Кавалачак жыцця @kavalachak Channel on Telegram

Кавалачак жыцця

@kavalachak


Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (пакуль не экстрэмісцкі)

TikTok: https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia

Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kavalachak

Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце сюды @tomayashimi

Кавалачак жыцця (Belarusian)

Кавалачак жыцця - гэта канал на Telegram, які падкажа вам, што паглядзець увечары, пакуль не экстрэмісцкі. Тут вы зможаце знайсці цікавыя ролікі, відэа і апублікаванні, якія дапаможа вам расслабіцца пасля цяжкага дня. У канале таксама размяшчаюцца спасылкі на акаўнты у іншых сацыяльных сетках, такіх як TikTok, дзе вы таксама можаце паглядзець цікавыя кантэнт. Калі вы зацікаўлены ў ўзаемнай рэкламе, вы можаце звярнуцца да адміністратара канала па ўказанай кантактнай інфармацыі. Прысоедіняйцеся да канала "Кавалачак жыцця" і атрымайце дазенцію ад павседнёвых турбот і страхаў!

Кавалачак жыцця

29 Jan, 07:30


Прывітанне! Мяне клічуць Яна Цэгла, я псіхалагіня і пісьменніца. А яшчэ аўтарка тг-канала «Станцыя маладзік».

Мой канал — прастора псіхалагічнай асветы, кніжных рэкамендацый і дурненькіх мемаў пра разумныя рэчы.

Да сустрэчы, спадарожнікі!

#партнёрскі_пост

Кавалачак жыцця

28 Jan, 17:41


Гартала тыкток і са здзіўленнем даведалася, што ў Babygirl было аж два трэкі ад беларусаў (Police in Paris).

Самое відэа на рускай, прабачце 😬

Кавалачак жыцця

28 Jan, 10:16


Найлепшыя паўтары хвіліны з «Насферату» 🖤

Кавалачак жыцця

27 Jan, 21:08


Новы трэйлер да трэцяга сезона серыяла «Белы лотас»!

Чакаем прэм'еру, якая адбудзецца ўжо 16 лютага!

#БелыЛотас

Кавалачак жыцця

27 Jan, 07:35


Няёмка казаць, але гэтая пікча, якая зараз актыўна разыходзіцца па твітары, хутчэй за ўсё фэйк.

Ні аб'яў у афіцыйных сацсетках, ні навін, ні заяў ад актораў. Джыліян Андэрсан у нейкі момант казала, што не хоча павяртацца да праекту. Шансы, што гэта не фіговы AI, вельмі малыя.

#навіны

Кавалачак жыцця

26 Jan, 20:54


Дарэчы, што пачытаць, калі вам падабаецца ідэя Severance — чалавек у незвычайным асяроддзі, які нічога не ведае пра навакольны свет.

🔹 Piranesi — аповед пра мужчыну, які жыве ў бясконцых залях незямнога палацу. Як ён туды трапіў і, галоўнае, хто ён, раскрываецца паступова. Чароўная мова і арыгінальны сюжэт. Абяцаюць экранізацыю, але я нават не ведаю, як гэта перадаць.

🔹 I Who Have Never Known Men — 39 жанчын і адная дзяўчынка ўтрымоўваюцца пад зямлёй. Толькі дзіця не памятае навакольны свет, аднак ніхто з іх не ведае, чаму іх зняволілі і нават дзе. Але аднойчы варта знікне, і нявольніцы выйдуць вонкі.

🔹Silo — так, серыя кніг, па якой знялі аднайменны серыял. Пасля нейкай катастрофы людзі жывуць пад зямлёй у велізарным сховішчы. Але што там, зверху? І ці магчыма, што галава сховішча нешта прыхоўвае? Кніжная серыя поўніцца нечаканымі паваротамі, якія мы, спадзяюся, пабачым у 3 і 4 сезонах.

А што б параілі вы?

#штопачытаць

Кавалачак жыцця

26 Jan, 11:10


Калі Юру Барысаву далі намінацыю на "Глобус", я маўчала; калі далі намінацыю на "Оскар", я маўчала; калі пачалі абмяркоўваць яго выказванні пра Сталіна ды Пуціна – таксама змагла стрымацца; але здымацца ў Кустурыцы сёння – ну такі крынж, я проста не магу(((

#навіны

Кавалачак жыцця

25 Jan, 23:21


Прабачце, што?

Кавалачак жыцця

25 Jan, 21:48


Не магу не падзяліцца! Новая застаўка 2 сезона Severance 🔥

https://youtu.be/uKT5bwMkOAw?si=EJJFE1j0HiCdtKkX

Кавалачак жыцця

25 Jan, 09:43


Пад гэтым пастом пішыце версіі, чаму граф Орлак паплыў па мору з Карпат у Нямеччыну, замест таго каб проста купіць білет Flixbus.

Кавалачак жыцця

25 Jan, 09:37


Нарэшце паглядзела Nosferatu Эгерса. І мне не так каб вельмі спадабалася.

Мне няёмка пісаць гэты водгук, бо ўсім маім сябрам і знаёмым кіно прыйшлося да спадобы. Магчыма, у мяне проста былі завышаныя чаканні.

Але спачатку сюжэт. Ён той жа самы: малады адвакат (Нікалас Холт) з гатычнай жонкай (Лілі-Роўз Дэп) едзе ў Карпаты, каб прадаць нерухомасць таямнічаму графу Орлаку (Біл Скарсгорд). Але па прыбыцці акажацца, што Орлака цікавіць далёка не зямля.

Цяпер пераходзім да маіх асабістых плюсоў і мінусаў. Пачнем з мінусаў, каб закончыць на мажорнай ноце.

🔹 Што мне не спадабалася

▪️Пазнавальнасць сюжэту. Не тое, каб гэта была другаснасць, але на кожны паварот сюжэту ў галаве ўсплывала процьма іншых фільмаў пра Дракулу/Орлака, пачынаючы ад «Насферату» 1922-га і заканчваючы серыялам Dracula 2020-га з Класам Бангам.

Але больш за ўсё за праектам Эгерса адчуваецца дух «Насферату» Херцага. І не сказаць, каб на карысць фільма 2024-га. Мне ўсё ж мілей версія 1979-га з навяваючым безнадзейнасць фіналам.

▪️Тытр «Германія 1838 год». Блін, ну камон, якая Германія тады была.

▪️Сцэна некрафіліі (мне яна падалася непатрэбнай і неабаснаванай).

▪️Пракляты шэры фільтр (але гэта фішачка Эгерса).

🔹 Што мне спадабалася

▪️Ігра Лілі-Роўз Дэп. Гэта неверагодна, што яна робіць са сваім целам!

▪️Ігра Уілема Дэфо. Да яго з'яўлення кіно даволі-такі цягнулася, але дзядзька Уілем з'явіўся і прынёс з сабой дух фільма Dracula: Dead and Loving It. Люблю яго.

▪️Касцюмы ❤️

Вердыкт: асабіста я б дала 8 з 10, прычым адзін бал — за шаўчэнскія вусы Орлака, а другі — за алюзію на эксплуатацыю прыроднай жаночай сэксуальнасці. Але гэта не будзе мой любімы фільм Эгерса. The VVitch пакуль усё яшчэ на вяршыні.

Ужо выйшла ў лічбе.

#навінка #кіно #фантастыка #готыка

Кавалачак жыцця

24 Jan, 08:47


Роберт Пацінсан на новых постарах фільма «Мікі 17» Пона Джун Хо!

Прэм'ера новага фільма оскараноснага рэжысёра адбудзецца 7 сакавіка!

#Мікі17

Кавалачак жыцця

18 Jan, 13:50


Чаму Дэвід Лінч у маладосці быў схожы на аднаго хлопчыка... 😭

Кавалачак жыцця

18 Jan, 10:53


Ну хоць Кроненберг у бяспецы.

Кавалачак жыцця

17 Jan, 17:21


Карацей, другі сезон Silo атрымаўся вось такім.

Кавалачак жыцця

17 Jan, 16:12


Дональд Трамп сказаў, што прызначыць сваіх амбасадараў у Галівудзе. Імі будуць: Мэл Гібсан, Сільвестр Сталонэ і Джон Войт (😱)

Па словах Трампа, іх мэта — вярнуць «залаты век Галівуду».

(і Том Круз такі — ну да, ну да, пайшоў я нахер).

#навіны

Кавалачак жыцця

17 Jan, 15:08


Я чакаў! Тры гады! У Азкабане гэтага моманту!

Нарэшце, першая серыя Severance 🥳

А вы ўжо глядзелі? Як вам?

Кавалачак жыцця

17 Jan, 10:24


Яшчэ ў скарбонку дурненькіх узгадванняў Беларусі: серыял The Agency.

Тут агент ЦРУ у Беларусі (!) напіваецца, учыняе ДТЗ і знікае.

Але не рэкамендую глядзець гэтае шоу, тут расійская армія ва Украіне паказаная надта лісліва.

https://youtu.be/4BG0PX7Zy7k?si=8df9hZk5xodY7_jg

Кавалачак жыцця

17 Jan, 08:31


Queer — кіно неверагоднай прыгажосці пра «несінхранізаванае каханне», калі двое людзей намагаюцца ўсталяваць кантакт, але ў іх усё ніяк не атрымоўваецца. Экранізацыя Бяроўза ад Гуаданьіно.

Лі (Дэніел Крэйг) збег з ЗША ў Мексіку, краіну з больш лёгкім доступам да наркотыкаў і маладых хлапцоў. Дні напралёт ён блукае па вуліцах Мехіка, якія нібыта сышлі з карцін Хопера. Аднойчы ён сустрэне на іх Аллертана (Дру Старкі), які западзе яму ў сэрца. Але той, здаецца, не настолькі зацікаўлены ў пажылым мужчыне. І наогул, магчыма, не квір.

Стужку даволі цяжка глядзець, і нават не праз адкрытыя сцэны альбо падрабязныя апісанні ўжывання гераіну. А праз пачуццё іспанскага сораму ад таго, наколькі Лі зневажаецца, каб адхапіць хаця б цень усмешкі ад Аллертана.

У прыступе адчаю Лі запросіць каханага разам з сабой у вандроўку на поўдзень — у пошуках аяўаскі, рэчыва, што, па чутках, дае магчымасці тэлепатыі.

Канешне, гэта даволі старамодна — прадзірацца праз джунглі і піць невядома што замест таго, каб проста запытаць: «Ці ж я табе падабаюся?» Але гэта 1950-я, людзі тады былі не такія адкрытыя.

Што тычыцца выканання, то я ў захваце ад каляровых рашэнняў, псіхадэлічных вобразаў і музыкі Трэнта Рэзнара і Атыкуса Роса паверх усяго гэтага. Выдатная стужка мінулага года, не ведаю, чаму ў Дэніэла Крэйга яшчэ няма ўсіх намінацый свету.

А вы ўжо бачылі? Як вам?

Стужка даступная ў лічбе.

#навінка #кіно #драма #18плюс #гістарычны

Кавалачак жыцця

16 Jan, 18:31


О мой бог 😭

Кавалачак жыцця

16 Jan, 18:31


Ну што, надышла пара развітацца з патронам гэтага канала, аўтарам фільмаў і серыяла, які змяніў маё жыццё, кампазітарам, мастаком, чалавекам, выбітным сваёй свабодай здымаць геніяльнае ці проста латаць штаны на камеру.

Сёння ва ўзросце 78 гадоў памёр Дэвід Лінч. Дзякуй вам за ўсё, майстра.

Кавалачак жыцця

10 Jan, 19:32


Сотні баброў (2022) з беларускімі субцітрамі ад Arciom

Краіна: ЗША
Сюжэт: У гэтай звышнатуральнай зімовай эпапеі 19-га стагоддзя п'яны гандляр эплджэкам павінен прайсці шлях ад пачаткоўца да героя і стаць найвялікшым паляўнічым на футра ў Паўночнай Амерыцы, перамогшы сотні баброў.
Жанр: камедыя, прыгоды, баявік
У галоўных ролях: Райланд Брыксан Коўл Цьюз, Алівія Грэйвз, Даг Манчэскі, Уэс Тэнк, Луіс Рыка
Рэжысёр: Майк Чэслік

Перакладчык вырашыў пусціць фільм адразу ў вольны доступ, так што запрашаем на прагляд!
Глядзець

Калі хочаце падзякаваць перакладчыку за працу і за шчодрасць, вам сюды: https://patreon.com/arciom

Прыемнага прагляду!

Кавалачак жыцця

10 Jan, 17:03


98 год таму выйшаў Metropolis 🥂 Нагода пераглядзець, хе-хе.

Дарэчы, кажуць, што Гітлер быў фанатам выканаўцы галоўнай ролі Брыгіты Хельм і нават дапамог зняць з яе абвінавачанні ў ненаўмысным забойстве (актрыса любіла хуткую язду). Але шлюб з яўрэям, відаць, не прабачыў.

#рэкамендацыя

Кавалачак жыцця

10 Jan, 08:05


Flow аказаўся мульцікам неверагоднай прыгажосці (не глядзіце на шакалістасць на відэа, у мяне лёг інтэрнэт).

Ад такога відовішча лёгка злавіць пачуццё дэрэалізацыі. Адная фантастычная лакацыя перацякае ў іншую, падзеі ідуць шчыльным парадкам. Жывёлы, якія захраслі на караблі, намагаюцца выжыць у свеце, запоўненым вадой.

І нават калі здасца, што персанажы нарэшце уратаваліся, не варта выдыхаць перадчасна.

Заслужаны «Залаты глобус», як па мне. Па гэтаму мульту можна было б эсэ напісаць, калі б я толькі ўмела пісаць эсэ. Адзін матыў адлюстраванняў (у вадзе альбо люстэрку) чаго варты.

P.S. Так, анімацыя нагадвае камп'ютарную гульню, бо мульт створаны ў «Блэндэры». Усё роўна лепш за AI.

#навінка #рэкамендацыя #кіно #анімацыя #фантастыка

Кавалачак жыцця

09 Jan, 10:24


Letterboxd выкаціў свой Wrapped Year in Review, і там, як заўсёды, шмат цікавай статыстыкі (ад самых папулярных стужак да самых незвычайных спісаў і трэндаў у афармленні постэраў) і нават дзе-нідзе нечаканыя стужкі, якія можна дадаць у ўочліст. Зрабіла для вас карткі з самымі высока ацэненымі жанравымі фільмамі ("Субстанцыя" нарэшце не ў камедыі, а ў хорары, дзе ёй і месца), самымі смешнымі трэндамі (постэры, дзе ўсе сядзяць!) і маімі асабістымі вынікамі году (крыху не дацягнула да 300 стужак, ёсць куда расці). Але вы ўсё роўна схадзіце на сайт, там ўсё прыгожа аформлена і час ад часу вылазяць бабры!

Што да мяне, фільмам года я б назвала "Субстанцыю", бо гэты мо самы незвычайны і востры фільм, што я бачыла ў 2024-ым (прабач, Дэні Вільнёв).
А ў вас якія вынікі?

#вынікі
#падборка

Кавалачак жыцця

08 Jan, 08:47


Добрыя навіны — пераможца «Залатога глобусу», мульцік Flow, выйшаў у лічбе. І яму нават не патрэбны пераклад, бо ён без слоў, проста аповед пра жывёл у постапакаліпсісе.

Гэта мы глядзім.

#навіны

Кавалачак жыцця

07 Jan, 07:33


Сабрала вам трошкі суму.

Канешне, падборка індывідуальная, і я не дадавала фільмы старэй за 5 гадоў. Бо ў мяне прынцып, што ў свеце так шмат цікавага кіна, што ня варта пераглядаць старое (ну, хіба што камедыі 2000-х, тое можна).

А над якімі фільмамі плачаце вы?

#рэкамендацыя

Кавалачак жыцця

28 Dec, 19:38


Аб'ява: я часова паставіла абмежаванне на чат @kavalachakCHAT, каб там маглі пісаць толькі апруўнутыя адмінам юзеры. Бо я стамілася вычышчаць чат ад нарка- і порнаботаў. Прабачце за нязручнасці!

Кавалачак жыцця

28 Dec, 19:08


Магчыма, вы заўважылі, што персанажы нэтфліксаўскіх фільмаў літаральна прагаворваюць у дыялогах увесь сюжэт.

Гэта зроблена спецыяльна — каб тыя, хто глядзіць шоу на фоне, былі ў курсе, што адбываецца.

Знайшла добры артыкул на дадзеную тэму. Тут яшчэ расказваецца, як Netflix стаў тым, чым ён ё, чаму яго мільёны праглядаў — скам, і як стрымінгі забіваюць нават таленавітыя творы па тыпу The Power of the Dog, якім не павезла трапіць на іхнюю платформу.

https://www.nplusonemag.com/issue-49/essays/casual-viewing/

Кавалачак жыцця

28 Dec, 13:38


На пачатку тыдня я так атруцілася, што думала: «Ну ўсё, мне канец, я паміраю і апошняе, што пабачу ў сваім жыцці, будзе серыял Wolf Hall».

На шчасце, гэта ня так, я выжыла і паглядзела «Дзень шакала» — экранізацыю кніжкі Фарсайта з Эддзі Рэдмэйнам у галоўнай ролі.

Гэта адно з адкрыццяў сыходзячага года, я даўно так не радавалася прагляду, магчыма, з часоў «Барры». Серыял расказвае пра наёмнага забойцу, які настолькі добры ў сваёй працы, што нават тое, што здаецца памылкай, потым абарочваецца поспехам.

Адзіная яго слабасць — гэта сям'я. Як мы ведаем з іншых твораў, забойцам не варта жаніцца.

Рэкамендую паглядзець, у першым сезоне 10 серый па 40-60 хвілін, якраз на навагоднія выхадныя. Наконт працягу не ведаю, але, мяркуючы па фінале, стваральнікі спадзяюцца на другі сезон.

#навінка #серыял #трылер #баявік

Кавалачак жыцця

28 Dec, 09:23


Катэгорыя — выдатныя фіналы выдатных шоу.

У спісе:

🔹 Mad Men
🔹 Succession
🔹 The Sopranos
🔹 The Leftovers
🔹 Six Feet Under
🔹 Mr. Robot
🔹 Better Call Saul

Што б дадалі?

Кавалачак жыцця

27 Dec, 09:59


Нарэшце паглядзела The Room Next Door — новы фільм Альмадовара з Джуліянай Мур, Цільдай Суінтан і Джонам Туртура ў галоўных ролях (!).

Гэта аповед пра жыццё, смерць і зноў жа жыццё пасля ўмірання.

Галоўная гераіня Інгрыд (Мур) даведваецца, што яе даўняя сяброўка Марта (Суінтан) памірае. Пасля доўгай барацьбы з ракам жанчына вырашае сысці з жыцця на ўласных умовах. Але яна не хоча быць адной, і просіць Інгрыд пажыць у пакоі побач.

Калі аднойчы Інгрыд пабачыць, што дзверы ў пакой Марты закрытыя, то, значыць, час вызываць паліцыю.

Гэта ўсё яшчэ класічны Альмадовар, які не па-амерыканску смела рыфмуе сэкс і смерць і ўжывае насычаны чырвоны, сіні, зялёны і жоўты. Але без іспанскага сонца ўсё выглядае трошкі цьмяна.

Гумар таксама трохі паблякнуў, хоць на сцэне з забытай таблеткай я фыркнула ў нос. Але я ўсё роўна насалоджвалася кожным кадрам (і насалоджвалася б болей, калі б суседзі па кінатэатры завалілі піздакі).

Паглядзіце, калі таксама баіцеся смерці, але хочаце навучыцца яе прымаць. Як і жыццё, што з'яўляецца дзвюма палавінкамі аднаго цэлага.

Не, у лічбе пакуль не знайшла, трэба пачакаць.


#навінка #кіно #драма

Кавалачак жыцця

26 Dec, 17:28


Галава Sony Pictures сказаў, што Kraven і Madam Web — нядрэнныя фільмы, проста крытыкі іх загаўнялі.

Прабач, галава Sony, але мне сапраўды не спадабалася.

#навіны

Кавалачак жыцця

26 Dec, 14:13


Прысягаюся, з кожнай хвілінай, што я не бачу «Насферату», мая душа патроху памірае. Я спірачу гэтае кіно, як толькі яно з'явіцца (вінавацьце не мяне, а польскіх пракатчыкаў, якія паставілі прэм'еру на 21 лютага).

Кавалачак жыцця

26 Dec, 08:32


Выйшаў другі сезон «Гульні ў Кальмара», але мне нешта не хочацца пакуль глядзець. Пачакаю вашых водгукаў 😏

#навіны

Кавалачак жыцця

26 Dec, 07:50


Нарэшце стала вядома, чым займаліся бацькі Кэвіна з «Адзін дома»: маці была паспяховым мадэльерам, бацька працаваў у рэкламе, не, ніхто з іх не быў у мафіі.

Крыніца

#навіны

Кавалачак жыцця

25 Dec, 18:00


Калі шукаеце новы фільм на Каляды, не прамініце "Каляды на Мілерс Поінт" (Christmas Eve in Miller's Point) — новую стужку Тайлера Таарміны, у якога выдатна атрымалася перадаць атмасферу калядных свят у вялікай сям'і. Мы бачым Каляды і вачыма дзяцей, якім у кайф пасланяцца па дому і пакідаць у ялінку ядой, і вачыма дарослых, якія намагаюцца на хаду абмеркаваць нейкія цяжкія пытанні, і вачыма падлеткаў, якія збягаюць з дому, как пабавіць час з сябрамі. У "Калядах" няма канкрэтнага сюжэту — як і кожны святочны вечар, яны проста ідуць сваім парадкам, і нават цяжка сказаць, калі адбылася кульмінацыя і ўсе раптам зазбіраліся спаць. Затое ёсць шмат пачуццяў — у калейдаскопе, праз які за святам назірае малая дзяўчынка, у снезе, што падае на машыны з закаханымі падлеткамі, у назіранні за камандай пажарнікаў, чый святочны картэж усім натоўпам чакаюць на вуліцы, у позірках, дотыках і жэстах. Фільм увогуле прыгожа зняты і змяшчае мільён сцэн, якія маглі бы адбыцца на кожным свяце ў кожнай сям'і. Да таго ж, у акцёрскім складзе — Майкл Сэра (ён жа прадзюсар) і нэпа-дзеці Франчэска Скарсэзэ і Соер Спілберг.

Але будзьце асцярожныя: у тых, хто сумуе па сямейных святах (ці па таму, якімі яны маглі б быць), стужка можа выклікаць жорсткую настальгію і тугу па дому.

#агляд

Кавалачак жыцця

25 Dec, 16:53


Неверагодна, як змянілася Смаргонь.

Кавалачак жыцця

08 Dec, 17:10


Увага, гэта не вучэбная трывога! У трэйлеры 3-га сезона Reacher знайшоўся мужык большы за Рычара! Гэта не вучэнні, паўторваем, гэта не вучэнні!

#трэйлер

Кавалачак жыцця

08 Dec, 09:43


«Двое ахоўнікаў сочаць за парталам у пекла і знаходзяць адзін у адным роднасныя душы...»

Son of a bitch, я ў справе!

The Gorge калісці ўваходзіў у black list — спіс найлепшых, але ўсё яшчэ неэкранізаваных сцэнарыяў. І вось ён плануецца да выхаду 14 лютага. Вельмі рамантычна!

https://youtu.be/wa0gbbcQkls?si=ES222GX_GsefhPUi

#навіны #трэйлер

Кавалачак жыцця

08 Dec, 09:01


І няхай хоць нехта паспрабуе сказаць, што гэта не святочнае кіно!

Падборка падрыхтоўвалася для майго тыктоку.

#рэкамендацыя

Кавалачак жыцця

07 Dec, 23:32


Таксама загадкава.

Узята адсюль.

#трэйлер #флуд

Кавалачак жыцця

07 Dec, 21:18


Выйшаў новы трэйлер другога сезона Severance, і ў ім зноў паказалі таямнічых козлікаў.

Я губляюся ў здагадках, навошта яны там. Як думаеце?

Кавалачак жыцця

07 Dec, 18:57


🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰

Кавалачак жыцця

07 Dec, 10:35


Дзяўчаты, нам тут гасцінцаў падвезлі на Netflix 💃

Кавалачак жыцця

07 Dec, 08:00


У якім свеце мы жывем, калі ў Стыва Маккуіна выйшаў новы фільм, а пра яго ніхто не гаворыць?

На ўсялякі, я маю на ўвазе рэжысёра, стваральніка выдатнага міні-серыяла Small Axe, а не актора, зямля яму пухам.

Фільм Blitz — гэта аповед пра бамбардзіроўку Лондана пад час Другой міравой. Па сутнасці, мы глядзім на вайну праз вочы 9-гадовага Джорджа — метыса, чыю маму іграе адна з найлепшых актрыс нашага пакалення, Сірша Ронан.

Жанчына вырашае адправіць свайго дзіцёнка ў сяло на спецыяльным эвакуацыйным цягніку, каб яму не давялося кожную ноч хавацца ў метро ад самалётаў (да таго ж, па сюжэце, гарадскія ўлады не дазвалялі людзям выкарыстоўваць падземку як сховішча і нават замыкалі дзверы).

Але хлопчык проста саскоквае з цягніка і вырашае дабрацца да дому на сваіх нагах. На гэтым шляху яму сустрэнуцца розныя людзі — як добрыя, так і злыя, чорныя і белыя, нігерыйцы, індыйцы і англічане. І не факт, што пакуль ён дойдзе да пункту прызначэння, дом яшчэ будзе існаваць.

У фільме падымаецца тэма, якая праходзіць чырвонай ніткай праз творчасць Маккуіна. А менавіта, расізм у англійскім грамадстве. А таксама мужнасць простых людзей, аптымізм і здольнасць перажываць нават неперажываемае. Вельмі кранальная стужка, асабліва на фоне сучасных падзей.

#навінка #рэкамендацыя #гістарычнае #кіно

Кавалачак жыцця

24 Nov, 11:27


Сазнайцеся, захацелася паглядзець (так, гэта сапраўдны фільм 2018 года).

Кавалачак жыцця

24 Nov, 08:01


Калі вы таксама любіце фільмы, пастаўленыя па знакамітым п'есам, тады на Netflix выйшла новая стужка з так званага Pittsburgh Cycle.

Калісьці Дэнзел Вашынгтон вырашыў дапамагчы экранізаваць творы драматурга Аўгуста Уілсана, і з тых пор пад ягоным крылом выйшлі цудоўныя Fences (2016) і Ma Rainey's Black Bottom (2020).

The Piano Lesson стаў трэцім у гэтым радку. Назву фільму дало піяніна. Калісьці белы гаспадар выменяў яго на продкаў галоўных герояў, брата і сястры Боя Уіллі і Берніз. Прадзед, які сумаваў па жонцы і дзіцёнку, выразаў іхнія твары на злашчасным інструменце — роўна як і постаці іншых людзей свайго роду.

У 1911-м, за 25 год да падзей фільма, бацька Уіллі і Берніз аддаў за гэтае піяніна жыццё, і цяпер Берніз успрымае яго як магільную пліту — нешта, што дапамагае памятаць змрочныя падзеі мінулага, але на чым нельга іграць. Аднак для ейнага брата гэтае піяніна — жывыя грошы, якія можна выручыць і потым купіць на іх зямлю.

Родзічы пачынаюць сварыцца, на паверхню выпаўзае ўвесь доўга прыхаваны боль. А тым часам у нетрах маўклівага піяніна заводзіцца нешта злое.

Гэта двухгадзінная, часам няроўная, але ўсё роўна пранізлівая стужка на тэму: як нам жыць з мінулым, калі сучаснае нічым не лепей? Што варта памятаць, аб чым гаварыць, а што лепей зарыць у зямлю?

І калі вы зараз падумалі «і нашто мне глядзець пра пакуты нейкіх там чорных людзей у 1936-м», то я вам так скажу: мастацтва ўніверсальная штука.

У рэшце рэшт, ці ж даўно нашыя продкі былі прыгоннымі? Хіба нашыя бабулі-дзядулі не пакутавалі ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў таму, хіба нам не боляча прама зараз? Не варта дзяліць кіно для тых і гэтых. Трэба проста адкрывацца новаму вопыту. Магчыма, ён вас прыемна здзівіць.

#навінка #кіно #драма #гістарычны #netflix

Кавалачак жыцця

23 Nov, 15:24


Якія думкі наконт фільма Heretic — рэлігійнага хорара?

Кавалачак жыцця

23 Nov, 09:24


Дарэчы, з We Live In Time атрымалася даволі цікавая для мяне штука.

Па сюжэце двое людзей сустракаюцца ў паваротныя моманты свайго жыцця. Табайас (Эндру Гарфілд) перажывае развод. Алмут (Флорэнс П'ю) адкрывае свой бізнес.

Яна збівае яго на дарозе, і гэта стае пачаткам гісторыі кахання.

Але не нейкай там вялікай, як у Шэкспіра, а, хутчэй, у стылі Love Story. Людзі проста жывуць і робяць свой выбар.

І хаця я не магу падтрымаць рашэнне гераіні паставіць яшчэ не народжанае жыццё вышэй за сваё, але гэта ейнае жыццё, і яна нясе за яго адказнасць.

Дык вось, цікавая штука. Калі кіно закончылася, я са здзіўленнем зразумела, што нічога не ведаю пра Табайаса. То бок, мы шмат чаго даведаліся пра Алмут: хто яна, кім была, што любіць і па кім сумуе. А Табайас увесь гэты час быў проста заднікам яе гісторыі. Проста добрым хлопцам, які падтрымліваў яе на ўсіх этапах. Чым ён захапляецца? Што робіць акрамя працы і сям'і? Nobody knows.

У класічных фільмах гэтую ролю адводзілі жанчыне-музе. І вось «стрэлачка павярнулася».

Ёсць у лічбе ў добрай якасці. На ўсялякі, сюжэт нелінейны і ідзе адразу ў трох часавых лініях.

#навінка #кіно #драма #рэкамендацыя

Кавалачак жыцця

22 Nov, 14:19


Калі хочаце захлынуцца слязьмі, то We live in time выйшлі ў якасці.

#рэкамендацыя

Кавалачак жыцця

21 Nov, 20:51


Шоу From, дзе 98% дыялогаў — гэта «ты акей? Да, я акей, а ты акей?» — працягнулі на 4 сезон.

А твой любімы серыял нафіг пайшоў.

#навіны

Кавалачак жыцця

21 Nov, 15:54


«Злая» — шэдэўр?

Паводле слоў тых, хто ўжо праглядзеў карціну, вольная адаптацыя «Чараўніка з краіны Оз» атрымалася цудоўным мюзіклам з захапляльным сюжэтам, выдатнай акторскай ігрой і вытанчанай працай мастакоў-пастаноўшчыкаў. Карціна Джона М. Чу прыйшлася даспадобы і крытыкам, і звычайным гледачам. Агульная прэм'ера — ужо паслязаўтра! У Беларусі — пазней на два-тры дні.

#Злая

Кавалачак жыцця

21 Nov, 12:26


Я, шчыра кажучы, думаю ўжо ляцець у Румынію, бо там прэм'ера ў студзені. Як бы, асобы шык — глядзець кіно пра вампіраў на радзіме Дракулы.

Кавалачак жыцця

19 Nov, 14:05


Мне падабаецца, што ў Беларусі ў топе пашукавіка адначасна знаходзяцца фільм «Субстанцыя» і «Слова пацана».

Кавалачак жыцця

19 Nov, 11:43


На Netflix ідзе нямецкі серыял пад назвай Achtsam Morden альбо ж Murder Mindfully (зняты па аднайменнай кніжцы).

Гэта 8 эпізодаў пра тое, як юрыст, які абслугоўвае інтарэсы мафіі, адкрывае для сябе майндфулнэс, пачынае дыхаць, балансаваць жыццё і працу і заадно забіваць.

То бок, гэта чорная камедыя, дзе герой пастаянна трапляе ў складаныя сітуацыі па тыпу — трэба вывезці з гораду мафіёзі, які забіў чалавека на вачах цэлай школьнай экскурсіі, альбо знайсці месца ў дзіцячым садзіку для дачкі (па складанасці задачы прыкладна аднолькавыя).

Адначасна ён перажывае трансфармацыю і паступова сам займае месца галавы злачыннага картэлю.

Канешне, у сюжэце хапае дзірак, і самая галоўная — гэта немец-працаголік (вы сустракалі хоць аднаго, які працуе пасля 6 вечара?). Але гэта можна прабачыць, бо Achtsam Morden — проста лёгкае відовішча з эпізодамі на паўгадзіны, якія можа глядзець, напрыклад, за вячэрай. Рэкамендую.

#навінка #серыял #крымінал #камедыя #netflix

Кавалачак жыцця

18 Nov, 21:02


Ай, усё. У серыяле, знятым у сусвеце Dune (то бок, у свеце, дзе існуюць фільмы Дэні Вільнёва) раптоўна з'яўляецца дыскатэка для маладых і багатых.

Я выбачаюся, але вы можаце ўявіць сабе Пола Атрэйдэса на дыскатэцы?

Гэта проста абсурд, доказ на карысць таго, што Dune: Prophecy — чарговая «шляпа», знятая, толькі каб выкачаць яшчэ трошкі грошай з франшызы.

Прабачце за бамбёж, але «Дзюна» Фрэнка Герберта заўсёды была прыстанішчам высакалобых інтэлектуалаў, «не такіх як усе». І тут пасярод сюжэту пра станаўленне ордэна Бене Гесерыт персанажы ідуць на дыскатэку.

Дыскатэку!!!

Кавалачак жыцця

18 Nov, 20:23


Гляджу першы эпізод серыяла Dune: Prophecy, дзеянне якога разварочваецца за 10 тысяч год да з'яўлення Пола Атрэйдэса, і МОЙ БОГ ШТО З ВАЧЫМА ТРЭВІСА ФІМЭЛА, ХТО ПАДБІРАЎ ЯГОНЫЯ ЛІНЗЫ, ЯКОГА ЧОРТА?

Кавалачак жыцця

18 Nov, 10:07


Бен Афлек добра паразважаў пра магчымы ўплыў AI на кінаіндустрыю.

Калі коратка, то не, ён не лічыць, што AI-тула можа замяніць чалавечую крэатыўнасць.

Магчыма, гэты інструмент дапаможа скараціць выдаткі на візуальныя эфекты, зрабіць так, каб замест аднаго сезона «Дома цмока» выходзіла два за той жа перыяд. Альбо рабіць «рэміксы» на ўжо існуючыя шоу. Па тыпу «зрабі мне 45-хвілінны эпізод Succession, дзе Кендал Рой атрымлівае кампанію». Але сцэнарысты, рэжысёры не ў зоне рызыкі.

А вы што думаеце?

#флуд

Кавалачак жыцця

17 Nov, 13:26


Энівэй, паглядзіце на конкурс двайнікоў Джэрэмі Алена Уайта ў Чыкага. Пераможца атрымаў $50 і пачку цыгарэт.

#навіны

Кавалачак жыцця

17 Nov, 12:09


Сябры, хто таксама працуе з тыктокам, дапамажыце!

Ужо другі раз выкладваю відэа, усё добра, яго загружаецца, але нікому не бачна. То бок, я яго бачу ў сябе, але калі зайсці з іншага профілю, то роліка быццам бы і няма.

Чаму такое адбываецца, можа, праз вялікі размер?

Кавалачак жыцця

16 Nov, 17:27


Я адсядзела 2,5 гадзіны ў кінатэатры і яшчэ гадзіну рабіла ролік пра другога «Гладыятара», каб тыкток адправіў яго ў ценевы бан.

Паглядзіце хоць вы яго 😥.

Кароткае рэзюмэ: Gladiator II — абсалютна неабавязковае кіно, якое знялі толькі каб зрубіць бабла. У яго няма высокай мэты альбо нечага новага, што б ужо не сказалі ў першым «Гладыятары».

Я рэкамендую пачакаць прэм'еры на стрымінгах.

#навінка #кіно #гістарычнае #драма

Кавалачак жыцця

16 Nov, 13:33


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

Кавалачак жыцця

16 Nov, 09:16


Пакуль студыі выкідваюць мільёны на благія фільмы, легенда кіно Джон Уотарс не змог сабраць грошай на свой праект Liarmouth з Обры Плазай.

Гэта павінна была быць ягоная першая стужка з 2004-га.

#навіны

Кавалачак жыцця

15 Nov, 09:51


Сябры, хто знаходзіцца ў Польшчы ― схадзіце ў кіно на A Real Pain (Prawdziwy ból) з Джэсі Айзенбергам і Кіранам Калкінам у галоўных ролях.

Яны іграюць кузэнаў, якія пасля смерці бабулі адпраўляюцца ў падарожжа па Польшчы, каб лепей зразумець яе мінулае (бабуля была польскай яўрэйкай, якая перажыла канцлагер пад Люблінам).

Айзенберг іграе, як звычайна, неўротыка. Але ў яго, у адрозненне ад персанажа Калкіна, ёсць сям'я, праца, маленькія радасці жыцця. Тады як ягоны кузэн ― абсалютна страчаны чалавек без мэты, які гатовы жыць у аэрапорце, толькі б не знаходзіцца дома.

