Ружовая Купіна @kupinaruzh Channel on Telegram

Ружовая Купіна

@kupinaruzh


Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!

Сувязь: @yesterday_alex

Ружовая Купіна (Belarusian)

Даведайцеся больш аб свеце кіно ў беларускамоўным канале 'Ружовая Купіна'! Тут вас чакаюць аналітыка, рэцэнзіі, аналізы і многае іншае, што дапаможа разгледзець кінамастацтва з розных ракурсаў. Наш канал - гэта месца, дзе любасць да кіно збірае нас усіх разам для абмеркавання ўлюбёнай тэмы, разгляду новых выданняў і атрымання новых вражэнняў. Цікавыя артыкулы, відэа-рэцэнзіі і падкасты - усё гэта і не толькі чакае на вас ў нашым канале 'Ружовая Купіна'. Прыходзьце і далучайцеся да нашай прыгажосці кіно!

Ружовая Купіна

07 Feb, 11:43


Майкі Мэдзісан у фотасесіі для выдання GQ!

Ці хочаце, каб Оскар у намінацыі «Найлепшая акторка» дастаўся Майкі?

#фотасэты

Ружовая Купіна

06 Feb, 12:09


Кейт і Руні Мара выканаюць галоўныя ролі ў новым фільме Вернера Херцага!

Карціна атрымала назву «Враны сырадак» («Bucking fastard»).

#ВраныСырадак

Ружовая Купіна

06 Feb, 12:01


Распачаліся здымкі трэцяга сезона «Эйфарыі» ад HBO!

Чакаеце працяг праекта?

#Эйфарыя

Ружовая Купіна

06 Feb, 08:17


Роўна 104 гады таму адбылася прэм'ера першага паўнаметражнага фільма Чарлі Чапліна «Малыш»!

#кінагісторыя

Ружовая Купіна

06 Feb, 05:51


Сэм Рокуэл, Джон Малкавіч і Марк Руфала сыграюць у новым фільме Марціна Мак-Доны!

Фільм атрымаў назву «Дзікі конь дзевяць», а дэталей сюжэта пакуль няма.

#ДзікіКоньДзевяць

Ружовая Купіна

05 Feb, 18:39


Акторскія намінацыі на сёлетнім Оскары будуць абвяшчаць Кіліян Мёрфі, Эма Стоўн, Роберт Даўні-малодшы і ДаВін Джой Рэндальф.

#Оскар

Ружовая Купіна

05 Feb, 16:52


У цэнтры г. Рыгі з'явілася арт-інсталяцыя з галоўным героем мультфільма «Плынь»!

Нагадаем, што латвійская анімацыйная карціна з'яўляецца намінантам на сёлетні Оскар.

#Плынь

Ружовая Купіна

05 Feb, 13:35


Скарлет Ёхансан, Махершала Алі і Джонатан Бэйлі змагаюцца з дыназаўрамі ў першым трэйлеры да фільма «Свет Юрскага перыяду: Перанараджэнне»!

Прэм'ера – у ліпені.

#СветЮрскагаПерыяду

Ружовая Купіна

05 Feb, 07:44


Ліпень 2025 будзе насычаным.

Што чакаеце больш?

#Marvel #DCU

Ружовая Купіна

04 Feb, 21:50


Калі хтосьці сумняваўся, прадстаўнікі Marvel Studios пацвердзілі, што пры стварэнні постараў да «Фантастычнай чацвёркі» НЕ выкарыстоўваўся штучны інтэлект.

#Marvel

Ружовая Купіна

04 Feb, 17:02


Новыя кадры фільма «Свет Юрскага перыяду: Перанараджэнне»!

Дэбютны трэйлер прыгодніцкай карціны выйдзе заўтра.

#СветЮрскагаПерыяду

Ружовая Купіна

03 Feb, 20:25


Рычардс, Грым і два Штормы!

У чаканні першага трэйлера «Фантастычнай чацвёркі» глядзім на новы – няхай і не самы інфарматыўны – постар карціны!

#Marvel

Ружовая Купіна

03 Feb, 18:21


Дэбютны трэйлер да новай «Фантастычнай чацвёркі» выйдзе ўжо заўтра!

Пакуль – тызер.

#Marvel

Ружовая Купіна

03 Feb, 18:08


Глядзім першы трэйлер да фільма «Месца прызначэння: Радавод»!

Новая частка франшызы жахлівікаў выйдзе ў траўні!

#ПунктПрызначэння

Ружовая Купіна

03 Feb, 18:04


Новыя кадры другога сезона серыяла «Апошнія з нас» ад HBO!

Прэм'ера працягу шоу адбудзецца ў красавіку!

#TheLastOfUs

Ружовая Купіна

03 Feb, 14:46


Джэна Артэга, Бары Кеаган і the Weekend на першых кадрах «Hurry up tomorrow»!

Карціна будзе з'яўляцца своеасаблівым працягам аднайменнага альбома музыкі, рэліз якога адбыўся на мінулым тыдні.

#HurryUpTomorrow

Ружовая Купіна

03 Feb, 10:08


«Насферату» Роберта Эгерса сабраў у пракаце ўжо больш за 170 млн $!

Нагадаем, што бюджэт карціны – невялікія 50 млн $.

#Насферату

Ружовая Купіна

03 Feb, 06:37


Добрай раніцы.

#выпадкі

Ружовая Купіна

01 Feb, 11:11


Серыял «Пясочны чалавек» завяршыцца на другім сезоне!

Звязана гэта можа быць з абвінавачваннямі Ніла Геймана ў сэксуальным гвалце, аднак аўтары шоу запэўніваюць, што самі хацелі зрабіць менавіта толькі два сезоны.

#Пясочнычалавек

Ружовая Купіна

31 Jan, 19:01


Джэймс Нортан папоўніў акторскі склад трэцяга сезона серыяла «Дом цмока»!

Актор выканае ролю Ормунда Хайтаўэра – сына Ота, правай рукі караля.

#ДомЦмока

Ружовая Купіна

31 Jan, 10:50


Бэні Сэфдзі, Эліат Пэйдж і Джон Легуізама папоўнілі акторскі склад фільма «Адысея» Крыстафера Нолана!

#Адысея

Ружовая Купіна

22 Jan, 11:09


Ужо заўтра абвесцяць намінантаў на Оскар – 2025!

У нашым новым артыкуле паразважалі аб акторках, якія хутчэй за ўсё атрымаюць заўтра намінацыі на галоўную кінапрэмію сезона.

#Оскар

Ружовая Купіна

22 Jan, 06:21


Сталі вядомыя намінанты на антыпрэмію Залатая Маліна – 2025! Вашай увазе асноўныя катэгорыі:

Найгоршы фільм:
• «Рэйган»;
• «Мадам Павуціна»;
• «Мегалаполіс»;
• «Джокер: Вар'яцтва дваіх»;
• «Бордэрлэндс».

Найгоршы актор:
• Джэк Блэк – «Дарагі Санта»;
• Закары Лівай – «Гаральд і чароўная крэйда»;
• Хоакін Фенікс – «Джокер: Вар'яцтва дваіх»;
• Дэніс Куэйд –«Рэйган»;
• Джэры Сэйнфілд –«Без глазуры».

Найгоршая акторка:
• Кейт Бланшэт – «Бордэрлэндс»;
• Дакота Джонсан – «Мадам Павуціна»;
• Ледзі Гага – «Джокер: Вар'яцтва дваіх»;
• Джэніфер Лопес – «Атлас»;
• Брайс Далас Ховард – «Аргайл».

Найгоршы рэжысёр:
• Тод Філіпс – «Джокер: Вар'яцтва дваіх»;
• Элай Рот – «Бордэрлэндс»;
Фрэнсіс Форд Копала – «Мегалаполіс»;
• Сі Джэй Кларксан – «Мадам Павуціна»;
• Джэры Сэйнфілд – «Без глазуры».

#кінапрэміі

Ружовая Купіна

21 Jan, 22:25


‼️Раян Гослінг сыграе ў новым фільме ў сусвеце «Зорных войнаў»!

Падрабязнасцей аб праекце, акрамя таго, што фільм паставіць рэжысёр Шон Леві («Дэдпул і Расамаха»), няма.

#StarWars

Ружовая Купіна

21 Jan, 14:06


Дэбютны трэйлер да фільма «Опус» ад Марка Энтані Грына!

Карціна студыі А24 раскажа пра маладую пісьменніцу, запрошаную ў аддалены маёнтак вядомай поп-зоркі, што знікла некалькі гадоў таму. Прэм'ера – 14 сакавіка.

#Опус

Ружовая Купіна

21 Jan, 12:36


Джэсіка Чэстэйн на першым кадры фільма «Мроі», прэм'ера якога адбудзецца на Берлінскім кінафестывалі!

Паставіў карціну Мішэль Франка («Памяць», «Новы парадак»). У цэнтры сюжэта – закаханасць спадчынніцы вялікіх грошай у артыста балета.

#Мроі

Ружовая Купіна

21 Jan, 12:18


Эма Макей і Фіона Шоу на першым кадры фільма «Гарачае малако» ад рэжысёркі Рэбекі Ленкевіч!

Фільм раскажа пра складаныя адносіны маці і дачкі на фоне жудаснай спякоты іспанскай Альмерыі. Прэм'ера – на Берлінале, які пройдзе з 13 па 23 лютага.

#ГарачаеМалако

Ружовая Купіна

21 Jan, 12:13


Маргарэт Куэлі і Ітан Хоўк на першым кадры фільма «Блакітны месяц» ад рэжысёра Рычарда Лінклэйтэра!

Таксама ў карціне, прэм'ера якой адбудзецца на Берлінскім кінафестывалі, зняўся Эндру Скот.

#БлакітныМесяц

Ружовая Купіна

21 Jan, 12:11


Прэм'ера ваеннага серыяла «Вузкі шлях на далёкі поўнач» з Джэйкабам Элордзі ў галоўнай ролі ад рэжысёра Джасціна Курцэля адбудзецца на Берлінскім кінафестывалі!

Падрабязнасцяў сюжэта пакуль няма.

#ВузкіШляхНаДалёкіПоўнач

Ружовая Купіна

21 Jan, 09:38


У чаканні абвяшчэння намінацый на Оскар паразважалі, хто можа стаць кандыдатам на званне «Найлепшага актора 2025».

Пішыце вашыя прэдыкты ў каментарах!

#Оскар

Ружовая Купіна

21 Jan, 07:34


«Насферату» Роберта Эгерса нарэшце выйшаў на лічбавых носьбітах!

Як мы казалі раней, глядзець лепей гэтую версію.

#Насферату

Ружовая Купіна

21 Jan, 06:29


Здымкі трэцяга сезона «Эйфарыі» распачнуцца ўжо на наступным тыдні!

Чакаеце працяг праекта?

#Эйфарыя

Ружовая Купіна

21 Jan, 06:25


Інаўгурацыя Дональда Трампа ў ЗША out of context.

#ружовыямемы

Ружовая Купіна

20 Jan, 16:19


Дэбютная сумесная праца Пола Томаса Андэрсана і Леа Дзі Капрыа атрымала назву «Бітва за Бактан-Крос»!

Тэставыя паказы карціны адбудуцца ўжо на гэтым тыдні, а гэта значыць, што ёсць верагоднасць з'яўлення першых водгукаў. Прэм'ера – 8 жніўня.

#БітваЗаБактанКрос

Ружовая Купіна

20 Jan, 11:34


Паводле дадзеных інсайдараў, галоўнай прэтэндэнткай на ролю Рапунцэль у экранізацыі мультфільма пра гераіню з'яўляецца Флорэнс П'ю!

Бяром?

#Рапунцэль

Ружовая Купіна

11 Jan, 06:16


Глядзім у будучыню разам з Кал-Элам на новым кадры фільма «Супермэн» Джэймса Гана!

Прэм'ера карціны, нагадаем, адбудзецца ў ліпені.

#DCU

Ружовая Купіна

10 Jan, 18:57


Джуд Лоу сыграе Уладзіміра Пуціна ў фільме «Чараўнік Крамля» Аліўе Асаяса!

Карціна раскажа гісторыю паліттэхнолага Вадзіма (ролю якога выканае Пол Дана), які ў 1990-ыя становіцца дарадцам прэзідэнта РФ. Даты выхаду ў фільма пакуль няма.

#ЧараўнікКрамля

Ружовая Купіна

10 Jan, 13:42


Колман Дамінга папоўніў каст «Чалавека, які бяжыць» Эдгара Райта!

Акрамя Дамінга, у фільме сыграюць Глен Паўэл, Джош Бролін, Кэці О'Браен і іншыя.

#ЧалавекЯкіБяжыць

Ружовая Купіна

10 Jan, 06:02


Персанажа Кіліяна Мёрфі не будзе ў фільме «Праз 28 гадоў»!

Першапачаткова аўтары казалі адваротнае, але, на жаль, на этапе дапрацоўкі фільма ўсё ж вырашылі, што месца герою Мёрфі ў фільме няма. Аднак стваральнікі адзначаюць, што Кіліян Мёрфі можа з'явіцца ў далейшых працягах гісторыі.

#Праз28гадоў

Ружовая Купіна

09 Jan, 12:44


Сёння ў беларускі пракат нарэшце дабраўся супярэчлівы, але ўжо легендарны «Мегалаполіс» Фрэнсіса Форда Копалы!

#бягомукіно

Ружовая Купіна

08 Jan, 09:36


Sony вырашылі змяніць фармат адаптацыі відэагульні «Horizon Zero Dawn» – цяпер нас чакае не серыял, а фільм.

#Horizon

Ружовая Купіна

07 Jan, 11:54


Разам з новым тызерам да другога сезона серыяла «Апошнія з нас» стала вядома, што яго прэм'ера адбудзецца ў красавіку!

#TheLastofUs

Ружовая Купіна

07 Jan, 11:47


Усіх, хто сёння святкуе, шчыра віншуем з Калядамі!

Любові, дабрыні і міру!

Ружовая Купіна

06 Jan, 16:54


Выданне TMZ паведамляе, што Том Холанд і Зендэя заручыліся!

#выпадкі

Ружовая Купіна

06 Jan, 04:12


Ружовая Купіна pinned «‼️Фініта! Прадстаўляем вашай увазе спіс пераможцаў «Залатога Глобуса 2025»! Катэгорыя фільмаў: Найлепшы фільм: драма: «БРУТАЛІСТ»; Найлепшы фільм: камедыя альбо мюзікл: «ЭМІЛІЯ ПЕРЭС»; Найлепшы актор у драматычным фільме: ЭДРЫЕН БРОЎДЗІ — «Бруталіст»; Найлепшая…»

Ружовая Купіна

06 Jan, 04:11


‼️Фініта! Прадстаўляем вашай увазе спіс пераможцаў «Залатога Глобуса 2025»!

Катэгорыя фільмаў:

Найлепшы фільм: драма:
«БРУТАЛІСТ»;
Найлепшы фільм: камедыя альбо мюзікл:
«ЭМІЛІЯ ПЕРЭС»;
Найлепшы актор у драматычным фільме:
ЭДРЫЕН БРОЎДЗІ — «Бруталіст»;
Найлепшая акторка ў драматычным фільме:
ФЕРНАНДА ТОРЭС — «Я яшчэ тут»;
Найлепшы актор у камедыі або мюзікле:
СЕБАСЦЬЯН СТЭН — «Іншы чалавек»;
Найлепшая акторка ў камедыі або мюзікле:
ДЭМІ МУР — «Субстанцыя»;
Найлепшы актор другога боку:
КІРАН КАЛКІН — «Сапраўдны боль»;
Найлепшая акторка другога боку:
ЗОІ САЛДАНА — «Эмілія Перэс»;
Найлепшы рэжысёр:
БРЭДЗІ КОРБЕТ — «Бруталіст»;
Найлепшы сцэнар:
«КАНКЛАЎ»;
Найлепшы саўндтрэк:
«ВЫПРАБАВАННІ» — Трэнт Разнер і Ацікус Рос;
Найлепшая песня:
«El Mal» — «Эмілія Перэс»;
Найлепшы анімацыйны фільм:
«ПАТОК»;
Найлепшы фільм не на англійскай мове:
«ЭМІЛІЯ ПЕРЭС»;
Узнагарода за кіна- і бокс-офіс-дасягненні:
«ЗЛАЯ».

Катэгорыя серыялаў:

Найлепшы тэлесерыял: драма:
«СЁГУН»;
Найлепшы тэлесерыял: камедыя або мюзікл:
«ХІТРЫКІ»;
Найлепшы міні-серыял або тэлефільм:
«АЛЕНЯНЁ».
Найлепшы актор у драматычным тэлесерыле:
ХІРАЮКІ САНАДА — «Сёгун»;
Найлепшая акторка ў драматычным тэлесерыяле:
ГАННА САВАЙ — «Сёгун»;
Найлепшы актор у камедыйным серыяле або мюзікле:
ДЖЭРЭМІ АЛЭН УАЙТ — «Мядзведзь»;
Найлепшая акторка ў камедыйным серыяле або мюзікле:
ДЖЫН СМАРТ — «Хітрыкі»;
Найлепшы актор у міні-серыяле або тэлефільме:
КОЛІН ФАРЭЛ — «Пінгвін»;
Найлепшая акторка ў міні-серыяле або тэлефільме:
ДЖОДЗІ ФОСТЭР — «Сапраўдны дэтэктыў: Начная краіна»;
Найлепшы актор другога боку ў драматычным ці камедыйным тэлесерыле:
ТАДАНОБУ АСАНА — «Сёгун»;
Найлепшая акторка другога боку ў драматычным ці камедыйным тэлесерыле:
ДЖЭСІКА ГАНІНГ — «Аленянё»;

Атрымалася класна! Дзякуй, што былі з намі!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 04:10


‼️‼️‼️У намінацыі «Найлепшы фільм: камедыя альбо мюзікл» перамагае:

«ЭМІЛІЯ ПЕРЭС»!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 04:05


‼️‼️‼️У намінацыі «Найлепшы драматычны фільм» перамагае:

«БРУТАЛІСТ»!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 03:59


Эдрыен Броўдзі ўпершыню атрымлівае Залаты Глобус!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 03:56


‼️У намінацыі «Найлепшы актор у драматычным фільме» перамагае:

ЭДРЫЕН БРОЎДЗІ – «Бруталіст»!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 03:54


Фернанда Торэс стала першай бразільскай акторкай, якая перамагла на Залатым Глобусе!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 03:52


‼️У намінацыі «Найлепшая акторка ў драматычным фільме» перамагае:

ФЕРНАНДА ТОРЭС – «Я яшчэ тут»!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

06 Jan, 03:51


«Сёгун» атрымаў самую вялікую колькасць узнагарод сярод серыялаў на сёлетнім Глобусе – 4!

#ЗалатыГлобус

Ружовая Купіна

26 Dec, 09:05


Хто пераможа на Кінавыніках–2025 яшчэ вялікае пытанне, аднак давайце разам успомнім пераможцаў у катэгорыі «Найлепшы фільм» з мінулых гадоў:

2020 – «Довад»;
2021 – «Дзюна» і «Круэла»;
2022 – «На заходнім фронце нічога новага»;
2023 – «Опенгеймер».

Ну а мы нагадваем, што менавіта Вы выбіраеце найлепшых з найлепшых у гэтым годзе! Аддаць голас можна вось тут:
https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7

#кінавынікі

Ружовая Купіна

25 Dec, 08:49


Усіх, хто сёння адзначае, мы шчыра віншуем з Калядамі!

Няхай у вашым жыцці заўсёды будзе месца для цудаў!

Ружовая Купіна

24 Dec, 03:16


‼️Стала вядома, што новы фільм Крыстафера Нолана будзе з'яўляцца экранізацыяй «Адысеі» Гамера!

#Адысея

Ружовая Купіна

23 Dec, 14:26


Дэбютны тызер-трэйлер да серыяла «Нулявы дзень» з Робертам Дэ Ніра ў галоўнай ролі!

У цэнтры сюжэта будзе знаходзіцца прэзідэнт, што вымушаны сысці ў адстаўку, каб стаць на чале расследавання буйной кібератакі. Прэм'ера — 20 лютага на Netflix!

#НулявыДзень

Ружовая Купіна

23 Dec, 13:45


Эдрыян Броўдзі ў фотасесіі для New York Magazine крадзе нашыя сардэчкі!

#фотасэты

Ружовая Купіна

23 Dec, 09:51


Ці атрымаўся фільм «Эмілія Перэс» Жака Адыяра?

Чытайце ў нашай рэцэнзіі!

#ружовыагляд

Ружовая Купіна

23 Dec, 08:06


Нагадваем пра нашыя кінавынікі!

Галасуем, дасылаем сябрам, родным, знаёмым, паказваем на вуліцы, у кавярнях, у парках!

https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7
https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7
https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7

#кінавынікі

Ружовая Купіна

22 Dec, 14:48


Да прэм'еры «Насферату» застаецца зусім трошкі, а пакуль трымайце новыя постары да фільма Роберта Эгерса!

#Насферату

Ружовая Купіна

20 Dec, 06:37


Серыял «Дзюна: Прароцтва» працягнуты на другі сезон!

Глядзіце праект? Як вам?

#Дзюна

Ружовая Купіна

20 Dec, 06:16


У распрацоўцы знаходзіцца мульсерыял пра новага(-ых??) «Аватара» з сусвету «Легенды пра Аанга» і «Легенды пра Кору»!

Паводле апісання сюжэту, у цэнтры гісторыі будуць знаходзіцца дзве сястры з фантастычнымі здольнасцямі. Ці значыць гэта, што ўпершыню ў гісторыі сусвету з'явяцца адразу два Аватары разам, пакуль немагчыма сказаць дакладна.

#АватарАпошніМагПаветра

Ружовая Купіна

19 Dec, 17:30


Дэбютныя постары да фінальнага сезона серыяла «Ты»!

Харызматычны маньяк Джо вернецца на малыя экраны ўжо ў 2025.

#Ты

Ружовая Купіна

08 Dec, 14:46


Вясёлы фільм, рэкамендуем!

#падзеі

Ружовая Купіна

07 Dec, 19:07


Новы трэйлер да другога сезона серыяла «Раздзяленне»!

Чакаем прэм'еру ўжо ў студзені!

#Раздзяленне

Ружовая Купіна

07 Dec, 08:39


Новыя кандыдаты на ролі ў серыяле «Гары Потэр»!

Брэт Голдцін можа выканаць ролю Хагрыда, а Шэран Хорган — Мінервы Мак-Гонагал.

#ГарыПотэр

Ружовая Купіна

06 Dec, 19:34


Марк Эйдэльштэйн далучыўся да каста другога сезона серыяла «Містар і місіс Сміт» ад Amazon!

Малады актор выканае галоўную ролю — новага Містара Сміта.

#МістарІМісісСміт

Ружовая Купіна

06 Dec, 08:20


Дэбютны постар да фільма «Праз 28 гадоў»!

Нагадаем, што карціна з'яўляецца сіквелам да фільма «Праз 28 дзён», а сцэнар напісаў Алекс Гарлэнд.

#Праз28гадоў

Ружовая Купіна

05 Dec, 21:14


Цяпер дакладна: пасля добрага прыёму другога сезона шоу «Уладар Пярсцёнкаў: Пярсцёнкі ўлады» ад Amazon атрымае трэці сезон!

Нагадаем, што другі сезон у адрозненне ад першага гледачы і крытыкі называюць вельмі ўдалым, адзначаючы істотнае павышэнне якасці праекта ва ўсіх аспектах: ад візуальнага да сюжэтнага.

#ПярсцёнкіУлады

Ружовая Купіна

05 Dec, 19:09


Глядзім трэйлер да каляднага спецвыпуску серыяла «Доктар Хто»!

Прэм'ера адбудзецца 25 снежня!

#ДоктарХто

Ружовая Купіна

05 Dec, 17:51


Ана Дэ Армас на новым постары да фільма «Балерына»!

Прэм'ера спін-офа да «Джона Уіка» адбудзецца ў 2025.

#Балерына

Ружовая Купіна

05 Dec, 11:44


Oi

Карл Урбан на новым фота са здымачнай пляцоўкі фінальнага сезона серыяла «Хлопцы»!

#Хлопцы

Ружовая Купіна

05 Dec, 08:52


Завяршыліся здымкі фільма «Найвялікшы Марці»!

Фільм раскажа пра жыццё вядомага гульца ў пінг-понг, а ягоную ролю выканае Цімаці Шаламе.

#НайвялікшыМарці

Ружовая Купіна

05 Dec, 06:14


Паапа Эсьеду — галоўны кандыдат на ролю Северуса Снэйпа ў серыяле «Гары Потэр» ад HBO!

Паводле выдання THR, студыя ўжо прапанавала актору ролю прафесара зеллеварэння.

#ГарыПотэр

Ружовая Купіна

04 Dec, 17:33


Сэр Іэн Мак-Келен і Кейт Бланшэт на прэм'еры анімэ «Уладар Пярсцёнкаў: Вайна Рахірымаў»!

#УладарПярсцёнкаўВайнаРахірымаў

Ружовая Купіна

04 Dec, 12:30


👀👀👀

#кінавынікі

Ружовая Купіна

03 Dec, 17:07


Рэйчэл Зеглер і Гал Гадот у першым трэйлеры да фільма «Беласнежка» ад Disney!

Рэжысёрам экранізацыі выступіў Марк Уэб. Прэм'ера запланаваная на 21 сакавіка 2025.

#Беласнежка

Ружовая Купіна

03 Dec, 06:04


Біл Скарсгаард, Ааран Тэйлар-Джонсан, Вілем Дэфо, Эма Корын, Нікалас Холт і Роберт Эгерс на сусветнай прэм'еры фільма «Насферату»!

Журналісты вельмі станоўча ацанілі карціну Эгерса — у хорара 95 % станоўчых рэцэнзій на агрэгатары Rotten tomatoes.

#Насферату

Ружовая Купіна

30 Nov, 13:44


Эстэтычны эратызм на новых постарах да фільма «Малышка» Халіны Рэйджын!

Начальніца Ніколь Кідман спакусіць маладога супрацоўніка ўласнай кампаніі ўжо 25 снежня ў кінатэатрах!

#Малышка

Ружовая Купіна

29 Nov, 19:15


Мюзікл «Злая» з Арыянай Грандэ дэманструе добрыя зборы — у фільма ўжо 230 млн $!

#Злая

Ружовая Купіна

28 Nov, 18:40


‼️Сёння хочам вам параіць падпісацца на файныя, цікавыя і, галоўнае, беларускія праекты, сярод якіх:

💌 @poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і фота. На сучасных ракурсах старых здымкаў можна пабачыць, як зьмянілася наша краіна за стагоддзе!

🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.

🎨 @clipclubc — усё пра беларускі і сусветны жывапіс на роднай мове.

📖 @naracanscyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.

#пашыраймасваё

Ружовая Купіна

27 Nov, 16:32


Бары Кеаган выканае ролю Рынга Стара ў квадралогіі Сэма Мендэса пра гурт The Beatles!

Адзін ёсць, тры засталося!

#TheBeatlesФільмы

Ружовая Купіна

27 Nov, 05:56


Пачынаем гэты дзень з новага трэйлера да другога сезона серыяла «Гульня ў Кальмара»!

Прэм'ера шоу адбудзецца праз месяц на Netflix.

#ГульняУКальмара

Ружовая Купіна

26 Nov, 11:03


У распрацоўку запушчаны сіквел да «Мільянера з трушчоб»!

Новая прадусарская кампанія Bridge7 выкупіла правы на рэліз.

#МільянерЗТрушчоб

Ружовая Купіна

26 Nov, 05:41


Шарліз Тэрон папоўніла акторскі склад новага фільма Крыстафера Нолана!

Чакаем летам 2026.

#НовыФільмНолана

Ружовая Купіна

25 Nov, 19:48


Першы тызер-трэйлер да live-action фільма «Ліла і Сціч» ад Disney!

Прэм'ера — 23 траўня.

#ЛілаІСціч

Ружовая Купіна

25 Nov, 16:38


Дэбютны трэйлер да серыяла «Сто гадоў самоты» паводле аднайменнага рамана Габрыэля Гарсіі Маркеса!

Першы сезон(ці частка) ахопіць падзеі паловы кнігі і будзе складацца з 8 эпізодаў. Прэм'ера — 11 снежня на Netflix.

#СтоГадоўСамоты

Ружовая Купіна

25 Nov, 14:35


Дэніэл Крэйг і Дру Старкі ў новым трэйлеры да эратычнай драмы «Квір» Лукі Гуаданіна!

Карціна выйдзе ў абмежаваны пракат ужо на гэтым тыдні.

#Квір

Ружовая Купіна

25 Nov, 13:11


Лілі-Роўз Дэп на новым постары фільма «Насферату» Роберта Эгерса!

Прэм'ера — 25 снежня.

#Насферату

Ружовая Купіна

25 Nov, 12:01


Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
https://t.me/+h9bunHm-T75kM2My

Ружовая Купіна

24 Nov, 13:04


Сціч на новым постары да мультфільма «Ліла і Сціч»!

Прэм'ера — 23 траўня ў кінатэатрах.

#ЛілаІСціч

Ружовая Купіна

24 Nov, 00:01


Намінанты на прэмію Оскар наступнага года стануць вядомыя 17 студзеня 2025!

Каго хацелі б бачыць?

#Оскар

Ружовая Купіна

23 Nov, 12:51


Сёння на Netflix выйшлі апошнія эпізоды серыяла «Аркейн»!

Шоу скончана. Ці спадабаўся вам серыял?

#Аркейн

Ружовая Купіна

22 Nov, 07:54


Дэбютны трэйлер да фільма «Партэнопа» ад Паала Сарэнціна!

У цэнтры сюжэта новай карціны візіянера —дзяўчына неверагоднай прыгажосці, якая з'яўляецца ў Неапалі 1950-х, каб займацца навукай, нягледзячы на вялікую зацікаўленасць ёю ад мясцовых мужчын. Прэм'ера карціны ў Беларусі адбудзецца 26 снежня!

#Партэнопа

Ружовая Купіна

21 Nov, 21:37


Першы тызер-трэйлер да мультфільма «Дрэнныя рабяты 2»!

Прэм'ера анімацыйнай карціны адбудзецца летам 2025. А мы ў сваю чаргу вельмі рэкамендуем азнаёміцца з першай часткай, якая парадуе нетрывіяльным сюжэтам, забаўным гумарам і аб'ёмнымі персанажамі.

#ДрэнныяРабяты

Ружовая Купіна

21 Nov, 13:34


Першы кадр да фільма «Франкенштэйн» ад Гільерма Дэль Тора!

Прэм'ера карціны з Оскарам Айзэкам і Джэйкабам Элордзі ў галоўных ролях запланаваная на лета 2025.

#Франкенштэйн

Ружовая Купіна

21 Nov, 13:33


Ана Дэ Армас на новым кадры фільма «Балерына»!

Нагадаем, карціна з'яўляецца спін-офам да фільмаў пра Джона Уіка. Прэм'ера — летам 2025.

#Балерына

Ружовая Купіна

21 Nov, 03:42


Роберт Пацінсан папоўніў акторскі склад новага фільма Крыстафера Нолана!

У новай карціне генія таксама сыграюць Том Холанд, Мэт Дэйман, Зендэя, Эн Хэтуэй і Лупіта Нуонга.

#НовыФільмНолана

Ружовая Купіна

20 Nov, 17:45


Першыя кадры серыяла «Нулявы дзень» з Робертам Дэ Ніра, Анджэлай Басэт і Джэсі Племансам у галоўных ролях!

У цэнтры сюжэта будзе знаходзіцца прэзідэнт, што вымушаны сысці ў адстаўку, каб стаць на чале расследавання буйной кібератакі. Прэм'ера — 20 лютага на Netflix!

#НулявыДзень

Ружовая Купіна

20 Nov, 10:40


Disney абвесцілі імёны рэжысёраў, якія паставяць эпізоды серыяла «Асноўны экіпаж» у сусвеце «Зорных войнаў»! Сярод іх шмат гучных і нечаканых імёнаў.

▪️Першую і апошнюю серыі першага сезона паставіць Джон Уотс («Чалавек-Павук: Няма шляху дадому»).
▪️Другую і трэцюю зрэжысуе Дэвід Лоўры («Легенда аб Зялёным рыцары»).
▪️ Рэжысёрамі чацвёртай серыі будзе аскараносны дуэт Дэна Квана и Дэніэла Шайнэрта («Усё, паўсюль і адразу»).
▪️Пятая серыя будзе пастаўлена Джэйкам Шраерам («Сварка», «Грамавержцы*»).
▪️Шосты і сёмы эпізод зрэжысуюць добра знаёмыя нам у гэтым сусвеце Брайс Далас Ховард і Лі Айзэк Чанг, якія займаліся дагэтуль пастаноўкай некаторых серый «Мандалорца».

Прэм'ера шоу адбудзецца 3 снежня на Disney+!

#StarWars

Ружовая Купіна

20 Nov, 07:27


«Злая» — шэдэўр?

Паводле слоў тых, хто ўжо праглядзеў карціну, вольная адаптацыя «Чараўніка з краіны Оз» атрымалася цудоўным мюзіклам з захапляльным сюжэтам, выдатнай акторскай ігрой і вытанчанай працай мастакоў-пастаноўшчыкаў. Карціна Джона М. Чу прыйшлася даспадобы і крытыкам, і звычайным гледачам. Агульная прэм'ера — ужо паслязаўтра! У Беларусі — пазней на два-тры дні.

#Злая

Ружовая Купіна

19 Nov, 19:40


І адразу постар!

Што думаеце наконт трэйлера і постара карціны?

#ЯкПрыручыцьЦмока

Ружовая Купіна

19 Nov, 19:39


Дэбютны тызер-трэйлер да фільма «Як прыручыць цмока»!

Прэм'ера — 13 чэрвеня 2025.

#ЯкПрыручыцьЦмока

Ружовая Купіна

19 Nov, 16:15


Троіца з Пякельнай кухні на новым кадры серыяла «Дардэвіл: Перараджэнне»!

Прэм'ера шоу адбудзецца ўвесну!

#Marvel

Ружовая Купіна

19 Nov, 14:32


Новы трэйлер да фільма «Малышка» ад Халіны Рэйджын!

Беларуская прэм'ера эратычнай драмы адбудзецца 16 студзеня 2025.

#Малышка

Ружовая Купіна

19 Nov, 06:03


Дэбютны кадр да фільма «Ніхто 2» з Бобам Одзінкёркам у галоўнай ролі!

Прэм'ера крымінальнай карціны адбудзецца 15 жніўня 2025.

#Ніхто

Ружовая Купіна

16 Nov, 14:15


Нас падманулі....

Крыс Эванс, на жаль, не заводзіў OnlyFans.

#выпадкі

Ружовая Купіна

16 Nov, 13:50


Мішэль Йеа закупілася ў ЦУМе на вокладцы Sunday Times Style!

#фотасэты

Ружовая Купіна

16 Nov, 13:43


Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

Ружовая Купіна

16 Nov, 09:42


Конан О'Браен будзе вядучым прэміі Оскар у наступным годзе!

Сама прэмія адбудзецца ў ноч з 2 на 3 сакавіка 2025.

#Оскар

Ружовая Купіна

15 Nov, 19:26


Увага!

Крыс Эванс завёў акаўнт OnlyFans. Без жартаў.

Дзякуй за увагу.

#выпадкі

Ружовая Купіна

15 Nov, 14:30


Дэбютны кадр да фільма «Як прыручыць цмока»!

Прэм'ера рэмейка мультфільма 2010 года адбудзецца летам 2025.

#ЯкПрыручыцьЦмока

Ружовая Купіна

14 Nov, 11:33


Каманда «Гладыятара 2» на сусветнай прэм'еры фільма Рыдлі Скота!

Паводле першых водгукаў, атрымаўся добры фільм, які вельмі нагадвае першую частку як сюжэтна, так і па атмасферы. Прэм'ера ў Беларусі — 25 лістапада!

#Гладыятар2

Ружовая Купіна

13 Nov, 11:16


Нашыя сябры з «Прышпільнай майстэрні» ладзяць розыгрыш!

🎁Сярод прызоў: скідка 20% на ўсю прадукцыю брэнда, унікальны брэлок пад заказ і галоўны прыз — старажытная настольная гульня!

Для таго, каб паўдзельнічаць, дастаткова перайсці да гэтага поста ў інстаграм, паставіць яму падабайку, адзначыць у каментарах сябра і выкласці інстаграм-гісторыю з адметкай @pryspilnajamajsternia.

Сам розыгрыш адбудзецца ўжо 30 лістапада, паспейце ўсё зрабіць! Жадаем усім поспехаў!

Ружовая Купіна

13 Nov, 06:26


Здымкі трэцяга і апошняга сезона серыяла «Эйфарыя» стартуюць ужо ў студзені!

Усе акторы першых двух сезонаў вернуцца да сваіх роляў.

#Эйфарыя

Ружовая Купіна

13 Nov, 05:36


Выданне People вызначылася з самым сэксуальным мужчынам года!

На гэты раз ім стаў Джон Красінскі!

#выпадкі

Ружовая Купіна

12 Nov, 17:42


Рэнэ Зельвегер, Х'ю Грант, Леа Вудал, Чывітэль Эджыофар і Эма Томпсан у дэбютным трэйлеры да фільма «Брыджыт Джонс: Звар'яцела праз хлопчыка»!

Прэм'ера — 13 лютага, якраз да свята ўсіх закаханых.

#БоыджытДжонс

Ружовая Купіна

12 Nov, 08:44


На лічбавых носьбітах адбыўся рэліз фільма «Мегалаполіс» Фрэнсіса Форда Копалы!

Наўрадці хтосьці ўварвецца ў ваш дом, каб пагутарыць з персанажам Адама Драйвера, але ў прынцыпе вы можаце зрабіць гэта самі!

#Мегалаполіс

Ружовая Купіна

12 Nov, 03:11


Марк Райлэнс з'яўляецца кандыдатам № 1 на ролю Альбуса Дамблдара ў серыяле «Гары Потэр» ад HBO!

#ГарыПотэр

Ружовая Купіна

11 Nov, 17:09


Эксперыментальны мультсерыял «Што, калі» ад Marvel Studios скончыцца на трэцім сезоне!

Пакуль глядзім дэбютны трэйлер новага сезона праекта! Эпізоды фіналу(а іх усяго будзе восем) будуць выходзіць штодзень, пачынаючы з 22 снежня.

#Marvel

Ружовая Купіна

11 Nov, 14:42


Том Круз і яго каманда фінальны раз збіраюцца, каб выканаць апошнюю місію ў дэбютным трэйлеры да фільма «Місія Невыканальная: Фінальная расплата»!

Рыхтуемся развітацца са знаёмымі героямі летам 2025.

#МісіяНевыканальная

Ружовая Купіна

11 Nov, 06:00


Сёння ноччу выйшаў апошні эпізод серыяла «Пінгвін», а Колін Фарэл ужо пацвердзіў што вернецца да ролі Освальда Коблпота ў сіквеле «Бэтмэна» Мэта Рыўза!

Ці спадабаўся вам серыял ад HBO?

#DC

Ружовая Купіна

09 Nov, 21:37


Другім праектам Marvel у наступным годзе будзе «Грамавержцы*»!

Глядзім вялікі трэйлер да праекта, які аб'яднае антыгерояў Кінасусвету!

#Marvel

Ружовая Купіна

09 Nov, 21:21


І новы постар фільма!

#Marvel

Ружовая Купіна

09 Nov, 21:21


Сэм Уілсан вяртаецца ў новым трэйлеры да фільма «Капітан Амерыка: Смелы новы свет»!

Прэм'ера адбудзецца ўжо ў лютым!

#Marvel

Ружовая Купіна

09 Nov, 09:16


Disney запусцілі ў распрацоўку мультфільм «Ледніковы перыяд 6»!

Усе асноўныя персанажа вярнуцца.

#ЛедніковыПерыяд

Ружовая Купіна

09 Nov, 01:07


Энн Хэтуэй і Зендэя далучыліся да Тома Холанда і Мэта Дэймана ў касце новага пакуль неназванага фільма Крыстафера Нолана!

#НовыФільмНолана

Ружовая Купіна

07 Nov, 07:38


Прэм'ера фільма «Мікі 17» ад Пона Джун Хо зноў перанесеная.

Новая дата выхаду карціны — 18 красавіка 2025.

#Мікі17

Ружовая Купіна

06 Nov, 20:56


Новыя фатаграфіі са здымак пятага і апошняга сезона серыяла «Вельмі дзіўныя справы»!

Прэм'ера адбудзецца ўжо ў наступным годзе!

#ВельміДзіўныяСправы

Ружовая Купіна

06 Nov, 15:08


Сталі вядомыя назвы ўсіх серый апошняга сезона серыяла «Вельмі дзіўныя справы»! Прадстаўляем іх вашай увазе:

1) «Паўзці»;
2) «Знікненне ...»;
3) «Пастка Тэрнбоу»;
4) «Чараўнік»;
5) «Дыск-жакей»;
6) «Уцёкі з Камазоцу»;
7) «Мост»;
8) «Направа і наверх».

#ВельміДзіўныяСправы

Ружовая Купіна

05 Nov, 20:55


Новы трэйлер да фільма «Вальс з Брандо»!

Ролю вядомага актора ў баёпіку выканаў Білі Зэйн («Тытанік»), а сюжэт фільма раскажа пра жыццё Марлона Брандо у перыяд здымак «Хроснага бацькі» і «Апошняга танга ў Парыжы». Прэм'ера — у 2025.

#ВальсЗБрандо

Ружовая Купіна

05 Nov, 06:48


Распачаліся здымкі фільма «Чорны тэлефон 2»!

Ітан Хоўк вернецца да сваёй ролі.

#ЧорныТэлефон

Ружовая Купіна

02 Nov, 10:29


Новы кадр «Мааны 2»!

Сусветная прэм'ера — 27 лістапада.

#Маана2

Ружовая Купіна

01 Nov, 16:01


📺Што глядзець у лістападзе дома?

Серыялы:

▪️«Банк у аблозе» — праект ад стваральнікаў «Папяровага дома» раскажа пра журналістку, якая спрабуе высветліць матывы нападнікаў на банк перад тым, як злачынцаў арыштуюць.
Прэм'ера8 лістапада на Netflix.

▪️«Бункер» (другі сезон) — працяг гісторыі пра ўтапічны свет, у якім людзям прыходзіцца жыць у падземным бункеры. Вядома, усе асноўныя акторы першага сезона вярнуліся і ў другім. Калі новая глава праекта атрымаецца такой жа, як першая, то нам варта чакаць напружаны і атмасферны серыял, ад якога вельмі складана адарвацца.
Прэм'ера15 лістапада на Apple TV.

▪️«Дзюна: Прароцтва» — напэўна, самы чаканы серыял восені. Падзеі праекта разгарнуцца за 10 000 год да нараджэння Пола Атрэйдэса, а ў цэнтры сюжэта будзе знаходзіцца ордэн Бенэ Гесерыт. Шоу ідэальна ўпісваецца ў сусвет фільмаў «Дзюны» выдатна перадаючы атмасферу і тон праектаў Дэні Вільнёва.
Прэм'ера17 лістапада на HBO.

Фільмы:

▪️«Студэнт» — яркі і рэзанансны баёпік пра былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, ролю якога па-майстэрску выканаў Себасцьян Стэн.
Прэм'ера1 лістапада на лічбавых носьбітах.

▪️«Апярэдзіць» — фільм Норы Фінгшайт раскажа пра дзяўчыну Рону, што пражыла жыццё на мяжы нервовага зрыву ў Лондане і якая хоча прымірыцца са сваім мінулым. Для гэтага яна вяртаецца туды, дзе яна вырасла, на дзікія астравы Оркін ў Шатландыі, каб урэшце знайсці шчасце.
Прэм'ера 5 лістапада на лічбавых носьбітах.

▪️«Мегалаполіс» — пра гэты праект сказана шмат. Фільм Фрэнсіса Форда Копалы, які ён называе сваім magnum opus, шмат крытыкуюць, але ён адназначна варты ўвагі як мінімум за вялікую колькасць нетрывіяльных і наватарскіх рэжысёрскіх рашэнняў.
Прэм'ера12 лістапада на лічбавых носьбітах.

▪️«Эмілія Перэз» — крайм-мюзікл Жака Адыяра, які вельмі добра прадэманстраваў сябе на сёлетнім Канскім кінафестывалі, дзе ўвесь жаночы ансамбль фільма ўзяў прыз за «найлепшую акторку».
Прэм'ера — 13 лістапада на Netflix.

#бягомнаканапу

Ружовая Купіна

01 Nov, 16:00


🎥Што глядзець у лістападзе ў кінатэатрах?

▪️«Прысяжны № 2» — новы фільм Клінта Іствуда, які распавядзе пра прысяжнага (Нікалас Холт), які ў пэўны момант падчас працэсу ўсведамляе, што з'яўляецца датычным да смяротнай аварыі, абвінавачанага ў якой яму даводзіцца судзіць.
Прэм'ера ў свеце1 лістапада.
Прэм'ера ў Беларусіпрыкладна ў першыя два тыдні лістапада.

▪️«Ератык» — карціна, у цэнтры сюжэта якой дзве рэлігійныя дзяўчыны, якія трапляюць у дом-лабірынт самотнага мужчыны. Крытыкі называюць фільм «дзікімі амерыканскімі горкамі» і «адным з найлепшых хорараў года», а ролю Х'ю Гранта — «адной з самых выбітных у ягонай фільмаграфіі».
Прэм'ера ў свеце8 лістапада.
Прэм'ера ў Беларусі14 лістапада.

▪️«Канклаў» — карціна пра арганізацыю выбараў новага Папы Рымскага. Карціну зрэжысаваў Эдвард Бергер, які зняў два гады таму аскараносную адаптацыю рамана Эрыха Марыі Рэмарка «На заходнім фронце нічога новага». Галоўную ролю ў стужцы выканаў Рэйф Файнс, перформанс якога называюць адным з самых адметных у гэтым годзе і дакладна вартым найвышэйшых узнагарод.
Прэм'ера ў свецеужо адбылася.
Прэм'ера ў Беларусі21 лістапада.

▪️«Гладыятар 2» — доўгачаканы сіквел да легендарнага фільма Рыдлі Скота пра Максімуса і ягоную барацьбу за волю і свабоду ва ўмовах несправядлівасці і жорсткасці Рымскай імперыі. Другая частка працягне развіваць думкі першай і прадставіць герояў пакалення, якое прыйшло пасля Максімуса. У галоўных ролях — Пол Мескал, Педра Паскаль, Дэнзел Вашынгтан, Джозэф Куін і многія іншыя.
Прэм'ера ў свеце22 лістапада.
Прэм'ера ў Беларусі25 лістапада.

▪️«Злая» — экранізацыя рамана «Ведзьма. Жыццё і часы заходняй чараўніцы з краіны Оз» Грэгары Магуайра. Фільм, як і кніга, з'яўляецца пераасэнсаваннем гісторыі пра Чараўніка з краіны Оз, галоўнай гераіняй у якім паўстае Ведзьма Эльфаба, аналаг Басцінды. У фільме сыгралі Сінція Эрыва, Арыяна Грандэ, Джэф Голдблюм і іншыя. Паводле чаканняў крытыкаў, фэнтэзі-карціна мае ўсе ўмовы для таго, каб стаць хітом: тут і зорны каст, і ўніверсальная гісторыя, і нядрэнны сцэнар для фільмаў такога жанру.
Прэм'ера ў свеце22 лістапада.
Прэм'ера ў Беларусіапошні тыдзень лістапада.

