мог. Кемаль быў не крыважэрны — ён быў палітык, і, напэўна, цынізму ды разьліку ў яго было ня менш і ня больш, чым у палітыкаў сучаснасьці.

❗️ Па вялікім рахунку, яго можна абвінаваціць у чым заўгодна. Але толькі не ў нянавісьці да свайго. Раскоша, якую і цяпер можа дазволіць сабе ня кожны дыктатар.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Будзьма туркамі

Dni nibyta nočy. Zvon na viežy bje.
A varjat rahoča, Niščyć sam sabie.

Tyran-varjat Rukoj niahiehłaj
Viadzie svoj kraj Naŭprost u piekła.
Chłuślivy rot, Ni słova praŭdy.
Niaŭžo narod Nia daść tut rady?

🎧 Слухайце самы дыктатарскі трэк Lavon Volski - Varjat

Закінутыя гарады, таемная краіна, злачынствы і добрыя людзі. Што яшчэ хавае Паўночны Кіпр (турэцкая частка)?

▶️ Глядзіце Беларускі вайб — Закінутыя гарады, таемная краіна

@supermova #мова #каляндар #турцыя

Супер Мова

09 Nov, 17:00


Філязофія дабрыні.

🎉 9 лістапада 1963 - нарадзіўся Аляксандр Тамковіч (г. Ашмяны), выдатны беларускі літаратар і журналіст.

З 1988 году Аляксандар зьяўляўся членам Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 году Тамковіч – сябра беларускага ПЭН-цэнтра, узнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча.

📚 «Філязофія дабрыні», «Мазаіка жыцьця», «Супраць плыні», «З чаго пачынаецца свабода» - гэта толькі частка выдатных кніг, створаных Тамковічам.

☝️ На сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў ёсьць старонка «Галерыя БАЖ» — гэта інтэрнэт-энцыклапедыя, прысьвечаная героям кніг Аляксандра Тамковіча. Тут можна знайсьці кароткія анатацыі да яго кніг, а таксама больш за 250 гісторыяў нашых сучасьнікаў. У энцыклапедыю ўваходзяць тэксты, прысьвечаныя 267 выбітным асобам інфармацыйнай прасторы, 300 біяграфічных нарысаў, больш за 1000 фотаздымкаў.

🌟 У «Галерыі» можна прачытаць пра літаратараў – ад Васіля Быкава да Віктара Марціновіча, праваабаронцаў і журналістаў, грамадзкіх дзеячаў, мастакоў, палітыкаў.

@supermova #мова #ашмяны #тамковіч #кнігі #пэн #баж

Супер Мова

09 Nov, 12:29


Дыхай.

9 лістапада 1966 Ёка Она ўпершыню бачыць Джона Ленана

У 1965 годзе ў горадзе-героі Лёндане, на праспэкце Незалежнасці 37а, проста за домам «Подзьвіг народа», адчынілася дзіўная галерэя, што мела амаль птушыную, як для беларускага вуха, назву «Індыка». І калі ў яе ўладальнікаў пыталіся, якога індыка яны так назваліся, тыя глыбакадумна моршчылі лбы і вярзьлі нешта пра indications, хаця чалавеку дасьведчанаму было ясна, што маецца на ўвазе: Cannabis indica, расьліна, якою шасьцідзясятыя пахнуць так, што хоць сьвятых вынось — няважна, маршыруюць гэтыя сьвятыя або не.

Ён прыехаў, каб паглядзець на гэпенінг: абяцалі нейкую японку ў мяху. «Мне зрабілася цікава, японка, мех, сэкс і ўсё такое», — успамінаў потым Ленан. У галерэі не было ніводнага наведніка, высьветлілася, што адкрыцьцё толькі заўтра. «А мне ўсё роўна!» — строга сказала вахторка, спрабуючы выставіць наведніка за дзьверы. — «Не было Галілея і Боба Марлея... Ні Ленана, ні Леніна, ні Карла Лінэя». Але потым зьлітавалася.

«Я думаў, тут будзе оргія ці, прынамсі, нешта такое псыхадэлічнае... А тут усё ціха і спакойна. І тады мяне пазнаёмілі зь дзіўнай такой японкай, місіс Она — і нідзе ніякіх мяхоў. Я ёй кажу: а мяхі дзе? А яна падае мне такую сабе маленькую картку...»

🗣На картцы было толькі адно слова «Дыхай».

Так яны ўпершыню ўдыхнулі адно аднаго. Так пачалася іхная гісторыя — каханьне на вачах ва ўсяго сьвету, каханьне, якое не саромелася нічога — і зьмяняла сьвет.

«Я веру ў сябе. У Ёка і ў сябе». Няма ніякіх рэлігій, апрача любові. Уяві сабе.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Японка зь меху

Каб паверыць у сябе і прасякнуцца любоўю:

▶️Глядзіце і практыкуйце — Ранішняе дыханьне (включыце субтрытры і пераклад на беларускую мову, калі не добра ведаеце ангельскую мову)

Дыхай свабодна, мілая
Прагна, глыткамі доўгімі
Дыхай на поўныя грудзі, нам
Ветразі да аблокаў дом
Ляці, не глядзі ў мінулае
Нібы матылёк на сваё святло


🎧 Слухайце Уладзімер Пугач & Лявон Вольскі — Дыхаем зноў

@supermova #дыханьне #панаяма #ёга #медытацыя #здароўе

Супер Мова

08 Nov, 17:01


Пасьвяціў сябе ўсяго адраджэньню беларускага народу

🌟 8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі - беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, філёляг, літаратуразнавец, этнограф, акадэмік АН Беларусі.

Будучы адным з аўтараў «Мемарандума прадстаўнікоў Беларусі», адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае разьвіцьце. У 1918-1919 стаў чальцом Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у абвяшчэньні незалежнасьці БНР. Пазьней Ластоўскі прымаў удзел у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху.

У публіцыстыцы Вацлаў Ластоўскі выступаў супраць рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў літаратуры.
❗️ Ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя, лічыў нацыянальную праблему найважнейшай у гісторыі, адмаўляў канцэпцыю адзінства гістарычных лёсаў Расеі й Беларусі.

У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. Апроч іншага, ён апрацоўваў гістарычныя легенды, складаў апавяданьні й артыкулы пра Сяргея Палуяна Паўлюка Багрыма, Кастуся Каліноўскага, Васіля Цяпінскага, Максіма Багдановіча, Янку Купалу.

📚 Чытайце Аповесьць "Лабірынты" і іншыя кнігі Ластоўскага чытайце на сайце "Беларуская палічка"

🎧 Слухайце Лабірынты. Вацлаў Ластоўскі

🐎 Глядзіце Гісторыя пад знакам Пагоні - Вацлаў Ластоўскі

@supermova #мова #гонар #годнасьць #гісторыя #вкл #бнр #лабірынты

Супер Мова

08 Nov, 14:00


Адкрыў беларусам Скарыну

🥳 8 лістапада 1784 — нарадзіўся Міхал Баброўскі (Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі славіст і арыенталіст, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў.

Міхаіл Баброўскі разам з Ігнатам Даніловічам лічыцца адным зь першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэньня» альбо «беларускай нацыянальнай ідэі».

⚡️ Спрыяў узьнікненьню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках — беларусазнаўства, абуджэньню сярод эўрапейскіх навукоўцаў цікавасьці да гісторыі беларусаў. Зьвяртаючыся да сэмінарыстаў, на ўрачыстым адкрыцьці заняткаў па славяназнаўстве ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі ў Вільні ў 1826 годзе, ён сказаў:

«Калісьці ў Літве гаспадарыла беларуская мова, на ёй друкаваліся кніжкі, павучэньні, катэхізісы і іншыя духоўныя творы, на гэтую мову Скарына пераклаў Сьв. Пісаньне, потым, калі Польшча перамагла Літву, пачалася перавага польскае мовы…»

⚡️ 1835 у Вільні быў надрукаваны падрыхтаваны Міхалам Баброўскім кароткі катэхізіс для простых вяскоўцаў-каталікоў, большая частка якога напісана на беларускай мове.

⚡️ Зьбіраў матэрыялы пра дзейнасьць Швайпольта Фіёля, Францішка Скарыны, Івана Фёдарава і Пятра Мсьціслаўца. Стаў адным з пачынальнікаў скарыназнаўства. Склаў навуковае апісаньне старажытных кірылічных і глагалічных помнікаў славеснасьці, якія захоўваюцца ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы. Увёў у навуковы абарот шэраг важных помнікаў гісторыі і культуры.

😜 Глядзіце Гісторыя пад знакам Пагоні — Міхал Баброўскі

@supermova #мова #адраджэньне #навука #царква

Супер Мова

08 Nov, 11:01


Анархіст, які ня ведае, што такое анархія.

🥳 7 лістапада 1896 - нарадзіўся Міхась Чарот (г.п. Рудзенск), беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзяяч.

Паэт не раскрыўся па-сапраўднаму і не расьцьвіў, бо быў у 37-м выкрыты як вораг народу, зламаны, растаптаны і расстраляны, справа закрытая і крый цябе божа думаць пра тое, у каго ён мог бы вырасьці і якія адкрыцьці зрабіць у сваіх тэкстах.

У беларускай літаратуры ён застаўся як вечны клясык-пачатковец, аўтар ня надта цікавых вершаў і старанна напісаных апавяданьняў, але перадусім паэмы «Босыя на вогнішчы» — гэтае апісаньне жудаснай беларускай ёгі, у якім сам рытм верша нагадвае танец голых ступакоў на гарачым вугольлі, сталася вяршыняй творчасьці Чарота, той галавой, скочыць вышэй за якую ўдаецца адзінкам.

Грэцца ля вогнішча, на якім танчаць босыя — ці не разгадаў бальшавік Чарот тут сапраўдную сутнасьць сваіх паплечнікаў, ці ня з гэтых вершаў закраўся ў ягоную творчасьць гаючы, але дужа небясьпечны з увагі на час сумнеў?

Тухне вогнішча ў крыві,
Песьню іграйце: „дзінь-дзі-ві“!
Каго зловіш — разарві,
Хто ня наш — таго даві...

