Дні ідуць. Рэпрэсіі не спыняюцца, нягледзячы на "прагнозы", якія мы чулі апошнім часам.
Паліна Шарэнда-Панасюк на сваёй прэс-канферэнцыі сказала: чаму няма санкцый па палітзняволеным? Якія могуць быць перамовы з тэрарыстамі?
... Карная псіхіятрыя, лісты аб памілаванні, вярбоўка ў стукачы, этапы, ператрусы, ШІЗА, ПКТ...адмова ў перадачах і рэжым інкамунікада...
Той, хто захапіў уладу ў нашай краіне, адной рукой "адпускае" палітвязняў, а другой затрымлівае, пагатоў затрымлівае ў разы больш. За адзін толькі студзень былі схопленыя больш за 500 чалавек.
Тое, што нам расказваюць палітзняволеныя, якія цяпер на волі, узрушвае і абурае.
Але страху няма. Страх гэта тое, што мы пакідаем катам і вылюдкам. Вольныя, моцныя людзі не павінны баяцца гаварыць праўду - і гэтаму прыклад Паліна.
…
Трэба яшчэ больш ціснуць на незаконныя ўлады Беларусі!
Свабоду палітвязням!
🗓 16 лютага
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка
Жыве Беларусь!
✊🤍❤️🤍