Беларусы Грузии / BY in Georgia @belgeorgia Channel on Telegram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

@belgeorgia


Інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.

Інст: https://www.instagram.com/by_in_georgia/
ФБ: https://www.facebook.com/share/Nxfygx7pjjR1UUsu/?mibextid=wwXIfr


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @Carlo

Беларусы Грузии / BY in Georgia (Belarusian)

Канал "Беларусы Грузии / BY in Georgia" - гэта інфармацыйны рэсурс для беларусаў, якія плануюць ці ўжо пераехалі ў Грузію. Тут вы знойдзеце карысную інфармацыю аб жыцці, працы, адпачынку і падарожжах у Грузіі. Наш канал дапаможа вам зразумець мясцовыя асаблівасці і знайсці сябе ў новым месцы.


У нашым канале вы можаце атрымаць адказы на любыя пытанні, звязаныя з пераездам і працой у Грузіі. Кантактная асоба для рэклямы - @CarloSerhio. Пішыце нам і атрымайце неабходную інфармацыю для планавання вашага пераезду ці падарожжаў у Грузію. Прымаем водгукі і прапановы ад нашых падпісчыкаў - звяртайцеся да @CarloSerhio. Далучайцеся да нашага канала і атрымлівайце апошнія навіны і парады для беларусаў у Грузіі!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Jan, 17:13


Запрашаем на выступ дзіцячай украінскай студыі!

Спектакль Дзмітрыя Цярновага «Крыло матылька».

🦋Гэта кранальная гісторыя, дзе ў цэнтры гісторыі маленькая дзяўчынка, што аднойчы вырашае злавіць матылькоў і пасадзіць іх у слоік. У гэты ж момант нечакана пачынаецца лівень, які разбурае планы дарослых, парушае звыклы парадак і прымушае задумацца пра ўплыў кожнага дзеяння на навакольны свет.

🐾Спектакль закранае глыбокія экзістэнцыяльныя тэмы: адказнасць, узаемаадносіны чалавека і прыроды, тонкі баланс паміж прыгажосцю і разбурэннем. Гэта алегорыя пра тое, як, здавалася б, дробныя дзеянні могуць мець вялікія наступствы.

🎭Выконваюць выхаванцы тэатральна-вакальнай студыі Арт Бум (украінская група)

Калі: 09 лютага а 17:00
Месца: Silk Factory Merab Kostava 59
Кошт білета: 20 лары

Кантакты: +995555125330 Тэцяна браніраванне білетаў
@anna_island_
@iulia_art.boom.ge @tatyanatsandekova

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Jan, 03:50


▪️Арганізаваная таталітарна-тэрарыстычным рэжымам Лукашэнкі цырымонія прымусу беларусаў да праяўлення пакорнасці (якую рэжым чамусьці называе выбарамі), адбудзецца ва ўмовах беспрэцэдэнтнага гвалту, страху і тэрору.

▪️Пяць гадоў таму, у 2020 годзе, пераважная большасць беларусаў і беларусак сказалі цвёрдае «не» фашысцкай дыктатуры Лукашэнка. Але калі ўнутры Беларусі большасць выбарчых участкаў проста "намалявалі" спушчаныя зверху лічбы, то за мяжой прадстаўнікі рэжыму былі вымушаныя лічыцца з экзіт-полам, які правялі беларускія актывісты і актывісткі. Тады больш за 90% беларусаў і беларусак за мяжой прагаласавалі за зыход ненавіснага тырана.

▪️Менавіта таму рэжым на гэты раз забараніў галасаванне за мяжой. Чым мы на гэта адкажам?

▪️Мы адкажам менавіта тым, што так уз'юшала т.з. "следчы камітэт" незаконнага рэжыму - акцыяй "Лукашэнка ў шрэдар"

▪️Кожны можа спампаваць "бюлетэні" з рознымі іпастасямі ненавіснага ўзурпатара і выбраць, які з іх знішчыць у шрэдаре.

▪️Акцыя пройдзе ў многіх гарадах па ўсім свеце. Сачы за навінамі ў сацыяльных медыя народных амбасадаў і беларускіх суполак.

▪️Альбо спампуй файл, знайдзі шрэдар і правядзі акцыю ў сваім горадзе.

#бязвыбары2025

Беларусы Грузии / BY in Georgia

25 Jan, 20:55


📲Як абараніць сябе ад сілавікоў і анлайн-махляроў: практычныя парады

Напярэдадні імітацыі выбараў у Беларусі асабліва актыўнымі сталі рэжымныя боты, будзьце ўважлівыя ў сваёй лічбавай бяспецы.

1️⃣ Асцярожнасць з файламі і спасылкамі:
🟢Не спампоўвайце і не адкрывайце падазроныя файлы, асабліва ад невядомых асоб.
🟢Не пераходзьце па спасылках ад незнаёмых людзей або з ненадзейных крыніц.

2️⃣Бяспека ў сацыяльных сетках:
🟢Не адкрывайце файлы, атрыманыя ў Telegram або іншых мэсэнджарах, без упэўненасці ў іх бяспецы.
🟢Не запускайце Telegram-боты, спасылкі на якіх атрыманы з ненадзейных крыніц.

3️⃣Абарона асабістых дадзеных:
🟢Ніколі не перадавайце свае паролі і не ўводзьце іх на сумнеўных сайтах; заўсёды правярайце адрас сайта.
🟢Не выкарыстоўвайце аднолькавыя паролі для розных сэрвісаў (электронная пошта, сацыяльныя сеткі, банкаўскія прыкладанні і г.д.).

4️⃣ Выкарыстанне VPN:
🟢Выкарыстоўвайце VPN-сэрвісы для шыфравання вашага інтэрнэт-трафіку і абароны ад магчымых пагроз.

5️⃣Больш інфармацыі па тэме можна знайсці на каналах cyberbeaver і П-тэлеграм

🔗Парады і відэа @euroradio.lite.

Захоўвайце асцярожнасць і будзьце ўважлівыя ў анлайн-прасторы!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

25 Jan, 09:46


🍣Рэпетытарка па матэматыцы набірае анлайн-вучняў_ніц 5-9 клас!

📎Унікальная спецыялістка ў сваёй вобласці, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, намінантка прэміі "Настаўнік года", харызматычная і прынцыповая Таццяна пазнаёміць вашага дзіця з сапраўднай матэматыкай, дапаможа падрыхтаваць да паступлення і сарыентавацца ў гэтым прыгожым і дакладным прадмеце.

💡Напісаць педагогу, удакладніць кошты і дамовіцца магчыма тут

📎Заняткі праводзяцца анлайн!

🌱Таццяна зусім нядаўна з'ехала з Беларусі і калі вы хочаце яе падтрымаць -  можаце купіць яе паслугі для сябе альбо для сваіх дзетак, сяброў_вак і знаёмых.

❤️Салідарнасць і падтрымка робіць нас мацней!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

24 Jan, 17:38


😶‍🌫️НЕ чыстае горнае паветра: зноў дыхаем забруджваннямі ў Тбілісі

Прычыны:

Геаграфічнае становішча: горад знаходзіцца ў горнай катлавіне, што стварае застой паветра.
Аўтатранспарт: мноства аўтамабіляў, у тым ліку старых, якія не адпавядаюць экалагічным стандартам.
Ацяпленне жытла: печы на дровах і каміны ў прыватных дамах таксама спрыяюць забруджванню.
Трансмежавае забруджванне: пыл з пустыні Каракум дасягае Тбілісі і пагаршае якасць паветра.

🛡 5 парад як абараніць сябе ад забруджвання паветра:

1️⃣ Выкарыстоўвайце ачышчальнікі паветра
: спецыяльныя ачышчальнікі з HEPA-фільтрамі эфектыўна затрымліваюць дробныя часціцы PM2.5.
2️⃣ Праветрываць памяшканне можна: важна праветрываць пакоі для зніжэння ўзроўню CO₂, але выбірайце аптымальны час для гэтага, раніцай і ўвечары узровень часціцай у паветры вышэй.
3️⃣ Насіце ахоўныя маскі: Маскі з рэйтынгам N95, KN95 або FFP2 дапамогуць фільтраваць дробныя часціцы пры знаходжанні на вуліцы.
5️⃣ Увільгатняйце паветра: Ўвільгатняльнікі не выдаляюць часціцы PM2.5, але падтрымліваюць аптымальны ўзровень вільготнасці, што можа палепшыць агульнае самапачуванне.

🔗фота і артыкул экадом|ecohome

Беражыце сябе і сваё здароўе 🌿

Беларусы Грузии / BY in Georgia

23 Jan, 12:07


🚶‍♀️ Вандроўка да руін замкавай крэпасці з Тбілісі

У нядзелю, 26 студзеня, тбіліскі клуб інтравертаў запрашае беларусаў ў вандроўку да руін замкавай крэпасці.

Прапануюць паехаць у Кахетыю, за Гамборскі перавал – падымацца на гару Katsebisgverdiл (კაცებისგვერდი, "мужчынская старана") і падкрадацца да PSITHI CASTLE.

Вас чакае:
✅️пераправа праз раку Turdo (თურდო)
✅️шпацыр па рэчышчы Psitianis Ghele з заходам да рэштак вялікага клештара
✅️кавалкі леташняга снежнага покрыва ў самым версе (з верагоднасцю прысутнасці свежага інею)
✅️спуск праз лес да скалы, на якой і стаіць замак.

Ехаць 1,5-2 гадзіны.

Працягласць хайку - 6–7 гадзін.

На трансфер скідваюцца па 20-30 лары – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў.

Удзел вольны, далучайцеся па спасылцы.

📆 Дата: 26 студзеня
Час збору: 9.00 (час мясцовы)
📍Месца збору: паведамяць удзельнікам, Тбілісі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

21 Jan, 15:01


🎶🧠 Музычны квіз з рок-выканаўцамі ў Тбілісі

У сераду, 22 студзеня, у Тбілісі гуляюць у Red Hot Chili Peppa Quiz рок-эдыцыі.

Прыходзьце адгадваць рок-выканаўцаў, спяваць хорам і весела бавіць час.


Удзел - 15 лары. Запісвайцеся праз тэлеграм @VikaChe1701.


📆 Дата: 22 студзеня
Час: 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: Bukhari Stand-up Club, 14 Akaki Khorava St, Тбілісі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

17 Jan, 10:50


Польская компания SN Expert Sp. z o. o. предлагает услуги по сопровождению различных административных процедур

❤️ в Беларуси:

📌 отчуждение (продажа) недвижимости без личного присутствия и доверенности, оформленной в РБ;
📌 получение информации о правонарушениях ("справки о несудимости");
📌 официальные (нотариальные) переводы документов - польский, английский, немецкий языки;
📌 представление интересов в различных государственных органах

📞 Тел. +48 531 577 441
📨 e-mail:
[email protected]
📱 https://t.me/Notary_Man/
📱 @Emigrant_123
📱https://www.facebook.com/sn.expert/
🌐https://bymapka.me?id=rec5RoY9Cqw6t2WLI

Беларусы Грузии / BY in Georgia

14 Jan, 03:23


☔️Метэаралагічнае папярэджанне: пахаладанне і ападкі

З 14 студзеня па ўсёй тэрыторыі Сакартвэла чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае агенцтва навакольнага асяроддзя.

Прагноз па рэгіёнах:

🗼Тбілісі: зніжэнне тэмпературы да +8 удзень, каля 0° ноччу. Можа ўзмацніцца вецер

🏖Батумі і Кутаісі: дажджы з аўторка, тэмпература днём +7-9°, ноччу +5-7°.

🏔Гарналыжныя курорты: у Бакурыяні, Годэрдзі і Тэтнулдзі выпадае снег, але ў Гудауры пакуль толькі лёгкая снегавая пудра.

🌬А ў гэты час у Беларусь прыйдуць завірухі. У ноч  над большай часткай краіны чакаецца моцны снег, які прыйдзе з Еўропы.

Прыемных і бяспечных дзён!

💬ЧатТГ 💬Facebook 📷Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

13 Jan, 10:17


🚿 14 студзеня ў Тбілісі адбудзецца масавае адключэнне вады

Кампанія GWP паведамляе пра аварыйныя работы, якія запланаваны на 14 студзеня.

Водазабеспячэнне будзе адключана з 10:00 да 24:00 у наступных раёнах:

🟢Мтацмінда
🟢Сололаки
🟢Ваке
🟢Сабуртало
🟢Крцанісі
🟢Дыдубэ
🟢Чугурэці

🚰Падчас рамонтных работ жыхароў забяспечаць пітной вадой з дапамогай цыстэрн.

👉Падрабязны спіс вуліц, дзе будзе адключана вада, можна знайсці на афіцыйным сайце GWP.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

12 Jan, 15:05


КінаКаляды48: паказ у Тбілісі!

У снежні ўдзельнікі КінаКаляды48 прыдумвалі сцэнарыі, здымалі і манціравалі свае фільмы за 48 гадзін! Паказы ўжо адбыліся ў Вільнюсе, Варшаве, Берліне і Кракаве, а цяпер чарга Тбілісі акунуцца ў магію кіно, створанага ўсяго за два дні.

На паказе вы ўбачыце фільмы з гэтага кіначэленджу, а таксама лепшыя кароткаметражныя работы ўдзельнікаў папярэдніх КінаКаляд48.

📍 Месца: D20 Bar, вул. Amaghleba 4, Тбілісі
📅 Дата: 14 студзеня
🕘 Час: 21:00


Уваход вольны, але калі захочаце падтрымаць арганізатараў, зрабіць гэта можна 👉🏻 тут

Калі вы хочаце арганізаваць паказ у сваім горадзе, напішыце нам на
[email protected] — разам мы зробім гэтае свята кіно яшчэ больш унікальным і маштабным! 🎄🎥

Беларусы Грузии / BY in Georgia

11 Jan, 08:59


😷 Грып у Сакартвэла: што трэба ведаць

Колькасць выпадкаў грыпу ў краіне павялічваецца штотыдзень. Пікавы ўзровень захворвання чакаецца напрыканцы студзеня. Пра гэта паведаміў Іване Чхаідзэ, медыцынскі дырэктар Цэнтральнай дзіцячай бальніцы імя Іашвілі.

💊Нягледзячы на рост захворвання, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулых гадоў колькасць выпадкаў у два разы меншая. На сённяшні дзень 40% усіх вострых рэспіраторных інфекцый звязаны з вірусам грыпу, што робіць яго дамінуючым.

📍Вакцынацыя:
Захворванні рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі могуць працягвацца да красавіка, таму ўсё яшчэ варта зрабіць прышчэпку. Міністэрства аховы здароўя Грузіі закупіла вакцыну супраць грыпу, і вы можаце звярнуцца ў медыцынскія ўстановы для вакцынацыі.

💡Памятайце пра меры прафілактыкі:
- Мыйце рукі з мылам.
- Пазбягайце вялікіх збораў людзей.
- Пры першых сімптомах звяртайцеся да ўрача.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!🌿

Беларусы Грузии / BY in Georgia

10 Jan, 03:04


🚠 У Тбілісі з'явяцца яшчэ дзве новыя канатныя дарогі

Паводле плана мэрыі, новыя канатныя дарогі будуць пабудаваны ў раёнах Вазісубані і Тэмка. Як адзначыў Каха Каладзэ, рэалізацыя гэтых праектаў будзе запланавана ў адпаведнасці з бюджэтам горада.

🌆Існуючыя канатныя дарогі ў Тбілісі:

1️⃣ Парк Рыке – крэпасць Нарыкала
- Гадзіны працы: штодня з 11:00 да 23:00.
- Кошт: 2,5 лары, аплата толькі карткай MetroMoney (кошт карткі – 2 лары).

2️⃣ Ваке– Чарапашае возера
- Гадзіны працы:
- летні сезон: з 8:00 да 00:00.
- зімовы сезон: з 8:00 да 22:00.
- Кошт: 1 лары, аплата карткай MetroMoney.

3️⃣ Канатная дарога ад Руставелі да парку Мтацмінда
- Гадзіны працы: штодня з 12:00 да 21:00.
- Кошт: 12 лары для замежнікаў, 3 лары для грамадзян Грузіі, дзеці да 6 гадоў – бясплатна.

4️⃣ Канатная дарога Магліві – Багебі
- ад корпуса Тбілісскага дзяржуніверсітэта (Ваке-Сабуртала) да раёна Багебі
- Кошт: 1 лары.
- Гадзіны працы: 08:00-20:00найбольш зменлівыя, часта на рамонце.

🏙Таксама плануецца запуск канатнай дарогі, якая злучыць плошчу Свабоды з гарой Таборы.

🌅Канатныя дарогі не працуюць у ветранае надвор'е, а найлепшы час для паездкі – ноч альбо захад сонца.

Цудоўных вам вандровак па горадзе і па-над ім❣️

Чат у ТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

09 Jan, 03:02


🌤 Цёпла і без ападкаў: прагноз надвор'я на 9–10 студзеня

Нацыянальнае агенцтва навакольнага асяроддзя падзялілася прагнозам на найбліжэйшыя дні.

🌆 Тбілісі
- да +12-14°C.
- Ападкаў не чакаецца.

🌊 Прыбярэжныя раёны (Батумі, Кабулеці, Поці)
- Тэмпература паветра ўдзень +16…+18°C.
- Без ападкаў.

🌱 Раўнінныя раёны Заходняй Грузіі (Кутаісі, Зугдзідзі, Зэстафоні, Адзургеті)
- Тэмпература ўдзень +15…+17°C.

Высокагорныя рэгіёны (Цалка, Бакурыані, Гудауры, Омала)
- 9 студзеня: +6...+8°C.
- Без ападкаў.

🌁 Але... Праблемы з паветрам у Тбілісі
Спецыялісты паведамляюць пра павышанае ўтрыманне цвёрдых часціц у паветры.
Вецер прынёс пыл з пустынь на поўдні і паўднёвым усходзе.

😷Рэкамендацыі:
- Не праветрывайце памяшканні.
- Скараціце час знаходжання на адкрытым паветры.

Зычым вам здароўя і прыемных дзён🩵

Беларусы Грузии / BY in Georgia

08 Jan, 02:26


🎄Запрашаем на першы ў гэтым годзе беларускамоўны нэтворкінг!

📅 Калі: 8 студзеня (серада) а 19:00.
📍 Дзе: кавярня "but first cacao"

💬 Што гэта такое?
Нэтворкінг — гэта:
🟢 цудоўная магчымасць пазнаёміцца з новымі сябрамі і аднадумцамі
🟢 шанец пачуць і папрактыкаваць беларускую мову ў Тбілісі
🟢 утульная сустрэча, каб правесці час у цёплай кампаніі

Хто можа далучыцца?
Усе жадаючыя, незалежна ад узроўню валодання беларускай мовай:
🟢 ад "ніколі не размаўляў" да "размаўляю з самага нараджэння"
🟢нэтворкінг — гэта не заняткі па вывучэнні мовы. Калі хочаце атрымаць парады ці дапамогу можна даваць толькі па запыце суразмоўцаў.

🤝 Як праходзіць сустрэча?
🟢 удзельнікі і ўдзельніцы распавядаюць пра сябе і абмяркоўваюць простыя пытанні, каб пазнаёміцца і пашырыць свой кругагляд
🟢 напрыканцы нас чакае вясёлая гульня.
🟢пасля — афтэпаці для тых, хто хоча працягнуць вечар у сяброўскай атмасферы.

🍴 Што можна замовіць у кавярні?
🟢 дранікі, іншыя стравы і дэсерты
🟢 смачная какава, прасекка ці піва.

💰 Удзел: free donation.
📋 Рэгістрацыя: праз апытанку ў суполцы.

Пачніце новы год з цікавых сустрэч!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

06 Jan, 19:19


🇬🇪🕯️Аліло: шэсце на Раство ў Грузіі

7 студзеня ў Грузіі адзначаюць Раство — афіцыйнае свята і выходны дзень.

📮Звярніце ўвагу:
07.01.2025 дзяржаўныя ўстановы, міністэрствы, сэрвісныя агенцтвы, Дамы юстыцыі, банкі і пошта працаваць не будуць. У храмах краіны ў гэты дзень адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы.

⛪️ Шэсце на Раство «Аліло»
Тбілісі збор а 12:00 на плошчы Першай Рэспублікі (каля помніка Ровару), а пачатак шэсця а 14:00.
Батумі шэсце пачнецца а 12:00 ад Кафедральнага сабора

Удзельнікі шэсця ў прыгожых і святочных строях, з іконамі і сцягамі, праходзяць праз цэнтр горада ад плошчы Першай Рэспублікі, паўз рэзідэнцыю Патрыярха, да кафедральнага сабора Святой Троіцы (Самеба).

📦 У гэты дзень перад шэсцем збіраюць рэчы, якія пасля перадаюць сем'ям з патрэбамі, у бальніцы і турмы. А на пярэдадні ставяць свечкі ў кожным вакне.

🚇 Графік працы метро:
Метро ў Тбілісі ноччу з 6 на 7 студзеня працуе да 03:00. З 23:00 праезд будзе бясплатны.

Шчаслівага Раства🕊

Беларусы Грузии / BY in Georgia

06 Jan, 16:52


🎶🎄 Музычны калядны вечар у Тбілісі

Запрашаем вас далучыцца да сапраўднай беларускай каляднай магіі!

У аўторак, 7 студзеня, беларусы Тбілісі працягваюць святкаваць Каляды і запрашаюць вас на цёплую і душэўную вечарыну.

Што вас чакае?
🍴 Галоўная страва вечара — духмяныя дранікі, шчодра запраўленыя традыцыямі і любоўю.
🎤 Музыка і песні, што натхняюць і злучаюць.
💃 Танцы, якія падаруюць радасць і святло.
🎄 Сапраўдная калядная атмасфера, якая не пакіне абыякавымі.

Уваход: 15 лары = 1 лагер.

📆 Дата: 7 студзеня
Час: з 21:00 (час мясцовы)
📍 Месца: Philosof Club Bar, Giorgi Akhvlediani 6, Тбілісі

Прыходзьце, каб падарыць сабе чароўны вечар!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

06 Jan, 10:37


11 студзеня (у суботу) запрашаем вас на майстар-клас "Маска Казы"
🥳Дзеткам узросту 6+ будзем радыя!

Батумі

Любіце ляпіць рукамі, маляваць і зімовыя святы? Сумясцім усё гэтае на майстар-класе. Разам зробім калядную маску самага папулярнага персанажу сярод калядоўшчыкаў - Казы!

🤩З такой маляўнічай маскай вы можаце смела ісці ў калядоўшчыкі, ці на любы іншы карнавал!
Ці проста захаваць маску у якасці аздобы да хатняга інтэр'еру.

🗣У 18:00 па жаданню развучым 2 песні пра казу, пагуляемся ў гульні.

Майстар-клас правядзе Воля Міхнавец @volka_m.

❗️Для рэгістрацыі пішыце ў асабістыя @volka_m Колькасць месцаў абмежавана!

Сустракаемся:
🕞11.01.2025 у 16:00
📍Granat Space па адрасе: вул. Джавахішвілі, 52а

Што ўваходзіць у кошт:
🙌ўсе матэрыялы прадастаўляюцца,
🎨базавая колеры гуашы для роспісу, пастэльныя акрылавыя маркеры,
❤️прыносьце свае любімыя колеры ці блёсткі з сабой.

💰40 лары: 1 маска, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн, занятак па спевах.

💸20 лары: для дзетак 6+

🌟Пабачымся на майстар-класе!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

06 Jan, 03:20


🌞Адзначай Каляды ў @5327.bar

Дзень зімовага сонцастаяння — галоўнае зімовае свята для хлопцаў і дзяўчат. Вечар перад Раством прынята праводзіць у хатняй атмасферы, з сябрамі і блізкімі.

6 студзеня сустрэнем яго разам і як належыць па беларускіх традыцыях:
🎤 каляднымі песнямі ў выкананні прафесійных спевакоў
📽️ кінапаказам пра святкаванне Калядаў на Палессі
🥞 спецыяльным меню: бліны з мачанкай і безалкагольным узварам.

Саграваемся роднымі матывамі і кампаніяй адно аднаго з 19:00.

Уваход бясплатны!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

05 Jan, 16:38


📚 Беларускамоўная школа ў Батумі: гісторыя, людзі і асаблівасці навучання

У Батумі ўжо другі год дзейнічае беларускамоўная школа, якая стала сапраўдным асяродкам падтрымкі роднай мовы і культуры. Утульнае памяшканне, адданыя сваёй справе настаўнікі і ўнікальны падыход да навучання робяць гэтую школу асаблівым месцам для дзяцей і іх бацькоў.

🎥 У гэтым відэа вы даведаецеся:
🟠 як арганізавана навучанне
🟠 якія выклікі стаяць перад школай
🟠 як беларуская супольнасць падтрымлівае адукацыю ў замежжы

👉 Глядзіце відэа на канале "Беларускі Крок"
❤️ Падтрымлівайце і пішыце вашыя думкі ў каментарах!

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

04 Jan, 18:09


☃️ Дзе пакатацца на каньках у Тбілісі?

Шаноўныя сябры, калі вы сумуеце па лёдзе і хочаце адчуць зімовую атмасферу, прапануем вам падборку месцаў для катання на каньках у Тбілісі:

❄️ Leader Sport Arena
🟣 Плошча катка: 1100 кв. м (даўжыня — 54 м, шырыня — 20 м).
🟣 У кошт уваходзіць арэнда канькоў і абсталявання.
🟣 Мінімальны ўзрост для наведвання — 4 гады.
🟣 Каток працуе круглы год.
Кошт: ад 5 лары (залежыць ад часу).

❄️ Black Sea Sport Complex
🟣 Невялікі каток у раёне Глдані.
🟣 Гадзіны працы:
🟣 Панядзелак — субота: з 15:00 да 17:00,
🟣 Нядзеля: з 13:00 да 21:00.
Кошт: 15 лары за гадзіну (канькі ўключаны).

❄️ Marina Tsertsvadze Ice Rink
🟣 Вольны пракат толькі па нядзелях.
🟣 Два сеансы: у 18:00 і 19:00 (па 45 хвілін кожны).
Кошт:
🟣 16 лары з арэндай канькоў;
🟣 12 лары са сваімі канькамі.

❄️ Лядовыя арэны:
1️⃣ Ice Arena Tbilisi 595 47 24 24
🟣 2 University Str, Тбілісі

2️⃣ Arena 2 032 239 02 89
🟣 Universtiteti St. 6, Тбілісі

❄️ Каток пад адкрытым небам каля Дома Юстыцыі.
🟣 Працуе па вечарах, з 16:00 да 14.01
🟣Сеанс: 30 хвілін катання + 15 хвілін на пераабуванне.
🟣Уваход і арэнда канькоў бясплатныя, але можа спатрэбіцца пастаяць у чарзе.
🟣Для дзяцей ёсць дапаможнікі ў выглядзе пінгвінаў ці мядзведзяў для больш камфортнага катання.
🟣Звярніце ўвагу: месцаў для захоўвання рэчаў няма.
Кошт: бясплатна

🫶Прыемнага катання і цудоўнага зімовага настрою!

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

03 Jan, 19:30


🇬🇪 ВНЖ у Грузіі: Магчымасці і падставы для афармлення

Што дае від на жыхарства (ВНЖ):

✅️Легальнае знаходжанне ў Грузіі больш за год з магчымасцю падаўжэння без неабходнасці візарана
✅️ Права на вакцынацыю па дзяржаўных праграмах, як і ў выпадку, калі вы ў Грузіі больш за 3 месяцы (Гардасіл 4 ці 9 ад ВПЧ, інфлювак ад грыпа, тэтадіф раз на 10 год, COVID-19)
✅️Таннейшая медыцынская страхоўка і доступ да дзяржаўных медыцынскіх паслуг.
✅️афармленне картак зніжак у аптэках і крамах
✅️магчымасць карыстацца ID ВНЖ замест пашпарта на пошце і ў лякарнях
✅️Дыстанцыйнае афармленне даверанасцяў праз Skype, Zoom і інш.
✅️Доступ да электронных дзяржаўных паслуг і рэестраў.
✅️Лягчэй адкрыць рахунак у банку.
✅️Выдалены доступ да больш як 150 паслуг Нацыянальнага агенцтва публічнага рэестра.
✅️ Выкананне ўмоў для атрымання падатковага рэзідэнцтва па статусе «заможныя асобы».
✅️Праз 10 гадоў магчымасць перайсці на пастаяннае ВНЖ.

Падставы для афармлення ВНЖ:

1️⃣ Бізнэс у Грузіі
- Адкрыццё або кіраванне кампаніяй з гадавым абаротам адI 50 000 лары (35 000 для адукацыйных і медыцынскіх устаноў).

2️⃣ Працоўныя адносіны з грузінскай кампаніяй
- Штомесячны даход ад 950 лары.
- Працоўная дамова і іншыя пацвярджальныя дакументы.

3️⃣ Набыццё нерухомасці
- Інвестыцыі ад $100 000 у нерухомасць.

4️⃣ Інвестыцыі ў эканоміку
- Укладанне ад $300 000 з магчымасцю атрымання пастаяннага ВНЖ праз 5 гадоў.

5️⃣ Адукацыя
- на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года
- пры змене месца вучобы звяртацца наноў
- Вучоба ў акрэдытаванай школе ці ВНУ.
- Пацвярджэнне фінансавай забяспечанасці (ад 4 000 лары).

6️⃣ Уз’яднанне сям’і
- На падставе ВНЖ чальца сям’і, у тым ліку калі ў вашых чальцоў сям'і ВНЖ па адукацыі (школа, ВНУ)

Калі ў вас ёсць пытанні ці патрэбна дапамога з афармленнем дакументаў, пішыце ў чат, камандзе адмінаў ці
грузінскай юрыдычнай арганізацыі "Rights Georgia"
📞
+995 (32) 299 88 56
📧 [email protected]

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

02 Jan, 12:23


4 студзеня (у суботу) запрашаем вас на майстар-клас "Твая зорка"
🥳Дзеткам 10+ таксама можна!

Батумі

У вас засталіся рэшткі прыгожай пражы? Зробім з яе калядную рамку для фота!

🤩Гэтай цудоўнай зорачкай вы зможаце ўпрыгожыць свой дом або выкарыстаць у якасці падарунка. Яе можна будзе павесіць ці прымагнітыць, напрыклад, да лядоўні.

🗣У 18:00 таксама разбяром некалькі калядных спеваў, якія па традыцыі спявалі на Крывыя вечары. Майстар-клас правядзе Воля Міхнавец @volka_m.

❗️Для рэгістрацыі пішыце ў ЛС! Колькасць месцаў абмежавана!

Сустракаемся:
🕞4.01.2025 у 16:00
📍Granat Space па адрасе: вул. Джавахішвілі, 52а

Што ўваходзіць у кошт:
🙌ўсе матэрыялы прадастаўляюцца,
🤍базавая пража - белая,
❤️прыносьце свае любімыя колеры нітак з сабой.

💰25 лары: 1 зорка, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн;

💸45 лары: 2 зоркі, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн, занятак па традыцыйных беларускіх спевах.

🌟Пабачымся на майстар-класе!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

02 Jan, 06:22


Сёння дзень лёсу - Бедоба!

2 студзеня ў Грузіі адзначаюць Бедобу – Дзень лёсу (ад грузінскага слова «бедзі» – «лёс»). Лічыцца, што год пройдзе так, як вы правядзеце гэты дзень, а чалавек, які першы ўвойдзе ў ваш дом – меквле – прынясе з сабой поспех і шчасце.

🕊 На Бедобу не варта сумнявацца, сварыцца, спрачацца ці пазычаць грошы. У гэты дзень прынята сустракацца з блізкімі, дарыць падарункі і шчодра частаваць гасцей.

🥧 Асаблівая традыцыя ў Самцхе-Джавахеці – пекчы хлеб «басіла» з манеткай ці ў форме чалавечка. Раней Новы год у Грузіі называлі «Днём Басілі» (Васіля Вялікага), бо 1 студзеня праваслаўная царква адзначае дзень гэтага святога.

ℹ️ Традыцыі свята:
- Адзенне павінна быць чыстым і прыгожым.
- Працаваць, злавацца, крыўдзіць кагосьці або сварыцца – забаронена.
- Нельга хвораму ляжаць у ложку і наракаць на лёс.
- Пазбягайце негатыву і імкніцеся рабіць толькі добрыя ўчынкі.

Грузіны вераць, што ў гэты дзень закладваецца аснова для поспеху і шчасця на ўвесь год. Дарэчы, святкаванне працягваецца і 15 студзеня, у другі дзень пасля Новага года па старым стылі.

Няхай ваш лёс заўсёды будзе светлым!


ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

01 Jan, 16:22


🥂🎄Навагоднія традыцыі ў Грузіі

🎉Сямейны стол
У Грузіі Новы год — гэта не проста свята, а час для вялікай сямейнай сустрэчы. Традыцыйна яго адзначаюць дома, у коле блізкіх. За святочным сталом збіраюцца ўсе пакаленні, каб разам сустрэць новы год, загадаць жаданні і падзякаваць за тое, што яны разам.

🥗Навагоднія стравы
На святочным стале грузінаў асаблівае месца займае сацыві — соус з грэцкіх арэхаў з
мясам птушкі. Таксама гатуюць баклажаны з арэхамі, запечанага парася і традыцыйныя ласункі — гозінакі і чурчхелу.

🥳«Меквле» — першы госць года
Паводле традыцыі, першым госцем у новым годзе павінен стаць меквле. Гэты чалавек прыносіць у дом шчасце і дабрабыт. Яго ролю давяраюць таму, хто, на думку сям’і, прынясе поспех.

🎅Грузінскі Дзед Мароз
Грузінскі Дзед Мароз — Тоўліс Бабуа (Снежны дзед) — родам са Сванетыі. Ён носіць чоху, бурку і сванскую шапачку, а яго вобраз увасабляе дух традыцый.

🎀Чычылакі — грузінская ялінка
Замест звыклай ялінкі ў Грузіі ставяць чычылакі — дрэўца з арэшніку. Яго ўпрыгожваюць ласункамі і садавіной, а пасля святаў спальваюць, каб пазбавіцца ад негатыву мінулага года.

Грузінскі Новы год — гэта гармонія сямейнага цяпла, духу традыцый і веры ў шчаслівы год, які чакае наперадзе.

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

31 Dec, 18:39


Вітаем, шаноўныя чытачы!

🔔Каманда нашага каналу шчыра віншуе вас з надыходзячым Новым 2025 годам!

❄️Год, які сыходзіць, быў сапраўды няпростым для тых, хто вымушаны быў пераехаць у Сакартвэла. Палітычная нестабільнасць, барацьба беларусаў за свае правы, адмовы ва ўездзе ў краіну і іншыя выпрабаванні… Але мы ўсё вытрымалі! Мы не здаліся і працягваем рухацца наперад.

💛Няхай Новы год прынясе вам сілы, веру ў сябе і поспех ва ўсіх пачынаннях. Разам мы — сіла!

З Новым годам!
Жыве Беларусь!
Сакартвэла гаўмарджос!


ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

31 Dec, 03:07


🇬🇪 Навагоднія віншаванні і пажаданні: беларуска-грузінскі размоўнік

Мы падрыхтавалі размоўнік, каб вы змаглі павіншаваць сваіх сяброў і суседзяў на грузінскай мове.

🎉 Грузінскія фразы для віншаванняў:
🔸 გილოცავთ • гілоцавт’ — віншую
«Віншую з Раством і Новым годам!» — გილოცავთ შობა-ახალ წელს! • гілоцавт’ шоба-ахал ц’элс
🔸 შობა • шоба — Раство

ახალი წელი • ахалі ц’элі — Новы год

❤️ Выразы для пажаданняў:
🔸გისურვებთ • гісурвэбт’ — зычу
«Зычу шчасця» — გისურვებთ ბედნიერებას • гисурвэбт’ бэдниэрэбас
🔸ჯანმრთელობას • джанмрт’элобас — здароўя
🔸წარმატებას • ц’армат’эбас — поспеху

🥂 Для святочнага тосту:
🔸გაუმარჯოს • гаумарджос — хай жыве

💬 «Зычым усім здароўя і шмат добрых дзён у новым годзе!»
— ყველას ვუსურვებთ ჯანმრთელობას და ბევრ კარგ დღეს ახალ წელს!
• кх’вэлас вусурвэбт’ джанмрт’элобас да бэвр к’арг дгхэс ахал ц’элс

Болей выразаў і словаў тут:
Грузінская мова ч.1
Грузінская мова ч.2
Грузінская мова ч.3
Грузінская мова ч.4
Грузінская мова ч.5
Грузінская мова ч.6
Грузінская мова ч.7
Грузінская мова ч.8

Са святамі! 🎄
Сакартвэла Гаўмарджос і Жыве Беларусь!


ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

30 Dec, 10:11


🌠✍️Як вызнычыцца з вынікамі года? Рэкамендацыі псіхалагіні.

Канец года — гэта час, калі варта спыніцца і задумацца пра тое, што ўжо зроблена. Але такі аналіз можа быць як натхняльным, так і эмацыйна складаным.

Разам з псіхалагіняй, гештальт-тэрапеўткай Таццянай мы падрыхтавалі пост з некаторымі крокамі, якія дапамогуць вам зрабіць гэта свядома і з карысцю:

1️⃣ Знайдзіце час для сябе 🕰
Прысвяціце вечар разважанням: вазьміце нататнік ці адкрыйце запісы на тэлефоне. Галоўнае — спакой і канцэнтрацыя.

2️⃣ Падзяліце год на сферы 🗂
Напрыклад: праца, здароўе, стасункі, асабісты рост. У кожнай з іх адзначце тое, што атрымалася, і тое, што можна палепшыць.

3️⃣ Засведчыце свае поспехі 🏆
Нават калі год быў цяжкім, знайдзіце тое, чым можна ганарыцца. Часам дастаткова сказаць сабе: «Я гэта зрабіў_ла» — і гэта ўжо дасягненне.

4️⃣ Не судзіце сябе за памылкі⚖️
Лепш успрымайце іх як досвед. Спытайце сябе: якім рэчам гэта навучыла мяне?

5️⃣ Практыкуйце ўдзячнасць 💛
Знайдзіце моманты, за якія вы ўдзячныя: людзям, падзеям, сабе. Гэта дапаможа ўбачыць станоўчае нават у складаных сітуацыях.

6️⃣ Варта марыць пра будучыню ⭐️
Завяршэнне года — добры час для фармулёўкі жаданняў і планаў. Запішыце тое, чаго хочацца, без жорсткіх тэрмінаў і самацэнзуры.

7️⃣ З клопатам аб сабе🫂
Падвядзенне вынікаў — гэта не гонка за ідэалам, а магчымасць убачыць свой шлях і ацаніць сябе з любоўю.

💫 Ваш досвед кожнага года каштоўны і непаўторны!

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

29 Dec, 04:45


💝❄️ Навагодні кірмаш у парку Мтацмінда

Набліжаецца Новы год, і мы запрашаем вас на асаблівы навагодні кірмаш, які адбудзецца на верхняй станцыі канатнай дарогі ў парку Мтацмінда!

🗓 Калі?
28 і 29 снежня, з 12:00 да 18:00.

🎁 Што будзе на кірмашы?
навагоднія падарункі;
салодкія пачастункі;
вырабы ад майстроў;
файныя ўпрыгожанні.

🔥 Вас чакаюць:
жывое вогнішча;
гарачыя напоі;
жывая музыка ад дыджэяў.

🎄 Сам парк Мтацмінда ўжо добра ўпрыгожаны да Новага года, таму святочны настрой гарантаваны!

🚡 Як дабрацца?
Да парку можна даехаць на фунікулёры або па новай канатнай дарозе Мтацмінда.

⚠️ Звярніце ўвагу: магчыма, будуць вялікія чэргі, таму плануйце свой час загадзя!

Цудоўных зімовых святаў! 🎉

Беларусы Грузии / BY in Georgia

27 Dec, 18:33


💨 У Сакартвэла — завеі і штормы!
☃️А ў Беларусі чакаюць пухнаты снег.


Нацыянальнае агенцтва аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае: 28–29 снежня Грузію накрыюць моцныя ападкі. У гарах чакаюцца завеі і снегапады, на ўзбярэжжы — шторм сілай 3–4 балы.

🌧 Што прагназуюць:
▪️ На захадзе, поўдні і поўначы — дажджы, у гарах — густы снег.
▪️ У Батумі і Кабулеці — парывы ветру да 20 м/с, моцныя хвалі.
▪️ У Тбілісі — дождж, вакол горада — мокры снег.

⚠️ Будзьце асцярожныя!
▪️ Павышэнне ўзроўню вады ў рэках.
▪️ Апоўзні і лавіны ў гарах.
▪️ Галалёд і абмежаванні руху на дарогах.

❄️ А Беларусь рыхтуецца да снежнага Новага года.
Прагнозы абяцаюць: вечарам 31 снежня і 1 студзеня частку краіны накрые снег.

🎄 Што чакаць:
▫️ Пухнаты снег у асобных рэгіёнах.
▫️ Тэмпература каля 0°C — сапраўднае зімовае хараство.

Будзем спадзявацца, што добрыя прагнозы для Беларусі спраўдзяцца не толькі ў надвор'і
❤️‍🩹

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

27 Dec, 12:49


🎅🐾 Карысныя парады для гаспадароў хатніх жывёлаў у навагоднюю ноч

Святкаванне Новага года можа стаць стрэсам для вашых гадаванцаў. Вось некалькі парад, як дапамагчы жывёле перажыць гэты вечар: 

1️⃣ Накарміце гадаванца
Галодная жывёла больш нервуецца. Абавязкова накарміце свайго сябра перад тым, як сесці за святочны стол. 

2️⃣ Забяспечце актыўнасць
Доўгая прагулка і актыўныя гульні перад святам дапамогуць сабаку стаміцца і супакоіцца. 

3️⃣ Адцягніце ўвагу
Дайце гадаванцу ласунак ці любімую цацку бліжэй да пачатку салютаў. Добра падыдуць ласункі, якія можна доўга грызці, або цацкі з пачастункамі ўнутры. 

4️⃣ Падтрымка і клопат
Пакажыце жывёле, што вы побач. Але калі яна схаваецца пад стол ці канапу, не турбуйце яе – так яна адчувае сябе ў бяспецы. 

5️⃣ Выгул перад салютамі
Выводзьце сабаку на прагулку загадзя, каб пазбегнуць стрэсу ад феерверкаў. Калі ідзяце ноччу, праверце нашыйнік або шлейку, каб яны былі надзейна зафіксаваныя. Напішыце на рыштунку свой нумар тэлефона. 

6️⃣ Без папрокаў
Не крытыкуйце жывёлу за яе рэакцыю на шум – яна не ўмее кантраляваць свае эмоцыі. 

7️⃣ Заспакойваючыя сродкі
Калі ваш гадаванец моцна баіцца салютаў, парайцеся з ветэрынарам пра магчымасць выкарыстання заспакаяльных сродкаў. Пачынайце іх прымяненне загадзя, бо многія прэпараты дзейнічаюць паступова. 

🎆 Памятайце: у навагоднюю ноч губляецца найбольш сабак. Будзьце пільнымі і клапаціцеся пра сваіх гадаванцаў.


ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Dec, 13:48


🎄 🎊Гэты год быў няпростым, але прыйшоў час дазволіць сабе настроіцца на цуд!

Наведайце Wonderful Day, каб у перадапошні дзень года знайсці навагодні настрой і пагрузіцца ў атмасферу чараўніцтва.

30 Снежня, з 13:00 да 00:00
📍 Silk Factory Theatre
🎁 Частка мерапрыемстваў бясплатныя
👉 Білеты на астатнія мерапрыемства (ад 25 лары) - https://taplink.cc/wonderfullday

У праграме:
🎁 Маркет з навагоднімі падарункамі
🎨 Дзіцячы майстар-клас па роспісе імбірных пернікаў
🎏 Майстэрня цацак на елку
🥗 Майстар-клас па навагодніх закусках
👗 Лекцыя аб модных трэндах 2025 года
🎄Лекцыя аб грузінскіх навагодніх традыцыях
🎥 Прэм'ера навагодняга фільма "Мы цябе ўсюды шукаем"
Фінальнае чароўнае шоу

Таксама:
🍸 Смачная ежа і бар з кактэйлямі і прадказаннямі
📸 Стыльныя фатаграфіі для кожнага і кожнай

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Mark’n’Post.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Dec, 07:01


🇬🇪🎄 Грузія будзе адпачываць на Новы год да 10 студзеня

Афіцыйныя святочныя дзяржаўныя выходныя пачнуцца з 1 студзеня і працягнуцца да 10 студзеня ўключна, як паведамляе пастанова ўрада Грузіі.

🍷 Гэта значыць, што ў краіне ўжо былі выходныя 1-2 і 7 студзеня, а цяпер дадаюцца дадатковыя дні: 3, 6, 8, 9 і 10 студзеня.

🍭 Акрамя таго, 11 і 12 студзеня - субота і нядзеля, таму новагоднія канікулы ў Грузіі завершацца аж 13 студзеня, а гэта, дарэчы, Стары Новы год!

☝️Нагадваем, што выходныя не распаўсюджваюцца на:
-Нацыянальны банк
-структуры дзяржаўных закупак
-дзяржаўных службоўцаў, чыя праца з'яўляецца неабходнай.

