Філолаг @filolog_minsk Channel on Telegram

Філолаг

@filolog_minsk


Методыка , вопыт, парады.
З і павагай да роднай мовы

[email protected]

Філолаг (Belarusian)

Філолаг - гэта канал для тых, хто цікавіцца моваю і жадае паглыбіць свае веды ў гэтай галіне. У канале filolog_minsk дзеляцца метадыкай вучэння мовы, вопытамі ў яе выкарыстанні, а таксама парадамі па ўдасканаленню сваіх ведаў. Аўтары канала выкладаюць усе яго матэрыялы з любоўю і павагай да роднай мовы. Вы можаце далучыцца да канала, каб паглыбіць свае веды, а таксама падзяліцца сваім вопытам і адчуць сувязь з іншымі людзьмі, якія цікавяцца мовай. Каб даведацца больш, звяртайцеся па электроннай пошце [email protected]

Філолаг

15 Feb, 09:00


#папулярызацыяроднаймовы #асаетнікі #Беларусь #Радзіма

Філолаг

15 Feb, 08:21


Усе мае грандыёзныя планы на выходныя, накрыліся мяккім пледам…
#адпачынак

Філолаг

14 Feb, 06:39


У старыя добрыя часы кнігі пісалі пісьменнікі, а чыталі ўсё.
#кнігі #афармленне

Філолаг

14 Feb, 06:39


Ты складаешся:
з кніг, якія чытаеш,
з фільмаў, якія глядзіш,
з людзей, з якімі праводзіш час.
#кгігі #афармленне #school32minsк

Філолаг

12 Feb, 12:00


Масленица
#масленица #воспитание

Філолаг

12 Feb, 05:57


#school32minsк #новыдзень

Філолаг

11 Feb, 08:48


Акадэмія АБФФ - пераможца "Кубка дружбы"-2025. Захаваем гэтым момант тут🏆❤️

Адзначым, па выніках чатырох матчаў у кожнай з каманд былі вызначаны лепшыя - уладальнікі індывідуальных узнагарод. Сярод выхаванцаў Акадэміі АБФФ імі сталі Кірыл Салянік, Мікіта Цішкоў і Уладзіслаў Фяжэнка 👏🏽 🎉🥇🎉
Віншуем кожную з каманд, дзякуем за самааддачу і яркую гульню, а трэнераў - за прафесіяналізм, намаганні і вялікую праведзеную працу!
#school32 #футбол #АкадэміяАБФФ

Філолаг

11 Feb, 04:51


Ёсць адзін вельмі старажытны, вельмі добры звычай. Звычай пачынаць і заканчваць дзень з сузірання прыгажосці. Знайдзіце, адчуйце прыгажосць вакол сябе, у сабе... Прыгажосць дыхання... Прыгажосць гукаў вакол... Прыгажосць дня... Прыгажосць у думках…Прыгажосць прыроды... Прыгажосць у людзях вакол сябе…Прыгажосць жыцця…Прыгажосць Быцця…Гэта вельмі добры звычай.
#новыдзень #school32minsк #добрызвычай

Філолаг

10 Feb, 10:36


Божа, дай мне яшчэ мяшочак
нервовых клетачак, а то тыя, што
ты даў пры нараджэнні, ужо закончыліся...

Філолаг

09 Feb, 12:09


В детстве для счастья было достаточно одного мороженого.

Какое детство у тебя сейчас?
Ты с телефоном около планшета.
А я с просони и во двор тот час.
То в прятки, то в футбол, ведь всё же лето.

Кричишь, что папа не купил айфон.
А мы играли палками в войнушку.
Сидишь ты в кфси, как фараон.
А мы на улицу с водой носили кружку.

Ты в соцсетях девчоночке напишешь.
И там же ей подарочек летит.
Ты электронной жизнью просто дышишь. Не замечая, что реальная кипит.

Ты говоришь: ходить не любишь в школу. Кричишь, что все друзья твои онлайн.
Мы ели хлеб, вам подавайте роллы.
Не знали мы про Теле2, Билайн.

Ребята, выходите на площадки.
Играйте в жизни, позабыв смартфон. Играйте в догонялки или прятки.
Пусть для звонков вам служит телефон.
А. Попков
#детство #воспитание

Філолаг

08 Feb, 08:34


-Якія прысмакі Вы любіце больш за ўсё?
- Сон. Ён так салодкі, што я б яго ў гарбату падсыпала. 🌞🌞☀️
#новыдзень

Філолаг

07 Feb, 05:53


💫 Свет не зменіцца сам па сабе. Змяніць яго могуць толькі маленькія крокі дабрыні, якія робіць кожны з нас.🐥🐶🦊🐾🐯
#выхаванне #school32minsк

Філолаг

06 Feb, 04:12


У мудраца спыталі:

"Што самае лёгкае і самае цяжкае ў жыцці?"

Ён адказаў: "Памылкі. Лёгка судзіць, калі іх робяць іншыя. Складана прызнаць, калі іх зрабілі мы"...

Філолаг

05 Feb, 04:59


ПРЫТЧА
Аб шчасці

Бог зляпіў чалавека з гліны, і застаўся ў яго нявыкарыстаны кавалак.
- Што яшчэ зляпіць табе? - спытаў Бог.
- Зляпі мне шчасце, - папрасіў чалавек.
Нічога не адказаў Бог, і толькі паклаў чалавеку ў далонь пакінуты кавалачак гліны.

Складзіце план на заўтра: кахаць, жадаць, дасягаць, разумець і проста быць шчаслівай (ым)…

Філолаг

04 Feb, 05:18


Прастога і высокага, імгненнага, глыбокага, спакойнага, нечаканага, часам доўгачаканага, цудоўнага, кіношнага, бясконцага, багатага, раскошнага,
вясёлага, бесклапотнага, фенаменальнага, арыгінальнага, бліскучага, асабістага, сапраўднага, як у казцы феерычнага, пад статусам "O, Yes!"
Вам Шчасця... Шчасця... Шчасця!
#school32minsк #шчасце

Філолаг

04 Feb, 04:52


Жывe нa cвeцe Шчacцe   

Жывe нa cвeцe Шчacцe. У якiм мecцы? Heвядoмa. Aлe штo янo ёcць, вeдaюць yce. Kaжyць, штo пpыxoдзiць Шчacцe aбaвязкoвa дa кoжнaгa xoць aднoйчы ў жыццi.    Ceлa Шчacцe нa ўcкpaeк aкeнцa мaлeнькaй шэpaй птyшкaй. 🕊️Kpылы cклaлa, чaкaлa, пaкyль нexтa пpыйдзe. Шмaт чacy пpaйшлo, тaк ягo i нe зaўвaжыў нixтo. Дaлeй пaляцeлa.    Дa iншыx зaвiтaлa, пaгyкaлa. Пaдышлi дa яe, зaпытaлicя: «Штo тpэбa?» Aдкaзaлa лeдзь чyтнa: «Шчacцe я».    «Xiбa ты мoжaш быць Шчacцeм? – здзiвiлicя. – Шчacцe вялiкae, блicкyчae – ягo здaлёк бaчнa. A ты мaлeнькae, нeпpыкмeтнae. Ляцi, кyды xoчaш!»    Узнялocя Шчacцe ў нeбa i пaляцeлa дaлeй. У iншым aкeнцы cвятлo ўбaчылa, зaзipнyлa: «A вaм Шчacцe пaтpэбнa?» Taм дoўгa дyмaлi, paзвaжaлi, кyды ягo пaдзeць, цi пaтpэбнa янo. «Пpaбaч, нe дa цябe зapaз, клoпaтaў нeзлiчoнa. Ляцi дaлeй!» – i зaчынiлi aкeнцa. Пaляцeлa Шчacцe дaлeй.    Дoўгa лятaлa. «Hяўжo я тaк нiкoмy i нe пaтpэбнa?» – дyмae. Cпынiлacя вaдзiцы пaпiць з кpынiчкi. У вaдy пaглядзeлa – cябe ўбaчылa. «Xiбa xтo гэткae мaлeнькae зaўвaжыць?» – yздыxнyлa i знoў пaляцeлa.    Ceлa нa ўcкpaeк aкeнцa мaлeнькaй шэpaй птyшкaй. Kpылы cклaлa. Toлькi paзoчaк гyкнyлa цixeнькa. Cтaмiлacя, вoчы пpыжмypылa.    Цёплыя дaлoнi acцяpoжнa пaглaдзiлi яe. «Чaгo ты, Шчacцeйкa, зacyмaвaлa?» – cпытaлi. Pacплюшчылa Шчacцe вoчы, ycмixнyлacя paдacнa: «Як вы мянe пaзнaлi? Я ж з выглядy нeпpыкмeтнae». У aдкaз пaчyлa: «Дзякyй, штo зaвiтaлa. Як жa цябe нe пaзнaць? Caпpaўднae зaўcёды бaчнa. A тoe, штo яpкix фapбaў ды бляcкy нямa, дык нaвoштa Шчacцe ўпpыгoжвaць?»    3acмяялacя Шчacцe! 3вaнoчкaмi cpэбpaнымi зacпявaлa. Pacxiнyлa кpылы нaд тымi, xтo ягo пaзнaў.    Дoўгa гacцявaлa Шчacцeйкa, aлe тpэбa знoў y дapoгy: cтoлькi яшчэ aкeнцaў нaпepaдзe. Пaкiнyлa чacцiнкy cвaйгo cэpцa poccыпaм Kaxaння, Дaбpынi, Пяшчoты. Koлepaмi вяcёлкaвымi ззяюць яны ў дyшax i цяпep. Cвeтлa aд ix, тaмy i бepaгyць. (271 cлoвa) /Паводле В. Караткевіч/
#пераказ #шчасце