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Абутыя на папялішчы

🎧 Слухайце песню на верш Міхася Чарота - Спявай мне, дзяўчынка

📚 З творчасьцю паэта можна пазнаёміцца на knihi.com

▶️ Глядзіце таксама - Міхась Чарот. Адкрытая лекцыя Ганны Севярынец.

@supermova #мова #чарот #паэзія #нерастраляныя #рудзенск

Супер Мова

07 Nov, 19:02


А раптам людзі ніхто — гэта мы?
Не безумоўна не мы.

🥳 7 лістапада 1913 - нарадзіўся Альбэр Камю, вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Альбэр Камю Чужаніца

СССР быў вельмі раздражнёны лютай міжнароднай кампаніяй, якую праводзіў Камю, абураны савецкім уварваньнем ў Вугоршчыну

4 студзеня 1960 году Альбэр Камю загінуў у аўтамабільнай катастрофе. КГБ спрабаваў выдаць забойства за няшчасны выпадак. На пахаваньні Камю адкрыта казалі, што аварыя была падстроеная.

📝 Чытайце артыкул — Прысуд вынесены ў Маскве. Ці быў Альбэр Камю забіты КГБ?

Чалавек Ніхто слухаў Sonic Youth
І чытаў Альбэра Камю.

“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто -
Гэта ты?..”
Не, безумоўна, ня ты…

🎵 Слухайце супер экзыстэнцыялістычны трэк VOLSKI - Čałaviek Nichto

@supermova #мова #камю #літаратура

Супер Мова

07 Nov, 15:10


7 лістапада

Па тэлевізары упарта
Віншуюць зь сёмым лістапада
І паўтараюць "Ленін, Сталін".
Сваім вы Сталіным дасталі!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Туман, прамоклыя альтанкі,
Па плошчы ціха едуць танкі.
У тэлевізары Дзяржынскі,
Нам без Дзяржынскага пажыць бы!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Для кагосьці рэвалюцыя - маўзэр і наган,
Для кагосьці рэвалюцыя - душэўны стан,
Для кагосьці рэвалюцыя - калектыўны дурман.
Для кагосьці рэвалюцыя - спосаб зарабіць,
Для кагосьці - нагода выпіць і закусіць,

Для кагосьці рэвалюцыя - сьвятло, што ў цемры гарыць.

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

🎵 Слухайце Крамбамбуля — 7 лiстапада

@supermova #мова #музыка #песьнядня

Супер Мова

06 Nov, 17:02


https://youtu.be/Ji1d9uGISf4?si=CpQ1Tan4FOYwYS4P

Супер Мова

06 Nov, 11:00


Леанард Ходзька

🥳 6 лістапада 1800 — нарадзіўся Леанард Ходзька (в. Аборак, Маладзечанскі раён) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.

Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Член таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам.) 3 1819 сакратар кампазітара М. К. Агінскага.

У 1822 годзе, пасля жорсткай расправы над удзельнікамі таварыстваў філаматаў і філалетаў, князь Міхаіл Агінскі разам са сваім сакратаром пакідае родныя краі і з’яжджае ў Эўропу. Пасля чатырохгадовага знаходжаньня ў Нямэччыне, Італіі, Бельгіі, Галандыі і Англіі, у 1826 годзе Леанард Ходзька прыязджае жыць у Парыж. У Парыжы ён паслядоўна працуе бібліятэкарам Сарбоны, затым бібліятэкарам у Сент-Жэнеўеў і бібліятэкарам у Дэпартаменце адукацыі ў Парыжы.

Напярэдадні 12 лютага 1830 года арганізаваў вялікую дэманстрацыю ў Парыжы, з нагоды гадавіны з дня нараджэньня Тадэвуша Касцюшка з удзелам Мары Жазефа дэ Ла Фаета і Віктора Гюго.

Леанард быў сакратаром парыжскага Таварыства Літвы і Рускіх зямель. Разам з Іаахімам Лялевелем уваходзіў у склад кіраўніцтва Польскага нацыянальнага камітэта.

▶️Глядзіце ПРОСТА ГІСТОРЫЯ — Паўстаньне 1831 г. і Напалеон – спробы аднавіць незалежнасьць

@supermova #мова #гісторык #паўстаньне

Супер Мова

05 Nov, 17:01


ЧЫМ ЗАМЯНІЦЬ У РОДНАЙ МОВЕ САВЕТЫЗМ “МЕРАПРЫЕМСТВА”?

Мерапрыемства — слова ў беларускай мове не было да 1920-х гадоў. Прычым заходнебеларуская традыцыя ня ведала яго, зьявілася яно ў БССР для апісаньня рэаліяў камунізму. Савецкі дасьледнік лексыкі беларускай савецкай мовы Арцём Баханькоў сьведчыць, што гэта калька расійскага слова мероприятие.

За словам мерапрыемства можа хавацца імпрэза, фэст, сьвята, урачыстасьць, канцэрт, вечарына, падзея, зборка, вандроўка — па-беларуску называйма кожную падзею яе адметным імем.

У расійскай мове эпохі Даля гэтае слова было толькі пра дзеяньне: Мѣропрія‌тіе ‘дѣйствіе того, кто принимаетъ какія-либо мѣры...’, напрыклад, “законодательное мероприятие”, “экономические и агрономические мероприятия”. І ўсё.

Расійскі выраз принять меры, ад якога і пайшло мероприятие, скалькаваны з францускага. А які будзе яму беларускі адпаведнік?

Часам у агульным значэньні грамадзка-сьвяточнай падзеі ўжываюць слова імпрэза. Яно з паходжаньня лацінскае, у старабеларускай мове азначала задуму, нейкае пачынаньне; імпрэзаю была, скажам, помста некаму. Сучаснае значэньне слова імпрэза як ‘арганізаваная, як правіла, культурная ці спартовая падзея; забава’ узятае з польскае мовы.

Затое апошнім часам добра пашыраецца іншы лацінізм: ёмістае слова фэст. Пэдагагічны фэст, Крылаты фэст — сьвята цывільнай авіяцыі, дарэчы, у тым самым Музэі народнай архітэктуры і побыту. І, ведама, Дударскі фэст.
Перш фэст азначаў сьвята царкоўнае ці касьцёльнае ў гонар адпаведнага сьвятога, але ў народным ужытку слова перайшло на ўсякае сьвята з кірмашамі й пагулянкамі.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Мерапрыемства (мероприятие) ➞ імпрэза; фэст; захады.

📷 Pan Litoŭski — Чым замяніць у роднай мове саветызм “мерапрыемства”?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

05 Nov, 11:17


Нявысветленая гісторыя Міхала Вітушкі

🥳 5 лістапада 1907 — нарадзіўся Міхал Вітушка (Нясьвіж) — адзін з кіраўнікоў беларускага антысавецкага руху.

Выхаванец Віленскай беларускай гімназіі, Праскага ўнівэрсытэту і Варшаўскай палітэхнікі, у гады вайны ён ствараў Беларускую самаахову на Магілёўшчыне, Смаленшчыне й Браншчыне. Да канца 1950-х гадоў Міхал Вітушка, якога афіцыйна абвясьцілі забітым яшчэ ў 1945-м, узначальваў беларускі Супраціў. У 1948-м ён рэарганізаваў гэты рух у Беларускую вызвольную армію, вядомую таксама як арганізацыя “Чорны кот”.) Дасьледнік тых падзеяў Сяргей Ёрш называе Вітушку адзіным з кіраўнікоў нацыянальных антысавецкіх рухаў Супраціву ў СССР, які выжыў у партызанцы і здолеў захавацца ад савецкіх агентаў на Захадзе.

▶️ Існуе две версіі біяграфіі Вітушкі, адна зь іх фантастычная другая рэалістычная. Абедзьве прадставіў пісьменьнік Анатоль Тарас у відыё.

@supermova #мова #супраціў #вітушка

Супер Мова

04 Nov, 16:01


🤓 4 лістапада 1661 г. адбылася бітва пад Кушлікамі на Полаччыне. Маскоўскім войскам кіраваў Іван Хаванскі, а з боку Рэчы Паспалітай змагаліся маршалак Казімір Жаромскі і ваявода Стэфан Чарнецкі*. Хоць колькасна нашых ваяроў было менш, яны перамаглі.

*Паспрыяла РП харугва Самуэля Кміціча з Аршаншчыны, які стаў правобразам героя ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Супер Мова

04 Nov, 12:01


Перш ён быў беларусам

🌟 4 лістапада 1887 году
ў Капылі нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч – Цішка Гартны, пісьменьнік, выдаўца, кіраўнік першага беларускага савецкага ўраду. Яго закатавалі ў засьценках НКВД – Цішка Гартны загінуў ва ўзросьце 49 гадоў.

Анатоль Сідарэвіч, беларускі літаратурны крытык, публіцыст, гісторык:

“Мы памятаем, што ён быў у шэрагу першых. Мы ведаем, што ў сілу сваіх здольнасьцяў ён паслужыў беларушчыне. Ён быў пралетар? Але ён заслужаны перад Беларусьсю пралетар. Ён быў камуністам? Але ніхто ня будзе аспрэчваць, што перш ён быў беларусам”.

Жылуновіч пачаў друкавацца ў “Нашай Ніве” з 1908 году. Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913 годзе. Ён прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе ў 1917 годзе яе прадстаўнік Беларускай сацыялістычнай грамады.

Цішка Гартны быў рэдактарам першай беларускай бальшавіцкай газэты “Дзяньніца”. У 1921 годзе ён наладзіў выданьне беларускіх кніг, стаў рэдактарам газэты “Савецкая Беларусь”, выдвінуў ініцыятыву стварыць літаратурнае аб’яднаньне і часопіс “Полымя”.

📰 Чытайце артыкул — 20 фактаў пра Зьмітра Жылуновіча

У 1931 годзе Жылуновіча выключылі з ВКП(б) з фармулёўкай “за сувязь з нацдэмаўскімі і фашыстоўскімі элемэнтамі”. У 1936 годзе яго арыштавалі, а праз год перавялі ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе ён памёр. Паводле афіцыйнай вэрсіі – ад гангрэны лёгкіх, паводле іншых – здзейсьніў жыццё самагубствам альбо быў забіты супрацоўнікамі НКВД.

