Напярэдадні прэзідэнт абвесціў "надзвычайнае ваеннае становішча", матывуючы гэта тым, што "краіне трэба абараняцца ад камуністычных сілаў". Гэта адбылося акурат пасля таго, як парламент Паўднёвай Карэі паспрабаваў абвесціць імпічмент прэзыдэнту Юн Сок Ёлю.
Апаненты прэзыдэнта лічаць, што захад з абвяшчэннем"ваеннага становішча " - гэта спроба пазбегнуць імпічменту.
Парламент Паўднёвай Карэі большасцю галасоў адмяніў указ прэзідэнта аб абвяшчэнні ваеннага становішча. Але, на загад прэзідэнта, вайскоўцы заблакавалі ўваходы ў парламент, а на вуліцы Сеула выведзена бранятэхніка.
Негледзячы на начны час, на вуліцах сталіцы пачалі збірацца дэманстранты.