💼✍️ Беларуска стварыла петыцыю ў падтрымку студэнтаў паліцыяльных школНекаторы час таму Dzik пісаў пра праект закона «o zmianie niektórych ustaw w celu wyeliminowania nieprawidłowości w systemie wizowym Rzeczypospolitej Polskiej».
А менавіта, што ў апошняй версіі ад снежня 2024-га сказана: пасведчанне аб заканчэнні паліцыяльнай школы не будзе пацвярджаць веданне польскай мовы на дастатковым узроўні для падачы на рэзідэнта ЕС або грамадзянства Польшчы — за некаторымі выключэннямі.
У прыватнасці, пасведчанне аб заканчэнні паліцыяльнай школы, атрыманае
да 30 чэрвеня 2025 года, па-ранейшаму будзе пацвярджаць веданне польскай мовы пры вытворчасці на атрыманне статусу рэзідэнта ЕС/грамадзянства Польшчы, узбуджанай ў перыяд
з 1 ліпеня 2025-га па 30 чэрвеня 2026-га.👉 Адзначым: гэта пакуль што праект, які толькі-толькі паступіў у Сейм. Ён яшчэ афіцыйна не прыняты і можа змяніцца
Нядаўна да Dzika звярнулася беларуска. Яна запусціла петыцыю ў абарону правоў мігрантаў, якія вучацца ў паліцыяльных школах.
Беларуска прапануе альбо пасунуць тэрміны ў праекце (прызнаваць пасведчанні, выданыя да 30 чэрвеня 2026-га), альбо дазволіць студэнтам, якія вучыліся ў паліцыялцы на момант уступлення правіл у сілу, і далей падаваць свае пасведчанні пры падачы на рэзідэнства/грамадзянства Польшчы. Альбо проста пакінуць дакументы аб заканчэнні паліцыялкі ў спісе дакументаў, якія пацвярджаюць веданне польскай мовы.
— Я і вельмі шмат маіх блізкіх сяброў трапляюць пад гэтыя новыя абмежаванні, — паясняе яна сваю матывацыю. — З'яўляюся актывістам познаньскай дыяспары, юрыст па адукацыі і праваабаронца па духу. Петыцыя складзена мной і яшчэ адным беларускім юрыстам у выгнанні.
🟣 Дзе знайсці тэкст петыцыі, і куды яе адправіць?Беларуска склала два праекты петыцый, якія можа падаць кожны жадаючы (усе спасылкі клікабельныя).
🔹 Спосаб №1: індывідуальная петыцыя, якую можна падаць ад свайго імя ў адрас:
1️⃣ Rzecznikа Praw Obywatelskich (амбудсмэна):
▪️праз інтэрнэт: на паштовую скрынку
[email protected] альбо праз ePUAP (Elektroniczna Skrzynka Podawcza: /RPO/SkrytkaESP);
▪️пісьмова па адрасе: Biuro Rzecznika Praw Obywatelskich, al. Solidarności 77, 00-090 Warszawa;
▪️асабіста ў Бюро (адрасы ў розных гарадах глядзіце на афіцыйным сайце).
2️⃣ Ministrа Spraw Zagranicznych:
▪️праз інтэрнэт: на паштовую скрынку
[email protected] альбо ePUAP;
▪️пісьмова па адрасе: Biuro Kontroli i Audytu Ministerstwo Spraw Zagranicznych, Al. J. Ch. Szucha 23, 00-580 Warszawa;
▪️асабіста на Dziennik Podawczy MSZ (адрас: Al. J. Ch. Szucha 23, 00-580 Warszawa).
3️⃣ Posłow Rzeczypospolitej Polskiej:
▪️праз інтэрнэт: ePUAP /KSRP/SkrytkaESP;
▪️пісьмова па адрасе: Kancelaria Sejmu, ul. Wiejska 4/6/8, 00-902 Warszawa з допісам «Petycja»;
▪️асабіста Kancelaria Sejmu, Biuro Prawne, Wydział Podawczy, Aleja na Skarpie 16, Warszawa.
✍️ Важна: у петыцыі павінны быць указаны імя і прозвішча, адрас адпраўніка. Калі адпраўляеце праз ePUAP, то ліст трэба падпісаць профілем заўфаным. PDF-файл, што пойдзе праз е-мэйл, таксама можна падпісаць профілем (глядзіце тут, як). Папяровыя версіі петыцыі павінны быць падпісаныя ўласнаручна.
🔹 Спосаб №2: адзін дакумент, падпісаны некалькімі асобамі.
Дакумент лепей раздрукаваць на двухбаковых старонках, каб атрымалася адная старонка з załącznik-ам і іншая з, уласна, петыцыяй.
Далей трэба сабраць подпісы на старонку załącznik-а.
✍️ Інструкцыя для тых, хто вырашыць стаць арганізатарам: стаўбцы з імям і прозвішчам трэба запоўніць друкаванымі літарамі. Стаўбец з кантактнымі данымі не абавязковы, але пажаданы, каб адрасаты маглі праверыць подпісы. І ў стаўбцы «Podpis» трэба чытэльны подпіс.
Затым трэба дапісаць у петыцыю неабходную інфармацыю: імя, прозвішча і адрас адпраўніка; лічбу сабраных подпісаў. Можна нават указаць, колькі подпісаў грамадзян Польшчы.
Зрабіць тры копіі петыцыі і тры копіі падпісных лістоў. Падпісаць тры копіі петыцыі і дадаць тэкст «oryginały podpisów znajdują się u nadawcy». Ну і пасля ўжо можна высылаць на пададзеныя вышэй адрасы.
👉 Что слышно по проекту об ИП для обладателей Blue Card