Відавочна адно: што ўжо зусім хутка яму намалююць максімальны працэнт за ўсю гісторыю фальсіфікацый у Беларусі. Згодна з "фэйкавымі лічбамі", яўка ўжо б’е ўсе рэкорды — больш за 81%. Але галоўная загадка для многіх — які “пераможны” працэнт намалююць вусатаму дыктатару.
Мой прагноз: мінімум 89%. Гэтым разам няма ніводнага рэальнага канкурэнта. Але галоўны адрасат гэтага спектакля — пуцін, які на сваіх выбарах у расіі "набраў" больш за 87%. Таму мяркую, што працэнт лукашэнкі будзе ў межах ад 89% да 93%. Калі ж выбіраць адну лічбу, то, напэўна, 91%. Каб, так бы мовіць, "ворагі лукашызму" баяліся.
А што думаеце вы? Які "працэнт" напіша рэжым гэтым разам?