⚡️Магчымасці для вашага бізнесу ў Польшчы: вынікі сустрэчы ў Беластоку.Каманда АВВА і бізнесоўцы з беларускімі каранямі сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовых уладаў, бізнесовых і эканамічных структураў у Беластоку, каб наладзіць партнёрства і супрацоўніцтва і адкрыць новыя шляхі для развіцця.
Асноўныя тэмы сустрэчы:▪️Падтрымка бізнесу і інтэграцыя прадпрымальнікаў у польскую бізнес-супольнасць.
▪️Крэдыты, фінансаванне і пошук інвестараў.
✔️Вынікі:Мы наладзілі новыя кантакты з польскімі інстытуцыямі, якія цяпер даступныя для сяброў і партнёраў АВВА. Гэтыя кантакты — вашыя магчымасці для супрацы, пошуку падтрымкі і развіцця праектаў. Звяртайцеся да нас — мы гатовы падзяліцца рэсурсамі, якія дапамогуць вам захаваць і развіць свой бізнес!
🗓 У пачатку снежня мы правядзём падобную сустрэчу ў Гданьску. Бізнесоўцы з беларускімі каранямі змогуць узяць удзел пасля рэгістрацыі. Калі ў вас ёсць пытанні ці праблемы, якія вы хацелі б абмеркаваць з уладамі і экспертамі ў гэтым рэгіёне, звяртайцеся да АВВА:
[email protected].