Усё пра ўсё @allabouttexnologys Channel on Telegram

Усё пра ўсё

@allabouttexnologys


Навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Новыя допісы кожны дзень! Падпісвайцеся!

Сувязь з уладальнікам каналу: @Stanislaubelarus


NO POLITICS

Усё пра ўсё (Belarusian)

Усё пра ўсё - канал на Telegram, які прысвечаны навінам тэхналогій, навінам гульнявога свету і цікавым фактам пра тэхніку на якаснай беларускай мове. Калі вам цікава даведацца першым пра новыя тэхналагічныя выдумкі, гульні, цікавыя факты, гэты канал - ваш лепшы выбар! Кожны дзень тут паўстаюць новыя допісы, якія дапамагуць вам быць у курсе падзей у свеце тэхналогій. Падпісвайцеся на канал Усё пра ўсё, каб не прапусціць важныя паведамленні і быць у центры ўвагі тэхналагічнага свету! Для зваротнай сувязі з уладальнікам каналу вы можаце звярнуцца да @Stanislaubelarus. Атрымлівайце нашы навіны, дзеляйцеся інтэрэсамі і адчувайце сябе часткай глабальнай тэхналагічнай супольнасці! Прыўітанне ў канале Усё пра ўсё, дзе тут - усё пра усё! NO POLITICS

Усё пра ўсё

17 Feb, 07:27


Тэлескоп "Хаббл" выявіў «касмічную мішэнь» — унікальную галактыку з рэкорднай колькасцю кольцаў. Іх у яе адразу дзевяць супраць двух-трох у іншых.

Дыяметр LEDA 1313424 складае каля 250 000 светлавых гадоў, што амаль у два з паловай разы больш за Млечны Шлях, а ўтварылася яна каля 50 млн гадоў таму.

Усё пра ўсё

16 Feb, 17:32


Брытанскія навукоўцы ўпершыню зазірнулі ўнутр аднаго са скруткаў Геркуланума, які абгарэў падчас вывяржэння Везувія каля 2000 гадоў таму.

З-за моцных пашкоджанняў фізічна разгарнуць яго немагчыма, таму прыйшлося выкарыстоўваць рэнтген і нейрасеткі, якія «разгарнулі» папірус віртуальна. Поўны тэкст яшчэ расшыфроўваюць, але ўжо атрымалася выявіць некалькі слоў «агіда».

Усё пра ўсё

15 Feb, 19:55


Нястрымная забава ў адным з кітайскіх заапаркаў, дзе для свіней пабудавалі водны свінапад.

Ім такі атракцыён, мяркуючы па відэа, вельмі спадабалася: цяпер свінні ледзь не кожную хвіліну ныраюць адна за адной, забаўляючы наведвальнікаў.

Усё пра ўсё

13 Feb, 09:33


Даражэнькія, сёння хочам вам распавесці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

Усё пра ўсё

11 Feb, 15:52


Xiaomi выпусціла міні-версію свайго слыннага масажнага пісталета.

Mijia Fascia Gun 3 Mini Edition важыць усяго 357 г супраць 815 г у звычайнай мадэлі, выдае да 12 кг ударнай сілы, амаль не шуміць і працуе каля месяца на адной зарадцы.

Кошт у Кітаі — ¥299 ($40).

Усё пра ўсё

10 Feb, 19:10


@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Закінутыя маёнткі і храмы ў перамешку з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.
І канешне, старыя могілкі. Шмат могілак!

Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!

Усё пра ўсё

10 Feb, 18:37


Хлопец з Нямеччыны паказаў адзін з самых раздражняльных мінусаў жыцця побач з ветраком.

Раз у некалькі секунд проста перад яго хатай праносяцца гіганцкія цені ад лопасцяў - і так кожны вечар!

У каментарах многія нават дзівяцца, як ён там яшчэ з глузду не з'ехаў.

Усё пра ўсё

09 Feb, 15:07


Усіх вітаю!! Гэты канал існуе толькі дзякуючы вам і вашай падтрымцы, таксама майму энтузіязму!!
Буду вельмі ўдзячны, калі вы яшчэ падтрымаеце гэты канал фінансава!!


🟡 Priorbank: 4916989620824440

🔴https://www.donationalerts.com/r/stanislau_bel1235

Важна!!! Усе грошы пойдуць толькі на развіццё канала!!!

Усім дзякуй за разуменне!

Усё пра ўсё

08 Feb, 19:27


Мужчына з Германіі пражыў 120 дзён пад вадой, паставіўшы новы сусветны рэкорд.

Увесь гэты час 59-летні Рудыгер Кох прабавіў у падводнай капсуле плошчай 30 м² ля берагоў Панамы, дзе за ім сачылі камеры і нават быў інтэрнэт, але адсутнічаў душ.

Дасягненне Коха ўжо ўнеслі ў Кнігу Гінеса: рэкорд амерыканца Джозэфа Дзітуры ён перавысіў на 20 дзён.

Усё пра ўсё

05 Feb, 18:00


Навукоўцы з ЗША навучыліся зараджаць гаджэты ад цела чалавека – за кошт радыёчастотнай энергіі, якая праходзіць праз яго.

Пакуль тэхналогія на ранняй стадыі і можа зараджаць толькі простыя прылады накшталт пультаў і калькулятараў, але ў будучыні плануюць павысіць эфектыўнасць, каб энергіі хапала на смарт-гадзіннікі, навушнікі або медыцынскія прылады.

Усё пра ўсё

02 Feb, 11:38


Так выглядае найвялікшы ў свеце аўтадом — даўжынёй ён 20 метраў, а важыць ажно 122 тоны.

Пішуць, што машына мае пяць паверхаў, восем спальняў і ваннаў, а таксама чатыры гаражы.

Пабудавалі гэтую штуку яшчэ ў 1990-х па замове шэйха Абу-Дабі, у калекцыі якога таксама ёсць найвялікшы ў свеце Hummer і цэлы музей пазадарожнікаў.

Усё пра ўсё

01 Feb, 18:20


Добры вечар, дарагія падпісанты!

Сёння хочам параіць вам вельмі цікавы канал у якім расказваюць пра Мінск, яго месцы, якія абавязкова трэба наведаць, а таксама паказваюць, як Мінск выглядаў шмат гадоў таму!

Падпісвайцеся: https://t.me/ourminsk

Усё пра ўсё

28 Jan, 09:23


🦣🦕🦤🦖🦣🦕🦤🦖

Тым часам, Bloomberg напісаў пра біятэх-стартап, Colossal Biosciences, які будзе займацца уваскрасеннем загінулых відаў жывёлаў.

Кампанія сабрала 435 мільёнаў даляраў на аднаўленне зніклых відаў шляхам выкарыстання іх ДНК.

У першую чаргу, Collossal Bioscience зоймецца ўзнаўленнем птушкі-дадо, тасманскага тыгра і шарсцістага маманта.

Калі эксперымент будзе прызнаны паспяховым, нараджэнне першага маманта чакаецца ў канцы 2028 года.

Усё пра ўсё

26 Jan, 18:15


Недзе ў Пэнсыльваніі цэлы натоўп зваршчыкаў заняты справай 👀

Ёсць ідэі, навошта яны ўвогуле ТАКОЙ колькасцю накінуліся на адну трубу?

Усё пра ўсё

24 Jan, 18:23


Braun HL 1 – адзін з самых стылёвых вентылятараў, створаны пад кіраўніцтвам нямецкага дызайнера Дытэра Рамса, працамі якога натхняліся нават у Apple.

Мадэль была выпушчана ў 60-х і ў выніку набыла культавы статус, стаўшы для кампаніі знакавай.  Яе можна сустрэць у калекцыях музеяў дызайну ў Нью-Ёрку, Берліне і не толькі, а ў некаторых людзей на стале стаіць да гэтага часу!

Усё пра ўсё

23 Jan, 17:13


Дзеці з Вялікабрытаніі "навучылі" грыбы і хатнія расліны граць на музычных інструментах.

Працуе ўсё за кошт спецыяльных датчыкаў, якія счытваюць электрычныя імпульсы ў лісці і шапачках, а затым ператвараюць у каманды для маторчыкаў.

Кажуць, заняліся праектам дзеля жарту, але зараз, можа, і гурт збяруць!

Усё пра ўсё

22 Jan, 09:58


Ці вы ведалі, што ў Антарктыдзе ёсць банкаматы? Яны знаходзяцца на навуковай станцыі Мак-Мэрда, дзе пастаянна жывуць ~1300 чалавек і працуюць крамы і кавярні, таму часам і гатоўка можа спатрэбіцца.

Усяго банкаматаў 2, але ўвесь час уключаны толькі адзін, а другі — рэзэрвовы. Іх паставіў банк Wells Fargo, які загружае ў іх грошы прыкладна раз на год.

Усё пра ўсё

21 Jan, 09:19


У Steam з'явіўся сімулятар паляка. Галоўная мэта — ускладняць жыццё людзям навокал.

Па механіках нагадвае сумесь «Як задзяўбаць суседа» і My Summer Car. Трэба рабіць паскудствы суседу, ладзіць імпрэзы, смажыць сасіскі на грылі і піць піва.

Рэліз абяцаюць у канцы 2025 года.

Усё пра ўсё

19 Jan, 20:14


Цікавае мястэчка ў Японіі для тых, хто ВЕЛЬМІ любіць цыбулю, - востраў Авадзі, які дзякуючы такім людзям і стаў знакамітым.

З-за свайго саладкавата-далікатнага смаку вырашчаная там цыбуля лічыцца адной з найлепшых у краіне. Ёй прысвяцілі цэлы музей і паставілі помнік, на вуліцах сустракаюцца стылізаваныя лаўкі, а ў магазінах шмат тэматычнага мерча.

Ёсць нават аркадны аўтамат, дзе ўсе прызы - гэта цыбуліны!

Усё пра ўсё

17 Jan, 18:55


Каліфарнійскі стартап Vast завяршыў зборку першай прыватнай касмічнай станцыі Haven-1, якую выведуць на арбіту ўжо сёлета.

Яе інтэр'ер ствараўся былым дызайнерам Apple, а лятаць да яе змогуць у тым ліку касмічныя турысты. Модуль толькі адзін, але да 2028 года плануюць запусціць Haven-2 з магчымасцю прыстыкоўкі яшчэ васьмі.

Усё пра ўсё

15 Jan, 16:43


Ацаніце «антызлом-велік» ад чылійскай Yerka Bikes.

Як сцвярджаюць аўтары, такая сістэма значна надзейнейшая за звычайныя велазамкі і на трываласці рамы ніяк не адбіваецца. Цана пачатковай мадэлі - ад $ 400.

Веласіпедысты, фацэтная задумка ці не вельмі?

Усё пра ўсё

14 Jan, 07:51


Anker паказала зарадны плашч для паходаў — у яго ўшыты сонечныя панэлі і USB-C кабель.

Бонусам ёсць яшчэ і падсвятленне, а ў падшэўку ўбудаваны падагрэў — калі будзе халаднавата, змерзнуць не атрымаецца.

Цану пакуль што не называюць.

Усё пра ўсё

11 Jan, 13:21


Акіянолагі ЗША знайшлі самага мілага крабіка.

Падчас працаў у Мексіканскай затоцы яны паднялі яго, а ён нават не зразумеў, дзе апынуўся, і стаў тарашчыцца ў нікуды.

Усё пра ўсё

11 Jan, 07:33


Acer паказала «партатыўную» кансоль Nitro Blaze 11, якая амаль у 2 разы большая за Стым Дэк!

У яе 11″ 2K-дысплэй 120 Гц, а таксама чып Ryzen 7 8840HS, 16 ГБ аператыўнай памяці, SSD да 2 ТБ ды геймпады ў стылі Свіча, якія нават можна адлучаць.

Цана — ад $1100.

Усё пра ўсё

10 Jan, 08:23


У японскім McDonald's з'явіліся хапалкі для бульбы фры, каб не пэцкаць рукі.

Атрымаць такую можна купіўшы «шчаслівы пакецік» за 3480 JPY (72 BYN), у якім таксама ляжыць лямпа ў форме Біг Мака, фірмовы гаманец і купон на наступны заказ.

Чакаем у «Mak.by»?

Усё пра ўсё

09 Jan, 18:18


Амерыканскія стартаперы стварылі «самазнішчальны» Айпад, які фарматуецца ў выпадку смерці ўладальніка.

На планшэце стаіць софт, які працуе разам са смарт-пярсцёнкам: калі яно фіксуе адсутнасць пульса (абяцаюць без ілжывых выпадкаў падчас зарадкі), усе дадзеныя знішчаюць, запускаецца цыклічнае Never Gonna Give You Up, а ў сацсетках посціцца развітальны допіс.

Цана за камплект с iPad Pro 11" на M4 — $1500.

Усё пра ўсё

09 Jan, 06:55


Нью-Ёрк першым у ЗША увёў плату за ўезд на самыя загружаныя вуліцы. Такое дзеянне павінна заахвоціць аўтамабілістаў перасесці на грамадскі транспарт і веласіпеды.

Пакуль што правіла тычыцца толькі Манхэтэна, а кошт залежыць ад часу содняў і віду транспарту: кіроўцы легкавушак у пікавыя гадзіны павінны плаціць $9, а грузавікоў і аўтобусаў ужо $14.4.

Дарэчы, падобныя правілы дзейнічаюць у Лондане, Стакгольме і Сінгапуры. Як лічыце, у Менску такое трэба?

Усё пра ўсё

08 Jan, 19:10


Стартап Bird Buddy, які вырабляе «разумныя» кармушкі для назірання за птушкамі, паказаў камеры для здымак матылькоў, пчол і іншых насякомых.

Убудаваны ШІ ўмее распазнаваць віды насякомых, падлічваць іх колькасць і запісваць у статыстыку, а таксама прадказваць, калі распусцяцца апылкаваныя кветкі.

Цана пакуль што невядомая, рэліз — увесну на Kickstarter.

Усё пра ўсё

07 Jan, 18:19


Незвычайная навінка ад LG – таршэр 3-у-1 з убудаваным праектарам і магутнай Bluetooth-калонкай.

Продажы запусцяць у гэтым годзе, але кошту пакуль няма (чакаецца каля $800). Як вам задума?

Усё пра ўсё

05 Jan, 18:47


Ці ведалі, што мурашкі ўмеюць будаваць «жывыя» масты са сваіх целаў? І нават праз прыстойных памераў ручаі!

Звычайна ў фармаванні такіх вось ланцужкоў удзельнічаюць не больш за ~20% калоніі: задзейнічаныя мурашкі моцна хапаюцца адно за аднаго і не варушацца датуль, пакуль не пройдуць астатнія.

Усё пра ўсё

31 Dec, 20:54


З Новым годам, дарагія падпісанты!

Жадаю ў новым годзе каб спраўдзілася ўсё тое, што Вы пажадалі. Усе мэты былі дасягнуты, а планы перавыкананы. Усё дрэннае і непрыемнае засталося ў адыходзячым годзе. Жадаю ў новым годзе адчуць новыя эмоцыі, даведацца і ўбачыць шмат новага, сустрэць новых людзей, каб Новы год прынёс у кожны дом шмат смеху, здзяйснення ўсіх жаданняў, матэрыяльнага дастатку і стабільнасці ўсюды і ва ўсім!

Усё пра ўсё

31 Dec, 17:13


Відэа дня: робатаксі збіла робакур'ера на вуліцах Сан-Францыска.

Дастаўшчык чамусьці вырашыў паехаць на чырвоны, за гэта і паплаціўся. Праўда, хоць яго і стукнула даволі моцна, але ён адразу адправіўся далей па сваіх справах - відаць, ужо спазняўся!

Усё пра ўсё

28 Dec, 18:24


Мега-цацка для вялікіх хлопчыкаў - самая пазадарожная газонакасілка на пульце кіравання.

У яе поўны прывад, падвеска, якая рэгулюецца, і батарэя на 2 гадзіны працы, а лёзы могуць падраць на шматкі нават кусты.

Каштуе €4800.

Усё пра ўсё

27 Dec, 13:45


Былы кіраўнік Aston Martin і Nissan Эндзі Палмер заклікаe еўрапейскія аўтабрэнды капіяваць кітайцаў, калі яны жадаюць іх дагнаць.

Акрамя таго, ён раскрытыкаваў вытворцаў за занадта павольны пераход на электрамабілі і заявіў, што "гібрыды – гэта дарога ў пекла", якая запавольвае "адаптацыю да новай рэальнасці".

Дарэчы, у свой час Палмер кіраваў распрацоўкай Nissan Leaf, які стаў першым масавым электракарам.

Усё пра ўсё

26 Dec, 13:57


Мілата дня: пінгвіняты ўпершыню ў жыцці ўбачылі кацяня і ўсім натоўпам кінуліся яго разглядаць.

Відэа знялі на Фальклендзкіх выспах у паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна, якія насяляюць пяць відаў пінгвінаў, больш за 60 відаў марскіх птушак і як мінімум адна кацейка.

Усё пра ўсё

25 Dec, 06:42


Кітайская Nio паказала "шасцівокі" электрахэтч Firefly, які будзе канкураваць з Mini і Smart.

Пра характарыстыкі пакуль нічога не гавораць, але абяцаюць падтрымку хуткай замены батарэй на фірмовых станцыях.

Продажы запусцяць у красавіку 2025, арыенціровачная цана - ад $20 800. Як вам дызайн?

Усё пра ўсё

24 Dec, 16:52


Робататэхніка ў Кітаі, здаецца, развіваецца занадта хутка: паглядзіце, на што ўжо здольны іх самы круты рабапёс.

Unitree B2, першую версію якога паказалі год таму, атрымаў колы й навучыўся ўпэўнена ганяць па ўзгорках, а таксама круціцца на 360°, ён скокае з 2-метровай вышыні на пярэдніх лапах ды катае людзей на спіне.

Усё пра ўсё

22 Dec, 15:36


Бургерная Dyer's з Мэмфіса пячэ катлеты на алеі, якому больш 100 гадоў — яго не змяняюць з 1912 года, перыядычна фільтруючы і даліваючы новага.

Па легендзе, «сакрэтны рэцэпт» зарадзіўся, калі супрацоўнікі проста забыліся зліць стары алей на кухні, але ў выніку кліентам вельмі спадабаўся смак і гэта вырашылі зрабіць фішкай установы. Пасля кожнай змены ўвесь тлушч і масла захоўваюць - зараз у запасе больш за 10 вёдзер.

Усё пра ўсё

21 Dec, 17:13


У Катары пакаралі смерцю аўтамабіль. Адзін багаты араб ліхачыў на сваёй гоначнай машыне, але паліцыя не проста канфіскавала машыну, але і знішчыла на вачах кіроўцы.

Усё пра ўсё

20 Dec, 16:41


Тыландсія адагнутая — адна з самых непатрабавальных раслін, якая можа расці нават на лініях электраперадач.

Гэты від атрымлівае пажыўныя рэчывы адразу з атмасферы і не мае патрэбы ў глебе, таму камфортна сябе адчувае ў самых нечаканых месцах, у т.л. на галінах іншых раслін, слупах, камянях і скалах.

Сустрэць яго можна ў Эквадоры, Аргентыне, Чылі, ЗША і не толькі.

Нашыя крапіва, баршчэўнік або дзьмухавец нават побач не стаяць)

Усё пра ўсё

19 Dec, 17:00


Заліпальны 24-гадзінны таймлапс з Антарктыды ў палярны дзень, калі Сонца круглыя ​​суткі не садзіцца за гарызонт.

Цяпер тамака, дарэчы, зусім не зіма, а лета, якое працягваецца з лістапада па сакавік, бо менавіта ў гэты перыяд з-за нахілу зямной восі Паўднёвае паўшар'е атрымлівае больш за ўсё сонечнага святла.

Ну а палярны дзень доўжыцца 184 дні - з 21 верасня па 23 сакавіка.

Усё пра ўсё

01 Dec, 10:53


Адзін з самых вядомых у свеце сабораў ды візітная картка Францыі — Нотр-Дам — аднавілі праз пяць гадоў пасля разбуральнага пажару.

Рэстаўрацыя каштавала краіне амаль мільярд еўра, вялікую частку грошай патрацілі на сучасную сістэму пажаратушэння.

Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 7 снежня.

Усё пра ўсё

30 Nov, 16:41


Японцы намалявалі гіганцкую Гадзілу на дамбе, адмыўшы з яе бруд.

Над праектам працавала каманда з сямі чалавек, якая цэлыя тры тыдні чысціла паверхню так, каб атрымаўся сілуэт вялізнага яшчара.

Праўда, з часам сцяна зноў запэцкаецца і малюнак знікне: тады, можа, зробяць які-небудзь іншы.

Усё пра ўсё

29 Nov, 18:09


Дацкі лучнік Ларс Андэрсе ўмее страляць так, каб стрэлы абляталі перашкоды - амаль як у фільме "Асабліва небяспечны"!

Падобнага майстэрства Ларс дамагаўся гадамі трэніровак, пачаўшы яшчэ ў 2017 годзе, і да гэтага часу працягвае ўдасканальваць навыкі.

У аснове трука асаблівае размяшчэнне стралы на цеціве, а таксама правільна падабраны вугал стрэлу. Плюс інвентар у яго кастамны - лук і снарады выраблены спецыяльна для стральбы па вось такіх вось складаных траекторыях.

Усё пра ўсё

27 Nov, 06:15


Зірніце, якую тэхніку выкарыстоўвалі для ліквідацыі наступстваў паводкі ў Валенсіі — паліцэйская BMW з гідраўлічным каўшом.

Прылада мантуецца на дно і кіруецца са спецыяльнага джойсціка. Калі яна будзе больш не патрэбная, яе проста адчэпяць.

Бачылі яшчэ недзе такое?

Усё пра ўсё

26 Nov, 14:34


Кіберпанк 2024 на вуліцах Кітая: мужык прыкруціў да робапса сядло і зараз той катае яго сына.

Дарэчы, мадэль на відэа не простая, а прамысловая – Unitree B2. Можа перавозіць на сабе да 40 кг, абаронена ад вады і працуе 4-6 гадзін на адной зарадцы.

Каштуе $100 000.

Усё пра ўсё

26 Nov, 05:30


Google адчыніла ў Каліфорніі свой першы драўляны офіс.

Пяціпавярховы будынак цалкам пабудаваны з спрасаванай драўніны і, як кажуць у кампаніі, пакіне на 96% меншы вугляродны след у параўнанні з супастаўнымі па памерах будынкамі са сталі і бетону. У ім 900 працоўных месцаў, а плошча - 16 954 м ².

Усё пра ўсё

25 Nov, 18:36


Бышч! Зацаніце адзін з самых відовішчных кантраляваных зносаў будынкаў.

Выбухоўку заклалі такім чынам, каб «падкасіць» вежы і яны эпічна самазнішчыліся адна аб адну.

Правярнулі такое ў Шатландыі, калі зносілі электрастанцыю Кокензі ў 2015 годзе. У выніку ўсё прайшло настолькі выразна, што кадры папулярны ў сацсетках да гэтага часу.

Усё пра ўсё

24 Nov, 15:21


Цэнтрыфужны «дворнік» для камер, які стрэсвае снег і кроплі дажджу.

Мініятурны электраматорчык раскручвае ахоўнае шкло да такой ступені, што падчас здымкі да яго нічога не прыліпае, а якасць відэа пры гэтым застаецца зыходным.

Аператары, што скажаце, рэч? Прыдумала эстонская Fookus Pookus: прадаваць пачне хутка, але кошту пакуль няма.

Усё пра ўсё

21 Nov, 16:07


У Швейцарыі прыдумалі нейрабога.

Царква Святога Пятра ў Люцэрне стварыла нейронку, якая ад імя Хрыста спавядае людзей ды дае ім парады.

Усё пра ўсё

20 Nov, 11:39


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

Усё пра ўсё

20 Nov, 05:00


Унікальны ліфт-фунікулёр у італьянскім горадзе Генуя, які едзе як уніз-уверх, так і па рэйках у бакі.

Калісьці раней там даводзілася пешшу хадзіць па доўгім тунэлі і ездзіць на звычайным ліфце, але ў 2000-х, калі той адслужыў сваё, шлях вырашылі поўнасцю аўтаматызаваць.

У выніку запусцілі дзве кабінкі ўмяшчальнасцю па 23 чалавекі, якія забяспечваюць прапускную здольнасць да 400 чалавек за гадзіну. Даўжыня гарызантальнага ўчастка - 236 м, а вертыкальнага - 72 м.

Усё пра ўсё

17 Nov, 18:59


Здаецца, мы зразумелі, чым натхняліся стваральнікі пяшчанага чарвяка Шаі-Хулуда з фільма «Дзюна»:)

На фота электрычка Капенгаген (Данія) – Мальма (Швецыя). Кошт праезду: €8.

Усё пра ўсё

17 Nov, 13:40


Geely і Baidu прадставілі электрычны суперкар Jiyue Robo X з разгонам да сотні за 1.9 секунды.

У аўта алюмініева-карбонавы кузаў, запас ходу да 650 км і адмысловы гоначны аўтапілот, які можа паўнавартасна кіраваць тачкай нават на трэку.

Продажы запусцяць у 2027, але колькі будзе каштаваць, пакуль не кажуць, а з жадаючых пакінуць папярэдні заказ просяць ¥50 000.

