БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў @bajmedia Channel on Telegram

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

@bajmedia


Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.

Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by

Сувязь [email protected]
We support 🇺🇦

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў (Belarusian)

Добра запрашаем у канал "БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў"! Гэта найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў, дзе вы знойдзеце супольнасць, магчымасці і падтрымку. Нашым мэтам з'яўляецца падтрымка і развіццё журналістыкі ў Беларусі. Калі вы шукаеце інтэрэсныя матэрыялы, аналітыку, інтэрв'ю з медыяпрафесіяналамі, то наш канал - самы лепшы выбар для вас.

Вы таксама можаце наведаць наш вэб-сайт на https://baj.media, падтрымліваць нас на Patreon - patreon.com/baj_media і сачыць за нашымі апошнімі абнаўленнямі на Instagram - instagram.com/baj.media.by. Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні ці прапановы, вы можаце звярнуцца да нас па электроннай пошце [email protected]. Прымаецца ўзаемная падтрымка і супольнасці! Мы падтрымліваем 🇺🇦

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

21 Nov, 11:56


Праўладнага блогера Катлярова прызналі палітвязнем, бо яго пераследуюць за негвалтоўную рэалізацыю свабоды думкі

Праваабаронцы «Вясны» патлумачылі «Позірку» сваю пазіцыю.

Даносы Катлярова сталі падставай для абвінавачвання людзей па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах. Яго затрымалі вясной 2024 года пасля публікацыі відэа, дзе ён крытыкаваў чыноўнікаў Гомельскага аблвыканкама.

Падрабязнасці тут

без впн

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

21 Nov, 09:05


У «экстрэмісцкім спісе» — старонкі журналіста Аляксандра Пазняка, аккаунт «reformbynews» у TikTok і іншыя рэсурсы

20 лістапада Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сваім сайце.

Журналіст Аляксандр Пазняк — ураджэнец райцэнтра Сянно (Віцебская вобласць), які пазней шмат гадоў працаваў на Брэстчыне, а апошнія гады жыве ў ЗША.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

21 Nov, 07:37


#магчымасці

Тренинг в Вильнюсе по правовым ограничениям для журналистов (дедлайн — 29 ноября)

На бесплатном тренинге для белорусских журналистов и редакторов, работающих сейчас в странах-участницах Совета Европы, мы поделимся подходами европейской правовой системы с точки зрения баланса стандартов свободного выражения мнения и его соотношения с правами других лиц.

Вы научитесь:
✔️определять, какие действия журналиста могут быть правомерно ограничены по статье 10 ЕКПЧ в целях защиты частной жизни других лиц;
✔️критически осмыслять собственное поведение в соответствии со стандартами ответственной журналистики в контексте прав человека;
✔️ идентифицировать случаи нарушения прав журналиста при распространении контента;
✔️защищать и обосновывать свою правоту в спорах о возможно нарушении прав журналиста.

Место проведения: Вильнюс, 7 и 8 декабря 2024 года.

Регистрация и подробности

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

21 Nov, 05:57


Ператрус на Белсаце: кіраўніцтва вінавацяць у фальсіфікацыі фінансавых дакументаў

Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіба пракаментаваў дзеянні Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ў рэдакцыі тэлеканала «Белсат».

Паводле яго словаў, IT-паслугі, якія замаўляў тэлеканал, нібыта не былі фактычна аказаныя. Гаворка ідзе пра сумы больш за мільён еўро.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 16:56


Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса «Штодзень»

Адзіны беларускамоўны незалежны рэсурс Гомеля «Штодзень» – на мяжы закрыцця. Музыкі, блогеры, паэты, грамадскія актывісты і выдаўцы заклікаюць беларусаў праявіць салідарнасць з рэгіянальным медыйным праектам.

Падрабязнасці і спасылка для дапамогі

без впн

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 14:47


#магчымасці

Трэнінг па бяспецы ў Берліне ад «Рэпарцёраў без межаў» (дэдлайн — 25 лістапада)

RSF запросіць шэсць журналістаў з крызісных раёнаў. Падчас 6‑месячнай стыпендыяльнай праграмы яны змогуць адпачыць і пройдуць комплексную праграму навучання лічбавай бяспецы.

Акрамя таго, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю «Рэпарцёраў без межаў Германіі». Будзе шмат магчымасцей пагутарыць з нямецкімі журналістамі і іншымі дзеячамі нямецкай грамадзянскай супольнасці.

📌 Арганізатары аплочваюць праезд, кошт візы, кватэры, пражывання і грамадскага транспарту.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 13:01


Журналістка Ганна Любакова атрымала прэмію Media Freedom Award

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла на штогадовай канферэнцыі «Свабода СМІ», якую ладзіць у Вашынгтоне міжнародная карпарацыя Transatlantic Leadership Network.

Падчас прамовы Ганна Любакова расказала пра беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і пра супрацоўніка «Радыё Свабода» Ігара Лосіка.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 11:37


Wyborcza паведамляе пра вобшук у будынку TVP у Варшаве. Гэта звязана з тэлеканалам «Белсат»

Таксама выданню «неафіцыйна вядома» пра вобшук у Агнешкі Рамашэйскай-Гузы. Аднак былая кіраўніца тэлеканала абвяргае гэтую інфармацыю.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 10:47


«Пазначаныя жоўтым». «Вясна» выпусціла музычны альбом пра палітвязняў Беларусі

Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Асобна вылучана тэма дзяцей, чыі бацькі былі зняволены паводле палітычных матываў.

У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.

Аўтарка ідэі і менеджарка праекта —Крысціна Дробыш. Аўтар тэкстаў — рэпер Аngst.

Паслухаць альбом і даведацца падрабязнасці тут

без впн

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 07:31


#магчымасці

Курс па складанні грантавых заявак для журналістаў

✔️ Для журналістаў, зацікаўленых у атрыманні фінансавай падтрымкі.

✔️ Курс ахоплівае розныя аспекты працэсу падачы заявак на гранты — ад распрацоўкі праекта і складання бюджэту да маніторынгу і ацэнкі вынікаў.

✔️ Курс бясплатны, можна прайсці ў любы час.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 Nov, 05:40


#замежжа

«Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на Х

Справа тычыцца фэйкавага роліка пра нібыта апублікаваную «Рэпарцёрамі без межаў» справаздачу, якая «фіксуе» распаўсюджванне нацызма ва Украіне.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

19 Nov, 16:49


Дыктатары-супергероі. Як прапаганда ў TikTok змяняе вобраз аўтарытарных палітыкаў

Адзін з самых папулярных трэндаў у TikTok — стварэнне фан-нарэзак з відэа. Аднак з часам гэты бяскрыўдны фармат атрымаў нечаканае ўвасабленне: карыстальнікі пачалі рабіць ролікі, у якіх галоўнымі героямі становяцца недэмакратычныя лідары.

Цэнтр новых ідэй расказвае, як гэта можа ўплываць на маладых карыстальнікаў сацсеткі ў Беларусі.

Падрабязнасці тут

без впн

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

19 Nov, 14:11


Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў датэрмінова пакінуць «Белсат»

Выканаўца абавязкаў дырэктара каналу меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада, паведамляе «Белсат».

Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV».

Падрабязнасці

без впн

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

19 Nov, 13:02


Новыя «экстрэмісты»: TikTok-акаўнт «Белсата», асабістыя старонкі журналістаў Аляксандра Чарнухі і Сяргея Бяспалава

Міністэрства інфармацыі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

19 Nov, 11:20


Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

Новы год і Каляды — гэта час цеплыні, любові і надзеі. Фонд BYSOL запускае акцыю «Падорым дзецям цуд!», каб стварыць свята для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.

Гэта ініцыятыва аб’ядноўвае беларусаў ва ўсім свеце, каб нагадаць дзецям, што яны не самотныя, а свет вакол напоўнены клопатам і салідарнасцю.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok