27 ліпеня 1890 г. Ван Гог выйшаў на пшанічнае поле, якое раскінулася ззаду замка ў французскай вёсачцы Авэр-сюр-Уаз, і стрэліў сабе ў грудзі.
Ван Гог працаваў над гэтай карцінай раніцай 27 ліпеня, за некалькі гадзін да самагубства. Гэта было яго апошняе палатно.
На першы погляд гэтая насычаная карціна здаецца амаль абстрактнай. Ад яе, па-за ўсякім сумневам, вее ўзбуджэннем, яна ўся нібы прасякнута эмацыйнай няўстойлівасцю. Тэма работы, відаць, мае значэнне. Некалькімі гадамі раней Ван Гог стварыў эцюд, які паказвае карані дрэў, якія, як ён пісаў у лісце брату, павінны былі сімвалізаваць жыццёвую барацьбу.
Незадоўга да смерці ў іншым лісце брату ён пісаў, што яго жыццё "падрублена пад самы корань".
#жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм