34 гады таму ў Літве разварочвалася трагічнае супрацьстаянне паміж літоўцамі што прагнулі незалежнасці і савецкім войскам. Трое суток сутыкненняў унеслі жыцці 13 чалавек, яшчэ двое памерлі пазней у шпіталях. Сотні атрымалі раненні. У памяць пра гэтыя падзеі сёння гараць вогнішчы ля тэлевежы, тэлецэнтра і Сейма. Гучаць словы ўспамінаў. Лунаюць вайсковыя каманды ганаровай варты.
Савецкая армада пацярпела паразу ад бяззбройных людзей, што выйшлі на абарону сваёй свабоды. Літоўцы здолелі вырвацца са сталёвых абцугоў, што на нейкі час аслабелі.
Але ж сёння імперыя спрабуе ўзяць рэванш і стварае пагрозу для ўсей Еўропы. Літва і літоўцы разумеюць гэта як ніхто. На свет з’яўляюцца ўсё новыя людзі, перад якімі стаяць усё тыя ж пытанні што і тры дзясяткі гадоў таму.
Межы імперыі пралягаюць там, дзе ёй далі па зубах.
Будзем моцнымі разам! Būkime stiprūs kartu!