Вясна / Правы чалавека ў Беларусі @viasna96 Channel on Telegram

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96


Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (Belarusian)

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі - гэта тэлеграм-канал, які належыць Праваабарончаму цэнтру «Вясна». Канал прапануе актуальную і важную інфармацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Тут вы можаце знайсці навіны, аналітыку, інфармацыю аб правах грамадзян, а таксама падрыхтаваныя матэрыялы для тых, хто цікавіцца пытаннямі праваў чалавека.

Канал таксама прапануе магчымасць звярнуцца за кансультацыямі па пытаннях праваў чалавека на @viasna_bot. Кантактныя даныя для інфармацыйнай службы: @Viasnainfo. Для юрыдычнай дапамогі можна звярнуцца да @zvarot96. Прыйдзіце ў канал Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, каб быць у курсе аб актуальных падзеях у галіне правоў чалавека ў нашай краіне.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 14:36


Суполка пра дапамогу жывёлам «Помощь бездомным животным, Лунинец» прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лунінецкага раёну 13 лістапада.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Telegram-канал «BesLive», відэаролік «Коррупция на Софийке, Лепельке, Витебск погряз в коррупции», старонкі ў Instagram «bymapka» і «chernuho», старонка ў «Аднакласніках» «Объявления г. Лунинец», чат у Viber «Мозырь обстановка помощь Дороги BY», старонкі ў TikTok «Кастусь», «maks356878», «raisaom», «belsat tv».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 14:01


Беларусаў працягваюць актыўна судзіць за каментары пра Лукашэнку

За мінулыя два тыдні ў Беларусі судзілі 13 чалавек за каментары пра Лукашэнку. Звычайна іх трактуюць, як «абраза Лукашэнкі» і заводзяць крымінальныя справы паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Іншы дыфамацыны артыкул, па якім судзяць за выказванне пра палітыка — «паклёп на Лукашэнку» (арт. 367 КК). Па ім судзілі 10 чалавек.

За «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) таксама было судзілі 10 чалавек. За «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» судзілі мінімум 26 чалавек (арт. 130 КК).

🔹За два мінулыя тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу: за пратэсты судзяць 37 чалавек

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 13:10


На Аршаншчыне — пераслед чыгуначнікаў

Так, не выходзячы на ​​волю, ужо трэці раз быў асуджаны машыніст лакаматыўнага дэпо Юры Жук. Апошні раз яго асудзілі на «суткі» 13 лістапада, а да таго судзілі двойчы.

Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што быў затрыманы Валянцін Валянцінавіч Мартынаў — манцёр чыгуначных шляхоў. Яго абвінавачваюць па крымінальным «экстрэмісцкім» артыкуле, піша orsha.еu.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 12:40


У Пінску яшчэ трох чалавек будуць судзіць за пратэсты 2020-га году

Заўтра і паслязаўтра ў Пінску пройдуць новыя адзіночныя суды паводле арт. 342 КК:

▪️Невар Аляксандр (суд 19 лістапада, суддзя — Яўген Мельнік)
▪️Карасюк Уладзіслаў (суд 19 лістапада, суддзя — Ігар Клімовіч)
▪️Гальяш Дзмітрый (суд 20 лістапада, суддзя — Вольга Лубнік)

Пра аднаго з гэтых мужчын @viasna_brest вядома, што ён чакае суда пад вартай, у СІЗА.

У Пінску толькі сёлета пачалі судзіць за пратэсты 2020-га году па артыкуле 342 КК — ужо асудзілі 16 чалавек.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 11:31


Беларуса затрымалі з-за застаўкі тэлефона на спартыўным мерапрыемстве

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына падчас спартыўнага мерапрыемства адкрыў свой тэлефон і яго суседзі ўбачылі застаўку на ім.

Мужчыну затрымалі, як пішуць сілавікі, у ягоным тэлефоне знайшлі інфармацыю «не толькі на адміністрацыйную справу, але яшчэ і на крымінальную».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 11:11


У Ваўкавыску затрымалі Аляксандра Сезеня

Стала вядома, што ў Ваўкавыску яшчэ 13 лістапада быў затрыманы Аляксандр Сезень. У яго кватэры ў шмакватэрным доме, што па вуліцы Гарбатава, быў праведзены ператрус. Па некаторых звестках адбыўся таксама пазнейшы начны ператрус, калі сам Сезень, які мае значныя праблемы са здароўем, знаходзіўся ў шпіталі. Што яму збіраюцца інкрымінаваць — пакуль невядома.

Аляксандр неаднаразова затрымліваўся міліцыяй яшчэ да 2020 года, ён вёў цяжбу з рознымі дзяржаўнымі структурамі і пісаў скаргі.

Крыніца: Гарадзенская Праваабарона

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 10:05


📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 09:01


🔗56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу будуць судзіць за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"

Віцебчук у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

Іосіфа затрымалі напачатку траўня 2024 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе. Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. 

Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яго справу будуць разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Буруноў.

💌Месца ўтрымання Іосіфа: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
💻Напісаць анлайн

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 07:20


33-гадовая жыхарка Мазыра апублікавала ў TikTok «абразлівы ролік на адрас супрацоўніка мясцовай ДАІ» — яе затрымалі

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле іх, «дзяўчына проста вырашыла прыцягнуць увагу, запісаўшы на тэлефон свой адыход ад машыны ДАІ. Яна дадала да відэа арыгінальную гукавую дарожку, патлумачыўшы гэта тым, што "ўбачыла ролік у інтэрнэце з міліцыяй і вырашыла паўтарыць"».

Паведамляецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў праглядзелі ролікі дзяўчыны ў TikTok і «знайшлі там шмат цікавага, у тым ліку сувязі з экстрэмізмам». У выніку ёй вынеслі «некалькі адміністратыўных пакаранняў».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Nov, 06:30


⚖️За два мінулыя тыдні ў беларускіх судах разглядалі 91 палітычную крымінальную справу: за пратэсты судзяць 37 чалавек

У Беларусі з 4 па 16 лістапада разглядалі 91 палітычна матываваную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек. Мінімум 10 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.

У палітычных судах у згаданы перыяд прымалі ўдзел мінімум 64 суддзі. Найбольш распаўсюджаны крымінальны артыкул, па якім судзілі беларусаў — «народны» артыкул 342 КК. Па ім судзілі 37 чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 59 чалавек.

Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за апошнія два тыдні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116717

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

17 Nov, 15:00


Маштаб рэпрэсій уражвае — у адной толькі Рэчыцы з пачатку восені як мінімум 98 адміністрацыйна асуджаных

У рэгіёнах Беларусі фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Мінску. Так, самай рэпрэсіўнай вобласцю з'яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку. Толькі ў Рэчыцы былі асуджаныя не менш за 98 чалавек.

На другім месцы — Брэсцкая. Там адбыліся мінімум 278 судоў, большасць з якіх разглядалася ў Брэсце. Менавіта там судзяць тых, каго затрымліваюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Апроч гэтага, масава судзяць і жыхароў Баранавічаў — 56 выпадкаў.

Таксама людзей масава судзяць у Барысаве, Ваўкавыску, Глыбокім, Добрушы, Жлобіне, Лепелі, Мазыры, Наваполацку, Оршы, Пінску і іншых гарадах.

Агулам за апошнія два з паловай месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсій (затрыманні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г.д.).

🔹Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

17 Nov, 13:01


💌Беларусы Масквы адправілі віншаванне з Днём Народзінаў палітзняволеннай Марыне Золатавай

6 лістапада галоўнай рэдактарцы TUT.ВY споўнілася 47 гадоў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

17 Nov, 11:00


📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Апублікавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі

🔹Больш за месяц невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча

🔹Дыскрымінацыя ў сферы працы ў Беларусі: заканадаўчыя дэфекты і заганныя практыкі

🔹Алег Арлоў пра задушэнне свобод у Расіі, сваё вызваленне і палітзняволенага сябра Алеся Бяляцкага

🔹Выбары*2025. Аналітычная cправаздача аб утварэнні тэрытарыяльных выбарчых камісій

🔹За чатыры гады ў Беларусі знішчаны незалежны прафсаюзны рух: 17 актывістаў дагэтуль за кратамі

🔹Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі

🔹«Вызваленне палітвязня — гэта радасць, але вярнуцца да нармальнага жыцця бывае няпроста...» Асноўныя парады

🔹Назвалі пераможцаў літпрэміі імя Аляхновіча. Праваабаронца «Вясны» Алена Лапцёнак атрымала спецыяльную адзнаку

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

17 Nov, 09:00


🎊Дом творцаў аб'яўляе конкурс стыпендый для беларускіх творцаў!

Запрашаюцца творцы любых накірункаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або выехалі за мяжу не раней за пачатак 2024 года.
Галоўны крытэр удзелу — праект, які немагчыма рэалізаваць у сённяшняй Беларусі або няма магчымасці для яго рэалізацыі за мяжой.