Гэта незвычайны роўд трып фільм. Тут няма інсайтаў альбо чароўнага ператварэння напрыканцы; нейкіх «ага» момантаў. Толькі ідэя, што жыццё ― гэта боль, з якой кожны спраўляецца як умее.

Чароўны slice of life.

#навінка #драма #камедыя #кіно #netflix

Кавалачак жыцця

10 Nov, 12:29


Conclave — кіно пра выбары без выбара, калі табе трэба прагаласаваць за жахлівага чалавека, альбо яшчэ аднаго жахлівага чалавека, альбо іншага жахлівага.

Па сюжэце папа рымскі раптоўна памірае. Цяпер дэкан калегіі Лоўрэнс (Рэйф Файнс) павінен сабраць усіх кардыналаў разам і выбраць новага папу.

Аднак у кожнага прэтэндэнта здаравенныя шкілеты ў шафе, і, здаецца, гэтыя выбары не скончацца ніколі.

Я ў захапленні ад гэтага фільма. Па-першае, ад яго візуала. Толькі паглядзіце на гэтыя майстэрскія кадры.

Па-другое, ад пасылу. Усе гэтыя «да, але». Па тыпу «давайце выберам першага чарнаскурага кардынала!». «Да, але ж ён гамафоб». «Ну, іншы кандыдат яшчэ горш».

Па-трэцяе, ад нечаканых паваротаў сюжэту, калі ты ўжо думаеш, ну ўсё, усе карты на стале. І тут бац, выскоквае новы сюрпрыз, і кардынал задаволена пыхае вэйпам.

Па-чацвёртае, ад Ізабелы Раселіні ў ролі манашкі, што абслугоўвае мужчын з уладай, але і сама мае што сказаць.

Вартае прагляду кіно. У мінскіх кінатэатрах з 21 лістапада, у польскіх ужо ў рэпертуары.

Гэта апошняя рэцэнзія з кінафестывалю, бо ў мяне скончыліся грошы. Дзякуй, што чыталі!

#навінка #кіно #драма #рэлігія

Кавалачак жыцця

10 Nov, 09:20


Трымайце яшчэ адрывак з «Аноры», каб зразумець стыль кіна.

Кавалачак жыцця

10 Nov, 08:05


Яшчэ адно адкрыццё кінафестывалю — Anora Шона Бэйкера, «Папялушка» наадварот. Кіно настолькі жывое, што нават дыхаць лягчэй.

Тут усё персанажы сапраўдныя. Калі на экране танцоўшчыцы, то яны праводзяцца як танцоўшчыцы. Калі армяне, то яны прам армяне. Калі рускія, то яны гавораць матам.

Дысклэймер: да, у гэтым кіно ёсць рускія, і яны іграюць важную ролю ў сюжэце.

Маладая дзяўчына Анора («Я аддаю перавагу Эні») танчыць ў стрыптыз-клубе. Яна сустракае там агіднага маскоўскага хлапца Ваню, які жыве ў стылі «сквірт шампанскага ў твар» за баціны грошы.

Спачатку Ваня арэндуе Анору на тыдзень, а потым прапануе ажаніцца дзеля грын карты.

Аднак бедная дзяўчына лічыць, што гэта нешта большае, чым проста прымха сапсаванага дзіцёнка. І гэта прыводзіць да вялікага беспарадку.

У выніку шкада ўсіх, але асабліва армяніна Тороса, які павінен сысці з сярэдзіны хрышчэння, каб зноў разграбаць праблемы гэтага маленькага ўёбка.

Кіно неверагоднае, паверце на слова. Я адразу зразумела, што гэта real cinema, калі пачула тост «Каб хуй стаяў і грошы былі». І далей сюжэт ідзе без запінак і правісанняў. Толькі напрыканцы мы трохі запавольваемся, каб выдахнуць і нарэшце даць волю эмоцыям.

Не знайшла інфы, ці будзе ў Мінску, у Польшчы ў пракаце з 18 лістапада.

#навінка #кіно #рэкамендацыя #камедыя #драма

Кавалачак жыцця

09 Nov, 17:50


The Brutalist Брэдзі Корбета быў у маім віш-лісце даволі даўно. Інтарэс падагравалі суцэльна пазітыўныя рэцэнзіі — што гэта ледзь не найлепшае кіно дзесяцігоддзя.

Ці магу я з гэтым пагадзіцца? Думаю, не, не зусім. Гэта добрае кіно, нават выдатнае; страшнае, прыгожае, сексуальнае і агіднае. Аднак у ім ёсць лыжка дзёгцю.

Але аба ўсім па парадку.

Галоўны герой «Бруталіста» — будапешсцкі яўрэй, архітэктар Лазло (неверагодны Эдрыен Броўдзі, ягоная найлепшая роля з часоў «Піяніста»). Ён цудам уратоўваецца з концлагеря і вырашае абраць новае жыццё ў ЗША.

Даволі хутка Лазло даведаецца, што хлеб эміграцыі не салодкі, і тое, што здаецца поспехам, абарочваецца знявагай.

У гэтай стужцы падымаецца шмат тэм, пачынаючы з мастацтва і адносін багацеяў да таленту і заканчваючы немагчымасцю збегчы ад дэманаў мінулага.

Але найбольш мяне закранула тэма міграцыі. Момант, калі сын багача, які наймае Лазло, крычыць «We tolerate you!», проста ў сэрца.

Што рабіць, калі твайго дома ўжо няма, а на новым месцы ўсе падкрэсліваюць, што ты чужы?

Кіно вельмі тонкае, большасць прагаворваецца праз атмасферу, музыку, вочы Броўдзі і, канешне, выдатную аператарскую працу (калі не памыляюся, стужку знялі на 70 мм).

Але праблема Брэдзі Корбета ў тым, што ён не ведае, калі спыніцца. Ён намаляваў эпічнае палатно, што пачынаецца на мігранцкім караблі ў 1947-м, і канчаецца на выстаўцы ў 1980-м. І вось апошняя частка, эпілог, абсалютна жахлівая. Яна выбіваецца і не нясе, на мой погляд, ніякага сэнсу.

Кіно варта было б скончыць на кадры з крыжам на столі. Аднак калі рэжысёр так рашыў, то мы можам толькі прыняць ягонае бачанне.

А, і яшчэ адно. Я баялася, што 215 хвілін экраннага часу будзе занадта. Але яны літаральна праляцелі. Адзінае, што выдала хранаметраж, гэта перапынак у сярэдзіне, каб гледачы маглі размясіць ногі.

Спадзяюся, што вы зможаце асабіста паглядзець гэтую стужку, дома альбо ў кіно. Але ў кіно лепей, фільм створаны для вялікага экрану.

#навінка #рэкамендацыя #кіно #драма #гістарычны

Кавалачак жыцця

09 Nov, 14:48


Дарэчы, паглядзела яшчэ і The Last Showgirl. Магу сказаць толькі, што гэта ніфіга не The Wrestler. Сюжэт заблытаны і невыразны.

Адзінае светлае — нашая Памелачка Андэрсан у ролі састарэлай танцоўшчыцы ў Вегасе. Дай ёй бог здароўя і ралёў палепей.

#навінка #кіно #драма

Кавалачак жыцця

09 Nov, 12:16


Яно было таго вартае.

(ну хіба што эпілог я б выкінула, ён гаўно).

Мне трэба трохі адысці ад «Бруталіста», каб напісаць рэцэнзію. Stay tuned.

Кавалачак жыцця

09 Nov, 08:25


Лэтс факінг гоў!

Кавалачак жыцця

09 Nov, 07:47


Нагадаем, што другі сезон Arcane (прынамсі, ягоная першая частка) выходзіць 9 лістапада. Астатнія — 16 і 23-га.

#навіны

Кавалачак жыцця

08 Nov, 17:53


На гэтым фота вы бачыце знакамітага на ўвесь свет блогера Какабая. А справа ад яго нейкі Тыль Швайгер.

Кавалачак жыцця

08 Nov, 13:11


Тут кажуць, што ў другім сезоне Fallout з'явіцца адзін знакаміты актор, які даўно не быў на экранах ☺️

#навіны

Кавалачак жыцця

07 Nov, 15:02


Ха-ха, гэта рэальны фільм, які выйдзе ў лічбе 25-га лістапада.

Кавалачак жыцця

07 Nov, 14:09


Так, прапаную гульню. Здагадайцеся, гэта рэальны фільм, які знялі за грошы, альбо фальшывы постар, які ўстаўляюць у сапраўдныя стужкі дзеля лулзаў?

Кавалачак жыцця

07 Nov, 09:08


Я не люблю фільмы Marvel, але к іхнім серыялам у мяне вялікая прыхільнасць.

З задавальненнем у свой час паглядзела WandaVision пра цяжкасці прыняцца смерці каханага чалавека і цяпер, з не меншай прыемнасцю, міні-серыл Agatha All Along.

На паверхні сюжэт пра ведзьму Агату, якая харчуецца сіламі сваіх сясцёр па ковену. Тры гады таму Ванда Максімоф наклала на яе закляцце, каб Агата думала, што нібыта іграе ролю ў змрочным серыяле ў стылі «Сапраўднага дэтэктыва».

І толькі з'яўленне таямнічага падлетка дапаможа ёй вырвацца з путаў міражу. А потым і адправіцца ў вандроўку па знакамітай Дарозе ведзьмаў, дзе напрыканцы самую смелую ведзьму чакае ўзнагарода.

Пад гэтым таксама ляжыць тэма прыняцця непазбежнасці смерці, але на гэты раз ― не каханага партнёра, а дзіцёнка, што нашмат цяжэй.

Мне серыял спадабаўся, па-першае, цікавым сцэнарыям (выпрабаванні ведзьмаў вынаходлівыя). Па-другое, гумарам і гульнёй слоў па тыпу «If You Want Straight Answers Ask A Straight Lady» (нават не ведаю, як гэта перакласці).

Канешне, на фоне выбараў Трампа некаторыя могуць пачаць бесаёбіць наконт ЛГБТ-персанажаў, але давайце проста нахаркаем наплюём на каменты ў твітары. Персанажы добрыя і шматмерныя, а астатняе ня так важна.

#навінка #серыял #фантастыка #marvel

Кавалачак жыцця

07 Nov, 07:30


Яшчэ і прэм'еру Mickey 17 ад Пон Джун Хо перанеслі са студзеня на красавік ☠️

#навіны

Кавалачак жыцця

06 Nov, 19:10


Гэта найгоршае, што сёння адбылося 👹

Кавалачак жыцця

06 Nov, 19:10


Дивні дива 5 - перший тізер з назвами епізодів

Кавалачак жыцця

06 Nov, 16:51


Ну супер, я яшчэ і прапускаю Джэссі Айзенберга на фестывалі ў Польшчы, дзень-пярдзень.

#флуд

Кавалачак жыцця

06 Nov, 09:09


Бачыла, што кіно A Different Man з Себасціянам Стэнам у галоўнай ролі называюць «Субстанцыяй для мужчын».

Але ў адрозненне ад стужкі Каралі Фаржа, гаворка тут ідзе не столькі аб нерэалістычных бьюці-стандартах, колькі аб тым, што большасць праблем у нас у галаве.

Дадайце сюды яшчэ тэму двайніка, што паступова забірае тваё месца ў жыцці, пасыпце гумарам у стылі Чарлі Каўфмана, і атрымаеце абсурдісцкую камедыю-прытчу.

Па сюжэце, галоўны герой на імя Эдвард пакутуе на генетычнае захворванне, што дэфармуе ягоны твар. Ён жыве вельмі закрыта і мроіць, каб нехта проста да яго дакрануўся.

Пасля таго, як ягоная суседка, у якую ён закаханы, збягае з яго дома ў збянтэжанасці, Эдвард наважваецца на эксперыментальнае лячэнне. І яно спрацоўвае (у даволі агіднай манеры).

Здаецца, гэта поспех! Новы прыгожы твар, новая прыгожая праца, новае прыгожае жыццё. Але потым Эдвард сустракае Освальда, які выглядае як ён да аперацыі, але жыве відавочна больш шчасліва (гэтую роль выконвае Адам Пірсан, які хварэе на нейрафібраматоз). І тады душу Эдварда пачынаюць раз'ядаць сумненні...

Даступна ў добрай якасці ў лічбе.

#навінка #кіно #фантастыка #драма #камедыя

Кавалачак жыцця

06 Nov, 08:26


Ну што, дзецюкі, як настрой на фоне выбараў у ЗША?

Кавалачак жыцця

05 Nov, 08:14


Сааўтар Scavengers Reign Джо Бэнэт пацвердзіў у інстаграме, што Netflix не будзе працягваць серыял на другі сезон.

Ён таксама апублікаваў тызер ад Green Street Pictures, які паказвае, што павінна было адбыцца ў другім сезоне, калі б яму далі зялёны свет.

#навіны

Кавалачак жыцця

04 Nov, 17:00


Сёння распачаўся 10-ы юбілейны сезон фестываля "Паўночнае ззянне", які працягнецца да 21-ага лістапада і, як заўсёды, прадставіць гледачам фільмы з паўночных краін, Беларусі і Украіны. У гэтым сезоне ў праграме ёсць таксама і афлайн-паказы ў Таліне, Вільнюсе і Варшаве — паглядзець расклад можна тут.

Астатнія фільмы будуць бясплатна дасяжныя на платформе фестываля, кожны дзень па некалькі стужак. У беларускай праграме пакажуць "Пад шэрым небам" Мары Тамковіч (у тым ліку 9-ага лістапада ў Варшаве), "Кроў і караоке" Юрыя Сямашкі (якога называюць беларускім Лінчам), наш крытычны адказ Грэце Гервіг пад назвай "Барбі.ру" ад Жэні Дарк, фільм жахаў "За мяжой рэальнасці" Віктара Лебедзева, кінаадаптацыю аднаго з эпізодаў серыяла "Працэсы" ды яшчэ шмат цікавага — поўную праграму можна пабачыць на сайце ці вось у спісе на Letterboxd. Падтрымаць арганізатараў можна тут.

#bycinema

Кавалачак жыцця

04 Nov, 16:11


Не, пэўна, фільм усё ж працуе. Бо я сёння пабачыла фота Дональда Трампа, і перад вачыма адразу паўстала сцэна сэксу з фільма The Apprentice .

Бррр, не магу яго больш бачыць.

Кавалачак жыцця

04 Nov, 09:58


5 год таму маленькі Мікаэль з серыяла Dark таямніча знік і запусціў ланцуг звышнатуральных падзей.

#флуд

Кавалачак жыцця

04 Nov, 07:05


Ці варта глядзець фільм The Apprentice пра ўзыходжанне Дональда Трампа на прастол? На маё меркаванне, да. Алі Абасі («Святы павук») зняў сваю версію All About Eve, дзе вучань перасягае настаўніка.

Напачатку мы сустракаем Дональда Трампа ў Нью-Ёрку ўзору 1973-га (у галоўнай ролі неверагодны Себасціян Стэн). Горад у руінах, але другі сын дывелапера Фрэнка Трампа мае сваё бачанне наконт старога атэлю ў крымінальным раёне.

Ён мае намер ператварыць заброшку ў палац пасярод бядноты — прычым за кошт падаткаплацельшчыкаў. І дамагчыся сваёй цэлі містару Дональду дапаможа сумна вядомы адвакат Рой Кон. Яго іграе Джэрэмі Стронг са змяіным позіркам.

Рэмарка: так, гэта пра таго самага Кона ідзе гаворка ў п'есе «Ангелы ў Амерыцы».

Як раз Кон зробіць з юнака таго Трампа, якога мы цяпер ведаем. А менавіта, навучыць яго тром прынцыпам бізнесу: атакуй; нічога не прызнавай, усё адмаўляй; заўсёды дэкларуй перамогу, нават калі прайграў.

Адносіны Кона і Трампа — самае цікавае ў фільме. Ну, калі адкінуць Івану Трамп, якую іграе Марыя Бакалова з другога «Бората». Але, на жаль, недзе пасярэдзіне Кон знікне. Ён павернецца толькі пад канец, каб пабачыць, каго ён парадзіў. Гэта настолькі сумна, што ў адзін момант ты нават пачынаеш адчуваць жаль да гэтага жахлівага чалавека.

Не дзіва, што рэальнага Трампа стужка прывяла ў шаленства. Бо кіношны Дональд — слабы, тоўсты чалавечак з жахлівым аўтазагарам, які кідае ўсіх праз сцягно, нават кроўнага бацьку. Не думаю, што гэта прам паўплывае на выбары ў ЗША. Але стужка заслугоўвае ўвагі хаця б дзеля сваёй аператарскай працы і стылізацыі пад здымкі 70-х і 80-х.

Ёсць у нармальнай якасці ў лічбе.

#навінка #кіно #парэальныхпадзеях #драма

Кавалачак жыцця

02 Nov, 12:20


Пруфы вось і вось.

Кавалачак жыцця

02 Nov, 11:38


Дзякуй чытачу за водгук на міні-серыял Agatha All Along 🧙‍♀

Кавалачак жыцця

02 Nov, 11:38


Агата, дарэчы, вельмі ок, нібы не на ўзроўні вандавіжн, але вельмі блізка, ну і бліжэй да сярэдзіны ўключаецца так, што рэжым бінджвочынга ў самы раз, бо пасля досыць клёвай 1й серыі наступныя 2-3 трохі буксуюць і глядзяцца крыху схематычна, але далей усё вельмі добра, нечакана і захапляльна вырульвае з можа для каго прадказальным твістамі, але калі не занадта занурацца ў каноны коміксаў марвэл, то цалкам цікава. А, ну і пэўна гэта важна, гэта, на маёй памяці, першы твор кінасусвету марвэл, дзе галоўныя героі непрыхавана і без намёкаў, а спакойна і без нейкага гучнага анонсу лгбтк+. Ну і акторскія перформансы тут таксама нечакана на высокім узроўні, чаго не чакаеш ад спінофа спінофа. Обры Плаза ўан лав. Майк дроп.

Кавалачак жыцця

02 Nov, 11:30


Чаму ўсё маўчаць, што гатуецца экранізацыя «Адысеі» пад назвай The Retutn, дзе 61-гадовы Рэйф Файнс выглядае вось так?...

#флуд

Кавалачак жыцця

02 Nov, 10:07


Дарэчы, у польскім сегменце інтэрнэту разгледзелі лога «Салідарнасці» на сцяне ў серыяле пра Пінгвіна.

То бок, Лех Валенса — частка сусвету Бэтмана.

#навіны

Кавалачак жыцця

01 Nov, 17:12


Толькі няправільныя адказы 👇

Кавалачак жыцця

01 Nov, 07:30


Вы не паверыце, але на гэтых фота адзін і той жа актор — Білі Зейн. Ён будзе іграць Марлона Брандо ў надыходзячым баёпіку.

#навіны

Кавалачак жыцця

31 Oct, 22:29


Акей, але навошта?..