▶️ Глядзіце Адкрытую лекцыю Васіля Дранько-Майсюка — Цішка Гартны (1887-1937)

Цішку Гартнага пахавалі на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. Ён быў цалкам рэабілітаваны ў 1987 годзе. У 1938 годзе жонку Цішкі Гартнага асудзілі як “члена сям’і здрадніка радзімы”. Разам з маці была асуджана і дачка Жылуновіча Галіна – іх адправілі у ссылку і этапавалі ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці на 5 гадоў.

🎞 Як ён расчараваўся ў камунізьме і мэтадах яго ажыцяўляньня, пасьля пачатка рэпрэсый глядзіце ў фільме Купала 2020

@supermova #мова #героі #годна #жылуновіч #гартны

Супер Мова

03 Nov, 16:01


Якуб Колас як надзейны падмурак

🥳 3 лістапада 1882 — нарадзіўся Якуб Колас (засьценак Акінчыцы, цяпер у межах Стоўпцаў) — клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзяяч, перакладнік, пэдагог.

Якуб Колас - ня толькі адна з вяршыняў беларускай літаратуры, але яшчэ і антыкрызісны менеджар Беларусі. Калі робіцца кепска, мы хапаемся за Коласа, як за апошнюю зброю. Безумоўна, «Новая зямля» Коласа - надзейны падмурак, з якога можна чэрпаць дапамогу і сёньня.

▶️Глядзіце Вусы Скарыны — Найлепшыя творы стварыў у турме. "Мой родны кут" і Валадарка.

Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыцьцём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцьця па парадку
Прайсьцi яшчэ раз, азiрнуцца,
Сабраць з дарог каменьнi тыя,
Што губяць сiлы маладыя,
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
Вясна, вясна! не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю,
Цябе навек, вясна, хаваю.


— Вось колькі надрываў і трагічных падтэкстаў адразу ў гэтай ідылічнай карціне: вязень, для якога Беларусь — сынонім свабоды, выгнанец, для якога Беларусь — сынонім духоўнага вяртаньня на радзіму, і нарэшце чалавек, праз якога па-жывому падзялілі яго ідэальную Беларусь. Усяго гэтага я і блізка не вывучаў у савецкай школе. Мне расказвалі прапагандысцкую байку пра тое, што «Новая зямля» — гэта сацыяльны твор, бунт сялян супраць панскага прыгнёту. Гэтыя інтанацыі, безумоўна, у паэме ёсьць, але гэта далёка ня поўная карціна.

Глядзіце Хадановіча — Якуб Колас - антыкрызісны аўтар для беларусаў

@supermova #мова #колас #зямля #пісьменьнік

Супер Мова

03 Nov, 10:01


Бясплатны курс па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на сайце “Васьмінога”

👀 “Сацыяльна-эканамічная геаграфія” разлічаная на падлеткаў 16-17 год, выкладчыкаў гісторыі Беларусі, геаграфіі і гісторыі.

❗️Прапанаваны курс ёсць альтэрнатывай афіцыйнаму падручніку ў Рэспубліцы Беларусь.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія — гэта:

◼️ Cвоеасаблівая энцыклапедыя ведаў пра сучаснае чалавецтва ў пераважнай большасці вымярэнняў.

◾️ Cкладовая частка агульнай геаграфіі, якая вывучае прасторавыя адносіны паміж чалавечымі супольнасцямі, палітычнымі адзінкамі, культурамі, эканомікамі ў іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

📒Курс складаецца з частак унікальнага падручніка і выкладзены праз файлы pdf.

Прайсці курс можна па спасылцы

👉 Таксама на нашым сайце дасяжныя і іншыя цікавыя курсы!

Васьміног
#васьміногпадтрымаў #курсы

Супер Мова

02 Nov, 14:01


ПРЫМАЦЬ ЗАХАДЫ ЦІ РАБІЦЬ ЗАХАДЫ?

Заканамернае і традыцыйнае ў літаратурнай мове спалучэньне рабіць захады. Як мы робім нейкія хады, так робім і нейкія захады, значыць, дзеяньні, скіраваныя на дасягненьне пэўнай мэты. Сустраканае ў сучасным маўленьні словазлучэньне прымаць захады другаснае: зьявілася яно ў выніку зьмяшэньня двух роўных паводле сэнсу канструкцыяў — рабіць захады і прымаць меры. Пераважна ў пісьмовай, кніжнай мове здараюцца
яшчэ прынамсі тры спалучэньні з разьбіраным тут словам захады: ажыцьцяўляць захады, зьдзяйсьняць
захады і ўжываць захады.

Нашая слухачка ўдакладняе, ці заўсёды выпадае выкарыстоўваць назоўнік захады як абсалютны
сынонім да слова меры. Здаецца, у бальшыні выпадкаў захады дарэчы ў ролі мераў. Можам сказаць
пра надзвычайныя захады, пра захады для бясьпекі, засьцярогі або, скажам, спагнаньня. Зьвярну яшчэ
ўвагу, што ў значэньні захадаў, мераў можна таксама ўжыць словы спосабы і сродкі (напрыклад,
спосабы засьцярогі, спосабы стрыманьня, сродкі ўзьдзеяньня).

На заканчэньне яшчэ раз напамінаю, што назоўнік захады, як правіла, спалучаецца ў нашай мове з унівэрсальным дзеясловам рабіць: мы робім захады для нечага або на нешта.
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Захады, рабіць захады

Юрась Бушлякоў, "Жывая мова", старонка 175.

Прымаць меры ❌️
Прымаць захады ❌️

Рабіць захады ✅️
Ужываць захады ✅️

📷 Pan Litoŭski — ПРЫМАЦЬ ЗАХАДЫ ЦІ РАБІЦЬ ЗАХАДЫ?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

02 Nov, 08:01


Як адзначыць Дзяды ў горадзе.

На пачатку лістапада беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзяды. Свята гэтае мае яшчэ дахрысціянскае паходжанне, звязанае з першабытным культам шанавання продкаў. Галоўнымі лічыліся восеньскія Дзяды, ці асяніны, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.

2 лістапада у беларускім календары Дзень ушанавання памерлых – таксама вядомы пад назвай Дзяды.

❗️ У першыя гады незалежнай Беларусі гэты дзень нават быў выходным.

Чэк-ліст ад «Будзьма беларусамі!»:

1. Па магчымасці схадзіце на могілкі
(бо восеньскае Дзяды дамашняе сьвята, на могілкі абавязкова трэба патрапіць на Радаўні́цкія Дзяды́)
2. Прыбярыцеся ў хаце
3. Прыгатуйце святочны стол – так званую «Дзедаву вячэру»
4. Перад пачаткам вячэры запаліце свечку і запрасіце Дзядоў да сябе
5. У час вячэры разам успомніце сваіх продкаў
6. Пасля вячэры скажыце:
Святыя дзяды
Зляталісь сюды,
Есці — пад`елі,
Піць — напіліся,
Чэсць і слава вам!
Цяпер скажыце нам,
Чаго вам трэба?
А лепей:
Ляціце ў неба!

7. Не прыбірайце са стала пасля вячэры
8. Памятайце і шануйце сваіх Дзядоў, каб быць моцнымі і цвёрда стаяць на сваёй зямлі

📝 Чытайце артыкул — Як адзначыць Дзяды ў горадзе

@supermova #мова #дзяды

Супер Мова

01 Nov, 16:01


📅 2 і 3 лістапада фестываль PRADMOVA запрашае на насычаныя анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook

▪️ Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

▪️ Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік «Пад асобнымі коўдрамі» і раман «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».

▪️Голя з Ополя і Вольга Касцюк правядуць дыскусію “Декаланізуй сваю мову, культуру і сябе”.

▪️ Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў.

▪️ Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне.

▪️ Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса “Топас” “Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”.

🤍

Глядзець праграму

Супер Мова

01 Nov, 13:01


Чужая бацькаўшчына.

🥳 1 лістапада 1933 - нарадзіўся Вячаслаў Адамчык (в. Варакомшчына, Дзятлаўскі раён), беларускі пісьменьнік.

Раман “Чужая бацькаўшчына” адкрыла мне некалі ня толькі й ня столькі вобраз заходнебеларускае вёскі, аб чым гаварылася ў падручніках. Яна адкрывала душу беларускага народу, наканаваньнем якога сталася быць жывой і пакутнай мяжой паміж Захадам і Усходам.

Калі казаць наагул, то таленавіты мізантроп для мяне пераважыць безьліч чалавекалюбівых пасрэднасьцяў. Аднак я перакананы, што Вячаслаў Адамчык больш за ўсё ненавідзеў тых і таго, хто перакрываў нашым душам неабходнае для жыцьця вольнае беларускае паветра.

Памятаю, зь якой роспаччу й болем на адным з паседжаньняў Рады Саюзу пісьменьнікаў ён казаў, што ўжо шмат дзён ня бачыў над цэнтральным сталічным праспэктам аніводнай беларускамоўнай “расьцяжкі”.

Яго сыны Уладзімер і Міраслаў, больш вядомыя як пісьменьнікі Адам Глёбус і Міраслаў Шайбак, сваім коштам усталявалі ў гонар бацькі на доме № 12 па праспэкце Францішка Скарыны мэмарыяльную дошку.

🗽 З артыкула Ўладзімера Арлова - Імёны Свабоды

Глядзіце інтэрв'ю з пісьменьнікам — Успаміны пра Вільню 1938 году.

📚 З творчасьцю Вячаслава Адамчыка можна пазнаёміцца на knihi.com

@supermova #мова #гонар #адамчык #літаратура

Супер Мова

01 Nov, 10:01


Вынь ды пакладзі на народную справу!

1 лістапада 2002 пачата будаўніцтва Нацыянальнай Бібліятэкі ў Менску.

Вось, напрыклад, стаўленьне да беларускага помніка брацкаму марсіянскаму народу, якім, без сумневу, ёсьць будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Здаецца, менчукі зь ёй зьмірыліся і нечалавечым намаганьнем волі прымусілі сябе яе палюбіць. Рэдка ад каго цяпер пачуеш пра чупа-чупс і пра дай бог памяці якое там месца ў сьпісе самых выродлівых пабудоваў сьвету; неяк лёгка і нязмушана забылася бессаромнае дзяржаўнае вымаганьне грошай у насельніцтва, дзесяць гадоў таму, калі ніхто не пытаўся, ці няма ў цябе алергіі на ромбакубакатаэдры — вынь ды пакладзі на народную справу.