🔹 Удзельнікам забяспечваецца:
• пражыванне, харчаванне, транспарт і суткавыя
• набыццё неабходных матэрыялаў (абмяркоўваецца індывідуальна)

📋 Форма заяўкі тут

Дэдлайн: 25.11.2024
Тэрміны ўдзелу: снежань 2024 — студзень 2025
Падрабязнасці: @domtvorcau

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

17 Nov, 07:00


💔4 гады і 2 месяцы за кратамі Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻
Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

16 Nov, 14:05


👩‍🏫Абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «абразе Лукашэнкі». Распавядаем, як у Беларусі пераследуюць выкладчыкаў

Паводле «Вясны», як мінімум 47 выкладчыкаў і настаўнікаў трапілі пад крымінальны палітычны пераслед у Беларусі.

Гэтых людзей судзяць як і па дыфамацыйных артыкулах, так і па такіх цяжкіх, як «здрада дзяржаве». Так, выкладчыку ваеннага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрыю Пазнякову прысудзілі вялікі тэрмін за «здраду дзяржаве». За «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» выкладчыку БДУ Максіму Знаку і магістарцы паліталогіі Таццяне Кузінай прызначылі па 10 гадоў пазбаўлення волі.

Былую настаўніцу беларускай мовы Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі па «справе Зельцэра» — у жодзінскай турме з 71-гадовай жанчыны здзекваліся супрацоўнікі ўстановы. Нядаўна стала вядома, што супраць пенсіянеркі распачалі новую крымінальную справу.

Спіс усіх выкладчыкаў, якія сталі фігурантамі крымінальных палітычных спраў у Беларусі, дасяжны па спасылцы

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

16 Nov, 12:15


❗️Палітвязня Сяргея Маўшука хочуць перавесці на турэмны рэжым

Нагадаем, палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». У красавіку 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. Вядома, што пазней ужо у калоніі Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Мужа і жонку неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Цяпер стала вядома, што 21 лістапада ў Оршы адбудзецца суд па замене Сяргею рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кахава.

💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
💌Месца ўтрымання Алены: ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

16 Nov, 11:01


84% беларусаў, што сутыкнуліся з катаваннямі з боку сілавікоў, зафіксавалі тое, што адбылося, для будучых разбораў

Пра гэта сведчыць справаздача «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне» прысвечаная таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года.

Нагадаем, Крымінальнае заканадаўства прадугледжвае магчымасць прыцягнуць да адказнасці без тэрміну даўніны за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — а менавіта так у асноўным павінны кваліфікавацца дзеянні вінаватых у катаваннях і актах жорсткасці ў сувязі з палітычнымі перакананнямі.

✍️Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце
@ViasnaDOC ці [email protected]

🔹Апублікавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 20:40


⚡️Па ўсёй Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў

Па інфармацыі праваабаронцаў, 14 лістапада супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне. Пад затрыманні трапілі таксама і сваякі палітвязняў. Па інфармацыі @dissidentBY, арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі.

Таксама @stranafund сёння паведамлялі, што затрыманні прайшлі ў Гродненскай вобласці, Баранавічах і Мінску.

🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці затрыманняў, калі ласка, напішыце праваабаронцам @Viasnainfo

📌Хуткі дапаможнік, ці Што рабіць пры ператрусе, затрыманні і допыце

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 14:42


📈Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі

Чарговыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, суправаджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі. Штодзённа ў дамы дзясяткаў людзей урываюцца ўзброеныя сілавікі. Людзей брутальна затрымліваюць, некаторых збіваюць і катуюць. Сітуацыя перад новымі выбарамі толькі пагаршаецца.

З верасня па сярэдзіну лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1 213 палітычных адміністрацыйных справаў, абсалютная большасць з якіх — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Масавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі, нават у маленькіх гарадах.

Праваабаронцы "Вясны" прааналізавалі, як у параўнанні з летнімі месяцамі павялічылася колькасць палітычных адміністрацыйных судоў за апошнія два з паловай месяцы. Распавядаем, як улады "зачышчаюць" краіну ад "экстрэмістаў" перад выбарамі-2025 👉https://spring96.org/be/news/116697

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 13:35


Паведамляецца аб масавых затрыманнях у Гродзенскай вобласці

Як піша тг-канал "Суды, задержания. Гродно и область", у затрыманні ўдзельнічаюць супрацоўнікі КДБ.

🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці затрыманняў, калі ласка, пішыце праваабаронцам @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 12:30


"Няма падстаў верыць". За тыдзень у падтрымку Лукашэнкі сабралі подпісаў у сем разоў больш, чым неабходна

Праз тыдзень з пачатку збору для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку ўжо сабрана больш за 700 тысяч подпісаў. Гэта ў 7 разоў больш, чым неабходна. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" каментуюць гэта.

"У нас няма падстаў верыць, што такая велізарная колькасць подпісаў (у сем разоў больш, чым неабходна) была сапраўды сабрана — нельга выключаць маніпуляцыі падчас падліку колькасці подпісаў і прызнання іх дакладнымі. Якая б там не была намаляваная колькасць, подпісы збіраліся шляхам адпрацаванай гадамі практыкі прымусу выбаршчыкаў, з прыцягненнем адміністрацыйнага рэсурсу і метадаў запалохвання"

Чытаць цалкам👉https://elections2025.spring96.org/be/news/116695

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 11:06


Футбаліста стаўпецкага "Кронана" будуць судзіць за пратэсты

У судзе Савецкага раёна Мінска 22 лістапада пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць грамадзяніна Беларусі Рана Сафіана Сахэля паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны удзел у дезяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Шаціла.

Рана Сафіан Сахэль мае 24 гады, у клубе грае нападнікам ад пачатку стварэння клуба — з 2020 года.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 11:02


🎧Збор на аўдыяверсію кнігі «Зэкамерон» палітвязня Максіма Знака

Аўдыявыдавецтва audiobooks.bу і Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» адкрылі збор на аўдыязапіс кнігі палітвязня, які ўжо больш за чатыры гады ўтрымліваецца за кратамі. Плануецца, сабраць 4500 еўра на запіс, мантаж і музычнае аздабленне. Аўдыязапіс будзе выкладзены на ўсіх буйных платформах у бясплатным доступе.

«Разам з творчым складам спектакля мы створым не проста аўдыякнігу, а сапраўдны аўдыяспектакль, галасамі выдатных беларускіх актораў і акторак з легендарнай тэатральнай трупы нацыянальнага Купалаўскага тэатра. Мы аб’ядналіся, каб даць магчымасць», — кажа каманда.

Падтрымаць збор 👉 gronka.org/#/causes/reckQ579ONRElSzYW

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 10:37


Справу Антона Матолькі накіравалі ў суд

Як паведаміў Reformby, пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд завочную крымінальную справу блогера Антона Матолькі.

Нагадаем, сёлета 22 ліпеня супраць Антона Матолькі распачалі спецвытворчасць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяй), ч. 2 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 і 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве).

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 10:09


❗️Былога палітвязня, які летась адбыў тэрмін па "справе Зельцара", зноў будуць судзіць

Першы раз Цімура Хайруліна затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. Тады яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 5 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе яму прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі. Па падліках праваабаронцаў, у кастрычніку 2023 года Цімур выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Цяпер стала вядома, што Хайруліна зноў будуць судзіць 26 лістапада. Гэтым разам яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Юлія Блізнюк. Пакуль невядома, ці знаходзіцца Цімур пад вартай.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Цімура — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 09:23


У ПВТ выбудоўваліся чэргі, каб пакінуць подпіс за Лукашэнку? Праваабаронца распавядае, пра што гэта сведчыць

З сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за "вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты". У дзяржСМІ з’яўляюцца рэпартажы аб выбарчых пікетах, але часцей за ўсё асвятляюцца зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі. 13 лістапада дзяржаўнае інфармагенства "БЕЛТА" апублікавала рэпартаж з выбарчага пікета на тэрыторыі ПВТ у Мінску. На фотаздымках паказалі, як днём праграмісты і праграмісткі выбудоўваюцца ў чэргі каля намётаў з лозунгам "НАДО!", каб пакінуць подпіс у падтрымку Лукашэнкі. Праваабаронца Алег Мацкевіч пракаментаваў сітуацыю.

"Вярхі не грэбуюць выкарыстоўваць на поўную моц адміністратыўны рэсурс.

З пункту гледжання празрыстасці выбарчага працэсу, раўнапраўя ўсіх яго ўдзельнікаў яго выкарыстанне падрывае прынцыпы справядлівых і сумленных выбараў і давер да іх вынікаў"


Чытаць цалкам 👉https://elections2025.spring96.org/be/news/116692

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 08:42


⚖️Сёння пачалі судзіць палітвязня, якога затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны

Павел Чуркін — жыхар Магілёва, якога ў 2021 годзе асудзілі да аднаго года калоніі за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Павел цалкам адбыў пакаранне і 24 траўня 2022 года выйшаў на волю.

Напачатку красавіка 2024 года стала вядома, што Паўла затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з ГУР МО Украіны. Нібыта ён здымаў размяшчэнне "Іскандэраў", каб потым перадаць кадры ВСУ. У якасці пацвярджэння, што Чуркін нібыта быў завербаваны, прапагандысты паказалі ролік, дзе ён на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.

