Полк Каліноўскага @belwarriors Channel on Telegram

Полк Каліноўскага

@belwarriors


Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar

Полк Каліноўскага (Belarusian)

Палк Каліноўскага - гэта афіцыйны канал беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны. Гэта месца, дзе вы зможаце атрымаць усю неабходную і найцікавейшую інфармацыю аб дзейнасці палка і яго місіі. На канале вы знойдзеце апошнія навіны, фота і відэа ў звязку з дзейнасцю палка. Калі вы цікавіцеся гісторыяй, ваеннымі падзеямі і сучаснымі палітычнымі праблемамі, гэты канал для вас. Афіцыйная старонка палка: https://bel.army/ Следуйце за каналам, каб заставацца ў курсе важных падзей. Прыйдзіце ў кампанію беларускім воінам і дапаможце вызваліць Беларусь з недаспаньням украінскай тэрыторыі. Далучайцеся да нашага канала, каб быць на першым фронце і даведацца ўсе апошнія навіны аб палку Каліноўскага. Дзякуй за вашу падтрымку!

Полк Каліноўскага

21 Nov, 13:00


Адносна выдачы ў Беларусь былога байца

Ці была гэта спецаперацыя КДБ — невядома, але падзея паказвае, што рэжым з асаблівым "піяэтэтам" ставіцца да тых былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі, якія выбралі бок дабра.

Хаця пад вялікай пагрозай знаходзяцца ўсе добраахвотнікі без выключэння. Таму, да моманту перамогі, Украіна з'яўляецца самай бяспечнай краінай для легіянераў.

Разам з тым, варта адзначыць, што забароны на ўезд ва Украіну ад ГУР, як пішуць некаторыя медыя, для добраахвотнікаў не існуе. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі СБУ і памежнай службы Украіны.

Полк імя Кастуся Каліноўскага заклікае ўнесці былога байца ў абменны фонд і разам з іншымі палоннымі каліноўцамі, пры першай магчымасці, абменяць на палонных расейскіх вайсковаслужбоўцаў.

Полк Каліноўскага

19 Nov, 12:55


1000 дзён вайны.
Мала хто верыў, што яна працягнецца больш за тыдзень.

Беларускаму рэжыму нагадваем, што для беларускіх дабравольцаў гэта 1000 дзён баявога вопыту і нянавісці да вас.
І кожны наступны дзень робіць нас мацнейшымі.

Памятай...це.

Полк Каліноўскага

23 Oct, 11:13


Падаўжаць будзеце?

Лукашэнка прызначыў дату сваіх перавыбараў - 26 студзеня 2024 года.

У сваім жыцці ён займаў толькі дзве кіруючыя пасады: дырэктара саўгаса і прэзідэнта Беларусі.

А балатаваўся цэлых шэсць разоў - у 1994, 2001, 2006, 2010, 2015 і 2020 гадах і амаль кожны раз фальсіфікаваў вынікі.

2025 - падаўжаць будзем?

Полк Каліноўскага

21 Oct, 11:50


Лукашэнка крычаў яму: "Малайцы", а ён пайшоў у Полк Каліноўскага

Яшчэ ўчора інтэрнэт узарваўся навіной аб тым, што былы ахоўнік Лукашэнкі ваюе на баку Украіны. Спадарства, па-сакрэце вам скажам - зусім не адзін ахоўнік 😉.

Як ні імкнецца беларуская прапаганда абясцэніць добраахвотнікаў, яны ведаюць - супраць рэжыму паўсталі самыя смелыя, моцныя і разумныя беларусы. І нават набліжаныя да фюрэра. І яны - страшны сон Лукашэнкі.

Прачытайце гісторыю нашага пабраціма і памятайце - наша галоўная бітва яшчэ наперадзе.

Полк Каліноўскага

04 Oct, 16:13


Украінскія сацсеткі падарвала: грамадзянін лукашэнка заявіў, што будзе дапамагаць Украіне ў пасляваенным аднаўленні.

І тут у нас ёсць дзве навіны:

1. Канечне будзе.

2. Толькі не лукашэнка. Цяжкі груз рэпарацый ляжа на плечы кожнага простага беларуса.

Полк Каліноўскага

04 Oct, 07:40


Сябры, а вы пілі сёння каву? А колькі разоў?
Давайце скінемся па кошце адной порцыі, каб артылерыя ўжо нарэшце выкупіла і прывяла ў парадак гэтае аўто.
А яны наўзамен часцей будуць радаваць нас кадрамі з утылізацыяй акупантаў.

Дапамажыце наблізіць перамогу вашымі данатамі.

Банка:
https://send.monobank.ua/jar/5Bm4JnyhHZ

PayPal:
[email protected]

Полк Каліноўскага

02 Oct, 20:00


Самы масавы растрэл палонных. Раненых дабівалі аўтаматнай чаргой ва ўпор

Рашысты расстралялі 16 салдат ВСУ, якія здаліся ў палон у Данецкай вобласці.

На кадрах з дрона відаць, як вайскоўцы становяцца ў шэраг, пасля чаго нелюдзі адкрываюць агонь. Раненых дабівалі аўтаматнай чаргой ва ўпор.

ААН і Чырвоны крыж, вядома, выкажуць глыбокую заклапочанасць. Але беларускія ваяры помсцяць за кожнага пабраціма. Дзеля таго, каб рускія барбары пасля паражэння ва Украіне прыбраліся і з Беларускай зямлі.

Нагадаем, два ваяры Палка Каліноўскага знаходзяцца ў рускім палоне. Лёс іх невядомы.

Полк Каліноўскага

02 Oct, 10:47


Паглядзіце, як украінскі андэграўнд дапамагае беларусам

На мінулым тыдне у Кіеве прайшла серыя спецыяльных кінапраглядаў і кірмаш. Моладзь, дзеячы культуры і нават іх сабачкі сабраліся, каб падтрымаць Тактычную групу беларускіх добраахвотнікаў ім Мікіты Крыўцова. Мэтай культурнага івэнта ў Кіеве быў збор сродкаў на зімовую форму для байцоў.

Далучайцеся да збору!
Засталося зусім крыху і нашы байцы будуць забяспечаны якасным цёплым абмундзіраваннем. А рускія акупанты будуць грэцца ў пеклі.

Полк Каліноўскага

01 Oct, 14:42


Супрацоўнікі КДЦ павіншавалі са святам ваяроў і патранатную службу ПКК.

@kalinoucy

@belwarriors

@krama.1863

Полк Каліноўскага

25 Sep, 17:58


Такія гісторыі мог бы выдумаць Оруэл, але гэта нашае рэальнае жыццё.

Без купюр пра пазалочаны ўнітаз у верталёце лукашэнку, вярбоўку ў Вагнер і пі### рэз на вайне.

Дзякуем спадару Мікіце за цікавыя выпускі.

https://youtu.be/rr_r7TR264A?si=WGM8L4owWjDMylAB

Полк Каліноўскага

21 Sep, 10:57


Адзін дзень з медыкамі Палка

Прынамсі, аснашчэнню эвакуацыйнай машыны можа пазайздросціць цэлая беларуская раённая бальніца.

https://news.zerkalo.io/world/78693.html

Полк Каліноўскага

14 Sep, 09:16


Запад не помогает сбивать нам ракеты. Пока помогает только Беларусь, — Зеленский

Подписаться на Инсайдер | Прислать контент

Полк Каліноўскага

14 Sep, 09:16


Пан Прэзідэнт, гэта бліскучая праца агентаў уплыву Палка Каліноўскага 🤫

Калі такія справы, можа наступным тактычным крокам стане разблакіроўка банкаўскіх рахункаў беларусам Украіны?

Полк Каліноўскага

12 Sep, 08:53


Бясконца можна глядзець на тры рэчы:
- як група акупантаў не даехала на вячэрнюю ратацыю,
- як гараць тры іх базы пражывання,
- як узлятае ў паветра варожая мінаметная пазіцыя.

Мэты выяўлены і знішчаны ТГ Крыўцова.

Прыемнага прагляду і дзякуй усім, хто данаціць на дроны.

Полк Каліноўскага

11 Sep, 10:17


Беларусы, вы агонь!
Палова сумы ўжо сабрана і аўтамабіль перададзены добраахвотнікам за аванс.

Хлопцы ўжо працуюць, а збор працягваецца.
Дзякуем кожнаму і кожнай, хто дапамагае.

Так пераможам!

Полк Каліноўскага

08 Sep, 06:01


510 гадоў барацьбы з маскавітамі

Па задуме Масквы, Вялікае Княства Літоўскае, як найбуйная і ўплывовая еўрапейская дзяржава, павінна было спыніць сваё існаванне, а яго землі адысці да Масквы. Лёс яго вырашаўся ў бітве пад Оршай.

На барацьбу з маскавітамі стала аб'яднанае войска ВКЛ і Польскага Каралеўства (сучасныя ўкраінцы, беларусы, палякі, літоўцы та інш). Армія маскоўскага цара была разбіта. Шэраг земляў вызвалены ад маскоўскай акупацыі.

Такі "сорамны" для крамля факт не стыкуецца з прапагандай аб яднанні славянскіх народаў вакол Масквы. Таму яшчэ за савецкім часам яго прыбралі з падручнікаў гісторыі.
Маскву тая бітва, нічому не навучыла. Расіяне па-ранейшаму аб'яднаны царысцкай ідэяй.

Але для Беларусаў тая бітва стала важнай часткай нацыянальнай ідэі. Таму тысячы беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў сёння ва Ўкраіне працуюць для агульнай перамогі над маскавітамі.

Здаецца, гэта той самы выпадак, калі дарэчна сказаць "можам паўтарыць"?