Каардынацыйная рада @rada_vision Channel on Telegram

Каардынацыйная рада

@rada_vision


Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/

Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot

Каардынацыйная рада (Belarusian)

Каардынацыйная рада, што азначае Каардынацыйны Савет, з'яўляецца прадстаўніцкім органам дэмакратычных частцы грамадсва. Гэта канал, дзякуючы якому вы зможаце атрымаць актуальную інфармацыю аб дзейнасці Савету, яго паглядах і праграмах. З дапамогай спасылкі на сайт https://rada.vision/ вы зможаце пазнаёміцца з падрабязнасцямі дзейнасці і мэтамі гэтага важнага аргана. Крэатыўнасць, дэмакратыя і выраўнаванасць - гэта асноўныя прынцыпы, на якіх пабудавана дзейнасць Каардынацыйнага Савету. Уступайце ў канал @rada_vision, каб быць у курсе апошніх навін і падзей Савета, і прымаць удзел у дэмакратычных прапановах і ініцыятывах. Калі ў вас ёсць пытанні аб арганізацыі ці патрэбы ў дапамозе, вы можаце звярнуцца да бота для зваротнай сувязі па спасылцы @Coordination_Council_Support_Bot. Прымаце ўдзел у высвятленні і развіцці дэмакратыі ў вашай краіне, станьце часткай Каардынацыйнага Савету для стварэння лепшай будучыні!

Каардынацыйная рада

28 Jan, 09:14


27 студзеня распачалася сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ). Упершыню ў гісторыі ў ёй узяла ўдзел беларуская дэлегацыя - гэта значны і беспрэцэдэнтны крок для нашай краіны і ПАРЭ.

Да ўдзелу ў ПАРЭ была запрошана Каардынацыйная Рада Беларусі як прадстаўнічы орган дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці. У дэлегацыі працуюць спікер КР Анжаліка Мельнікава, дэлегаты Павел Латушка (“Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”), Аляксандра Мамаева (“Еўрапейскі выбар”), Маргарыта Ворыхава (“Моладзевы наступ”), Валерый Мацкевіч (“Еўрапейскі выбар”) і Павел Церашковіч (“Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты”).

Дэлегаты прынялі ўдзел у пасяджэнні камітэта па палітычных справах і дэмакратыі і камітэта па юрыдычных справах і правах чалавека, а таксама прадставілі сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні палітычнай групы “Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу” (ALDO).

Новапрызначаны Прэзідэнт ПАРЭ, Тэадорос Розопулос, сустрэўся з беларускай дэлегацыей, і ў сваёй прамове выказаў падтрымку беларускаму народу.

На сустрэчы абмяркоўвалі:

- Прыярытэты і шляхі супрацоўніцтва.
- Ухваленне рэзалюцыі аб непрызнанні любых "выбараў", арганізаваных нелегітымным рэжымам.
- Развіццё механізмаў падтрымкі дэмакратычных структур і грамадзянскай супольнасці: забеспячэнне доступу да фінансавання, адукацыі, прававой і псіхалагічнай дапамогі для тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека.
- Заклік да міжнародных органаў аб расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку праз механізм Міжнароднага крымінальнана суда.

Прэзідэнт ПАРЭ запэўніў, што Асамблея гатовая надаць усебаковую падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў яе змаганні за свабоду, правы чалавека і еўрапейскія каштоўнасці.

Каардынацыйная рада

27 Jan, 21:31


Толькі абранне можа даваць прызнанне

26 студзеня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбыўся прэс-брыфінг з удзелам прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і Аб’яднанага пераходнага кабінета на чале з лідаркай дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Спікер КР Анжаліка Мельнікава адзначыла, што дзякуючы штодзённай працы і практычным вынікам Сенат Польшчы прызнаў Каардынацыйную раду Парламентам у эміграцыі. Гэта адкрыла новую главу ў польска-беларускіх адносінах і ўвойдзе ў гісторыю дэмакратычнай Беларусі.

“Мы будзем працаваць далей, каб наблізіць час, калі ў Беларусі адбудуцца сапраўдныя дэмакратычныя выбары,”
— падкрэсліла яна.

🔹 Каардынацыйная рада ў ПАРЭ
З Каардынацыйнай радай супрацоўнічаюць не толькі нацыянальныя парламенты, але і міжнародныя структуры. З 27 па 31 студзеня ўпершыню ў гісторыі дэлегацыя КР Беларусі працуе ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ).

Дзесяцігоддзямі рэжым Лукашэнкі спрабаваў трапіць у гэтую структуру, але цяпер менавіта Каардынацыйная рада прадстаўляе голас дэмакратычнай Беларусі.

🔹 Асуджэнне бязвыбараў
Дэмакратычныя сілы рашуча асудзілі бязвыбары, якія адбываліся ў Беларусі, падкрэсліваючы, што рэжым Лукашэнкі не мае легітымнасці.

🔹 Удзельнікі брыфінгу
У прэс-брыфінгу таксама ўзяла ўдзел віцэ-спікерка КР Стася Гліннік, лідэр найбуйнейшай фракцыі Павел Латушка, дэлегаты Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і Валерый Мацкевіч.

Голас дэмакратычнай Беларусі будзе пачуты!

Каардынацыйная рада

27 Jan, 12:54


Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю па выніках парламенцкіх слуханняў “Аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы”.

Слуханні адбыліся 23 студзеня ў Варшаве па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”.

Лідэр фракцыі Павел Латушка падкрэсліў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым пытанні:
Лукашэнка здзейсніў злачынствы не толькі супраць народа Беларусі, але і супраць міжнароднага парадку. Мы павінны выкарыстаць усе даступныя механізмы, каб забяспечыць справядлівасць і прыцягнуць яго да адказнасці. Гэта наш маральны і палітычны абавязак перад будучыняй Беларусі.”

Слуханні трансляваліся ў прамым эфіры і даступныя па спасылцы:
https://www.youtube.com/channel/UCk_eAy3XuzgLDUJj0X0B2xQ

“Гэтая старонка гісторыі не будзе перагорнута. Дыктатар не зможа легітымавацца праз так званыя выбары. Як прадстаўнічы орган беларускага дэмакратычнага грамадства мы афіцыйна зафіксавалі, што Лукашэнка - злачынца, і мы будзем працягваць дабівацца справядлівасці”, - падкрэсліла спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.

Дэкларацыя:
Беларуская версія
English version

Каардынацыйная рада

24 Jan, 10:18


Кожны беларус можа спрыяць расследванню «беларускай сітуацыі» ў МКС

«Лукашэнка, ажыццяўляючы тэрор супраць "нелаяльнага" яму насельніцтва, выйшаў далёка за межы Беларусі. Злачынства былі здзейсненыя на тэрыторыі як мінімум 30 краін-удзельніц Рымскага Статута. Гаворка ідзе пра злачынствы супраць чалавечнасці ў форме дэпартацыі і пераследу па палітычных матывах», — адзначыў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка падчас парламенцкіх слуханняў Каардынацыйнай Рады Беларусі, якія прайшлі 23 студзеня па ініцыятыве фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».

Павел Латушка падкрэсліў ключавыя пытанні апошніх 4 гадоў:
– Ці наступіць адказнасць для Аляксандра Лукашэнкі за гэтыя злачынствы?
– Ці будуць хаця б часткова адноўлены правы ахвяр?
– Ці магчыма і як забяспечыць правасуддзе ў Беларусі?


«Першае, на што неабходна звярнуць увагу, — гэта даступныя механізмы забеспячэння правасуддзя. Буду максімальна катэгарычным і адзначу, што такіх механізмаў усяго два: расследаванне гэтых злачынстваў у рамках нацыянальных сістэм правасуддзя на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі і расследаванне ў рамках працэдур Міжнароднага крымінальнага суда.

Што датычыцца магчымасцяў расследавання гэтых злачынстваў на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, важна звярнуць увагу на тое, што гэты механізм выключае магчымасць прыцягнення да адказнасці асоб, якія маюць персанальны імунітэт. Няхай нам гэта падабаецца ці не, але Лукашэнка карыстаецца гэтай прывілеяй. У гэтай сувязі абсалютным прыярытэтам для нас з’яўляецца механізм Міжнароднага крымінальнага суда»
, — падкрэсліў Павел Латушка.

Павел Латушка адзначыў, што карыстаючыся падобнай практыкай сітуацыі ў М’янме і Бангладэш, калі адна з краін не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага Статуту, было вырашана, што МКС вылодае юрысдыкцыяй па злачынствах, прадугледжаных Рымскім Статутам, калі хаця б адзін з іх элементаў быў здзейснены на тэрыторыі краін-удзельніц Рымскага Статута. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабрала пераканаўчыя доказы таго, што здзейсненае Лукашэнкам злачынства дэпартацыі і пераслед па палітычных матывах як злачынства супраць чалавечнасці, падпадаюць пад юрысдыкцыю МКС.

«2 кастрычніка 2024 года з'явілася афіцыйная інфармацыя аб запуску Офісам пракурора МКС папярэдняга расследавання "беларускай сітуацыі". Аднак канчатковы вынік шмат у чым залежыць ад таго, якія сведкі будуць у распараджэнні Офіса пракурора МКС. Кожны з нас можна садзейнічаць таму, каб сведчанні здейсненых злачынстваў былі перададзены ў МКС», — адзначыў Павел Латушка.

«Я хацеў бы звярнуцца да чальцоў Каардынацыйнай Рады і ўсіх беларусаў з просьбай дасылаць нам любую інфармацыю: дакументы, аўдыё/відэазапісы, любыя іншыя матэрыялы, якія могуць пацвердзіць факты арганізацыі Лукашэнкам і прадстаўнікамі яго рэжыму палітыкі пераследу беларускага грамадства і стварэння ўмоў, якія вымушаюць жыхароў Беларусі пакідаць сваю краіну. Дадзеныя матэрыялы будуць ацэнены і ў рамках усталяваных працэдур перададзены ў Офіс пракурора МКС. На дадзены момант каля 30 праваабарончых арганізацый узялі на сябе абавязак перадаць адпаведную інфармацыю ў Офіс пракурора МКС.

Таксама надзвычай важныя заяўленыя пазіцыі іншых краін. У гэтай сувязі я звяртаюся да ўсіх членаў Каардынацыйнай Рады зрабіць усё магчымае ў камунікацыі з парламентарыямі краін-саюзнікаў, каб яны далучыліся да рэфералу Літвы ў МКС
», — звярнуўся Павел Латушка да чальцоў і чалінь КР.

Каардынацыйная рада

23 Jan, 17:24


🤍 Сёння ў Варшаве адбыліся парламенцкія слуханні Каардынацыйнай рады. Гэтая важная падзея стала пляцоўкай для глыбокага аналізу і дакументавання злачыннай дзейнасці Лукашэнкі падчас яго знаходжання ва ўладзе.

Асноўная мэта слуханняў — падкрэсліць, што Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ і не мае права прымаць рашэнні ад яго імя, у тым ліку пра так званыя “выбары”, якія ён спрабуе інсцэніраваць у цяперашніх умовах.

Удзельнікі заклікалі міжнародную супольнасць:

1) Не прызнаваць фальшывыя выбары рэжыму.
2) Расследаваць злачынствы Лукашэнкі праз Міжнародны крымінальны суд.
3) Узмацніць ціск і забяспечыць выкананне санкцый.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх фракцый Каардынацыйнай рады, якія прадставілі судаклады і контрдоклады падчас дыскусій. Сярод ганаровых гасцей былі дэпутаты Сената Рэспублікі Польшча Гжэгож Схетына - старшыня парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” і Роберт Тышкевіч - дарадца па справах усходняй палітыкі Маршалка Сената Польшчы.

💪 Дзякуем усім удзельнікам за ўклад у змаганне за дэмакратычную і свабодную Беларусь!

Каардынацыйная рада выказвае падзяку Сенату Польшчы і яго дэпутатам за падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Каардынацыйная рада

23 Jan, 14:06


Каардынацыйная рада pinned «📢 Далучайцеся да трансляцыі слухання Каардынацыйнай рады, прысвечанага злачынствам рэжыму Лукашэнкі На парадку дня — ключавыя сведчанні, абмеркаванне маштабаў рэпрэсій і магчымыя крокі па прыцягненні вінаватых да адказнасці. Гэта важны этап у барацьбе за…»

Каардынацыйная рада

23 Jan, 11:20


📢 Далучайцеся да трансляцыі слухання Каардынацыйнай рады, прысвечанага злачынствам рэжыму Лукашэнкі

На парадку дня — ключавыя сведчанні, абмеркаванне маштабаў рэпрэсій і магчымыя крокі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Гэта важны этап у барацьбе за праўду і справядлівасць для ўсіх пацярпелых. Не заставайцеся ўбаку, ваша падтрымка мае значэнне!

https://youtube.com/live/4k-R89wc1TA

Каардынацыйная рада

22 Jan, 16:15


📜 Гістарычны момант для дэмакратычнай Беларусі!

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава трымае ў руках дакумент выключнай важнасці, перададзены маршалам Сената Польшчы.

📄 У гэтым дакуменце Польшча афіцыйна заяўляе:
1️⃣ Не прызнае сфальсіфікаваныя выбары ў Беларусі, якія будуць праведзеныя рэжымам.
2️⃣ Прызнае Каардынацыйную раду парламентам у выгнанні і выказвае гатоўнасць супрацоўнічаць з ім.

Гэты крок — не проста палітычны акт, а важны сімвал падтрымкі беларускага народа ў ягоным імкненні да свабоды і дэмакратыі.

🌍 Міжнародная салідарнасць нагадвае: мы не адны ў сваёй барацьбе! Сённяшні дзень — яшчэ адзін крок на шляху да дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Каардынацыйная рада

22 Jan, 14:58


Сенат Польшчы аднагалосна прыняў рэзалюцыю аб несумленных выбарах у Беларусі

22 студзеня Сенат Польшчы аднагалосна прыняў рэзалюцыю аб несумленных выбарах у Беларусі. У дакуменце падкрэсліваецца падтрымка Каардынацыйнай рады як парламента ў выгнанні і змяшчаецца заклік да вызвалення палітычных зняволеных.

На пасяджэнне Сената былі запрошаны Спікер КР Анжаліка Мельнікава і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лідар буйнейшай фракцыі КР - Павел Латушка.

Маршал Сената Малгажата Кідава-Блоньска заявіла аб планах падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КР, падкрэсліўшы яго ролю як законнага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства.

Каардынацыйная рада працягвае актыўна працаваць, каб міжнародная супольнасць не прызнавала фарс, арганізаваны Лукашэнкам, выбарамі, і захоўвала палітыку непрызнання яго легітымнасці.

“Для нас вялікі гонар, што Сенат Польшчы гатовы падпісаць пагадненне з Каардынацыйнай радай, і поызнае яе законным прадстаўнічым органам беларускага дэмакратычнага грамадства — парламентам у выгнанні. Гэта ясны сігнал, што рэжым Лукашэнкі з’яўляецца незаконным у вачах цывілізаванага свету.