▪️«Маана 2» — яшчэ адзін сіквел, на гэты раз да хіта Disney. У другой частцы смелая дзяўчына Маана адпраўляецца ў небяспечнае падарожжа ў воды Акеаніі. Паводле першых прагнозаў, анімацыйны фільм можа абагнаць па зборах «Вэрхал у галаве 2», на хвілінку, самы касавы фільм года!
Прэм'ера ў свеце27 лістапада.
Прэм'ера ў Беларусі30 лістапада.

▪️«Падынгтан у Перу» — на гэты раз прыгоды абаяльнага і мілага Падынгтана Браўна, а таксама яго сям'і разгарнуцца не ў Лондане, а на радзіме мядзведзя — у сонечным Перу. Акрамя асноўнага каста, у фільме атрымалі важныя ролі Алівія Колман і Антоніа Бандэрас.
Прэм'ера ў свеце8 лістапада.
Прэм'ера ў Беларусі28 лістапада.

▪️«Марыя» — новая работа ад майстра баёпікаў Пабла Лараіна, які дагэтуль падарыў нам фільмы пра Джэкі Кенэдзі («Джэкі») і прынцэсу Дыяну («Спэнсэр»). «Марыя» раскажа пра апошнія гады жыцця выбітнай опернай спявачкі Марыі Калас. У галоўнай ролі — Анджэліна Джолі, якая з вялікай доляй верагоднасці будзе вылучана на Оскар. Фільм Лараіна быў цёпла прыняты крытыкамі на фестывалях, якія адзначаюць, што карціна прадстаўляе сабой кранальную, сапраўдную і шчырую гісторыю.
Прэм'ера ў свецеужо адбылася.
Прэм'ера ў Беларусі28 лістапада.

▪️«Птушка» — драмедзі Андрэа Арнольд раскажа пра 12-гадовую дзяўчынку Бэйлі, якая жыве са сваім бацькам Багам, які спрабуе знайсці сваё месца ў гэтым свеце. Аднак у жыцці гэтай сям'і ўсё змяняецца, калі яны сустракаюць загадкавага чалавека, які называе сябе «Птушкай». Карціна прадстаўляе сабой незвычайную і неверагодна атмасферную гісторыю, якая разгортваецца ў прыгожых пейзажах брытанскіх вёсак.
Прэм'ера ў свецеужо адбылася.
Прэм'ера ў Беларусі28 лістапада.

#бягомукіно

Ружовая Купіна

01 Nov, 15:16


І адразу новы постар!

#StarWars

Ружовая Купіна

01 Nov, 15:15


Джуд Лоу у новым трэйлеры да серыяла «Асноўны экіпаж» у сусвеце «Зорных войнаў»!

Серыял раскажа пра чатырох дзяцей, якія заблукалі ў Галактыцы і спрабуюць вярнуцца дадому пасля адкрыцця, якое яны здзейснілі на роднай планеце. Прэм'ера — 3 снежня на Disney+.

#StarWars

Ружовая Купіна

01 Nov, 14:35


Бары Кеаган на новым фота са здымачнай пляцоўкі фільма «Вострыя брылі»!

#ВострыяБрылі

Ружовая Купіна

31 Oct, 23:02


‼️Warner Bros. запусцілі ў распрацоўку паўнаметражны фільм паводле «Гульні тронаў»!

На дадзены момант невядома нічога пра праект: ані імёнаў стваральнікаў, ані нават таго, пра што будзе дадзены фільм.

#ГульняТронаў

Ружовая Купіна

31 Oct, 19:15


Паўнавартасны трэйлер да другога сезона серыяла «Гульня ў Кальмара»!

Прэм'ера — 26 снежня на Netflix.

#ГульняУКальмара

Ружовая Купіна

31 Oct, 15:03


Лілі-Роўз Дэп, Вілем Дэфо і Ааран Тэйлар-Джонсан на новых шыкоўных постарах да «Насферату» Роберта Эгерса!

Прэм'ера — 25 снежня.

#Насферату

Ружовая Купіна

31 Oct, 11:44


«Мегалаполіс» атрымае кінатэатральны пракат у Беларусі!

Аднак выхаду карціны Фрэнсіса Форда Копалы прыйдзецца пачакаць — прэм'ера адбудзецца толькі 9 студзеня 2025.

#Мегалаполіс

Ружовая Купіна

30 Oct, 16:46


Новыя постары да фільма «Прысутнасць» Сцівена Содэрберга!

Аповед у карціне будзе весціся ад асобы прывіду. Выйдзе фільм у студзені!

#Прысутнасць

Ружовая Купіна

30 Oct, 08:36


🔥Першы афіцыйны ролік з новымі кадрамі будучых праектаў Marvel на Disney+!

Тут вам і «Дардэвіл: Перараджэнне», і «Жалезнае сэрца», і «Цуд-Чалавек», і мультсерыялы «Твой сусед Чалавек-Павук», «Вочы Ваканды», «Марвел Зомбі» і трэці сезон «Што, калі». Прэм'ера ўсяго гэтага — у наступным годзе на Disney+!

#Marvel

Ружовая Купіна

29 Oct, 14:04


Глядзім на Дэніэла Крэйга і Дру Старкі ў першым трэйлеры да фільма «Квір» Лукі Гуаданіна!

Карціна выйдзе ў абмежаваны пракат ужо ў лістападзе.

#Квір

Ружовая Купіна

29 Oct, 09:38


Сёння адбыўся лічбавы рэліз фільма «Джокер: Вар'яцтва дваіх»!

Збіраецеся глядзець карціну дома?

#DC

Ружовая Купіна

28 Oct, 23:11


Джоні Дэп выканае галоўную ролю ў фільме «Дзённы піток»!

Стужка стане першым галівудскім праектам для Джоні пасля судоў з Эмбер Хёрд. Таксама ў карціне сыграе Пенелопа Крус, а рэжысаваць гэта ўсё будзе Марк Уэб(«500 дзён Самэр»).

#ДзённыПіток

Ружовая Купіна

28 Oct, 18:13


Новыя постары да фільма «Квір» Лукі Гуаданіна!

Прэм'ера першага трэйлера карціны з Дэніэлам Крэйгам і Дру Старкі адбудзецца ўжо заўтра.

#Квір

Ружовая Купіна

28 Oct, 11:55


Першы погляд на Джэрэмі Алэна Уайта ў вобразе Бруса Спрынгсціна ў фільме «Ратуй мяне з пустаты»!

Прэм'ера — у 2025.

#РатуйМянеЗПустаты

Ружовая Купіна

28 Oct, 06:45


Навіны бокс-офісу:

У дэбютны ўік-энд пракату «Венам: Апошні танец» паказаў выдатны вынік, сабраўшы звыш за 175 млн $.

«Джокер: Вар'яцтва дваіх» працягвае падзенне. У фільма 200 млн $ пры такім жа бюджэце. Каб выйсці ў ноль, карціне Тода Філіпса патрэбна мінімум столькі ж. А гэта нерэальна.

У навінкі Dreamworks «Дзікі робат» ужо больш за 232 млн $. Анімацыйны фільм выйшаў у плюс.

«Бітлджус Бітлджус» працягвае добра збіраць, негледзячы на выхад стужкі ў сеціве. У новага праекта Ціма Бёртана ўжо больш за 440 млн $! І гэта пры бюджэце ў 100.

#SonyVerse #DC #ДзікіРобат #Б.....

Ружовая Купіна

28 Oct, 06:36


Учора ў Нью-Ёрку праходзіў конкурс двайнікоў Цімаці Шаламе.

Здагадайцеся, хто на яго прыйшоў?

#выпадкі

Ружовая Купіна

25 Oct, 13:50


Дэбютны постар да фільма «Квір» Лукі Гуаданіна!

Першы трэйлер карціны плануецца да выхаду цягам наступнага тыдня.

#Квір

Ружовая Купіна

25 Oct, 11:30


Крытыкі па традыцыі ацанілі трыквел «Венама» даволі кепска: у фільма 38 % станоўчых рэцэнзій на Rotten tomatoes.