Цяпер Паўла абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК), а таксама ў "падрыхтоўцы да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце" (ч. 1 арт. 361-3 КК).

Яго справу пачалі разглядаць ў Магілёўскім абласным судзе 14 лістапада. Працэс вядзе суддзя Павел Клімаў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 08:02


У Оршы за "экстрэмізм" судзілі маладую маці, якая вядзе тыкток-блог пра гарадское жыццё

Як паведаміў тг-канал "Витебск, я гуляю!", 13 лістапада імя Марыны Пруднікавай з'явілася ў раскладзе суда Аршанскага райна і Оршы. Суддзя Інна Кахова. Жанчыну судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Марына гадуе дваіх дзяцей.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 07:34


⚖️Сёння ў Магілёве пачынаецца суд над палітвязнем Аляксандрам Арановічам

Фігурант "справы Ціханоўскага" знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.

Ужо сёння, 14 лістапада, у судзе Ленінскага раёна Магілёва пачалі разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Працэс вядзе суддзя Вікторыя Палякова.

Аляксандру могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

14 Nov, 07:01


💔3 гады і 4 месяцы таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У мінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

13 Nov, 18:30


Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы аб атацы дрона на базу мінскага АМАПу

Фігурантамі расследавання сталі ўдзельнікі ініцыятывы «Супраціў» Павел Кулажэнка і былы вайсковец Віталь Пацехін. Абодва яны знаходзяцца за мяжой. Ім інкрымінавана 7 артыкулаў крымінальнага кодэкса.

Следствам накладзены арышт на маёмасць фігурантаў справы агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

13 Nov, 13:45


Спыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасцейшчыне «АКЦ Мост»

Пра гэта паведамляе @pozirkonline.

Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненне дзейнасці школы паведамілі ў групавых чатах, без тлумачэння прычынаў.

Паводле звестак «Позірку», офіс «АКЦ Мост» сёння быў апячатаны.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

08 Nov, 13:00


🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

Учора стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын.

Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

08 Nov, 10:00


📍З кастрычніка працуе абноўленная табліца фігурантаў палітычных крымінальных спраў Беларусі — у яе шырокі функцыянал

У табліцы ужо больш за 6100 прозвішчаў — гэта людзі, якія былі асуджаныя па палітычных матывах у Беларусі з 2020-га году. Сярод іх не толькі палітвязні, але і тыя, хто не мае гэтага статуса.

Вы можаце адсартаваць людзей па розных кластарах: від пакарання, прад'яўленыя абвінавачванні, суддзя, пракурор, месца зняволення і г.д..

Таксама ёсць падзел людзей па фільтрах — па роду дзейнасці (блогеры, IT-спецыялісты, лекары, вайскоўцы, студэнты, спартоўцы і г.д.) і па іншых пазнаках (затрыманыя пасля вяртання ў Беларусь, шматдзетныя бацькі, пенсійны ўзрост, вайна ва Украіне і г.д.).

Табліца абнаўляецца аўтаматычна па меры з'яўлення новай інфармацыі.

https://prisoners.spring96.org/be/list

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

08 Nov, 07:01


Уладальніка партала «s13» Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

6 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна прайшоў суд над уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу s13.ru Сяргеем Чабоцькам. Яго судзілі за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП). Рашэнне суда невядомае, паведамляе @Grodno_grab. Справу разглядала суддзя Наталля Горбач

25 кастрычніка мужчыну асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт парталу «s13» і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

07 Nov, 18:23


Фанаты варшаўскай «Легіі» на сваім матчы размясцілі банэр у падтрымку беларускага палітвязня

На сектары польскага футбольнага клубу з'явіўся банэр «Джым Трымайся».

Джым — палітзняволены фанат мінскага «Тарпеда», якому ў 2021 годзе прысудзілі 6 гадоў калоніі па артыкуле «масавыя беспарадкі». Такі тэрмін яму прызначыла суддзя Вольга Малашанка.

Фота: @nashaniva

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

07 Nov, 17:01


🇩🇰 Запрашаем на адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» ў Капенгагене!

На працягу лістапада ў сталіцы Даніі можна будзе наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя». Яна прысвечана пяці палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюка — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.

У суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё. Шчыра запрашаем!

🕟 9 лістапада, 11:00
📍 Israels Plads, 1361 Copenhagen
______________________________
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Вільні (Літва), Познані (Польшча) і Берліне (Германія).

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

07 Nov, 14:58


⚡️Памілаваны яшчэ 31 палітвязень

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Сярод іх 29 мужчын і 2 жанчыны. Паведамляецца, што трое маюць інваліднасць, 17 — хранічныя захворванні. 7 чалавек з ліку памілаваных — шматдзетныя бацькі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116654

Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

07 Nov, 13:01


❗️У Смаргоні і Слоніме «зачыстка» — затрымана каля 50 чалавек

У Смаргоні і раёне «зачыстка» закранула ня менш чатырох дзясяткаў чалавек. «Працуюць» таксама лідскія аператыўнікі. Нагоды для затрымання людзей самыя розныя: удзел у мірных акцыях яшчэ ў 2020 годзе, падпіскі на «экстрэмісцкія» сайты і тэлеграм-каналы, пастаўленыя подпісы ў 2020 годзе за кандыдатаў на выбарах, дапамога сем'ям палітвязняў, атрыманне дапамогі ад ініцыятыў. Затрымліваюць і тых, хто пастаянна жыве ў горадзе і тых, хто вяртаецца з-за мяжы.

Супраць некаторых распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 361 КК (Заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы).

У Слоніме было затрымана не менш дзесяці чалавек, у тым ліку вядомых людзей, некаторым ужо прысуджаны адміністрацыйны арышт на 15 сутак. Некаторым пагражаюць крымінальнымі справамі.

Крыніца: Гарадзенская Праваабарона

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

07 Nov, 09:01


У Еўрасаюзе адрэагавалі на смерць беларускага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра

Афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях Петэр Стана выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Шлетгаўэра. Ён адзначыў, што Шлетгаўэр cтаў сёмым палітычным зняволеным, які памёр у Беларусі.

«Ён толькі што стаў бацькам, гэта сумна і паказвае бесчалавечную прыроду рэпрэсій Лукашэнкі».

Стана таксама заклікаў да неадкладнага вызвалення 1300 палітвязняў у Беларусі, якія «ўтрымліваюцца рэжымам у жахлівых умовах».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

07 Nov, 07:01


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Євген Карась✙», «Гродно и область: полезные новости», «Hrodna 11:27», «Šufliadka» з лагатыпам, «Haradzienski harmidar» з лагатыпам;
📍Instagram старонка «talk_mara»;
📍YouTube-каналы «Беларуская мечта», «Быць Беларусам»;
📍Старонкі ў TikTok «АДРЮХА2», «Макс», «Вольны беларус», «Władisław Andreew», «страник», «andrei_gaponik», «javier.from.belar», «zekme.bу», «tokbelarus», «phoenix_inform», «user5395510724747», «mediazona_by», «breezejo», «barbara_ronde», «madmax8117», «.278708», «extremist2180_2.0», «bel.rada.visiоn», «romanchuk_s», «belarus_mara», «lessprit», «umounyja», «vetvi.vlasti», «racyjabelarus», «zmahar6», «sapraudny_bielarus», «ekstrim_bel_tv», «narco_cartel.rf», «byaroza_media», «osuzhdaem», «volfanchik».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 15:45


📍У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек

Па стане на 6 лістапада 2024 года за «здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) ў Беларусі асудзілі мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын. Гэта лічба імкліва расце, бо дзевяць месяцаў таму яна была амаль удвая меньшая.

Да вялікіх тэрмінаў па гэтым артыкуле судзілі незалежных журналістаў, вайскоўцаў, фігурантаў справы «Рабочага руху», святара, музыку, студэнта, медыяменеджара, палітыкаў, бізнесмена, айцішніка, культурніцкага менеджара, аналітыка, былых сілавікаў. Гэта непоўны пералік, бо пад яго пераслед трапляюць звычайныя людзі і сем'і.

«Вясна» распавядае, каго ў Беларусі асудзілі па «здрадніцкім» артыкуле і каму з іх прызначылі максімальны турэмны тэрмін.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116651

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 15:15


У «экстрэмісцкі» спіс дадалі лагатып Telegram-каналу «Šufliadka» — літару «Š» з беларускага лацінскага алфавіту Мінінфарм назваў «польскай»

Сёння Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іншых, у яго дадалі Telegram-канал «Šufliadka» — адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 4 лістапада. Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып каналу — «графічная выява белага колеру на чорным фоне ў выглядзе шуфлядкі, верхняя вечка якой намаляваная ў форме, падобнай з літарай "Š" з польскага алфавіту.