Філолаг

03 Feb, 06:10


Сакрэт поспеху
- Аляксандр, у чым сакрэт вашага поспеху? Я разумею, што гэта доўгая размова, але калі коратка?-спытаў журналіст паспяховага прадпрымальніка.
- Можна і коратка... Я магу адказаць двума словамі.
- Усяго два словы?
- Правільныя рашэнні.
- А як жа вы прымаеце правільныя рашэнні?
- Тут хопіць аднаго слова.
- Так? І што гэта за слова?
- Вопыт!
- А ... як вы атрымліваеце гэты самы вопыт?
Ужо зусім засмяяўшыся, прадпрымальнік сказаў: - Усяго два словы.
- І якія ж?
-Няправільныя рашэнні.
#school32minsк #сакрэтпоспеху #няправільныярашэнні

Філолаг

01 Feb, 08:19


🩷Любоў да сябе - гэта:
Выбіраць сябе
Узнагароджваць сябе
Матываваць сябе
Клапаціцца пра сябе
Слухаць сябе
Чуць сябе
Разумець сябе
Пазнаваць сябе
Шанаваць сябе
Браць адказнасць за сябе
Паважаць сябе
Хваліць сябе
Прымаць сябе любой (-ым)
Адэкватна ацэньваць сябе
Не хаваць сябе сапраўдную(-ага)
Палюбі сябе 🕊️🫶🍒☀️🍓
#новыдзень #school32minsk

Філолаг

31 Jan, 05:45


Няхай, сённяшні дзень пакіне толькі лепшыя ўспаміны. Пачніце гэты дзень з усмешкі, падзякі і светлых думак. 🐼🐰🐬☀️🍒🍓

Філолаг

30 Jan, 10:20


-Ускіпела...
Цяпер сяджу, маўчу...
Чакаю, пакуль пыл асядзе...
А характар-то ў мяне-выдатны! Гэта проста ва ўсіх нервы нейкія слабыя.
#настрой

Філолаг

29 Jan, 04:53


🥇Пра важнасць дыпломаў і грамат для школьнікаў🥈🥉
Усё гэта адносіцца да пахвалы і зваротнай сувязі, якая вельмі важна для дзяцей.
Якія функцыі выконваюць граматы (сертыфікаты, дыпломы, падзякі…):
• развіваюць упэўненасць у сабе;
• матывуюць да новых дасягненняў;
• заахвочваюць таленты і здольнасці.
Радуйце сваіх вучняў граматамі!

⬇️ Дабаўляйце ў каментарыі яркія і незвычайныя граматы, дыпломы.
#дыплом #грамата #падзяка #school32minsк #6школьныдзень

Філолаг

29 Jan, 04:38


Часцей кажыце жыццю, што яно выдатнае, дзіўнае і непаўторнае - і яно абавязкова будзе менавіта такім.🕊️🕊️
#папулярызацыяроднаймовы #school32minsк #Беларусь #6школьныдзень

Філолаг

29 Jan, 04:37


А час, ведай сабе, ідзе...
Яшчэ крышку... Вясна прыйдзе!
#school32minsк #Беларусь #папулярызацыяроднаймовы #6школьныдзень

Філолаг

28 Jan, 12:22


https://edu.gov.by/tsentralizovannyy-ekzamen-2024/spetsifikatsii-2024/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA.pdf
СПЕЦЫФІКАЦЫЯ
экзаменацыйнай (тэставай) работы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2024 годзе
#ЦТ #ЦЭ

Філолаг

28 Jan, 09:58


Такія пытанні сустрэліся ў тэстах 2024 года.
Частка А
А1. Лексічнае значэнне слова
А2. Правапіс вялікай і малой літар
А3. Правапіс у/ў
А4. Правапіс мяккага знака і апострафа
А5. Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс
А6. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў
А7. Правапіс часціц не (ня), ні са словамі розных часцін мовы
А8. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
А9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
А10. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі
А11. Знакі прыпынку ў сказах з парўнальнымі зваротамі
А12. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі, дапаўненнямі і акалічнасцямі. Знакі прыпынку з сказах з удакладняньнымі членамі
А13. Сказы з пабочнымі канструкцыямі
А14. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
А15. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах
А16. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых скаладных сказах
А17. Знакі прыпынку паміж часткамі ў скаладных сказах з рознымі відамі сувязі частак
А18. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Частка В
В1. Правапіс галосных о, э, а
В2. Правапіс галосных е, ё, я
В3. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў: вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных
В4. Правапіс падоўжаных зычных. Марфалагічнае падваенне і фанетычнае падаўжэнне зычных
В5. Правапіс лічэбнікаў
В6. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
В7. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс
В8. Аднасастаўныя сказы, іх будова. Спосабы выражэння граматычнай асновы ў безасабовых сказах
В9. Змяненне дзеясловаў І і ІІ спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы
В10. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў
В11. Фразеалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
В12. Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы), стылеўтваральныя моўныя сродкі
В13. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце
В14. Лексічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
В15. Суадноснасць гукаў і літар. Гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і
В16. Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў
В17. Скланенне прыметнікаў
В18. Скланенне і правапіс займеннікаў
В19. Дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, іх утварэнне
В20. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі
В21. Аснова слова. Канчатак, нулявы канчатак
В22. Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, спосабы іх выражэння
#ЦЭ #ЦТ2024

Філолаг

28 Jan, 05:48


Прытча «Памылкі»
Аднойчы выкладчык ганчарнай справы🏺 правёў цікавы эксперымент. Ён падзяліў студэнтаў на дзве часткі і даў ім розныя заданні. Першай палове студэнтаў ганчар даручыў зрабіць усяго адзін гаршчок. Ён сказаў, што будзе ацэньваць іх працу па якасці гэтага чыгуна: чым лепш у іх выйдзе гаршчок, тым вышэйшая будзе адзнака.

Другой палове студэнтаў ганчар сказаў "гнаць вал": зрабіць па 50 гаршкоў на чалавека. Маўляў, здасце 50 нягеглых гаршкоў, і дзесяць балаў у вас у кішэні.

Дык вось. Па заканчэнні семестра раптам высветлілася, што гаршкі "хаўтуршчыкаў" атрымаліся значна якасней, чым гаршкі "перфекцыяністаў". Бо хаўтуршчыкі вучыліся на памылках, і кожны наступны чыгун атрымліваўся ў іх лепш за папярэдні. ✍️
#прытча #памылкі

Філолаг

27 Jan, 06:27


Асаблівасці кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай мовай)

Дзеясловы ветлівасці (дзякаваць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць) ужываюцца з назоўнікам у давальным склоне: дзякаваць сястры, бабулі, дзядулю, вам; выбачыць мне, яму, ёй.
Дзеясловы цешыцца, жартаваць, насміхацца, смяяцца, рагатаць, дзівіцца, кпіць, здзеквацца, глуміцца ўжываюцца з прыназоўнікам з і назоўнікам у родным склоне: насміхацца з малога, здзеквацца з чалавека.
Дзеясловы руху (ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець, выправіць, паслаць і інш.) пры абазначэнні мэты дзеяння ўжываюцца з прыназоўнікам па і назоўнікам у вінавальным склоне: схадзіць па хлеб, ісці па яго.
Словы ягады, грыбы (або іх канкрэтныя назвы), рыба, шчаўе, дровы, буракі, кмен і падобныя далучаюцца да дзеясловаў руху прыназоўнікам у і стаяць у вінавальным склоне: пайшлі ў суніцы, выбраліся ў млын.
Пры абазначэнні напрамку ўздоўж, ускрай аб’екта або месца знаходжання непадалёк яго ўжываецца прыназоўнік паўз і назоўнік у вінавальным склоне: паўз чыгунку, паўз магазін.
Дзеясловы маўлення, пачуцця гаварыць, казаць, думаць, клапаціцца, распытваць, разважаць, успамінаць ужываюцца з прыназоўнікам пра і назоўнікам у вінавальным склоне: гаварыць пра набалелае, клапаціцца пра бацькоў.
Дзеясловы хварэць, перахварэць, захварэць і прыметнік хворы ўжываюцца з прыназоўнікам на і назоўнікам у вінавальным склоне: хворы на ангіну, перахварэць на грып.
Дзеясловы ажаніцца, ажаніць ужываюцца з прыназоўнікам з і назоўнікам у творным склоне: ажаніцца з Ганнай.
У дзеяслоўных і назоўнікавых словазлучэннях з прыназоўнікам па ўжываюцца назоўнікі і займеннікі ў месным склоне: вучыцца па кнігах, ездзіў па вёсках, па старадаўнім звычаі.
У параўнальных словазлучэннях залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за: старэйшы за сястру.
Прыназоўнік праз ужываецца для выражэння прычынных адносін: спазніўся праз дождж, затрымка праз дождж, а таксама аб’ектных адносін пасля дзеясловаў са значэннем ‘пранікаць, прабівацца': прабіцца праз гушчар, прамень праз шчыліну; у спалучэннях праз зубы, праз слёзы, праз сон.
Вялікая колькасць спалучэнняў слоў для запамінання: мець на мэце, дом на тры паверхі, падобны да брата, загадчык бібліятэкі, пазычыла нажа, дасылаць на адрас, больш за тры кіламетры, за тры крокі ад мяне, яма на сілас, бачыў на свае вочы, прыйшоў а пятай гадзіне, прыйшоў па заходзе сонца, сядзеў пры дарозе.
Асаблівасці кіравання пры дзеясловах з адмоўем
Абстрактныя назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў родным склоне: не мае значэння, не дае права, не прымае захадаў, не робіць памылак, не мае жадання, не звяртае ўвагі, не зрабілі рамонту, не прынялі ўдзелу.
Канкрэтныя назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў вінавальным склоне: не купіла кнігу, не сустрэлі бацьку, не прачытаў ліст, не ўзяў падручнік.

Некаторыя асаблівасці давасавання ў беларускай мове
У беларускай мове лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, якія маюць форму множнага ліку: два сталы, абодва браты, тры яблыкі.
#ЦТ #ЦЭ #кіраванне #дапасаванне

Філолаг

25 Jan, 09:44


- Як жыць? Як жыць?!
- Ды лягчэй лёгкага! Устала раніцай і жыві сабе спакойненька, просценька, шыкоўна і без мітусні...🦋

Проста слухаць сябе... крышачку ... але кожны дзень... знаходзіць час для таго, што дорыць табе мурашкі...
#новыдзень #матывацыя

Філолаг

24 Jan, 07:16


Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік
1. 1) Мне яшча ні разу не даводзілася бачыць такога агромністага дрэва _ пад яго разложыстай кронай можна было размясціць, напэўна, тры такія хаты, як наша. 2) Напэўна, матчына доля такая_сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу. 3) Дабро прыносіш людзям_з табою людзі як браты. 4) Прапала кароўка _ прападай і вяроўка. 5) Цвітуць лугі_ жаўцее проса_ ўздымае жыта каласы. 6) Пульсуе радасць у прасторах_ залатыя свецяцца агні.
     2.  1) Алена ўбачыла _ бусел кружыў вакол воблачка ў бяздоннай глыбіні ясна-блакітнага паднябесся.
2)Меднастволы, як выліты, высіцца бор_ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.
3)Так ужо наканавана небам_ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.
4)Тут трэба быць пільным_ у верасе заўсёды хаваюцца пільныя баравікі.
5)Сваё сябрам адкрыеш сэрца _душу сяброў пазнаеш лепш.
6)Ідзе яна па вуліцы_ лебедзь плыве.
    3. 1) Хлеб у возе_няма бяды ў дарозе.
2) Ноч гусцее_пагасла зара_зорка срэбная ўпала ў ваду.
3) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа_ спыніцца – не завядзеш.
4) Праз вокны нічога не было відаць_ іх пакрыў іней.
5) Падымаешся на гэты ўзгорак _ перад табою адкрываецца прыгажосць.
6) Пятрусь некалькі разой ператрос усе свае кішені _ ключа не было.
     4.   1) Пусцяцца хлопцы ў скокі _ вачэй не адвесці. 2)Надзя хуценька апаласнула халоднай вадой твар_сон як рукой зняло.
3)Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны Мацеевай хаты_ дзед паехаў у горад.
4)Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.
5)Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.
6)Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.
     5.   1) Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі  пчаліныя гуслі.
 2) Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без цяпла і святла.
3) Прыйдзе раніца _ будзем раіцца.
4) Слова сказаў_ сякераю адсек.
5) Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.
6) Пасыпаў дождж _ над галовамі людей пачалі раскрывацца рознакаляровыя парасоны.
Адказы:
#ЦТ #складанысказ #ЦЭ

Філолаг

24 Jan, 04:55


Самае складанае ў жыцці - не ўскладняць сабе жыццё.
Прачынайцеся, усміхайцеся, піце каву...
...раніцы ўсім)))...
#новыдзень

Філолаг

23 Jan, 07:09


Знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

1. 1) Дабро прыносіш добрым людзям _ з табою людзі як браты.
2) Напэўна, матчына доля такая _ сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.
3) Максім пранёс праз усё жыццё простую ісціну _ слова павінна мець цвёрдую цану.
4) Цвітуць лугі _ жаўцее проса _ ўздымае жыта каласы.
5) Пульсуе радасць у прасторах _ залатыя свецяцца агні.
 2. 1) Меднастволы, як выліты, высіцца бор _ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.
2) Так ужо наканавана небам _ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.
3) Тут трэба быць пільным _ у верасе заўсёды хаваюцца хітрыя баравікі.
4) Поле спускалася краем у лагчыну _ вілася-пятляла сярод лугавіны спакойная рэчка.
 5) Сваё сябрам адкрыеш сэрца _ душу сяброў пазнаеш лепш.

 3. 1) Хлеб у возе _ няма бяды ў дарозе.
  2) Ноч гусцее _ пагасла зара _ зорка срэбная ўпала ў ваду.
 3) Побач з пшаніцай пасеялі лён _ побач з рабінай красуецца клён.
     4) Яшчэ і цяпер у сялянскіх хатах жыве даўні звычай _ фотакарткі бацькоў і дзядоў многія трымаюць пад шклом у рамках на сцяне пры покуці.
   5) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа _ спыніцца – ужо не завядзеш.

 4. 1) Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.
2) Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны пустой Мацвеевай хаты _ паехаў дзед у горад.
 3) Дуброва выглядала вельмі прыгожа _ пасля дажджу на сонцы яна блішчала, аж зіхацела.
 4) Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.
  5) Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.
 