Кавалачак жыцця

31 Oct, 17:39


Хэлоўін/Тыквенны спас/Вялесава ноч/канун Дня ўсіх святых (патрэбнае падкрэсліць) — добрая нагода глядзець які-небудзь жахлівік, таму я вырашыла таксама зрабіць падборку стужак, што мне найбольш спадабалася за апошні час (а паглядзела я столькі фільмаў жахаў, што пачало ўжо з вушэй лезці, не рабіце так). Спіс разнастайны і, спадзяюся, на ўсякі густ:

Old but gold

Насферату: прывід ночы (Nosferatu the Vampyre), 1979
Рымэйк класічнага фільма жахаў "Насферату: сімфонія жахаў" ад знакамітага нямецкага рэжысёра Вернана Херцага. Стужка распавядае гісторыю Дракулы дакладна, няспешна і вельмі прыгожа, адначасова даючы і сацыяльны каментар. Галоўную жаночую ролю выконвае незабыўная Ізабэла Аджані, а ролю Дракулы — Клаус Кінскі, закляты сябар рэжысёра, вядомы сваім вар'яцтвам на здымачнай пляцоўцы.

Суспірыя (Suspiria), 1977
Мой улюбёны фільм у жанры "джала" — яркіх, эратычных, падчас трэшовых трылераў ад італьянскіх рэжысёраў. Па сюжэце гэтай стужцы Дарыа Арджэнта амерыканская студэнтка прыязджае ў нямецкую школу танцаў, а пападае пад уладу ковена ведзьмаў, і ўсё гэта пад ідэальна жахлівую музыку гурта Goblin. Сучасную версію "Суспірыі" Лука Гуаданіна таксама люблю, але самабытнасць "джала" мае зусім іншае адценне.

Scary 80s

Туман (The Fog), 1980
Утульна-олдскульны жахлівік Джона Карпентара, дзе знайшлася роля і для "каралевы крыку" 80-ых Джэймі Лі Кёртыс, і для яе мамы Джэнет Лі, якую большасць з нас ведае па "Псіха" Хічкока. Старая легенда пра затанулы карабель нечакана ажывае апоўначы і пачынае паглынаць невялікае прыморскае мястэчка. Гэтым разам, усё адбываецца пад мінімалістычны саундтрэк самога Карпентара, па якому можна пазнаць шмат яго фільмаў.

Аўтаспыншчык (The Hitcher), 1986
У гэтым фільме не будзе нічога звышнатуральнага — толькі абсалютна жахлівы Рутгер Хауэр, які без усялякай нагоды забівае людзей на дарозе і праследуе выпадковага хлопца. Сур'ёзна, калі вам патрэбны новы прататып антыгероя, вам сюды. Акрамя Хауэра, у стужцы таксама можна пабачыць маладую Джэніфер Джэйсан Лі (Дэйзі Домергу ў "Агіднай васьмёрцы").

Экранізацыі Стывена Кінга

Мізэры (Misery), 1990
Як водзіцца ў Кінга, галоўны герой — пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў жаночыя раманы пра дзяўчыну Мізэры, і вось толькі-толькі напісаў нешта сапраўды каштоўнае, як папаў да сваёй "фанаткі нумар адзін", якая не можа прабачыць пісьменніку забойства Мізэры ў апошнім рамане і патрабуе напісаць працяг. Добрая, пакручастая гісторыя і выдатная акцёрская праца Кэці Бэйтс.

Далорэс Клэйборн (Dolores Claiborne), 1995
Зноў Кінг і зноў маладая Джэніфер Джэйсан Лі, якая грае ролю журналісткі, прыехаўшай да сваёй маці, некалі асуджанай за забойства. Гэта больш псіхалагічны трылер і драма, чым жахлівік, але, як вядома, жыццё часамі бывае страшнейшае за звышнатуральнасць.

Сучаснае

Не кажы злога (Speak No Evil), 2022
Усё яшчэ самы страшны фільм, які я паглядзела за апошнія два гады — мабыць, таму што занадта рэалістычны. Калі глядзелі амерыканскі рымэйк гэтага году, усё роўна знайдзіце час на дацкі арыгінал — там самая сапраўдная скандынаўская спустошанасць на тле "нармальнага жыцця" і еўрапейскай памяркоўнасці (вельмі знаёмай і беларусам).

Тое, што ўнутры (It's What's Inside), 2024
Бодры псіхалагічны трылер у вядомым сэтынгу "сябры сабраліся на вячэру, і ўсё пайшло не так". У цэнтры сюжэту — цікавая футурыстычная канцэпцыя, якая ўдачна вылучае фільм на фоне іншых нэтфліксаўскіх прэм'ер у гэтым жанры.

#падборка

Кавалачак жыцця

31 Oct, 17:00


Любіцелі трукрайму, якія таксама вучаць польскую, я прынесла вам добры серыял.

На HBO Max выйшлі першыя два эпізоды Łowcy skór пра гучную справу 90-х. Тады аказалася, што фельчары ў Лодзі барыжылі жыццямі пацыентаў.

Я коратка пераказваю сутнасць скандалу ў відэа, але лепей гляньце серыял самі, гэта якасная праца. Наступныя эпізоды — 6 лістапада.

#серыял #навінка #парэальныхпадзеях #крымінал #hbo

Кавалачак жыцця

24 Oct, 19:09


Замест трэцяга сезона Good Omens у нас будзе толькі адзін 90-хвілінны эпізод (*бучы Ніл Гейман, ты не можаш быць нармальным альбо што?!)

#навіны

Кавалачак жыцця

24 Oct, 16:30


Гэта што за новы здзек над класікай?

Злева — новы праект, справа — кіно 1999-га.

#навіны

Кавалачак жыцця

23 Oct, 13:42


Новы тызер-трэйлер да другога сезона серыяла «Раздзяленне»!

Вяртаемся ў офіс 17 студзеня 2025!

#Раздзяленне

Кавалачак жыцця

23 Oct, 13:35


Шматпакутны фільм «Блэйд» з Махершалай Алі страціў дату выхаду.

Прэм'ера карціны павінна была адбыцца ў лістападзе 2025, аднак карціну зноў перанеслі на нявызначаны тэрмін.

#Marvel

Кавалачак жыцця

23 Oct, 12:15


«Я гляджу The Penguin толькі дзеля сюжэта».

Тым часам сюжэт.

#мемы

Кавалачак жыцця

23 Oct, 07:43


The Brutalist — гэта 3,5 гадзінная стужка пра архітэктара, які збяжаў з пасляваеннай Еўропы ў Амерыку. Галоўную ролю выконвае Эдрыен Броўдзі.

Кавалачак жыцця

22 Oct, 17:52


Зноў дзялюся падборкай трэйлераў, якія не паспела паглядзець апошнім часам:

🎬 Зусім невядомы (A Complete Unknown) — баёпік аб Бобе Дзілане з Цімаці Шаламэ

🎬 Зерне святой смоквы (The Seed of the Sacred Fig) — напружаная драма пра тэгеранскага суддзю ад Мухамада Расулафа, іранскага рэжысёра ў выгнанні

🎬 Цудоўнае жыццё Марсэля Паньоля (The Magnificent Life of Marcel Pagnol) — анімацыйны баёпік пра французскага рэжысёра і драматурга Марсэля Паньоля ад легендарнага Сільвана Шамэ

🎬 Локербі: у пошуках праўды (Lockerbie: A Search for Truth) — брытанскі міні-серыял з Колінам Фёртам пра сям'ю, што шукала праўду пра ўзрыў самалёта ў Шатландыі ў 1988-ым годзе (заснавана на рэальных падзеях)

🎬 Аркейн (Arcane) — другі сезон анімацыйнага серыяла ад Netflix па матывах гульні League of Legends

🎬 Дзюна: прароцтва (Dune: Prophecy) — серыял HBO у сусвеце "Дзюны" Герберта Ўэлса (ці Дэні Вільнёва, не ведаю дакладна, да чаго там бліжэй)

🎬 Малпа (The Monkey) — бадзёрая экранізацыя Стывена Кінга з Тэа Джэймсам ад стваральніка Longlegs Оза Перкінса

🎬 Птушка (Bird) — аўтарскі ўдзельнік Канскага кінафестывалю пра бацькоў і дзяцей з Бары Кеаганам

🎬 Чалавек-воўк (Wolf Man) — трылер на класічную тэму з бодзі-хорарам і Джуліяй Гарнер

🎬 Бункер (Silo) — другі сезон постапакаліптычнага серыяла ад Apple TV з Рэбэкай Фергюсан

🎬 Ручны багаж (Carry-On) — аэрапортны трылер ад Netflix з Таранам Эгертанам

🎬 Электрычны штат (The Electric State) — постапакаліпсіс-роудмуві з робатамі і Мілі Бобі Браун (на жаль) ад братоў Русо для Netflix

🎬 Бруталіст (The Brutalist) — пераможца Венецыянскага фестывалю гэтага году пра жыццё эмігранта-архітэктара ў пасляваеннай Амерыцы

#трэйлер

Кавалачак жыцця

21 Oct, 17:50


Людзі, хто таксама сядзіць у тыктоку, хелб! Мне амаль на кожны ролік прылятае такі страйк. Можа, хто ведае, што можа справакаваць? На апошнім відэа пра Caddo Lake няма ні крывішчы, ні голых людзей, толькі лодачкі. І ўсё роўна абмежаванне 🥲

Кавалачак жыцця

20 Oct, 18:25


Субстанцыя (2024) з беларускімі субцітрамі ад Belmovie

Краіна:
Вялікабрытанія, Францыя
Сюжэт: 50-гадовая зорка ўжывае рэчыва з чорнага рынку - субстанцыю, якая рэплікуе клеткі і стварае яе маладзейшую і лепшую версію.
Жанр: драма, жахі
У галоўных ролях: Дэмі Мур, Маргарэт Куолі, Дэніс Куэйд, Эдвард Хэмілтан-Кларк, Гор Абрамс

Падпісчыкі нашага Patreon могуць глядзець тут

Астатнім раім далучыцца да нашага Patreon (з Беларусі праз VPN) ці пачакаць, пакуль фільм выйдзе ў вольны доступ.