🕺 Грузінскія банкі і іншыя абслугоўваючыя арганізацыі абвесцяць графік сваёй працы і дзяжурныя аддзяленні на працягу тыдня.

💃🏻 Што датычыцца прыватных кампаній, яны самастойна вырашаюць, ці працаваць у святочныя дні.

З надыходзячым, сябры!


ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

25 Dec, 19:50


🏔🗺 Горныя курорты Грузіі: уся інфармацыя тут

Цяпер планаваць адпачынак на лыжных трасах Грузіі стала прасцей! Горныя курорты апублікавалі турыстычныя мапы, на якіх адзначаны:
✔️ Лыжныя трасы
✔️ Рэстараны
✔️ Касы
✔️ Пад'ёмнікі і канатныя дарогі
✔️ Абзорныя кропкі і іншыя карысныя аб'екты.

Курорты:

🎿 Гудауры
🔹 Графік працы: з 10:00 да 17:00
🔹 Сезон: да 6 красавіка
🔹 Дэталі і мапа

Бакурыані
🔸 Графік працы: з 10:00 да 17:00
🔸 Сезон: да 23 сакавіка
🔸 Дэталі і мапа

🎿 Местыя
🔹 Графік працы: з 10:00 да 17:00
🔹 Сезон: да 6 красавіка
🔹Дэталі і мапа

Годэрдзі
🔸 Графік працы: з 10:00 да 16:00
🔸 Сезон: да 23 сакавіка
🔸 Дэталі і мапа

Кошты і зніжкі:
👀 Азнаёмцеся з коштамі на абанементы тут.
💳 Уладальнікі карт Visa Premium атрымліваюць скідку 30% на платформах Biletebi.ge і TKT.ge.

📱 Таксама з'явілася прыкладанне Skipass, дзе можна набыць ці дадаць ужо набыты скі-пас.

Гарналыжны сезон ужо адкрыты!

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

25 Dec, 17:07


⛄️ БЕЛАРУСКІ ЗІМНІК “Майстэрня Творчасці, Эмоцый і Навукі”
для дзяцей і падлеткаў (5-18год)

✓Інтэргаваныя заняткі па эмацыйным інтэлекце
✓Мастацтва і кулінарыя
✓Прафесійна-адукацыйныя сустрэчы: праграміст, мастак, шэф-повар, праваабаронца, журналіст ды іншыя
✓Беларускія кінапаказы і абмеркаванні
✓Штодзённыя прагулкі

📝Узрост
🤶 "Вынаходнікі" (1–5 класы)
🧑‍🎄Даследчыкі" (6–11 класы)

✓Магчымасць удзелу ў асобных днях або майстар-класах

🕰 10:00 – 18:00

💰 Кошт:
8 дзён (03.01, 06.01–10.01, 13.01–14.01) 550 лары
5 дзён (06.01–10.01) 400 лары
1 дзень – 80 лары
Лекцыя – 20 лары
Майстар-клас – 35 лары

Кожны дзень уключае:
•  Навуковыя і творчыя заняткі
•  Псіхалагічныя размовы
•  Прагулкі і кінапрагляды
•  Сустрэчы з цікавымі гасцямі

🔗 Пытанні і запіс @AdmnAksiarodak

Далучайцеся і натхняйцеся разам з намі! 🎨📚❄️

Беларусы Грузии / BY in Georgia

24 Dec, 11:23


Беларусы, шчыра вітаю!

🥳Шукаю кампанію адзначыць Новы год у лазні ‘Янтар’ амаль у цэнтры Батумі. Можна асобна, можна з парай, можна кампаніяй - вольныя шчэ дзве лазні.

📍адрас: 21а Батумгара, Батумі

🎄На 31.12 няма падвышэння ў коштах!🎁На 2 гадзіны = 150 лар, на 4 = 300 лар (на ўсіх!)

Што ўключана ў кошт:
ліпавая гарбатка з мёдам,
мінеральная вада,
прасцінаў,
венік
шапка,
- можна са сваім усім.

❤️‍🔥Ёсць мангал-зона і гітара!

✍️Пішыце ў асабістыя @volka_m, калі зацікавіліся, скіну відэа, усё распавяду.

🎉 Адзначайма разам!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

20 Dec, 09:49


🎄 Батумі! Калядны беларускамоўны квіз "Беларусь як матулю люблю"

Запрашаем вас на святочны квіз, які адбудзецца 28 снежня ў прасторы "аКсяродак" (62a Parnavaz Mepe St, Batumi).

🌟 Што вас чакае?
- 7 тураў з пытаннямі пра Беларусь;
- атмасфера сапраўднага свята;
- вясёлыя вядоўцы і топавая музыка;
- цікавыя падарункі для ўдзельнікаў.

Мы ведаем, што вы чакалі гэтага моманту!
😉 Таму хутчэй рэгіструйцеся па спасылцы ніжэй — можна з камандай або самастойна.

🦉 Дрэс-код: калядны касцюм і добры настрой.

- Рэгістрацыя: абавязковая, спасылка тут.
- Уваход: 15 лары (гатоўкай).
- Каманда: да 5 чалавек.
- Калі: 28 снежня а 20:00.

З пытаннямі звяртайцеся: квіз "Беларусь як матулю люблю"

Святкуем цікава, далучайся!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

19 Dec, 10:05


Абвяшчаем Калядны збор для шматдзетных сем’яў беларускіх творцаў.

Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем'і з маленькімі дзецьмі.

Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, мы перададзім тром сем’ям вядомых беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.

У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашую падтрымку.

🫂Далучайцеся да Каляднага збору! Кожны ваш унёсак — гэта часцінка дабра, якое мы можам падарыць тым, хто нас натхняе.

Рэквізіты для данатаў тут!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

19 Dec, 04:01


🕯️ Майстар-клас па стварэнні калядных свечак у Тбілісі

Запрашаем вас на цёплы і натхняльны майстар-клас, дзе вы створыце сваю ўнікальную навагоднюю свечку ў керамічнай форме.

Калі?
1⃣ Субота, 21 снежня і
2⃣ Нядзеля, 29 снежня
Пачатак а 16:00

Дзе?
📍 Студыя "Каляда", вул. Васіля Петрыяшвілі, 24, Тбілісі

Што вас чакае?
— пакрокавае навучанне па стварэнні свечак;
— выбар навагодняга водару для вашай свечкі;
— цёплая святочная атмасфера і смачныя пачастункі.

💰 Кошт: 69 лары
📩 Запіс: пішыце ў дырэкт студыі.

🎄Стварыце ўласны калядны цуд у прыемнай кампаніі!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

18 Dec, 09:30


📢 Паседжанне па справе Рамана Кісляка перанеслі на 26 лютага.

📝Праваабаронца падаў у Тбілісскі гарадскі суд хадайніцтва аб прыцягненні ў якасці другога адказчыка дэпартамент контрвыведкі Службы дзяржаўнай бяспекі. Менавіта адтуль паступіла інфармацыя пра тое, што Раман Кісляк нібыта ўяўляе пагрозу для дзяржаўнай бяспекі Грузіі.

💼 Дзякуючы вашай падтрымцы для абскарджвання прафесійна пераклалі і натарыяльна заверылі шэраг дакументаў. Гэтыя матэрыялы ўжо знаходзіліся ў справе з лета 2023 года, але былі на англійскай мове. Высветлілася, што дэпартамент міграцыі МУС іх не перакладаў і не вывучаў уважліва.

🙏 Дзякуй усім, хто падтрымаў збор і дапамог у падрыхтоўцы гэтых дакументаў. Пераклады дакументаў будуць передадзеныя іншым беларусам, якія абскардзяць у судзе адмовы аб наданні ўцякачства.

📅 Сачыце за навінамі — працяг 26 лютага.

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

17 Dec, 14:09


🌞 Барбароба — святая Варвара і грузінскі Новы год

Сёння ў Сакартвэла адзначаюць Барбароба — дзень святой Варвары, заступніцы дзяцей. Грузінскія традыцыі гэтага свята ўзыходзяць яшчэ да язычніцкіх часоў, калі шанавалі багіню сонца Барбале, ўвасабленне ўрадлівасці і мацярынства.

🌾 Барбале і сонечныя сімвалы
Галоўны дзень Барбале прыпадаў на зімовае сонцастаянне. У гэты дзень пяклі круглыя пірагі і ляпёшкі, якія сімвалізавалі сонца, а ў дамах чакалі меквле — чалавека, які прыносіць у хату шчасце і лёс.

🥟 Лабіані і пост
Да XVI стагоддзя ў Грузію прывезлі фасолю з Амерыкі і традыцыйна на Барбаробу пякуць лабіані — ляпёшкі з фасолевым начыненнем, што адпавядае пасту да Раства.

🎄 Ялінка і настрой на год
Таксама ў гэты дзень прынята ставіць ялінку. Паводле павер'яў, з якім настроем яе ўпрыгожваеш, такім і будзе ўвесь год.

🌟Барбароба — гэта спалучэнне старажытных і хрысціянскіх традыцый, якія захоўваюць цёплую атмасферу свята.
З Барбаробай!

ЧатТГ | Facebook | Instagram

Беларусы Грузии / BY in Georgia

17 Dec, 14:02


❤️ Святочны беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай у Тбілісі

У сераду, 18 снежня, у Тбілісі - святочная сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу. Канешне ж, у какавашнай за кубачкам! 😋

Тут абмяркоўваюць цікавыя тэмы на беларускай мове. А яшчэ кожны ўдзельнік тут мае магчымасць распавесці аб сваім уласным праекце ці зрабіць абвестку.

Узровень беларускай мовы: ад "ніколі не размаўлялі на мове" да "пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся".

☕️ Па завяршэнні - афтэпаці, смачная какава, духмяныя дэсерты і размовы ў вольнай абстаноўцы.

Рэгіструйцеся ў апытанцы на канале Клуба.

Удзел - free donation.

📆 Дата: 18 снежня
Час: 20.00 (час мясцовы)
📍 Месца: "but first cacao", 37 Alexander Griboedov St, Тбілісі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

07 Dec, 11:04


🚓🚨Як правільна паводзіць сябе з прадстаўнікамі МУС Грузіі, карысныя нумары

Вашы правы: 
- Вы маеце права запытаць прадстаўленне супрацоўніка паліцыі і папрасіць паказаць дакументы, асабліва калі ён у грамадзянскім адзенні. 
- Вы можаце спытаць аб відэазапісе размовы без твараў, але гэта могуць забараніць.
- Запытайце актывацыю камеры паліцэйскага рэгістратара. Камера лічыцца ўключанай, калі мігаюць толькі чырвоныя лямпачкі. 

Вашы абавязкі: 
- Іншаземцы павінны прад’явіць дакумент, які падцвярджае асобу. Калі дакумента няма, паліцыя можа даставіць вас у пастарунак для вызначэння асобы. 

Падчас затрымання: 
- Паліцыя абавязана паведаміць прычыны затрымання і правы затрыманага. 
- Вы маеце права звязацца з адвакатам і запатрабаваць адкласці любыя паказанні да яго прыбыцця. 

Пры вобшуку: 
- Запатрабуйце пастанову суда або згоду аб неадкладнай неабходнасці. Вы маеце права на прысутнасць сведак. 

Куды звяртацца ў выпадку парушэнняў:  генеральная інспекцыя МУС  126

☎️ Карысныя нумары:
🔹 Экстранная дапамога 112
🔹 Тбіліскі патруль, інфармацыйная служба паліцыі – 0 32 41-85-05, 0 32 2 41-85-02
🔹 Гарачая лінія народнага абаронцы – 1481
🔹 Гарачая лінія праваабаронцаў – +995577070563
🔹Тбіліскія ізалятары:
1️⃣ N1 (Захесі) – 0 32 2 41-37-12, 595018618
2️⃣ N2 (Захесі) – 0 32 2 41-37-13, 595891658
3️⃣ N3 (Дыгомі) – 0 32 2 41-41-66
🔹Батумі – 0 32 2 41-78-25
🔹Кабулеці – 0 32 2 41-79-64
🔹Кутаісі – 0 32 2 41-59-27

*⃣Улічвайце, што адказы могуць быць толькі па-грузінску.

Памятайце, што захаванне спакою і веданне сваіх правоў — вашая лепшая абарона!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

07 Dec, 09:35


Дзякуй кожнаму і кожнай за дапамогу!

Беларусы Грузіі паказалі неверагодную падтрымку і салідарнасць! Дзякуючы вашай дапамозе Яўген Муравіцкі, якому пагражала дэпартацыя, цяпер у бяспецы.

💰 На зборы сродкаў было сабрана каля 1500 лары, што дазволіць пакрыць выдаткі на абскарджанне прысуду, нагадаем, што суд прайшоў без яго ўдзелу. 

✈️ На дадзены момант Яўген ужо ў самалёце на рэйсе Кутаісі — Вільнюс і накіроўваецца ў Літву, так яму параілі праваабаронцы.

🤍❤️🤍Дзякуй усім, хто адгукнуўся і падтрымаў. Гэты выпадак яшчэ раз паказаў, што разам мы мацней.

Жыве Беларусь!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

06 Dec, 19:30


🌐Геаграфія пратэрмінаваных пашпартоў:

На сённяшні дзень ёсць
🔹краіны, якія прымаюць пратэрмінаваныя пашпарты: Нямеччына, Данія, Аўстрыя
🔹Краіны, дзе ёсць рэальны шанец на легалізацыю і/ці ахову: Польшча, Літва
🔹 А ёсць Грузія😐

📌 Падрабязней пра краіны, дзе ў пэўных сітуяцыях прымаюць пратэрмінаваныя пашпарты:

👉 Нямеччына
будзе прызнаваць іх пры падоўжанні ВНЖ

Чытаць тут

👉 Аўстрыя
Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты дзейснымі. А каб атрымаць пашпарт замежніка, згодна з аўстрыйскім заканадаўствам, не трэба адмаўляцца ад беларускага грамадзянства, распрацоўваюцца інструкцый па легалізацыі беларусаў у Аўстрыі

Чытайце тут

👉 Данія
Пашпарты замежніка цяпер могуць быць выдадзеныя ў шэрагу “канкрэтных выпадкаў” асобам, якія маюць від на жыхарства ў Даніі, а таксама пры наяўнасці “асаблівых прычын”

Падрабязней па спасылцы

👉Таксама гэтае пытанне абмяркоўвалася ў ЗША.

💬Вы можаце пакідаць у чаце свае спасылкі і новыя матэрыялы, а таксама задаваць свае пытанні

Беларусы Грузии / BY in Georgia

05 Dec, 15:51


🥤 6 – 15 снежня адбудзецца другі міжнародны (не пабаімся гэтага слова!) Гастрафэст беларускіх страў — Hastrafest SVAE.

🗺12 беларускіх бараў, кавярняў і рэстаранаў у Польшчы, Літве і Грузіі прыгатуюць традыцыйныя беларускія стравы на новы лад. Каб стварыць для беларусаў і беларусак бяспечную і ўтульную прастору для сумесных успамінаў, падтрымкі і смачнай ежы, вядома!

🍽У мінулым годзе ў вас за вушамі трашчала ад нашай верашчакі па-коласаўску ды бабкі. А ў гэтым годзе мы стварылі для вас яшчэ больш смачных нагод сабрацца са сваімі. Гартайце карусель з фота, каб даведацца больш.

❤️Прыходзьце і раздзяліце цёплыя і смачныя моманты са сваімі!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

05 Dec, 11:31


🙋‍♀🙋‍♂Дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі»

Тбілісі

Беларускі юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе дыскусію, прысвечаную тэме правоў чалавека ў Сакартвела.

Мы абмяркуем асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, і выклікі, якія стаяць перад грамадствам і праваабарончымі арганізацыямі ў сучасных умовах.

Удзельні_цы мерапрыемства атрымаюць магчымасць даведацца больш пра сітуацыю з правамі чалавека ў рэгіёне, задаць пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем.

Далучайцеся, каб паглыбіць разуменне гэтай важнай тэмы і стаць часткай адкрытага дыялогу.

❗️Уваход вольны, абавязкова рэгістрацыя.

📒 Калі: 11 снежня 19:00

🗺 Дзе: Тбілісі, «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

04 Dec, 18:48


✔️Беларусы ў Грузіі: аб правах, прытулку і нашым месцы на хвалі пратэстаў

Пратэсты ў Сакартвэла прыцягнулі ўвагу СМІ не толькі да барацьбы грузінаў за еўрапейскі шлях развіцця, але і да становішча беларускай дыяспары.

📣 Гэта наш шанец гучней заявіць пра свае праблемы і прыцягнуць увагу грамадскасці!
Пісаць пра свае пытанні можна:
– у чаце канала "Беларусы Грузіі",
–у чаце аб прытулку,
– у акаунты праваабаронцаў і ініцыятыў.

🌐 Пакуль прадстаўляем вашай увазе свежыя артыкулы аб беларусах у Грузіі:

📌 DW: "Беларусаў дыскрымінуюць у Грузіі, адмаўляючы ў міжнароднай абароне"
Грузія, якая пасля 2020 года стала адным з месцаў масавай эміграцыі з Беларусі, адмаўляе ў міжнароднай абароне палітычным актывістам, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі. З 2019 года грузінскія ўлады атрымалі 74 такія звароты, 34 з іх атрымалі адмовы, і пакуль няма ніводнага станоўчага рашэння.
👉 Чытайце артыкул на DW

📌 «ПіК Свабоды»: грузіны і беларусы пра «сінія пальцы» на пратэстах
Грузія адмаўляецца ад перамоваў па ўступленні ў Еўразвяз, што выклікала масавыя пратэсты. Грузіны выходзяць на вуліцы, а сілы бяспекі іх жорстка разганяюць. Як на гэта глядзяць беларусы, якія жывуць у Грузіі?
👉 Чытайце артыкул на Свабодзе

❗️Памятайце: мы тут разам!
Дасылайце вашыя пытанні і новыя матэрыялы — будзем падтрымліваць адно аднаго і дзяліцца інфармацыяй.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

03 Dec, 20:33


☎️ Што рабіць, калі вас затрымалі?
Агульны алгарытм дзеянняў:


🔺Паведаміце блізкім: скіньце пазнаку з вашай геалакацыяй, перадайце кантактны тэлефон сябра, напішыце смс знаёмым.

🔺Звяжыцеся з праваабарончымі арганізацыямі ці адвакатамі. Папрасіце сяброў ці сваякоў тэрмінова знайсці мясцовага адваката, напішыце праваабаронцам або прадстаўнікам: BYSOL, «Краіны для Жыцця», праваабарончага цэнтра «Вясна», Цэнтра беларускай салідарнасці, юрыдычнай камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай.

🔺Не падпісвайце дакументы без кансультацыі. Патрабуйце перакладчыка ці юрыста.

🔺Захоўвайце спакой. Не правакуйце канфлікты з прадстаўнікамі ўладаў краіны, дзе вас затрымалі.

📌Спіс кантактаў на сайце офіса Святланы Ціханоўскай

Беларусы Грузии / BY in Georgia

02 Dec, 12:47


❗️Сябры, патрэбная дапамога! Збор на адваката!

⚡️Тэрміновая сітуацыя: наш суайчыннік з Беларусі быў затрыманы ў Грузіі, зараз ён выйшаў з-за кратаў, але абавязаны пайсці ў дэпартамент міграцыі.
Суд прайшоў без яго і гэта трэба абскардзіць!

📌Яму вельмі патрэбны адвакат, каб абараніць свае правы. Мы збіраем сродкі на аплату юрыдычнай дапамогі.

Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы, любая сума стане крокам да справядлівасці. Мы разумеем, што часы няпростыя, але верым у нашу агульную сілу і салідарнасць.

💳 Рэквізіты для пераліку:
TBC
GE18TB7982745068100026
Muravitski Yauheni

Калі ласка, распаўсюдзьце гэты пост — чым больш людзей даведаецца, тым хутчэй мы зможам дапамагчы. Дзякуй за падтрымку!

Не пакінем сваіх у бядзе!
⬜️🟥⬜️Жыве Беларусь!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

01 Dec, 17:54


🛑 Не дэпартаваць! Пікет каля суда ў абарону беларусаў

Сёння каля будынка вярхоўнага суда прайшоў пікет праваабаронцы, каб прыцягнуць увагу да праблем дыяспары. Дзе перадалі інфармацыю:
Дэпартацыя ці прымусовае выправаджэнне ў Беларусь ці расею недапушчальныя, бо там беларусаў чакаюць катаванні і палітычны пераслед.

Найперш гэта тычыцца справы Яўгена Муравіцкага, яго сітуяцыяй займаюцца беларускія праваабаронцы ў Грузіі.

⬜️🟥⬜️ Жыве Беларусь!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

29 Nov, 08:06


🎄 Адвент-нядзеля ў Батумі

У нядзелю, 1 снежня, у "аКсяродку" ладзяць адвент-нядзелю.

Прапануюць штонядзелю сустракацца сем'ямі, разам рабіць сваімі рукамі штосьці каляднае, размаўляць пра сэнс свята ў розных традыцыях і гісторыях, запальваць свечы ды ствараць новыя традыцыі разам.

На першай сустрэчы зробяць адвэнт-каляндар з усяго, што ёсць. Напрыклад, з паперы і палак.

Таксама звараць глёг (глінтвейн, пунш) і пагутараць пра традыцыі свята.


Уваход - данат на развіццё прасторы.

📆 Дата: 1 снежня
Час: 16.00 (час мясцовы)
📍Месца: Аксяродак, Парнаваза, 60, Батумі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

28 Nov, 17:11


🗼💨 Сёння і заўтра чакаецца вельмі моцны вецер у Тбілісі, парывы могуць дасягаць 23 метраў за секунду, а гэта 9 балаў з 12!
🆘 У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 112!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

28 Nov, 16:38


🌊☔️У Батумі праліўныя дажджы выклікалі абвалы і затапілі горад

Дажджы затапілі вуліцы, двары і зямельныя надзелы, а таксама пашкодзілі расліны.

Падрабязнасці: мэрыя Батумі паведаміла, што за ноч на 28 лістапада паступіла каля 90 зваротаў ад грамадзян наконт наступстваў надвор'я.

Вуліцы прыбірае спецыяльная тэхніка, а камунальныя службы працуюць у рэжыме надзвычайнай сітуацыі. На ўсіх аб'ектах вядуцца насосавыя работы,чысцяцца каналы, якія вядуць да мора.

Мэр горада Арчыл Чыкавані адзначыў, што пацярпелым кампенсуюць усе выдаткі, якія яны панеслі з-за паводак. Дажджы ў Батумі працягваюцца другі дзень.

Па прагнозах сіноптыкаў, ападкі ў Аджарыі захаваюцца як мінімум да заўтрашняга ранку.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

28 Nov, 16:34


♻️🗑«Мабільны гараж» ад Parki ar Minda ў Салалакі

Акцыя па раздзельным зборы другаснай сыравіны пройдзе каля азіяцкага стрыт-фуд кафэ 808.
☕️Усіх, хто прыйдзе, чакае спецыяльная кава.

На перапрацоўку можна здаць:

— Пластык (PET 1, HDPE 2, PP 5)
— Паперу і картон
— Алюміній
— Банкі ад кансеваў
— Шкляныя банкі і бутэлькі
— Вінныя коркі
— Пластыкавыя зубныя шчоткі і карты
— Батарэйкі
— Электроніку і невялікую бытавую тэхніку
— Святлодыёдныя лямпачкі

Перад прыходам на акцыю, калі ласка, пераканайцеся, што другасная сыравіна чыстая і максімальна зменшаная ў памерах. Для пачаткоўцаў валанцёры праекта правядуць міні-інструктаж.

🗓30 лістапада з 12:00 да 14:00
📍4 вуліца Паўла Інгорокава

Беларусы Грузии / BY in Georgia

27 Nov, 23:14


Тбілісскае #гамарджобапрывітанне сябра_ка🔥

🔸Нам падабаюцца спартовыя заняткі на свежым паветры

🔹У Тбілісі шмат  стадыёнчыкаў, дзе можна добра вабіць час💪😉

🔸Кожную сераду і пятніцу а 19:00 мы праводзім трэніроўкі па вулічнаму боксу на пляцоўцы з Антылопай каля м.Дэлісі.

🔹Апранайся па надвор'і, бяры з сабой ваду і добры настрой 😁

🔸Удзел у мерапрыемствах вольны, данаты вітаюцца.

🔹Далучайся да нашых спартовых сустрэч па вулічнаму боксу.

🔸Па усіх пытаннях пішы
📱@zagogylina

🔹За анонсами сачы на нашай старонцы.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

27 Nov, 19:11


🚗Абмежаванні руху транспарту

🚨Тбілісі: Прашпэкт Руставелі ад плошчы Першай Рэспублікі да плошчы Свабоды. 28 і 29 лістапада, з 00:00 да 06:00
У гэты час будуць усталёўваць навагоднюю ілюмінацыю.
👉Альтэрнатыўныя маршруты:
Рух будзе магчымы па вуліцах Леанідзэ, Інгароквы, Аляксандра Чаўчавадзэ, Грыбаедава, Бараташвілі і Табукашвілі.

🚨 Абмежаванні на галоўнай аўтамагістралі Грузіі
На 133–158-м кіламетры дарогі Тбілісі–Сенакі–Леселідзэ ўведзена забарона на рух транспарту з прычэпамі і паўпрычэпамі.
Прычына: снегапад і нізкая тэмпература.
Для астатніх відаў транспарту дарога адкрыта, дадзеныя ад Дэпартамента аўтадарог Грузіі

🚨Верхні Ларс закрыты. Сухапутная грузіна-расійская мяжа застанецца зачыненай на невядомы тэрмін.

Згодна паведамленню дарожнага дэпартамента, у раёне працягваецца снегапад і захоўваецца небяспека сыходу лавін.
🚜Па прагнозе тэхніка зможа прыступіць да расчысткі дарогі толькі 28 лістапада.
Update 29.11 мяжу адкрылі.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

27 Nov, 05:30


Права на прытулак беларусаў у Грузіі: падтрымка, маніторынг і барацьба з дыскрымінацыяй.

👉 "Ні жыць, ні з'ехаць"
Беларусы Грузіі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і складанасцямі пры атрыманні статусу міжнароднай аховы. Праваабаронцы пацвярджаюць наяўнасць праблемы, а мясцовыя жыхары мала валодаюць карцінай сітуацыі ў Беларусі.

Каб дапамагчы суайчыннікам, беларускія праваабаронцы і актывісты стварылі тэлеграм-канал "Права на прытулак".
Калі вы або вашы блізкія сутыкаецеся з такімі цяжкасцямі - падпісвайцеся на канал і атрымлівайце надзейную інфармацыю і падтрымку ад супольнасці!

🇬🇪 Беларуская дыяспара таксама пачынае маніторынг выканання права на прытулак у Грузіі. Зараз назбіраліся "несістэмныя веды" пра сітуацыю, але дзякуючы маніторынгу можна будзе грунтоўна сабраць факты і даць рэальную карціну для міжнародных установаў і партнёраў Сакартвэла.

📖 Больш падрабязна пра сітуацыю: чытайце тут:
🔗 Радыё Рацыя
🔗 Белсат
🔗 Позірк

Памятайце, што мы разам!
Жыве Беларусь
!⬜️🟥⬜️

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Nov, 16:29


Пра магчымы пах газу папярэдзіла «Грузінская газатранспартная кампанія». Прычына — перавозка спецыяльных рэчываў.

Рэчыва, якое надае прыроднаму газу спецыфічны пах, — адарант — будуць транспартаваць на газаразмеркавальныя станцыі ў Тбілісі і Марнэулі.

«У працэсе транспартаваньня можа ўзьнікнуць лёгкі пах рэчываў, якія не з'яўляецца пагрозай здароўю чалавека», — гаворыцца ў паведамленні «Грузінскай газатранспартнай кампаніі».

Прыродны газ не мае паху, таму для прадухілення і ліквідацыі ўцечак выкарыстоўваюць спецыяльны адарант.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Nov, 16:16


🎄Калядныя кірмашы і фэсты ў Тбілісі:

🥂 1 снежня ў парку Мтацмінда адбудзецца зімовы фестываль ігрыстых вінаў.
На ім можна будзе набыць і пакаштаваць ігрыстае ад мноства вырабнікоў і розных гатункаў: шампанскае, пет-нат і віно, вырабленае па метадзе Шарма.
А таксама вас чакае ўтульная і разнастайная праграма

🗓 01.12 з 12:00 да 19:00
🎟 уваход вольны
📍 Underwheel Club

🍫Шакаладны калядны фэст у батанічным садзе
У праграме: кірмаш цукерак і смачонікаў вырабленых ручна, майстар-класы па прыгатаванні шакаладнага печыва, разыгранкі, жывая музыка, аніматары і Санта.

🗓 7 і 8 снежня з 12:00 да 18:00
🎟Уваход на тэрыторыю саду платны. Сямейны білет каштуе 6 лары. Дарослы – 4 лары. Студэнцкі – 1 лары. Дзіцячы білет – 50 тэтры. Дзеці да 6 гадоў - бясплатна.
📍Батанічны сад

#Тбілісі #афіша #бесплатно #кірмаш #новыгод #шакалад #віно #шампанскае #каляды

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Nov, 09:33


🌱Нясумная лекцыя ад эколага

У межах нашага garage sale Аляксей Аўчыннікаў, экалагічны актывіст, журналіст і даследчык, распавядзе пра тое, як экалагічна падыходзіць да спажывання тавараў.

Разам паразважаем на такія пытанні:
што такое крытычнае спажыванне
што такое цыркулярная эканоміка
што такое degrowth, якія трэнды і напрамкі сёння існуюць
а таксама пагаворым пра лайфхакі, якія дазволяць не толькі скараціць ваша спажыванне тавараў, але і зрабіць яго больш якасным

Калі: 1 снежня 18:00
Дзе: бар «5327»

Уваход вольны!

Рэгістрацыя непатрэбна, проста прыходзьце.🫰

Беларусы Грузии / BY in Georgia

25 Nov, 06:48


❄️ Вітанкі, шаноўныя! На гэтым тыдні ўжо зіма! Прыходзьце сустракацца адн_а з адн_ой і сагравацца цёплымі ўсмешкамі.

26 лістапада (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me»
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

27 лістапада (серада), 19:00
Гістарычны клуб: Слуцкі збройны чын
👩‍🎓Запіс праз форму

28 лістапада (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (апошняя сустрэча курса)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

1 снежня (нядзеля), 16:00
Garage Sale у бары «5327»
🛍 Уваход вольны!

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

23 Nov, 15:58


💌Сёння мы намалявалі і падпісалі лісты палітвязням поўныя колераў і святла.

Вы таксама можаце напісаць ліст на сайце dissidentby.com альбо пакінуць паштоўкі ў скрыні Майстэрні паштовак салідарнасці ў каворкінгу Кропка.

❤️‍🩹Кожны ваш ліст каштоўны і даўгачаканы!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

23 Nov, 13:53


🌸Апошні Garage sale ад «Кропкі»

Ну што ж, новы год ўжо на падыходзе (уявіце!), а гэта значыць, што самы час вызваліць шафы, знайсці нешта незвычайнае і зладзіць гаражны распродаж!

Так, усё правільна — у нядзелю 1 снежня мы сустракаемся з ўсімі, хто любіць вінтажныя знаходкі, утульныя размовы і надаваць рэчам другое жыццё.

На нашым міні-маркеце вы зможаце знайсці ўсё: ад кніг і стыльнага адзення да хатняга дэкору і цудоўных дробязяў, якія шукаюць новы дом.

Мы паклапоцімся, каб атмасфера была цёплай!

Што вас чакае:

🙂Унікальныя рэчы па прыемных коштах
🙂Майстар-клас па інтуітыўнаму калажу ад мастачкі Ксеніі
🙂Repair place — майстэрня, куды вы можаце прынесці свае невялікія рэчы (гірлянду ці бытавую тэхніку), якія патрабуюць рэмонта. А наш майстар адразу паспрабуе надаць ім другое жыццё.
🙂Напоі і ежа ад бара «5327» (наш фаварыт — дранікі 😋)
🙂Бадзёрыя DJ-сэты

🏠Дзе: бар «5327»
🗓Калі: 1 снежня (нядзеля) 16:00-21:00

❗️Уваход вольны!

Прыходзьце, каб папоўніць свой гардэроб ці калекцыю ўтульных рэчаў, правесці час з сябрамі і, магчыма, выпадкова забраць з сабой гісторыю, якая пачнецца з невялікай пакупкі.🫰

Беларусы Грузии / BY in Georgia

20 Nov, 16:16


🚗 Абмежаванні руху транспарту ў Тбілісі

🚨 20 лістапада з 00:00 да 06:00 - вуліца Кетэван Дэдапалі
Аўтамабілі не змогуць праехаць ад плошчы Аўлабары да перакрыжавання з вуліцай Качынскага ў сувязі з усталяваннем навагодняй ілюмінацыі.

🔸Альтэрнатыўны маршрут: па вуліцах Ірбакхі, Цурцумія, Зурабашвілі, Бачорма, Іалбузі і Тэлаві.

🚨 21 лістапада з 00:00 да 06:00 - праспект Мелікішвілі, вуліца Кекелідзэ ў кірунку да праспекта Мелікішвілі.

🔸Альтэрнатыўны маршрут: з праспекта Чаўчавадзэ і Варазісхеві на вуліцу Кастава і праспект Руставелі праз вуліцы Кекелідзэ, Джанашыя, Кутателадзэ, Барнові і братоў Какібаідзэ.
Прычына — рамонт на схіле гары.

🚨 21 і 22 лістапада з 00:00 да 06:00 - вуліцы Бахтрыёні і Цынцадзэ, да выезду на вуліцу Тамарашвілі

🔸 Альтэрнатыўны маршрут: вуліцы Цынцадзэ і Тамарашвілі, а таксама вольная частка шашы.

Абмежаванні не закрануць працу грамадскага транспарту.

🚨 21 і 22 лістапада з 00:00 да 06:00 - Чабуа Амірэджабі
Абмежаванні закрануць частку дарогі ад тунэля на перакрыжаванні шашы Чабуа Амірэджабі і праспекта Какуцы Чалокашвілі да вуліцы Тамарашвілі.

🔸Альтэрнатыўны маршрут: праз праспект Какуцы Чалокашвілі, вуліцы Міхаіла Тамарашвілі і Сулхана Цынцадзэ.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

20 Nov, 12:57


💌Пішам і малюем для палітвязняў разам!

Негледзячы на цэнзуру лісты застаюцца асноўным спосабам падтрымаць палітвязняў.

У суботу 23 лістапада а 14:00 мы сустрэнемся каб:
🔸зрабіць паштоўкі сваімі рукамі і падпісаць гатовыя
🔸 зрабіць іллюстрацыі, якія будзем адпраўляць усім вязням ад беларусаў Грузіі
🔸Падзяліцца лайфхакамі, як абыйсці цэнзуру
🔸Паразмаўляць як яшчэ дапамагчы нашым палітвязням.

📩 Для запісу на ліставанне рэгістрацыя

Калі: 23 лістапада (субота) 14:00
Месца: 500м ад метро плошча Свабоды, Тбілісі

Таксама вы можаце напісаць лісты самастойна на сайце dissidentby.com альбо пакінуць іх у каворкінгу "Кропка" на Майстэрне Паштовак

Памятайце, што кожны ліст важны! Галоўнае - салідарнасць!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

20 Nov, 12:36


🎵Музычны Тбілісі: падборка выбраных канцэртаў

🪕Ансамбль «Эрысіоні» прадстаўляе «Грузінскую скарбніцу»
Легендарны ансамбль «Эрысіоні» запрашае вас на двухгадзінную праграму з яскравых танцаў, меладычных спеваў з непаўторным каларытам грузінскага фальклору.

Калі: 21 і 22 снежня а 20:00
Дзе: Тбіліская дзяржаўная філармонія
🎟Квіткі ад 40 лары па спасылцы

🎹 Канцэрт вучняў «Дэкады талентаў»
Прысвечаны 90-годдзю навучальнай установы, канцэрт стане сапраўдным святам для ўсіх аматараў класічнай музыкі. Маладыя таленты выканаюць творы вядомых кампазітараў.

Калі: 26 лістапада а 18:00
Дзе: Тбіліская дзяржаўнаяная кансерваторыя
🎟Квіткі ад 5 лары па спасылцы

Скарыстайце магчымасць пагрузіцца ў свет грузінскіх мелодый і класічных твораў!

#афіша #бесплатна #Тбілісі #канцэрты #культура #Грузія #класічнаямузыка #Эрысіоні

Беларусы Грузии / BY in Georgia

20 Nov, 08:34


Гістарычны клуб: Слуцкі збройны чын

Што рабіць, калі лёс Беларусі вырашаюць без удзелу беларусаў? Такім быў пачатак ХХ стагоддзя, калі лёс цэлых народаў вырашаўся без непасрэднага ўдзелу гэтых народаў.

На сустрэчы:
Заглянем у лёсы тых, чыё наканаванне было паўстанне насуперак усяму
Пагаворым, чаму менавіта на Случчыне паспрабавалі рэалізаваць самы апантаны сцэнар барацьбы за свабоду з усіх магмымых
Абмяркуем Слуцкае паўстанне ў выніках і памяці нашага народа

Вядоўца - Раман, выкладчык гісторыі Беларусі.

❗️Уваход вольны, рэгістрацыя праз форму.

🗓 27 лістапада (серада) 19:00-21:00
🏠 Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

19 Nov, 17:53


🙋‍♀️🙋У Сакартвэла пачаўся перапіс насельніцтва!

З 14 лістапада па 19 снежня ў Сакартвэла праходзіць усеагульны перапіс насельніцтва.

Як узяць удзел:

🔹 Самастойная рэгістрацыя: З 14 па 23 лістапада вы можаце прайсці рэгістрацыю онлайн на сайце перапісу.
🔹Інтэрв'ю з інтэрв'юерам: З 29 лістапада па 19 снежня супрацоўнікі Сакстата правядуць інтэрв'ю з тымі, хто не змог зарэгістравацца самастойна.

Хто можа прайсці перапіс:

🔹Грамадзяне Грузіі, у тым ліку часова адсутныя ў краіне
🔹Іншыя грамадзяне, якія пражываюць у Грузіі
🔹Асобы без грамадзянства, якія пражываюць у Грузіі

Сайт перапісу даступны на пяці мовах: грузінскай, англійскай, рускай, армянскай і азербайджанскай.

🇬🇪Дадзеныя перапісу выкарыстоўваюцца для распрацоўкі дзяржаўных праграм і прыняцця рашэнняў у розных сферах, такіх як адукацыя, ахова здароўя, эканоміка і сацыяльная палітыка.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

19 Nov, 12:03


Праваабаронца Раман Кісляк і актывістка, палітыкесса Марына Зялёная (Калініна) правялі пікет супраць дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце ля будынка канцылярыі ўрада Грузіі.

Акцыя адбылася ў адказ на масавыя адмовы беларусам у міжнароднай абароне.

Ад 2020 году ні адзін беларус не атрымаў міжнароднай абароны ў Сакартвэла.

Больш за 60 чалавек іх сем’яў увайшлі ў працэдуру са спадзяваннямі атрымаць міжнародную абарону на тэрыторыі Сакартвэла.

На жаль, пасля людажэрнага ўказу лукашэнкі аб спыненні выдачы дакументаў за мяжой колькасць людзей (фактычна пазбаўленых грамадзянства праз гэты закон!) будзе толькі павялічвацца.

На пікеце актывісты выступілі з лозунгамі аб неабходнасці захавання правоў чалавека ў дачыненні да беларусаў у Грузіі.

🔖Нацыянальная прыналежнасць не павінна быць нагодай для прыніжэння і дыскрымінацыі.


Пікет прайшоў мірна, і яго ўдзельнікі спадзяюцца, што іх заклік да спынення дыскрымінацыі адгукнецца сярод грузінскага грамадства і ўладаў⬜️🟥⬜️

Беларусы Грузии / BY in Georgia

19 Nov, 09:14


❤️ Нам вельмі хочацца ўбачыцца з вамі, даражэнькія, на гэтым тыдні! Абірайце мерапрыемства па душы і прыходзьце.

18 лістапада (панядзелак), 19:00

Сустрэча "Тэкст і кропка" у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію.
✍️ Запіс праз форму.

19 лістапада (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

20 лістапада (серада), 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінга
🤝 Запіс праз апытаначку.

21 лістапада (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

23 лістапада (субота), 14:00
Сустрэча «Пішам і малюем для палітзняволенных разам»
💌 Запісацца можна праз анкету.

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

18 Nov, 15:39


⚠️ У раёне Ваке прыпынены рух транспарту

ТБІЛІСІ, 18 лістапада
З-за пратэстаў каля Тбіліскага ўніверсітэта, сёння рух будзе абмежаваны:

🔸на вуліцы Кекелідзэ;
🔸д Варазішвілі да Кекелідзэ;
🔸ад Кекелідзэ да праспекта Мэлікішвілі;
🔸ад праспекта Чаўчавадзэ да праспекта Мэлікішвілі.

На дадзены момант аўтамабілі змогуць трапіць на праспект Чаўчавадзэ праз вуліцы Авалішвілі і Тамарашвілі.

Аўтобусы маршрутаў 385, 387 і 397 адменены.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

18 Nov, 15:20


Выстава твораў Ушангі Хумарашвілі ў Тбілісі!

Запрашаем усіх аматараў мастацтва наведаць бясплатную выставу работ грузінскага мастака Ушангі Хумарашвілі ў Грузінскім музеі выяўленчых мастацтваў!

🎨 Ад авангарду да экспрэсіянізму – творчасць мастака здзіўляе разнастайнасцю стыляў і эмоцый.

Выстава працягнецца да 2 снежня.

Грузінскі музей выяўленчых мастацтваў

#бясплатна #афіша #выстава #мастацтва #тбілісі #грузія

Беларусы Грузии / BY in Georgia

18 Nov, 10:26


Сустрэча «Тэкст і кропка»

✳️У рамках Тыдня роўнасці і інклюзіі мы арганізуем вечар для тых, хто хоча паразважаць на тэмы роўнасці, інклюзіі і асабістага досведу праз тэкст і працу ў групе.

✳️Мы стварылі гэтую сустрэчу як бяспечную і падтрымліваючую прастору, дзе кожна_й будзе камфортна дзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі. У цэнтры ўвагі — праца з тэкстам як з формай асабістага выказвання і асэнсавання.

На сустрэчы мы:
⏺️Пагаворым пра тое, як літаратура закранае тэмы роўнасці і інклюзіі, і разам абмяркуем, як словы могуць стаць сродкам для змен і натхнення.
⏺️Напішам свой тэкст, выбраўшы любую зручную форму — няхай гэта будзе нататка, эсэ, верш ці кароткая гісторыя. Тут няма «правільнага» спосабу пісаць. Галоўнае, каб тэкст адлюстроўваў вашы думкі і эмоцыі.
⏺️Падзелімся тэкстамі ў парах і будзем даваць ад_на адн_ой беражлівы і паважлівы фідбэк. На гэтай сустрэчы мы будзем устрымлівацца ад ацэнак і крытыкі — наша мэта стварыць атмасферу падтрымкі, павагі і ўзаемаразумення.

Што для гэтага трэба?
Усё, што трэба — гэта жаданне падзяліцца сваім досведам і прыслухацца да іншых. Вам не патрэбны спецыяльныя навыкі пісьма ці досвед працы з тэкстам. Мы будзем выкарыстоўваць тэкст як інструмент для даследавання сябе, асэнсавання і апрацоўкі нашага досведу.

📅 Калі: 18 лістапада 19:00

📍Дзе: «Kropka», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі

❗️Неабходная рэгістрацыя.

Сустрэчу правядзе Стася Цярэнцьева, грамадзянская актывістка.

🆓 Удзел бясплатны!

🌟 Задаць пытанні можна асабіста @stasya_tsiarentsyeva

Будзем рады бачыць вас на сустрэчы! Разам мы створым прастору, дзе кожн_ая зможа адчуць сябе важнай часткай агульнай гісторыі пра роўнасць, прыняцце і падтрымку.

#розныяроўныя

Беларусы Грузии / BY in Georgia

11 Nov, 09:29


❤️ «Кропка» — гэта праект, які вы ствараеце самі разам з намі! На гэтым тыдні мы сустракаемся для таго, каб паразмаўляць пра важнае і не толькі.

11 лістапада (панядзелак), 18:45

Кінапрагляд у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію. Фільм «Human»
🎞 Запіс праз форму.

12 лістапада (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

14 лістапада (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

16 лістапада (субота), 13:00
Гуляем у настольную гульню «Серп»
🎲 Запісацца можна праз асабістыя @kappasvet

👨‍💻 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

09 Nov, 14:54


🎬 Прагляд і абмеркаванне фільма «Human»

У рамках тыдня Асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію запрашаем разам паглядзець і абмеркаваць дакументальны фільм «Human» (2015).

Цягам трох год рэжысёр Ян Арцюс-Бертран з камандай правялі 2020 інтэрв'ю ў 60 краінах свету – у выніку атрымалася масштабная калекцыя гісторый пра тое, што значыць быць чалавекам. Прапануем разам паглядзець першую частку гэтай стужкі і абмеркаваць разнастайнасць чалавечых досведаў.