Каардынацыйная рада прызнаецца партнёрам для супрацоўніцтва не толькі нацыянальнымі парламентамі, але і міжнароднымі арганізацыямі, такімі як Парламенцкая асамблея Рады Еўропы. Ужо ў гэтую нядзелю дэлегацыя Каардынацыйнай рады накіруецца ў Страсбург, каб упершыню ў гісторыі Беларусь была прадстаўлена на такім высокім узроўні”,
— адзначыла Анжаліка Мельнікава.

Каардынацыйная рада

22 Jan, 14:29


Заўтра, 23 студзеня, Каардынацыйная рада правядзе ў Варшаве парламенцкія слуханні, на якіх будзе прадстаўлены аналіз злачыннай дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі падчас яго знаходжання ва ўладзе з кваліфікацыяй здзейсненых ім злачынстваў.

Гэтая падзея асабліва актуальная напярэдадні так званых “выбараў прэзідэнта”, якія Лукашэнка мае намер зноў інсцэніраваць, працягваючы ўтрымліваць уладу неканстытуцыйным шляхам.

Мэта слуханняў — зафіксаваць, што Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца злачынцам, не прадстаўляе беларускі народ і не мае права прымаць рашэнні ад яго імя, у тым ліку аб правядзенні выбараў, якія ў цяперашніх умовах ператварыліся ў імітацыю.

Адной з мэт слуханняў будзе заклік да міжнароднай супольнасці:

- Не прызнаваць выбары, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі.
- Выкарыстоўваць міжнароднае правасуддзе для расследавання яго злачынстваў, уключаючы зварот у Міжнародны крымінальны суд (МКС).
- Узмацніць ціск на рэжым і прадухіліць абыход існуючых абмежаванняў.

У слуханнях прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх фракцый Каардынацыйнай рады, прадставяць свае даклады падчас дыскусій. Сярод гасцей будуць дэпутаты парламенцкай групы Польшчы “За дэмакратычную Беларусь”, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і моладзевых арганізацый.

Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры: https://youtube.com/live/4k-R89wc1TA

Каардынацыйная рада

08 Jan, 19:59


Каардынацыйная Рада: Беларусь павінна стаць ключавым элементам павесткі Польскага старшынства ў ЕС

8 студзеня Каардынацыйная Рада прыняла ўдзел у сустрэчах дэмакратычных сіл Беларусі са старшынём Сейма Польшчы Шыманам Галоўням і дэпутатамі падчас сумеснага пасяджэння Камітэта па справах ЕС і Камітэта па замежных справах Сейма.

Спікер КР Анжаліка Мельнікава акцэнтавала ўвагу на важнасці ўключэння беларускага пытання ў еўрапейскую павестку. Яна агучыла канкрэтныя прапановы:

- Прыняцце рэзалюцыі аб непрызнанні псеўдавыбараў у 2025 годзе;
- Падтрымка звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і ініцыятыва аналагічнага звароту ад імя Польшчы;
- Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж польскім парламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, каб сістэматызаваць супрацу і стварыць дарожную карту ўзаемадзеяння, перш за ўсё з Каардынацыйнай Радай як прота-парламентам.

“У 2024 годзе адбылася гістарычная для ўсіх нас падзея - выбары ў Каардынацыйную раду, якія ўпершыню дазволілі стварыць дэмакратычны прота-парламент у выгнанні праз прамое анлайн-галасаванне. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, мы працягваем сваю працу, бо маем мандат, які нам даверылі выбарцы, і не маем права здавацца.

Дэмакратычныя сілы аб’яднаныя агульнай мэтай, мы маем стратэгію і лідара — Святлану Ціханоўскую, якая падтрымлівае падзел улады і разумее важнасць умацавання Каардынацыйнай Рады як прадстаўнічага органа. Наша місія — не толькі супраціў рэжыму Лукашэнкі, але і закладанне асноў для дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі”.


Спікер адзначыла, што Польшча ў 2025 годзе прыме старшынства ў Еўрапейскім Саюзе, і выбар бяспекі ў якасці прыярытэтнай тэмы з’яўляецца важным крокам. Беларусь павінна заняць цэнтральнае месца ў гэтай павестцы, паколькі рэжым Лукашэнкі стварае пагрозу не толькі для суседзяў, але і для ўсёй Еўропы.

Супольныя намаганні — адзіны шлях да дэмакратычнай і суверэннай Беларусі, якая стане гарантам стабільнасці ў рэгіёне. Менавіта дзеля гэтай мэты Каардынацыйная Рада працягвае сваю працу.

Каардынацыйная рада

07 Jan, 13:15


Дарагія сябры!

⭐️🎄Каардынацыйная рада віншуе праваслаўных беларусаў і беларусак з Раством Хрыстовым!

Раство - гэта час надзеі, веры і разважанняў. Гэта нагадванне пра тое, што няма перашкод, якія нельга пераадолець, калі ў нашых сэрцах жыве святло праўды і дабра. Няхай Божая ласка асвеціць кожны дом, а наш народ знойдзе сілу і адзінства.

🎉Са святам! 🤍 Жыве Беларусь!

Каардынацыйная рада

31 Dec, 20:42


Дарагія беларусы!

Віншуем вас з надыходам Новага года! 🎄 Няхай 2025 стане годам надзеі, цеплыні і новых магчымасцяў для кожнага з нас. Мы шчыра верым, што разам мы здолеем пабудаваць справядлівую, вольную і шчаслівую Беларусь.

Жадаем вам здароўя, сілы і любові, каб у вашых дамах панавалі спакой і гармонія, а ў сэрцах – вера ў лепшае. Мы ўпэўненыя: будучыня Беларусі ў нашых руках, і разам мы яе абавязкова зменім! 🤍

З Новым годам, дарагія сябры! Жыве Беларусь!

Каардынацыйная рада

31 Dec, 12:27


Якім жа быў гэты 2024 год!

Якімі падзеямі запомніўся 2024-ы год? Чым ён быў адметны і што з яго запомніцца надоўга? Чаго варта чакаць у наступным годзе?

Чальцы і чаліні фракцыі «Каманда Латушкі» і Рух «За Свабоду» ў пераднавагоднім відэа падзяліліся сваімі адказамі на гэтыя пытанні. З віншаваннямі выступілі Павел Латушка, Арцём Брухан, Аляксандра Ханевіч, Алесь Міхалевіч, Яна Латушка, Алег Гарбуз, Кацярына Ваданосава, Юрась Губарэвіч, Юлія Гарачая, Алег Кулеша і Ігар Сігоў.

Незабыўныя моманты, важныя ўрокі, шэраг канкрэтных зробленых спраў — гэта тое, што было ў 2024-ым годзе. Гэтым відэа мы хочам падзякаваць вам за падтрымку нашых намаганняў. Мы працягваем нашу працу і не спынімся, пакуль Беларусь не стане свабоднай, еўрапейскай і дэмакратычнай краінай.

Жыве Беларусь!

Каардынацыйная рада

24 Dec, 20:58


Дарагія сябры! 🎉

Ад імя Каардынацыйнай Рады віншуем вас з цудоўным святам Божага Нараджэння!

Няхай у гэты святочны час вашы сэрцы будуць поўныя радасці і святла. Дзе б вы ні знаходзіліся — у родным краі, ці ўдалечыні ад яго, у коле сям’і, сяброў ці новых людзей, у Беларусі ці за яе межамі — мы жадаем вам супакою, натхнення і веры ў лепшае заўтра.

Хай усе вашы мары здзяйсняюцца, а любоў і дабрыня заўсёды будуць з вамі.

Са святам! Жыве Беларусь! 🤍

Каардынацыйная рада

18 Dec, 17:17


Чальцы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЭ — Павел Латушка, Аляксандра Мамаева і Валерый Мацкевіч — сустрэліся са спецдакладчыкам Парламенцкай Асамблеі па Беларусі Рышардам Петру.

Сустрэча адбылася ў Сейме Польшы, дзе абмяркоўваліся асноўныя напрамкі дзейнасці дэлегацыі дэмакратычных сіл, а таксама іх удзел у першай сесіі ў Страсбургу, запланаванай на 27–31 студзеня 2025 года.

Каардынацыйная рада

17 Dec, 17:06


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 17.12.2024

Прэзентацыя законапраекта аб прызнанні інтэрвенцыі расіі ў Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі,— Аляксандр Лахвіч Наўковіч (Незалежныя беларусы)

https://youtube.com/live/ghjkj4Fc-h8

Каардынацыйная рада

12 Dec, 17:10


Віталь Рымашэўскі, спікер фракцыі Хрысціянскіх Дэмакратаў выступіў на паседжанні дэлегацыі па Беларусі Еўрапейскага парламанту:

“Паважаныя калегі, хачу звярнуць увагу на тэму, якая сёння не была закранута - да парушэння права на свабоду сумлення ў Беларусі.

Рэжым патрабуе перарэгістрацыі ўсіх рэлігійных суполак да чэрвеня наступнага года. Гэта значыць, што сотні рэлігійных суполак і рэлігійных арганізацый будуць ліквідаваныя.

Рэжым нападае на рэлігійныя меншасці і суполкі, якія адмаўляюцца рэтрансляваць дзяржаўную прапаганду.

Рэлігійныя суполкі і рэлігійныя арганізацыі застаюцца адзінай часткай грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая абараніла юрыдычную рэгістрацыю і магчымасць легальна працаваць у краіне.

Гэта важная частка грамадзянскай супольнасці, якая яшчэ засталася ў краіне. Аднак да чэрвеня наступнага года сітуацыя можа кардынальна змяніцца.

Рэжым ужо зачыніў каталіцкую семінарыю ў Пінску пад ціскам сотняў арганізацый. Многія святары былі арыштаваныя. Такіх рэпрэсіяў не было з часоў СССР.

Неабходная тэрміновая рэакцыя ЕС на палітычным узроўні. Неабходная таксама падтрымка з боку Еўракамісіі
гэта не толькі пытанне свабоды веравызнання, але і пытанне захавання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.“

Каардынацыйная рада

12 Dec, 09:22


Еўрапейскі парламент праводзіць канферэнцыю высокага узроўню ў падтрымку народа Беларусі

Гэта канферэнцыя высокага узроўню арганізавана супольна Еўрапейскай службай вонкавых дзеянняў і Еўрапейскім парламентам у супрацы з Еўрапейскай камісіяй у рамках Дзён Беларусі ў Бруселі: серыі імпрэз у падтрымку беларускага народа напярэдадні так званых "прэзідэнцкіх выбараў" у студзені 2025 года.

Мэта канферэнцыі - прадэманстраваць нязменную падтрымку ЭС беларускага народу, праліць святло на сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і абмеркаваць шляхі дэмакратычнай будучыні ў Беларусі.

Спасылка на трансляцыю.

Каардынацыйная рада

12 Dec, 08:53


🌍 Дні Беларусі ў Брусэлі – час для аб’яднання і падтрымкі!

Дэлегаты Каардынацыйнай Рады працягваюць удзел у беларускім тыдні ў Брусэлі.

📢 Спікерка КР Анжаліка Мельнікава дае каментар проста з паседжання кансультатыўнай групы Беларусь-ЕС: што абмяркоўвалася, якія ўжо ёсць дасягненні, нашыя прыярытэты.

Каардынацыйная рада

05 Dec, 10:10


Беларускія ветэраны, сем’і беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў, загінулых у вайне за Украіну, павінны быць уключаны ў сістэму гуманітарнай падтрымкі на роўных з палітвязнямі і членамі іх сем’яў. Беларускія добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну, — гонар нашага народа. Сёння ветэраны не павінны заставацца пакінутымі. Сем’і ветэранаў і сем’і загінулых павінны атрымліваць падтрымку. Наша агульная задача — пашырыць паўнамоцтвы фондаў і арганізацый, якія працуюць па гуманітарных пытаннях з Беларуссю, каб уключыць гэтых людзей у сістэму падтрымкі.

Віталь Рымашэўскі, фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў

Каардынацыйная рада

04 Dec, 16:32


📢 Каардынацыйная Рада ў стратэгічным дыялозе ЗША з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

На першай секцыі «Суверэнная, стабільная, дэмакратычная Беларусь» спікерка Каардынацыйнай рады і каардынатарка палітычнай секцыі Анжаліка Мельнікава асвятліла стратэгічныя падыходы дэмакратычных сіл да так званых «выбараў 2025 года» і падкрэсліла неабходнасць падтрымкі ад усяго цывілізаванага свету:

«Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі не з’яўляецца ізаляванай. Гэта частка больш шырокай барацьбы за свабоду і правы чалавека ў нашым рэгіёне. Ад вайны ва Украіне да выклікаў, якія стаяць перад суседнімі краінамі, такімі як Малдова і Грузія, мы сутыкаемся з агульнымі пагрозамі. Наша барацьба ў Беларусі непасрэдна ўплывае на будучыню ўсяго рэгіёну. Менавіта таму нам трэба больш, чым проста адзінства сярод беларускіх дэмакратычных сіл і адвага. Нам патрэбныя саюзнікі, накіраваныя на стратэгічнае ўзаемадзеянне, пошук эфектыўных інструментаў і падтрымку».

Цягам дня ў розных секцыях стратдыялогу прынялі ўдзел Павел Латушка, Уладзімір Астапенка, Алесь Міхалевіч (Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»), Таццяна Хоміч (Беларусы), Маргарыта Ворыхава (Моладзевы Наступ), Віталь Рымашэўскі і Павел Церашковіч (Наша Справа/БХД).

Каардынацыйная рада

04 Dec, 15:02


«Беларусы годныя лепшага». Кангрэс вольных беларусаў

📅 Калі? 26 студзеня 2025 года
📍 Дзе? Варшава, Польшча

Дэмакратычныя сілы Беларусі і грамадскія арганізацыі запрашаюць далучыцца да вялікага мерапрыемства 26 студзеня. Мы збяромся, каб паказаць: беларусы годныя лепшага!

Што вас чакае?
▫️Дыскусіі палітычных лідараў і актывістаў;
▫️Блок пытанняў і адказаў;
▫️Выступы вядомых беларусаў і беларусак, музыкаў і артыстаў;
▫️Прэзентацыі беларускіх НДА і ініцыятываў. Новыя партнёрствы і магчымасці.

Як прыняць удзел? Каб стаць удзельнікам, калі ласка, падайце заяўку праз анлайн-форму (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeddVy658UdKe_flhUbCPz3GNyWqSEvsAhvmbtYitib7ionIw/viewform).

Далучайцеся да нашай супольнай справы і падтрымайце рух за дэмакратычныя змены ў Беларусі!

