Будзьма беларусамі! @budzmaorg Channel on Telegram

Будзьма беларусамі!

@budzmaorg


Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @Suviaz_z_Budmaj_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі! (Belarusian)

Будзьма беларусамі! Цяпер у вас ёсць магчымасць абмяняцца паглядамі, падзеліцца навінамі і зразумела выказваць свае пагляды на беларускую культуру. Гэты канал прызначаны для тых, хто цаніць і любіць нацыянальныя традыцыі і мастацтва, гэта месца, дзе вы зможаце ўдзельнічаць у агульнай дыскусіі пра актуальныя пытанні культуры. Толькі тут вы зможаце атрымаць асноўную інфармацыю на роднай мове з асаблівым акцэнтам на беларускую культуру.

Падпісвайцеся на канал і будзьце ў курсе апошняй інфармацыі, удзельнічайце ў дыскусіях і атрымлівайце рэкамендацыі аб беларускай літаратуры, мастацтве, музыцы і многім іншым. Не звяртаючы ўвагі на многазадачнасць канала, вы таксама можаце далучыцца да групы падтрымкі на канале, падтрымліваць нашы ініцыятывы і дапамагаць у распаўсюдзе культурных падзей.

Не губіце магчымасць быць часткаю акцыі і творчага простору, які прызначаны для беларускай культуры. Прыюдзьміце наш канал і падтрымайце нашы мэты, узначальваеце культурную спадчыну і раскардзіце знаўства з багатай гісторыяй і традыцыямі нашага народа.

Будзьма беларусамі!

08 Jan, 06:03


❄️ Што адбылося 9 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #курляндыя #вкл #рэчпаспалітая #каталікі #бялападляска #палякі #мінск #літва #палессе #мазыр #баранавічы #бабруйск #полацк #пінск #вільня #келецк #ізраіль #катынь #палякі #рэчыца #радзівіл #украіна

Будзьма беларусамі!

08 Jan, 05:02


🎄Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

07 Jan, 16:06


🧐Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?

🚇У Мінску адкрыліся тры новыя станцыі трэцяй лініі метро — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец», якія будавалі са жніўня 2017 года.

Назвы «Аэрадромная» і «Слуцкі гасцінец» асаблівых пытанняў не выклікаюць, адна адсылае да нядаўна зніклага аэрапорта Мінск-1, дзе цяпер будуюць «Мінск-Свет», другая — да дарогі ў бок Слуцка.

🤷‍♂️А вось што за «Немаршанскі сад» многія, відавочна, і не здагадваюцца, бо сёння саду з такой назвай у горадзе не існуе. Не існавала і раней.

👉Пра незвычайны шляхецка-савецкі сінтэз у сталічнай тапаніміцы чытайце ў артыкуле. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

07 Jan, 14:03


💥Прэм’ера падкаста «Лісты да мамы»

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане, піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадваючы моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя.

Лонданскія лісты да мамы Ганны Комар ужо добра вядомыя нашым чытачам праз калонку пісьменніцы на партале Budzma.org.

☝️Зараз жа можна іх і паслухаць — лісты агучыла сама аўтарка.

🎧Слухайце на платформах для падкастаў:

Apple Podcasts, Spotify, YouTube, Яндекс Музыка, Mave, Castbox, Podcast Addict, Pocket Casts, Castro.

Будзьма беларусамі!

07 Jan, 11:06


💥Карону, скіпетр і тры пярсцёнкі з труны Барбары Радзівіл знайшлі ў сутарэннях Кафедральнага сабора ў Вільні

У снежні 2024 года ў сутарэннях Кафедральнага сабора ў Вільні было адкрыта сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі.

Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцужок, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.

Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярцёнкі, ланцужок і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

07 Jan, 06:32


🌟Шаноўныя нашы чытачы і чытачкі!

🎄Віншуем усіх, хто сёння святкуе, з Калядамі!

Зычым святла - сонечнага і душэўнага, нязгаснага аптымізму, добрага здароўя, цеплыні і падтрымкі блізкіх.

Няхай Калядная зорка заўжды асвятляе ваш шлях і натхняе на добрыя справы!

Хай кожны новы дзень прыносіць радасць і сэрцы поўняцца любоўю і цеплынёй!

🤗Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

🤍❤️🤍Будзьма беларусамі! І будзьма разам!

Будзьма беларусамі!

07 Jan, 06:04


👩‍❤️‍👨 Што адбылося 7 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #рэчпаспалітая #вкл #гродна #панятоўскі #мінск #бсср #іўрыт #заслонаў #аўтуховіч #касцюшка #крапіва #раство #каляды

Будзьма беларусамі!

07 Jan, 06:02


🎄Вітаем, сябры, і віншуем з Калядамі!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

06 Jan, 15:06


Магдалена Радзівіл. Яна была спонсарам нацыянальнага адраджэння

Сёння дзень памяці Магдалены Радзівіл. Якім бы таленавітым чалавек не быў, без падтрымкі і пратэкцыі выбіцца ў людзі досыць цяжка. Кожнаму імпэтнаму і творчаму таленту трэба спонсар, такі ўжо наш свет.

Магдалена Радзівіл стала такім спонсарам для цэлага руху — руху беларускага нацыянальнага адраджэння.

Той пласт культуры, які сёння лічыцца «залатой скарбонкай» беларушчыны, мы займеем дзякуючы фінансавай падтрымцы пані Магдалены.

👉Пра цікавыя факты з жыцця і дзейнасці Магдалены Радзівіл чытайце ў артыкуле. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

06 Jan, 06:00


❄️ Што адбылося 6 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #рэчпаспалітая #вкл #полацк #масква #вільня #бсср #лівонія #каталікі #сакартвэла #радзівіл #аўстралія #ваза #баторый #уніяты #палітвязні

Будзьма беларусамі!

05 Jan, 15:40


ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

🪡 «Кожны новы строй — гэта даследаванне». Вялікая гутарка з Кацярынай Ваданосавай пра рэканструкцыю, расчараванне і натхненне

📖 Паўлюк Шукайла. Самы эпатажны паэт 1920-х

🔎 Як стваралася беларуская літаратурная мова

📕 «І ўсё ж я чалавек з паперы». Аб чым новая кніга Альгерда Бахарэвіча?

🪩 «Прарыў года — фестываль «Варушняк». Творцы і эксперты пра галоўныя падзеі 2024 года ў культурнай сферы

🎊 Якім будзе 2025 год? Якім мы яго створым. Валера Руселік пастанавіў уласнаруч перанакіраваць гэтую ганебную завядзёнку ў канструктыўнае рэчышча і ў сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» абвяшчае 2025 год Годам... стваральнасьці!

🎁 Навагоднія Падарункі. Піша Лявон Вольскі

⚔️ Вяртанне Вітаўта з эміграцыі — гісторыя, вартая прыгодніцкага рамана

5️⃣ Пяць малавядомых фактаў пра абвяшчэнне БССР

💰 Чаму спыніў працу «Нацбанк» Вялікага Княства Літоўскага ў 1667 годзе?

Будзьма беларусамі!

05 Jan, 13:32


📚«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры

Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.

Радыё Свабода пагаварыла зь ёй пра любоў да беларускіх кніг і жаданьне заахвоціць да іх чытачоў, страту адчуваньня літаратурнага працэсу ўнутры Беларусі і шляхі кніжных навінак па абодва бакі мяжы, самацэнзуру літаратараў, а таксама пра фаварытаў мінулага году.

👉 Чытайце размову па спасылцы ці па гэтай (без VPN).

Будзьма беларусамі!

05 Jan, 10:17


🌿 Таццяна Калач: Чым больш вывучаю тэму смерці, тым больш разумею, што яна пра жыццё

Беларускае Радыё Рацыя паразмаўляла з мастачкай з Гародні Таццянай Калач пра 2024 год, творчасць і дзейнасць у эміграцыі.

🗯 Пажаданне для ўсіх — не чакайце нічога. Часам мы плануем, а планы не спраўджваюцца. Таму лепш, каб сусвет сам накіроўваў вас туды, куды трэба. І яшчэ пажаданне — стварайце сваё. Нават калі вас ніхто не падтрымлівае, проста працягвайце рабіць сваю справу!

📌 Чытайце размову па спасылцы (тут адкрыецца без VPN).

Будзьма беларусамі!

05 Jan, 06:01


❄️ Што адбылося 5 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #баторый #вкл #полацк #праваслаўныя #вільня #бсср #ссрб #каталікі #брэст #украіна #палякі #навагрудак #гродна #марцінкевіч #палітвязні

Будзьма беларусамі!

05 Jan, 05:00


🖌Ігар Бархаткоў. «Дарога ў Харужах»

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

04 Jan, 15:10


⭐️ Каляды з Сержуком Доўгушавым адзначылі ў Капенгагене, Вільні, Рызе, і Таліне (фота)

У праграме быў традыцыйны беларускі абрад з Мядзведзем, Жоравам і Казлом, музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі, а таксама святочны стол з песнямi, гульні, танцы, конкурсы, разыгранка.

🔺 Падрабязней па спасылцы ці па гэтай (адкрыецца без VPN).

Будзьма беларусамі!

04 Jan, 12:40


🔎 А вы ведаеце, як выглядалі вашыя продкі?

#будзьмабеларусамі #беларускіцікток

Будзьма беларусамі!

04 Jan, 10:02


👣 Вяртанне Вітаўта з эміграцыі — гісторыя, вартая прыгодніцкага рамана

Калі князь Вітаўт вяртаўся на радзіму з першай эміграцыі ў Прусіі (1382 — 1384 г.), то зрабіў гэта з вялікім розгаласам і значнай шкодай для Тэўтонскага ордэна. Спаліў некалькі замкаў. Напэўна, хацеў не толькі даць доказ вернасці дасягнутай дамоўленасці з Ягайлам, але і адводзіў душу — помсціў за прыніжэнне, з якім яго сустрэлі крыжакі пасля ўцёкаў з Крэўскага замка

Калі перыпетыі палітычнага лёсу зноў прывялі князя ў Прусію, то кіраўніцтва Ордэна прыняло меры, каб забяспечыцца ад паўтарэння падобнай сітуацыі. Як аказалася, марна.

Як Вітаўту ўдалося ўцячы з-пад пільнага нагляду крыжакоў? Распавядаем у артыкуле.
🔺 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

04 Jan, 07:48


🥀 Памёр Гаральд Вольскі

У Мінску ў навагоднюю ноч памёр Гаральд Вольскі — артыст, дзеяч культуры, у свой час дырэктар студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», піша Reform.news.

Ён быў сынам беларускага пісьменніка Віталя Вольскага, братам іншага пісьменніка Артура Вольскага і дзядзькам музыкі Лявона Вольскага. Яму было 95 гадоў.

🕯Развітанне адбудзецца сёння, 4 студзеня, а 12.00 ў Мінску па адрасе Кульман, 33А.

Чытайце больш па спасылцы.
👉 Па
гэтай адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

04 Jan, 06:02


❄️ Што адбылося 4 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #слонім #вкл #гомель #рэчпаспалітая #вільня #бнр #мінск #каталікі #брэст #украіна #светлагорск #захарэнка #тураў #кобрын #гродна #мсціслаў #гервяты #бнф #літва #сапега

Будзьма беларусамі!

04 Jan, 05:01


🖌Уладзімір Кудрэвіч. «Беларускія лясныя масівы»

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

03 Jan, 15:03


🔴 «Кожны новы строй — гэта даследаванне»

Кацярына Ваданосава вядомая як спявачка і тэлевядоўца, а таксама як моцная жанчына, што змагаецца з ракавым захворваннем. Акрамя таго, Кацярына займаецца рэканструкцыяй гістарычных і этнаграфічных строяў. Выставу калекцыі строяў яе аўтарства паказваюць у Польшчы ўжо трэці раз — спачатку ў Цеханоўцы, потым у Беластоку і вось цяпер у Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі.

🗣Паразмаўлялі з Кацярынай пра ўплыў адукацыі на цікавасць да строяў і досвед вядзення заняткаў у Школе традыцыйнага строя, якую яна адкрыла ў Беластоку ў 2023 годзе.

Што расчаравала і нават дэмаралізавала, а што натхняе ў працы і ў людзях? Дзе мяжа паміж рэканструкцыяй і, як кажа Кацярына, задроцтвам?

Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

03 Jan, 14:05


🤔 Праўда пра Суворава. Хто ён для нас: кат ці герой?

#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #shorts #история

Будзьма беларусамі!

03 Jan, 13:04


У Варшаве пройдзе першы фем-арт фестываль «ROAR WOMEN»

25 студзеня ў Варшаве пройдзе фем-арт фестываль «ROAR WOMEN», створаны беларускімі арт-мэнэджэркамі і актывісткамі. Ідэя фестывалю нарадзілася вясной 2024 года, пасля трагічнай гібелі беларускай Лізы ў Варшаве. Кожная з удзельніц каманды ў сваім жыцці сутыкалася з рознымі формамі гвалту і, падобна Лізе, перажывае досвед міграцыі.

🗓 25 студзеня 2025.
📍 Dom Kultury Środmieście (Smolna 9, Варшава).

Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

03 Jan, 08:02


😇 У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі

Свята-Успенскі сабор Жыровіцкага манастыра, дзе ўжо некалькі гадоў ідзе рэстаўрацыя, працягваюць радыкальна русіфікаваць, піша «Наша Ніва» са спасылкай на тэлеграм-канал «Спадчына».

🧐 Першапачаткова ва Успенскім саборы быў толькі цэнтральны іканастас, пабудаваны каля 1730 года, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1779 годзе для роспісу гэтага іканастаса, як і іканастаса Яўленскай царквы, быў запрошаны майстар Рыгор Мядзведскі. Іканастас сабора выкананы ў характэрным стылі барока.

Працяг па спасылцы. 💬 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

03 Jan, 06:02


❄️ Што адбылося 3 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #варшава #вкл #мазыр #рэчпаспалітая #мінск #бнр #нарбут #каталікі #полацк #украіна #радзівіл #магілёў #палессе #нясвіж #мальдзіс

Будзьма беларусамі!

03 Jan, 05:04


🖌Міхаіл Башылаў. «Блукаючыя музыкі каля карчмы»

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

02 Jan, 16:03


Пяць малавядомых фактаў пра абвяшчэнне БССР

У 2024 годзе дзяржаўныя СМІ ўсеагульна і пафасна адзначылі 105-годдзе з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Такая ўвага да БССР праяўляецца не толькі ў юбілейныя гады, бо лічыцца, што «менавiта на яе падмурку з’явiлася i працягвае ўзмацняць свой суверэнiтэт сучасная i незалежная Беларусь». Аднак ці адпавядаюць такія погляды рэальным падзеям, якія разгортваліся ў той час у Беларусі і Расіі? Мы дасюль не ведаем шэрагу важных акалічнасцяў, якія абумовілі стварэнне БССР у студзені 1919 года.

Паспрабуем адказаць на самыя прынцыповыя пытанні:

🔹Навошта стварылі БССР?
🔹Калі, дзе і як адбылося абвяшчэнне?
🔹Якую назву мела абвешчаная рэспубліка?
🔹Колькі яна праіснавала?
🔹Ці была абвешчаная рэспубліка незалежнай і беларускай?

➡️ Чытайце адказы на пытанні па спасылцы. 📚Тут без VPN

Будзьма беларусамі!

02 Jan, 12:34


Распавядаем пра топ-12 страваў беларускай кухні паводле рэйтынгу найлепшых нацыянальных кухняў Tasteatlas.

📍А ў нашай рубрыцы "Гатуем з Будзьма" знойдзеце відэарэцэпты найсмачнейшых трыдыцыйных беларускіх страваў не толькі сялянскай, але і шляхецкай кухні.

Вось некалькі прыкладаў:

🍴Лазанкі каралевы Боны

🍴Пышная здоба макаўка на Раство

🍴«Пастухоўскі гаршчочак» з вяндлінамі — страва, што прасцей няма куды

🍴Верашчака на квасе з блінцамі

🍴Гуляш па-радзівілаўску з вішнёвым сокам і расолам

🎬Відэа цік-ток канала _vytoki

Будзьма беларусамі!

02 Jan, 09:56


🎼Дуэт Naka Acoustic прэзентаваў песню на верш Міхала Анемпадыстава «Хутка павінна пачацца»

Як пішуць музыкі, песня адлюстроўвае эмацыйны вынік мінулага года і ўсяго рэвалюцыйна-ваеннага перыяду. Нягледзячы на тое, што словы былі напісаны Міхалам Анемпадыставым у 1996 годзе, яны дакладна перадаюць прадчуванне цёмнай будучыні.

У каментарах да відэа слухачы назвалі песню «музычнай Гернікай»

https://youtu.be/tB7mYCC2EYo

Будзьма беларусамі!

28 Dec, 06:00


❄️ Што адбылося 28 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вільня #слуцк #зша #гедройц #палітвязні #польшча #палякі

Будзьма беларусамі!

28 Dec, 05:00


🖌Раман Семашкевіч

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

27 Dec, 15:30


👋 Як вітацца па-беларуску?

Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся зь сябрамі!

📺 Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTokу.

Будзьма беларусамі!

27 Dec, 10:49


📺 Кнопка-2024. Выбіраем найлепшы YouTube-канал года. Першы паўфінал

🧐 Тэлеграм-канал «YouTube Беларусі» заклікае выбраць найлепшы беларускі YouTube-канал года! Было абрана 20 кандыдатаў, якіх разбілі на два паўфіналы. Першы пройдзе сёння з 12:00 да 17:00 па Менску, а другі стартуе а 18-й і доўжыцца да 23:00. У фінал выходзяць топ-5 каналаў з кожнага паўфіналу. Фінал адбудзецца заўтра.

Поўны спіс праектаў першага паўфіналу даступны па спасылцы.

❤️ Не забудзьцеся падтрымаць наш канал «Будзьма беларусамі»!

Галасуйце ніжэй ⤵️

Будзьма беларусамі!

27 Dec, 06:01


❄️ Што адбылося 27 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #жыгімонт #вкл #рэчпаспалітая #бнр #гродна #вільня #польшча #каталікі #ссср #гомель #урублеўскі #каліноўскі #бсср #украіна #праваслаўныя #полацк #віцебск #мсціслаў #уніяты #брэст #херсон #адэса #ашмяны #арменія

Будзьма беларусамі!

27 Dec, 05:00


🖌Алесь Родзін. Экалагічнае дысперсійнае вока

🧤 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔔 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

26 Dec, 15:30


🏆 Відэапраект «Трызуб і Пагоня» заняў трэцяе месца ў апытанцы «Праект года 2024»

Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024». Відэапраект «Трызуб і Пагоня», які вядзе Кацярына Ваданосава на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!», заняў трэцяе месца сярод 10 намінантаў. За праект аддалі 15% галасоў.

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

26 Dec, 12:00


❤️ Гурт Naviband працягвае радаваць новымі песнямі

Арцем і Ксенія абвясцілі пра хуткі выхад трэку пад назвай «Надзея». Пакуль чакаем рэлізу, ужо можна паслухаць фрагмент.

📱 Відэа: @naviband

Будзьма беларусамі!

26 Dec, 10:50


🔴 «Уся наша «палітыка» — будзіць беларускія масы да нацыянальнага адраджэння». Што паспела зрабіць Таварыства Беларускай Асветы за 5 гадоў існавання

Сёння мы маем шэраг арганізацый, якія ў неспрыяльных умовах намагаюцца адрадзіць і захаваць нашу культурную спадчыну. Так і раней, у 1930-х, без паўнавартаснай дзяржавы, фактычна пад акупацыяй, працавалі адданыя асобы і ініцыятывы дзеля адраджэння беларушчыны.

🧐 Адной з такіх ініцыятываў з’яўлялася Таварыства Беларускай Асветы з Антонам Луцкевічам сярод заснавальнікаў. Якія мэты ставіла перад сабой таварыства і што паспела зрабіць, перш чым трапіць пад каток рэпрэсій?

Распавядаем у артыкуле па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

26 Dec, 09:00


⚔️ ВКЛ супраць Масквы. Ці прыстаўляў Альгерд дзіду да маскоўскіх сцен?

Суперніцтва з Масквой, супрацьстаянне Маскве — гэта фактар, без якога немагчыма казаць пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. З часам гэты канфлікт выйшаў за рамкі звычайных спрэчак за памежныя тэрыторыі і ператварыўся ў бітву за выжыванне, піша citydog.io.

🧐 Цяпер падаецца дзіўным, але ў першыя стагоддзі існавання вялікія княствы Літоўскае і Маскоўскае нават не межавалі, а толькі судакраналіся ў некалькіх пунктах.

Працяг па спасылцы. 💬 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

08 Dec, 16:06


ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

🗯 Ганна Янкута: «Нехта хоча нас вырваць, але мы ўсё адно зноў і зноў прарастаем»

📝 Трафейныя рэчы і палонныя нямецкія салдаты-будаўнікі — насычаная гісторыя музея-сядзібы Якуба Коласа

🎬 «Бульбамуві 2024». «Панк» мусіць сысці

🪨 Топ-5 валуноў Беларусі, якія варта пабачыць

✂️ Беларуская выцінанка — у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Што гэта значыць?

🎶 «Ад постаці Равенскага навявала ціхой сьціпласьцяй і нейкай асаблівай ветлівасьцяй, мо нат нацыянальнай». Цікавыя факты пра аўтара гімна «Магутны Божа»

🟥 Што было можна прадзеду: чытаем «сталінскую канстытуцыю» 1936 года

💡Міхал Андрасюк: Рыхтую новую кнігу, гэта мой пратэст супраць абсурдаў вайны, якая ўсё бліжэй і бліжэй да нас

✍️ Забаронены Санта. Лявон Вольскі піша пра суровую беларускую рэчаіснасць — забарону Санта-Клаўса і замежных калядных саўндтрэкаў ды «сапраўдныя» традыцыі постсавецкіх славянаў.

😳 Ягайла супраць Вітаўта. Хто перамог і якой цаной? Змаганне-саперніцтва паміж буйнымі дзяржаўнымі мужамі, стрыечнымі братамі і былымі сябрамі Ягайлам Альгердавічам і Вітаўтам Кейстутавічам працягвалася дзесяцігоддзямі. Хто ўрэшце перамог і ці была тая перамога? Спрабуем разабрацца ў артыкуле.

🗡 Праўда і міфы пра ўкраінскую (русінскую) шляхту. Новы выпуск відэапраекта «Сармат».
Ці быў Багдан Хмяльніцкі шляхцічам? Чаму ў “рускіх землях” Рэчы Паспалітай было найбольш княскіх родаў? Астрожскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Чацвярцінскія – русіны або палякі? Ці быў у Рэчы Паспалітай хоць адзін кароль “русінскага” паходжання? Як і чаму ўкраінская шляхта змяняла прозвішчы?

🧐 «Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе. Піша Алесь Кіркевіч.

Будзьма беларусамі!

08 Dec, 13:30


Выйшла біяграфія Фларыяна Чарнышэвіча, аўтара трох раманаў пра Беларусь

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці выдаў кнігу Барташа Байкава і Дзіяны Максімюк «Фларыян Чарнышэвіч. Лёс чалавека. Том 1. З-над Бярэзіны да Ла Платы (1900-1955)».

Гэта біяграфія пісьменніка, які нарадзіўся ў шляхецкай сям’і пад Клічавам, лічыў сябе палякам, у 1924-м з’ехаў у Аргенціну, дзе апублікаваў чатыры раманы, якія лічацца ў вялікай ступені аўтабіяграфічнымі.

Дзеянне трох твораў адбываецца ў Беларусі.

🔺Падрабязней пра аўтара і творы чытайце па спасылцы. Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

08 Dec, 10:36


🔬 Навукова-папулярны самвыдат «Pamyłka» задумаў прэмію беларускім навукоўцам

Часопіс «Pamyłka» («Памылка» — назву пішуць беларускай лацінкай) пачалі выдаваць у 2023 годзе ў Польшчы. Яго прыдумалі праграміст і фізік Юрый Адамаў і былая выкладчыца БДУ і папулярызатарка фізікі Святлана Волчак, яны ж і сталі першымі галоўнымі рэдактарамі.

⚡️ Рэдакцыя часопісу «Pamyłka» анансавала прэмію супольнасці для беларускіх навукоўцаў «Бізон Гігс».