🎞 Глядзім фільм у арыгінале з рускімі субтытрамі.
🗣 Мова абмеркавання: беларуская і руская.
📆 11 лістапада (панядзелак), 18.45–21.00.
📍 Прастора «Кропка», 500 м ад плошчы Свабоды.

Неабходна рэгістрацыя па спасылцы.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

07 Nov, 17:39


Пішам і малюем для палітвязняў разам!

Негледзячы на цэнзуру лісты застаюцца асноўным спосабам падтрымаць палітвязняў.

📝У суботу 9 лістапада а 17:00 мы сустрэнемся каб:
🔸зрабіць паштоўкі сваімі рукамі і падпісаць гатовыя
🔸 зрабіць іллюстрацыі, якія будзем адпраўляць усім вязням ад беларусаў Грузіі
🔸Падзяліцца лайфхакамі, як абыйсці цэнзуру
🔸Паразмаўляць як яшчэ дапамагчы нашым палітвязням

📩 Для запісу на ліставанне рэгістрацыя

Калі: 9 лістапада (субота)
Час: 17:00
Месца: 500м ад метро плошча Свабоды, Тбілісі

Памятайце, што кожны ліст важны! Галоўнае - салідарнасць!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

05 Nov, 09:21


Вітаем, сяброўкі і сябры! На гэтым тыдні расчыняем дзверы для вас у гэтыя дні⤵️
Абірайце мерапрыемства на свой густ!

5 лістапада (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

6 лістапада (серада), 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінга
🤝 Запіс праз апытанку.

7 лістапада (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
💬 Запіс праз форму рэгістрацыі.

9 лістапада (субота), 12:00
Вышыўка для ўсіх у «Кропцы»
🧶 Запісацца можна праз асабістыя @like_agirl

15:30
English Speaking Club
💬 Запіс праз @kropkawork

18:00
Прэзентацыя каманднай «(НЕ)гульні»
☀️ Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму.

👩‍💻 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

02 Nov, 19:10


🔥Навіны па справах беларусаў Сакартвела ад "Люстэрка".
https://news.zerkalo.io/life/82354.html

Беларусы Грузии / BY in Georgia

31 Oct, 12:45


📅 2 і 3 лістапада фестываль PRADMOVA запрашае на насычаныя анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook

▪️ Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

▪️ Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік «Пад асобнымі коўдрамі» і раман «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».

▪️Голя з Ополя і Вольга Касцюк правядуць дыскусію “Декаланізуй сваю мову, культуру і сябе”.

▪️ Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў.

▪️ Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне.

▪️ Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса “Топас” “Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”.

🤍

Глядзець праграму

Беларусы Грузии / BY in Georgia

30 Oct, 13:31


🎃 Хэлоўінская вечарына-нэтворкінг у Батумі

У чацвер, 31 кастрычніка, у Батумі - вялікая хэлоўінская вечарына-нэтворкінг.

Рыхтуйцеся да ночы жахаў, смеху і бясконцай весялосці! 👻

У праграме:

🕸 Нэтворкінг - так, нават вурдалакi і вядзьмаркi маюць патрэбу ў карысных кантактах!

🎲 Актыўныя конкурсы - выпрабуйце поспех і ўменні ў містычных выпрабаваннях!

🎭 Суперпрыз за найлепшы касцюм - пакажыце сваю крэатыўнасць і атрымаеце галоўны прыз!

🍭 Салодкі стол - мора смачнюшак, ад якіх цяжка выстаяць!


🧛 Прыходзьце ў самых жудасных і яркіх касцюмах!


Кошт удзелу - 10 лары, незалежна замовы на бары.

Рэгіструйцеся праз апытанку ў чаце Клуба.

📆 Дата: 31 кастрычніка
Час: 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: WoodyBar, 33 Vakhtang Gorgasali St, Батумі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

28 Oct, 17:05


Даражэнькія, апошнія месяцы нашай працы хочам правесці разам з вамі!
Таму чакаем вас на гэтым тыдні. Падрыхтавалі для вас сапраўдныя скарбы, а не івэнты.

29 кастрычніка (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
🗣 Запіс праз форму рэгістрацыі.

30 кастрычніка (серада), 19:00
Квіз ад «Мега Сапега»
🤓 Запіс праз форму.

31 кастрычніка (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
🗣 Запіс праз форму рэгістрацыі.

2 лістапада (субота), 12:30
Варкшоп «Why is pronunciation important?»
🇬🇧 Запіс праз форму рэгістрацыі.

15:00
Творчая сустрэча па стварэнні калажа пра Дом
✂️ Запіс праз анкету.

3 лістапада (нядзеля), 12:00
Майстар-клас па роспісу на адзенні
🎨 Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму.

👩‍💻 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывіста_к.

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Oct, 15:50


📖 Ноч (Не)Расстралянага Адраджэння ў Батумі 2024

👉 Першы раз за час, калі нас прыняла гасцінная Грузія, зладзім камерную сустрэчу-рэквіем у памяшканні, а не на вуліцы

❗️ Дзеля захавання бяспекі ўдзельнікаў, імпрэза адбудзецца ў прыцемках, свечы вітаюцца

📝 Праграма:
🔸 Спевы
🔸 Вершы
🔶 Біяграфіяі і гісторыі
🔸 Размовы

🔹 Голас і магчымасць выступіць будзе для кожнай

🔍 Пра што імпрэза?
29 - 30 кастрычніка 1937 года ў Менску ва ўнутранай турме НКУС (сёння — будынак СІЗА КДБ) былі расстраляныя 132 чалавекі.
Рэпрэсіі супраць беларускай мовы, культуры, нацыі і незалежнасці працягваюцца і сёння

💰 Данаты вітаюцца! Кожная імпрэза і "аКсяродак" у першу чаргу існуюць за кошт вашых данатаў!

🥤 Беларуская многафункцыянальная прастора Аксяродак
🗓 29 кастрычніка, 2024
19.30
📍 Батумі, Парнаваз Мепе, 60 (62a)
💰 Ўваход безкаштоўны

🤝 Далучайцеся!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Oct, 14:19


🔝Новае інтэрвью ад юрыста і праваабаронцы Рамана Кісляка пра падзеі вакол Міжнароднай абароны для беларусаў Сакартвела.
https://pozirk.online/ru/longreads/111308/

Беларусы Грузии / BY in Georgia

25 Oct, 13:01


🍰Як і абяцалі, пост пра 
ДНЮХУ LoGeek club - 27 кастрычніка, нядзеля.
Нам 2 гады!


🎲 Паколькі ўсіх нас аб'ядналі і працягваюць аб'ядноўваць настолькі, у наш Дзень нараджэння аддамо належнае богу настольак і добра пагуляем.
🥹 БЯСПЛАТНАЯ Гульца ў гэты дзень!

🎁Будзе латарэя з крутымі прызамі!
🍰Будзе імянінны торт!

🤓А яшчэ будуць асобныя сталы:
Warhammer
Blood bowl
D&D/Vampire's
Magic

Дзе вы зможаце задаць свае пытанні і даведацца, як пачаць гуляць.

🧪Спецыяльныя магічныя эліксіры з рознымі ўласцівасцямі ад нашага бара
🎪Усякія актыўнасці то тут то там па ўсім клубе!

🥂Прыходзьце адзначаць, печанюхі!

📍Ул.  Ангіса 8
https://maps.app.goo.gl/cYMaA5JaDUvdqMgH7
📷 Інстаграм:
https://www.instagram.com/logeekclub_boardgames_batumi/

Беларусы Грузии / BY in Georgia

24 Oct, 16:45


Вітаначкi, даражэнькiя 😌

У гэтую нядзелю падчас нашага YARD SALE у бары 5327 нашыя сябр_оўкі Sviadomy šyk ладзяць майстар-клас!

Што будзем рабіць?
Будзем вышываць беларускі арнамент ці іншыя элементы на ваш густ на сваім адзенні разам з Rina Trohi у нашым апсайклінг кутку. 👗👚

Прыносьце свае старыя рэчы, на якія вы хочаце дадаць новыя акцэнты ці пераасэнсоўваць іх, ці проста перакрыць плямы ці дзірачкі класнай вышыўкай 🪡🧵

27 кастрычніка з 17:00 да 20:00
📍Бар 5327, 1 Giorgi Kuchishvili St, Тбілісі

❗️Рэгістрацыя на воркшоп па спасылцы!

Чакаем вас ствараць свядомы шык!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

23 Oct, 08:53


Квіз ад «Мега Сапега»

Вітаем, сябры ды сяброўкі Тбілісі!
На сувязі «Мега Сапега»!

🎆 Наш інтэлектуальна-забаўляльны квіз запрашае вас на фінальную гульню, каб разам гучна і весела завершыць прыгожую гісторыю нашых квізаў!

Фінальны квіз пра Беларусь, для Беларусі і для тых, хто любіць Беларусь.💕

Далучайцеся! Будзе цікава!

❗️Рэгістрацыя абавязковая!

Калі: 30 кастрычніка 19:00
Дзе: прастора «Кропка» (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі)

❗️Колькасць месцаў абмежаваная.

Квізы «МЕГА САПЕГА» — камандная гульня. Можна сфармаваць сваю каманду заўчасна альбо лёсаваннем патрапіць у гатовую каманду ў дзень гульні.

❤️ Мова мерапрыемства — беларуская.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

23 Oct, 07:45


🖋Вітанкі сябры і сяброўкі!

У аўторак 29 кастрычніка а 20:00 запрашаем на паэтычна-музычную імпрэзу, прысвечаную Ночы Растраляных Паэтаў.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі. Сёння мы называем яе “Ноччу паэтаў”, бо ў гэтыя дні аддаём пашану памяці нашых творцаў, якія былі знішчаныя савецкім рэжымам. Але іх памкненне да свабоды творчасці, іх вольны дух, іх авантурызм і прага да жыцця і цяпер працягваюць натхняць нас.

Прыходзьце разам успомніць іх цудоўныя вершы і заспяваць беларускія песні

▪️Бар 5327°
▪️29.10 (аўторак)
▪️Пачатак а 20:00
Уваход вольны

🕯Ушануйма тых, хто быў пакараны за сваю творчасць і здольнасць думаць. Бо яны жывыя, пакуль мы іх памятаем

Беларусы Грузии / BY in Georgia

22 Oct, 09:07


☀️ Салют, шаноўныя! «Кропка» на сувязі!
Тыдзень абяцае быць яркім і насычаным! Наперадзе падзеі, якія дакладна варта дадаць у свой каляндар. Лавіце свой шанец пракачаць навыкі, натхніцца і знайсці сваю хвалю. Падрабязнасці ніжэй!⤵️

21 кастрычніка (панядзелак), 19:00
Сустрэча з фотажурналістам Янам Шміт-Уітлі
📷 Абавязкова рэгістрацыя праз форму.

22 кастрычніка (аўторак), 19:00

Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
🗣 Запіс праз форму рэгістрацыі.

23 кастрычніка (серада), 19:00
Творчая сустрэча па вышыўцы «крыжыкам»
🪡 Запіс праз @like_agirl

24 кастрычніка (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
🗣 Запіс праз форму рэгістрацыі.

27 кастрычніка (нядзеля), 16:00-21:00
Yard Sale (гаражны распродаж) у бары «5327»
👗Уваход вольны.

👩‍💻 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

21 Oct, 17:20


🫶 Актывістка , палітыкесса Марына Зялёная сумесна з юрыстам і праваабаронцай Раманам Кісляком далі інтэрвью пра праблемы з пашпартамі беларусаў Сакартвела на Грузінскім тэлебачанні.

Размаўлялі з журналісткай пра катаванні ,палітычны пераслед,пра палітзняволеных і людажорскі наказ дыктатара,які лішае магчымасці людзей за мяжой атрымаць дакумент і парушае іх правы.
І крышачку пра не/атрыманне Міжнароднай абароны ад дэпартамента па Міграцыі Грузіі і падачу дакументаў у Тбілісскі суд.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

21 Oct, 07:44


🔠🅰️🔠🔠 🔠🅰️🔠🔠 ў бары "5327" — 27 кастрычніка

Запрашаем цябе на самае стылёвае мерапрыемства гэтай восені — Yard Sale у беларускім бары «5327»! Гэта ўнікальная магчымасць не толькі абнавіць свой гардэроб, але і весела правесці час у крутой кампаніі.

Чаму варта завітаць?

🛍 Унікальныя прадметы. Шанец набыць нешта незвычайнае і рэдкае.
💶Дэмакратычныя кошты. Выдатныя прапановы на якасныя рэчы.
🎵 Атмасфера сапраўднага свята з DJ-сэтамі ад крутых музыкаў.
🕶 Варкшоп па кастамізацыі адзення ад ініцыятывы «Sviadomy šyk». Навучыся ператвараць свае рэчы ў сапраўдныя шэдэўры, выражаючы сваю індывідуальнасць!
(Прынось з сабой улюбёныя рэчы, каб зрабіць на іх вышыўку.)
🙂Проста добра правесці час за прыемнымі размовамі, смачнай ежай і напоямі.

📅 Калі: 27 кастрычніка (нядзеля) 16:00-21:00
📍 Дзе: Бар «5327»

Уваход вольны!

Бяры сяброў і сябровак, выдатны настрой і рыхтуйся да шопінгу ў лепшых традыцыях! Не прапусці гэтае мерапрыемства.🫰

Беларусы Грузии / BY in Georgia

18 Oct, 08:03


🚶🚶‍♂️🚶‍♀️ Хайкінг з размовамі па-ангельску ў Тбілісі

У нядзелю, 20 кастрычніка, беларусы Тбілісі выбіраюцца ў Каджоры, каб зладзіць на вольным паветры ўтульную ангельскую размоўную гасцёўню.

План просты - шпацыраваць, прыемна бавіць час і ўвесь час размаўляць на ангельскай.

Тэма размоўнай гасцёўні - "Адносіны". Будуць размаўляць пра такія цікавыя тэрміны як Cornerstone and capstone relationships.

Можна ўзяць фразы і словы, якія б вы жадалі патрэніраваць, паглядзець відэа ці пачытаць штосьці пра тэму.

Для якога ўзроўню? Будзе камфортна пачынаючы з В1/intermediate.

Бярыце з сабой:

🔺Зручную вопратку і абутак

🔺Ежу і ваду для пікніка на прыпынках

🔺Трэкінгавыя палкі, калі ёсць і патрэбна

🔺 Цёплую вопратку, бо там халадней чым у Тбілісі

🔺 Картку для аплаты грамадскага транспарту


Уваход вольны. Па запіс звяртайцеся да спадарыні @Goskonskiy.

📆 Дата: 20 кастрычніка
Час: 13:00 (час мясцовы)
📍Месца збору: на прыпынку вул. Бараташвілі (на мапе - тут), Тбілісі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

16 Oct, 19:40


📷 Сустрэча з фотажурналістам Янам Шміт-Уітлі

У 2020 годзе, як і мільёны еўрапейцаў, я ўбачыў фатаграфіі сотняў тысяч беларусаў, якія выступалі супраць несправядлівых вынікаў прэзідэнтскіх выбараў. Беларусь з таго часу рэгулярна прыцягвала ўвагу свету: падаўленне прадэмакратычных ініцыятыў, выкраданне самалёта, вайна ва Украіне. Аднак лёс беларусаў, на жыццё якіх уплывае рэжым у іх краіне, застаецца ў значнай ступені неасветленным.