Аўтар гэтых радкоў, зрэшты, у той час ні шэлега ня здаў на бібліятэку, не таму, што не спачувае дзецям Германіі, а проста так, з пратэсту — і яму нічога за гэта не было. Іншыя здавалі — і цяпер могуць з поўным правам пазіраць на такіх, як аўтар, зь нетраў свайго дыямэнта, з вышыні сямідзесяці трох мэтраў і з пачуцьцём унутранай перавагі.

Забыліся, сьцішыліся размовы пра тое, што яна ня сёньня, дык заўтра «патоне, патоне, патоне ў балоце» — і таму яе падмарожваюць зьнізу. Пра тое, што яна парушае гармонію гарадзкога аблічча — на фоне абсалютна вар’яцкай эклектыкі, якая цяпер пануе ў Менску, Нацыянальная бібліятэка ўжо нічога ня можа парушыць, бо не засталося што парушаць.

Яна магла выглядаць зусім па-іншаму — і дражнілі б яе зусім інакш. Магла мець форму разгорнутай кнігі, падковы на шчасьце, злавеснага бабілёнскага зікурата, чаркі аглаблёвай...

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Крышталь ведаў, алмаз маўчаў

У новым выпуску «Каля Культуры» Мікіта Моніч працягвае знаёміць нас з архітэктурай Беларусі і крыніцамі, зь якіх можна даведацца пра яе гісторыю, стылі і індывідуальнасьць.
На гэты раз Мікіта шчыра параіць онлайн-плятформы, дзе, сярод іншага, можна знайсьці 3000! старонак тэксту з ілюстрацыямі пра архітэктуру роднай Беларусі, а таксама мноства іншых цікавых ацыфраваных друкаваных матэрыялаў, вартых увагі і дэталёвага вывучэньня.

▶️Глядзіце — Беларускi стыль. Гартаем кнiжкi пра архiтэктуру

@supermova #мова #каляндар #бібліатэка

Супер Мова

31 Oct, 17:00


Адкуль пайшоў Гэлаўін і што ён мае агульнага з Днём усіх сьвятых і Дзядамі?

Карані ж Гэлаўіну – у традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі, а менавіта – у кельцкім паганскім свяце Самайн, якое адзначалася 31 кастрычніка. Кельты дзялілі год на лета і зіму, светлую і цёмную паловы. Самайн святкаваўся напрыканцы збору ўраджаю і азначаў канец лета і пераход на цёмную палову года. Сама назва «самайн» азначае – «канец лета».

Сьвята, хоць і было сельскагаспадарчым, моцна зьвязанае з духоўным сьветам. Кельты верылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада сьвет мёртвых прыадчыняе дзьверы і на зямлю пранікаюць духі. Да распаўсюду хрысьціянства людзі імкнуліся ў гэты дзень залагодзіць злых духаў, абараніць сябе і сваю сямʼю. Мужчыны разводзілі вогнішчы і апраналіся ў зьвярыныя шкуры, каб адпужнуць нячыстую сілу. Вугельчыкі ад рытуальных вогнішчаў потым распальвалі дома, каб агонь ахоўваў хату. Жанчыны гатавалі пачастунак для душаў продкаў і пакідалі на парогах дамоў.

Чым падобныя Гэлаўін і Дзяды?

У беларускім народным календары ёсьць дзень, падобны да старажытнага ірляндзкага Самайну. Гэта Дзяды – дзень успаміну памерлых продкаў. Раней на працягу году такіх дзён было шмат, аднак паступова за Дзядамі замацавалася 2 лістапада.

Традыцыі Дзядоў падобныя да паганскіх звычаяў ірляндцаў. Беларусы таксама раней рабілі ў гэты дзень усё, каб залагодзіць душы сваіх продкаў, каб яны не наслалі на іх няшчасьці і нэўраджай на наступны год, і сьляды гэтых традыцыяў застаюцца і сёньня.

Спрадвеку ў гэты дзень беларусы ладзілі вячэру ў памяць аб памерлых сваяках. На стол ставілі дадатковую талерку для душаў продкаў, а на ноч пакідалі ежу. Таксама на Дзяды мыліся ў лазьні і пасьля пакідалі крыху вады і венік – таксама для памерлых блізкіх.

Пасьля таго, як душы продкаў памыліся і паелі, іх трэба было павесяліць, таму ладзілі танцы і сьпевы.

На Дзяды наведваюць могілкі, прыбіраюца на магілах памерлых сваякоў, пакідаюць на іх пачастункі і запальваюць лямпадкі.

📰 Чытайце артыкул — Адкуль пайшоў Гэлаўін...

Жыцьцё як жах, Жыцьцё як жах
Жыцьцё — прывід, У цемры шафы
Жыцьцё — сансара павукоў:
Нараджэньне, сьмерць. і зноў


⚫️ Слухайце Piatla Prychilnaści — Жах

@supermova #мова #гэлаўін

Супер Мова

31 Oct, 14:02


ЧАГО ВУЧЫЦЬ? (Язэп Лёсік)

З дзеясловамі: вучыць, вучыцца, навучыцца, слухаць, напр.: Навучайцеся муштру добрага. Лепей дома цэпам бухаць, як на вайне муштраў слухаць. Трэба яго розуму навучаць. Не даюць мне веры (расейск. «не верят мне»). Пусьці, пусьці, маці, гуселек паслухаць і песенек наўчыцца! Ня пушчу, дзіцятка, гуселек слухаць і песенек вучыцца: тыя цябе гуселькі маладу з ума зьвядуць.

Але пры гэтых дзеясловах можа быць і давальны склон, напр.: Будзем сына пісьму вучыць, а дачушку шоўкам шыць. Ты рады просіш? Вот табе мая рада: ня трымай дзяцей пры сабе, бо сьпесьцяцца, разгультаюцца, а аддай іх лепей у навуку: кола людзей патруцца - рабоце навучацца. Аддалі вучыцца кавальству - прыбыльная работа; аддалі вучыцца сталярству, бандарству – дзятлы к бандарству здольны (з казкі).
————————————————————————
Адгэтуль ужо прыслоўі ў форме давальнага склону прыметніка з «па», напр.: Паруску, папольску, панямецку, пагультайску, часам у поўнай прыметнікавай форме: пакашачаму, пачалавечаму. Што за панове, што за сватове – паруску, ходзяць, папольску мовяць? Гэты Марцін Глінскі навучыўся гаварыць пакашачаму, а кот навучыўся гаварыць пачалавечаму (з казкі). Ёсьць прыслоўе з «па» ў форме роднага склону: палатыні. Такім парадкам пабеларуску можна сказаць: «І чужому навучайцеся, і свайго не цурайцеся». «Вучыцца беларускае мовы» (родны склон) і - «вучыцца беларускай мове» (давальны склон).
———————————————————

☆ Я вучу (чаму?) беларускую мову
☆ Я вучу (чаго?) беларускае мовы

Чаму яе вучылі ў тэхнікуме — давальны склон
☆ Чаго яе вучылі ў тэхнікуме — родны склон

☆ Шмат чаму трэба вучыць — давальны склон
☆ Шмат чаго трэба вучыць — родны склон

☆ Будзем вучыцца ў іх дысцыпліне — давальны склон
☆ Вучыцца дысцыпліны — родны склон

☆ Вучылі іх мужнасьці і адвазе — давальны склон
☆ Вучылі мужнасьці і адвагі — родны склон

☆ Навучае гэтаму — давальны склон
☆ Навучае гэтага — родны склон

☆ Навучае справе — давальны склон
☆ Навучае справы — родны склон

☆ Многаму навучыцца — давальны склон
☆ Многага навучыцца — родны склог

☆ Нічаму не навучыць — давальны склон
☆ Нічога не навучыць — родны склон

📷 Pan Litoŭski — Чаго вучыць Язэп Лёсік беларусаў?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

26 Oct, 13:01


Псальмар дэфармаванай Беларусі.

🥳 26 кастрычніка 1959 - нарадзіўся Анатоль Сыс (в. Гарошкаў, Рэчыцкі р-н), беларускі паэт.

Анатоль Сыс лічыў, што беларуская мова павінна стаць дзяржаўнай у рэспубліцы, а ўсе праграмы аб разьвіцьці двухмоўя ў Беларусі называў «працягам той дывэрсыі, якую задумаў яшчэ Сталін са сваімі марыянэткамі». Як вынік, Сыс забараніў перакладаць свае вершы на расейскую мову да часу, пакуль беларуская мова ня стане раўнапраўнай сярод усіх моваў СССР.

▶️Глядзіце Haroshak — Анатоль Сыс

©️ «Сьвята Сыса — гэта калі нехта ў кнігарні купляе яго кнігі, альбо нехта на канцэрце сьпявае песьні на яго словы. Так, гэта сумны дзень для ўсёй беларускай культуры, вельмі сумны. Таму што Сыс адзін з найлепшых паэтаў, якіх я наогул ведаў». - Адам Глёбус

©️ «Такіх, якім быў Анатоль Сыс, — адзінкі. Пройдзе час, і Сыс будзе культавай асобай для Гомельшчыны, як Караткевіч для Віцебшчыны, Купала для Меншчыны» - Язэп Янушкевіч.

📕 Чытайце Мельнікаў Андрэй — Анатоль Сыс — псальмар дэфармаванай Беларусі

Песьні на вершы Анатоля Сыса можна пачуць у выкананьні такіх творцаў, як Аляксандар Памідораў, Андрэй Мельнікаў, Кася Камоцкая, Вальжына Цярэшчанка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Эдуард Акулін, Антось Звычайны, Міхаіл Рубін; дуэта Сяржука Доўгушава і Алеся Ясінскага; гуртоў Новае Неба, Палац, Ilo&friends, Чырвоным па Белым, BosaeSonca, Znich і іншых.

📝 Чытайце артыкул — 10 песень на словы Анатоля Сыса

Нам мова далася крывёю
ды выпаленымі вачыма,
хавалі яе, як зброю,
насілі, як горб за плячыма.

Сяклі яго гострай шашкай,
да костак нагайкай білі
і царскай і зверху, ласкай,
ды мы яго ўсё ж любілі...

✍️ Анатоль Сыс - Маналог Кастуся Каганца

@supermova #мова #гонар #сыс #гарошкаў #паэзія

Супер Мова

26 Oct, 10:01


Таленавіты скульптар і адважны змагар за волю.

🥳 26 кастрычніка 1810 — нарадзіўся Генрых Дмахоўскі — скульптар і палітычны дзяяч. Вядомы таксама як Генры Д. Сандэрс.

Пасьля сканчэньня прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту далучыўся да паўстанцаў у Рэчы Паспалітай, а пасьля паразы паўстаньня эміграваў у Францыю.

19 сакавіка 1833 у складзе паўстанцкіх сіл распачаў партызанскія дзеяньні на мяжы Расейскай імпэрыі. Паўстаньне правалілася, Дмахоўскі быў вымушаны адступіць на Палесьсе, а затым на Валынь. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю (на тэрыторыю Аўстрыйскай імпэрыі). Аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да зьняволеньня ў крэпасьці Куфтайн. Генрых адбыў у ёй з 1834 па 1841. Пасьля вызваленьня з турмы Дмахоўскі накіроўваецца ў Францыю і вучыцца ў мастацкай школе, наведвае майстэрні вядучых скульптараў.

У 1846 удзельнічае ў вулічных баях у Львове. У 1852 ён апынаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынка кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэфэрсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касьцюшкі. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША.

▶️Глядзіце Імя і лёс — Генрых Дмахоускі

Калі паміраюць жонка і дзеці Дмахоўскага ў Амэрыцы - вяртаецца ў Вільню і адкрывае скульптурнае атэлье. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура сьвятога Ўладзіслава для віленскай катэдры, помнік Уладзіслава Сыракомлі.

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён загінуў 26 траўня 1863 году каля фальварку Парэчча пад Докшыцамі ў адным зь першых баёў з царскімі войскамі. Пахаваны на старажытных могілках каля аднайменнай вёскі (цяпер — Бірулі Докшыцкага раёну).

📝 Чытайце артыкул — Генрых Дмахоўскі — сусветна вядомы скульптар

@supermova #мова #паўстаньне #мастацтва #скульптура

Супер Мова

25 Oct, 16:02


Cэкс мае значэньне.

🎊 25 кастрычніка 1919 - нарадзілася Бэатэ Узэ, заснавальніца сэкс-шопінгу

Кіндэр, кюхе, кірхе (дзеці, кухня, царква). Яна расла ў часы, калі ад жанчыны патрабавалася не пакідаць гэты зачараваны трохкутнік і пачувацца пры гэтым шчасьлівай. А ёй, звар’яцелай Еве, заўжды хацелася зрабіць штосьці гэтакае. Сунуць галаву ў мёртвую пятлю, каб адчуць, што яна, Бэатэ Узэ, насамрэч жыве.

Напрыклад, яшчэ падлеткам скочыць з даху бацькоўскага дома, прывязаўшы да рук крылы — Ікар у спадніцы замест парашута. Таго, што там, пад спадніцай, яна не саромелася, яна ўжо дзіцём любіла і ведала сваё цела: бацькі Бэатэ лічылі, што гэта важна — і час паказаў, што не памыляліся. Учынак за ўчынкам яна сьцьвярджала сваё права на адрэналін. Атрымала ліцэнзію пілёта, скончыўшы перад гэтым курсы хатніх гаспадыняў. Лётала пад варожымі кулямі, лавіруючы між анёлаў. Вывезла на перагружаным самалёце сына і параненых салдатаў з абложанага Чырвоным войскам Бэрліну. Перамагла рак...

Ну, і адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп. Удзячнае чалавецтва магло забыць усе подзьвігі, але толькі ня гэты.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Рэвалюцыя зьнізу

Секс з'яўляецца найважнейшай сферай жыцця мужчыны і жанчыны. Ён выяўляе сапраўдную чалавечую сутнасць: жарсці, агрэсію, комплексы, паталогii ды шмат іншага.

Гэта такая самая натуральная з'ява, як і харчаванне, якое ўключае ў сябе не толькі фізіялагічны працэс, але і культуру спажывання, традыцыі, нацыянальную кухню. У сексе кожная нацыя стварае той тып адносінаў, які больш зручны для яе адпавядае тэмпераменту і умовам жыцця.

📕 Чытайце больш у кнізе - Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.

🔞 Глядзіце Паўгадзіны кардыё — Нацыянальная поза беларусаў, Камісаранка і Вітаўт, шмаравідла і ласкацень

@supermova #мова #каляндар #сэкс

Супер Мова

25 Oct, 12:02


Беларуска-гішпанскі Блуканец.

🥳 25 кастрычніка 1934 — нарадзіўся Карлас Шэрман (Мантэвідэа, Уругвай) беларуска-гішпанскі лацінаамэрыканскі перакладчык, літаратар і праваабаронца, ганаровы віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру. Нарадзіўся ва Ўругваі.

У 1956 годзе сям’я Шэрманаў, паверыўшы ў савецкую прапаганду пра добрае жыцьцё ў «краіне Саветаў», пераехала ў СССР і пасялілася ў Беларусі. Карлас Шэрман дасканала авалодаў беларускай мовай і стаў загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага сэктару Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі.

Карлас Шэрман, які быў асабіста знаёмы з Габрыэлем Гарсія Маркесам, пераклаў на беларускую мову аповесьць Маркеса «Неверагодная і смутная гісторыя пра наіўную Эрэндзіру і яе бессардэчную бабулю» і раман «Каханьне падчас халеры».
Да таго ж Карлас Шэрман склаў зборнікі беларускіх перакладаў выбранай лірыкі Фэдэрыка Гарсія Лёркі, Пабла Нэруды, Нікаляса Гільена, Габрыелі Містраль, а таксама анталёгію кубінскай паэзіі.
Дзякуючы Шэрману па-гішпанску загучалі беларускія аўтары Янка Купала, Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і інш.

📕 Набыць кнігу — “Блуканец”

“Блуканец” — перадсьмяротныя мэмуары Карласа Шэрмана, падсумаваньне 12-гадовага досьведу працы на пасадзе віцэ-прэзыдэнта Беларускага ПЭНа (1989 — 2001). Пабудаваная як дзённік камандзіровак аўтара па сьвеце, кніга ў той жа час адлюстроўвае ўвесь жыцьцёвы шлях Шэрмана, праз эпохі і кантынэнты. Усходняя Эўропа і Лацінская Амэрыка — геаграфічныя полюсы аповеду. Асабістае ў кнізе шчыльна пераплеценае з грамадзкім, «маркесаўская» манера пісьма спалучаецца з назіраньнямі над сучаснымі Шэрману сацыяльна-палітычнымі падзеямі Беларусі.

🎧
Слухайце Падкаст Bellit — Карлас Шэрман «Блуканец»

📰 Чытайце артыкул — 10 фактаў пра Карласа Шэрмана

@supermova #мова #шэрман #літаратура #пераклады

Супер Мова

24 Oct, 16:03


@supermova #мастацтва #жывапіс #некрашэвіч

Супер Мова

24 Oct, 16:01


«Тое, што адбываецца ў нас, – трансфармацыя».

🥳 24 кастрычніка 1973 — нарадзіўся Аляксандр Некрашэвіч (в. Бобрык Пінскага раёна) — беларускі мастак-жывапісец. Працуе на стыку такіх мастацкіх напрамкаў як гістарычны жанр, поп-арт і contemporary art.

⚡️ Прынцып гістарызма ў спалучэньні з навейшымі тэхнікамі і тэхналёгіямі жывапiсу ў творчасьці Аляксандра дае моцны візуальны і псіхалягічны эфекты. Таксама, высокі ўзровень прафэсыйнага майстэрства мастака ўзводзіць яго ў шэраг буйнейшых жывапісцаў сучаснай Беларусі.

Аляксандр Некрашэвіч у працах выражае сваю грамадзянскую пазыцыю:

"...За аснову я ўзяў працу Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва». Тое, што адбываецца ў нас апошнія некалькі дзясяткаў гадоў – калі беларускамоўныя школы зачыняюцца, калі ўжо некалькі пакаленьняў гавораць на «чужой» мове, – трансфармацыя. «Чужыя» герб, гімн, сцяг – яны штучна прыдуманыя, гэта спадчына Савецкага Саюза.
І я выкарыстаў персанажа з фільмаў Рыдлі Скота: Чужы ўсяляецца ў жывога чалавека, у таго б'ецца сэрца, але па сутнасці гэты чалавек – кармавая база для іншага арганізма. Гэтай трансфармацыі і прысьвечаны праект «Чужыя», пытаньне нацыянальнай ідэнтыфікацыі тут ключавое."


📰 Чытайце — «Тое, што адбываецца ў нас, – трансфармацыя»

«Грыбны сэзон» — такую назоў мае постмадэрнісцкі твор беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча, які быў абраны ў фінал італьянскай прэміі Arte Laguna. Малюнак пра ядзерную пагрозу з «Апакаліптычнай серыі» можна будзе ўбачыць на выставе фіналістаў конкурсу сучаснага мастацтва ў лістападзе гэтага году ў прасторы Arsenale Nord у Венецыі.

📰 Чытаце — Аляксандр Некрашэвіч з творам пра ядзерную пагрозу

@supermova #мастацтва #жывапіс #некрашэвіч

Супер Мова

24 Oct, 13:02


Славуты хірург Піншчыны.

🥳 24 кастрычніка 1743 - нарадзіўся Рафал Чарвякоўскі (г.Пінск), беларускі хірург-навуковец, доктар медыцыны.

Заснаваў катэдру анатоміі, хірургіі і акушэрства ды стаў іх першым выкладнікам у Кракаве. Таксама стварыў першы ў Кракаве анатамічны тэатар.

Рафал Чарвякоўскі зрабіў першае ў Кракаве ўскрыцьцё трупа чалавека і праводзіў сшываньне ранаў жывата і кішак, трэпанацыю чэрапа і трахеатамію.

Падчас паўстаньня Касьцюшкі 1794 году быў галоўным лекарам лязарэту пры саборы сьвятога Пятра ў Кракаве.

❗️Агулам выдаў 12 тамоў дасьледаваньняў па хірургіі. Вынайшаў некалькі хірургічных прыладаў і спосабаў умяшаньня. Падрыхтаваў звыш 200 вучняў.

📰 Чытайце — Пра жыццё і працу Рафала Юзафа Чарвякоўскага

@supermova #мова #чарвякоўскі #пінск #хірургія

Супер Мова

23 Oct, 16:01


“Нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці”.

🥳 23 кастрычніка 1975 - нарадзілася Ганна Севярынец (г.Менск), беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца

Ці можа быць кропка ў гісторыі пра тое, як да чалавека прыходзіць родная мова і як ён ідзе да яе?

Так, нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае доўгачаканае золата аляскінскі авантурыст.

Наша мова — не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне. Ці бывае ў гэтым бясконцым тэксце кропка?

📚 З раману Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"

©️ Я хачу нагадаць вам, што рытарычная фігура «брацкі народ» — адна з самых небясьпечных рытарычных фігур у беларускай (і ня толькі беларускай) палітыцы. Пад эгідай гэтага брацтва была тройчы падзеленая Рэч Паспалітая, на некалькі соцень год забароненая беларуская пісьменнасьць і адукацыя, нованароджаная ў 1918 годзе беларуская дзяржаўнасьць была ператвораная ў дэкарацыю, аплочаную крывёй найлепшых сыноў нашай краіны. Я хачу нагадаць вам пра Полацкую Сафію, узарваную Пятром Першым, пра крывавую разьню Івана Жахлівага, калі на нашых землях загінулі сотні тысяч тутэйшых людзей, пра расстрэл 29 кастрычніка 1937 году, калі за адну ноч з санкцыі Масквы былі забітыя больш за 100 беларускіх культурнікаў: грамадзкіх дзеячоў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, журналістаў. Гэта былі ня проста сталінскія рэпрэсіі. Гэта былі маскоўскія рэпрэсіі супраць нацыянальных эліт былой імпэрыі.

©️ Беларусь мае свой уласны шлях да свабоды і незалежнасьці, свой унутраны патэнцыял, сваю гістарычную ўпартасьць, зь якой мы прарастаем праз акупацыі, імпэрыі, унутраныя свары і непаразуменьні. Нас столькі стагодзьдзяў зьнішчаюць, вычэрпваюць з нас то цэбрам, а то чайнай лыжачкай веру ў сябе, у свае ўласныя сілы, у сваю краіну. Але мы ёсьць, і мы будзем.

📕 Чытайце Ігнат Абдзіраловіч — Адвечным шляхам

Я не рэлігійны чалавек абсалютна — фаталіст-не фаталіст, але проста думаю, што мы апынаемся ў тых месцах і ў той час, у якіх мы мусім апынуцца, калі мы жывём свядомае жыццё. Ёсць такая штука — жыццятворчасць.

Калі ты жывёш і ў цябе ёсць нейкія прынцыпы, тваё жыццё складаецца як сюжэт — і ты з яго не можаш саскочыць.

📝 Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага

«Гасцініца Бельгія» — гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядаў у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. У цэнтры рамана — маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных крыніц.

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — «Гасцініца Бельгія»

Новая кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь».

📰 Выйшла новая кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота»

🔵 Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Ганны Севярынец, пакідайце камэнтары й гутарыце зь ёй. Годныя людзі побач!

@supermova #мова #гонар #севярынец #літаратура

Супер Мова

23 Oct, 13:01


ПРЫСЛОЎЕ “ПРЫБЛІЗНА ”. (Язэп Лёсік)

Такога прыслоўя ў беларускай мове няма; гэта нязграбны пераклад расейскага прыслоўя «приблизительно». Пабеларуску замест «прыблізна» трэба казаць так: Гэта было гадоў з дваццаць назад. Воўк як завыў, дык туды зьбеглася ваўкоў нешта з трыццаць. У мяне было рублёў з пятнаццаць.

Сынонімы: прыкладна, арыентоўна, прыпушчальна, бязмáльна, бязмáла, амаль, каля, блізка, нешта, недзе, так, больш-менш, збольшага, на вока.
_______
◆ У другім доме знайшлі раяль. Бязмальна кожны пабарабаніў пальцамі.  (Максім Гарэцкі)

◆ З поля сабраў [мужык] вось Коп пяць бязмала. (Янка Купала)
●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●●
Паводле Язэпа Лёсіка. (Арыгінал правапісу захаваны)
—————————————————————
На жаль, што навачасныя “дзяржаўныя” мовазнаўцы працягваюць савецкую традыцыю перапісваць слоўнікі на ўзор расійскіх слоўнікаў, хоць не было патрэбы выдумляць наватвор, абы людзям “панятна было”.
Зірнем у Беларуска-расійскі слоўнік, 4‑е выданне (Лукашанец, 2012).

Прыблі́зна нареч. приблизи́тельно; прыблізна падлічы́ць — приблизи́тельно подсчита́ть; прыблізна ў во́сем гадзі́н — приблизи́тельно в во́семь часо́в; нара́да прадо́ўжыцца прыблізна два дні — совеща́ние продли́тся приблизи́тельно два дня.

Вось, бачыце. Нязграбна выйшла.

📷 Pan Litoŭski — ПРЫСЛОЎЕ “ПРЫБЛІЗНА”

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

Супер Мова

23 Oct, 10:01


"З Беларушчынай не разбратаўся" — паплечнік Каліноўскага.

🥳 23 кастрычніка 1816 — нарадзіўся Арцём Вярыга-Дарэўскі (Ушацкі раён Віцебскай вобласьці) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру. Удзельнік паўстаньня 1863 г.

Арцём Вярыга-Дарэўскі пра сябе:

«З Беларушчынай не разбратаўся. Гэта мой ідэал». (13.10.1862)

Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму.

⚡️ Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сілаў і часу аддаваў культурна-асьветніцкай дзейнасьці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатар, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Зьбіраў беларускі фальклёр. Пасылаў допісы ў газэту «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» (Вільня), «Słowo» (Пецярбург), часопіс «Ruch muzyczny» (Варшава). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна зьвязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасьць», камэдый «Хцівасьць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы ня знойдзены. Пры жыцьці выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка».

⚡️ У 1861—1862 браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб’ектам пільнага нагляду жандараў. У 1863 адзін з кіраўнікоў узброенага выступленьня на Віцебшчыне. Арыштаваны 6.5.1863, амаль два гады правёў пад сьледзтвам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыцьцёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ.

🗽Чытайце Імёны Свабоды — Арцём Вярыга-Дарэўскі

"Плыві, плыві ты, Дзвіна серабрыста,
Аж там, у сама Балтыйскае мора,
І прыкаціся там, дзе душа чыста
Майго Фядола прападае з гора.
Не страш яго там маімі слязамі,
Ні аб рабятках не кажы худога,
Што па куточках хаджу з сіратамі, −
Не кажы, рэча, а пацеш мілога..."

✍️ Арцём Вярыга-Дарэўскі, "Думка"

📝 Чытайце Dumki — Афарызмы і цытаты Арцёма Вярыга-Дарэўскага

@supermova #мова #краязнаўства #прафэсар

Супер Мова

22 Oct, 16:02


Беларосы на балоце.

💡 Пастаноўшчык аднаго з самых папулярных беларускіх фільмаў, сапраўды народнай камэдыі “Белыя Росы” - народны артыст Беларусі Ігар Дабралюбаў

©️ “Белыя росы” 1983 года – кіно тыпова каланіяльнае. І пры гэтым – фільм амаль культавы. Наш унёсак у савецкую залу кінематаграфічнай славы. Чаму ім ганарыліся раней, збольшага зразумела, чаму цяпер – загадка. Кажуць, ён расказвае пра ўрбанізацыю на Беларусі ў познесавецкую эпоху. Кажуць, што ў ім людзі пазнавалі сябе, фільм гаварыў іх мовай пра іх праблемы. Кажуць, вінаваты яшчэ і зорны склад актораў. Кажуць, сцэнар моцны. Кіно для народа. Таму яго і памятаюць. А экранізацыю Караткевіча ці там “Чужой бацькаўшчыны” – не.

©️ Так, гэта сапраўды фільм пра ўрбанізацыю. Але ці на Беларусі? Дарма што яго здымалі ў Горадні – беларускага там няма зусім. Калі не браць у разлік шыльду на будынку народнага суда з дзвюма памылкамі ў адным слове: “Народны суд Гродзенскай області”.

©️ Горадня і Беларусь у ім выглядаюць так, як маглі б выглядаць ускраіны нейкай расійскай глыбінкі. Тут, вядома, можна сказаць, што аўтары фільма на гэта і намякалі. Або што ў гэтым няма нічога злачыннага – фільм жа пра іншае, пра агульначалавечае. Усё так, ды не так. У ім нават трасянкі не чуваць.

🗓 А што ў ім ня так, чытайце каляндар Бахарэвіча - Мы з Мухтарам на граніцы

Чарговы выпуск праекта “Сто год беларускага кіно” – маркотныя 1980-я. “Беларусьфільм” нарэшце здымае на беларускай, маскоўскія госьцікі ладзяць партызанскае хорар-шоў, вяскоўцы мараць пра цёплую прыбіральню, а на вуліцах – чарговае страчанае пакаленьне. Кіно разьлятаецца на слаба сумяшчальныя плыні. Ну і што? А вось паглядзіце!

▶️Глядзіце Шокінг культ — Якім было беларускае кіно ў 1980-х?

@supermova #мова #каляндар #бахарэвіч #горадня #урбанізацыя

Супер Мова

22 Oct, 12:00


Сьветлы чалавек і выдатны рэжысэр

🥳 22 кастрычніка 1933 - нарадзіўся Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст.

Фільм «Іван Макаравіч» стаў першым беларускім фільмам, які здабыў вельмі прэстыжную ўзнагароду — «Сярэбраную Мінэрву» на 22-м Міжнародным кінафэстывалі дзіцячых фільмаў у Вэнэцыі. Тады рэжысэра ня выпусьцілі на фэстываль у Італію.

📰 Чытайце артыкул — Ігар Дабралюбаў — сьветлы чалавек і выдатны рэжысэр

У 1994 годзе Дабралюбаў здымае змрочны ў сваёй праўдзівасьці фільм "Эпілёг" пра незапатрабаванасьць людзей мастацтва ў пераходным грамадзтве. Фільм для яго аўтара аказаўся прарочым.

Праз год Дабралюбаў бярэ ўдзел у выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня як кандыдат, якога падтрымліваў БНФ. Той грамадзянскі крок Дабралюбава стаў першым і вырашальным крокам да адлучэньня ад прафэсіі ў самым творчым росквіце. Больш Дабралюбаў не паставіў ніводнага фільму. Не дапусьцілі яго выкладаць у дзяржаўныя творчыя ВНУ.

Дабралюбаў марыў зьняць фільм паводле Васіля Быкава "Жоўты пясочак" — ягоную маленькую аповесьць пра тое, як НКВД вязе на расстрэл... Але яго зьняў іншы рэжысэр.

Глядзіце фільм Аляксея Туровіча — "Жоўты пясочак"

“Я ніколі ня думаў, што наступіць момант, калі на маіх вачах разваліцца беларускі кінематограф... Кіно наша – ў сховішчы, якое называецца фільматэкай... Стан справаў з рэжысэрамі на “Беларусьфільме” варты жалю...” - Ігар Дабралюбаў

🎬 Глядзіце незалежнае беларускае кіно на фестывалях:
"Бульбамуві"
"Паўночнае зьзяньне"

@supermova #мова #гонар #дабралюбаў #кіно

Супер Мова

22 Oct, 08:02


Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця!

22 кастрычніка 1944 у Менску адкрыўся музэй Вялікай айчыннай вайны

Недзе да 1947 году Менск і сам па сабе быў неблагім ваенным музэем, якую вуліцу ні вазьмі. Падабраныя проста на менскіх вуліцах трафэі можна было разглядзець на выставах, што ладзіліся проста пад адкрытым небам. Ды ён і цяпер горад-музэй, у якім ня ўсё яшчэ падлічана і ня ўсё схавана пад шкло: то тут бомбу знойдуць, то там снарад... То тут партызана зловяць, то там...

💣 Даведацца, хто насамрэч зруйнаваў Менск і навошта, можна ўзгадаць праз допісы Беларусаў вызвалялі ад іх саміх Частка І і Частка ІІ

У сучасны будынак музэй пераехаў у 1966-м і, як выглядае, гэта не апошняя для яго зьмена жыхарства. Праўда, ягонага перайменаваньня — у музэй ІІ сусьветнай або Музэй беларускіх партызанаў, здаецца, і далей давядзецца чакаць са сьлязамі на вачах і сівізной на скронях. Вялікая Айчынная — і ўсё тут. Хоць са шмайсэра забіся. Хацелася б памыляцца. Але ў Беларусі музэй — больш чым музэй. Ён муза ідэалёгіі і яе грамадзянскі муж...

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Маўзалейнай фарбай

Мы ўсе жывем у казачным горадзе:
Ці то рубінавым, ці то смарагдавым.
І прадказаць спрабуем у чарговы раз,
Чым нас вялікі, жахлівы парадуе.
Гімны над рэчкай плывуць сэрэнадаю...

🎧 Cлухайце Lavon Volski — Najlepšy dla žyćcia

@supermova #мова #каляндар #менск #музэй

Супер Мова

21 Oct, 16:02


Уводзіны ў Фізыку | Навука аб прыродзе

Гэта відэа адкрывае серыю лекцыяў па фізыцы, дзе мы прадстаўляем новы інтэграваны падыход да навучаньня. Наш мэтад закліканы спалучаць розныя прадметы, каб стварыць больш поўнае разуменьне навуковых канцэпцыяў. У гэтай лекцыі вы даведаецеся пра асновы фізыкі і пра тое, як яны зьвязаны зь іншымі дысцыплінамі.

Глядзіце серыю лекцыяў і вывучайце фізыку разам з намі!

https://www.youtube.com/watch?v=smYkQKtv3ms&list=PLOZGurvhFnVtJaZ6jscXo_qnJDVJRDkzJ

🔔 Падпісвайцеся на канал Чалавечая Фізыка, каб не прапусьціць новыя лекцыі.

#фізыка #навучаньне #інтэграваныпадыход #уводзіныфізыка #навука #школьнаяпраграма

Супер Мова

21 Oct, 13:01


Ай-яй-яй, уеду я ў Кітай,
За Вялікаю Сьцяною гэты дзіўны край
!

21 кастрычніка 1950 - Кітай цалкам акупуе Тыбэт

Тыбэт спакон веку быў залежны — дык што жахлівага ў тым, што Кітай чарговы раз «вярнуў сабе сваё»?

Кітай даў тыбэтцам волю, цывілізацыю і дэмакратыю.

За першыя трыццаць гадоў кітаізацыі тут было зруйнавана больш за шэсьць тысяч манастыроў. Больш за мільён тыбэтцаў было забіта за сэпаратызм, контррэвалюцыйныя настроі або проста за неахвоту рабіцца кітайцам.

Жанчынам як грамадзянкам Кітаю было забаронена мець больш за адно дзіця. Кажуць, нязгодныя выпраўляліся на стэрылізацыю.

Усе тыбэтцы былі абавязаныя вучыць кітайскую. Лічыць сябе кітайцамі і забыцца пра ўсіх ламаў ды іншае ламачча старой эпохі.

Гэткая рыторыка — «сабе сваё», «вяртаньне», «узьяднаньне», «спрадвечныя землі» — беларусам знаёмая вельмі добра. А рэпрэсіі... Ну якія там ужо рэпрэсіі?

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Жураўліны крык

Большасьць размаўляе па-кітайску,
Большасьць моцнай ўлады чакае,
Большасьць хоча слухаць казку
Пра жыцьцё шчаслівае ў Кітаі.

🎧 Слухайце самы азыацкі трэк N.R.M. - Кітай

▶️Глядзіце лекцыю — Сакральны Тыбет

@supermova #мова #каляндар #тыбэт #кітай

Супер Мова

21 Oct, 10:01


Краязнаўца з трылёгіі Якуба Коласа

🥳 21 кастрычніка 1876 — нарадзіўся Сяргей Скандракоў (м. Мглін, Бранская в-ць) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.

Аўтар апавяданьня «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Зьбярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» й «Зімовы пэйзаж». Быў знаёмы зь Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімерам Караленкам.

У 1921 г. Скандракоў выкладаў у БДУ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1923-1925 г. быў адказным сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1931 Сяргей Скандракоў быў асуджаны за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» і высланы за межы Беларусі.

📝 Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР — Скандракоў Сяргей

Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылёгіі Якуба Коласа «На ростанях».

@supermova #мова #краязнаўства #прафэсар

Супер Мова

20 Oct, 20:00


Cтопрацэнтны нацдэм.

20 кастрычніка 1885 - нарадзіўся Аляксандар Бурбіс (Вільня), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, актор і рэжысэр. Адзін са стваральнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, аўтар дасьледаваньняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, сельскай гаспадарцы, банкаўскай справе.

Сёньня спаўняецца 137 гадоў ад дня нараджэньня выбітнага дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху і беларускай культуры Аляксандра Бурбіса. Гэта чалавек, які арганічна спалучыў у сваім жыцьці вялікую палітыку і тэатральнае мастацтва.

📝 Чытайце артыкул Аляксандар Бурбіс - Чалавек палітыкі і тэатру

Надзелены талентам артыста і дэкляматара, Бурбіс яшчэ ў 1906 паставіў у фальварку Пятроўшчына пад Менскам першы беларускі спэктакль. Пасьля турмы ён разам з аднадумцамі ўзяўся за арганізацыю беларускага тэатру. У лютым 1910 быў арганізатарам 1-й беларускай вечарынкі ў Вільні. Стаў фактычным кіраўніком Беларускага музычна-драматычнага гуртка (1910–1916), які стаў складовай часткай 1-й беларускай трупы І. Буйніцкага.

Вяршыняй тэатральнай кар’еры Бурбіса была зьдзейсьненая ім у 1915 пастаноўка апэрэты «Залёты» паводле п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча. За ягоныя погляды і дзейнасьць бальшавікі ў 1930-х назвалі Бурбіса «стопрацэнтным нацдэмам».

📝 Чытайце артыкул з серыі "Яны былі першыя" — Аляксандар Бурбіс

@supermova #мова #бурбіс #вільня #тэатар #драматургія

Супер Мова

20 Oct, 19:11


Двойчы кароль Рэчы Паспалітай.

🥳 20 кастрычніка 1677 — нарадзіўся Станіслаў Ляшчынскі (Львоў) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

⚡️ Станіслаў Ляшчынскі стаў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы швэдзкага караля Карла ХІІ. Калі Карла разьбілі пад Палтавай, Ляшчынскаму давялося ўцякаць у Швэцыю, а пасьля ў Францыю.

Здавалася, гэта канец палітычнай кар'еры Станіслава Ляшчынскага, але здарылася наадварот. Кароль Францыі папрасіў Ляшчынскага рукі яго дачкі. Пры падтрымцы Францыі, Станіслаў Ляшчынскі зноў становіцца каралём Рэчы Паспалітай...аднак неўзабаве адмаўляецца ад трону.

🇧🇾 Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Станіслаў Ляшчынскі

@supermova #мова #кароль #ляшчынскі #вкл

Супер Мова

19 Oct, 16:01


Вітаем, сябры! Сёння ў нас пазачарговы выпуск навін! Фінальныя меркаванні журналістаў пра Сталкер 2, гульня падобная на Mass Effect і цікавыя рэлізы бліжэйшых дзён. Запрашаем!

https://youtu.be/YRvQgofIet0

Супер Мова

19 Oct, 12:02


Заснавальнік нацыянальнай крытыкі.

19 кастрычніка 1890 году
нарадзіўся Сяргей Палуян, адзін з самых трагічных пісьменьнікаў у беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя, публіцыст, літаратуразнаўца, заснавальнік нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі.

“Бом! Бом! Прачынайся ад сну, Беларусь! Годзе стагнаць ды жаліцца, жальба нічога не дасьць табе. Уставай! Ідзі будаваць зруйнаваную Бацькаўшчыну! Я бачу, як сьвятлее твой твар, мой родны краю”.