Прыемнага прагляду!

Кавалачак жыцця

20 Oct, 08:42


Ці ж варта глядзець Outside — філіпінскую постапакаліптычную драму?

Фільм зняты ў любімым жанры рэжысёраў з маленькім бюджэтам. То бок, гэта камерны аповед пра сям'ю пасярод зомбі-апакаліпсісу. Але стваральнікі дадалі гэтай няхітрай канве дадатковы слой у выглядзе сямейнага аб'юзу.

Галава сям'і вязе жонку і двух сыноў у радавы дом, каб перачакаць там напад пажадлівых зомбі (цікава, што гэтая версія гаворыць апошнія словы, якія яны паспелі сказаць да ператварэння).

Але калі спачатку ягоны план выглядае разумна, то з цягам часу пачынаеш задавацца пытаннем — а ці не выкарыстоўвае бацька зомбі як нагоду, каб кантраляваць родных?

Калі б гэты матэрыял трапіў у рукі камусьці з большымі грашыма і талентам, была б цукерачка. А так гэта 2,5 гадзінны дэпрэсіўны аповед у жоўтых колерах. Можна скіпнуць, калі вы не любіцель такіх стужак.

Ідзе на Netflix.

#навінка #кіно #драма #апакаліпсіс #netflix

Кавалачак жыцця

18 Oct, 21:26


Гэты ролік сто пудоў забаняць у тыктоку, таму гляньце яго хаця б тут.

На Netflix выйшаў рэжысёрскі дэбют Анны Кендрык Woman of the hour, і-і-і... Ён добры.

Кіно прысвечанае ахвярам серыйнага забойцы Родні Алькала. Далікатная тэма, але Кендрык змагла не скаціцца ў банальны трукрайм.

Стужка поўная раз'юшанасці і падымае праблему недаверу словам жанчын. Ну і яшчэ нагадвае нам не запрашаць у дом нават самых прыемных і абаяльных мужчын.

Паглядзець можна на Netflix з VPN-ам на ЗША.

#навінка #парэальныхпадзеях #кіно #драма #крымінал

Кавалачак жыцця

18 Oct, 19:47


Лука Гуаданьіно зніме адаптацыю кніжкі «Амерыканскі псіхапат» (НЕ рымэйк фільма 2000-х).

#навіны

Кавалачак жыцця

17 Oct, 11:06


А хто-небудзь збіраецца на Smile 2? Напішыце потым, як вам!

Бо я чула толькі добрыя водгукі, але баюся жахлівікаў 😥

Кавалачак жыцця

16 Oct, 20:26


Думкі наконт новага серыяла Teacup?

Яго зараз рэкламуюць у тыктоку амаль усе аматары серыялаў і фантастыкі. Я клюнула на іх прынаду і паглядзела першыя дзве серыі з 8-мі (больш пакуль не выйшла). Уражанні... змяшаныя. Не хацелася б адразу вас адварочваць. Але выглядае, нібы сцэнарый напісаў ChatGPT (хоць сцвярджаецца, што асновай паслужыў раман Stinger 1988-га).

Недзе на ферме ў Джорджыі жыве сям'я Ченовец: мама-ветерынар (яе іграе ўладальніца «Залатога глобусу» Івонн Страховскі), тата незразумелай прафесіі і двое кардонных дзяцей.

Аднойчы ў навакольнай мясцовасці адбудзецца НЕШТА, у выніку чаго сям'я разам з суседзямі захрасне на вузкай акружнасці зямлі. Калі яны пяройдуць намаляваную на глебе лінію, то іх папярдоліць у лепшых традыцыях Карпентэра. І цяпер ім трэба неяк ужывацца і выжываць.

Першыя дзве серыі ідуць па паўгадзіне, але нават так эпізоды здаюцца зацягнутымі. Людзі толькі пастаянна кажуць адзін аднаму, якія яны напужаныя, альбо апісваюць, што бачаць («Здаравенная праклятая сабака ў лесе!»). Гэта капец нудна і штучна.

Мой інтарэс абудзіўся толькі пад канец, калі пайшоў экшн. Але нешта мне падказвае, што далей лепей не стане.

І ўсё роўна я гэты серыял дагляджу, каб даведацца, што ж тут адбываецца. Надта накруцілі таямніцы.

Канешне, ад прадзюсара Джэймса Вана чакаеш большага, чым проста копію From. Затое цяпер ёсць што глянуць вечарам.

Пы.Сы. Чаму яны не выпускалі асу з кубка ў першай серыі аж 6 хвілін? Аж змучылася, глядзеўшы.

#навінка #серыял #хорар #фантастыка

Кавалачак жыцця

16 Oct, 16:06


Сёння глядзім #трэйлер другога сезона Arcane

https://youtu.be/JpQOtc-YgUY?si=lkcb6sQ1-ZOQmzfR

Кавалачак жыцця

16 Oct, 16:02


Ой вэй, Сідні Суіні на пляцоўцы фільма пра баксёршу Крысці Марцін.

#флуд

Кавалачак жыцця

14 Oct, 07:36


Сябры, агітую падпісацца на мой тыкток🙋‍♀️

Я там раблю пераказы цікавых фільмаў, пра якія мелваката пісаць у канал, але яны добрыя як мінімум для разавага прагляду.

Напрыклад, вось тут інтрыгую брытанскай псіхалагічнай драмай The Wasp (а яшчэ няправільна прамаўляю слова Wasp).

Кавалачак жыцця

14 Oct, 06:47


Беларусізую гумар готэмскай мафіі

Кавалачак жыцця

14 Oct, 06:47


Адразу, калі пачула гэты жарт у серыяле «Пінгвін», падумала: «А як яго будуць перакладаць?».

Вось так👇

Кавалачак жыцця

13 Oct, 11:06


Серыял для ўсіх, каго булілі ў школе, і яны выраслі ў дарослых с сіндромам ахвяры.

Відовішча будзе цяжкае, я сама рыпела зубамі ўсе 6 эпізодаў. Але гэта неабходна, каб паглядзець на сябе (канешне, у трошкі перабольшаным выглядзе) з боку і нарэшце выйсці з гэтага цыклу.

Sweetpea — новае шоу з Элай Пернэл у галоўнай ролі. Яна іграе Ріанон Льюіс, ціхую забітую дзяўчыну. Маці яе пакінула, у школе буліла кампанія папулярных дзяўчат (ды так жорстка, што Ріанон літаральна выдзірала сабе валасы).

Дзяўчынка вырасла, але засталася ў палоне сваіх установак. Яе ніхто не заўважае, з ёй не лічацца. Усё гэта прыводзіць да кантэніравання злосці.

Аднойчы абалонку прарывае, і Ріанон робіць непапраўнае.

Сазнаюся, спачатку я таксама, як і гераіня, не думала, што яна зрабіла нешта благое. У адзін момант я нават пачала ёй спачуваць і спадзявацца, што яна выйдзе сухой з вады. Але ў апошняй серыі нам нагадаюць, што нельга бясконца апраўдваць свае ўчынкі дрэнным дзяцінствам. У нейкі момант ты павінен узяць адказнасць за сваё жыццё.

Добры тэрапеўтычны серыял, і Пернэл тут выдатная. Можаце вылучыць дзесьці чатыры гадзіны свайго жыцця на гэтае відовішча.

#навінка #серыял #крымінал #камедыя #драма

Кавалачак жыцця

12 Oct, 12:30


Якія думкі наконт новага серыяла Disclaimer Альфонса Куарона?

На Apple TV+ выйшлі дзве першыя серыі. Канешне, не варта ацэньваць шоу да яго заканчэння (будзе 7 эпізодаў). Але рызыкну выказаць сваё меркаванне наконт яго пачатку.

Знята прыгожа, з эмоцыямі, у гэтым я нават не сумнявалася. Усё ж Куарон (стваральнік такіх фільмаў як «Дзіця чалавечае» альбо «Рома») венікаў не вяжа. Але мяне трошкі бянтэжыць закадравы тэкст ад трэцяй асобы. Напэўна, гэта павінна было надаць глыбіні падзеям, але пакуль што выглядае хутчэй як прэтэнцыёзнасць. Хоць бы серыял не разваліўся пад цяжарам сваіх амбіцый.

Сюжэт загадкавы. Толькі вядома, што адна з галоўных гераінь, вядомая журналістка ў выкананні Кейт Бланшэт, 20 год таму неяк садзейнічала гібелі юнака на адпачынку ў Італіі. І цяпер ягоны бацька пачынае помсціць. Для пачатку, ён піша кніжку аб гэтых падзеях і пачынае шантажыраваць гераіню Бланшэт голымі фоткамі.

Мы на дадзены момант чуем толькі ягоную версію падзей, а што думае самая журналістка, нам яшчэ невядома. Напэўна, гэта прыбераглі на канец міні-серыяла.

#навінка #серыял #драма