Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ" @belpolk_pagonya Channel on Telegram

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

@belpolk_pagonya


Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ" (Belarusian)

Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне. Гэта канал, які мае за мэту аб'яднаць людзей, які гатовыя дапамагчы тым, хто знаходзіцца ў складанай сітуацыі. Тут вы можаце знайсці інфармацыю аб акцыях дапамогі, абменвацца вопытам і падтрымліваць абуджальнікам. Канал "Пагоня" ўзмацняе адзінства і дапамагае людзям знаходзіць падтрымку і адзінства ў цяжкія моманты. Падпісвайцеся на канал, каб быць у курсе апошніх навін і магчымасцямі дапамагчы іншым!

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

26 Mar, 10:14


❗️Цяжка параненаму беларускаму дабраахвотніку неабходна ваша дапамога❗️

На полі бою беларускі баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ўлетку 2023 года быў цяжка паранены. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

20 Feb, 10:50


Падзяка ад камандавання і асабовага складу батальёна " ВОЛАТ " , Грамадскаму аб'яднанню " Пагоня ", за дапамогу ў агульнай нашай справе, таксама дзякуем спадара Гуркова , за дапамогу.
Шчыры дзякуй! Ўсім валанцёрам , і неабыякавым людзям.
Разам да перамогі!

Жыве Беларусь!
⚪️🔴⚪️
Слава Украіне!
🟡🔵

#батальёнволат
#беларусынавайне
#беларусь
#україна

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

02 Jan, 22:26


https://t.me/URBANfront23/135

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

08 Dec, 16:21


Тактична група "Афіна" міжнародного легіону при ГУР МО оголосила збір коштів на придбання теплих речей та екіпірування.
Ми вирішили розіграти трофей здобутий у бою під Бахмутом – це "підорська" каска!
Допоможіть нам закрити наші потреби і той, чий донат виявиться найбільшим – отримає від нас цей трофей!


🥷 Банка для нашої підтримки:

https://send.monobank.ua/jar/4Ld4VMXFXk

Номер картки:

4441114442273023

PayPal:
[email protected]

Слава Україні!

🦉 TG ATHENA

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

04 Dec, 10:23


⚡️Выказваем падзяку за дапамогу ў набыцці спецыяльнай гумы для нашых ваяроў!

Збор для хлопцаў быў хутка закрыты, і зараз байцы батальёну "Волат" працягваюць выконваць баявыя задачы на фронце!

Жыве Беларусь! ❤️
Слава Украіне! 🇺🇦

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

19 Nov, 14:11


Грамадскае аб’яднанне "Пагоня" выказвае падзяку беларусам і фонду BYSOL.

Дзякуючы вашай салідарнасці і падтрымке мы дапамаглі беларускім дабраахвотнікам батальёна “Волат” падрыхтавать пазашляхавікі да працы і зімы. Разам з вамі мы набылі 25 новенькіх колаў на працоўные аўто для нашых ваяроў!🔥

Хлопцы працягваюць выконваць баявыя задачы і час ад часу ім неабходна вашая падтрымка!

Падтрымаць беларускіх дабраахвотнікаў незалежна ад падраздзялення, ў якім яны праходзяць вайсковую службу, заўжды можна па спасылке на агульны збор 👈

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

16 Oct, 12:46


Валанцёры Грамадскага аб’яднання "Пагоня" наведалі сваіх беларускіх сяброў, якія выконваюць баявыя задачы ў Данецкай вобласці ў складзе 79 АДШБ ЗСУ.

💬Мы ўдзячныя ўсім, хто ахвяраваў на падтрымку беларускіх дабраахвотнікаў і працягвае дапамагаць далей. Таксама дзякуй супрацоўнікам фонда BYSOL, якія дапамагаюць нам і працуюць на ўкраінскім накірунку.

Спальнікі, карыматы, зімовая форма і абутак, тэрмабялізна і флізкі — гэта толькі першапачатковыя рэчы, якія былі патрэбны хлопцам, каб быць падрыхтаванымі да зімовых умоваў.

