ProFood @prof00d Channel on Telegram

ProFood

@prof00d


🍽️ Кухня — это искусство и культура
🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы
🔍 Делаю обзоры
🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram

ПроFood (Russian)

ПроFood - это канал на Telegram, где вы найдете самые интересные и вкусные рецепты, советы по приготовлению и многое другое, связанное с кулинарией. Если вы любите готовить или просто хотите научиться чему-то новому, то этот канал идеально подойдет вам. На ПроFood вы сможете найти рецепты блюд различных кухонь, начиная от итальянской и французской, и заканчивая традиционными блюдами разных стран. Ведь кулинария - это не просто приготовление еды, а целое искусство, которое можно освоить благодаря знаниям, которые вы найдете на этом канале. Присоединяйтесь к ПроFood и раскройте для себя мир вкусной и полезной еды!

ProFood

07 Feb, 08:06


А ці ведалі Вы, што ў старабеларускай мове фасолю называлі шальбабон? Такую назву можна сустрэць у старых кулінарных кнігах і народных гаворках.

ProFood

05 Feb, 12:47


ЗАМОВІЦЬ

ProFood

04 Feb, 13:48


ТАРКАВАНКА #таркаванка #бульба #беларускаякухня

ProFood

31 Jan, 08:02


Сябры, на YouTube, TikTok і Instagram можна знайсці шмат відэа пра нашу беларускую кухню. Калі Вам зручней глядзець і слухаць на рускай мове, запрашаю на мой канал на YouTube. А для тых, хто аддае перавагу беларускай мове, чакаю Вас у Instagram і TikTok!

ProFood

29 Jan, 13:49


ГАРОХАВЫЯ КАМЫ #гарох #беларускаякухня

ProFood

28 Jan, 08:53


Сябры, калі Вы гатуеце стравы, якія я паказваю на сваім канале, буду рады ўбачыць Вашыя фатаграфіі! Вы можаце дасылаць іх мне ў Instagram або выкладваць у сябе ў Stories з адзнакай майго акаўнта. Я з задавальненнем размяшчу іх на сваёй старонцы. Дзякуй!

ProFood

27 Jan, 14:12


ГРУЦА #каша #беларускаякухня #груца

ProFood

24 Jan, 11:01


Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube працягваем знаёмства з кулінарнымі традыцыямі вёскі Спорава. Мы паглыбімся ў унікальныя мясцовыя стравы, а таксама пазнаёмімся з мясцовым музеем «Спораўскі карась», дзе захоўваюцца традыцыі і кулінарная спадчына гэтай вёскі.

ProFood

20 Jan, 15:21


Традыцыі вёскі Спорава, дзе сушаная рыба ў печы стала сапраўднай візітнай карткай рэгіёну. Даведайцеся, як гатуюць гэты далікатэс і якія сакрэты хавае працэс сушкі рыбы на саломе. Як прыгатаваць сушаную рыбу ў гарадскіх умовах — глядзіце на маім канале ў TikTok.

ProFood

20 Jan, 10:27


Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube працягваем знаёмства з рэгіянальнай кухняй, і на чарзе — кухня Бярозаўскага раёна, а дакладней, кулінарныя традыцыі вёскі Спорава. Мы разгледзім асаблівасці спораўскай кухні, дзе галоўным прадуктам харчавання з’яўляецца рыба. Мы пагаворым пра традыцыю сушкі рыбы на саломе, якая захавалася на працягу стагоддзяў і сёння з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай гэтай мясцовасці.

ProFood

19 Jan, 08:21


Унікальны бортны мёд, атрыманы па старажытных тэхналогіях, якія ўнесены ў сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Борці размешчаны ў цяжкадаступных кутках прыроды, далёка ад сельскай гаспадаркі і населеных пунктаў. Пчолы збіраюць нектар з 100-200 відаў раслін, уключаючы журавіны і буякі, што надае мёду ўнікальны смак і гаючыя ўласцівасці.
Гэты мёд вырабляецца без штучных дабавак, не падвяргаецца акісленню і збіраецца толькі адзін раз у год. Пчолы, якія працуюць у такіх умовах, натуральным чынам адаптаваныя да мясцовага клімату.
Мёд, атрыманы з такіх борцяў, валодае асаблівымі ўласцівасцямі і ўнікальнымі якасцямі, што робіць яго цікавай знаходкай для тых, хто шукае нешта натуральнае і сапраўднае.

Для маіх падпісчыкаў — зніжка 10% па прамакодзе PROFOOD да канца студзеня, у лютым — 5%. Паспяшайцеся паспрабаваць сапраўдны дзікі мёд!


📞+375 44 567 39 29

ProFood

17 Jan, 11:01


Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube працягваем знаёміцца з кухняй віцебскіх старавераў. У гэтай унікальнай кухні асаблівая ўвага надаецца назвам страў, якія не толькі раскрываюць склад, але і перадаюць глыбокі сэнс і традыцыі. Кожная назва - гэта свайго роду гісторыя, поўная загадак і цікавых асацыяцый. Сёння мы пагрузімся ў свет стараверскіх назваў і даведаемся, як яны адлюстроўваюць культуру і погляд на свет.

ProFood

13 Jan, 09:50


Сёння ў TikTok, Instagram і YouTube — кухня віцебскіх старавераў. Мы пагрузімся ў свет старадаўніх рэцэптаў, якія ярка ілюструюць, наколькі унікальнай і разнастайнай з'яўляецца гэтая рэгіянальная кухня. Даведаемся пра традыцыі, якія захоўваюцца да гэтага часу, і пра тое, як стараверы выконваюць пасты, гатуючы простыя, але неверагодна смачныя стравы.

ProFood

11 Jan, 12:41


РЭГІЯНАЛЬНАЯ КУХНЯ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ ХУТКА

ProFood

07 Jan, 13:44


https://youtu.be/q5UL2z68YIA?si=DjDE39Z7h2Pfzi2T

ProFood

07 Jan, 07:01


З Калядамі! Няхай у гэты чароўны дзень Ваш дом напоўніцца цяплом, утульнасцю і, вядома ж, смачнымі момантамі! Жадаю Вам натхнення для новых рэцэптаў, яркіх смакаў і шчаслівых сустрэч за сямейным сталом. Няхай у новым годзе будзе шмат падстаў радаваць сябе і блізкіх не толькі смачнымі стравамі, але і сапраўднымі шчаслівымі момантамі.

ProFood

04 Jan, 20:43


Якія фрукты Вам падабаюцца? (адказ у каментарах)

ProFood

30 Dec, 14:07


Дарагія сябры! Вось і падышоў да канца яшчэ адзін год, поўны яркіх падзей і нечаканых паваротаў. Мы прайшлі праз многае, але кожны момант зрабіў нас мацней і мудрэй.

Дзякуй, што былі са мной у гэтым годзе! Дзякуючы Вашай падтрымцы мы дасягнулі новых вяршынь.
100 тысяч падпісчыкаў у TikTok - гэта вынік нашых агульных намаганняў, і я бязмерна ўдзячны кожнаму з Вас.

Хутка наступіць Новы год, і я хачу пажадаць Вам шчасця, здароўя і шмат яркіх момантаў! Няхай гэты год прынясе ў Ваша жыццё новыя магчымасці, а на Вашым стале заўсёды будзе смачна і па-сапраўднаму ўтульна.

Давайце сустракаць Новы год з усмешкай, надзеяй і натхненнем! Падпісвайцеся на канал, дзяліцеся рэцэптамі і ідэямі з сябрамі — наперадзе нас чакае шмат цікавага.

З надыходзячым Новым годам! Няхай ён будзе поўны радасці, цяпла і выкананых жаданняў!

ПроFood

27 Dec, 16:38


Вячэра…

ПроFood

25 Dec, 07:04


Сардэчна віншую ўсіх, хто адзначае Каляды сёння, 25 снежня! Няхай гэты дзень напоўніць Вашыя дамы святлом, радасцю і водарам смачных пачастункаў. Жадаю Вам цёплых сустрэч з блізкімі, усмешак і натхнення на новыя здзяйсненні — як у жыцці, так і на кухні.

Няхай кожны Ваш рэцэпт будзе такім жа асаблівым, як гэты святочны дзень. Шчасця, утульнасці і міру Вашаму дому!