Каардынацыйная рада

04 Dec, 14:22


Другі стратэгічны дыялог з ЗША сёння пачаўся ў Вільні. Прадстаўнікі ЗША і дэмакратычных сіл Беларусі, у тым ліку дэлегаты Каардынацыйнай Рады сёння праводзяць сэсіі па наступных тэмах:

📌Суверэнная, Стабільная, Дэмакратычная Беларусь
📌Правы чалавека і палітвязні
📌Адказнасць рэжыму
📌Нацыянальная культура і ідэнтычнасць
📌СМІ і камунікацыі
📌Прыватны сектар (бізнэс)

Пазней сёння мы апублікуем каментар спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай і спытаем, што адбываецца за закрытымі дзвярыма і пра што вядзецца размова.

Каардынацыйная рада

03 Dec, 17:05


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 03.12.2024

1) Разгляд кандыдатаў у дэлегацыю Каардынацыйнай Рады у ПАРЭ,— А. Мамаева, МК, Еўрапейскі Выбар.
2) Абмеркаванне палажэння аб рэйтынгавым галасаванні,— Фракцыя «Хопіць Баяцца».

https://youtube.com/live/X_Qmjm9Mwg0

Каардынацыйная рада

03 Dec, 11:04


Беларусы заслугоўваюць лепшага!

Сёння, калі нас спрабуюць запалохаць і пасварыць, важна памятаць пра тое, што нас аб’ядноўвае. Толькі разам, захоўваючы агульныя каштоўнасці, мы здолеем перамагчы любыя цяжкасці.

Сапраўдныя выбары магчымыя, калі вярнуцца незалежныя медыя, на волю выйдуць несправядліва асуджаныя і кожны атрымае права ўдзельнічаць у выбарчых працэсах на роўных умовах.

Мы адмаўляемся прымаць дыктатуру і заяўляем: «супраць усіх» – гэта наш голас за свабоду і годнасць.

Каардынацыйная рада

23 Nov, 12:08


Заява Каардынацыйнай рады па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам

13 лістапада 2024 года ў Хашыміне (В'етнам) быў затрыманы Васіль Верамейчык, дэлегат Каардынацыйнай рады і былы намеснік камандзіра батальёна "Волат" Палка Кастуся Каліноўскага.

Па атрыманай 19 лістапада інфармацыі ад мясцовай паліцыі, ён быў экстрадаваны ў Беларусь ужо на наступны дзень - 14 лістапада.

Па наяўных дадзеных, аперацыя была арганізавана Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі. Хуткасць экстрадыцыі сведчыць аб загадзя падрыхтаванай спецаперацыі. У Беларусі Васілю Верамейчыку пагражае больш за 20 гадоў турэмнага зняволення ці нават смяротнае пакаранне па абвінавачаннях звязаных з яго палітычнай дзейнасцю і ўдзелам у баявых дзеяннях на баку Украіны.

Аб затрыманні Васіля стала вядома 14 лістапада. Каардынацыйная рада неадкладна звярнулася да міністэрстваў замежных спраў ЗША, Польшчы і Украіны, міжнародных арганізацый з просьбай умяшацца, высветліць абставіны справы і прадухіліць магчымую экстрадыцыю. Прадпрымаліся таксама спробы арганізаваць юрыдычную абарону Васілія, якія аднак сутыкаліся з тым, што адвакаты ў В'етнаме ў большасці сваёй адмаўляліся ўзяцца за гэтую справу. Тыя, хто пагадзіліся, не змаглі атрымаць доступ да інфармацыі, бо мясцовая паліцыя адмаўлялася даваць каментары. Толькі 19 лістапада стала вядома, што Васіля, верагодна, дэпартавалі ў Беларусь ужо на наступны дзень пасьля затрыманьня.
Сітуацыя Васіля Верамейчыка патрабуе асаблівай увагі.

Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ў Беларусі і пагрозы арышту ён эмігрыраваў ва Украіну, дзе ўступіў у Полк Каліноўскага. У якасці намесніка камандзіра батальёна "Волат" ён удзельнічаў у баях на поўдні і ўсходзе Украіны, быў паранены ў Мікалаеўскай вобласці, узнагароджаны медалём за заслугі.

Таксама Васіль з’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. У 2024 годзе ён быў абраны ў Каардынацыйную раду Беларусі.
Па падставах, якія мы лічым неабгрунтаванымі, у 2023 годзе дэпартамент міграцыі Літоўскай Рэспублікі забараніў Васілю Вреамейчыку ўезд на тэррыторыю Еўрапейскага саюза. Гэта вымусіла яго шукаць прытулак у патэйцыйна небяспечных краінах.

Каардынацыйная рада Беларусі звяртаецца да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з заклікам прыкласці ўсе намаганні для абароны жыцця і правоў Васіля Верамейчыка.

Мы заклікаем:


- Урады краінаў свету спыніць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе.
- Перагледзець падыходы да прадастаўлення міжнароднай абароны і гуманітарнага ВНЖ беларусам у Літоўскай Рэспубліцы і распаўсюджаннай практыцы прызнання беларусаў «пагрозай для нацыянальнай бяспекі», акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку.
- Ініцыяваць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымым абмене Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж у інтарэсах Беларусі.
- Урад Украіны прызнаць Васіля Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд
Мы заяўляем аб недапушчальнасці экстрадыцыі палітычных актывістаў у Беларусь, дзе яны падвяргаюцца несправядліваму пераследу.
Заклікаем дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў.
Мы выказваем салідарнасць з Васілём і яго сям'ёй і заклікаем да неадкладных дзеянняў у барацьбе за яго выратаванне
.

Каардынацыйная рада

20 Nov, 20:42


⚠️ Інфармацыя аб затрыманні і экстрадыцыі Васіля Веремейчыка

13 лістапада Васіля Веремейчыка, чальца Каардынацыйнай рады фракцыі "Беларусы" і экс-дабраахвотніка Палка Каліноўскага, затрымалі ў В’етнаме. Ужо 14 лістапада яго экстрадавалі ў Беларусь у выніку аперацыі КДБ.

Мы заклікаем усіх беларусаў, якія працягваюць барацьбу з рэжымам, быць надзвычай асцярожнымі і ўважліва выбіраць краіны для знаходжання. Некаторыя дзяржавы могуць не забяспечваць належнага ўзроўню бяспекі і быць уразлівымі для аперацый спецслужбаў Лукашэнкі

Каардынацыйная рада

19 Nov, 17:07


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 19.11.2024

1) Палаженне аб мерапрыемствах КР,— Яўген Караулаў, Камісія па пытаннях Статута й іншых унутраных дакумэнтах КР.
2) Палаженне аб рэйтынгавым галасаванне ў КР,— Яўген Караулаў, Моладзевы Наступ.

https://youtube.com/live/Fea66omtsDk

Каардынацыйная рада

17 Nov, 10:56


Стратэгічны дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Украінай

На форуме імя Астрожскіх у Кіеве спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава прапанавала наладзіць дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўкраінскім урадам. Яна адзначыла, што беларускія эксперты могуць працаваць па пытаннях бяспекі, сацыяльнай палітыкі, культуры і іншых сферах. Таксама яна прапанавала падпісаць мемарандум, каб дэмакратычныя сілы Беларусі прызнаваліся легітымнымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Мемарандум можа ўключаць пытанні бяспекі, вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з Беларусі, а таксама ўдзел дэмакратычных сілаў у мірных перамовах па Украіне.

Заклік не прызнаваць «выбары» ў Беларусі ў 2025 годзе

«Лукашэнка не мае права праводзіць выбары, бо з'яўляецца міжнародным злачынцам, вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці і саўдзеле ў агрэсіі. Дакументы з доказамі ягоных злачынстваў ужо перададзены ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць не прызнаваць гэтыя "выбары". Дыктатар не павінен мець такой легітымнасці».

Каардынацыйная рада

16 Nov, 11:56


Аліна Коўшык пакідае Каардынацыйную раду ў сувязі з новым прызначэннем на пасаду кіраўніка тэлеканала «Белсат»

Яна падкрэсліла, што не можа сумяшчаць абавязкі ў Каардынацыйнай радзе на новай пасадзе.

"Я добраахвотна складаю мандат сяброўкі Каардынацыйнай рады", — заявіла Аліна. Лідарства фракцыі "Еўрапейскі Выбар" пераходзіць да Валерыя Мацкевіча.

Каардынацыйная рада

12 Nov, 17:08


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 12.11.2024

1) Прэзентацыя Прыярытэтаў Міжнароднай Працы,—А. Мамаева, Еўрапейскі Выбар
2) Адкрыты мікрафон. Навіны камісій і фракцый,— Усе дэлегаты

https://youtube.com/live/Z722BIVrGoY

Каардынацыйная рада

07 Nov, 12:09


Беларуская дэлегацыя Каардынацыйнай рады ўпершыню афіцыйна прыме ўдзел у сесіі ПАСЕ ў студзені 2025 года.

6 лістапада Камітэт міністраў Савета Еўропы ўхваліў стварэнне Інфармацыйнага офіса па Беларусі ў Вільні, цяпер чакаецца галасаванне ў Сейме Літвы. Таксама пачнецца праграма стажыровак для беларусаў у Савеце Еўропы, нягледзячы на тое, што Беларусь не з’яўляецца членам арганізацыі.

Каардынацыйная рада

29 Oct, 11:05


📣📣📣📣📣КАК ОБМАНЫВАЮТ В TELEGRAM

Существует много видов мошенничества в Telegram, целью которых становится доступ к вашему аккаунту. Чаще всего попадаются следующие:

🔺 Письмо якобы от техподдержки Telegram с требованием прислать ваш телефон и смс-код для входа.
🔺 Рассылки в чатах, которые содержат ссылки на фальшивые боты/сайты, зараженные файлы (могут выглядеть как репосты с известных каналов).
🔺 Личные сообщения от знакомых и незнакомых с зараженными файлами, ссылками на фальшивые боты/сайты (обычно выглядят как попытка познакомиться, предложить работу, скидку, попросить помощь и т. п.).
🔺 Медиафайлы, при клике на которые Telegram запрашивает разрешение на выполнение .exe файла.

⁉️ Что делать

1️⃣ Установите облачный пароль и никому не сообщайте!
2️⃣ Не переходите по подозрительным ссылкам (по крайней мере, без VPN, если находитесь в РБ).
3️⃣ Если все-таки перешли, то не оставляйте свои личные данные (ФИО, email, телефон и т. п.) и данные аккаунта, НЕ авторизируйтесь на таких сайтах через Telegram.
4️⃣ Никому не сообщайте код от техподдержки.
5️⃣ Не разрешайте выполнение .exe файлов, когда появляется предупреждение от Telegram.
6️⃣ Любой скаченный файл, архив проверяйте на вирусы, прежде чем открыть.

⚠️ Если ссылку прислал ваш знакомый, вы перешли по ней и там требуется оставить личную информацию, сначала обсудите это со знакомым. Причем лучше не через Telegram (т. к. его вероятно могли захватить мошенники). Позвоните знакомому или напишите через другую соцсеть.

Когда подозреваете взлом, проверьте «Активные сеансы». Если видите незнакомое устройство, завершите сессию и смените пароль.

#безопасность #telegram

Каардынацыйная рада

23 Oct, 12:00


Каментар спікера Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай:

«Сёння Каардынацыйнай радай большасцю галасоў была прынята агульная стратэгія дзеянняў дэмакратычных сіл на безвыбарах 2025, арганізаваных Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтая стратэгія была распрацавана сумесна Каардынацыйнай радай, Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай. Была сфармавана рабочая група, якая некалькі месяцаў працавала над гэтым дакументам. У ім выкладзены асноўныя дзеянні і пазіцыі дэмакратычных сіл, а таксама план дзеянняў, прапанаваны беларусам. Гэтая стратэгія — наш адказ недэмакратычным "безвыбарам" Лукашэнкі».

Каардынацыйная рада

23 Oct, 12:00


‼️Агульная заява дэмакратычных сілаў Беларусі да «выбараў» 2025

У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе – бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.

Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсіяў супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.

Мы патрабуем:
📌 спынення ўсіх відаў рэпрэсіяў;
📌 вызвалення ўсіх палітзняволеных;
📌 рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
📌 забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
📌 правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу.
Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў.

Каардынацыйная рада

23 Oct, 11:49


❗️Каардынацыйная рада прыняла Агульную стратэгію дзеянняў на “бязвыбарах”-2025.❗️

Падрабязнаці хутка 🔜

Каардынацыйная рада

22 Oct, 16:05


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 22.10.2024

1) Дэбрыф візіта дэлегацыі КР у Бундэстаг,— Спікер, віцэ-спікерка
2) Неабходнасьць падтрымкі былых беларускіх добраахвотнікаў на баку Украіны і чальцоў іх сямей,— Фракцыя "Воля"

https://youtube.com/live/oW72puDvpXg

Каардынацыйная рада

19 Oct, 10:12


❗️Заява наконт адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму, якая была распрацавана і ініцыявана фракцыяй «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду», набрала 96% галасоў дэлегатаў КР сярод прагаласаваўшых (56 з 80).

Лідар фракцыі Павел Латушка пракментаваў гэты факт:

«Я ўдзячны ўсім чальцам і чаліням Каардынацыйнай рады, якія прагаласавалі за прыняцце заявы "Аб падтрымцы зварота Літвы ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда з заклікам расcледваць экстэрытарыяльныя злачынствы супраць чалавечнасці ў беларускай сітуацыі".

У галасаванні па заяве прынялі ўдзел 56 дэлегатаў КР, з якіх 54 (96,4%) аддалі голас "за", устрымаліся 2 дэлегата (3,6 %). Гэта паказвае, што ў нас ёсць абсалютная большасць прадстаўнікоў, выбраных беларусамі, якія падтрымліваюць важнасць прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага народа»

Каардынацыйная рада

17 Oct, 11:01


Каардынацыйная рада звяртаецца да парламентаў Латвіі, Літвы і Польшчы 🇱🇻🇱🇹🇵🇱

Па прапанове фракцыі "Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»", 11 Кастрычніка 2024 года Каардынацыйнай радай была прынята рэзалюцыя “Аб зваротах па спрашчэнню візавага рэжыму і паляпшэнню памежнага руху ў дачыненні да беларусаў”

У ёй Каардынацыйная рада звернецца да ўрадаў Латвіі, Літвы і Польшчы з просьбай палегчыць памежны рух для грамадзян Беларусі, а таксама спрасціць працэдуру атрымання віз, у тым ліку:

- дазволіць запрашэнні ад беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону; 🛡️
- разглядаць магчымасць выдачы гуманітарных віз у трэціх краінах для беларусаў, якія ратуюцца ад рэпрэсій. 🆘

Таксама будзе прапанавана правесці кансультацыі па спрашчэнні візавага рэжыму і верыфікацыі грамадзян з выкарыстаннем інструментаў дэмакратычных сіл для забеспячэння бяспекі і прадухілення абыходу санкцый.

