Праз космас @praz_kosmas Channel on Telegram

Праз космас

@praz_kosmas


Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове.

Слухаць:
https://linktr.ee/praz_kosmas

Сувязь:
@TimEvseev

Праз космас (Belarusian)

Даведайся больш аб космасе з падкастам "Праз космас"! Гэта вядомы канал, дзе ты можаш пазнаёміцца з цікавымі навінамі пра космас, новыя адкрыцці, публікацыі і касмічныя праграмы - усё гэта на беларускай мове. Заходзь на канал, каб паслухаць усе выпускі падкаста: https://linktr.ee/praz_kosmas Тут ты знойдзеш мноства цікавай інфармацыі, якая дазволіць табе паглыбіцца ў тэму космасу. Кантактная асоба: @TimEvseev. Падпісвайся на канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін з космасу!

Праз космас

08 Feb, 17:05


Трансляцыя з МКС у прамым эфіры ў 4К.

Міжнародная касмічная станцыя пачала трансляваць відэа Зямлі з космасу, якое дазваляе разгледзець нашу планету ў дэталях. Гэта стала магчымым дзякуючы набору камер Ultra High Definition 4K, распрацаваных брытанскай кампаніяй Sen, якая спецыялізуецца на касмічных трансляцыях.

Глядзець трансляцыю.

#навіны

Праз космас

07 Feb, 08:30


Касмічныя спатканні: Месяц, Юпітэр і Марс на начным небе.

Пачатак лютага падрыхтаваў для нас дзве цудоўныя сустрэчы на начным небе. 7 лютага Месяц наблізіцца да Юпітэра – найбуйнейшай планеты Сонечнай сістэмы. 9 лютага Месяц сустрэнецца з Марсам, характэрнае чырвонае ззянне якога будзе добра бачна нават без спецыяльных прыбораў. Лепш за ўсё назіраць гэтыя падзеі за горадам, падалей ад светлавога забруджвання. Пачатак — прыкладна праз гадзіну пасля заходу Сонца.

#падзея

Праз космас

04 Feb, 10:54


Камета, якой ужо няма ☄️

Камета C/2024 G3 (ATLAS) стала сапраўднай сенсацыяй.

Глядзіце больш падобных відэа ў Instagram, YouTube або TikTok.

Буду рады новым падпісчыкам!

Праз космас

01 Feb, 09:41


Паштоўкі ад Blue Ghost.

Blue Ghost, прыватны пасадачны модуль ад амерыканскай кампаніі Firefly Aerospace, у дадзены момант знаходзіцца на калязямной арбіце, дзе праходзіць праверку сістэм і рыхтуецца да запуску рухавікоў для манеўру, які выведзе Blue Ghost на арбіту Месяца.
Мяккая пасадка на Месяц запланавана на 2 сакавіка.

У той жа час модуль не забывае дасылаць нам відэа і здымкі нашай планеты.

#навіны

Праз космас

28 Jan, 15:34


Некалькі эпічных здымкаў з Starship Flight 7.

Праз космас

27 Jan, 05:02


Вітаю!

Здароўе па-беларуску — гэта канал, дзе я распавяду пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды самыя разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, а ў дадатак распавяду вам пра гэта па-беларуску!

Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!

https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje

Праз космас

26 Jan, 10:39


🛰 Выпуск #79 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: New Glenn, Starship, самы спякотны год, месяцовая місія Firefly Aerospace, камета C/2024 G3 (ATLAS).

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст

Праз космас

24 Jan, 11:01


Камета C/2024 G3 (ATLAS).

Пасля пралёту міма Сонца камета C/2024 G3 (ATLAS) набрала дастатковую яркасць, каб яе можна было ўбачыць на небе паўднёвага паўшар'я. Але ж ядро каметы не вытрымала цеплавога стрэсу ад спаткання з Сонцам і распалася праз некалькі дзён пасля праходжання перыгелія.

Распад ядра прывёў да вызвалення вялікай колькасці рэчыва, якое некаторы час будзе падтрымліваць яркасць, дзякуючы чаму жыхары паўднёвага паўшар'я ўсё яшчэ могуць назіраць «прывід» каметы. А нам застаецца толькі паглядзець на лепшыя здымкі гэтай каметы.

#навіны

Праз космас

23 Jan, 10:49


Як памяняць аб'ектыў камеры ў космасе.

Астранаўт NASA Don Pettit паказвае, як зручна мяняць аб'ектывы на Nikon Z9 ва ўмовах бязважкасці на борце Міжнароднай касмічнай станцыі.

#навіны

Праз космас

20 Jan, 11:53


Кліматычная спіраль NASA з 1880 года па цяперашні час.

2024 год стаў самым спякотным годам за ўсю гісторыю назіранняў. Глабальныя тэмпературы летась былі прыкладна на 1,28 градуса вышэйшыя, чым сярэднія значэнні за перыяд 1951–1980.

#навіны

Праз космас

17 Jan, 08:51


Starship Flight 7.

Пасля паспяховага старту паскаральнік Super Heavy B14 быў злоўлены рукамі Мехазілы.

А вось з караблём Starship падчас палёту на 9-й хвіліне адбыўся RUD (хуткі незапланаваны дэмантаж).

Паводле папярэдніх звестак, у вобласці над супрацьпажарнай перагародкай рухавіка карабля адбылася ўцечка кіслароду/метану, якая аказалася дастаткова вялікай, каб стварыць ціск, які перавышае прапускную здольнасць канала для выдалення лішніх кампанентаў.

На відэа бачна, як абломкі Starship S33 уваходзяць у атмасферу пасля выбуху карабля падчас выхаду на арбіту.

#навіны

Праз космас

05 Jan, 14:25


Starship Flight Test 7.

У ноч з 10 на 11 студзеня SpaceX плануе правесці сёмы выпрабавальны палёт Starship. Палёт запланаваны на 01:00 ночы па беларускім часе (або 10 студзеня ў 16:00 па мясцовым часе).

Упершыню будзе задзейнічаны прататып Ship 33 версіі Block 2 са значнымі паляпшэннямі. Падчас палёту будзе выведзена 10 макетаў спадарожнікаў, якія падобныя да Starlink V3, і якія пасля згараць у атмасферы. Асаблівасцю місіі стане паўторнае выкарыстанне рухавіка Raptor №314, раней усталяванага на Booster 12 падчас пятага палёту.

Booster 14 паспрабуе вярнуцца на стартавую пляцоўку з наступным захопам. Ship 33 зробіць мяккую пасадку ў Індыйскім акіяне.

А вось свежае відэа ад SpaceX з шостага палёту.

#падзея

Праз космас

05 Jan, 09:01


Любіце фантастыку? Шукаеце штосьці новае і асаблівае?

🌌 Канал Fantastyka_knihi – гэта ўнікальнае месца, дзе ажываюць фантастычныя мары і гісторыі.

Тут вас чакаюць:
▫️ Насычаныя апавяданні, якія здзівяць і натхняць.
▫️ Арыгінальныя гісторыі, што адкрываюць новыя гарызонты ўяўлення.
▫️ Беларуская мова ў самым прыгожым выкананні.

Фантастыка – гэта мары пра будучыню! Далучайцеся і станьце часткай супольнасці, якая любіць марыць.

Праз космас

01 Jan, 14:49


Пачатак касмічнага года 🔭

🌠 Пік метэорнага патоку Квадрантыды з 3 на 4 студзеня.
Квадрантыды - адзін з самых магутных патокаў у годзе, які доўжыцца з 28 снежня па 12 студзеня. Падчас піку ў ноч з 3 на 4 студзеня абяцаюць каля 110 метэораў у гадзіну на «ідэальным» небе. Метэоры гэтага патоку больш цьмяныя ў параўнанні з Персеідамі або Гемінідамі.
Максімум метэорнага патоку доўжыцца ўсяго 6-8 гадзін. Вельмі важна выбраць правільны час для назіранняў. Па прагнозах, сёлета пік будзе дасягнуты прыкладна ў 18:00 – 19:00 па беларускім часе.

🌒 Венера побач з Месяцам 3 студзеня.
Месяц, асветлены на 15%, і Венера сустрэнуцца ў сузор'і Вадалея. Планету можна будзе ўбачыць пасля заходу сонца без якіх-небудзь аптычных прыбораў.

🪐 Пакрыццё Сатурна Месяцам 4 студзеня.
Пакрыццё - гэта астранамічная з'ява, падчас якой, з пункту гледжання назіральніка з пэўнай кропкі, адно нябеснае цела праходзіць перад іншым нябесным целам, засланяючы яго поўнасцю або часткова.
У дадзеным выпадку такімі целамі стануць Месяц і Сатурн. Іх сустрэча на небе адбудзецца 4 студзеня. Сатурн пачне «хавацца» за Месяцам прыблізна ў 20:30 па Мінскім часе і зноў з'явіцца на небе ў 21:40.

#падзея

Праз космас

31 Dec, 09:39


🎄 Гэта быў цудоўны год, які аб’яднаў нас усіх праз падтрымку беларускіх ідэй і талентаў. Разам мы стваралі святы і маленькія цуды, якія натхняюць і яднаюць! ❤️

У святочным відэа аўтары і аўтаркі паспяховых праектаў на Gronka дзякуюць вам, нашым дарагім спонсарам, віншуюць усіх са святамі і зычаць натхнення на новыя пачынанні.

Сярод тых, хто дзякуе вам за падтрымку, крэатары і крэатаркі наступных праектаў:

⚽️ Кніга Арцёма Сізінцава пра ножны шпурляк (футбол) Аршаншчыны
🎨 Пераклад сусветна вядомага комікса «Трымайся, Трусік»
🎶 Альбом артыста Mandzik
🎧 Падкаст «Праз космас»
🎙️ Аўдыякніга паводле «Зэкамерона» Максіма Знака
📚 Кніга «Гвалт» Аляксандра Чарнухі
🎵 Альбом беларускіх хітоў ад Познаньскага спеўнага сходу
🏀 Відэапраект «Пра баскетбол па-беларуску»
🎼 Кніжка з нотамі «Гэй ты, братка Новы годзе»

Дзякуй, што ствараеце цуды разам з намі! Перадсвяточны настрой ляціць да вас з падзякамі і віншаваннямі ад нашых аўтарак і аўтараў!

🌟 Са святамі, сябры і сяброўкі!
Няхай Новы год будзе шчодры на чарадзейства і беларускія поспехі!

Праз космас

29 Dec, 14:24


🛰 Выпуск #77 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

Вынікі.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

#падкаст

Праз космас

27 Dec, 10:59


«Зімовы» Марс ад арбітальнага апарата Mars Express.

Mars Express атрымаў выяву ландшафту ў рэгіёне Australe Scopuli на Марсе, недалёка ад паўднёвага полюса планеты. На здымку бачная сумесь сухога лёду і пылу, якая ўтварыла кантрасны чорна-белы малюнак.

І не спадзявайцеся на калядныя шпацыры па Чырвонай планеце. Умовы ў гэтым рэгіёне куды больш суровыя, чым на Зямлі. Зімой тэмпература тут можа апускацца да -125 °C.

#навіны

Праз космас

25 Dec, 10:01


Ялінка і касмічны вянок 🎄

Здымак зорнага «вянка» ці зорнага скопішча NGC 602 — гэта вынік працы двух касмічных тэлескопаў: рэнтгенаўскай абсерваторыі «Chandra» і касмічнага тэлескопа James Webb. NGC 602 — гэта яркае скопішча маладых, гарачых блакітных зорак, якое ўтварылася ў выніку калапсу велізарнага газавага воблака.

NASA таксама прадставіла святочнае фота зорнага скопішча NGC 2264, вядомага як «Калядная ялінка». Чырвоныя, фіялетавыя, сінія і белыя іскры атрыманы з дапамогай дадзеных «Chandra», а зялёны і фіялетавы фон створаны па аптычных дадзеных.

#навіны

Праз космас

24 Dec, 17:00


2024 быў не з лёгкіх і хочацца скончыць яго на пазітыўнай ноце.

Таму, у гонар надыходзячых святаў і для папулярызацыі нумізматыкі, разыграем два камплекты манет для пачаткоўцаў нумізматаў.

Умовы конкурсу:
1)Быць падпісаным на канал VKN
2)Напісаць у каментарах пад гэтым пастом "Бяру ўдзел".

Пераможцаў будзе двое і кожны атрымае паўгрош Аляксандра, шэляг Яна Казіміра і Аўгуста III.

Вынікі з'явяцца пад гэтым пастом 26 снежня а 12:00.

(Пасылку выслаць магу толькi па Беларусi!!!)

З надыходзячымі!

VKN

Праз космас

22 Dec, 11:31


🛰 Выпуск #76 - Падкаст «Праз космас».

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс

У гэтым эпізодзе: адна з самых цікавых экзапланет, прычына крушэння Ingenuity на Марсе, экіпаж Starliner затрымаецца на МКС.

Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Дзякуй!

#падкаст

Праз космас

21 Dec, 15:20


Зімовае сонцастаянне і самы кароткі дзень года.

21 снежня ў 12:20 па беларускім часе адбылося зімовае сонцастаянне. Для паўночных рэгіёнаў планеты зімовае сонцастаянне азначае самы кароткі светлавы дзень у годзе. У гэты момант пачынаецца астранамічная зіма.

Зімовае сонцастаянне — гэта момант, калі адно з паўшар'яў Зямлі дасягае найбольшага нахілу па кірунку ад Сонца. Сонцастаянні адбываюцца з-за таго, што вось кручэння нашай планеты нахіленая пад вуглом 23,5 градуса. Калі б у Зямлі не было нахілу, Сонца увесь час свяціла б на экватар, а ў нас не было б сонцастаянняў і часоў года.

#падзея

Праз космас

21 Dec, 08:59


🌟 Бізон Гіґс – галоўная навуковая прэмія беларусаў для нашых таленавітых навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук і навук пра Зямлю!

Хочаце стаць часткай гэтага маштабнага праекту? Вось, як гэта зрабіць:

1️⃣ Намінуйце герояў навукі!
Знаеце таленавітых беларусаў, якія робяць навуку? Унесьці іх імёны можна па спасылцы:
👉 Намінаваць навукоўца

2️⃣ Дапамажыце сфармаваць прызавы фонд!
Кожны рубель – гэта крок да ўзнагароды лепшых. Далучыцца можна праз:
☕️ Buy Me a Coffee
💚 Гронка

3️⃣ Галасуйце за навукоўцаў!
Ваш голас – шанец для фаварыта. Падрабязнасьці па спасылцы:
👉 Галасаваньне (распачнецца пазьней)

📅 Ґрафік прэміі:

Лістапад – сьнежань 2024: збор сродкаў.
Сьнежань 2024: прыём заяў на намінантаў.
Студзень – люты 2025: галасаваньне.
🏆 15 сакавіка 2025: узнагароджаньне пераможцаў!

Далучайцеся да гэтай вялікай навуковай місіі!
Больш падрабязнасьцяў:
👉 Pamyłka №3
👉 Instagram прэміі
_
Партнэрскі допіс

Праз космас

19 Dec, 09:06


NASA падзялілася лепшымі здымкамі з Міжнароднай касмічнай станцыі за 2024 год.

Выбраў для вас самыя цікавыя. Усе здымкі з апісаннем можна ўбачыць у галерэі.

Праз космас

17 Dec, 12:53


Даўно нічога не публікаваў — на тое была прычына! Я адправіўся ў невялікае падарожжа ў Tromsø, горад за палярным кругам у Нарвегіі. Гэта месца — сапраўдная зімовая казка: маляўнічыя фіёрды, снежныя вяршыні і доўгія палярныя ночы. Але галоўнай мэтай было ўбачыць паўночнае ззянне.

Хоць з надвор'ем пашанцавала толькі ў самую апошнюю ноч, ды і індэкс геамагнітнай актыўнасці быў невысокі, гэта ўсё роўна было варта таго, каб мерзнуць некалькі гадзін, любуючыся тым, як зялёныя агні павольна танчаць на небе.
Дзялюся з вамі кадрамі гэтага начнога шоу. Спадзяюся, яны перададуць хаця б частку таго захаплення, якое я адчуў, гледзячы на гэта на ўласныя вочы.

А вы марылі ўбачыць паўночнае ззянне? Ці можа ўжо бачылі? Дзяліцеся ў каментарах.