Усё пра ўсё

15 Nov, 10:36


Вельмі здзіўлены твар, еці, пыл ад бойкі і не толькі — такія эмоджы хутка з'явяцца ў iOS, Android, Windows і іншых аперацыёнках.

Выявы ўжо зацверджаны кансорцыумам Unicode, а іх рэліз чакаецца да восені 2025 года.

Усё пра ўсё

14 Nov, 15:30


Навінка ад Casio для фанатаў рэтра - гадзіннік-калькулятар CA53.

Мадэль выканана ў стылі фірмовага калькулятара Casio Mini, выпушчанага ў 1972 годзе, і даступная ў трох расфарбоўках - чорнай, шэрай і зялёнай.

Кошт у Японіі - 120BYN. Бярэм?

Усё пра ўсё

13 Nov, 18:57


Італьянскі стартап Artinoise выпусціў USB-донгл, які ператварае смартфон у дудку.

Гаджэт падключаецца да USB-C і распазнае, як моцна вы дзьмяце. Гучанне можна наладзіць у дадатку, выбраўшы флейту, кларнет ці не толькі, а бонусам свісток можа працаваць у якасці духавога MIDI-кантролера.

Кошт - € 22. Што скажаце, цікава штука?

Усё пра ўсё

10 Nov, 16:35


Зацаніце, якую штуковіну можна сустрэць на дарогах Канады -колцы для тревел-байка.

Мяркуючы па інфе, якую мне ўдалося знайсці, такія выпускаліся спецыяльна для Honda Gold Wing невялікай мясцовай фірмай гадоў 10 таму. Модуль высоўваецца і збіраецца зваротна проста па націску кнопкі.

У першую чаргу, такія колы стварылі для тых, каму бывае складана ўтрымліваць матацыкл падчас прыпынкаў: напрыклад, байкерам ва ўзросце.

Усё пра ўсё

09 Nov, 22:05


Нас 1.8к!!!!! Дзякуй вялікі ўсім, дзякуй за лайкі, рэпосты, каментары! Таксама дзякуй за тое, што паказваеце памылкі калі яны ёсць! І па традыцыі, далей — больш!!!!

Усё пра ўсё

09 Nov, 20:00


Гіганцкі камень, з якім фоткаліся турысты на вяршыні гары Утун у Шэньчжэне, аказаўся фэйкавым.

Доўгія гады валун збіраў вакол сябе натоўпы наведвальнікаў, а цяпер высветлілася, што адна са сценак абвалілася і зону закрылі на рамонт.

Дарэчы, гэта ўжо не першае за год "выкрыццё" славутасцяў у Кітаі: у чэрвені стала вядома, што самы высокі ў краіне вадаспад падтрымліваецца патокам з трубы.

Усё пра ўсё

08 Nov, 10:40


Audi без кольцаў у лагатыпе і з вялікімі літарамі ў назве = новы брэнд для Кітая

Нямецкі вытворца сумесна з SAIC Motor запусціў AUDI - новы брэнд для кітайскага рынку.

Запуск серыйнай вытворчасці чакаецца ў 2025 годзе. Першай мадэллю стане электрычны хэтчбэк AUDI E аўтамабіль ужо прадстаўлены, але толькі ў выглядзе канцэпта, таму яго дызайн і характарыстыкі яшчэ могуць змяніцца.

Усё пра ўсё

04 Nov, 19:18


Канадзец сабраў з LEGO плёначную камеру, якая рэальна ўмее фатаграфаваць.

Усяго ў ёй 595 дэталяў - і амаль усе яны са звычайных набораў. Выключэннямі сталі толькі кастамныя лінзы.

Дарэчы, у будучыні гэты фотаапарат цалкам можа з'явіцца ў продажы. На LEGO Ideas праект сабраў больш за 10 000 галасоў, і зараз кампанія павінна разгледзець запуск вытворчасці.

Усё пра ўсё

03 Nov, 16:46


Ацаніце стыль: канцэптуальны седан NSU ro80 2 Porte +2 (рэальна назва такая), створаны атэлье Pininfarina ў 70-х.

У седана ворныя дзверы ў стылі Rolls-Royce і ссоўны дах, а пад капотам 113-моцны ротарны рухавік.

Доўгі час тачка захоўвалася ў нямецкім музеі Audi, а зараз яе прадалі на аўкцыёне ў Каліфорніі за $461 000.

Усё пра ўсё

02 Nov, 13:00


Вітаю ўсіх! Сёння хачу параіць вам вельмі цікавыя каналы на беларускай мове!

@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і здымках. Параўнанні "было-стала", гісторыя беларускіх паштовак і фатаграфіі ды рознае цікавае па тэме.

@techleadby — ужо два гады канал публікуе толькі цікавыя і актуальныя навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры.

@moj_rodny_huk — праект “Мой родны гук” займаецца прафесійнай агучкай фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

@belaiplatform — карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі.

@pavillie — канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі.

Раю падпісацца!

Усё пра ўсё

01 Nov, 18:13


Цікавая штука з мінулага — першы ў свеце бесправадны пульт для тэлевізара 1956 гада ад амерыканскай Zenith.

Прылада цалкам механічная - працуе на аснове адмысловых ультрагукавых сігналаў, якія раздаюцца пры націску кнопак і ўлоўліваюцца тэлевізарам. З-за гэтага пры вызначаных старонніх шумах ёсць рызыка выпадковага спрацоўвання, але затое не патрэбныя батарэйкі (бо ніякай электронікі няма наогул).

Больш функцыянальныя і звыклыя нам ІЧ-пульты з'явіліся толькі ў 80-х, а сама Zenith пратрымалася на плаву да 1999 гада, пасля чаго была паглынутая кампаніяй LG.

Усё пра ўсё

31 Oct, 08:32


Заліпальны таймлапс працоўнага тыдня стадыёна ў Сіэтле.

За шэсць дзён на ім прайшлі шэсць мерапрыемстваў: баскетбол, дыскатэкі, канцэрты і нават хакей. І да кожнага трэба было няхіла так пераабсталяваць пляцоўку, паспеўшы ўсё зрабіць да вечара.

Усё пра ўсё

30 Oct, 18:23


Зацаніце рэдкую кіберпанк-капсулу Volkswagen - дызельны гібрыд XL1, які распрацоўваўся больш за 11 гадоў.

Тачку стваралі з мэтай дабіцца максімальнай эканамічнасці. У яе 48-моцны дызель + 27-моцны электраматор, камеры замест люстэркаў і сярэдні выдатак паліва ўсяго 0.9 л на 100 км.

З 2013 па 2015 выпусцілі толькі 250 экзэмпляраў. Арыентыр кошту, калі пашанцуе сустрэць на рынку, - ад € 80 000, хоць на старце прадавалі за € 111 000.

Усё пра ўсё

29 Oct, 16:19


У Інданезіі забаранілі продажы любых iPhone 16 на дзяржаўным узроўні. Apple не выканала інвестыцыйныя абавязацельствы перад краінай, уклаўшы ў эканоміку толькі $15.3 млн з патрэбных $109 млн.

Такія інвестыцыі абавязковыя ў краіне з-за закона, згодна з якім замежныя кампаніі павінны задзейнічаць у сваёй тэхніцы не менш за 40% кампанентаў, вырабленых у Інданезіі - яшчэ такі ж закон ёсць у Індыі.

На сёння Інданезія — найбуйнейшая эканоміка Паўднёва-Усходняй Азіі з насельніцтвам амаль 300 млн чалавек і больш за 350 млн актыўных мабільных тэлефонаў.

Усё пра ўсё

28 Oct, 06:51


Нейрасетка паказала, як будзе выглядаць фільм "Фарсаж" 124.

Дзе розніца?

Усё пра ўсё

27 Oct, 18:36


Вось гэта вышэйшы пілатаж ✈️

Зацаніце, як упэўнена канадскі хлопец кантралюе свой радыёкіраваны самалёт - і дагары нагамі лётае, і мёртвыя завесы круціць, ды яшчэ і вертыкальна завіснуць у міліметрах ад вады можа!

Дарэчы, загуглілі: такая мадэль каштуе прыкладна ад $500. Але гэты напэўна кастамны.

Усё пра ўсё

25 Oct, 05:10


У сацсетках абмяркоўваюць кітайца, які "хакнуў" аўтапілот і ганяе па трасе на хуткасці 100 км/г, лежачы пад коўдрай.

Падчас паездак ён глядзіць кіношкі, а сістэму бяспекі абыходзіць простым трукам з бутэлькай, якая імітуе руку на рулі.

Ролік завірусіўся на мільёны праглядаў і дайшоў да топ-мэнэджараў Zeekr, якія ў чарговы раз нагадалі, што рабіць так ні ў якім разе нельга і трэба ўвесь час сачыць за дарогай, якімі бы крутымі не былі аўтапілоты.

Усё пра ўсё

23 Oct, 19:09


Хатнія жывёлы ў Кітаі цяпер "ходзяць на працу" - у краіне набірае папулярнасць новы трэнд, які празвалі Zhengmaotiaoqian, што ў перакладзе азначае "зарабляць на смачныя".

Пакуль гаспадары самі на працы ці ў ад'ездзе, яны адводзяць сваіх гадаванцаў "падзарабляць" у заакафе, дзе з імі гуляюць іншыя людзі. Тамака за жывёламі прыглядаюць і кормяць, а ўладальнікі некаторых устаноў яшчэ і плацяць ці падаюць зніжкі.

Апошнім часам аб'яў аб пошуку хвастатых супрацоўнікаў на няпоўную стаўку становіцца ўсё больш, а некаторыя нават складае сваім улюбёнцам рэзюмэ, каб абралі менавіта іх.

Усё пра ўсё

22 Oct, 06:39


Mercedes паказалі модны Гелік з мяккім дахам у стылі пухавікоў Moncler.

У машыны двухколерны кузаў і клятчасты салон, ёсць два варыянты рухавіка — бензінавы на 443 к.м. альбо турбадызель на 367 к.м.

Агулам будзе толькі 20 экзэмпляраў, але нават прыкладную цану ніхто не называе.

Як вам дызайн?

Усё пра ўсё

21 Oct, 18:03


У амерыканскім Дэнверы пабудавалі «разрэзаны на часткі» дом.

У ім 187 кватэр плошчай ад 58 да 232 м ², а ўздоўж усяго фасада ідзе расколіна з "зялёнымі" тэрасамі і канапамі.

Таксама ў будынку ёсць басейн на даху, спартзала, спа, студыя ёгі і трохузроўневая падземная паркоўка. Зняць кватэру каштуе ад $1800 у месяц.

Усё пра ўсё

20 Oct, 17:19


Зацаніце стыль - як «Урал», але з педалямі!

Такія электравеласіпеды выпускае тэхаская Mod Bikes. Іх дызайн у стылі матацыклаў 40-х, а педаляваць дапамагае 1000-ватны матор з батарэяй на ~160 км. Калыску пры жаданні можна адкруціць. Кошт - ад $ 4300.

Усё пра ўсё

17 Oct, 07:54


Парапланерыст зняў нечаканага госця на пірамідзе Хеопса - сабаку, які забраўся на самую вяршыню.

Нягледзячы на ​​вышыню, хвастаты паводзіў сябе вельмі адважна і, па словах хлопца, нават ганяў тамака птушак.

Усё пра ўсё

14 Oct, 19:51


У сацсетках спрэчка - як правільна прыбіраць смартфон у кішэню: экранам да сябе ці ад сябе.

Розныя меркаванні нават аб "правільным" становішчы камеры ў кішэні: нібы трэба толькі лінзамі ўніз, інакш яны заляпваюцца.

Што думаеце? Ці ўвогуле не парыцеся і прыбіраеце, як атрымаецца?

Усё пра ўсё

13 Oct, 09:53


Цікавая інавацыя амерыканскіх фермераў - перасоўны робакурнік на сонечнай энергіі.

Ён месціць 6000 птушак і сам ездзіць па пашы, каб у іх заўсёды быў доступ да свежай травы.

І гэта не нейкі канцэпт, а звыклая тэма на фермах кампаніі Pasturebird, дзе такія куратнікі паспяхова працуюць ужо некалькі гадоў.

Усё пра ўсё

12 Oct, 11:40


@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Закінутыя маёнткі і храмы ў перамешку з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.
І канешне, старыя могілкі. Шмат могілак!

Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!

Усё пра ўсё

12 Oct, 10:48


Да Зямлі набліжаецца найзырчэйшая камета Цзыцзіньшань-ATLAS - максімальна блізка яна падляціць ужо ў гэтыя выходныя.

Камету адкрылі кітайскія вучоныя ўсяго год таму. Абарот вакол Сонца яна робіць прыкладна раз у 80 тысяч гадоў, г.зн. апошні раз Цзыцзіньшань пралятала над неандэртальцамі.

Убачыць яе можна няўзброеным вокам, а лепшыя ўмовы бачнасці будуць з 12 кастрычніка і працягнуцца 2-3 тыдні. Глядзець трэба над заходняй часткай гарызонту арыентыровачна пасля 18:30 па вашым мясцовым часе.

Усё пра ўсё

10 Oct, 06:37


Страшна прыгожа: так з арбіты Зямлі выглядае ўраган «Мілтан», які зараз насоўваецца на Фларыду і можа стаць адным з самых разбуральных за апошнія 100 гадоў.

Паводле звестак метэаролагаў, ён рухаецца з хуткасцю амаль 15 км/г, а парывы ветру дасягаюць 290 км/г. Урагану ўжо прысвоілі пяты (максімальны) узровень і нават абмяркоўваецца ўвядзенне пакуль неіснуючага шостага.

Масавая эвакуацыя жыхароў пачалася яшчэ ў панядзелак — са сваіх дамоў сыдуць па меншай меры 5.5 млн чалавек.

Усё пра ўсё

09 Oct, 07:39


Нобелеўскую прэмію па фізіцы 2024 года далі амерыканскім навукоўцам за «фундаментальныя адкрыцці ў галіне нейрасетак».

Джон Хопфілд ды Джэфры Хінтан займаліся распрацоўкай асацыятыўных тэхналогій, якія дазваляюць захоўваць, ідэнтыфікаваць і рэканструяваць выявы, а таксама іншыя тыпы дадзеных.

Як адзначыў Нобелеўскі камітэт, іх праца легла ў аснову сучасных метадаў машыннага навучання і прынесла ўжо вялікую карысць чалавецтву.

Усё пра ўсё

07 Oct, 17:56


Марк Цукэрбэрг ператварыў Porsche Cayenne Turbo ў мінівэн і падараваў яго сваёй жонцы.

Кажа, праектаваннем тачкі займаўся сам, а з рэалізацыяй праекта дапамаглі хлопцы з West Coast Customs (тыя самыя з "Тачкі на пракачку") й самой Porsche.

Стыль?

Усё пра ўсё

06 Oct, 17:18


Кіяну Рыўз выступіў на прафесійных аўтагонках у Індыянапалісе — ён адзін раз вылецеў з трасы (на шчасце, не атрымаўшы ніякіх траўм) і заняў 25 месца з 35.

Акцёр ганяў на Toyota GR86, аформленай у стылі BRZRKR - серыі коміксаў, створанай з ім у суаўтарстве. У будучыні па ёй збіраюцца зняць фільм і анімэ-серыял.

Дарэчы, гэта ўжо не першы раз, калі Рыўз удзельнічае ў заездах: неяк ён нават перамагаў.