🧐 Што гэта будзе за прэмія і чаму пра навукоўцаў трэба пісаць не толькі некралогі? Чытайце па спасылцы. Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

08 Dec, 08:30


🫣 Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань

Папярэдні гаспадар не здолеў нічога зрабіць з гістарычнай сядзібай Грабніцкіх, пабудаванай у XIX стагоддзі, таму сядзібны дом у Арэхаўне зноў выстаўлены на продаж.

Сядзіба была пабудавана ў 1840-я прадстаўнікамі роду Грабніцкіх у стылі позняга класіцызму. Апошнімі яе ўладальнікамі перад рэвалюцыяй сталі сыны знакамітага батаніка Адама Грабніцкага-Дактаровіча.

У які кошт ацанілі сядзібу?

🔺 Чытайце па спасылцы ці па гэтай (адкрыецца без VPN).

Будзьма беларусамі!

08 Dec, 05:59


🗓 Што адбылося 8 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #ашмяны #брэст #свідрыгайла #жыгімонт #стэфан #баторый #падляшша #гродна #напалеон #вільня #радзівіл #бсср #бнр #сурвіла #рэчыца #гомель #віскулі #пушча #лукашэнка #ельцын #саюзнаядзяржава #рэчпаспалітая #вялікабрытанія #палякі #ягайла #вітаўт #тбш #бсрг #лёсік

Будзьма беларусамі!

08 Dec, 04:59


📸 Георгій Ліхтаровіч. Вокны.

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

07 Dec, 14:30


🔥 У межах праекта «Неверагодныя беларускі» распавядаем пра «жалезную ледзі» беларускага нацыянальнага руху, першую жанчыну-міністарку БНР Палуту Бадунову.

Настаўніца рускай мовы і геаграфіі, вучыліася ў Петраградзе, выступала за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў.

👀 Як склаўся яе лёс? Расказваем у відэа.

#будзьма #будзьмабеларусамі #гісторыя #беларусь #жанчыны #неверагодныябеларускі

Будзьма беларусамі!

07 Dec, 12:50


🎁 У Варшаве ініцыявалі мастацкі аўкцыён з мэтай арганізацыі Новага года для дзяцей, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій

З 5 па 25 снежня 2024 года Беларуская культурная Прастора запускае анлайн-аўкцыён пад назвай «Свята будзе!».

На аўкцыёне прадстаўлены працы беларускіх мастакоў, а ўсе выручаныя сродкі з продажу карцін пойдуць на арганізацыю Новага года, салодкага стала і набыццё падарункаў для беларускіх дзетак, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій і апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

Чытайце больш па спасылцы.
👉
Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

07 Dec, 10:45


📕 Выйшла новая кніга, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне называецца «За беларускае жыццё...», піша Радыё Рацыя.

Выданне якраз прымеркаванае да 10 снежня — Дня сусветнай дэклярацыі правоў чалавека і другой гадавіны прызнання Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму.

👉 Падрабязней чытайце па спасылцы альбо па гэтай (адкрыецца без VPN).

Будзьма беларусамі!

07 Dec, 08:30


🪨 Расказваем пра 5 месцаў, дзе захаваліся найбольш шанаваныя валуны ды ўзгадаем некалькі звязаных з імі легендаў.

Валуны здаўна мелі сакральнае значэнне для шматлікіх пакаленняў нашых продкаў. Некаторыя з іх да сёння людзі надзяляюць надзвычайнымі якасцямі, лічаць лекавымі і распавядаюць пра цуды, здзейсненыя дзякуючы ўшанаванню камянёў.

Так яно ці не, наўрад ці магчыма дакладна сцвярджаць, але пабачыць гэтыя помнікі на ўласныя вочы сапраўды варта.☝️

🚗 Вандруем разам па спасылцы.
🔻
Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

07 Dec, 06:01


🗓 Што адбылося 7 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #радашковічы #тарашкевіца #белавежскаяпушча #каталікі #кракаў #бсср #снд #полацк #францыя #іваноўскі #радзівіл #барбара #палякі #украіна #малдова #самусік #žygimontVAZA #віскулі

Будзьма беларусамі!

07 Dec, 04:58


🖌Андрэй Смаляк.

🤩 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

06 Dec, 16:50


Беларусь - гэта радзіма… футболу!🤪

Не верыце? То глядзіце відэа цік-ток канала _vytoki

Будзьма беларусамі!

06 Dec, 15:04


⚔️ Ягайла супраць Вітаўта. Хто перамог і якой цаной

Сябры дзяцінства пераўтварыліся ў ворагаў, калі падраслі, атрымалі ад бацькоў у кіраванне ўдзелы-княствы ды паспрабавалі на смак уладу. Яна аказалася кшталту наркотыка, да якога лёгка трапіць у залежнасць і вельмі цяжка пазбавіцца (асабліва калі чалавек не ставіць такой мэты).

Змаганне-саперніцтва паміж буйнымі дзяржаўнымі мужамі, стрыечнымі братамі і былымі сябрамі Ягайлам Альгердавічам і Вітаўтам Кейстутавічам працягвалася дзесяцігоддзямі. Хто ўрэшце перамог і ці была тая перамога?

Спрабуем разабрацца ў артыкуле па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

02 Dec, 15:00


🗓 А вы ведаеце розьніцу паміж юльянскім і грыгарыянскім календарамі?

Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся зь сябрамі!

📺 Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTokу.

Будзьма беларусамі!

02 Dec, 14:02


🗣 «Дайце мне вінтоўку, я яго заб’ю...» Безэмацыйныя мемуары пра вайну і эміграцыю

Гэта той рэдкі выпадак, калі кнігу набыў ды прачытаў праз... антырэцэнзію. На фэйсбуку мемуары раскрытыкавалі ўшчэнт. Маўляў, як можна пісаць пра хлеб, каўбасу, масла і цыгарэты, калі побач — кроў, вайна і Халакост?! Усё аказалася куды больш складана і цікава.

💬 Алесь Кіркевіч піша пра кнігу Анатоля Занковіча «Лёс беларуса: паміж Еўропай і Амерыкай».

Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

02 Dec, 13:00


🔴 Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Як выжывае кампанія ў часы ліхалецця?

🗣 Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з рэдактаркай budzma.org пра інтэрактыўныя фарматы, паспяховыя і правальныя праекты і пра тое, чаму сярод стваральнікаў беларусацэнтрычнага кантэнту ў кампаніі няма канкурэнтаў.

Пра тое, як «Будзьма!» не толькі застаецца на плыву, але і развіваецца ў цяперашніх складаных умовах па спасылцы.
🔗 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

02 Dec, 06:00


🗓 Што адбылося 2 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #менск #мінск #тбш #мсціслаў #магілёў #бсср #чаэс #слушка #сангушка #касцюшка #напалеон

Будзьма беларусамі!

02 Dec, 04:59


🖌 Мікола Рыжы. Вялікі князь Свідрыгайла

🤩 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

01 Dec, 16:30


ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

🌊Магілёўскае цунамі ў 1942 годзе — самая буйная тэхнагенная катастрофа на тэрыторыі Беларусі. У Магілёве 10 красавіка 1942 г. прайшло сапраўднае цунамі. Гісторык Аляксей Бацюкоў лічыць яго самай буйной тэхнагеннай катастрофай на тэрыторыі Беларусі і плануе выпуск фотаальбома-даследавання пра тыя падзеі.

👶«Для таго, каб мне завесці дзіця, спачатку трэба з’ехаць з Беларусі». Запыталіся ў моладзі, ці хочуць яны станавіцца бацькамі

🎬Як быў створаны фільм «У тумане» і чаму яго цэнзураваў Мінкульт — распавядае Сяргей Лазніца

🧩Як добра ведаеце жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча: тэст

📚Альгерд Бахарэвіч: У топ найлепшых кніг беларусам варта дадаць слоўнік, пажадана этымалагічны. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч упершыню зладзіў сустрэчу з чытачамі праз YouTube-стрым. Пытанняў было шмат, у тым ліку пра спіс найважнейшых кніг, пра тое, ці вартая існавання расейская літаратура ды пра творчасць у экзылі. Запісалі найбольш цікавыя адказы на пытанні.

👑Вітаўт супраць Ягайлы. Асабісты канфлікт з гістарычнымі наступствамі

💡Андрэй Архіпенка: Алесь Адамовіч з тых, каго называюць сумленнем нацыі. Спрабуем захаваць памяць пра яго

✍️Рок за вайну. Беларусы заўжды любілі рускі рок. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Для расейскіх зорак у Беларусі былі створаны ўсе ўмовы... Але вось загадка — «як немаладыя ўжо людзі, якія залічвалі сябе да сусьветнае рок-супольнасьці і выхоўваліся на антываенных песьнях Піта Сігера, Боба Дылана ды Джона Ленана, раптам выступілі адзіным фронтам за бессэнсоўную і бязьлітасную агрэсію, якую разьвязаў іхны вар’ят-лідэр?». Пра гэта разважае Лявон Вольскі ў рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org.

😳Экстрэмізм як нацыянальная рыса беларусаў.
Пра беларускі нацыянальны характар, бадай, усе ведаюць стандартны набор: талерантныя, законапаслухмяныя, мірныя, спакойныя людзі. Між тым калі зірнуць на беларускія рэаліі, то здаецца, гаворка вядзецца пра нейкіх зусім іншых беларусаў — радыкальных і небясьпечных. У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік спрабуе зразумець, дык якія ж мы, беларусы, насамрэч — мірныя людзі альбо тыя яшчэ экстрэмісты. А можа і тое, і тое?

🔱🏇Беларускія партызаны — галоўны міф Вялікай Айчыннай вайны? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» (ВІДЭА) П’янства, забойствы, марадзёрства... што ўзгадваюць сяляне пра чырвоных партызанаў? Кім былі першыя партызаны ў 1941 годзе? Хто забіў найбольш партызанскіх камандзіраў яшчэ перад вайной? Чаму беларусы ішлі ў нямецкую паліцыю ды самаахову? Ці можна лічыць Другую сусветную вайну ў Беларусі грамадзянскай?

🗡Не шляхта, не сяляне. Як выбранцы пад Слуцкам перажылі Радзівілаў і Рэч Паспалітую? (ВІДЭА) Пяхота ВКЛ і Рэчы Паспалітай — калі і чаму яна ўзнікла? З каго «выбіралі» выбранцоў? Чаму рост і матывацыя — важныя? Да чаго тут вугорцы? Якую зброю меў выбранец? Хто сабатаваў праект «моцнай пяхоты»? Як выбранецкія вёскі пад Слуцкам перажылі Радзівілаў і Рэч Паспалітую? Міфы і праўда пра выбранцоў — у нашым відэа.

Будзьма беларусамі!

01 Dec, 15:02


❄️Як перажыць зіму камфортна? Карысныя парады

З надыходам халадоў далёкія шпацыры ды вандроўкі ў лес, на возера, выезды на лецішча прыпыняюцца. Усё больш часу мы праводзім у памяшканнях — наша прастора значна звужаецца. І, каб зімоўе было камфортным, варта паклапаціцца пра ўтульнасць гэтай звужанай прасторы.

На budzma.org разбіраемся з чаго складаецца наша прастора ў гэты час і як можна палепшыць кожны складнік.

Дзелімся карыснымі парадамі і практыкамі:

🔻 Як наладзіць стасункі з блізкім чалавекам?
- «Ліст падзякі»
- «Ліст нянавісці»
- «Давай пагутарым»

🔻Як наладзіць стасункі з сабой?
- Клопат пра здароўе
- Дазвол быць розным
- Асабісты рытуал
- Баланс паміж «хачу» і «трэба»

👉 Чытайце парады цалкам па спасылцы ці па вось гэтай (адкрыецца без VPN).

Будзьма беларусамі!

01 Dec, 07:01


🎧Музагляд за лістапад: 10 натхняльных рэлізаў ад беларускіх музыкаў

У першы дзень каляндарнай зімы саграваемся цёплымі трэкамі беларускіх музыкаў.

🤗На наш сціплы погляд, лістапад па канцэнтрацыі асобных рэлізаў, выйшаў мацнейшы, чым той жа кастрычнік. Тут сапраўды ёсць, з чаго абіраць: ад пост-панка і індзі-попа да музыкі ў стылі 70-х і рэпа з элементамі бразільскага фонка.

👉Давайце крыху бліжэй разгледзім кожны з 10 рэлізаў, бо пра іх без сумневу ёсць, што сказаць. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

01 Dec, 06:01


🗓 Што адбылося 1 снежня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #снід #бсг #вільня #дзятлава #палякі #радзівіл #каталікі #магілёў #партызаны #бсср

Будзьма беларусамі!

01 Dec, 05:03


🖌 Людамір Яноўскі. Партрэт жанчыны ў капялюшы

🤩 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

30 Nov, 11:02


🤔Ідэалагічны запыт і адраджэнне цэнтральнай плошчы ў Мінску пасля вайны

Нягледзячы на статус цэнтральнай, сённяшнюю Кастрычніцкую плошчу сталіцы па мерках еўрапейскіх гарадоў нават зараз можна лічыць адносна маладой. Яна фактычна стваралася з нуля пасля вайны. Цяперашні праспект Незалежнасці, а тады — вуліца Савецкая — ляжаў у руінах, і архітэктарам прадставілася магчымасць эксперыментаваць.

Чаму з запланаваных архітэктарамі цэлага комплексу аб’ектаў на плошчы нічога пабудавана не было? Чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

30 Nov, 07:35


🚘Вандроўка аднаго дня: што паглядзець у вёсцы Гарадзец на Шаркаўшчыне

Працягваем спазнаваць цікавыя куточкі свайго краю праз нашыя традыцыйныя вандроўкі. Раней мы наведвалі вёску Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Непасрэдна побач з Лужкамі знаходзіцца яшчэ адно паселішча, вартае ўвагі падарожнікаў.

☝️Тут захавалася сярэднявечнае гарадзішча, будынкі, што памятаюць часы, калі тут гаспадарылі Жабы, Чапскія, Плятэры, сцежкі, якімі неаднаразова крочыў, натхняючыся навакольнымі краявідамі, Язэп Драздовіч ды шмат іншых цікавостак.

🤗Такім чынам, сёння вандруем у старадаўні Гарадзец на рацэ Мнюта.

Паехалі?😉

Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 15:02


Ці добра ведаеце гісторыю філасофскай думкі Беларусі: тэст ад «Будзьма!»

Сёння Міжнародны дзень філасофіі, які адзначаецца штогод кожны трэці чацвер лістапада. Добрая нагода, каб узгадаць гісторыю беларускай філасофскай думкі. Прапануем паводле выяваў пазнаць асобаў, якія паўплывалі на традыцыю беларускага мыслення.

Тэст па пасылцы. ✏️ Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 13:55


⚠️ У кастрычніку ў боце «Будзьма разам!» (@Budzma_razam_bot) у абвестцы пра мерапрыемства клуба «Lićviny» «Курс маладога байца ў Вільні» быў памылкова ўказаны адрас CreateCulture Space, прасторы, якая не мела нічога агульнага з арганізацыяй і правядзеннем згаданай іпрэзы.

Усе абвесткі ў «Будзьма разам!» маюць шаблонную структуру, але апрацоўваюцца ўручную. Праз вялікі аб’ём інфармацыі аператар не праверыў шаблон у частцы «Дата-Час-Месца», які падчас падрыхтоўкі тэксту скапіяваўся з абвесткі пра зусім іншае мерапрыемства ў тым самым горадзе.

😔 Мы прыносім прабачэнні калектыву CreateCulture Space і нашым чытачам за такую недапушчальную недакладнасць.

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 12:31


🧐 Мяцежная Прапойшчына, або Самае буйное антысавецкае паўстанне Усходняй Беларусі

Часта можна пачуць, што Усходняя Беларусь была вельмі саветызаваным рэгіёнам краіны, жыхары якога лаяльна ставіліся да камуністаў, а шмат хто падзяляў іх погляды.

📄 Калі ж азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, а не верыць створаным міфам, то карціна выглядае абсалютна іначай — жыхары розных рэгіёнаў Усходняй Беларусі падымалі бунты і цэлыя паўстанні ў першае дзесяцігоддзе існавання савецкай улады.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 11:31


😨 «Пабачыць Гродна — і памерці». Як горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў — тых, хто прыязджаў «пабачыць Гродна — і памерці».

🗣 Канал «Hrodna 11:27» сабраў звесткі пра самагубствы, што здараліся ў горадзе ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя.

Падрабязней. 🔘 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 09:30


🎩 Гісторыя незвычайнага беларуса, у гонар якога ў ЗША стаіць каля дзясятка помнікаў

Яго партрэты прадаваліся на вуліцах гарадоў — іх малявалі нават на сервізах. Мінакі яму апладзіравалі. Кіраўнікі дзяржаў наперабой запрашалі ў госці... Што ён такога зрабіў? Разбіраецца citydog.io.

🧐 Тадэвуш Андрэй Банавентура Касцюшка (гэта яго поўнае імя) рос у Мерачоўшчыне пад Косавам. Пасля мільянер-прадпрымальнік Пуслоўскі збудуе побач свой палац са шклянымі падлогамі — спецыяльна так, каб з вокнаў была бачная Касцюшкава драўляная сядзібка.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 21 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #альгерд #скарына #напалеон #барысаў #мінск #чырвоныкасцёл #слуцк #бсср #якубколас #белавежскі #праваслаўныя #гайнаўка #радзівіл #вільня #панекаханку #магілёў #каталікі

Будзьма беларусамі!

21 Nov, 04:59


🖌Казімір Стаброўскі. Эгле, каралева вужоў.

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

20 Nov, 15:42


Будзьма беларусамі! pinned «»

Будзьма беларусамі!

20 Nov, 15:01


😉 Рэч Паспалітая — цалкам сабе беларуская дзяржава

Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся зь сябрамі!

📺 Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTokу.

Будзьма беларусамі!

20 Nov, 11:01


🔥 Як часта гарэла Берасце?

«Самае цудоўнае ў гісторыі — гэта сярод мноства фактаў убачыць заканамернасць і зразумець логіку, каб падняцца над асобнымі падзеямі і асэнсаваць агульныя з’явы».

🗣 Гісторык Мікола Волкаў «сабраў і апрацаваў на «лініі часу» ўсе вялікія пажары, якія знішчалі цэнтральную частку Берасця у XVI — першай палове ХІХ ст.» і падзяліўся інфармацыяй на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

20 Nov, 10:02


🗾 Самая доўгая назва беларускай вуліцы. Якая яна і дзе знаходзіцца?

Мы ўсе ведаем пра існаванне вуліц Леніна, Камуністычнай, Цэнтральнай у беларускіх гарадах. Напэўна, у кожным населеным пункце будзе свая асаблівая назва вуліцы... У адной беларускай вёсцы на Віцебшчыне, да прыкладу, знаходзіцца вуліца, назва якой з’яўляецца самай доўгай сярод іншых назваў беларускіх вуліц.

🗣 PALATNO расказвае пра самую доўгую назву беларускай вуліцы.

Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

19 Nov, 14:00


Лацінка Vs кірыліца. Хто навязаў беларусам лацінку?🇺🇦❤️ «Трызуб і Пагоня»

🔵Адкуль і калі з’явілася беларуская лацінка?
🔵Чаму на ёй пісалі Багушэвіч і Каліноўскі?
🔵Чаму ў Расійскай імперыі ды СССР змагаліся з лацінскім шрыфтам?
🔵Купала, Колас, «Наша Ніва» — чаму яны пісалі і так, і гэтак?
🔵А што ў БССР? Ці быў час, калі жыроўкі на святло і даведкі выдавалі лацінкай?

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

📺 Праўда і міфы пра беларускую лацінку ў нашым відэа: https://youtu.be/v_PYWPd30IQ

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

19 Nov, 12:01


❤️‍🩹 У Вільні паставілі спектакль пра беларусак у турмах

У аснову пастаноўкі «Мая маці ў турме» леглі ўспаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў, піша dw.com.

⛓️ 17 лістапада ў літоўскай сталіцы адбылася прэм’ера спектакля «Мая маці ў турме». Гэта гісторыя пра савецкіх жанчын, якія разам з дзецьмі аказаліся ў лагеры толькі за тое, што іх родных прызналі «ворагамі народа». Праз 80 гадоў трагедыя паўтарылася ўжо ў Беларусі, дзе сотні жанчын былі рэпрэсаваны за нязгоду з рэжымам. Іх дзеці расказалі, як яны перажылі траўму. Гэта і стала асновай спэктаклю.

Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

19 Nov, 10:01


❗️ Абвешчаны конкурс на атрыманне стыпендый у межах праграмы «EU4Belarus — SALT»

Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

🗓 Дэдлайн падачы заяўкі: 15 студзеня 2025 года.

Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

19 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 19 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #віцебск #мінск #дынама #белапан #зша #каталікі #філасофія #орша #скарына #пінск #бсср #маладзечна #бонасфорца #радзівіл #вільня #вкл #рэчыпаспалітага #купалаўцы

Будзьма беларусамі!

19 Nov, 04:59


🌱 Сяргей Бандарэнка. Помнік князю Альгерду ў Віцебску

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

18 Nov, 14:30


❤️ Да дня народзінаў Анатоля Вярцінскага

Сёння, 18 лістапада, споўнілася б 93 гады Анатолю Вярцінскаму — паэту, які не толькі пакінуў нашчадкам у спадчыну свае жыццесцвярджальныя вершы, але і шмат зрабіў для станаўлення беларускай нацыі як грамадскі дзеяч.

🧐 Вярцінскі быў адным з распрацоўшчыкаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, якая стала падмуркам незалежнасці нашай краіны. Менавіта падчас працы Анатоля Ільіча на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» былі апублікаваныя артыкулы, якія адкрылі праўду пра Курапаты. У дзень народзінаў слыннага паэта прыгадваем яго жыццёвы і творчы шлях.

Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

18 Nov, 08:01


🗣️ «Не люблю людзей, Беларусь люблю». Этнограф Уладзімер Лобач пра сваю «акупацыйна-калябаранцкую кнігу»

Доктар гісторыі, прафэсар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Лобач у 2021-м быў звольнены з працы і прайшоў праз турму за падтрымку пратэстаў. Цяпер ён жыве і працуе ў Польшчы.

🗣 «Радыё Свабода» пагаварыла зь ім пра аўтаэтнаграфію, антрапалёгію акупацыі, калябарацыю, маскі гуманізму і лясны беларускі рай.

Чытайце размову тут. 💬 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

18 Nov, 05:59


🗓 Што адбылося 18 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #падляшша #вкл #сапега #тышкевіч #валожын #бнр #лёсік #вярцінскі #гродна #кпзб

Будзьма беларусамі!

18 Nov, 04:59


👨‍🎨 Юзаф Брант. Паспалітае рушанне каля броду перад Алькеніцкай бітвай

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

17 Nov, 14:01


ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

🥊 «Нада?..» Чаму ўлады не могуць мабілізаваць грамадства
«Мы на вайне», «па законах ваеннава врэмені», «кругом врагі»... — гэтыя тэзы мы звыкліся ўспрымаць з іроніяй. Дзед, маўляў, прыдумаў сабе вайну — з народам ды ўсім светам — і сам у яе ваюе. Чаму не ўсё так проста? Разважае пісьменнік і публіцыст Алесь Кіркевіч.

💬Лявон Вольскі: "Калі мы ўсе — хто зьехаў і хто застаўся — будзем думаць пра адно і тое ж і кожны, чым можа, набліжаць свабоду для Беларусі, усё мусіць скрануцца зь мёртвага мейсца".

🎭Выйшлі «Нарысы» пра айчынны тэатр дзясятых. Расказваем, чаму з імі варта пазнаёміцца
Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч — пра плюсы і спрэчныя моманты кнігі, а таксама яе значэнне для айчыннай культуры.

🎼Полька, якая выкладае беларускія спевы: «Спрабую стварыць прастору інтэграцыі палякаў і беларусаў»
Спявачка Караліна Падруцка распавяла пра цікавасць да беларускага фальклору і пра асаблівасці навучальнага працэсу ў змяшанай беларуска-польскай групе.

📚Беларуская літаратура падчас экстрэмальнай трансфармацыі. Якая тэма дамінуе?
Меркаванне экспертаў

🧐Чаму беларусаў часьцяком называюць... расейцамі?
«...Мяне запыталі: Што такое Беларусь? Гэта тое, дзе яшчэ жыве Савецкі Саюз? Гэта частка Расеі, Тыпу нейкае акругі?» — гэта словы зь песьні Лявона Вольскага «Беларусь не Лукашэнка». І гэта сытуацыя, зь якой сутыкаўся, бадай кожны з нас. Валера Руселік, скрывіўшыся ад гідоты, на канкрэтных лічбах адказвае на пытаньне, чаму ж нас, беларусаў, часьцяком называюць... расейцамі.

🧩
Пазнай паселішча па будынку вакзала: тэст ад «Будзьма!»

👑Стэфан Баторы Vs Іван Грозны. Сакрэт перамогаў над Масквой. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» (ВІДЭА) Чаму шляхта выбрала каралём вугорца — Баторыя? Што яму не спадабалася ў войску Рэчы Паспалітай і як апрануў конніцу ў браню? Адкуль пад Полацкам нямецкія наёмнікі? Як львавянін Вус стаў «Палатынскім»? Што Баторый еў на сняданак, як бавіў вольны час, ці сачыў за здароўем? Баторыя сапраўды атруцілі ці... ? Праўда і міфы пра Стэфана Вялікага — у нашым відэа.

🗡Ян Сабескі. Чаму прадстаўнік не самага крутога роду стаў каралём Рэчы Паспалітай? (ВІДЭА) Як бацька выхоўваў Яна Сабескага? Чаму прадстаўнік не самага крутога роду стаў каралём Рэчы Паспалітай? Да чаго тут жонка Яна Казіміра ды загадкавая «Марысенька»? Замест каранацыі Сабескі паехаў на вайну... так бывае? Ці мог Сабескі не ратаваць Вену ў 1683 годзе?

Будзьма беларусамі!

16 Nov, 14:30


Куды эмігравалі беларусы ў пасляваенны час і чаму чакалі Трэцяй сусветнай

Пасля Другой сусветнай вайны ў Нью-Ёрку выходзіў беларускі часопіс «Веда». Мы яго пагарталі і знайшлі некалькі цікавостак, пра якія распавядзем у гэтым артыкуле. Вы даведаецеся, у якія краіны эмігравалі беларусы ў той час, як спрачаліся з літоўцамі за нацыянальныя танцы і як разлічвалі вызваліць родную краіну падчас новай сусветнай вайны.

🧐 Часопіс меў раздзел «Хроніка», дзе адлюстраваны падзеі беларускага жыцця на эміграцыі. Мы пагарталі электронныя копіі некаторых выпускаў (яны дасяжныя на сайце Kamunikat.org) і знайшлі для вас некалькі цікавостак.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

16 Nov, 12:01


🤖 Як стаць юным інжынерам па-беларуску? У Вільні можна атрымаць тэхнічные веды на роднай мове

Кампанія Young Engineers («Юныя інжынеры») вядомая ў больш як у 60 краінах. Місія кампаніі — даць дзецям 4–15 гадоў тэхнічныя веды і падрыхтаваць іх да зменлівых патрабаванняў сучаснага рынку працы.

👧🏼👦🏻 Ужо другі год запар беларускія дзеці ў Вільні маюць магчымасць прайсці праграму навучання цалкам на роднай мове.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

16 Nov, 06:00


🗓 Што адбылося 16 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #ягайла #вкл #бярэзіна #віцебск #польшча #кузніцы #гарэцкі #бнр #сапега #каталікі #міцкевіч #зша #палітвязні #Відзьмоневідзьмо #напалеон

Будзьма беларусамі!

16 Nov, 04:59


👨‍🎨 Марчэла Бачыярэлі. Партрэт польскай каралевы Ядвігі Анжуйскай

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🌱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🌱 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

15 Nov, 15:31


🪦 Шведскія магілы ў Беларусі? Адкуль яны з'явіліся?

#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі

Будзьма беларусамі!

15 Nov, 14:00


🚂 Вандроўка аднога дня: едзем на радзіму адраджальніка іўрыту Эліэзэра Бэн-Егуды

Унікальны па сваёй форме касцёл у стылі віленскага барока, колішняя ўніяцкая царква, што захавалася ажно з XVIII стагоддзя, рэшткі сінагогі, якую наведваў стваральнік сучаснага іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда — і гэта яшчэ не ўсе цікавосткі, якія можна пабачыць у невялікай беларускай вёсцы на Шаркаўшчыне.

📍 Гаворка пра вёску Лужкі, якой сёлета спаўняецца 510 гадоў. Туды і прапануем скіравацца ў нашай віртуальнай вандроўцы.

Паехалі глядзець. 🗺 Тут даедзем без VPN.

Будзьма беларусамі!

15 Nov, 12:00


📣 Як паспяваць сачыць за абвесткамі пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія мерапрыемствы? Лёгка!

🤖 Тэлеграм-бот «Будзьма разам!» – гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету!

Як карыстацца:

🔵Выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну.
🔵Падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы.
🔵Ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).
🔵Cачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

⤵️ Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот: https://t.me/Budzma_razam_bot

🤍 Будзьма беларусамі ў любой кропцы свету і будзьма разам!

Будзьма беларусамі!

15 Nov, 08:01


🧐 Мовазнаўцы вызначыліся, як пісаць некаторыя тэрміны па-беларуску

У Беларусі на працягу некалькіх гадоў працуюць над электронным варыянтам Беларускай энцыклапедыі. Пакуль у ім 10 раздзелаў на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

🗣 Пра тое, якія пытанні, звязаныя з беларускай мовай, давялося вырашаць вучоным, на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў. Тэкст паводле відэа запісала «Наша Ніва».

Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

15 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 15 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #праваслаўныя #вкл #навагрудак #мінск #познань #свіслач #познань #зша #геніюш #ярмоленка #вялікабрытанія #сябры #палітвязні #станюта #каліноўскі #каталікі

Будзьма беларусамі!

14 Nov, 15:01


🚂 Пазнай паселішча па будынку вакзала: тэст ад «Будзьма!»

Сёлета спаўняецца 162 гады, як пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі. Прыгадваючы гэтую адметную для развіцця транспартных зносінаў краіны падзею, вырашылі ўспомніць будынкі старых беларускіх вакзалаў, што захаваліся да нашых дзён.

Ці пазнаеце паселішча па чыгуначнай станцыі? Прапануем прайсці наш тэст і праверыць свае веды.

Тэст па пасылцы. ✏️ Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

14 Nov, 10:00


🫠 Продак Пушкіна будаваў Каложу? Дзіўную гістарычную легенду апублікавалі ў расійскім выданні

На публікацыю расійскага выдання «Аўрора» звярнуў увагу гродзенскі краязнаўца і блогер Яўген Аснарэўскі. У псеўдагістарычным артыкуле выдання сцвярджаецца, што Каложскую царкву пабудаваў продак Пушкіна.

🗣 У сваім Facebook блогер коратка пераказвае артыкул і расказвае, чаму артыкул — легенда, а не сапраўднае гістарычнае даследаванне.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

14 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 14 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #ягайла #вкл #брэст #балаховіч #слуцк #вільня #мінск #радзівіл #старыядарогі #палякі #мазовія #каталікі #бнр

Будзьма беларусамі!

14 Nov, 05:10


👨‍🎨 Уладзімір Качан. «Давыд Гарадзенскі».

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

💜 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

13 Nov, 13:10


📚 Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі вершаў Андрэя Хадановіча паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча

1 снежня ў выдавецтве Gutenberg Publisher выйдзе кніга вершаў Андрэя Хадановіча паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» да оперы кампазітаркі Вольгі Падгайскай, якая была пастаўлена восенню мінулага года ў Лондане ў цэнтры мастацтваў Barbican.

❗️Кнігу ўжо можна перадзамовіць на сайце выдавецтва gutenbergpublisher.eu, а ўпершыню фізічныя асобнікі будуць прэзентаваныя на апошнім этапе фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані ў канцы лістапада.

Працяг па спасылцы. 🔗 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

13 Nov, 12:05


🧐 Змены ў шэрагах беларускіх эмігрантаў

«Шмат людзей пасьля падзеяў 2020-га зьехала зь Беларусі. Напачатку ўсе чакалі Перамогі — вось яшчэ крыху, і ўсё пачне сыпацца, і ўрэшце абрынецца, і мы вернемся ў сваю краіну ў новым белым паліто, якое купілі на восеньскім распродажы, і на белым кані».

🗣 У рубрыцы «Мама, не журыся!» Лявон Вольскі піша пра змены, якія адбываюцца ў шэрагах беларускіх эмігрантаў апошнія некалькі гадоў. На жаль, вельмі часта гэтыя змены зусім не на карысць беларускай нацыі. Але Лявон, як заўжды, захоўвае аптымізм.

Падрабязьней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

13 Nov, 11:10


📖 Беларуская літаратура падчас экстрэмальнай трансфармацыі. Якая тэма дамінуе?

🧐 Пасля 2020 года стала значна менш твораў беларускіх аўтараў. У 2019 годзе журы прэміі Ежы Гедройця давялося чытаць і ацэньваць пад 50 тэкстаў, а ў мінулым і гэтым годзе — недзе 15-16. Але вельмі добра, што гэтыя 15-16 тэкстаў ёсць, кажа сябар журы, літаратуразнаўца, крытык, драматург Сяргей Кавалёў.

Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

13 Nov, 08:01


🗣️ Ігар Случак: Беларусізацыю трэба будзе ладзіць хутка, ніякага расколу грамадства гэта не выкліча

Ігар Случак заваяваў славу «моўнага інспектара», упартага змагара за беларусізацыю. Хтосьці мяркуе, што ён у гэтым пытанні занадта радыкальны. Ды і сітуацыя, маўляў, глухая: да ўладаў не дастукаешся.

🧐 Сапраўды, сёння рэжым працягвае русіфікацыю, беларускамоўныя для яго — «бэчэбэшнікі», ворагі, піша «Новы Час». Але калі ўявіць сабе змену палітычнай сістэмы, то таксама паўстане праблема: як не наламаць дроў, не раскалоць грамадства фарсаванай беларусізацыяй?

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

13 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 13 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вітаўт #вкл #гальшаны #гродна #брэст #вільня #сапега #плятэр #парыж #будны #сымонбудны #расінскі #міцкевіч

Будзьма беларусамі!

13 Nov, 05:16


👨‍🎨 Ізыдар Яблонскі, Уладзіслаў IV пасля Смаленскай бітвы

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

💜 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

12 Nov, 14:00


Стэфан Баторы Vs Іван Грозны. Сакрэт перамогаў над Масквой. 🇺🇦❤️ «Трызуб і Пагоня»

🔵Чаму шляхта выбрала каралём вугорца — Баторыя?
🔵За што кароль Стэфан не любіў Гданьск?
🔵Што яму не спадабалася ў войску Рэчы Паспалітай і як апрануў конніцу ў браню?
🔵Дзе ўзяць грошы на порах? Адкуль пад Полацкам нямецкія наёмнікі?
🔵Як львавянін Вус стаў «Палатынскім»?
🔵Што Баторый еў на сняданак, як бавіў вольны час, ці сачыў за здароўем?
🔵Баторыя сапраўды атруцілі ці… ?

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

📺 Праўда і міфы пра Стэфана Вялікага — у нашым відэа: https://youtu.be/XVUT6qfupHU

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

12 Nov, 11:00


👩‍🎨 120 гадоў з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Успамінаем цікавыя факты з жыцця мастачкі

Сёлета споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння дзіўнай жанчыны — Надзеі Хадасевіч-Лежэ — ураджэнкі Беларусі, французскай мастачкі-супрэматысткі, жонкі Фернана Лежэ.

🧐 Нягледзячы на тое, што Надзея Хадасевіч-Лежэ значную частку жыцця прысвяціла творчасці любімага мужа — мастака-экспрэсіяніста Фернана Лежэ, яна засталася ў гісторыі як самабытная таленавітая мастачка, якую высока шанавалі і шануюць сучаснікі. Пра жыццё і каханне Надзеі Хадасевіч-Лежэ можна напісаць захапляльную кнігу, поўную нечаканых паваротаў.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

12 Nov, 09:30


📜 Такога пра Францыска Скарыну вы не ведалі. Беларускі першадрукар быў неўрастэнікам?

Ён быў першым у свеце чалавекам, які змясціў у Бібліі ўласны партрэт. Што гэта было — неўрастэнія ці піяр? Якія цікавыя факты хаваюцца за стэрэатыпным «Францыск Скарына — першадрукар, асветнік, гуманіст»?

🤔 У вас не бывала ўражання, што ў школе на ўроках гісторыі нам расказваюць не ўсё? Citydog.io актуалізуе школьныя веды і дае больш інфы, дэталяў і акцэнтаў.

Падрабязней. 🔘 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

12 Nov, 08:03


🤔 Язафат Кунцэвіч. Як забілі «апостала еднасці»?

401 год таму, лістападаўскім днём 1623-га раз’юшаны натоўп віцебскіх мяшчан здзейсніў жорсткую расправу над грэка-каталіцкім епіскапам Язафатам Кунцэвічам, піша «Новы Час».

Што падштурхнула натоўп да злачынства, за якое горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права, а з цэркваў знятыя званы?

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

12 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 12 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #кракаў #вкл #віцебск #кунцэвіч #уніяты #бандарэнка #сапега #мсціслаў #макаёнак #каталікі #радзівіл #лучанок

Будзьма беларусамі!

12 Nov, 04:59


👨‍🎨 Раман Бандарэнка (1989 - 2020), Аляксей Паўлюковіч, Вольга Мякота, Рахманова Кацярына, Вольга Южык. Знішчаная фрэска ў трапезнай для паломнікаў Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

💜 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

11 Nov, 15:31


😜 А вы калі-небудзь працавалі ў полі?

Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся зь сябрамі!

📺 Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTokу.

Будзьма беларусамі!

11 Nov, 13:01


Абвешчана праграма фестывалю Pradmova ў Варшаве

🗓 15-18 лістапада Варшава стане цэнтрам інтэлектуальнага дыялогу і творчай свабоды для беларускай культурнай супольнасці.

Фестываль PRADMOVA зноў збярэ выбітных аўтараў і аўтарак, мастач:ак, даследчы:ц і музыкант:ак, каб абмеркаваць культурныя і сацыяльныя пытанні, якія знаходзяць водгук у сучасным грамадстве.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

11 Nov, 10:01


🗣️ «Выкарыстоўвае Святое Пісанне дзеля апраўдання злачынстваў»

Глава Рускай праваслаўнай царквы на сустрэчы з расейскімі вайскоўцамі, якія ваявалі ва Украіне, заявіў, што Ісус Хрыстос не асуджаў смяротнае пакаранне, і яно прысутнічала «на працягу ўсёй чалавечай гісторыі».

🗣Тэолаг Наталля Васілевіч патлумачыла, што не так з гэтымі словамі, і расказала, пра што насамрэч ідзе гаворка ў Святым Пісанні.

Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

11 Nov, 09:00


🧐 Еўдакія Уралава. Першая міністарка адукацыі, пракурорка і феміністка

Дзіўная рэч: у Беларусі сярод педагогаў, перадусім школьных настаўнікаў, пераважная большасць жанчын (па звестках на 2024 год — 83%), а вось кіруюць сферай адукацыі чамусьці мужчыны. У спісе міністраў, пачынаючы ад стварэння Мінасветы ў 1946 годзе, усяго два жаночыя прозвішчы.

🗣 «Салідарнасць» згадвае пра жанчыну, з якой усё пачыналася, першую беларуску — наркама, а потым міністарку асветы Еўдакію Уралаву.

Падрабязней. 🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

11 Nov, 06:02


🗓 Што адбылося 11 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #радзівіл #вільня #бнр #коўна #прага #бсср #палітвязні #бандарэнка #палякі #плошчперамен #брэст #фемінізм #мілінкевіч #мір #нясвіж

Будзьма беларусамі!

11 Nov, 05:00


👩‍🎨 Дар’я Сямчук. «Знак болю»

🍃 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

💜 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

10 Nov, 16:31


ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

💰«Дайце грошай!» Што не так з дабрачыннымі зборамі ці… з намі? Што такое дабрачыннасць і калі яна з’яўляецца? Пра пазітыўныя і негатыўныя моманты сённяшніх дабрачынных збораў піша пісьменнік і публіцыст Алесь Кіркевіч.

💡Коля Суліма: «Я заслужаны эмігрант. Цяпер здзіўляюся, як мы знайшлі кватэру ў самым цэнтры Берліна». Літаратар Коля Суліма, у якога выходзіць кніга «Веласіпедная вуліца, 51» распавёў у інтэрв’ю budzma.org пра вяртанне ў Беларусь пасля працяглага жыцця ў ЗША, непаразуменні з веласіпедыстамі ў Берліне і нямецкі культурны парадокс у адносінах да нашай краіны.

🧐Беларусь, Крывічы ці Літва? Як у эмігранцкай прэсе палемізавалі пра назву краіны. Пасля Другой сусветнай вайны ў Нью-Ёрку выходзіў беларускі часопіс «Веда». На яго старонках эмігранты аргументавалі, чаму не прызнаюць назвы «Беларусь» і прапаноўвалі іншыя варыянты. Самы папулярны можа вас здзівіць.

✍️«Вашыя дэмакратычныя каштоўнасьці на хлеб не намажаш». Лявон Вольскі пра выбары ў ЗША і ў Беларусі

Ніякай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі не было. Якое дачыненне мае так званы Вялікі Кастрычнік да гісторыі Беларусі? Прапануем нашым чытачам разабрацца, што сапраўды здарылася восенню 1917-га ў тагачасным Мінску.

🪕Балалайкі па даручэнні прэзідэнта. Мінулым летам Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі прынялі інструкцыю з дзевяццю дадаткамі. У саракапяцістаронкавым дакуменце падрабязна пералічваюцца нормы аснашчэння музычнымі інструментамі ўсемагчымых устаноў і калектываў. Напрыклад, калі пры гарадскім ці раённым Цэнтры культуры дзейнічае духавы аркестр, яго музыканты могуць мець не болей 3 фаготаў і 8 кларнетаў. Аматарскім фальклорным ансамблям дазваляецца карыстацца 2 баянамі і 4 цымбаламі. Згодна з гэтымі нормамі, у эстраднага або цыркавога аркестра можа быць не больш за 2 электрагітары і адзін камплект маракасаў і кастаньетаў. Такая бюракратычная рэгламентацыя ўскосна пацвярджае, што ў Беларусі існуе складаная сітуацыя з наяўнасцю і вырабам музычных інструментаў.

🧩Тэст: ці ведаеце вы словы, якія нарадзілася выключна ў беларускай мове?

📆Чырвоны дзень календара

💡Нястомны рамантык і бацька «Каліноўцаў»: шматаблічны Тэадор Нарбут

🚘Куды паехаць апроч Нясвіжа: топ-3 адрэстаўраваных шляхецкіх палацаў, якія варта наведаць

🔱🏇Чаму нельга перадаваць рэчы праз парог і дарыць нож? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» (ВІДЭА) Народныя забабоны — рэха сівой мінуўшчыны, архаіка, якая надалей застаецца з намі. Чаму нельга глядзецца ў разбітае люстэрка? Чаму нельга дарыць нож, а калі падае лыжка — нехта спяшаецца ў госці? Ці ёсць рацыянальныя прычыны не выносіць смецце ўвечары? Або — глянуць у люстэрка перад тым, як сыходзіш з дому? Тлумачым у нашым відэа.

🗡Палітыка ці хаос? Соймы і соймікі ў Рэчы Паспалітай - праўда і міфы ў відэапраеце «Сармат» (ВІДЭА) Навошта ў кожным павеце шляхта збіралася на соймікі? Элекцыйныя, дэпутацкія, каптуровыя, надзвычайныя… у чым розніца? Якія “інструкцыі” давалі паслам, што ехалі ў сталіцу? Як у Полацку выбіралі ваяводу? Як выглядала карупцыя — чым давалі хабары? Хто такі “соймікавы рубайла”? Праўда і міфы пра соймікі шляхты — у нашым відэа.

Будзьма беларусамі!

10 Nov, 15:02


У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы

Раней невядомую групу курганоў выявіў археолаг падчас палявых даследаванняў тэрыторый нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў Азяранскім лясніцтве. Яна складаецца з шасці курганоў вышынёй ад 0,5 да 2 метраў.

❗️Пры аглядзе было выяўлена, што некаторыя курганы пашкоджаны незаконнымі раскопкамі «чорных капальнікаў» і старой гаспадарчай дарогай 1950-х гадоў.

Цяпер курганы ўнесены ў базу асабліва ахоўных тэрыторый і аб’ектаў нацпарку. Для высвятлення культурна-гістарычнай прыналежнасці будуць праведзены далейшыя даследаванні.

👉Падрабязней чытайце ў артыкуле. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

10 Nov, 06:00


🗓 Што адбылося 10 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #сапега #вільня #ружаны #дзяржынскі #балаховіч #мазыр #хартыя97 #радзівіл #палякі #ягелончык #вішнявецкі #карыбут

Будзьма беларусамі!

10 Nov, 05:00


👩‍🎨 Яна Чарнавая. «Жнiвень 2020»

🍃 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

💜 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

09 Nov, 15:01


📸У Вільні адкрываецца фотавыстава, прысвечаная гендарнай гісторыі старавераў Віцебшчыны

З 10 лістапада па 5 снежня 2024 году ў Беларускім музеі ў Вільні адбудзецца фотавыстава «Даўнія прыбышы: гендарнае вымярэнне стараверскай культуры Паўночнай Беларусі».

Выстава — вынік этналагічных экспедыцыяў, прадпрынятых Уладзіславам Івановым з 2002 па 2015 гады па сучаснай Віцебшчыне.

На выставе апрача гендарнага вымярэння ўвага скіроўваецца таксама на такі важны аспект, як этналогія і гісторыя (э)міграцыі, выгнання, бо ў свой час стараверы зведалі досвед выгнання, эміграцыі і скрозь час дэманструюць цікавыя мадэлі адаптацыі да новых, часам складаных умоваў жыцця.

👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

08 Nov, 15:44


📍 Куды паехаць апроч Нясвіжа: топ-3 адрэстаўраваных шляхецкіх палацаў, якія варта наведаць

Наперадзе яшчэ некалькі выходных восеньскіх дзён, у якія ёсць магчымасць павандраваць па маляўнічых мясцінах. Вядома, мастхэв увосень наведаць Нясвіж. Але цягам апошніх год было адрэстаўравана некалькі шыкоўных шляхецкіх сядзібаў, якія таксама вартыя таго, каб іх пабачыць.

Таким чынам, сёння скіруемся ў Жылічы, каб пабачыць палац Булгакаў, у Свяцк і рэзідэнцыі Валовічаў ды ў Красны Бераг, дзе захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх.

Паехалі глядзець. 🚗 Тут даедзем без VPN.

Будзьма беларусамі!

08 Nov, 15:01


🗣️ «Эміграцыя — гэта таксама школа сьмеласьці». Вялікая размова з Максімам Жбанковым

🎬 «Сто год беларускага кіно» — YouTube-сэрыял зь дзесяці 15-хвілінных ролікаў, які быў завершаны нядаўна. Яго суаўтар Максім Жбанкоў так апісвае сутнасьць зробленага: «Пра прыгоды беларускасьці ў краіне спрадвечнага партызанства, пра экранныя справы ды патаемны стайл, пра тое, як зь беларусаў рускіх рабілі, ды ня вырабілі».

🗣 У вялікай размове з «Радыё Свабода» Жбанкоў расказвае пра мастацтва, жыцьцё і амбітныя пляны на будучыню.

Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.

Будзьма беларусамі!

08 Nov, 10:02


✍️ Тэадор Нарбут: нястомны рамантык і бацька паўстанцаў Каліноўскага

Яшчэ пры жыцці гэтага нястомнага папулярызатара мінуўшчыны параўноўвалі з Мацеем Стрыкоўскім. Ён служыў у войску Расейскай імперыі, але на ягоных творах выраслі паўстанцы Каліноўскага. Нарбут пісаў пра гісторыю Польшчы, Літвы і Беларусі, за што атрымліваў узнагароды з рук расейскага імператара.

🧐 Сябраваў з Адамам Кіркорам, Уладзіславам Саракомлем, але заўжды заставаўся троху ў баку ад бурлівага грамадскага жыцця сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

Расказваем пра неверагоднае жыццё Тэадора Нарбута па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

08 Nov, 07:59


🧐 240 гадоў з дня нараджэння археолага, гісторыка і патрыёта Тэадора Нарбута

❤️‍🔥 Уся сям’я гэтага шляхціча пацярпела ад рук расійскіх карнікаў пасля паўстання 1863.

👊«А ведаеш, нягодны, што твой сын забіты?», — здзекліва спытаўся ў Нарбута Мураўёў. Тэадор годна адказаў царскаму кату: «Маю яшчэ некалькі сыноў — усіх дзяцей выхоўваў для Айчыны».

Чытайце таксама:

🟦 Бацька беларускіх гісторыкаў і трох славутых паўстанцаў. Тэадор Нарбут

🟦 Тэадор Нарбут: «Трэба аддаць дзяцей на ахвяру Айчыне»

Будзьма беларусамі!

08 Nov, 06:00


🗓 Што адбылося 8 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #мінск #брэсцкаякрэпасць #святаполк #тураў #полацк #власт #ластоўскі #урублеўскі #віцебск #савіцкі

Будзьма беларусамі!

08 Nov, 04:59


👨‍🎨 Міхал Савіцкі. Мадона Бікернаў

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 16:31


Чырвоны дзень календара

Вельмі цікавую ілюстрацыю оруэлскага масштабу перапісвання памяці бачым у сённяшніх СМІ. Як усе ведаюць, у Расіі дзень народнага адзінства быў уведзены замест 7 лістапада — дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Згодна з прынцыпам: не можаш перамагчы — падмяні сэнс. Той самы чалавек, які кіруе РФ і сёння, падпісаў загад аб федэральным свяце і загадаў з 4 лістапада 2005 года ўсім радавацца у блізкую да ранейшай дату — на дзень іконы Казанскай божай маці.

Маўляў, з ёй апалчэнцы Мініна і Пажарскага ўвайшлі ў Маскоўскі Кітай-горад і паклалі канец Рускай Смуце. Калі так, узяў ікону — абярэг, завязалі сімвал на сімвал — ок. Тыя, хто напісалі тэкст закона, былі пісьменныя, хаця і паланафобныя людзі. Планавалі стратэгічна, як у XIX ст., супрацьставіцца еўрапейцам — палякам, на падмурку праваслаўя. Як царадворцы ў XIX ст. яны не бачылі ані ўласнай краіны, ані беларусаў і ўкраінцаў.

Але д’ябал схаваны ў дэталях.

▶️Чытаць далей. 🔹Тут без VPN.

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 16:00


Тэст: ці ведаеце вы словы, якія нарадзілася выключна ў беларускай мове?

Слова «мастацтва» — уласнабеларускае слова. Яно нарадзілася ў нашай мове. Гэтаксама як і словы «вясёлка», «дробязь», «бусел», «бубнач», «красамоўства» ды іншыя. Падабралі яшчэ шэраг адметных ўласнабеларускіх словаў? Ці ўсе з іх ведаеце?

🔹 Прапануем прайсці тэст і праверыць.🔹

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 13:26


👀 У Гродне чарговы раз прадаюць рэшткі летняга каралеўскага палаца

Больш за год спрабуюць прадаць гродзенскую сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Кошт былога палаца Панятоўскага ў Панямуні знізілі да 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.) без ПДВ. За такі кошт у Гродне зараз цяжка знайсці нават старую «аднушку».

🔺 Падрабязней чытайце па спасылцы ці тут (без VPN).

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 09:15


Адкуль пайшоў выраз ХЛЕБ-СОЛЬ?

#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 08:02


Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла калекцыю паштовак з ільняной паперы «Касцюм як душа»

У новай калекцыі — 10 паштовак з 10 беларускімі касцюмамі ад мастачкі Вікторыі Багдановіч. Паштоўкі выкананы на дызайнерскай паперы «Лён».

"Такі набор стане ідэальным падарункам на любое свята як для беларусаў, так і для замежных сяброў. Да таго ж гэта заўсёды больш выгадна, чым набываць паштоўкі па адной!"

📍 Чытайце падрабязней па спасылцы ці па гэтай (без VPN).

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 06:01


🗓 Што адбылося 7 лістапада ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #стэфанбаторый #баторый #масква #петрыкаў #мінск #дзедталаш #святыказімір #швецыя #метро #уручча #барысаўскітракт #каталікі #гродна

Будзьма беларусамі!

07 Nov, 05:07


👨‍🎨 Ксіша Ангелава. Першы снег

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

28 Oct, 17:02


🧐 Чаму вяртаць культурныя каштоўнасці ў Беларусь зараз — пустое?

Ініцыятыва Maldzis нядаўна пахвалілася «Статутам ВКЛ» 1693 года. Кніга была выкупленая на грошы беларусаў-ахвярадаўцаў. Ды — мае паехаць у Беларусь, а менавіта — у гісторыка-краязнаўчы музей у Наваградку. Усё б добра, каб... тое не было ў 2024 годзе.

Чаму не цяпер? Тлумачыць пісьменнік і публіцыст Алесь Кіркевіч па спасылцы. 🗣 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

28 Oct, 16:02


💔 Валеры Маракоў — кумір маладых дзяўчат і ўлюбёны паэт Купалы, расстраляны ў 28 гадоў

Валеры Маракоў здабыў славу паэта яшчэ непаўнагадовым. Потым —праца ў часопісах, газетах, зборнікі і сустрэчы з чытачамі ў авацыях. На пачатку 1930-х малады паэт фактычна кіраваў адным з самых папулярных часопісаў Беларусі — «Чырвоная Беларусь».

😔 Творчы шлях паэта развіваўся вельмі імкліва. І гэтаксама перарваўся Чорнай ноччу з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. А перад гэтым былі яшчэ два арышты, падчас якіх Валеры Маракоў не выдаў нікога з сяброў.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

28 Oct, 13:01


🐈 Пад Мінскам правялі абрад «Ката пячы»

26 кастрычніка у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту кожны жадаючы наведвальнік змог патанцаваць беларускія народныя танцы і паўдзельнічаць у шэрагу традыцыйных гульняў, у тым ліку і «Ката Пячы», падзяліўся музей на сваёй старонцы ў Facebook.

😊 Самыя актыўныя змаглі прадэгуставаць булачку ў выглядзе катка.

Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

28 Oct, 10:01


🎨 З каго змалявалі партрэт Міколы Гусоўскага, аўтара славутай «Песні пра зубра»?

Мастак Яўген Кулік падышоў да пытання даволі арыгінальна, піша «Наша ніва».

🧐 У 1980 годзе адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння паэта і гуманіста Міколы Гусоўскага, аўтара лацінамоўнай паэмы «Песня пра зубра», напісанай для папы Льва X, які захацеў больш даведацца пра далёкае Вялікае Княства Літоўскае і незвычайнага тамтэйшага звера — зубра.

Да знамянальнай даты Саюз мастакоў Беларусі падрыхтаваў рэспубліканскую выставу «Мікола Гусоўскі і яго час», у якой удзельнічала каля паўсотні творцаў, з’явіліся шматлікія матэрыялы пра паэта на старонках газет і часопісаў, імя яго, дагэтуль мала вядомае шырокай публіцы, загучала па радыё і тэлебачанні, выдавецтва «Мастацкая літаратура» парадавала новым выданнем «Песні пра зубра».

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

28 Oct, 05:59


🗓 Што адбылося 28 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #гусоўскі #песняпразубра #пінск #каталікі #палякі #беласток #заходняябеларусь #габрэі #халакост #рэчпаспалітая #мінск #палітвзяні #пальчыс

Будзьма беларусамі!

28 Oct, 04:57


👨‍🎨 Алег Касцючэнка. «Люлька Ван Гога»

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

27 Oct, 15:00


ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊

🤔Колькі пакаленняў спатрэбіцца на беларусізацыю навукі? Адказваюць эксперты

💬«Апошнія некалькі гадоў я не знаходзілася ў адным месцы больш чым два тыдні. І я не з’яўляюся нейкім выключэннем» Гутарка з куратаркай і даследчыцай Антанінай Сцебур

🚗Галопам па Эўропах. Частка 2 Лявон Вольскі працягвае распавядаць пра свой акустычны тур па гарадах Еўропы. Гэтым разам музыка кіруецца ў Мюнхен з надзеяй трапіць на вядомае піўное свята «Актобэрфэст», а затым у Цюрых. Ці спраўдзяцца надзеі Лявона?

🦅Палёт двухгаловага арла: з Візантыі праз Рым у Маскву. Двухгаловы арол не быў першым расійскім гербам. Дык калі і адкуль ён з’явіўся? Якая версія пра з’яўленне арла ў Масковіі найбольш верагодная і найлепш абгрунтаваная? Піша Канстанцін Семяновіч.

🧩Беларуская мова дапамагае зразумець балгарскую. Не верыце? Праверце ў нашым тэсце

🎼«Месца, якое грэе». Як Познаньскі спеўны сход дапамагае беларусам і запісвае альбом папулярных беларускіх песень. Журналістка Budzma.org паразмаўляла з куратаркай праекта Алёнай Гіранок, дырыжорам Іллём Сініцам, удзельнікамі і ўдзельніцамі спеўнага сходу пра амбіцыйныя планы і каштоўнасць хору для беларусаў.

📚«Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ — пад ГПУ». Прароцтва Тодара Кляшторнага
Паэт-пачатковец пасля пераезду з правінцыі хутка ператварыўся ў багемную зорку сталіцы. Мог зайсці ў Дом пісьменніка, крыху нападпітку сесці ля вакна ды «думаць вершы». Думы заўчасна перарвалі — шлях Тодара Кляшторнага скончыўся куляй у крывавую ноч для Беларусі. Распавядаем пра жыццё і творчасць паэта Тодара Кляшторнага

🍺Адкуль у нас столькі корчмаў? Праўда і міфы пра карчму і шынок у ВКЛ (ВІДЭА)
Па 40-50 корчмаў на адно мястэчка — як гэта магчыма? Ці толькі пілі ды елі ў карчме? Калі і для каго гэтае месца было небяспечным? Чаму карчмара лічылі «чортам», але ўсё адно ішлі? Да чаго тут яўрэі, і як карчмарства стала крыніцай канфлікту? Колькі каштавала гарэлка, і як заплаціць ураджаем, які яшчэ не вырас? Расказвае Васіль Калач у новым выпуску відэапраекта "Сармат"

Будзьма беларусамі!

27 Oct, 13:50


🌟У межах спецпраекта "Неверагодныя беларускі" распавядаем пра Магдалену Радзівіл –
найвялікшую мецэнатку беларускай культуры пачатку ХХ ст.


Нарадзілася ў Польшчы ў сям'і багатых і ўплывовых арыстакратаў Завішаў.

Прозвішча Радзівіл атрымала ў другім шлюбе, калі выйшла замуж за Вацлава Мікалая Радзівіла, які быў вялікім беларускім патрыётам.

Не замкнулася ў прыватным жыцці, а ўзяла на сябе грамадскую адказнасць, падтрымліваючы беларускі рух.

Фінансавала "Нашу Ніву", першыя кнігі М. Багдановіча і Я. Коласа, выдавецтвы "Беларуская хата" і "Загляне сонца ў наша ваконца".

Уласным коштам стварала беларускія школы і фінансавала іх дзейнасць, разумеючы, што адукацыя на роднай мове – ключ да захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Пасля Першай сусветнай вайны Магдлена апынулася ў эміграцыі і ўжо ні разу не наведала Беларусь.

Нягледзячы на гэта, працягвала падтрымліваць беларускую справу з-за мяжы. Такім чынам інвеставала ў будучыню Беларусі.

Будзьма беларусамі!

27 Oct, 12:00


Касмічныя мары Язэпа Драздовіча

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася часовая экспазіцыя «Космас — наш!», прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча. На выставе прадстаўлены маляванкі, карціны, рукапісы Драздовіча, фальклорныя сшыткі Якуба Коласа.

Цікава, што ў фондах коласаўскага музея аказалася апошняя карціна Драздовіча — «Гара Гараватка». Гэта быў адзін з яго любімых вобразаў на працягу 30 гадоў — яго можна сустрэць на многіх аркушах і карцінах.

✔️Якія яшчэ ўнікальныя экспанаты можна пабачыць на выставе, чытайце па спасылцы. 🔹Тут без VPN

Будзьма беларусамі!

