Аўтарка:
Вікторыя Табак — тэатральная крытыца, акадэмічная выкладчыца, аспірантка. Лаўрэатка шматлікіх прэмій, сярод якіх прэмія Інстытута Тэатральнага імя Збігнева Рашэўскага. Удзельніца праграм ментарынгу і аўтарка даследчага гранта «Перспектывы дэкаланізацыі: польскі тэатр у святле міграцыйных крызісаў пасля 2015 года».
📅 Дата: 16 студзеня
🕕 Час: 17:00 (СЕТ)
📍 Месца: анлайн у Zoom
Пра што будзе гаворка:
🔸 Які ўплыў на грамадства мае сучасны тэатр?
🔸 Як крытычнае мастацтва можа стаць часткай жыцця супольнасцяў?
🔸 Што адбываецца, калі тэатр пераносіцца ў грамадскую прастору?
Лекцыя будзе прысвечана розным абліччам крытычнага тэатра ў Еўропе. Падчас прэзентацыі будуць разгледжаны стратэгіі і праекты выбраных творцаў (такіх як Міло Рау, Цэнтр Палітычнай Прыгажосці, Міхал Задара ці Якуб Скшыванэк), якія працуюць у кантэксце польскага і еўрапейскага тэатра.
Мадэратарка:
Бажэна Шамовіч — тэатральная дзеячка і куратарка, асістэнтка рэжысёраў, прадзюсарка спектакляў.
📝 Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы