Budni.by | Раённыя будні | Пружаны @budniby Channel on Telegram

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

@budniby


Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны (Belarusian)

Дабра запрашаем у Telegram-канал Budni.by | Раённыя будні | Пружаны! Гэта афіцыйны канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні», які прапануе вам самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і нават шчосьці больш. З намі вы заўсёды будзеце ў курсе апошніх падзей і важных падзей, якія адбываюцца ў вашай мясцовасці. Кантэнт, які мы публікуем, абмяжоўваецца толькі высакаачнымі матэрыяламі, якія маюць вялікую значэнне для жыхароў Пружан. Калі ў вас ёсць цікавая навіна або пытанне, не саромейцеся даслаць іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot. Падпісвайцеся на наш канал, каб быць першымі, хто даведаецца аб усім важным і цікавым, што адбываецца ў вашым раёне! Прыходзьце ўсе, Budni.by чакае на вас!

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 15:20


🎉🎉 #1РЭГІЁН У ЛІЧБАХ. Брэсцкая вобласць вырабляе пятую частку прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспублікі

🔷 Узровень самазабеспячэння асноўнай сельскагаспадарчай прадукцыяй па ўсіх відах прадукцыі на Брэстчыне перавышае 100 %.

🔷 Па вытворчасці абсалютнай большасці відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва Брэсцкая вобласць пераўзыходзіць сярэднія паказчыкі па рэспубліцы. За 2023 год выраблена на 1 чалавека 1213 кг збожжа (па рэспубліцы – 835 кг), 589 кг бульбы (438 кг), 525 кг агародніны (305 кг), 154 кг садавіны і ягад (70 кг), жывёлы і птушкі 178 кг (139 кг), малака 1679 кг (908 кг), яек 473 штукі (375 штук). Гэтыя аб’ёмы пераўзыходзяць спажыванне.

🔷 Каля 80 % валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вырабляецца ў сельгасарганізацыях, у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках – яшчэ амаль 6 %.

#нашелучшее
#нашалепшае

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 14:21


💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

22 лістапада (пятніца)

🔺 У в. Малочкі, з 9.00 да 17.00, па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Чадзель, з 9.00 да 17.00, па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Скорцы (дамы 1–32), з 9.00 да 17.00, па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 13:59


🟥🟥🟥🟥🟩🟩 А вы ведалі, што вучні Пружанскага раёна сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона»

👍 Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона» прайшоў сёння на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, паведамляе раённы камітэт ГА «БРСМ».

🥇 Па выніках турніру дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучань гімназіі г. Пружаны Аляксандр Саскевіч.

🥈 Дыплом ІІ ступені атрымала вучаніца СШ № 3 г. Пружаны Паліна Кравец.

🔷 Акрамя таго, усім удзельнікам абласнога этапу рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона», у тым ліку і вучаніцы Мокраўскай СШ Уладзе Раманоўскай, уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў.

#нашелучшее
#нашалепшае

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 13:21


🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

22 лістапада (пятніца)


АДМЯНЯЮЦЦА:

–№723 Мінск – Брэст – прыб./адпраўл. – 18.52/18.53,

–№724 Брэст – Мінск – прыб./адпраўл. – 21.37/21.39.

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 12:56


🟥🟥🟥🟥🟩🟩 А вы ведалі, што навучэнцы дзіцячага тэхнапарку распрацавалі 80 праектаў для рэальнага сектара эканомікі?

🔷 У асноўным гэта індывідуальныя праекты, але ёсць і групавыя. Напрыклад, сярод праектаў напрамку «Біятэхналогіі» ёсць работа пад назвай «Аналіз утрымання біялагічна актыўных рэчываў у розных відах гарбаты». У раздзеле напрамку «Зялёная хімія» можна знайсці праекты «Атрыманне біяраскладальнага пральнага парашка на аснове пладоў сапіндуса», «Новыя смачна-карысныя лекавыя формы прэпаратаў для хворых на цэліякію».

#нашелучшее
#нашалепшае

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 08:54


🚘 У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ПРАВОДЗЯЦЦА РЭСПУБЛІКАНСКАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА «ЗАХАВАЙ САБЕ ЖЫЦЦЁ» І АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ВЕДАЎ ПДР

👮‍♂️ На тэрыторыі г. Пружаны і раёна па 26 лістапада ў мэтах стабілізацыі абстаноўкі на дарогах краіны Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства «Захавай сабе жыццё!».

👨‍🏫 Сёння, 21 лістапада, ва ўстановы адукацыі праходзіць Адзіны дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам «Флікер – твая абарона на дарозе!».

⚠️ Мерапрыемствы накіраваны на прыцягненне ўвагі пешаходаў і веласіпедыстаў да важнасці няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор’я.

📌 Усе падрабязнасці.

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 06:16


НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 21 ЛІСТАПАДА ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 98 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 05:24


ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 20 ЛІСТАПАДА АД БЕЛТА

📌 «Еўропа павінна гэта памятаць і шанаваць!» Як «нямоднае» рашэнне Лукашэнкі дапамагае захоўваць народны здабытак.

📌 Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 асуджаныя за экстрэмісцкія злачынствы.

📌 Галоўчанка: сітуацыя ў эканоміцы стабільная, павышаецца ўзровень жыцця насельніцтва.

📌 «Адзін раён – адзін праект»: пералік рэгіянальных ініцыятыў плануюць пашырыць.

📌 Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта акрэдытаваны 800 нацыянальных назіральнікаў.

📌 У Беларусі працягваецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

📌 Хрэнін: аб’яднанне намаганняў краін АДКБ дазваляе падтрымліваць мір на еўразійскай прасторы.

📌 Кубракоў па выніках другога дня вучэнняў: асабісты склад гатовы выканаць пастаўленую задачу.

📌 КДБ: тэрарыстычныя ячэйкі з ліку збеглых рыхтуюцца ў Польшчы пры ўдзеле спецназа GROM.

📌 Удзельнік тэрарыстычнай арганізацыі Верамейчык, які адшукваецца, па запыце КДБ дастаўлены ў Беларусь.

📌 «Яны проста прагнуць пачаць гэтую аперацыю». Як баевікі з ліку збеглых плануюць уварванне ў Беларусь.

📌 Камфортныя тарыфы на роўмінг у Саюзнай дзяржаве ўстановяць з 1 сакавіка 2025 года.

📌 «Ім апладзіравалі ў Мілане і на берагах Нявы». Беларускі элегантнага ўзросту пакараюць сусветныя подыумы.

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

21 Nov, 04:01


🍁 Добрай раніцы!

💪 Няхай сёння ў вас усё абавязкова атрымаецца, а чацвер будзе напоўнены выключна радасцю! Жадаем увасаблення ў жыццё ўсіх планаў на дзень сённяшні і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

😍 Выдатнага, цікавага, яскравага дня!

Budni.by | Раённыя будні | Пружаны

20 Nov, 15:23


💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

21 лістапада (чацвер)

🔺 У в. Навадворцы, з 9.00 да 17.00, па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Залессе, з 9.00 да 17.00, па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Баравікі, з 9.00 да 17.00, па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Касіншчына, з 9.00 да 17.00, па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Стаі, з 9.00 да 17.00, па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Труханавічы, з 9.00 да 17.00, па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Манцы, з 9.00 да 17.00, па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Ваські, з 9.00 да 17.00, па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Задвараны, з 9.00 да 17.00, па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Вітараж, з 9.00 да 17.00, па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Буцькі, з 9.00 да 17.00, па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.

3,058

subscribers

22,834

photos

1,873

videos