Адзначым, што ў польскім алфавіце няма літары «Š» — яна ёсць у шэрагу славянскіх моў, у тым ліку ў лацінскім варыянце беларускага алфавіту. Да нядаўняга часу, лацінскі варыянт транслітэрацыі з літарай «Š» сустракаўся ў грамадскіх месцах па ўсёй Беларусі.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 14:45


❗️12 праваабарончых арганізацый заклікалі дзяржавы падтрымаць зварот у Гаагу аб просьбе расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Дванаццаць найбуйнейшых праваабарончых арганізацый выступілі з адкрытым лістом аб падтрымцы перадачы Літвой у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда сітуацыі, звязанай са злачынствамі супраць чалавечнасці, здзейсненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў адпаведнасці з мандатамі пададуць доказы ды інфармацыю, сабраную ў падтрымку папярэдняга расследавання, у Офіс Пракурора МКС і дзяржавам-удзельніцам МКС, а таксама пацвярджаюць сваю гатоўнасць аказваць падтрымку ў дачыненні да падобных расследаванняў.

Яны заклікаюць дзяржавы праводзіць нацыянальныя расследаванні і пераследы згодна з прынцыпамі ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116649

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 14:15


💔Дайджэст вызваленых: не менш за 15 чалавек выйшлі на волю па заканчэнні тэрмінаў у кастрычніку, адна з іх — жанчына

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1293 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Па даных «Вясны», у кастрычніку на волю выйшлі мінімум 17 чалавек: 15 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі адна жанчына, яшчэ два палітзняволеныя былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА.

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116648

🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 13:47


У Лідзе спыніў працу вядомы ў горадзе рэстаран «Vashi Guli» — яго ўладальніка двойчы затрымлівалі за «экстрэмізм»

Пра закрыццё ўстановы з радасцю паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Гэтым летам уладальніка ўстановы як мінімум двойчы затрымлівалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што закрыццё рэстарану звязанае з гэтым фактам.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 13:15


«Нецвярозы кіроўца, экстрэмізм і ашуканцы» — у 15-тысячным Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» зноў на першым месцы сярод усіх «правапарушэнняў» у раёне за тыдзень

Мясцовая раёнка са спасылкай на РАУС адсправаздачылася аб колькасці правапарушэнняў у Астравецкім раёне з 28 кастрычніка па 4 лістапада.

Так, на першым месцы «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы» — зафіксавана 3 падобныя выпадкі. Другое месца падзялілі ДТЗ і сямейныя скандалы — за тыдзень было выяўлена па 2 такіх выпадкі. Таксама ў раёне скралі ровар, затрыманы нецвярозы кіроўца і зафіксаваны званок махляроў жанчыне ў Telegram.

Адзначым, што мясцовая раёнка рэгулярна справаздачыцца аб самых распаўсюджаных парушэннях у раёне за тыдзень — і амаль заўседы «распаўсюд экстрэмізму» сярод лідараў гэтага антырэйтынгу. Напачатку верасня ў райвыканкаме нават праводзілі спецыяльную нараду — сярод іншага, абмяркоўвалі вялікую колькасць «распаўсюду экстрэмізму» ў раёне.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 12:01


За «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» пачалі судзіць палітзняволенага фатографа

Арцёму Зянькову з Мінска 40 гадоў. Вядома, што ён займаецца фатаграфіяй і мае фірму, якая дае ў арэнду фотаабсталяванне. У мужчыны ёсць жонка і непаўналетняе дзіця, піша «Наша Ніва».

Зянькова пачалі судзіць сёння, 6 лістапада, у Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК). Звычайна па такіх артыкулах судзяць за данаты. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Судовы працэс узначальвае суддзя Жанна Брысіна.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Арцёма — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

06 Nov, 11:15


У Лепелі супрацоўніка «Белтэлекама» судзілі за «экстрэмізм» на родным прадпрыемстве

Прынамсі, так вынікае з раскладу суда Лепельскага раёна, піша @vitebsk_info.

Электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Юрыя Паршко абвінавачвалі па двух адміністрацыйных артыкулах — «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаваным пікетаванні».Судовы працэс узначальваў суддзя Міхаіл Юрчанка.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 12:50


🤯Мінчука асудзілі да прымусовага лячэння за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях»

У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Аллахвярдзіева.

Мінчука судзілі як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў – яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Як стала вядома з «Спіса экстрэмістаў», Аскеру прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Рашэнне вынесла Святлана Чарапанава.

Згодна з сацыяльнымі сеткамі хлопца, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116622

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 12:20


📝Сітуацыя перад выбарамі*2025. Першая справаздача кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

📍Правядзенне свабоднай і адкрытай выбарчай кампаніі немагчымае ў сітуацыі палітычнага тэрору: спіс палітычных зняволеных штотыдзень папаўняецца і ў ім стабільна больш за 1300 чалавек.

📍Інфармацыйная прастора цалкам зачышчаная; практычна ўсе незалежныя СМІ выціснутыя з краіны, а распаўсюд іх матэрыялаў з-за мяжы значна ўскладнены палітычна матываваным злоўжываннем антыэкстрэмісцкім заканадаўствам. «Дзяржаўная ідэалогія» абслугоўвае культ аўтарытарнага кіравання А. Лукашэнкі.

📍Незалежнае грамадзянскае назіранне за выбарамі ўнутры краіны адсутнічае; з міжнародных назіральнікаў на гэты момант запрошаныя толькі палітычна ангажаваныя.

📍У такіх умовах ужо можна канстатаваць немагчымасць для грамадзян рэалізаваць свае выбарчыя правы свабодна.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/116621

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 11:30


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 чалавекі — цяпер у ім 4618 прозвішчаў

1 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаную праваабаронцу Алену Маслюкову, маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук Ірыну Такарчук, а таксама палітычных дзеячоў Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 11:05


❗️За 4 гады больш за 1200 чалавек асудзілі за «паклёп» і «абразу» Лукашэнкі

Цэнтрвыбаркам Беларусі 29 кастрычніка прыняў рашэнне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на сёмых прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым, не спыняецца пераслед за палітычную актыўнасць на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе.

Так, не спыняюцца затрыманні і суды ў крымінальным парадку за выказванні пра Лукашэнку. Адзначым, што праваабаронцы ўжо даўно выступаюць за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў, бо гэта супярэчыць самой сутнасці права на выказванне меркавання.

«Вясна» распавядае, колькі людзей асудзілі з 2020 года за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (арт. 367 КК), а таксама пра самыя абсурдныя прычыны пераследу паводле гэтых артыкулаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116619

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 10:35


21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі

Стала вядома, што 14 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага курсанта МУС Іллю Нарышкіна. Таксама ён мусіць выплаціць 600 базавых велічынь штрафу (24 тысячы рублёў).

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы, ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Ілля родам са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Ягоны бацька — украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116618

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 10:01


У Лунінцы сяброў дзяцінства пазбавілі волі за «здзек з дзяржсімвалаў»

У судзе Лунінецкага раёна 28 і 31 кастрычніка разглядалі крымінальную справу супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржсімвалаў). Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.

Суддзя Святлана Братанава прызнала хлопцаў вінаватымі і прызначыла кожнаму шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Працэс праходзіў у выязным судовым пасяджэнні ў прысутнасці студэнтаў політэхнічнага і аграрнага каледжаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116617

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 09:17


Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны «Солигорск Чат»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 29 кастрычніка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Чарашнёў Аляксей, Магронаў Уладзімір, Цімчанка Яўген.

На дадзены момант у гэтым чаце 41 удзельнік і там публікуецца рэклама махляроў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 09:09


❗️КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў

Адпаведны дакумент на сайце МУС папоўніла ініцыятыва «Ордэн» — туды, паводле КДБ, уваходзяць «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи». Рашэнне было прынятае 29 кастрычніка.

Паводле ведамства, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дыяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амялян, Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух.

Нагадаем, на мінулым тыдні супрацоўнікі КДБ прыходзілі да людзей у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 08:31


⁉️Ператрус: што важна ведаць

Нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.

• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640

📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected]

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 08:01


❗️Сталі вядомы падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Праваабаронцам стала вядома, што ў межах зачысткі 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе. Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы.

🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай крымінальнай справы ці інфармацыя пра затрыманні, калі ласка, паведамляйце «Вясне» — @Viasnainfo. Дзеля вашай бяспекі, вы можаце перадаць інфармацыю праз сяброў, што жывуць за мяжой.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 07:30


Гродненца судзяць за ўдзел у пратэстах і каментары

У Гродзенскім абласным судзе 4 лістапада распачаўся суд над Дзмітрыем Колабавым.

Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў зняволення.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Козел.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

04 Nov, 07:00


😡Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Фігурант "справы Ціханоўскага" Аляксандр Арановіч знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.

Ужо 14 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пачнуць разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Палякова.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116612

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

03 Nov, 14:06


🔗Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай Жанны Дашкевіч

55-гадовая Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. У яе двое дарослых дзяцей — дачка і сын — і не менш за трое ўнукаў. Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы.

Палітзняволеную затрымалі 10 кастрычніка 2023 года. Жанчыну пачалі судзіць 30 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце). Верагодна, 7 чэрвеня суддзя Сяргей Васілеўскі вынес ёй прысуд, але які — невядома.

