Палявая пошта @poshtabel Channel on Telegram

Палявая пошта

@poshtabel


Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках.
Больш картак у нашай інсце:
https://www.instagram.com/poshtabel/

Палявая пошта (Belarusian)

Палявая пошта - гэта канал у Telegram, які прысвечаны гісторыі Беларусі, але ў нешмат словах. Тут вы можаце знайсці старыя паштоўкі і здымкі, якія напаўняюць ваше жыццё няшмат сімвалаў. Сапраўды, гэта ўнікальны рэсурс для тых, хто цікавіцца гісторыяй і культураю Беларусі. Праз прагляд вельмі рэдкіх і цікавых малюнкаў, вы можаце ўбачыць, як выглядалі нашы гарады і вёскі ранейшымі часамі. А калі ў вас ужо не хапае нашых паштоўкі і здымкаў, то вы можаце праглядзець наш Instagram акаўнт, дзе мы публікуем яшчэ больш карцінак. Прыходзьце да нас у канал "Палявая пошта" і адкрыўце для сябе нейкія невядомыя гісторыі Беларусі!

Палявая пошта

17 Jan, 18:30


#Менск
Няміга, Халодная сінагога
канец 1940-ых / 2025

"...Прадчуваючы немінучы скон Нямігі, я і хадзіў на яе бадай штодня.Тут нават у паветры як бы цурчыць старадаўнасць, нават гаворка нейкая іншая, раздумна-павольная, як бы прыглушаная вякамі.

І я, прымірыўшы сэрца, стараўся як бы спакойна глядзець, калі наехала на Нямігу поўна тэхнікі, і яна, равучы і скрыгочучы, падымаючы пыл і гаркава-салодкі пах цвілі, пачала пляжыць і мясіць раптам апусцелыя і такія сіратліва-сцішаныя і спалохана-прыземленыя дамкі.

І аднаго разу, прыйшоўшы сюды, за таўсматым будынкам колішняй сінагогі, пераробленым у сховішча архіва, бадай што на самым пачатку вуліцы я ўбачыў як бы сапраўдную чалавечую рану: палавіна дома, нягледзячы на сцяжы і падпоркі, адкалолася і аб’ехала ўніз кучаю мяккае, сапрэлае гліны, а сцены з краёў, дзе прайшоў разрыў, чырванелі як бы свежым, парваным мясам і абцякалі крывёю
..."

З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка. (1960-ыя)

(фота: fb Минск: было-стало)

Палявая пошта

13 Jan, 15:00


#Горадня, від на Фарны касьцёл
1932 / 2025

(фота ад падпісчыка @poshtabel)
#Паддэнбскі

Палявая пошта

09 Jan, 09:00


#Мір, від на замак
1925 / 2025

(фота: inst dar_tysh)
#Булгак

Палявая пошта

31 Dec, 08:00


Напрыканцы года тэлеграм дасылае паштовачкі сваім адмінам, дзялюся з вамі :)
(трохі падправіў тэкст, не лічбы😁)

Дзякуй за падтрымку, шаноўнае спадарства❤️
Віншую ўсіх з надыходнымі сьвятамі, зычу шчасьлівага Новага Году🌟

Пакуль што сыходжу ў невялічкі адпачынак, таму які тыдзень (ці два) новых допісаў ня будзе. Каму захочацца перагледзець старыя карткі і здымкі, нагадаю пра наш рубрыкатар. 💌

PS: Запрашаю таксама і ў інстаграм "Палявой пошты" — у гэтым сезоне былі прыгожыя калабы, першыя спробы reels, купа паштовак ды цікавінак, якія ў тг не трапілі :)

Да сустрэчы ў 2025! 🌝

Палявая пошта

28 Dec, 16:00


#Паставы, краявід горада
1930 / 2024

(фота: inst xskrimx)

Палявая пошта

25 Dec, 06:17


Беларуская паштоўка да зімовых сьвятаў, 1950-ыя, Кліўлэнд, ЗША

Віншую, спадарства🌝❤️

(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі

Палявая пошта

20 Dec, 16:01


#Дуды
пач. ХХ ст. / 2024

Касьцёл у вёсцы Дуды (Іўеўскі раён) быў пабудаваны ў 1772 годзе на месцы больш старажытнага папярэдніка. Помнік сакральнага дойлідства, якому нядаўна споўнілася 250 год, адносна добра захаваўся — рэдкасьць для нашых драўляных храмаў тае эпохі.

Цікавая кропка, калі нехта плануе турыстычны маршрут па Гарадзеншчыне 😉

Калі параўнаць стары і сучасны здымкі, можна заўважыць, што будынак "падрос" на адзін ярус — вынік перабудовы ў першай палове мінулага стагоддзя.

(фота: inst Irina Varkulevich)

Палявая пошта

16 Dec, 15:00


#этнаграфія, #Костка

❄️ Трошкі зімовых сюжэтаў ад беларускага этнографа Вячаслава Косткі.

Падчас экспедыцыі 1903-1904 гг. ён наведаў родную Магілёўшчыну, на здымках тутэйшыя вёскі ды іх жыхары.❤️

(крыніца: калекцыя РЭМ)

Палявая пошта

07 Dec, 11:00


#Віцебск, від Ратушнай плошчы
1952 / 2024

Цікавы стары здымак, на якім ужо няма Васкрасенскай царквы (зруйнавана ў 1936 г.), але па правы бок яшчэ стаяць рэшткі касьцёла св.Антонія Падуанскага (разбураны ў 1961 г.)

Праваслаўны храм адбудавалі на гістарычным месцы ў наш час. Чарга за каталіцкім, як бачым, пляцоўка для яго таксама ёсьць.
Калісь быў распрацаваны план аднаўленьня касьцёла, які, на жаль, пакуль што застаецца на паперы...

(крыніца: fb Viktor Borisenkov)

Палявая пошта

01 Dec, 08:01


#Іўе
вул. Касьцельная, 1917 г. /
вул. Карла Маркса, 2023 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Палявая пошта

29 Nov, 17:31


Вітаю, спадарства!
🤝 Напрыканцы месяца традыцыйная падборка #пашыраймасваё.

Вашай увазе 5-ка нішавых каналаў, якія робяць кантэнт па-беларуску на самыя розныя тэмы:

🎨 @clipclubc — усё пра беларускі і сусветны жывапіс на роднай мове.

🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.

🎬 @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць свежыя навіны, агляды, мемы, жывыя эфіры, падкасты і шмат чаго цікавага!

📖 @naracanscyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.

⚽️@narrowwide — змястоўная аналітыка і разважанні пра беларускі футбол.

Файнага ўсім уікенду❤️

Палявая пошта

28 Nov, 17:10


#Крэва, краявід мястэчка
1941 / 2024
(фота: inst guide_in_kreva)

Палявая пошта

24 Nov, 07:00


#Лінава
Чыгуначная станцыя "Аранчыцы"
1930-ыя / 2024
(фота: fb Беларуская архітэктура)

Палявая пошта

19 Nov, 17:05


#Мазыр
вул.Замкавая, пач.ХХ ст. /
вул.Камсамольская, 2024 г.

(фота: inst nowandthenmozyr)

Палявая пошта

16 Nov, 07:52


Менск 1930-ых гадоў на паштоўках "Саюзфота":

https://telegra.ph/Davaenny-Mensk-na-pashto%D1%9Ekah-Sayuzfota-10-08

Палявая пошта

16 Nov, 07:50


Сёньня 7-мы дзень народзінаў у сяброўскага канала "Беларускі піонэр" 🎂

У белтэлеграме за гэты час з'яўлялася багата цікавых, перспектыўных нішавых праектаў, але, на жаль, шмат з іх таксама згасала. Цешуся, што ёсьць энтузіасты, якія не выгараюць і працягваюць рабіць добры кантэнт з уласнага хобі. Віншую адміна і ўсіх датычных! 🎉

Дарэчы, з @belaruskipioner мы калісьці напісалі невялічкі артыкул па ранніх паштоўках БССР. Назьбіралася яшчэ трохі матэр'ялу, то мо зробім 2-гую частку, а пакуль што нагадаю пра першую. Спасылка ў наступным допісе

Палявая пошта

13 Nov, 09:20


#Менск
Акруговы суд, паштоўка 1912 г.
Дом Працы, фота 1932 г.

Сёньня офісны будынак на Плошчы Свабоды, актуальны ракурс ад igorurbanist.

Палявая пошта

09 Nov, 07:00


#Добруш
вул. Галоўная, пач. ХХ ст. /
вул. Князя Паскевіча, 2024 г.

(фота: fb Ірына Мышкавец)

Палявая пошта

04 Nov, 13:00


#Узда
плошча Рынак, 1918 г. /
плошча Свабоды, 2024 г.

(фота: inst poshyk.info)

Палявая пошта

30 Oct, 09:00


#Баранавічы
вул.Марыінская, 1913 г. /
вул.Савецкая, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Палявая пошта

27 Oct, 08:00


#Стоўбцы, царква св.Ганны
пач. ХХ ст. / 2024

Колішні ўніяцкі храм у гістарычным цэнтры горада, быў пабудаваны ў 1825 годзе па фундацыі Адама Чартарыйскага.

Сёньня дзейнічае як праваслаўная царква. Адметны тутэйшы збор іконаў XVIII-XIX стагоддзяў — некаторыя былі выратаваны з іншых беларускіх храмаў, якія былі зачынены ў савецкі перыяд.

(фота: inst gidstobcy)

Палявая пошта

26 Oct, 15:01


Вітаю, шаноўнае спадарства!

Напрыканцы месяца, па традыцыі, рубрыка #пашыраймасваё, у якой дзялюся сяброўскімі праектамі ў белтэлеграме.
❤️Вашай ўвазе добры кантэнт на роднай мове:

@techleadby — ужо два гады канал публікуе толькі цікавыя і актуальныя навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры.

@moj_rodny_huk — праект “Мой родны гук” займаецца прафесійнай агучкай фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

@maldzisworldby — пра беларусую спадчыну ў сьвеце, культурную дыпламатыю ды вяртаньне гістарычных артэфактаў.

@belaiplatform — карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі.

@pavillie — канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі.

@allabouttexnologys — тут расказваюць пра цікавыя навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету і яшчэ шмат чаго вельмі цікавага!

Добрага ўікенду!🌝

Палявая пошта

22 Oct, 07:00


#Гомель, чыгуначны вакзал
пач.ХХ ст. / 2024

(фота: fb Yuri Nechepurenko)

Палявая пошта

18 Oct, 14:01


#Менск
вул.Маскоўская
1918 / 2024

(фота: fb Pavel Organism)

Палявая пошта

15 Oct, 17:30


https://teletype.in/@poshtabel/345AnAGSbks

Палявая пошта

15 Oct, 17:29


#Горадня
від на Стары мост
1915 / 2024

Гэтую картку атрымалася выкупіць за данаты падпісчыкаў і падпісчыц "Палявой пошты", таму яна ідзе ў рубрыку #грамадскінабытак.

Удзячны ўсім, хто падтрымлівае, прыемна, калі тваю працу цэняць. ❤️

Па традыцыі, да набытка рыхтую невялічкі допіс, дзякую калегам з @thehrodna1127 за плённую супрацу.

Гэтым разам скарыстаў іншую платформу — целетайп, спадзяюся, вам спадабаецца :)
У каго ё магчымасьць, раю адкрываць з кампутара, бо глядзець добрыя сканы на вялікім экране сапраўдная асалода😌
Прыемнага чытання!

#забытаявайна, #артыкул

Палявая пошта

15 Oct, 17:28


#Горадня, #грамадскінабытак

Палявая пошта

11 Oct, 09:00


#Жалудок
палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
1917 / 2023

Чарговы раз на таргі выстаўляюць сядзібу Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх. У верасьні ахвочых набыць маёнтак не знайшлося, таму ў гэтым месяцы кошт рашылі панізіць амаль у два разы — цяпер аўкцыён пачнецца з 304.100 BYN. (прыблізна 93.000 $)

Пераможца атрымае зямельны надзел у 10га, уласна палац + шэраг гаспадарчых пабудоў у рознай ступені разбуранасьці. Аб'ект даволі запушчаны і будзе патрабаваць яшчэ не адзін мільён інвестыцый...

Калісьці пашэнціла тут пабываць, месца сапраўды чароўнае, атмасфернае. Маё сціплае меркаваньне — нават у такім стане гэта ўсё яшчэ адзін з найпрыгажэйшых палацава-паркава ансамбляў краіны. Застаецца спадзявацца, што новыя гаспадары прывядуць яго да ладу.

Больш інфармацыі на старонцы прадаўца.

(фота: ldd.by)

Палявая пошта

09 Oct, 07:00


#Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
1915-1918 гг. / 2023 / 2024

Летась у нашым інстаграме ўжо быў допіс пра гэты храм, а вось нядаўна трапіў на фота больш актуальныя. Як бачым, за мінулы год помнік архітэктуры паднавілі.
Як вам вынік, спадарства?