📕 Чытайце КНІГІ ОНЛАЙН — След, вечна жывы. Творы. Успаміны. Прысвячэньні. Даследаваньні

У творчасьці Сяргея Палуяна яскрава прасочваецца праблема экзістэнцыяльнага выбару, асабістага “я”. Пісьменьнік стаяў на вытоках фармаваньня літаратурнай беларускай мовы й прафэсыйнай беларускай крытыкі, актыўна ўплываў на гэтыя працэсы ўласнай творчасьцю.

📰 Чытайце артыкул — Экзістэнцыя выбару Сяргея Палуяна

Палуян працаваў у рэдакцыі “Нашай нівы”, якая аб’яднала вакол сябе нацыянальную творчую грамадзка-актыўную інтэлігенцыю. Менавіта асоба Сяргея Палуяна паўплывала на фармаваньне паэтачныга таленту Максіма Багдановіча ☀️.

Ён напісаў артыкул «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзыі на кнігу «Другое чытаньне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа, стварыў зборнік твораў «Лісты ў будучыню», склаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей. Янка Купала прысьвяціў Сяргею Палуяну паэму «Курган», Максім Багдановіч - першы й апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок».

📕 Набыць кнігу «Сяргей Палуян. След, вечна жывы»

🙏 Жыцьцё Сяргея Палуяна скончылася трагічна – ён зьдзейсьніў самагубства. Па ўспамінах сучасьнікаў, “зачараваньне сьмерцю” авалодала маладым пісьменьнікам задоўга да зьдзяйсьненьня яго фатальнай задумы.

📰 Чытайце артыкул — Новая загадка Сяргея Палуяна?

@supermova #мова #гонар #палуян #літаратура

Супер Мова

19 Oct, 08:00


Самы ўплывовы рух у краіне.
І гэта прызнавалі нават ворагі.

🎠 19 кастрычніка 1988 па прапанове З. Пазняка быў створаны аргкамітэт Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» - грамадска-палітычнага руху за пераўтварэнне грамадства і адраджэнне беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, развіццё культуры ды за фактычную дзяржаўную незалежнасць Беларусі.

©️ Ці здарылася неверагоднае, і народ пачаў нарэшце разьбірацца — як разьбіраецца ў грыбах: хто бэнээфавец, хто «сведаміт», хто багема, а хто гранты адпрацоўвае?

©️ А пачыналася ўсё так прыгожа. 19 кастрычніка 1988 году ў менскім кінакасьцёле... то бок у Доме кіно, які да таго быў касьцёлам і потым зноў ім зрабіўся, адбываўся ўстаноўчы сход Таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі». Які ператварыўся ў арганізацыйны сход па стварэньні яго самага — Беларускага народнага фронту. Быкаў. Пазьняк. Танк. Дзясяткі іншых людзей-легендаў. Ажно страшна — страшна прыемна! — робіцца, што некаторых зь іх усё яшчэ можна пабачыць жыўцом і нават — пры жаданьні — атрымаць ад іх віртуальную аплявуху.

©️ Тады за словам «бэнээфавец» стаяла сіла. Не тупая сіла ўлады, а сіла духу. Вось жа патасна, а? Цьху. Але гэта цяпер са словаў «сіла духу» можна пасьмяяцца: як жа ж, іранічнаму і радаснаму пакаленьню дух падаецца занадта ірацыянальным, і сіла цяпер у слабасьці; а тады безь яго было ня выжыць. Гэта адчувалася ў самім паветры, якое «сьвядомыя» беларусы неабачліва дзялілі з «камуністамі і акупантамі». Тады ня ведаць, што гэта такое: Фронт (фронт-фронт-фронт!), было немагчыма, бо за некалькі гадоў ён ператварыўся ў, бадай, самы ўплывовы рух у краіне. І гэта прызнавалі нават ворагі.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Лірыка фронту

Васіль Быкаў: «Дарагія таварышы! Вядома, арганізацыя, якую мы стварылі, зьяўляецца сугуба дэмакратычнай, і ўсе кардынальныя пытаньні будуць вырашацца дэмакратычным шляхам з удзелам большасьці, але, тым ня менш, значэньне кіраўніка, відаць, так сказаць, будзе вельмі вялізным. Я думаю, што, як кожны кіраўнік, гэта павінен быць асаблівы чалавек. Гэта павінен быць аўтарытэтны чалавек, дасьведчаны, адукаваны. Гэта павінен быць энтузіяст гэтай выдатнай справы, павінен быць аддадзены ідэям дэмакратызацыі і нацыянальнага Адраджэньня. Апроч таго, што вельмі важна, гэты чалавек павінен быць пазбаўлены таго вялізнага недахопу, які ёсьць ва ўсіх нас, які выхаваны ўсімі папярэднімі гадамі, — ён павінен быць пазбаўлены страху. Найперш, страху перад начальствам. І такім чалавекам — я думаю, што вы мяне падтрымаеце, калі я назаву Зянона Станіслававіча Пазьняка».

📰 Чытайце — Утварэньне Аргкамітэту БНФ

@supermova #мова #каляндар #бахарэвіч #бнф

Супер Мова

18 Oct, 16:02


Ян Булгак. "Край дзіцячых гадоў"

Супер Мова

18 Oct, 16:01


Беларусь на фотаздымках Яна Булгака

@supermova #мова #гонар #булгак #фота

Супер Мова

18 Oct, 16:00


Бацька беларускай фатаграфіі.

🥳 18 кастрычніка 1876 году - нарадзіўся Ян Булгак (в.Асташын, Карэліцкі р-н), віленскі фатограф, які значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні. Яго творчасьць лічыцца часткай супольнай культурнай спадчыны Беларусі, Летувы і Польшчы.

Скончыў гімназію ў Вільні. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

Што паслужыла матывам да пачатку творчага шляху?Як гаворыць сямейная легенда, жонка Ганна Хацінская ў 1905 г. атрымала ў падарунак прымітыўны фотаапарат, і Ян дапамагаў ёй друкаваць здымкі. Захоплены вобразамі, якія малявала сьвятло, Ян Булгак заняўся фатаграфіяй. У 1908 годзе ён стварыў сваю фоталябараторыю ў сядзібе Пярэсіцы.

📝 Чытайце — Ян Булгак і яго сядзіба ў Пярэсеке

У 1912 Булгак адчыніў фотаатэлье ў Вільні. Пазней заснаваў Польскі і Віленскі фотаклубы.

📰 Чытайце — Адзін з найвялікшых фотамастакоў XIX стагоддзя і стваральнік віленскай калекцыі здымкаў

Ён вядомы як майстар пейзажнага фота. Фатаздымкі Я. Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя працаў фотамастака.

🎧 Слухайце —
Зянон Пазьняк ля магилы Яна Булгака

Напісаў кнiгі «Мая зямля» (1919), «Эстэтыка святла» (1936), «Дваццаць шэсць гадоў з Рушчыцам» (1939), «Край дзіцячых гадоў» (1942), прысвечаную Наваградчыне. Памёр у 1950 у Варшаве.

📕 Гартайце кнігу — «Край дзіцячых гадоў» з фотаздымкамі Яна Булгака

▶️ Глядзіце відэа — Адраджэньне сядзібы Яна Булгака

@supermova #мова #гонар #булгак #фота

Супер Мова

18 Oct, 10:01


Сынонімы бойні

18 кастрычніка 1905 у Менску адбыўся Курлоўскі расстрэл

"Пачалося ўсё ў станцыйнай залі трэцяй клясы, дзе сабраліся чыгуначнікі, аднак неўзабаве народу ў памяшканьні было ўжо столькі, што давялося перамясьціцца на прывакзальную плошчу. Мітынгоўцы захапілі з сабой стол — але не для таго, каб праламаць ім чэрап губэрнатару, а ў якасьці імправізаванай трыбуны. Запраўлялі мітынгам сьціплы чыгуначны службовец Павел Жаба і чалавек з падазроным прозьвішчам Гамсахурдзі. Жабу давялося пагаварыць асабіста з Курловым — і несанкцыянаваны сход зрабіўся санкцыянаваным. Тут жа разьнеслася вестка пра тое, што Курлоў вызваляе палітзьняволеных. Пачулася ўзьнёслае «ура!», нехта выкрыкнуў «Міліцыя з народам!»..."

"І тады салдатам быў аддадзены загад страляць. У той дзень менскія моргі і шпіталі ўспомнілі, што значыць ненармаваны працоўны дзень. Каля ста трупаў і трыста параненых — здаецца, менавіта гэта называецца бойняй.

❗️Сынонімы: абарона канстытуцыйнага ладу, прадухіленьне масавых беспарадкаў, зачыстка, на стражэ, жэлезам па сьцяклу, навядзеньне парадку на зямлі."

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Слуга цару, айцец салдатам

@supermova #мова #каляндар #менск

Супер Мова

17 Oct, 16:02


Марш супраць інтэграцыі з РФ у падтрымку Незалежнасьці

🇧🇾 17 кастрычніка 1999 — адбыўся Марш свабо́ды, каб супыніць працэс інтэграцыі з РФ.

Мерапрыемства скончылася масавымі сутыкненьнямі дэманстрантаў зь міліцыянтамі і салдатамі ўнутраных войскаў і шматлікімі арыштамі. У розныя моманты шэсьця колькасьць удзельнікаў вагалася ад 20 да 40 тысячаў чалавек.

📝 Чытайце артыкул — Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з расеяй

"1999-2002 гады (як і раней 1996) былі вельмі пагрозьлівыя для незалежнасьці Беларусі. На гэты час прыпадае кульмінацыя нямецка-расейскай палітыкі па ліквідацыі беларускай незалежнасьці. Адзначу схематычна некалькі тычак гэтага пэрыяду."

📰 Чытайце артыкул — ПРЫЙДУЦЬ НОВЫЯ ЛЮДЗІ

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі.

🗽 Чытайце кнігу — «Чаму Беларусь не Расея»

▶️Глядзіце відэа — Марш Свабоды – 1999

@supermova #мова #гісторыя

Супер Мова

17 Oct, 13:02


Глядзіце Гісторыю на Свабодзе — Чаму жыхары Палесься называюць сябе беларусамі

@supermova #мова #палесьсе #пінск