27 Oct, 10:01


Хто ўратуе Беларусь?

❤️Спадабалася відэа? То стаўце лайк і дзяліцеся з сябрамі!

🎬Відэа цік-ток канала _vytoki

Будзьма беларусамі!

27 Oct, 07:00


🗓 Што адбылося 27 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #вільня #дзяржынск #габрэі #каталікі #палякі #чалый #вітаўт #каліноўскі

Будзьма беларусамі!

27 Oct, 05:59


🧑‍🎨 Барбара Фалькоўская, «Сад з браткамі»

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

26 Oct, 13:29


А вы заўжды разлічваеце выключна на сябе?

Жарт пра самую сапраўдную беларускую самастойнасць 😉

❤️Спадабалася відэа? То стаўце лайк і дзяліцеся з сябрамі!

🎬Відэа цік-ток канала _vytoki

Будзьма беларусамі!

26 Oct, 11:05


🔥«Чалавек агню». Сёння споўнілася б 65 гадоў паэту Анатолю Сысу

«Чалавек агню» — так яго называлі ўжо пасля смерці. Канцэнтрацыя ўсяго хтанічнага, памежнага, а можа, і нечага па-за межамі свядомасці. Аўтар усяго некалькіх зборак вершаў — «Агмень», «Пал Лес», «Сыс», «Лён» — вершы з якіх страляюць, нібы іскры з вогнішча.

Жыццё Сыса зусім кароткае — 45 гадоў. Але хапіла б на некалькі жыццяў. Не паводле зведаных краінаў, атрыманых перамогаў, пасадаў і прэміяў. Паводле неверагоднай напругі, з якой, мабыць, толькі і нараджаецца сапраўдная паэзія.

Праца на тэлебачанні, удзел у стварэнні «Талакі» і «Тутэйшых», арганізацыя «Дзядоў» яшчэ напрыканцы 1980-х — усяго толькі коскі ў тэксце аўтара. Сапраўдныя вехі ды этапы жыцця — у вершах.

Падборка артыкулаў пра Анатоля Сыса:

▫️ВІДЭА «Ён шкадаваў турэмных пацукоў…» Сяржук Сыс чытае верш Анатоля Сыса

▫️Анатоль Сыс — Распуцін беларускай літаратуры. Артыкул Андрэя Мельнікава

▫️Анатоль Сыс: "Калі я стану гноем, тады пабачаць, ці стане мой прах культурным пластом"

Будзьма беларусамі!

26 Oct, 09:33


Невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ў Вільні

«Ранак пачаўся не з кавы», — напісалі ў сацсетках Цэнтра беларускай супольнасці і культуры, які называюць яшчэ «Беларускім домам».

Здарэнне адбылося ў ноч з 25-га на 26-е кастрычніка. Сапсавалі таксама мурал каля будынка — копію мінскага мурала "Ды-джэі перамен". А на сцяне дома, у якім месціцца Беларускі цэнтр культуры і супольнасці, пакінулі надпіс "Прэч з Вільні!"

Гэта не першы падобны інцыдэнт з беларускімі арганізацыямі ў Літве. Аднак вінаватых у пашкоджаннях пакуль так і не знайшлі.

Беларускі цэнтр культуры і супольнасці ў Вільні ці Беларускі дом — месца сустрэчаў і супрацы беларусаў у літоўскай сталіцы.

У цэнтры таксама працуе некалькі грамадскіх арганізацый: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, журналісты «Зубр.ін», праваабарончая арганізацыя «Вясна», аб’яднанне медыкаў, вымушаных пакінуць Беларусь «Дактары за праўду ды справядлівасьць».

Будзьма беларусамі!

26 Oct, 06:01


🗓 Што адбылося 26 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #брэст #бар #мінск #палачанка #багдановіч #гродна #гроднаазот #радзівіл #дмахоўскі #сыс #полацк #орша #віцебск #мсціслаў

Будзьма беларусамі!

26 Oct, 05:12


🧑‍🎨 Ганна Струміньская

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

25 Oct, 15:01


💔 Ядвіга, Вільгельм і Ягайла: каханне і палітыка ў XIV стагоддзі

🔵Што за перашкоды стаялі перад князем Ягайлам да шлюбу з польскай каралеўнай Ядвігай?
🔵З кім хацела ўступіць у шлюб сама Ядвіга?
🔵Якім чынам перасякліся палітычныя інтарэсы дынастыі Габсбургаў і князя Ягайлы, і ці быў дасягнуты кампраміс паміж імі?
🔵Які бок у гэтай сітуацыі падтрымалі тагачасныя польскія эліты?

📺 Адказы на гэтыя пытанні ў відэа, якое можна знайсці па спасылцы: https://youtu.be/COldFMZn9VM

Будзьма беларусамі!

25 Oct, 13:30


🇧🇬 Беларуская мова дапамагае зразумець балгарскую. Не верыце? Праверце ў нашым тэсце!

Жывеш сабе, а потым дазнаешся, што можаш паразумецца з балгарамі, хаця ніколі не вучыў балгарскую мову. А гэта натуральна, бо славянскія мовы выходзілі з адной праславянскай мовы.

😉 Упэўненыя, вы адгадаеце гэтыя балгарскія прыказкі, хаця мы вас пастараемся крыху заблытаць.

Тэст па пасылцы. ✏️ Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

25 Oct, 09:02


🎻 Беларус з Радашковічаў дэбютаваў на самай прэстыжнай нью-ёркскай сцэне

Ураджэнец Радашковічаў Павел Валужын дэбютаваў у нью-ёркскім Метрапалітэн-опера — адным з самых прэстыжных тэатраў у свеце. Інфармацыя аб гэтым з’явілася на сайце амерыканскага калектыва, піша zerkalo.io.

🧐 Павел Валужын выканаў партыю герцага Мантуанскага ў оперы Джузэпэ Вердзі «Рыгалета».

Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

25 Oct, 06:00


🗓 Што адбылося 25 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #мячэць #балаховіч #пінск #пінскдрэў #мінск #ціханоўская #ультыматум #шэрман #уругвай #сапега #колас #якубколас #францыя

Будзьма беларусамі!

25 Oct, 05:07


🧑‍🎨 Нінэль Шчасная

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

24 Oct, 16:02


Будзьма беларусамі! pinned «»

Будзьма беларусамі!

24 Oct, 11:00


🌱Гурт Naviband прэзентаваў песню «Лістапад».

Музыкі абяцаюць выпусціць поўную версію зусім хутка.

🥰 Як вам гэты фрагмент?

Будзьма беларусамі!

24 Oct, 06:01


🗓 Што адбылося 24 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #рэчпаспалітая #магілёў #шапялевічы #вільня #беласток #бяляцкі #хірургія #украіна #каталікі #смаленск #фемінізм

Будзьма беларусамі!

24 Oct, 04:59


👨‍🎨 Аляксандр Некрашэвіч

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

23 Oct, 14:30


🦅 Палёт двухгаловага арла: з Візантыі праз Рым у Маскву

Не паспела Расія ачомацца ад развалу савецкай імперыі, як у ёй зноў праявіліся сімптомы імперскай хваробы — 30 лістапада 1993 г. прэзідэнт Ельцын выдаў указ пра замену герба, замест сярпа і молата ўвёў царскага двухгаловага арла.

🤔 Калі Ельцына замяніў Пуцін, то менш чым праз год (25 снежня 2000 г.) статус двухгаловага арла быў замацаваны канстытуцыйным законам «Аб дзяржаўным гербе Расійскай Федэрацыі». Усё лагічна, афіцэр тайнай паліцыі, заняўшы прэзідэнцкую пасаду, пад прыкрыццём рыторыкі пра далучэнне да цывілізаванага свету і нават «уступлення ў НАТА», пачаў рыхтаваць «паўстанне Расіі з кален».

🗣 Насамрэч двухгаловы арол не быў першым расійскім гербам. Дык калі і адкуль ён з’явіўся? Якая версія пра з’яўленне арла ў Масковіі найбольш верагодная і найлепш абгрунтаваная? Піша Канстанцін Семяновіч.

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

19 Oct, 15:40


🇵🇱 Што Ягайла паабяцаў палякам у Крэве?

🟦Хто, акрамя князя Ягайлы, прэтэндаваў на руку польскай каралевы Ядвігі?
🟦Якую падтрымку меў князь у польскай знаці?
🟦Якім чынам Ягайлу ўдалося ажаніцца з Ядвігай і чаго гэта каштавала?
🟦Чым князь зацікавіў маці каралеўны, каб тая дала згоду на шлюб?

📺 Адказы на гэтыя пытанні ў відэа, якое можна знайсці па спасылцы: https://youtu.be/JugLh7AdZCQ

Будзьма беларусамі!

19 Oct, 06:00


🗓 Што адбылося 19 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #паўстанне #мінск #бнф #радзівіл #палуян #палітвязні #нясвіж #камянец #панятоўскі

Будзьма беларусамі!

19 Oct, 05:01


📸 Ян Непамуцэн Юзэф Мечкоўскі. Станіслаў Манюшка

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

18 Oct, 16:01


❤️‍🩹 Падтрымаць беларускіх творцаў, стаць валанцёрам у прытулку для птушак, падкарміць жыхароў заапарку: 10 ідэй для добрых спраў

У салідарнай беларускай дапамозе маюць патрэбу людзі, праекты, арганізацыі, а таксама птушкі і звяры. Мы зрабілі падборку магчымасцяў праявіць салідарнасць і аказаць падтрымку тым, каму яна неабходная прама цяпер. Можна падтрымаць ахвяраваннем альбо інфармацыйна. А ў некаторых выпадках не менш важна стаць валанцёрам.

Вось што можна зрабіць тут і цяпер. 🫶 Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

18 Oct, 12:31


⛪️ Пазнай горад па старадаўняй царкве. Тэст ад «Будзьма!»

У нашай краіне захавалася вялікая колькасць старажытных цэркваў як мураваных, так і драўляных. Узрост некаторых перавышае 800 гадоў!

😊 У нашым сённяшнім тэсце прапануем здагадацца, у якім населеным пункце Беларусі знаходзіцца той ці іншы храм, выяўлены на фотаздымку.

Тэст па пасылцы. ✏️ Тут адкрыецца без VPN.

Будзьма беларусамі!

18 Oct, 11:00


🎬 Кіно з халоднай поўначы: 15 скандынаўскіх і балтыйскіх фільмаў пакажуць у лістападзе

У міжнародную праграму X кінафестывалю «Паўночнае ззянне» увайшлі 15 фільмаў з краін Скандынавіі і Балтыі, якія можна будзе паглядзець online і offline з 4 па 21 лістапада.

🧐 У іх рэжысёры і рэжысёркі па-свойму даследуюць культурныя, жанравыя і асабістыя вытокі, а таксама праз кіно разважаюць, што значыць заставацца верным сваім караням, калі свет навокал няспынна змяняецца.

Расказваем падрабязней пра стужкі, якія зацягнуць вас у свет кіно ўжо гэтай восенню па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

Будзьма беларусамі!

18 Oct, 06:01


🗓 Што адбылося 18 кастрычніка ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #вкл #смаленск #якубколас #брэст #сапега #палякі #каталікі #праваслаўныя #кенедзі #хашчавацкі

Будзьма беларусамі!

18 Oct, 04:58


👨‍🎨 Антон Радзівонаў. «Птушкі з народам»

🌱 Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

Будзьма беларусамі!

17 Oct, 11:00


Як беларусы здымаюць фільмы за мінімальныя грошы і без падтрымкі дзяржавы

У нямецкай вёсцы Трэбніц прайшоў Другі з’езд беларускіх незалежных кінематаграфістаў. Там прэзентавалі вынікі першага Інкубатара мікрабюджэтнага кіно. Гэта творчая майстэрня, якая дапамагае беларускім рэжысёрам здымаць поўнаметражныя фільмы з мінімальнымі фінансавымі выдаткамі.

❤️ Стваральнікам праекта ўжо ёсць чым ганарыцца — фіналісты першага конкурсу зрабілі два фільмы, а ўдзельнікі другога ўжо рыхтуюцца да здымак.

🗣 Еўрарадыё наведала мерапрыемства і распавядае, як працуе інкубатар і якія фільмы з яго дапамогай здымаюць беларускія рэжысёры.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.

2,565

subscribers

24,568

photos

406

videos