👍 — падабаецца
👎 — не падабаецца
🤷‍♂️/🤷‍♀️ — норм, магло быць горш.

(фота: Таццяна Карпук,
Алег Панамароў)

Палявая пошта

06 Oct, 07:00


#Наваградак, від на плошчу Рынак
1930-ыя / 2023

Па традыцыі, 6 кастрычніка, на ўгодкі са дня народзінаў, прыгадваем на нашым канале Яна Булгака — слыннага фатографа, які ў свой час зрабіў шмат прыгожых здымкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, пакінуў па сабе багатую культурную спадчыну.

Канешне, спадар Булгак не мог не прысьвяціць частку сваіх прац роднаму краю, таму фота Наваградка і ваколіц займаюць у ягонай творчасьці асаблівае месца. Натуральна, тое-сёе з іх трапляла і на тагачасныя паштоўкі. Па магчымасьці, стараюся выкупаць з замежных аукцыёнаў такія карткі з нашымі мясьцінамі. На іх яшчэ цэлыя нашыя гарады і мястэчкі да Другой сусьветнай.

На гэтым экзэмпляры бачым колішні палац Радзівілаў на Рыначнай плошчы, від ад "Крамаў" — тутэйшых гандлёвых радоў. Абодва помніка старадаўняй архітэктуры да нашых часоў не дайшлі...

(калекцыя @poshtabel,
фота: inst air_rarity)

#Булгак

Палявая пошта

03 Oct, 07:01


#Ружаны, палац Сапегаў
пач. ХХ ст. / 2024

(фота: fb Беларуская Архітэктура)

Палявая пошта

01 Oct, 08:10


1-ае кастрычніка — Сусьветны дзень паштоўкі! 💌

Менавіта ў гэты дзень у 1869-ым годзе ў Вене была надрукавана першая карэспандэнцкая картка. Само сьвята адносна маладое, пачалі адзначаць з 2019-ага, па 150-гадовым юбілеі.
У гонар падзеі выпускаюць адмысловыя паштоўкі ды паштовыя маркі, дасылаюць блізкім прыгожыя карткі, у сац.сетках дзеляцца цікавымі экзэмплярамі.

❤️ Далучаюся да флэшмоба і віншую ўсіх, хто любіць і карыстае паштоўкі!

Атрымліваецца, і ў "Палявой пошты" сёньня ледзь не прафесійнае сьвята 😁
Хто хоча зрабіць невялічкі падарунак, можа:

🤝 Падтрымаць канал на Patreon / ВМС ці
⭐️Паставіць "зорачку" на гэты ці іншы наш допіс у тэлеграме.
Вашыя данаты канвертуюцца ў набытыя на замежных аукцыёнах старыя беларускія карткі, якія потым у добрай якасьці публікуюцца на нашым канале.

📷 Таксама запрашаю падпісацца на наш інстаграм, кантэнт там не дублюецца, то можна знайсьці яшчэ больш цікавага па Беларусі🌝
https://www.instagram.com/poshtabel/

Файных паштовачак усім🥂

Палявая пошта

29 Sep, 11:00


#этнаграфія
"Дзяўчынка ў звычайным строі"
вёска Шарпілаўка, Гомельскі раён

Летась на сайце РЭМ апублікавалі здымкі Вячаслава Косткі — беларускага этнографа, які падчас экспедыцый 1903-1904 гг. дасьледваў вёскі тагачаснай Магілёўскай губерніі. Цягам вандроўкі ён сабраў калекцыю народных строяў і музычных інструментаў, і да таго ж зрабіў шэраг цікавых здымкаў тамтэйшых жыхароў і мясцінаў.

📷 Добрае папаўненьне ў адпаведную рубрыку на нашым канале.
Калі вам цікава паглядзець працы іншых фаторграфаў па Беларусі, трэба клікнуць спецыяльны тэг з прозьвішчам, каб атрымаць допісы па тэме:
#Булгак, #Сербаў, #Юхнін, #Бойд, #Паддэмбскі, #Абрэмбскі, #Сержпутоўскі, #Барэці, #Костка

Вандруйма ў мінулае разам❤️

Палявая пошта

24 Sep, 07:00


#Мір, від на Замак
1920-ыя / 2024

стары здымак: #Паддэмбскі
сучасны: Натальля Ярёміна