ПроFood

23 Dec, 14:09


ЗБІЦЕНЬ #збіцень #беларускаякухня

ПроFood

19 Dec, 16:33


ПІРОГ "МІНДАЛЬНЫ КАРОЛЬ" #пірог #цеста #беларускаякухня

ПроFood

13 Dec, 14:14


СВІНІНА З ГАРОХАМ #гарох #мяса #беларускаякухня

ПроFood

11 Dec, 14:26


ГУСАК З ГРЫБНЫМ СОУСАМ #гусь #качка #грыбы #беларускаякухня

ПроFood

04 Dec, 15:01


КУЛЕШ ПА-ПАЛЕСКУ #каша #суп #беларускаякухня

ПроFood

02 Dec, 14:43


ШНІЦАЛЬ ПА-ПАЛЕСКУ #шніцаль #мяса #беларускаякухня

ПроFood

27 Nov, 14:52


ТУШАНКА #бульба #беларускаякухня

ПроFood

11 Nov, 14:36


СЯЛЯНКА #сялянка #беларускаякухня #суп

ПроFood

08 Nov, 18:49


YouTube

ПроFood

08 Nov, 17:13


ПАДТРЫМАЦЬ

ПроFood

28 Oct, 15:04


2 лістапада беларусы адзначаюць Дзяды - дзень памяці продкаў, які глыбока ўкаранёны ў нацыянальнай культуры. Свята сімвалізуе сустрэчу жывых і памерлых членаў сям’і, аб’ядноўваючы іх праз памяць і традыцыі. 🎞 Відэа ўжо даступна на канале.

ПроFood

16 Oct, 14:46


ГРУША ПА-РАДЗІВІЛАЎСКУ #беларускаякухня #салодкае #груша

ПроFood

15 Oct, 07:01


У паэме" Новая зямля " Якуба Коласа змяшчаецца мноства згадак беларускай кухні, якія адлюстроўваюць традыцыі і звычаі беларускага народа.

Паэма "Новая зямля" з'яўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра беларускую кухню і культуру.

Праз згадкі традыцыйных страў Колас перадае атмасферу і звычаі свайго часу.

ПроFood

14 Oct, 14:41


ГРЫБНЫ КВАС #суп #беларускаякухня #грыбы

ПроFood

09 Oct, 14:47


БУЛЬБЯНЫЯ ГАЛКІ #бульба #беларускаякухня #галкі

ПроFood

08 Oct, 07:05


Грыбы з даўніх часоў займаюць важнае месца ў беларускай кухні. Традыцыя збіраць грыбы - адна з найстарэйшых рыс беларускага побыту. Дзякуючы багаццю лясоў, грыбы заўсёды былі неад'емнай часткай стала.

Беларусы шырока выкарыстоўвалі лясныя дары: грыбы і ягады. Грыбы марынавалі, салілі, сушылі і дадавалі ў розныя стравы, упрыгожваючы імі абедзенныя сталы. Цікава, што смажыць грыбы пачалі толькі ў XX стагоддзі, да гэтага часу іх выкарыстоўвалі пераважна ў іншых відах апрацоўкі.

Сярод традыцыйных беларускіх страў на аснове грыбоў варта адзначыць
Зуцы (грыбныя катлеты), Грыбную поліўку і Грыбны квас. Гэтыя стравы захавалі самабытнасць нацыянальнай кухні і да гэтага часу радуюць сваім насычаным смакам.

ПроFood

04 Oct, 14:35


БАБІНА КАША #каша #проса #беларускаякухня

ПроFood

01 Oct, 09:25


Тварожны сыр - традыцыйны прадукт беларускай кухні. Да XVIII стагоддзя пад словам "сыр" разумелі менавіта тварог, які атрымлівалі з заквашанага малака, што тлумачыць паходжанне назвы.

Калі ў Еўропе пачалі масава вырабляць цвёрдыя сыры на аснове сычужнага фермента, адбыўся падзел тэрмінаў. Тварогавы сыр сталі называць тварагом, а сырам — прадукты, зробленыя па новых тэхналогіях. Аднак звычка называць стравы з тварагу "сырнікі" засталася з тых часоў і да нашых дзён.

ПроFood

28 Sep, 07:01


Дзякуй за 100 000 падпісчыкаў у TikTok! Калі вы яшчэ не падпісаныя, далучайцеся, глядзіце і пакідайце каментары. Запрашайце сяброў падпісацца на канал!

ПроFood

27 Sep, 15:07


Смажаны карась - рыба, папулярная ў беларускай кухні. Рыба заўсёды адыгрывала важную ролю ў харчаванні беларусаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе вадаёмы багатыя карасямі. Дзякуючы сваёй даступнасці, карась часта прысутнічаў на вясковых сталах, і яго гатавалi ў розных варыяцыях: смажылі, тушылі, запякалі.

У вёсцы Спорава, Бярозаўскага раёна, карась настолькі шануецца, што там быў створаны музей «Спораўскі карась». Ініцыятарам яго адкрыцця стала Валянціна Міхайлаўна Лютыч, ураджэнка Спорава, якая многія гады прысвяціла вывучэнню і захаванню культурнай спадчыны сваёй роднай вёскі. Музей дэманструе не толькі ролю карася ў мясцовай кухні, але і культурныя традыцыі рэгіёна.