У мяне да вас найцудоўнейшая навіна!
Неўзабаве пачну рабіць набор картак паводле кнігі "Гід па фэмінізацыі беларускай мовы" Уладзіслава Гарбацкага, бо спадар Уладзіслаў даў на гэта сваю згоду! 😊
Там ёсць цудоўны слоўнік фемінітываў. Бадай ці не найвялікшы на гэтую тэму!
Я хацеў зрабіць гэтыя карткі, але аўтарскія правы мы тут паважаем і шануем, бо кожная праца мусіць паважацца і шанавацца. Асабліва тады, калі яна выканана адказна і сумленна.
Аднак пры гэтым мы тут паважаем і бясплатную адукацыю. Вельмі ўдзячны спадару Уладзіславу за сваю згоду, асвету і спрыянне ёй! 🙏
То чакайце!