У спробе даследаваць гэтае пытанне я праводжу час у месцах, дзе знаходзяцца суполкі беларусаў: студэнты выгнанага ўніверсітэта ў Літве, бежанцы, якія ратуюцца ад пераследу ў Варшаве, валанцёры ў складзе ўкраінскага войска, сем'і, якія адаптуюцца да новага жыцця ў Вільнюсе.

Цяпер я ў Грузіі, каб працягнуць свой праект.
Ян Шміт-Уітлі атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю ў 1999 годзе ў Бардо (Францыя) і працаваў у асноўным у сферы міжнародных НДА і грамадскага здароўя. У 2014 годзе ён скончыў праграму фотажурналістыкі ў Парыжы.

У цяперашні час журналіст жыве паміж Парыжам і Усходняй Еўропай, дзелячы свой час паміж супрацоўніцтвам з прэсай і доўгатэрміновымі дакументальнымі працамі, надаючы асаблівую ўвагу беларускай дыяспары, асабліва ў Польшчы, Літве, Украіне і цяпер у Грузіі.

📆 Калі: 21 кастрычніка 19:00
📍 Дзе: прастора «Кропка» (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі)

❗️Абавязкова рэгістрацыя на сустрэчу праз форму.

‼️Сустрэча будзе праходзіць на ангельскай мове з перакладам на расейскую.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

15 Oct, 08:16


«Права на прытулак: абскарджванне ў судзе»: размова з юрыстам

Юрыст і праваабаронца Раман Кісляк прэзентуе тэму «Права на прытулак: абскарджванне ў судзе», падрыхтаваную эксперт_камі Human Rights Impact.

Мы паразмаўляем пра наступныя пытанні:
🟡 тры ўзроўні працэдуры атрымання прытулку;
⭕️ адмовілі ў прытулку ў Грузіі – што далей?;
🟡 судовая сістэма Грузіі;
⭕️ хто можа дапамагчы беларусам у судзе;
🟡  юрыдычная дапамога ў Грузіі;
⭕️ абскарджванне ў міжнародныя суды;
🟡 што павіна ўключаць скарга ў суд;
⭕️ юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы.

❗️Сустрэча найбольш актуальна для тых, хто атрымаў адмову у прытулку ў Грузіі, але будзе карысная і тым, хто яшчэ толькі плануе легалізавацца ў Грузіі праз прытулак.

📆 16 кастрычніка (серада), 19:00

🏠 «Кропка», Тбілісі (адрас нагадаем)
🔖Удзел вольны. Рэгістрацыя праз форму.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

14 Oct, 13:34


🍁Вітанкі, даражэнькія! На гэтым тыдні сустракаемся з вамі, каб паразмаўляць па-ангельску, сустрэцца з юрыстам, пагуляць у настолкі і проста папіць гарбаты. Мы побач!🫶

15 кастрычніка (аўторак), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа)
🗣 Запіс праз форму рэгістрацыі.

16 кастрычніка (среда), 19:00
«Права на прытулак: абскарджванне ў судзе»: размова з юрыстам
📑 Запіс праз форму.

17 кастрычніка (чацвер), 19:00
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (группа Intermediate і вышэй)
🗣 Запіс праз форму рэгістрацыі.

19 кастрычніка (субота), 13:00
Дзень настолак
🎲 Для наведвання запоўніце, калі ласка, анкету.

20 кастрычніка (нядзеля), 13:00
Ангельская размоўная гасцёўня ідзе ў хайк (Каджоры, крэпасць Азеула)
🏔 Запіс праз @goskonskiy

👩‍💻 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

13 Oct, 15:00


🔥Приглашаем на Ньютон Квиз 16 октября

Ньютон квиз Тбилиси - первый русскоязычный квиз из Минска в Грузии. Собери команду и попробуй свои силы в 7 турах с разнообразными вопросами!

Вас ждут:
🔸 Много разнообразных туров
🔸 Легендарный пятиларовый лагер, настоечки и другие напитки 🍻🍸🍷
🔸 Душевная атмосфера
🏆 Оставим Badagoni и Teliani Valley пылиться в магазинах! Ведь для наших игроков только лучшие вина и игристое!

👉 Регистрация тут или у @calambus
16 октября 19:30 | Poddon bar (23 Shota Rustaveli Ave, Tbilisi 0101)
💰 Стоимость: 15 лари с человека (наличными)

‼️ Нет кoманды? Не прoблема! Прoстo зарегистрируйся и мы найдем тебе кoманду или сфoрмируем нoвую из желающих!

Увидимся на игре! ❤️

Беларусы Грузии / BY in Georgia

11 Oct, 09:48


🔥100-ы Беларускамоўны нэтворкінг у суботу 12 кастрычніка а 15 гадзіне!

💯Запрашаем адсвяткаваць разам! Будзе торт, спевы пад гітару, настолкі, падарункі і канешне ж нэтворкінг!

👉Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам

Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі

🤝Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню

Прыносьце з сабой смачнасці да кава-паўзы

🍻Па завяршэнні - afterparty

🕖Калі: 12.10 (субота) 15:00
📍Месца: 500 метраў ад Liberty Square (дакладны адрас дашлем пасля рэгістрацыі ў асабістыя)
💰free donation

Удзел па рэгістрацыі ў апытанке суполкі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

11 Oct, 08:07


PyLai у Тбілісі!

16 кастрычніка / 21:00
Philosof.Club
Tbilisi, Giorgi Akhvlediani 6

Чакаем Вас на нашым акустычным канцэрце. Будзем спяваць усё, што памятаем і ня памятаем.
Песні з "Гранёнага", "Женщины не гуляют", а такасама новыя і старыя кампазіцыі.

Да сустрэчы! ♥️

Беларусы Грузии / BY in Georgia

07 Oct, 20:46


🍂 Вітанкі! Што ў вас па восеньскаму настрою, даражэнькія?) Замаўляйце каву на вынас (у ваш эка-кубачак, канешне ж) і шпацыруйце ў бок «Кропкі».

10 кастрычніка (чацвер), 19:00
Клуб беларускай літаратуры: Эліза Ажэшка, «Хам»
📚 Запіс праз форму.

12 кастрычніка (субота), 11:30
Вязальны клуб
🧶Запіс праз @hanna_gap

15:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу: 100я сустрэча
🎉 Хутка будуць падрабязнасці.

❗️І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

Беларусы Грузии / BY in Georgia

01 Oct, 22:57


Нашу агучку «Дэдпула і Расамахі» пакажуць у Батумі!

Пакуль не ў кінатэатры 😅, але рабяты з Глядзім кіно ў Батумі ладзяць свой утульны кінапаказ у WoodyBar.

📍 Дзе?
Гаргасалі, 33 (WoodyBar) Пасля ўваходу ў бар трэба будзе спусціцца на ніжні паверх

🗓 Калі?
2 кастрычніка а 20:00 (серада)

▫️ Уваход вольны

Беларусы Грузии / BY in Georgia

26 Sep, 13:36


🍿🎞️ Кінапаказы па-беларуску ў Батумі: глядзяць «Ф'юрыёса. Шалёны Макс. Сага»

У пятніцу, 27 верасня, у Батумі - новы кінапаказ па-беларуску.

Глядзяць свежанькі «Ф'юрыёса. Шалёны Макс. Сага» (2024).

Свет пустак кантралюецца трыма анклавамі, якія вырабляюць ежу, паліва і зброю.

Тры чарапахі, якія будуць трымаць Зямлю да заканчэння чалавецтва.

Ёсць яшчэ ўтапічнае селішча адкуль выкрадаюць маленькую Ф'юрыёсу.

Але кіраўнік Дзементас пачынае разбураць планы і ламаць сусвет, падладжваючы пад свой непрадказальны светапогляд.

Уваход вольны.

📆 Дата: 27 верасня
Час: 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: аКсяродак, вул. Парнаваз Мэпэ, 62, Батумі

Беларусы Грузии / BY in Georgia

24 Sep, 15:44


🚨Набор у групу Тайскага бокса!!!

🗓Аўторак, чацвер, субота 20:00

🔸Змешаныя групы, індывідуальны падыход.

🔹Трэнерка - 2-разовая Чэмпіёнка Свету па Тайскім боксе - Марына Зялёная (Калініна), стаж выкладання 15 год.

📍Ваке, побач з Мзіуры паркам (Ніна Рамінашвілі 20, уваход злева і па прыступках уніз, клуб адзінаборстваў WarriorsTbilisi).

❤️Мова зносінаў беларуская, украінская, руская.

Пытанні вы можаце задаць  @zagogylina.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

21 Sep, 10:57


⚡️Метады арт-тэрапіі для дапамогі дзецям з ПТСР - бясплатны адукацыйны анлайн відэа-курс.

Для каго: псіхолагі, арт-тэрапеўты, дзіцячыя педагогі, аніматары, спецыялісты дапамагаючых прафесій і інш.
Калі: 3 гадзіны па будных вечарах з 30 верасня па 15 лістапада (агулам 30 гадзін)


Мы прымаем заяўкі да 24 верасня.
Падрабязнасці і рэгістрацыя: https://forms.gle/RihvgdBnTi88GiQc9

Вы з Беларусі, але жывяце не толькі ў Беларусі, але ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі ці Літве і хочаце навучыцца клапатліва і эфектыўна працаваць з траўматычнымі сітуацыямі ў жыцці дзяцей і падлеткаў? Запрашаем на анлайн-курс! Прыярытэт будзе дадзены беларус_ам/кам, якія сутыкнуліся ў сваёй прафесіі з гісторыямі рэпрэсій, турэмным зняволеннем, міграцыяй, іншымі траўматычнымі падзеямі пасля пратэстаў 2020 года.

🤝Падчас курса вы атрымаеце:
Практычныя інструменты, якія дапамогуць дзецям і падлеткам хутчэй адаптавацца да новых умоў жыцця.
Веды, як аказваць дапамогу не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Пачуццё ўнутраных апор і разуменне, як узаемадзейнічаць з дзіцем.

Для дадатковых пытанняў пішыце сюды [email protected]

Курс праходзіць у рамках праекту "Падтрымка беларускіх палітвязняў і іх сем'яў з дапамогай арт-тэрапіі", які рэалізуе Цэнтр Беларускай Салідарнасці пры фінансавай падтрымцы International Visegrad Fund.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

21 Sep, 08:42


🔥Беларуская спартоўка і актывістка Марына Зялёная ( Калініна) падала скаргу у Тбіліскі суд.

🫶Тыдзень таму падобную скаргу падаў юрыст і праваабаронца Раман Кісляк.

https://belsat.eu/82421789/%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BE%D0%BA%D0%B0-%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0-%D0%B7%D1%8F%D0%BB%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B0-%D1%81%D1%83%D0%B4-%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B3%D1%83-%D0%BD%D0%B0-%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%83-%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B7-%D0%B4%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%B9-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%BA

Беларусы Грузии / BY in Georgia

21 Sep, 08:37


🌟 Запрашаем у групу псіхалагічнай падтрымкі эмігрантаў у Тбілісі! 🌟

Пераезд у іншую краіну - гэта заўсёды вялікія перамены і выклікі. Мы разумеем, як важна мець падтрымку ў такія моманты і прапануем вам магчымасць удзельнічаць у групе псіхалагічнай падтрымкі для эмігрантаў.

Тэмы сустрэч:
• Адаптацыя ў новай краіне
• Трывога: як з ёй справіцца і падтрымаць сябе
• Як падтрымліваць сябе і знаходзіць унутраныя рэсурсы
• Агрэсія і злосць: як экалагічна іх пражываць і выказваць
• Крыўда і віна: як спраўляцца з гэтымі няпростымі эмоцыямі

💬 Хочаце знайсці падтрымку, наладзіць новыя сувязі і лепш зразумець сябе ў новым кантэксце, мы будзем рады бачыць вас на нашых сустрэчах.

🤝 Хто вядзе:
Кацярына Сакаловіч, псіхааналітычная тэрапеўтка, кандыдатка псіхалагічных навук
Таццяна Прохарава, псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка

📅 Калі: кожны панядзелак з 19.00 да 21.00
📍 Месца: Тбілісі, адрас дашлем удзельнікам.
📩 Удзел бясплатны, запоўніце анкету для запісу і атрымання дадатковай інфармацыі.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

19 Sep, 09:01


❗️ПАТРЭБНА ДАПАМОГА

Добры дзень!

Мяне клічуць Андрэй Мялешка. Звяртаюся да вас па дапамогу, бо апынуўся ў вельмі цяжкіх абставінах, якія шакавалі ўсю нашу сям'ю і падзялілі яе на дзве паловы.

Я са старэйшай дачкой Сашай вяртаўся з Варшавы дадому ў Грузію. Гэта было звычайнае вяртанне з чарговай паездкі. Нечакана супрацоўнікі аэрапорта Кутаісі мне паведамілі, што нам з дачкой адмоўлена ва ўездзе ў Грузію. Прычыны мне не патлумачылі.

Мы з дачкой вымушана апынуліся ў Польшчы з тымі рэчамі, што бралі на тры дні. Без жылля, грошай і разумення, што рабіць далей. Я прашу ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы нам неяк наладзіць тут наш побыт. Акрамя арэнды жылля, трэба купіць нейкія бытавыя рэчы, прадукты, адзенне і абутак. Калі сітуацыя з Грузіяй у бліжэйшыя месяцы ня вырашыцца, мне трэба будзе забраць сваю жонку і малодшую дачку сюды.

🔺Спасылка на збор Bysol

Буду вельмі ўдзячны вам за кожны магчымы ўнёсак!

Беларусы Грузии / BY in Georgia

18 Sep, 13:50


💬Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»

Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы запускаем 5-тыднёвы моўны марафон як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых.

🗣Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але хочаце палепшыць сваю размоўную ангельскую, то вам сюды!

🙂 Без сумных правілаў, граматыкі і хатніх заданняў – толькі моўная практыка ў фармаце круглага стала і ў сяброўскай атмасферы.

Заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 24 верасня па 31 кастрычніка.

Працягласць сустрэчы - 1,5 гадзіны.

❗️У аўторак будзе група для пачатковага ўзроўню, а у чацверг - для ўзроўню Intermediate і вышэй. Наведваць можна абедзве групы!

Веданне ангельскай мовы абавязкова.

📅 Калі: першая сустрэча адбудзецца 24 верасня 19:00

📍Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем напярэдадні сустрэчы)

❗️Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.

Беларусы Грузии / BY in Georgia

17 Sep, 07:39


☀️ Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хочацца трымацца разам!

16 верасня (панядзелак), 19:00
Гістарычны клуб
📎 Абавязковы запіс праз форму.

19 верасня (чацвер), 17:00
Ангельская размоўная гасцёўня
🗣 Запіс праз асабістыя @Goskonskiy

21 верасня (субота), 11:00
Вязальны клуб
🧶 Для ўдзелу пішыце @hanna_gap

22 верасня (нядзеля), 12:00
Майстар-клас «Лінія і пляма»
🖍 Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, анкету.

📎 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶

📎 І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку».

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)

2,144

subscribers

1,904

photos

88

videos