Вярхоўны суд 19 лістапада разгледзіць апеляцыйную скаргу Жанны. Рашэнне прыме судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Чаравача.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

03 Nov, 11:30


📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

🔹На беларускай мове апублікаваны Даклад пра перамяшчэнне дзяцей з Украіны. Публікуем яго высновы

🔹Павел Сапелка: «Сярод 1300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з ранейшых выбараў, усе ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада»

🔹Інстытут адвакатуры ў Беларусі дэградуе на працягу чатырох гадоў: факты, прычыны, ацэнкі

🔹«У Беларусі склалася рэпутацыя асноўнага парушальніка правоў чалавека». Анаіс Марэн выступіла з апошнім дакладам у ААН

🔹Дзмітрый Канеўскі: «Прэсінг у дачыненні да сябе ў калоніі я адчуваў штодня»

🔹На гэтым тыдні ў судах Беларусі разглядалі 48 палітычна матываваных крымінальных справаў: 13 чалавек судзяць за «абразу» Лукашэнкі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

03 Nov, 09:05


❗️Палітзняволеную Ганну Стражэвіч будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў

58-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе распачата за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК), "абразу міліцыянта" (арт. 369 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Працэс над палітзняволенай распачнецца 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Паляшчук.

Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням. Меркавана, судзіць яе будуць у тым ліку за салідарнасць з імі.

Пенсіянерка, якая пісала лісты. Расказваем пра палітзняволеную

💌Адрас утрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ганна Уладзіміраўна Стражэвіч

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

02 Nov, 14:45


⁉️Што рабіць, калі вас выклікалі на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе?

Пасля 2020-га году вялікая колькасць беларусаў сутыкаецца з выклікамі да сілавікоў ў якасці сведкі па палітычна матываваных крымінальных справах.

🔹Які працэс выкліку сведкі?
🔹Якія ў яго ёсць правы і абавязкі?
🔹Як павінен праходзіць працэс допыту і што рабіць, калі следчы парушае вашыя правы?

Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім «Вясна» падрыхтавала памятку для сведкі па крымінальнай справе, якога выклікаюць на допыт.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/103290

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

02 Nov, 12:45


Сталі вядомы лічбы палітычнага пераследу на Гарадзеншчыне — яны ўражваюць

«Гарадзенская праваабарона» прааналізавала афіцыйны дакумент ад пракуратуры і СК «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму».

🔹За першае паўгоддзе 2024 года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 1004 адміністрацыйныя правапарушэньні па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), прыцягнута да адказнасці па згаданым артыкуле 912 грамадзян.

🔹З 9 жніўня 2020 па 30 чэрвеня 2024 на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 2 448 злачынствы, звязаных з «экстрэмісцкай дзейнасцю» (2020 год — 268, 2021 год — 696, 2022 год — 771, 2023 год — 471). У першым паўгоддзі 2024 года на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 242 злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

🔹У першым паўгоддзі 2024 году спынена 1049 фактаў распаўсюду ў сетцы «Інтэрнэт» інфармацыі «экстрэмісцкага зместу», з прыцягненнем вінаватых асоб да адказнасці.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

02 Nov, 11:30


⚖️На гэтым тыдні ў судах Беларусі разглядалі 48 палітычна матываваных крымінальных справаў: 13 чалавек судзяць за «абразу» Лукашэнкі

Па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні адбылося мінімум 48 судовых працэсаў паводле крымінальных палітычных справаў, падчас якіх судзілі 66 чалавек.

Мінімум 12 судоў праходзілі ў закрытым рэжыме. Апроч гэтага, было разгледжана 24 апеляцыі на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах прымала ўдзел як мінімум 39 суддзяў.

«Вясна» распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 28 кастрычніка па першага лістапада 2024 году.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116611

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

02 Nov, 10:01


🗣Звяртайцеся, калі трэба падтрымка — «Вясна», BYSOL і BY_help сваякам вязняў

Учора стала вядома пра смерць 22-гадовага палітзняволенага грамадзяніна РФ Дзмітрыя Шлетгаўэра. Ён прабыў у калоніі менш за месяц, дакладная прычына смерці хлопца невядомая.

За кратамі беларускія вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы.

«Вясна», BYSOL і BY_help звяртаюцца да сваякоў вязняў — не маўчыце, калі ваш родны ў цяжкім стане за кратамі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы — не саромцеся звяртацца па дапамогу.

«Вясна» — @ViasnaSOS, @Viasnainfo | BYSOL — @help_bysol | BY_help — @eolonir

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

02 Nov, 07:00


🕯22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр стаў сёмым палітвязнем, які загінуў за кратамі ў Беларусі

Першы вядомы выпадак — смерць актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі. 7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі памёр палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Летам таго ж году ў рэанімацыі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме.

У ноч на 9 студзеня ў «Віцьбе» ад пнеўманіі памёр палітвязень Вадзім Храсько. У лютым памёр палітвязень Ігар Леднік — ён меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, аднак яму прызначылі 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

Вядома яшчэ мінімум пра 3 смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум 3 чалавекі.

🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 17:12


💔Падчас суда ў Дзмітрыя Шлетгаўэра нарадзілася дзіця

Па інфармацыі «Вясны», Дзмітрыю прызначалі 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Напачатку восені яго накіравалі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15. Праз некаторы час пасля этапу яго знайшлі памерлым, але дакладная прычына смерці невядомая.

Дзмітрый Шлетгаўэр стаў сёмым палітвязнем, які загінуў за кратамі ў Беларусі. Хлопец меў грамадзянства РФ.

📍У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 16:54


‼️У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.

З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю было 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116609

🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім хлопца

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 14:45


Закрыты Viber-чат жыллёвага каапэратыву ў Рэчыцы прызналі «экстрэмісцкім»

Гаворка пра закрытую суполку «ЖСПК №44 г. Речица», якая была прызнаная «экстрэмісцкай» рашэннем суда Рэчыцкага раёну 29 кастрычніка.

Таксама спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі Telegram-каналы і чаты «Розвідка Ноєм», «✙Медвежатко✙|🍉», «Сосновая, Курган Славы», старонкі ў «Х» «Shamele$$», «жаунер БНР», «AG страхар бляхар муляр-беларус, чорны сам, белы вус», старонка ва «Укантакце» «Шаркаўшчына | Твой горад», акаўнт у TikTok «dddarssa».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 14:30


Эколага з Мядзеля судзяць за «неаднаразовае пікетаванне» і «дыскрэдытацыю Беларусі»

У судзе Мядзельскага раёна 4 кастрычніка распачаўся суд над 48-гадовым эколагам Станіславам Таспаевым. Яго абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 КК).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко. У 2021 годзе Станіслаў ужо быў асуджны да «хатняй хіміі» па палітычных матывах. Вядома, што ў траўні яго судзілі за «несанкцыянаваная пікетаванне».

У сацсетках Таспаеў расказваў пра Мядзельшчыну, а ў 2014-м даў вялікае інтэрв'ю Анлайнеру, правёўшы журналістаў сцежкамі горада і ваколіцаў. Таксама Станіслаў быў раённым каардынатарам праекта «IT-краіна», які фінансавала ІТ-кампанія «Белхард».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116606

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 13:50


Паведамляецца пра затрыманні на масласырзаводзе ў Хойніках

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымалі каля 20 чалавек. Прычына і падрабязнасці затрыманняў высвятляюцца.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 13:30


Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі»

Сяргею Ціханаву 32 гады. Родам ён з горада Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Пасля школы адслужыў у арміі ды скончыў прафесійна-тэхнічны ліцэй №3 па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці». Усё жыццё працаваў на будоўлі.

Вядома, што Сяргей быў фанатам магілёўскага клуба «Днепр», піша «Наша Ніва».

Суд над Сяргеем пачнецца 29 кастрычніка ў Магілёўскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «удзел у тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 290-5 КК) і «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Судзіць магілёўца будзе старшыня Магілёўскага гарадскога суда Ігар Прошка.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 12:30


Сёння ў Мінску пачалі судзіць затрыманага на мяжы з Літвой беларуса

Напрыканцы траўня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне двух беларусаў на беларуска-літоўскай мяжы: адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам. Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.

64-гадовы Аляксандр Судніковіч на «пакаяльным відэа» казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Суд над ім распачаўся 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Яўген Хаткевіч.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 12:01


Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Вольгі Вялічкі

29 кастрычніка Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу гарадзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Вялічкі і пакінуў ранейшы прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу — без задавальнення, піша «Гарадзенская праваабарона».

Гродзенскі абласны суд 2 жніўня ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродне Вольгі Вялічкі. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй 9 гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 11:30


Музыку Сяргея Горлава судзяць паводле чатырох палітычных артыкулах

У Мінскім гарадскім судзе 1 лістапада пачалі судзіць 45-гадовага Сяргея Горлава. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130), «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

Верагодна, справа тычыцца каментароў. Сяргею пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.

Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Як піша «Наша Ніва», хобі Сяргея — музыка. У нулявых ён граў у гурце «Лясное радыё». Удзельнічаў яшчэ ў некалькіх праектах, перакладаў на беларускую мову іншамоўныя песні.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 11:05


📍Падрабязнасці затрыманняў у апошнія дні

Праваабаронцам вядома, што затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі. Яны выглядаюць, як спланаваная акцыя запалохвання перад выбарамі. Сілавікі прыходзяць у асноўным да тых, хто раней затрымліваўся па пратэсных адміністрацыйных артыкулах. Вядома пра выпадкі жорсткіх затрыманняў, з неабгрунтаваным прымяненнем сілы. Як мы пісалі раней, перад затрыманнямі ў некаторых людзей адключаюць мабільную сувязь праз аператара.

Ёсць інфармацыя пра затрыманні людзей, якія вярнуліся з-за мяжы.

🙏Памятайце пра правілы бяспекі, асабліва па вяртанні ў Беларусь. Не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам і ўдзельніцам пратэстаў. Таксама ўважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць «экстрэмісцкіх» старонак.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 10:14


❗️Экс-дырэктара шклозавода «Нёман» асудзілі да 12 гадоў калоніі

Справу Ігара Бацяна разглядалі ў Гродзенскім абласным судзе амаль два з паловай месяцы. Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» паводле ч. 1 арт. 356 КК. Суддзя Руслан Гурын у кастрычніку прызначыў Ігару 12 гадоў пазбаўлення волі.

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Пасля вызвалення з пасады ён сышоў у кіраўніцтвадзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, а пасля апынуўся ў цені. Потым стала вядома, што Бацян знаходзіцца ў СІЗА, прычым артыкул — палітычны, хоць мужчына не быў заўважаны ніякім праявамі апазіцыйнасці ці ўдзелу ў дэмакратычным руху.

У 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў. 16 жніўня, у дзень найбольш масавых у гісторыі сучаснай Беларусі пратэстаў, ягоны тэлеграм-акаўнт уступіў у вялікую суполку ябацек «За Беларусь!», але нічога не пісаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116600

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 09:46


У Беразіно ў сярэдзіне кастрычніка адбыліся ператрусы

Сярод іншага, вядома, што сілавікі наведалі хату былога добраахвотніка палка «Пагоня» Паўла Мігаля. Таксама ператрус адбыўся ў кватэры і ягоных бацькоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, распачатая крымінальная справа аб канфіскацыі маёмасці.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 09:07


У Маладзечанскім раёне міліцыянты ходзяць па людзях, якіх затрымлівалі пасля выбараў 2020-га году

Паводле папярэдняй інфармацыі, участковыя маюць спісы такіх людзей і па чарзе наведваюць іх па месцы жыхарства.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

01 Nov, 07:45


Трое вядучых акцёраў звольненыя з РТБД пасля затрымання

Па інфармацыі, якую «Наша Ніва» атрымала з некалькіх крыніц з тэатральнага кола, акцёраў РТБД, якіх раней затрымлівалі на суткі, звольнілі з тэатра. Яшчэ ў абед 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» віселі партфоліа акцёраў Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня, але цяпер іх адтуль прыбралі.

На гэтым трыа трымалася значная частка самых касавых, папулярных у гледачоў спектакляў, таму ў тэатры працягваюцца вымушаныя замены ў рэпертуары. Замяніць акцёраў папросту няма кім.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

27 Oct, 09:07


📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹"Пачалі пагражаць новай крыміналкай": Аляксей Раманаў пра пераслед пасля калоніі і рашэнне з'ехаць

🔹У Беларусі — Дзень бацькі: пяць гісторый пра шматдзетных бацькоў-палітвязняў

🔹"Лепей у Беларусь не вяртацца": гісторыя айцішніка, які ледзь не наехаў на амапаўца аўтамабілем

🔹"Канвеер па замене абмежавання волі на пазбаўленне запрацаваў на ўсю моц": юрыст "Вясны" пра ціск на былых палітвязняў

🔹Трывожная сітуацыя з пераследам праваабаронцаў застаецца ў многіх постсавецкіх краінах

🔹Не меней за 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі па палітычных матывах

🔹Чацвёра шатландскіх парламентарыяў сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі

🔹"Чатыры гады прайшло, а той "Партызанскі марш" не забыць і дагэтуль": гісторыя мінскага кіроўцы

🔹На гэтым тыдні паводле крымінальных палітычных справаў судзілі 66 чалавек, палову з якіх — за ўдзел у пратэстах 2020 года

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

26 Oct, 09:10


💔1500 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Марфа Рабкова. Падтрымайце яе!

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней яе абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Ужо больш як паўтара года праваабаронца ўтрымліваецца ў калоніі.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

26 Oct, 08:06


"Я заўважыў, як мае пальцы сталі сінія ад сцяжак, якімі счаплялі рукі"

Гісторыя мінскага кіроўцы Алеся, які ўдзельнічаў у "Партызанскім маршы", пасля чаго вымушана з'ехаў з Беларусі ад пераследу.

"Затым на рукі начапілі сцяжкі і ў позе "ластаўкі" адвялі ў аўтобус, дзе кінулі на падлогу. Пад раздачу патрапіў таксама і бацька. Затым, каля дзвюх гадзін супрацоўнікі ездзілі па горадзе на аўтобусе, затрымліваючы людзей, а ў салоне не хапала паветра, некаторыя гублялі прытомнасць"

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116558

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 16:20


"Белыя крылы Барановичи" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

25 кастрычніка МУС унёс у "спіс экстрэмісцкіх фармаванняў" тэлеграм-канал і -чат "Белыя крылы Барановичи". Датычнай называецца 29-гадовая Вольга Нікалаева.

У Беларусі па рашэннях МУС і КДБ агулам прызнаныя 243 "экстрэмісцкія фармаванні".

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 14:48


На гэтым тыдні паводле крымінальных палітычных справаў судзілі 66 чалавек, палову з якіх — за ўдзел у пратэстах 2020 года

23 кастрычніка анансавалі дату сёмых прэзідэнцкіх выбараў, а тым часам па ўсёй Беларусі актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе. Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікучы іх як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп ці абраза" Лукашэнкі, "абраза прадстаўніка ўлады". Так, па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні мінімум 66 чалавек судзілі паводле крымінальных палітычных справаў. З 54 працэсаў мінімум 11 праходзілі ў закрытым рэжыме."Вясна" распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 21 па 25-га кастрычніка.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116560

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 14:35


У Брэсце затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што "перакрыў вуліцу лаўкай" і "разбіраў брукаванку і кідаў у супрацоўнікаў міліцыі". Яму пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Мужчыну затрымлівалі як мінімум 5 сілавікоў у поўнай амуніцыі.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 14:19


Заява пра пачатак экспертнай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі* у Беларусі 26 студзеня 2025 года

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.

Тысячы грамадзян, што ўзялі актыўны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў якасці чальцоў ініцыятыўных груп, валанцёраў, назіральнікаў, актывістаў, пераследаваліся ў адміністрацыйным або крымінальным парадку. Тысячы асуджаных паводле палітычных матываў грамадзян пазбаўленыя выбарчых правоў. Не менш за 300 000 выбаршчыкаў вымушаныя былі пакінуць краіну праз атмасферу страху ці пагрозу палітычна матываванага пераследу.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116549

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 12:56


Мінімум 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі па палітычных матывах

28 чэрвеня 2024 года з беларускіх месцаў няволі па абмене як палонных вызвалілі пяць палітзняволеных грамадзян Украіны. Пры гэтым у месцах няволі Беларусі застаюцца яшчэ мінімум 12 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці", "шпіянажы" і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах. "Вясна" распавядае гісторыі палітзняволеных украінцаў, якія цяпер утрымліваюцца ў беларускіх месцах няволі.

Агентурная дзейнасць, абраза Лукашэнкі, шпіянаж.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116551

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 12:32


Сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара за татуіроўку ACAB

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што раней быў у складзе групоўкі футбольных заўзятараў "Дынама Мінск".

Мужчына раней быў судзімы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, за ўгон аўтамабіля і за крадзеж. Ён на камеру абяцае цягам месяца звесці татуіроўку і "выправіцца". У апісанні пад відэа паведамляецца, што яго чакаюць 15 сутак арышту.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 08:50


Мінчука судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м годзе

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння ідзе працэс над Мікалаем Ражко. Негледзячы на тое, што пры затрыманні ў "пакаяльным відэа" гаварылася, што яго затрымалі за каментары і рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога", мужчыну абвінавачваюць толькі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Яму ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Справу разглядае Таццяна Пірожнікава.

Інфармацыя пра затрыманне Мікалая з'явілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў 18 жніўня. На відэа сілавікоў Мікалай казаў, што выходзіў на пратэсты летам 2020-га года, пісаў каментары ў чатах, але "ўжо нават не памятае, якія", а таксама, што рэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога". У відэа паказалі фота Мікалая на акцыі пратэсту ў Мінску, а таксама скрыншоты каментароў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 08:33


🤡Прызналі "экстрэмісцкімі" некалькі тг-каналаў і ботаў ініцыятываў, якія дапамагалі затрыманым беларусам

Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Туды трапілі тг-чаты "Координация помощи в Жодино" і "АВТО 97%"; тг-канал "Списки Задержанных (РУВД+Суды+Жодино+Окрестина)", які летась прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а таксама "Probono - контакт-центр помощи пострадавшим"; тг-боты "Spiski.net" і "Тут помогут (Беларусь)". Гэтыя ініцыятывы пасля пратэстаў у 2020-м аказвалі дапамогу затрыманым і іх сваякам.

Таксама ў спіс дадалі тг-каналы "Сначала женщины, потом женщины", "Коленька Лукашенко", "Потрясающая Русофобия", "225 ОШБ", "Новости Беларусь Минск"; Youtube-канал "ПанГУСь"; старонкі "Укантакце" "Быць belarusam" і "Новости Беларусь"; старонка ў Facebook "Alaxandar Zalivayka"; старонкі ў Instagram "gus_prabelarust", "rozochka_97" і "newbelarusinlt"; старонкі ў Tiktok "mihan164" і "chinovniktiktok", старонка ў "Аднакласніках" "Горки. Жыве Беларусь".

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

25 Oct, 06:28


❗️У Брэсце за "здраду дзяржаве" судзяць мужа і жонку з Баранавіч

У Брэсцкім абласным судзе 24 кастрычніка распачаўся суд над мужам і жонкай з Баранавіч — Уладзіславам і Таццянай Кашчэевымі. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Дзмітрый Карасінскі. Уладзіславу і Таццяне пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Верагодна, іх утрымліваюць пад вартай, бо апошняя іх актыўнаўсць у сацсетках была ў 2023 годзе. 

Як паведамілі "Вясне" ў арганізацыі BELPOL, Таццяна раней працавала на "558 авіацыйным рамонтным заводзе" тэхнікам па працы. Уладзіслаў — вайсковец. Па звестках за 2019 год, ён працаваў на "61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах" (в/ч 54804).

У Уладзіслава і Таццяны двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўнагадовы.

Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116552

🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 15:10


Мінімум 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі па палітычных матывах

28 чэрвеня 2024 года з беларускіх месцаў няволі па абмене як палонных вызвалілі пяць палітзняволеных грамадзян Украіны. Так на волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы дыверсіі ў Мачулішчах" Мікалай Швец (у кастрычніку яго завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі). У месцах няволі Беларусі застаюцца яшчэ мінімум 12 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці", "шпіянажы" і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах. "Вясна" распавядае гісторыі 12 палітзняволеных украінцаў, якія цяпер утрымліваюцца ў беларускіх месцах няволі.

"Толькі літаральна за гадзіну да мяжы нам паведамілі, што нас перададуць ва Украіну, па абмене. У мяне быў такі шок, так трэсліся рукі, што я не магла выпіць вады, заліла ўсю футболку. У мяне была гістэрыка, я думала, што гэта нейкі сон"

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116551

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 14:24


📝Заява пра пачатак экспертнай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі* у Беларусі 26 студзеня 2025 года

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.

Мэтай місіі будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі-2025 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, ды інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах. Экспертная місія будзе збіраць і аналізаваць інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніцаў і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116549

*Для мэтаў гэтай заявы ды іншых дакументаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тэрмін "выбары*" у дачыненні да выбарчай кампаніі – 2025 выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 13:37


❗️Мінімум 360 чалавек былі затрыманыя ў Беларусі з ліпеня па верасень

Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна падлічылі агульную лічбу затрыманняў за трэці квартал 2024 года і распавядаюць, за што працягваюць пераследваць беларусаў.

У Беларусі з 1 ліпеня па 30 верасня было зафіксавана 1 221 выпадак палітычна матываваных рэпрэсій. Гэта ператрусы, выклікі на допыты, суды і г.д. З іх 360 — затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 400 судоў паводле адміністрацыйных справаў за тры месяцы.

Самым распаўсюджаным артыкулам застаецца 19.11 КаАП — "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". За тры месяцы паводле яго асудзілі не менш за 380 чалавек.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116548

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 10:30


Чытанне тэкстаў Алеся Бяляцкага і паказ фільма ў Германіі

У Бохуме ды Берліне пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя заснавальніку «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.

29 кастрычніка «Альянс 90/Зяленыя» Бохума, дэпутат Бундэстага Макс Лакс і Razam запрашаюць на прагляд фільма «Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру з Беларусі» і дыскусію пасля яго.

Калі: 29 кастрычніка, 18:00
📍 Дзе: кінатэатр Касабланка (Kortumstraße 11, 44787 Bochum)

30 кастрычніка ў Берліне адбудзецца чытанне тэкстаў Алеся Бяляцкага на нямецкай і беларускай мовах, а мужчынскі спеўны гурт «Касары» заспявае беларускія народныя песні.

Гэта апошні дзень, калі можна будзе наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя», прысвечанную зняволенным вясноўцам, што месціцца на тэрасе перад кампусам.

Арганізатары мерапрыемства: «Таварыства Роберта Хаўмана», «Ліберэка — Партнёрства за правы чалавека» і беларуская супольнасць Razam.

Калі: 30 кастрычніка, 18:30
📍 Дзе: Кампус дэмакратыі, дом 22 (Ruschestraße 103, 10365 Berlin)

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 09:01


У Браславе за "экстрэмізм" 23 кастрычніка судзілі чатырох мясцовых жыхароў

Як піша @vitebsk_info, гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.

Алег Сялях (першае фота) — вядомы на Браслаўшчыне паляўніцтвазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям'ёй ён трымае аграсядзібу "Беражжа", на якой можна прадэгуставаць усе прыродныя прыгажосці тамтэйшага паазер'я.

Анжаліка Пілат (другое фота) — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры "машэраўкі", якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 08:45


У Мінску за "заклікі да санкцый" судзяць мужчыну — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе судзяць Арцёма Ліцевіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый) і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Сёння ідзе ўжо трэцяе пасяджэнне. Мужчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны" з верасня 2021 года ў Беларусі за "заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (арт. 361 КК) асудзілі мінімум 99 чалавек. Першымі, каго асудзілі паводле гэтага артыкула, сталі палітзняволеныя Максім Знак і Марыя Калеснікава.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Арцёма — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 07:55


Сілавікі затрымалі інжынера за ўдзел у пратэстных акцыях

У "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэсным маршы ў Мінску 16 жніўня 2020 года, а таксама пакідаў каментары пра расійскую ўладу.

🔗 Хроніка палітычнага пераследу

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 07:45


У Мінску пачынаецца суд над беларускай, якую летам затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Кацярыну Быстракову абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК.

Справу дзяўчыны разглядаюць 24 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Працэс вядзе суддзя Іна Сівец.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў, але ў жніўні была затрымана па вяртанні ў Беларусь. На "пакаяльным відэа" яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі". Паведамлялася, што ў яе тэлефоне знайшлі "доказы ўдзелу ў пратэсце".

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24 Oct, 07:40


Трывожная сітуацыя з пераследам праваабаронцаў застаецца ў многіх постсавецкіх краінах

Сітуацыя з правамі чалавека і пераследам праваабаронцаў ў многіх краінах свету і на постсавецкай прасторы працягвае заставацца трывожнай. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі. "Вясна" расказвае, як пераследуюць праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў іншых краінах.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116544

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

23 Oct, 15:18


"Канвеер па замене абмежавання волі на пазбаўленне запрацаваў у поўную сілу": юрыст "Вясны" пра ціск на былых палітвязняў

Паводле звестак праваабаронцаў, у кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 45 судоў па замене пакарання асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі") на пазбаўленне волі. Гэта ў два разы больш у параўнанні з агульнай колькасцю працэсаў за папярэднія два месяцы. Вядома, што некаторыя з асуджаных пасля вызвалення з СІЗА пакінулі Беларусь, таму за "ўхіленне ад адбыцця пакарання" ім завочна робяць больш жорсткім пакаранне. Некаторым "хатнім хімікам", якія застаюцца ў Беларусі, замяняюць абмежаванне волі за "парушэнне адбыцця пакарання" і адпраўляюць у калоніі. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў новую практыку пераследу былых палітвязняў.

Практыка "ўхілення ад адбыцця пакарання" праз уцёкі з краіны толькі фармуецца, таму органам спатрэбіўся час, каб выпрацаваць неабходныя працэдуры.

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116543

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

23 Oct, 12:59


Украінцаў асудзілі як "дыверсантаў СБУ": бацьку і сыну прызначылі па 20 гадоў калоніі

23 кастрычніка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе абвясцілі прысуд Сяргею і Паўлу Кабарчукам — бацьку і сыну. Кожнаму з іх прызначанае пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу 700 базавых велічыняў кожнаму — 28 тысяч рублёў. Іх асудзілі па 4 крымінальных артыкулах, сярод якіх "акт тэрарызму" і "агентурная дзейнасць".

Нагадаем, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Пазней КДБ адчыталася пра затрыманне «тэрарыстаў», нібыта адпраўленых СБУ праводзіць тэракты ў Беларусі і РФ.

Чытаць цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/116540

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

23 Oct, 09:54


Сілавікі затрымалі ў Мінску байкерку

У жанчыны на шлеме былі белыя і чырвоныя стужкі. У тэлефоне затрыманай знайшлі фотаздымкі з акцый пратэстаў. Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

23 Oct, 09:10


У Гродне мясцовага жыхара судзяць за "ўдзел у масавых беспарадках"

Сёння анансавалі дату прэзідэнцкіх выбараў-2025, а тым часам па ўсёй Беларусі ўсё яшчэ актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе.

Так, 23 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачалі судзіць Максіма Сандракулу. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Мужчыне пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Справу разглядае Уладзімір Пазняк.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

23 Oct, 08:50


54-гадовага жыхара Міншчыны судзяць за "адмаўленне генацыду беларускага народа"

У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Мінскага раёна Андрэм Савіцкім. Яго абвінавачваюць у "адмаўленні генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК) і "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) у "Аднакласніках". Першы суд у Беларусі за "адмаўленне генацыду" даручылі весці суддзі Яўгену Пісарэвічу, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы. Працэс адбываецца ў адкрытым рэжыме.

Згодна версіі абвінавачвання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2023 года Андрэй Савіцкі "адміністраваў у "Аднакласніках" адкрытую групу".

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116536

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

19 Oct, 13:01


У Варшаве адбылося сімвалічнае адкрыццё мурала, прысвечанага беларускім палітвязням

На працы намаляваныя постаці Алеся Бяляцкага, Марыя Калеснікавай, Анджэя Пачобута, Марфы Рабковай. Побач — цытаты з іх выказваннямі. Гэта папраўленая версія папярэдняга мурала, прысвечанага Алесю Бяляцкаму, на якім было напісана, што праваабаронца ўжо на свабодзе.

Праца ўзнікла па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі Amnesty International Polska, піша @byplradio.

«Вайна ва Украіне і гуманітарны крызіс у Сектары Газа адцягваюць увагу ад таго, што адбываецца ў Беларусі. А там, верагодна, у ліпені наступнага году пройдуць прэзідэнцкія выбары. Мы яшчэ дакладна не ведаем калі яны пройдуць, але ўжо ведаем іх вынік. Падобным чынам як пасля 2020 году, тысячы ўцекачоў з Беларусі будуць шукаць прыстанішча ў Польшчы. Мы такім чынам хочам сказаць, што Польшча падтрымлівае герояў Беларусі», — кажа дырэктарка арганізацыі Ганна Блашчак-Банасяк.

Мурал знаходзіцца на кальцавой развязцы імя Стэфана Шчэпаньскага «Зютка» ў раёне Воля.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

19 Oct, 12:01


Жыхара Круглага асудзілі да трох гадоў калоніі за каментары пра Лукашэнку — першыя з іх ён напісаў яшчэ ў 2019 годзе

Суд Круглянскага раёна асудзіў мясцовага жыхара Уладзіміра Парашкова да трох гадоў калоніі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), піша @MAYDAYMog. Справу разглядала суддзя Таццяна Сідаровіч.

Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на Youtube і ў Instagram, у якіх абвінавачваў Лукашэнку «ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га году — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году.

15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Па выніках працэсу, першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.

Вядома, што ў гэтым красавіку Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

19 Oct, 10:11


❗️Стала вядома пра шэраг затрыманых акцёраў Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум трох затрыманых, інфармацыя пра іншых людзей правяраецца.

Падрабязнасці і прычыны затрыманняў высвятляюцца.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

19 Oct, 09:30


Сілавікі затрымалі прызыўніка — ён моцна жадаў служыць ва ўнутраных войсках

Хлопец прыцягнуў увагу сілавікоў падчас восеньскай прызыўной кампаніі — яго пачалі правяраць.

Падчас іх высветлілася, што прызыўнік нібыта ўдзельнічаў у «экстрэмісцкіх» чатах і абмеркаваннях. За гэта прызыўніка назвалі «дыверсантам» і «кратом», які нібыта «быў гатовы фатаграфаваць вайсковую тэхніку, узбраенне, спецсродкі і перадаваць аператыўныя звесткі пра службова-баявую дзейнасць войскаў».

Сілавікі пагражаюць, што ў дачыненні да хлопца збіраюцца распачаць крымінальную справу.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

19 Oct, 07:01


Украінскага праваабаронцу Максіма Буткевіча вызвалілі з палону ў Расіі — пасля пратэстаў ён дапамагаў беларускім уцекачам ва Украіне

Пра гэта паведамляе @hromadske_ua.

Раней Буткевіча асудзілі да 13 гадоў калоніі — паводле следства, праваабаронца нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust-3. З чэрвеня 2022 году мужчына знаходзіўся ў расійскім палоне.

Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з'яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 15:01


Суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмяніў свае рашэнне аб прызнанні шэрагу старонак «экстрэмісцкімі» і ў той жа дзень прызнаў іх «экстрэмісцкімі» зноў

6 верасня суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг інтэрнэт старонак — сярод іх буйныя суполкі ва «Укантакце» «Гомель Online», «Минск Online», «Лида - наш город», сайт і сацсеткі праекту «Телеграф» і іншыя.

Пазней гэтае рашэнне было адмененая гэтым жа судом, аднак у той жа дзень гэтыя старонкі былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» зноў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 14:15


«З жанчынамі не ваюю». 76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і ўнеслі ў спіс «экстрэмістак»

18 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спісе з'явілася прозвішча Ларысы Аляксееўны Кулік з Гомеля. Жанчыне 76 гадоў і яе асудзілі за «абразу Лукашэнкі». Які менавіта тэрмін прызначылі пенсіянерцы — невядома. У спісе МУС пазначана, што «судзімасць не пагашана».

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Ларысу — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 14:00


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4544 прозвішчы

18 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі супрацоўніка IT-сферы Андрэя Бурдзеню, колішняга пракурора Воранаўскага раёну Віталя Саўко, аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 13:01


Затрымалі студэнта мінскага каледжа бізнэсу і права

Па версіі сілавікоў, малады чалавек «заклікаў да беспарадкаў, забойстваў, сам пагражаў учыніць страляніну ў школе, абражаў улады і распаўсюджваў нацызм, трымаў сувязь з тэрарыстамі-наймітамі і адміністраваў украінскі чат, у якім распальваў нянавісць па нацыянальнай прыкмеце».

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Улад Пятроў-Бронскі, ён быў анлайн раніцай 15 кастрычніка.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 12:30


У Беларусі арыштавалі нерухомасць журналісткі Таццяны Каравянковай

Пра гэта паведамляе @bajmedia.

Арыштаваная маёмасць — гэта 1/3 частка дома, якую журналістка мае ў сумеснай уласнасці са сваякамі. Арышт накладзены на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта ад 26 верасня. Прычына такога пераследу ў дакуменце, які атрымала журналістка з кадастравага агенцтва, не паведамляецца.

Таццяна Каравянкова піша, што звярнулася ў Следчы камітэт за тлумачэннямі, але адказу на свой ліст пакуль не атрымала.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 10:30


📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 09:15


Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў»

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» каналы, удзельнічаў у пратэстах, адпраўляў інфармацыю ў чат боты каналаў «Чорная кніга Беларусі» і «Голас».

Жанчына кажа, што працуе ў айці-кампаніі, у пратэстах яна не ўдзельнічала, але падтрымлівала людзей з балкона. Таксама яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пісала ў іх «абразлівыя» каментары і рабіла рэпосты.

«Медыязона» знайшла ў сацсетках старонку жанчыны, там яна падпісана як Кацярына Краўцова. Мужчына ў сацсетках падпісаны як Міхаіл Краўцоў.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 08:30


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «ЧАТ ДВИЖ», «ГЦУ "ТЭРОР"», «Блок Прокопьева-Егорова»;
📍Instagram старонкі «a.praskalovich», «hacakma», «sigovalera», «belsat_doc», «v_o_e_v_o_d_o_v_a», «abibok», «alesdabriyanik», «partyzanka_official», «merchfreedom_»;
📍Старонкі ў TikTok «Zhive Belarus», «mijaksenija1111», «Burekas», а таксама TikTok-відэа «Александр Григорьевич Лукашенко, предложил Зелебобе выйти раз на раз».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 07:45


Праўладнага блогера асудзілі за «дыскрэдытацыю Беларусі» на паўтара года калоніі

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 8 кастрычніка агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псеўданім Яўген Какойта), якога абвінавацілі па «палітычных» артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Яму прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша @flagshtok. Прысуд вынес Геннадзь Калацэй.

Раней Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах, у тым ліку ён быў сведкам па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

У 2023 годзе Катляроў накіраваў увагу на законнасць дзеянняў мясцовых уладаў, што прывяло да яго пошукаў міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116498

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

18 Oct, 06:45


Сайт інтэрнэт-кнігарні «Кнігаўка» заблакаваны ў Беларусі

Пра гэта паведамляе @newknihauka.

Кнігарня «Кнігаўка» знаходзіцца ў Варшаве. Яе адкрыў выдавец Андрэй Янушкевіч, які быў вымушаны з'ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.