Вось ужо амаль 3 гады рэдактаркі @sekktor і sekktor.online знаходзяць магчымасці працягваць займацца беларускай культурай і іншымі каштоўнасна-зараджанамі праектамі.
Наш праект існуе дзякуючы любові да культуры, статыстыцы вашых лайкаў-рэпостаў, а таксама, вядома, перапынкам на каву — бо без іх мы (таксама) не вытрымаем.
Таму гэтай гіфкай мы гіпнатызуем вас "набываць" нам
Ваша падтрымка дапаможа нам не толькі пашырыць гарызонт планавання, але і рабіць больш вар’яцка крутых рэчаў — напрыклад, дапрацаваць абяцаны сервіс персаналізаваных рассылак пра міжнародныя магчымасці.
Заданаціць вы можаце і з бонусам для сябе — калі хацелі б распавесці пра сваю дзейнасць нашай аўдыторыі. За данат ад 5 еўра мы прапануем індывідуальны пост у
▫️Калі вы мінімум адной нагой у ІТ і ўмееце ў распрацоўку Telegram-ботаў, парсінг, наладку аўтаматызацый, no/low code i інфармацыйную архітэктуру, не хістайцеся — маякніце @catpowerr 🙂
▫️Калі вы маеце ідэю свайго праекта для прафесійнага развіцця беларускіх дзеячаў(-к) культуры, які можна зладзіць разам, пішыце нам у @sekktor_admin!
І не забывайце дасылаць свае абесткі для Афішы і Магчымасцяў.
Дзякуй, што вы з намі
***
GIF: animation love by POST-WEB, GIPHY