Месца, напэўна, апазнаюць усе. Гэта перакрыжаванне Савецкай і Камунараў у 1931 годзе. Яшчэ заўважная беларусізацыя на вуліцах: усе шыльды і транспаранты ці напісаныя на роднай мове, ці дубляваныя.
Транспарант над дарогай патрабуе ад працоўных падпісацца на грашовае асігнаванне эканомікі.
Шыльда над уваходам у былы дом Маянца кажа, што там з’явілася сталоўка Камінтэрна.
Домік, падобны на сельскі сарцір на перакрыжаванні кажа: “Тэмпы рашаюць”.
Асобнай увагі заслугоўваюць ізвозчыкі ў кампаніі аднаго з першых аўтобусаў і каменна-цаглянае пакрыццё галоўнай вуліцы.
Чытачам жа прапаноўваем вызначыць мадэль аўтобуса: што гэта ЗіС, АМО ці іншаземец?