  5. 1) Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі пчаліныя гуслі.
 2) Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без святла і цяпла.
3) Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочы.
4) Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.
Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочы.
 5) Прыйдзе раніца _ будзем раіцца.
Даведкі
#ЦТ #тэст #складанысказ

Філолаг

22 Jan, 13:16


Заданні на правапіс апострафа ў ЦТ па беларускай мове ёсць штогод.
Правапіс апострафа
Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я і націскным і:
— пасля прыставак і падобных да прыставак пачатковых частак, якія заканчваюцца на зычную: без’языкі, між'ярусны;
— у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат-: трох’ярусны, шмат’ядзерны;
— у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, с, дз, ц, л: В’етнам, сям’я.
Прыклады
Аб'інець, аб’ектыўны, аб’ява, аб’явіцца, аб’яднаць, аб’яднаны, аб’езд, бар’ер, бур’ян, вераб'і, вераб'іны, вар'іраваць, в’етнамец, з’ява, з’яднаць, з’есці, з’езд, інтэр'ер, інтэрв'ю, кур’ёз, кап’ё, куп’ё, кур’ер, кар’ер, кар’ерны, кар’ера, камп’ютар, мнагабор’е, надвор’е, паўшар'е, прэм’ер, прэм’ерскі, прэм’ера, прэм’ерны, пад’езд, падвор’е, п’едэстал, пер’е, павер’е, перамір'е, п’еса, раз’езд, раз’ехацца, сур’ёзны, сям’я, сем’янін, сузор’е, суб’ект, узгор’е, узмор’е, уз’ехаць, шматкроп’е, Дзям’ян, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Лук’ян, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка
#ЦТ #апостраф

Філолаг

20 Jan, 06:15


Жыццё - дзіўная штука...
Часам мы так заняты сваімі клопатамі, што забываем заўважаць цудоўнае вакол нас.
Але варта нам спыніцца на хвілінку і падумаць🤔 аб тым, за што мы ўдзячны свету, як гэты свет вакол пачынае мяняцца 🕊️

🙏 Падзяка нібы адкрывае нашы вочы, і мы пачынаем бачыць больш добрага. А калі ў галаве з'яўляюцца добрыя думкі, звычайныя дні раптам напаўняюцца чараўніцтвам, як у казцы.

Давайце на хвіліну спынімся і ўспомнім, за што мы можам быць удзячны прама зараз.

🙏 Падзяка - гэта не проста словы, гэта спосаб мыслення, здольны змяніць ваша жыццё да лепшага. Яна дапамагае нам шанаваць тое, што ў нас ёсць, і адкрывае вочы на новыя магчымасці🛩️
А што напаўняе радасцю і падзякай ваша жыццё?
👇Падзяліцеся ў каментарыях, за што вы ўдзячныя сусвету

Філолаг

19 Jan, 15:11


Боже, дай Веры, кому не хватает,
Дай Радости тем, кто всегда унывает.
Смирения - кто непрестанно гордится,
И Путь укажи, если кто заблудился.

Дай каплю Надежды в отчаяние впадшим,
И Света во тьме - никогда не видавшим...
Награду дай тем, кто прощает любя,
Кто плачет, страдает - дай радости дня.

Дай, Боже, семью, кто способен любить,
И завтрашний день, кому хочется жить…
🕊️Пусть этот день наполнит ваше сердце светом и радостью…

#Крещение #праздник

Філолаг

18 Jan, 12:53


Навучэнцы спецыялізаванага па спорту класа, выхаванцы АБФФ наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь" 🇧🇾 у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "Белэкспа"

- Уражанні самыя яркія!  🫶
- Класны сучасны праект! 😎
- Столькі ўсяго цікавага, што вочы 👀разбягаюцца!
- Выстава маштабная, яна вельмі натхняе, і з'яўляецца сапраўдны гонар за нашу 🇧🇾краіну! 🙏
#шостышкольныдзень #выставаБелэкспа #Беларусь #Радзіма #school32minsк

Філолаг

17 Jan, 06:31


Тэмы сачыненняў па творчасці Янкі Купалы (9 клас).
1. «А сэрца паэта ўмясціла
ўвесь боль чалавечы і плач” (Пімен Панчанка)
Аналіз вершаў “А хтот там ідзе?”, “Жняя”, “Мая малітва”. Чаму Купалу лічылі паэтам-прарокам? Фальклорныя вобразы(“Мая малітва”). Пераход ад баладна-алегарычнага да рэальна - жыццёвага, ідэал жанчыны(“Жняя”). Від лірыкі, мастацкія сродкі, часткі ў вершах.
2. “Без кахання і шчасця долі няма на зямлі” (Я. Купала)
Аналіз верша “Явар і каліна”. Тлумачэнне паняццяў “Каханне”, “любоў”, “дружба”. Хто такі “рыцар духу”? Фальклорнасць вобразаў. Алегорыя ў вершы, яе роля. Мастацкія сродкі. Від лірыкі: пейзажная ці інтымная? (Доказы.) Роля і месца жанчыны ў жыцці і творчасці Я.Купалы.
3. “Жыццё для мяне – свечка, якая не растае” (Бернард Шоу)
Аналіз творчасці Я.Купалы. Вобразы, тэмы, сувязь з жыццём народа і краіны ў цэлым. Героі твораў і іх лёс. Роля творчасці паэта ў літаратуры, палітыцы і гісторыі. Сувязь творчасці і біяграфіі паэта.
#сачыненне

Філолаг

16 Jan, 08:10


😹😂
🍭Дзядуля пагладзіў унучку па сваёй галаве.
🍭На галінцы сядзелі снегіры, як яблыкі на бярозе.
🍭Пайшоў тужлівы доўгачаканы дождж.
🍭 У зімовым лесе стаяла такая цішыня, што не паверыш сваім вачам.
🍭Зіма ў тундры доўжыцца больш за год.
🍭Добра катацца на санках з горкі! Асабліва зімой.
🍭На ганку школы стаяў вучань сярэдніх гадоў.
🍭У мамы каля рота з'явілася вясёлая ўсмешка.
🍭Арабы вялі з Візантыяй люты гандаль.
🍭Васіль Іванавіч Чапаеў быў вялікі палкаводзец. У яго быў конь, з якім ён пражыў усё сваё жыццё.
🍭Ямяльяна Пугачова прысудзілі да смяротнага пакарання праз памілаванне.
🍭Пасля вайны савецкія людзі сталі будаваць разваліны.
🍭Феадалы забаранялі сялянам лавіць рыбу на пашах.
#гумар

Філолаг

16 Jan, 06:42


Усё, што ў нас ёсць - гэта толькі сёння, толькі гэты дзень і гэтая хвіліна, у якую мы можам змяніць усё - выбраць прыгожую думку, вымавіць цёплае слова, прыняць дакладнае рашэнне і пабудаваць шчаслівыя адносіны не толькі з нейкім канкрэтным чалавекам, але і з усім светам у цэлым.
Беражыце людзей, пасля сустрэчы з якімі, нешта светлае і радаснае пасяляецца ў вашай душы.☀️🩵🧡
#выхаванне #матывацыя #новыдзень

Філолаг

15 Jan, 10:08


Цеканне
[т] →[ц'] перад Е, Ё, Ю, Я, І і [В'] перад суф. -ін, -ёр, -ік
хаТа – хаЦе
выТок – выЦякаць
кусТ -- кусЦік
леТа – аб леЦе
мяТу – мяЦеш
білеТ – білеЦік
куТ – у куЦе
пляТу – пляЦеш
рабоТа – на рабоЦе
Цвік, лацінскі, білецёр, пацвельваць, манцёр

[с], [с']
Сам, сані, каса, салома, сон, сок, сом, сонца, сотня, сохнуць, галасок, валасок, сук, суп, суха, субота, посуд, сын, сыр, сыты, сыпаць, сыграць, сыходзіць, сэнс, сэрца, квас, клас, голас, рос, рыс, авёс, лес, ліс, сіні, сіла, сірата, сінічка, сіроп, бусел, сезон, секунда, секчы, селядзец, сейбіт, семя, сена, серада, сёмы, сёлета, сёння, Сёмуха, сюды, сюрпрыз, паўсюдна, сястра, сябар, сяляне, сякера, сядло, сяржант, сярэдні, сяўба, карась, Стась, вось, лось, гусь, рысь, узяліся, ёсць, баюся, Ясь.

Сачы-сячы, садзіць-сядзіць, самі-сямі, сані-сені, сады-сядзі.

Усякай справе свой час. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, і мы дамоў. У савы савяня, у лася ласяня. Пісаў пісака, пісаў, перапісваў, ды так і не напісаў.
#беларускаямова #ценанне

Філолаг

15 Jan, 06:30


Дзеканне
[д] →[дз'] перад Е,Ё,Ю,Я,І і [В']
перад суф. –ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск
Дзе-дзё-дзі-дзю-дзя: дзе, дзень, дзе-нідзе, дзед, дзеці, дзець, дзевяць, дзень у дзень, дзёгаць, дзёран, дзіця, дзік, дзіва, дзічка, студзень, глядзець, дзюна, дзюба, Дзюма, дзядзінец, дзядоўнік, дзядзечка, дзяліць, дзяржава, дзяцел, дзякуй, дзякаваць.
Але: дзын-дзын-дзын, дзынкаць, нэндза, пэндзаль, дзылінкаць.
Сады – у садзе, гады – у годзе,
два – дзве, вада – у вадзе, горад – у горадзе, іду – ідзеш, буду – будзеш.
Лeбедзь, медзь, рэдзька, малацьбa, Дзвіна, дзверы,
непагадзь, моладзь, Фeдзька, барацьбa, камандзір, індзеец, гвардзеец, барацьбiт.

Дзядзька дзякаваў мядзведзю —
дзядзьку выхадзілі ледзьве.
Дзядзьку дзякаваў мядзведзь -
дзядзька дыхае ледзь-ледзь.
#дзеканне #беларускаямова

Філолаг

14 Jan, 07:00


Каму па каму, а каму і два камы. І тут гугу, і там гугу, і нічога разабраць не магу.

#беларускаямова #гукі

Філолаг

14 Jan, 05:46


Беларускі алфавіт
У беларускім алфавіце 32 літары. 10 літар а, е, ё, і, о, у, ы, э, ю, я служаць для абазначэння 6 галосных гукаў: [а], [э], [о], [і], [у], [ы]. 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш Літара ь не перадае гука.
Гукі [дж], [дз], [дз'] абазначаюцца на пісьме спалучэннямі дзвюх літар Д і Ж, Д і З (таму дж і дз называюцца дыграфамі). Дыграф дж можа таксама абазначаць гук [ч], а дыграф дз - гук [ц']: дождж [дошч], дзядзька [дз'яц'ка].
У беларускай графіцы няма парных літар для абазначэння мяккіх гукаў. Мяккія зычныя гукі абазначаюцца на пісьме тымі самымі літарамі і напісаннем пасля іх мяккага знака (дзень, конь, яблынька) або напісаннем літар е, ё, ю, я (белы, лёс, зіма, любіць, вясло).
Апостраф (′) – надрадковы знак, які літарай не з′яўляецца.
#алфавіт #беларускаямова #беларускіалфавіт

Філолаг

13 Jan, 18:22


- Сёння снег неяк дзіўна падае.
- Гэта не снег, гэта мары....

Філолаг

13 Jan, 18:21


Ад нашай хаты да вашай хаты няхай імчыць кавалак свята. Жывіце ў шчасці вы ды ў згодзе і не хварэйце ў гэтым годзе. Хай бульба родзіць, хай патэльня трашчыць, на ёй скварка пішчыць. Будзьце здаровыя, як дубы стогадовыя! Са Старым Новым годам, з Калядамі, з усімі святамі! Шчасця, багацця і дабрабыту!!!

Няхай Год Будзе Добрым...
Будучыня Светлай…
А Шчасце... Штодзённым...!

Філолаг

12 Jan, 07:52


Адзіны ўрок памяці аб трагедыі ў вёсцы Ала пройдзе ў школах Беларусі 14 студзеня

Матэрыял да ўрока Памяці змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://vospitanie.adu.by/images/2025/01/Matrica-edin-urok-Tragediya-v-derevne-Ola.pdf
Відэа ў каментарыях

-Дзеля чаго ў Рэспубліцы Беларусь ствараюць мемарыялы і ставяць помнікі?
-Аб чым трэба помніць?
-Чаму важна зберагчы мір і не дапусціць вайны?
Адказ напішы ў каментарыі
#Ала #патрыятызм #выхаванне #ВялікаяАйчыннаявайна #Ола

Філолаг

12 Jan, 07:49


Калі мы кожны дзень будзем дзяліцца хаця б маленькай часцінкай цяпла з тымі, каго сустракаем на сваім шляху, зіма стане цяплей.... Для ўсіх.❄️⛷️❄️🐻‍❄️ #зіма #добрынастрой #новыдзень

Філолаг

11 Jan, 07:42


СПІС ЛЕКАЎ, ЯКІХ НЯМА Ў АПТЭКАХ
❤️ Смех - гэта лекі.
❤️ Пазітыўны настрой - гэта лекі.
❤️ Малітва – гэта лекі.
❤️ Сціплая ежа - гэта лекі.
❤️ Фізічныя практыкаванні - гэтыя лекі.
❤️ Сон - гэта лекі.
❤️ Каханне - гэта лекі.
❤️ Падзяка - гэта лекі
❤️ Адмова ад крыўды, варожасці і гневу - гэта лекі.
❤️ Чытанне і духоўнае развіццё - гэта лекі.
❤️ Размовы з блізкімі – гэта лекі.
❤️ Пазітыўнае мысленне - гэта лекі.
❤️ Прагулкі на прыродзе – гэта лекі.
❤️ Добрыя сябры - гэта лекі.
❤️ Прабачэнне сябе і іншых - гэта лекі.
❤️ Спевы і танцы - гэта лекі.
❤️ Абдымкі - лекі.
❤️ Размовы за кубкам духмянай кавы - гэта лекі.
🍵👯‍♀️📚☀️🚶‍➡️🤗
Сёння доктар прапісаў усмешку ўсім з раніцы да ночы. Вось так проста і сказаў: «Усмешка ўсім вельмі падыходзіць!»
#адпачынак #school32 #выхаванне

Філолаг

10 Jan, 05:37


Як правільна?

Па-руску гавораць і пішуць:
медвежья услуга, лисья нора, баранья шапка. 🐻🦊 🐏
Па-беларуску кажуць і пішуць: напішы правільны адказ у каментарый
Па-беларуску кажуць і пішуць: мядзведжая паслуга, лісіная нара, барановая шапка.
#пішамправільна #ЦТ #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

09 Jan, 08:20


Обновляем информацию в кабинетах на стендах
#стенд #2025год

Філолаг

09 Jan, 04:34


А раніца - гэта новы дзень, новыя надзеі, мары, чаканні, сустрэчы, новыя ўсмешкі...
Няхай яны будуць толькі добрымі, светлымі і шчаслівымі!
❄️🐰❄️☃️🏒❄️⛸️
#новыдзень #матывацыя

Філолаг

08 Jan, 17:15


Прыдумай пра сябе казку — такую, каб табе ў ёй усё-усё падабалася!
Яна абавязкова збудзецца!!!
❄️⛄️🐰🎄❄️⛷️🐴❄️
#казка #зіма

Філолаг

08 Jan, 09:42


-Чым пахне зіма?
-Ну, вядома ж, цудам!
-Сняжынкамі ў небе і паветрам свежым.
-Марозам на галінках, у кватэры ўтульнасцю.
-Канькамі і лыжамі, горкаю снежнай.

-Зіма пахне ёлкай, падарункам.
-Маленькай ільдзінкай.
-Шалікам вельмі мяккім, цацкай на ёлцы.
-Яшчэ аліўе і заўсёды мандарынкамі.

-Зіма пахне пледам і цёплым камінам.
-Санямі, санкамі, смачнымі блінамі.
-Яловымі шышкамі, гарбатай з малінай.
-Паштоўкамі, радасцю, шчасцем сямейным.

-Яна пахне святам светлым і яркім.
-Ваніллю з карыцай, Каляднай раніцай.
-Яшчэ нечым белым, пухнатым і мяккім.
-Чым пахне зіма? Ну, вядома ж, цудам!
#зіма #дыялог

Філолаг

08 Jan, 05:16


-Чым пахне зіма?
-Ну, вядома ж, цудам!
Напішы ў каментарыі
#зіма #дыялог

Філолаг

08 Jan, 05:15


Яшчэ адна зіма… З удзячнасцю прымайце гэты дар Божы... Чарговы урок лёсу, веды, якога вядуць да мудрасці і гармоніі са светам...
#зіма #адпачынак

Філолаг

08 Jan, 05:15


Зіма - гэта адна вялікая чароўная казка. У ёй тры раздзелы (снежань, студзень, люты) і бясконцая колькасць цудаў на кожнай старонцы. Ды што там, у кожным слове гэтай чароўнай гісторыі жыве цуд! І ты- пісьменнік гэтай кнігі, казачнік, чараўнік.
#зіма

Філолаг

07 Jan, 09:39


Са Святам Божага Нараджэння!
Цудоўных думак і цёплых надзей, прыгожых пачуццяў і нястомнай веры, чароўных імгненняў і толькі шчырых усмешак!
#Свята #Рождество

Філолаг

06 Jan, 17:24


Наскрести бы к Рождеству
Чайной ложкой с неба,
Человечность, доброту
И немного снега
Подарить тепло коту,
Что дрожит от стужи,
Человеку, - веры дать,
Что кому-то нужен
Попросить бы у небес
Чуда - исцеленья,
Для души и для телес
От грехов прощенья
А ещё, чтоб мир и лад
Ложкой деревянной,
Наскрести бы в снегопад
И раздать бы даром
Выйти рано поутру,
Обратиться к небу
Попросить любви для всех,
Счастья, чтоб без меры...
🪽👼🕊️
#Рождество

Філолаг

06 Jan, 17:23


З Добрымі Светлымі Калядамі...
Расчыніце Шырэй Дзверы...
ВЫ КАХАННЮ...НАДЗЕІ...ВЕРЫ...
Няхай Увойдзе Поспех У Дзверы...
У Светлае Свята Раство Хрыстова..!
#Свята #Рождество

Філолаг

05 Jan, 14:57


Поспехаў ва ўсіх задумах
і выдатнага адпачынку!

А рэакцыі сёння будуць?
Шпаргалка:
“… Я далікатна лайкаю гэты пост і хуценька раблю рэпост у сваю стужку”

Дзякуем за падтрымку, рэакцыі і зваротную сувязь… 🔥

Філолаг

31 Dec, 07:27


А можно мне в один бокал здоровье… счастье и удачу.
Не копии — оригинал,
и соответственно — без сдачи.
❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️
Пусть всё, что загадается,
О чем давно мечтается,
Что хочется, желается, -
Всё в Новый год сбывается !!!
🐍🐍💯🐍🐍💯🐍🐍💯
#Новыйгод #пожелание #school32minsк
Смешныя навагоднія аб'явы
🤣🤣🎄🐍

Філолаг

30 Dec, 16:02


🎄🤣🤣Смешныя навагоднія аб'явы
🎄Прадаецца касцюм Снягуркі. Дзеда Мароза аддам у добрыя рукі за шакаладку.

Філолаг

27 Dec, 11:36


Мозг можна і трэба развіваць: як і цела, ён здольны мяняцца (і гэта навуковы факт). Чым старанней мы вучымся, тым большым і складанейшым ён становіцца. Напрыклад, у скрыпачоў павялічаны ўчастак мозгу, які адказвае за рухі левай рукі. Левай рукой скрыпач дакранаецца струн, а ў правай трымае смык. Вобласць, якая адказвае за дзеянні правай рукі, выглядае нашмат прасцей - рухі гэтай рукі больш аднастайныя.Ці прыводзіць гэта да развіцця інтэлекту - іншае пытанне 👍🤩
#канікулы #філолаг #цікава #інтэлект

Філолаг

26 Dec, 11:31


Снежань вось-вось закончыцца!
Ужо засталося зусім крышачку...
І хутка, хутка Новы год!
Студзень і новы шлях...
#гульня #Новыгод #school32minsк

Філолаг

26 Dec, 11:20


Хутка наступяць чароўныя дні ў асяроддзі навагодніх клопатаў! 🎅Хай яны пройдуць у чаканні цудоўных падарункаў, смеху і яркіх уражанняў
#канікулы #творчасць #ідэя #сцяжкі #новыгод 🐍#school32minsк ❄️

Філолаг

24 Dec, 06:42


Дед Мороз в разных странах🎄

🎅Азербайджан: Шаббат Баба
🎅Армения: Каханд Пап
🎅Беларусь: Дзед Мароз
🎅Бельгия, Польша: Святой Николай
🎅Болгария: Дядо Коледа
🎅Босния и Герцеговина, Македония, Сербия, Хорватия: Деда Мраз
🎅Бразилия, Испания, Перу, Португалия, Эквадор: Папай Ноэль
🎅Великобритания, Ирландия, Канада, США: Санта-Клаус
🎅Венгрия, Словакия, Чехия: Микулаш
🎅Германия: Вайнахтсман
🎅Греция: Айос Василиос
🎅Грузия: Товлис Бабуа
🎅Дания: Юлебук
🎅Индия: Лакшми
🎅Казахстан, Кыргызстан: Аяз Ата
🎅Китай: Шань Дань Лаожен, Шо Хин или Дун Че Лао Рен
🎅Исландия: Йоласвеинн
🎅Италия: Баббо Натале
🎅Колумбия: Ниньо Арнольдо
🎅Корея: Санта
🎅Латвия: Зиед Марчс
🎅Литва: Какликас
🎅Мексика: Ло́с Ре́йес Ма́гос
🎅Молдова, Румыния: Мош Крэчун
🎅Нидерланды: Синтерклаас
🎅Норвегия: Юлебук
🎅Россия: Дед Мороз
🎅Словения: Де́дек Мраз
🎅Турция: Но́эль Ба́ба
🎅Узбекистан: Корбобо
🎅Финляндия: Йоулупукки
🎅Франция: Пер Ноэль
🎅Швейцария: За́михлаус
🎅Швеция: Йю́лтомтен
🎅Эстония: Ю́лувана
#ДедМороз #Новыйгод #каникулы

Філолаг

23 Dec, 06:24


Не забывай адзначаць маленькія перамогі. Нават нязначныя поспехі - гэта крокі наперад, якія дапамагаюць падтрымліваць матывацыю і развіваць упэўненасць.
☀️🌸🤩🎉
#school32minsк #патрыятызм #Радзіма #6школьныдзень #выразнаечытанне #выхаванне #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

23 Dec, 04:52


Менавіта гэты радок са знакамітага верша Роберта Раждзественскага - лепшае пажаданне вучням не проста старанна вучыцца, але і ўвесь час пашыраць свой кругагляд, быць ПЕРШЫМІ.
👍🤩👍😎
#выхаванне #school32minsк #патрыятызм #6школьныдзень #воспитание

Філолаг

21 Dec, 08:12


Атрад абароны парадку “Патрыёт”🇧🇾
Больш падрабязна - у сюжэце
« Минск-Новости»|MINSKNEWS.BY|Telegram|Viber|FB| VK|Inst|
TikTok| YouTube
#school32minsк #патрыятызм #6школьныдзень
Што такі патрыёт? Напішы
#school32minsк #патрыятызм #6школьныдзень

Філолаг

20 Dec, 04:47


5 спосабаў сказаць “не”:

Прама і праўдзіва: "Дзякуй за прапанову, але я не магу гэта зрабіць".
З тлумачэннем: "На жаль, у мяне ўжо ёсць іншыя планы на гэты час".
З альтэрнатывай: "Я не магу дапамагчы ў гэтым, але магу прапанаваць іншы варыянт"
З падзякай: "Дзякуй, што падумалі пра мяне, але я вымушана адмовіцца".
З адкладам: «Цяпер не магу, але, магчыма, пазней змагу дапамагчы».

Haвучыся казаць:

«Не» людзям, з якімі табе не хочацца праводзіць час.
«Не» людзям, якія не заслугоўваюць твайго часу.
«Не» людзям, якія прымушаюць цябе цярпець дыскамфорт.
«Не» людзям, якія перашкаджаюць твайму шчасцю.
«Не» людзям, не якія не дазваляюць табе быць сабой.
👍🤩👍😎
#выхаванне #school32minsк #6школьныдзень #воспитание

Філолаг

19 Dec, 13:46


Як жа хочацца, каб жыццё хоць крыху нагадвала казку. Каб у ёй было столькі ж дабра, справядлівасці, шчырасці, кахання і вядома цудаў!
❄️⛄️❄️❄️ ❄️❄️❄️⛄️❄️
#выхаванне #матывацыя

Філолаг

18 Dec, 10:59


У Глазаве на Усерасійскіх 🇷🇺спаборніцтвах па кулявой стральбе, прысвечаных памяці Героя Савецкага Саюза Т.М. Барамзінай беларускія 🇧🇾 юніёры Анастасія Сікан і Арсеній Ліванцоў /вучань 11 «В»/ заваявалі залатыя медалі 🥇ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
ВІНШУЕМ!!!🇧🇾🎉🥇
#school32minsк #патрыятызм #6школьныдзень

Філолаг

17 Dec, 14:34


#school32minsк #6школьныдзень

Філолаг

15 Dec, 06:55


Доброй раніцы!
Няхай Гэта Снежаньская Раніца
Падарыць Кожнаму З Вас
Прыемныя Моманты,
А Дзень Напоўніць
Ваша Жыццё
Радасцю І Шчасцем!
Няхай Ваша Хата Будзе Цёплай.
Родныя Людзі...Здаровы...
А Вашы Сэрцы... Спакойны!
❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️
Проста - добрай раніцы!
#матывацыя #новыдзень

Філолаг

12 Dec, 14:44


Вольны мікрафон
Прадоўжыце, калі ласка, сказы:
а) Мая Радзіма – гэта… 
б) Я ўдзячны сваёй краіне за тое, што… 
в) Мне хацелася б, каб мая Радзіма была самай…
г) Калі вырасту, я …

#school32minsк #патрыятызм #6школьныдзень #МТанк #выразнаечытанне

Філолаг

11 Dec, 10:17


Адказ: 1, 4

Філолаг

10 Dec, 08:31


Прыйшла Зіма...!
Няхай Яна Будзе Добрай..Казачнай..
І Шчаслівай Для Кожнага...!
❄️⛄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️⛄️
Няхай яна стане чыстым лістом новага казачнага жыцця,
у якім будзе і каханне, і радасць, і светлая надзея!

Напішыце некалькі сказаў пра зіму, яе прыгажосць

#school32minsк #зіма #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

14 Nov, 12:35


«Гартаем старонкі вялікай вайны». 🇧🇾
Сучаснае маладое пакаленне, якое не адчула на сабе жахаў вайны, павінна ведаць аб Вялікай Айчыннай вайне максімальна дакладна для таго, каб правільна зразумець мінулае і сучаснае, вызначыць сваё месца ў будучыні.
#school32minsк #ВялікаяАйчыннаявайна #Радзіма #выхаванне #патрыятызм #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

13 Nov, 15:34


Нашы любімыя словы
#воблакаслоў #папулярызацыяроднаймовы ❤️👏👍🙏💐

Філолаг

13 Nov, 15:34


Нашы любімыя словы
#воблакаслоў #папулярызацыяроднаймовы
🙏❤️👍👏💐

Філолаг

13 Nov, 05:48


#school32minsк #Лынькоў ##воблакаслоў #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

13 Nov, 05:42


30 лістапада - 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова, пісьменніка і літаратуразнаўцы (1899-1975)
#school32minsк #Лынькоў

Філолаг

06 Nov, 06:20


Вялікая Айчынная вайна наклала адбітак на лёсы мільёнаў сем’яў, забрала жыцці дарагіх і блізкіх. Яна прымусіла пасталець нават самых маленькіх дзяцей, надзяліўшы іх мужнасцю і вялікай сілай духу ў барацьбе за справядлівасць.

Што я ведаю пра Вялікую Айчынную вайну?
Навошта нам памятаць пра вайну?
#выхаванне #school32minsк #ВялікаяАйчыннаявайна #патрыятызм #музей #воспитание

Філолаг

06 Nov, 05:43


Эмоцыі і паводзіны
Спатрэбіцца для працы ў рамках развіцця EQ
#выхаванне #эмоцыі #паводзіны

Філолаг

05 Nov, 05:22


Напішыце адгадкі ў каментарый
#school32minsк #загадкі
Адгадкі:
1. Падушка 2. Тэнісны мяч… 3. Будучае 4. Дыханне 5. Тэлефон 6. Імя

Філолаг

05 Nov, 04:50


Вынікі літаратурнай гасцёўні «Думаць вершы»🇧🇾

Штогод Палац дзяцей і моладзі праводзіць літаратурную гасцёўню “Думаць вершы”. І пяты год запар вучні ДУА “СШ 32” становяцца пераможцамі.🏆

Акрамя дыплома, граматы і падзяк за сам твор вучні атрымалі грамату за лепшую прэзентацыю твора.

Юныя аматары беларускай літаратуры, мы жадаем вам натхнення, плённай працы, новых адкрыццяў у літаратурнай справе!
👍🎉👏👍🙏💐

Філолаг

04 Nov, 07:37


#видыработыстекстом #текст #методика #работастекстом

Філолаг

04 Nov, 06:54


#school32minsк #філолаг #тэкст #верш #цікава

Філолаг

03 Nov, 14:28


«Ідуць дажджы, Асенняя пара. Заплаканыя вокны спахмурнелі”
Г. Бураўкін
💦Такое надвор’е ў нас сёння.
Няхай маленькія кропелькі 💦 напоўняць жыццё прыемнымі падзеямі, шчасцем 😻
#school32minsk #матывацыя

Філолаг

01 Nov, 11:26


Термин «функциональная грамотность» впервые ввёл советский психолог, философ и педагог Алексей Леонтьев. Он говорил, что функциональная грамотность — это прежде всего умение работать с информацией. Про какого бы рода информацию мы ни говорили, всё упирается в чтение. А сегодняшние достижения нейролингвистики, психолингвистики и нейродидактики доказывают: чтение — сложнейший когнитивный процесс.

Делитесь интересными методиками формирования читательской грамотности и заданиями по читательской грамотности в комментариях
#читательскаяграмотность #методика #функциональнаяграмотность

Філолаг

31 Oct, 11:22


Для того, чтобы научить ребенка пониманию информации в тексте, есть множество приемов. Но для начала важно развить механическое чтение, постепенно автоматизировать этот навык. И это совсем не простая задача, учитывая, что ребенку нужно быть достаточно сосредоточенным:
следить глазами по строке или не забывать начало предложения, подойдя к его концу.
Поэтому самые первые тексты - это закономерно тексты самые простые, посильные для ребенка.
Ведь если ребенку сложно просто прочитать текст, на его обдумывание у него не хватит сил.
#техникачтения #методика

Філолаг

31 Oct, 08:04


Што такое функцыянальная граматнасць?

☝️Пытанне, якое часта задаюць і бацькі, і педагогі: “Нашы дзеці не ўмеюць чытаць”, “Яны не разумеюць, што прачыталі”, “Дзіця прачытала тоўстую кнігу і нічога не можа пра яе расказаць”. Атрымліваецца, што навык чытання і ўменне чытаць зусім не адно і тое ж. Паспрабуем з гэтым разабрацца
☝️Тэхніка чытання - найважнейшы фактар, які ўплывае на працэс фарміравання функцыянальнай пісьменнасці. У кожнага дзіцяці гэты шлях індывідуальны , і на ім ёсць свае складанасці і перашкоды.
☝️Незнаёмыя словы. Мы павінны прызнаць і канстатаваць, што слоўнікавы (лексічны) запас сучаснага дзіцяці вельмі сур'ёзна адрозніваецца ад запасу дзіцяці, якое прыходзіла ў школу 10 гадоў таму. Гэта не дрэнна і не добра – проста гэта факт.
☝️ Нязвыклая пабудова фраз. Наша гаворка мяняецца, таму што мова – жывая з'ява. Нават мова кніг, якія мы сёння чытаем дзіцяці, ужо зусім новая. Калі вы возьмеце кнігу 60-х гадоў і кнігу сённяшняга дня, то, прачытаўшы першы абзац, адчуеце розніцу.
☝️Успрыманне свету і пачуццяў. У вучняў старэйшых класаў, калі справа даходзіць да ўспрымання класікі, нярэдка выяўляецца праблема з разуменнем адценняў адносін паміж людзьмі.
☝️ Няўменне пераскокваць незразумелае, свабодна абыходзіцца з тэкстам і сэнсам. Сучаснаму дзіцяці дастаткова не зразумець усяго адно слова, і сэнс тэксту пачынае губляцца. «Чаго чалавек не разумее, тым ён не валодае» /І.Гётэ/
#school32minsк #функцыянальнаяграматнасць #методика

Філолаг

31 Oct, 05:01


Разуменне тэксту - гэта ключавы навык

У сучасным свеце вялікай колькасці інфармацыі праблема разумення тэксту асабліва актуальная. Каб навучыць вучня ўспрымаць і аналізаваць інфармацыю, важна звяртацца да розных крыніц інфармацыі, і мастацкія тэксты - толькі адна з іх.

Трэба яшчэ навучыць вучня разумець графікі і дыяграмы, відэа і малюнкі, коміксы і фатаграфіі, апавяданні і аўдыёпаведамленні - словам, любую крыніцу, якую можна асэнсаваць. Для гэтага і патрэбна чытацкая пісьменнасць.

Вучань, які адчувае праблемы ў разуменні тэкстаў, непазбежна сутыкаецца са складанасцямі ў навучанні: бо тэкст, у вусным ці пісьмовым выглядзе, ляжыць у аснове любой задачы.

Чытацкая граматнасць - гэта метапрадметнае ўменне,
якое важна фармаваць на ўсіх школьных прадметах, выкарыстоўваючы заданні па чытацкай граматнасці.
#school32minsк #функциональнаяграмотность #методыка

Філолаг

30 Oct, 05:44


#school32minsк #новыдзень #матывацыя

Філолаг

29 Oct, 09:08


Сколько б ни было вам лет,
— не грустите.
Вас не любят —еренда—отпустите
Не успели на трамвай, (так бывает),
Может, это нас судьба предупреждает.

Не гордитесь красотой— бесполезно,
Красота души важнее, если честно.
Коль не ладятся дела— подождите,
И на красный, никогда,—не бегите.

Нужно бедному помочь—не скупитесь.
Если нечего подать —помолитесь.
И чужое никогда не берите,
А душа если болит—промолчите.

Вдруг надежды ваши не оправдали,—
Значит много от других ожидали.
Если солнышком побрезгуют тучи—
День от этого светлее и лучше.

За зимой всегда весны пробуждение,
Есть у каждого из нас день рождения.
В каждом взрослом—дитя горько плачет.
Только мудрый от людей счастье прячет.

Коль гореть, так до конца, с новой силой,
И не аисты, а ворон над могилой.
Свою злобу на других не держите,
Как бы ни было вам больно—живите!

Наслаждайтесь простотой дикой мяты,
И в награду принимайте закаты.
Сколько б не было вам лет — не грустите.
Вас не любят?
Ерунда… Вы любите!
Т. Олексийчук

Філолаг

29 Oct, 08:11


#school32minsк #парады

Філолаг

28 Oct, 04:48


У кожнага свая восень...
Свой смак, свой колер, свой пах...
Атрымлівайце асалоду ад сваёй восені...
#school32minsк #восень #новыдзень

Філолаг

26 Oct, 12:06


11 “А” клас. Апошні дзень чвэрці.
“Хвілінка паэзіі”
🍂Дарослыя.
🍂Смелыя і нясмелыя.
🍂Шумныя і ціхія.
🍂У школьнай форме
🍂 Саромеюцца і рвуцца ў бой.
🍂Чытаюць вершы выдатных беларускіх паэтаў і нават прозу. Усё, што сэрца памятае.

🍂Таму што гэта важна. Бо гэта патрэбна. Бо гэта прыгожа.

🍂Відэа - хвіліны асалоды. Вершы з мінулага, а дзеці з сучаснасці.
#school32minsк #Радзіма 🇧🇾#папулярызацыяроднаймовы #выхаванне

Філолаг

25 Oct, 10:33


#school32minsк #папулярызацыяроднаймовы #цікава #займальна #смайлік #прыказкі

Філолаг

23 Oct, 17:17


Вершы і вайна – гэта не толькі паэтычная, але і гістарычная спадчына. Дзякуючы літаратурным творам мы можам даведацца аб тым, што перажыў наш народ 🇧🇾у цяжкія ваенныя гады. Чытаючы вершы аб вайне, мы разам з іх героямі перажываем горкія падзеі і вучымся любіць сваю Радзіму, сваю зямлю, берагчы мір.
#конкурс #музейВАв #school32minsк #ВялікаяАйчыннаявайна

Філолаг

23 Oct, 13:40


🇧🇾Конкурс «Храним и помним»

Дзякуй вялікі арганізатарам і членам журы конкурсу "Храним и помним» 🇧🇾Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за захаванне гістарычнай памяці, асэнсаванне досведу і ўрокаў Вялікай Айчыннай вайны, выхаванняе павагі да гісторыі ў маладога пакалення, за падтрымку і развіцце дзіцячай творчасці, за магчымасць удзельнічаць і перамагаць, новыя эмоцыі натхнення.

Гэта стымулюе ісці далей, развівацца, паднімацца на новую прыступку. Гэта вельмі важна, вельмі патрэбна. Дзякуй за такую магчымасць!
Усім выдатнага настрою і новых творчых перамог!
❤️🇧🇾🙏👏💐🙏🇧🇾❤️
Настаўнікі і вучні ДУА “СШ 32 г. Мінска”
#конкурс #музей #стихи #ВеликаяОтечественнаявойна

Філолаг

22 Oct, 07:26


Цяжкасці - гэта толькі шанц паказаць, на што ты здольныы
#матывацыя #school32minsк #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

20 Oct, 08:16


#school32minsк #папулярызацыяроднаймовы

Філолаг

20 Oct, 08:15


#school32minsк #папулярызацыяроднаймовы #новыдзень

Філолаг

19 Oct, 12:00


Конкурс
«Храним и помним»🇧🇾
Намінацыя «Чытальнікі»
Больш за 120 юных чытальнікаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў прынялі ўдзел у намінацыі "Чытальнікі" ў конкурсе, прымеркаваным да святкавання 80-годдзя з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння пераможцы выступілі на адкрыцці выставы каля Залы Перамогі ў музеі 🇧🇾
Дыпломам Пераможцы
ва ўзроставай групе 9-11 класы
ўзнагароджаны вучань
ДУА "СШ 32 г. Мінска"
ЧАБАТАР ПАВЕЛ
🎉🎉🎉ВІНШУЕМ🎉🎉🎉
#school32minsк #выхаванне #музейВялікайАйчыннайвайны
#конкурсХранимиПомним

Філолаг

18 Oct, 12:56


Большасць салдат у той час набіралася з сялян. Гузікі на баку рукава дапамагалі адвучыць салдат выціраць рукавом рот пасля ежы, каб даўжэй захаваць дарагое
сукно

Філолаг

18 Oct, 12:53


Сярод указаў Пятра I быў такі, у якім загадвалася прышываць гузікі на бок рукава салдацкага мундзіра. На першы погляд яны там бескарысныя. Але ў той час указ меў ясную мэту. Паспрабуйце здагадацца, навошта Пётр I загадаў прышываць гузікі ў такім дзіўным месцы мундзіра: на вонкавым баку рукава?
#school32minsк #гісторыя #выхаванне

Філолаг

17 Oct, 04:44


Всё будет хорошо! - всего три слова…
Но кто — то их объединил… нашёл…
Что получилось? — Крепкая основа!
Она гласит: Всё будет хорошо!

Когда в душе какие — то сомненья…
К отчаянью, быть может, подошёл…
Скажи три слова, сделай ударенье
Всего на три: «Всё будет хорошо ! "

Когда кому — то в этой жизни плохо,
И он своею болью оглушён !
Пожалуйста, не слепни и не глохни !
Скажи ему: «Всё будет хорошо ! "

И я сейчас скажу три этих слова
Тем, кто в наш дом сегодня не пришёл !
Они, я знаю, не совсем здоровы !
— Вы слышите? Всё будет хорошо !
С. Петрова
Пусть у вас всё будет хорошо
👍🍓🌸🍒👍
#school32minsк #новыйдень #всебудетхорошо #стихотворение

Філолаг

16 Oct, 05:43


Вялікая Айчынная вайна -
адно з самых жудасных
выпрабаванняў, якія выпалі на долю народа.
Гісторыю сваёй краіны 🇧🇾 і свайго роду павінен ведаць любы паважаючы сябе чалавек, любы грамадзянін Беларусі🇧🇾Адчувай гонар за людзей, якія славяць тваю краіну. Ганарыся тым, што ты – грамадзянін Беларусі!🇧🇾
#school32minsк #выхаванне #музейВялікайАйчыннайвайны
#конкурсХранимипомним

Філолаг

16 Oct, 05:41


Ёсць адзін вельмі старажытны, вельмі добры звычай. Звычай пачынаць і заканчваць дзень з сузірання прыгажосці. Знайдзіце, адчуйце прыгажосць вакол сябе, у сабе... Прыгажосць дыхання. Прыгажосць гукаў вакол. Прыгажосць пачатку дня, яго заканчэння. Прыгажосць у думках. Прыгажосць прыроды. Прыгажосць у людзях вакол сябе. Прыгажосць жыцця. Прыгажосць Быцця. Гэта вельмі добры звычай...
#матывацыя #school32minsк #новыдзень

Філолаг

15 Oct, 10:35


#выхаванне #цытата

Філолаг

14 Oct, 18:07


#выхаванне #маці #school32minsк

Філолаг

14 Oct, 12:25


#мама #воспитание #выхаванне #оформление

Філолаг

14 Oct, 06:03


Стихотворение Роберта Рождественского « Здравствуй, мама» читают Полина, Дарья, Фелиция, Иван, Варвара
#опытработы
#воспитание #стихотворение #чтение
#мама #Рождественский
#філолаг
#school32minsk
#чытаемразам

Філолаг

14 Oct, 05:53


#мама #воспитание #выхаванне #синквейн

Філолаг

14 Oct, 05:53


#мама #воспитание #выхаванне #оформление