Аднак што яны разумеюць, гэтыя крытыкі? Гледачы кажуць, што ў стваральнікаў атрымаўся вясёлы попкорн-муві, які задавольвае, мабыць, не эстэтычныя, але адназначна эскапісцкія патрэбы. А што яшчэ трэба?
«Венам: Апошні танец» выйдзе ў Беларусі ўжо заўтра!

#бягомукіно

Ружовая Купіна

24 Oct, 19:09


Анджэліна Джолі ў новым трэйлеры да фільма «Марыя»!

Прэм'ера баёпіка пра оперную спявачку Марыю Калас адбудзецца 11 снежня на Netflix.

#Марыя

Ружовая Купіна

24 Oct, 18:02


Замест паўнавартаснага трэцяга сезона, серыял «Добрыя прадвесці» будзе завершаны 90-хвілінным спецэпізодам!

Такія змены звязаныя ў першую чаргу з абвінавачваннямі ў гвалце стваральніка шоу Ніла Геймана. Для завяршэння распрацоўкі сцэнара Amazon далучаць да праекта новага спецыяліста.

#ДобрыяПрадвесці

Ружовая Купіна

24 Oct, 05:20


Фільм «Драпежнік: Пустэча» выйдзе 7 лістапада 2025!

Рэжысёрам фільма выступіць Дэн Трахтэнберг, які зняў для гэтай серыі «Здабычу» два гады таму. Галоўную ролю ў стужцы выканае Эль Фанінг, а падзеі разгарнуцца ў далёкай будучыні.

#ДрапежнікПустэча

Ружовая Купіна

23 Oct, 14:41


Анімацыйны фільм «Трансформеры Адзін» выйшаў на лічбавых носьбітах!

Паводле водгукаў, атрымаўся займальны і небанальны мультфільм, які будзе цікавы і тым, хто знаёмы з сусветам аўтаботаў, і выпадковаму гледачу.

#ТрансформерыАдзін

Ружовая Купіна

23 Oct, 13:42


Новы тызер-трэйлер да другога сезона серыяла «Раздзяленне»!

Вяртаемся ў офіс 17 студзеня 2025!

#Раздзяленне

Ружовая Купіна

23 Oct, 08:42


Нікалас Холт на новым кадры фільма «Насферату» Роберта Эгерса!

#Насферату

Ружовая Купіна

23 Oct, 07:40


Том Холанд на вячэрнім шоу Джымі Фэлана пацвердзіў, што здымачны працэс фільма «Чалавек-Павук 4» распачнецца летам 2025!

#Marvel

Ружовая Купіна

23 Oct, 07:23


Здымачны працэс наступнага фільма Алехандра Гансалеса Іньярыту стартуе ўжо ў лістападзе!

У ім сыграюць Том Круз, Сандра Хюлер, Джэсі Племанс, Рыз Ахмед і Софі Уайлд.

#НовыФільмІньярыту

Ружовая Купіна

23 Oct, 07:08


Шматпакутны фільм «Блэйд» з Махершалай Алі страціў дату выхаду.

Прэм'ера карціны павінна была адбыцца ў лістападзе 2025, аднак карціну зноў перанеслі на нявызначаны тэрмін.

#Marvel

Ружовая Купіна

23 Oct, 06:06


Кампанію Оскару Айзэку і Кэры Маліган у другім сезоне серыяла «Сварка» складуць Кэйлі Спэні («Прысцыла», «Грамадзянская вайна») і Чарльз Мэлтан («Травень, снежань»)

#Сварка

Ружовая Купіна

22 Oct, 13:36


Эдрыян Броўдзі ў першым трэйлеры да фільма «Бруталіст»!

Рэжысёр карціны Брэдзі Корбет атрымаў на сёлетнім Венецыянскім кінафестывалі ўзнагароду за найлепшую рэжысуру. Прэм'ера — у снежні.

#Бруталіст

Ружовая Купіна

22 Oct, 05:12


Галоўную ролю ў новым фільме Крыстафера Нолана выканае Том Холанд!

Прэм'ера адбудзецца ў 2026.

#НовыФільмНолана

Ружовая Купіна

20 Oct, 06:24


Серыял «Дардэвіл: Перараджэнне» атрымаў канкрэтную дату выхаду — шоу выйдзе 4 сакавіка 2025!

#Marvel

Ружовая Купіна

18 Oct, 21:08


Лука Гуаданіна напіша і паставіць новую адаптацыю кнігі «Амерыканскі псіхапат»!

Вытворчасцю будзе займацца студыя Lionsgate.

#АмерыканскіПсіхапат

Ружовая Купіна

18 Oct, 14:08


Першы постар да фільма «Каратэ-Хлопчык: Легенды»!

Галоўныя ролі выканаюць Джэкі Чан, Бэн Вонг і Ральф Мачыа. Прэм'ера — 30 траўня 2025.

#КаратэХлопец

Ружовая Купіна

18 Oct, 13:43


Падзеі фільма «Дзюна: Месія» разгарнуцца праз 12 гадоў пасля завяршэння «Дзюны 2»!

Здымачны працэс трыквела распачнецца ў 2026.

#Дзюна

Ружовая Купіна

18 Oct, 12:29


Джош Бролін далучыўся да Глена Паўэла ў касце фільма «Чалавек, які бяжыць»!

Здымае карціну маэстра камедыі Эдгар Райт.

#ЧалавекЯкіБяжыць

Ружовая Купіна

18 Oct, 11:33


У распрацоўку запушчаны фільм «Чароўны прынц»!

Фільм прадэманструе зборны вобраз фільма з класічных казак. Зрэжысуе карціну Пол Кінг(«Падынгтан»).

#ЧароўныПрынц

Ружовая Купіна

18 Oct, 05:08


Новы трэйлер да серыяла «Дзюна: Прароцтва»!

Прэм'ера — праз месяц на HBO!

#ДзюнаПрароцтва

Ружовая Купіна

16 Oct, 07:33


Серыял «Павольныя коні» працягнуты на шосты сезон!

Між тым пяты сезон выйдзе ў 2025, яго здымачны працэс ужо завяршыўся.

#ПавольныяКоні

Ружовая Купіна

15 Oct, 17:55


Супермэн і Крыпта на новым кадры фільма «Супермэн» ад Джэймса Гана!

Прэм'ера — 11 ліпеня!

#DCU

Ружовая Купіна

15 Oct, 08:00


Здымачны працэс фільма «Галодныя гульні: Узыход жніва» распачнецца напачатку 2025.

Карціна раскажа пра Другую квартальную разню, на якой пераможцам стаў Хэймітч Абернэці. Прэм'ера — 20 лістапада 2026.

#ГалодныяГульні

Ружовая Купіна

15 Oct, 03:36


Праз касавы і не толькі правал фільм «Джокер: Вар'яцтва дваіх» выйдзе на лічбавых носьбітах усяго праз 25 дзён пасля кінатэатральнай прэм'еры — 29 кастрычніка.

#DC

Ружовая Купіна

13 Oct, 10:46


Здымачны працэс фільма «Хронікі Нарніі» Грэты Гервіг стартуе 31 студзеня 2025!

Каго хочаце бачыць у касце?

#ХронікіНарніі_Нэтфлікс

Ружовая Купіна

11 Oct, 08:32


Фрэнсіс Форд Копала абвесціў, што наступны ягоны фільм стане фінальным у рэжысёрскай кар'еры!

#выпадкі

Ружовая Купіна

10 Oct, 17:18


Першы погляд на анімацыйны фільм «Grand theft Гамлет»!

Праект прадставіць сабой нечаканую адаптацыю Шэкспірава «Гамлета». Зняты фільм цалкам у відэагульні GTA. Прэм'ера — у 2025 у кінатэатрах і стрымінгавай платформе Mubi.

#GTG

Ружовая Купіна

10 Oct, 06:06


Першыя кадры фільма «Птушка» Андрэа Арнольд!

Фільм раскажа гісторыю жыцця самотнага бацькі і ягонай дачкі. Галоўную ролю выканаў Бары Кеаган. Прэм'ера — 28 лістапада.

#Птушка