Таксама мы атрымалі запыт на неабходнае на дадзены час абсталяване — прыборы начнога бачання.

Вайна трывае, і нашым ваярам неабходна ваша падтрымка. Наперадзе яшчэ шмат працы.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

27 Sep, 09:21


"Маглі быць правакацыі, тыя ж расейцы ў беларускай форме, але што беларусы пойдуць ва Украіну — не"

Беларускі дабраахвотнік, сузаснавальнік грамадскага аб'яднання "Пагоня" даў разгорнутае інтэрв'ю выданню "Зеркало":

💬 Я да гэтага часу не звыкся на самай справе. Так, было вельмі страшна. Калі першы раз мяне прывезлі на пазіцыі, пайшоў абстрэл арты. Але яшчэ пакуль мы ехалі, мусіць, машыну дронам "спалілі" і побач пачалі крыць. Гэта страшна: ты сядзіш у гэтай машыне і не ведаеш, даедзеш ці не.

📢 Калі зімой казалі, што можа быць наступленне з Беларусі, вы верылі?

💬 Не. На той момант я быў на 100% упэўнены, што такога не здарыцца ні ў якім разе. Маглі быць правакацыі, тыя ж расейцы ў беларускай форме, але што беларусы пойдуць —-не. Упэўнены, што многія вайскоўцы не падтрымліваюць вайну. Так, раней усе на рф і іх войска глядзелі з такой зайздрасцю, бо ў тых і заробкі былі іншыя, і ўмовы, кватэры. Думаю, шмат хто з беларускага войска хацеў бы так жыць. Але пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, мусіць, зразумелі, што жыццё даражэй. Ды і на каго нападаць? Думаю, большасць разумее, што ворага тут няма. Ну, і не было загаду далучацца, бо лукашэнка ведаў, што гэта можа прывесці да распаду арміі ці бунту там. А хто яго падтрымае, расейцы? Як? У іх амаль усе сілы сканцэнтраваны ва Украіне.

➡️ Чытаць інтэрв'ю цалкам ⬅️

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

24 Sep, 15:51


Перадайце нашым, што мы працуем!✊🏻

Жыве Беларусь!❤️
Слава Украіне!🇺🇦

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

21 Sep, 16:07


🔥Беларускія дабраахвотнікі разам з амерыканскім вайсковым медыкам сіл спецыяльных аперацый🔥

Нашы хлопцы пераймаюць досвед, каб якастней працаваць для звальнення Украіны!

Слава Украіне!🇺🇦
Жыве Беларусь!

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

21 Sep, 08:50


🎥 Свет у зялёных колерах.

Нягледзячы на распаўсюджанне меркаванне аб дрэнным забеспячэнні войск акупантаў, рашысты актыўна выкарыстоўваюць як прылады начнога бачання, так і цеплавізары — як асобна, так і на дронах.

Менавіта з-за гэтага нашы байцы пад'яжджаюць да кропкі выгрузкі, пасля чаго ва ўмовах поўнай цішыні і светамаскіроўцы даходзяць пешшу да пазіцый, дзе працягваюць выконваць баявыя задачы.

Глядзіце відеа, якое даслалі сябры грамадскага аб'яднання "Пагоня", беларускія дабраахвотнікі 79 АДШБ ЗСУ ⬆️

Ні кроку назад✌️

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

19 Sep, 17:05


19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.

Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

18 Sep, 07:01


Кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня" Віталь Гуркоў наведаў беларускіх ваяроў у складзе 79 асобнай дысантна-штурмавой брыгады:

💬 Учора павярнуўся з Данецкай вобласці, наведаў пазіцыі беларусаў з 79 асобнай дысантна-штурмавой брыгады, якія ў складзе Узброеных Сіл Украіны трымаюць баявыя пазіцыі ды штурмуюць ворага. Дарэчы, учора хлопцы ўзялі палоннага.

💬 Перадаў ім дапамогу, словы падтрымкі і ўдзячнасці ад дабрачыннага фонда Vataga Ukraine.

Глядзіце, як гэта было⬆️

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