Каардынацыйная рада

08 Oct, 16:05


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 08.10.2024

Некаторыя вынікі працы Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання. Абмеркаванне,— Спікер, віцэ-спікерка, усе дэлегаты

https://youtube.com/live/-6u7Kpdmt7w

Каардынацыйная рада

24 Sep, 16:08


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 24.09.2024

Слуханні кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Вольгі Зазулінскай ,— Спікерка КР Анжаліка Мельнікава.

https://youtube.com/live/N5HnjIFBsVM

Каардынацыйная рада

10 Sep, 16:02


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 10.09.2024

1) Агульныя вынікі стратэгічнай сесіі,— Спікерка і віцэ-спікерка
2) Азнакамленне з тэкстам зварота ў Камісію па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, паступіўшага ад арганізацыі Belpol,— Аляксандр Клачко, Кіраўнік Камісіі НРБ

https://youtube.com/live/82AadeN9FMc

Каардынацыйная рада

03 Sep, 16:10


Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 03.09.2024

1) Прэзентацыя камісіі КР па рэформах, — Юры Губарэвіч, КЛРС.
2) Рыштунак плана "Перамога", — Аляксандр Клачко, блок "Воля".

https://youtube.com/live/ok1i5IhVqXw

Каардынацыйная рада

27 Aug, 16:08


📣Парадак адкрытага пасяджэння Каардынацыйнай рады, 27.08.2024:

1) Прэзентацыя прававой камісіі КР, — Міхаіл Кірылюк, “Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”.
2) Пытанне аб адкрыцці вынікаў галасаванняў КР, — Ліза Пракопчык, “Моладзевы Наступ”.
3) Прапановы да медыя групы КР, — Маргарыта Ворыхава, “Моладзевы Наступ”.

https://youtube.com/live/3dwm5Ikd2G0

Каардынацыйная рада

21 Aug, 13:16


📢 Учора Каардынацыйная рада правяла першае з серыі запланаваных пасяджэнняў, падчас якіх будзе абмяркоўвацца стратэгія дэмакратычных сілаў на 2025 год і выпрацоўвацца адпаведны план, у тым ліку па электаральнай кампаніі ў Беларусі.

📹 Абмеркаванне адбылося без трансляцыі ў YouTube - за такі фармат прагаласавала нарада фракцый, таму што тэма даволі адчувальная. Згодна з дзеючым Статутам, КР мае права праводзіць як адкрытыя, так і закрытыя пасяджэнні. 

🗣 Спікер Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава: “Кожная фракцыя мела магчымасць выказаць свае прапановы і меркаванні адносна накірунку выпрацоўкі агульнай стратэгіі-2025. Дыскусія ўключала ў сябе і прагноз сцэнароў, у адказ на якія дэмакратычныя сілы і КР у прыватнасці павінны мець план дзеянняў. 

Відавочна, такое складанае і сур'ёзнае пытанне патрабуе далейшай глыбокай прапрацоўкі і абмеркавання - не толькі ўнутры КС, але і з іншымі палітычнымі суб’ектамі. Аднак па выніках учорашняга пасяджэння можна сказаць, што ў частцы рэагавання на электаральную кампанію 2️⃣0️⃣2️⃣5️⃣ года ў Беларусі большасць фракцый падтрымліваюць ідэю таго, што дэмакратычныя сілы павінны выйсці агульным інфармацыйным фронтам, выкарыстоўваючы ўсе даступныя медыя рэсурсы, у тым ліку ўласныя каналы і сацсеткі. 

Больш дэталізаванае абмеркаванне будзе працягвацца падчас стратэгічнай сесіі КР напачатку верасня, у якой прымуць удзел лідары фракцый, іх намеснікі, кіраўнікі камісій, Спікер, Віцэ-спікер, Сакратарыят і прадстаўнікі медыя групы.


📩 Нагадваем, што кожны / кожная можа даслаць свае прапановы ў форму зваротнай сувязі на сайце Рады. Дзякую ўсім тым, хто ўжо скарыстаўся гэтай магчымасцю! Для нас вельмі важна чуць голас выбаршчыкаў, бо толькі так мы зможам прымаць правільныя рашэнні, а нашыя людзі - рэальна ўплываць на палітыку.”

Каардынацыйная рада

19 Aug, 12:21


‼️Шаноўныя беларусы і беларускі!

Пры прыняцці рашэнняў КР імкнецца ўлічваць, у першую чаргу, патрэбы і меркаванні нашых выбаршчыкаў. Дзякуй усім, хто рэгулярна дзеліцца інсайдамі, а таксама сваімі думкамі і ідэямі.  🤍

📩 Cвае прапановы вы можаце даслаць праз бяспечную форму зваротнай сувязі на сайце rada.vision, інфармацыя абавязкова будзе даведзена да агульнага пасяджэння.

📣 Заўтра Каардынацыйная Рада правядзе закрытае пасяджэнне, якое стане першым з серыі запланаваных слуханняў і абмеркаванняў для выпрацоўкі стратэгіі на 2025 год, у тым ліку па выбарах у Беларусі. 

Мы звяртаемся да нашых выбаршчыкаў. Калі ласка, адкажыце на наступныя пытанні, карыстаючыся формай зваротнай сувязі:

Ці павінна КР на сваіх афіцыйных каналах заклікаць да дзеяння людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, падчас правядзення так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі? Калі так, то да якіх (байкот / супраць усіх / іншае)?

Выбары прайшлі. Што далей? Якія сцэнары падзей вы прагназуеце? Як дэмакратычныя сілы і КР у прыватнасці павінны дзейнічаць у адказ на гэтыя сцэнары? Прааналізуйце рызыкі і абгрунтуйце свой пункт гледжання.

Каардынацыйная рада

18 Aug, 11:59


🔥4 гады з дня стварэння Каардынацыйнай Рады

18 жніўня 2020 года споўнілася 4 гады з моманту першага пасяджэння Каардынацыйнай рады — важнай вехі ў гісторыі барацьбы за дэмакратыю і свабоду Беларусі.

На фоне жорсткіх рэпрэсій у Беларусі, па ініцыятыве Прэзідэнткі-элект Святланы Ціханоўскай была створана структура, якая аб’яднала беларускіх палітыкаў, актывістаў і праваабаронцаў для працы над дэмакратычнымі рэформамі. Каардынацыйная Рада стала голасам тых, хто быў вымушаны пакінуць радзіму, але працягвае змагацца за яе будучыню, працуючы над распрацоўкай рашэнняў для палітычных, сацыяльных і эканамічных змен.

🤍 За гэтыя 4 гады беларускім дэмакратычным рухам зроблена вялізарная праца. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы разам! Намаганні палітычных структур, актывістаў, грамадзянскай супольнасці, дыяспары, незалежных СМІ і міжнародная падтрымка дапамагае захоўваць надзею і ўпэўненасць у тым, што Беларусь стане вольнай.

🗣 Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава: “Развіццё Каардынацыйнай рады сёння - гэта наша сумесная праца па адраджэнні беларускага парламентарызму. Цяпер, калі мы з'яўляемся абраным органам, гэта сапраўды гістарычны момант і велізарная адказнасць перад беларусамі і беларускамі. Я лічу, што галоўнае для ўсіх нас - гэта аб’яднанне намаганняў для супольнай дзейнасці ў барацьбе за вольную і незалежную краіну. Будучыня Беларусі — у нашых руках.”

🗣 Віцэ-спікерка Каардынацыйнай Рады Станіслава Гліннік: "З усіх сусветных прыкладаў будавання ў эміграцыі структуры на прынцыпах дэлібератыўнай дэмакратыі, КР не толькі самая ўстойлівая, але жывая і выклікае грамадскі рэзананс, дыскусіі. Я веру, што дзякуючы КР мы навучымся чуць адзін аднаго і знаходзіць шляхі для грамадскага прымірэння. Бо нам усім трэба будзе нанава будаваць свабодную Беларусь і сутыкнуцца з усімі выклікамі маладой дэмакратыі".

Жыве Беларусь! 🇧🇾

Каардынацыйная рада

17 Aug, 14:59


⚡️Агульным пасяджэннем КР было прынята рашэнне аб стварэнні камісіі па сацыяльнай палітыцы

Камісію па сацыяльнай палітыцы ўзначаліла Вольга Вялічка з фракцыі Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”.

🇧🇾 Мэта камісіі: стварэнне структуры, якая адказвае за захаванне правоў і законных інтарэсаў беларусаў у частцы забеспячэння іх сацыяльных гарантый на тэрыторыях фактычнага знаходжання.

Вартасць стварэння такой камісіі абгрунтавана наступным:

Сацыяльнае становішча беларусаў унутры краіны з'яўляецца складаным і мае праблемы, звязаные з эканамічнай нестабільнасцю ў краіне, з эканамічнай залежнасцю Беларусі ад Расіі, рэпрэсіямі ў розных сферах жыцця.

У цяжкім становішчы апынуліся беларусы, вымушаныя пакінуць Беларусь па палітычных матывах.

Гэтыя пытанні і пагрозы падводзяць да высновы аб неабходнасьці стварэння Камісіі Каардынацыйнай рады па сацыяльнай палітыцы.

Каардынацыйная рада

17 Aug, 10:09


⚡️Агульным пасяджэннем Каардынацыйнай Рады было прынята рашэнне аб стварэнні камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы

✍️ Камісію па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы ўзначаліў Аляксандр Клачко з фракцыі "Воля".

Камісія мусіць пераследваць наступныя мэты:

1️⃣Адсочваць пабежны стан і тэндэнцыі рэгіянальнай бяспекі і ўнутраных абставін у Беларусі. Арганізоўваць (замаўляць) экспэртную ацэнку ў гэтых тэмах.

2️⃣ Каардынаваць дзейнасць КР у пытаннях бяспекі з АПК і Офісам Святланы Ціханоўскай, разглядаць пытанні нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі бакамі.

3️⃣ Дапамагаць дзейным ва Украіне і былым беларускім добраахвотнікам у краінах іх пражывання.

4️⃣ Развіваць «сілавы» чыннік для ўзмацнення пазыцыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў справе транзіту ўлады ад дыктатуры да дэмакратыі, у пытаннях аднаўлення, захавання і ўмацаванне дзяржаўнага і народнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Каардынацыйная рада

15 Aug, 09:53


Па выніках слуханняў па працэдуры ўзгаднення прадстаўнікоў АПК у Каардынацыйнай радзе 14 жніўня 2024 года прынятыя рашэнні:

Уладзімір Астапенка рэкамендаваны на пасаду прадстаўніка АПК па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве.

Маргарыта Ворыхава рэкамендавана на пасаду прадстаўніцы АПК па моладзевай палітыцы.

Вадзім Кабанчук рэкамендаваны на пасаду прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Спікер КР Анжаліка Мельнікава: “Агульным пасяджэннем як вышэйшым кіруючым органам Каардынацыйнай рады было прынятае рашэнне аб ухваленні прадстаўнікоў АПК, якія 4 жніўня былі прызначаныя Прэзідэнткай-элект Святланай Ціханоўскай падчас Канферэнцыі “Новая Беларусь”. Гэта важная падзея, якая рэальна дэманструе высокую і адказную ролю Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа. Гэта дэманструе і ўзмацненне ўзаемадзеяння беларускіх дэмакратычных сілаў. Я ўпэўненая, што нашыя структуры будуць і далей працаваць разам плённа і эфектыўна для дасягнення агульных мэтаў. Шчыра вітаю Ўладзіміра Астапенка, Маргарыту Ворыхаву і Вадзіма Кабанчука і жадаю поспехаў у працы. Дзякуй вам за вашу справу. Жыве Беларусь!

Каардынацыйная рада

13 Aug, 15:56


⚡️Адкрытае пасяджэнне Каардынацыйнай рады, 13.08.2024

1) Слуханне прэзентацыі прадстаўніка АПК па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзіміра Астапенка.
2) Слуханне прэзентацыі прадстаўніцы АПК па моладзевай палітыцы Маргарыты Ворыхавай.
3) Слуханне прэзентацыі прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзіма Кабанчука.
4) Слуханне прэзентацыі камісіі па сацыяльнай палітыцы — Дэлегатка КР Вольга Вялічка, КЛРС.

https://youtube.com/live/_66qHRJf2Jk

Каардынацыйная рада

12 Aug, 16:01


⚡️Агульным пасяджэннем Каардынацыйнай Рады былі прынятыя рашэнні аб стварэнні трох камісій:

1️⃣ Камісія па пытаннях Статута Каардынацыйнай Рады — Кіраўніком стаў Яўген Караулаў з фракцыі “Моладзевы наступ”. Камісія створана з мэтай ўрэгулявання канфліктаў пры спрэчных трактоўках дакументаў Каардынацыйнай Рады.

2️⃣ Камісія па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай Рады — Кіраўніком стаў Павел Церашковіч з фракцыі “Наша Справа”. Мэтай Камісіі па адукацыі і навуцы з’яўляецца каардынацыя рэалізацыі палітыкі дэмакратычных сіл Беларусі ў сферы адукацыі, навукі і інавацый.

3️⃣Міжнародная камісія Каардынацыйнай Рады — Кіраўніцай стала Аляксандра Мамаева з фракцыі “Еўрапейскі Выбар”. Мэтай Камісіі з'яўляецца прадстаўленне інтарэсаў беларусаў і Беларусі на міжнароднай арэне для набліжэння дэмакратычных зменаў у краіне.

✍️ Камісіі ў Каардынацыйнай Радзе – гэта важныя формы узаемадзеяння дэлегатаў, якія дазваляюць эфектыўна кіраваць праектамі, размяркоўваць адказнасць і кантраляваць працэс выканання задач.

Каардынацыйная рада

12 Aug, 10:58


📢 Сябры, рады прадставіць нашу новую медыякаманду Каардынацыйнай Рады!

Мы сабралі крэатыўных прафесіяналаў, якія будуць адказваць за свежыя ідэі, цікавыя праекты і прыцягненню новай аўдыторыі. Цяпер каналы КР стануць яшчэ больш інфарматыўнымі і карыснымі для беларусаў!

💡 Знаёмцеся з камандай:
- Арцём Шапараў — адказны за медыя. За яго плячыма шматгадовы вопыт і мноства паспяховых праектаў.
- Наталля Галаўчук (вядомая ўсім блогерка «Данута Хлусня») — прафесіянал сваёй справы з вялікім досведам у журналістыцы. Цяпер яна будзе трымаць вас у курсе ўсіх галоўных падзей, аператыўна і аб’ектыўна асвятляючы важныя тэмы.
- Сяргей Бяспалаў — эксперт у галіне камунікацый з вялікім досведам правядзення інтэрв’ю. Цяпер ён будзе задаваць самыя актуальныя і цікавыя пытанні нашым дэлегатам, раскрываючы іх меркаванні, ідэі і стратэгіі.

Ужо зараз вы можаце назіраць вынікі іх працы на нашых платформах. Сачыце за абнаўленнямі!