Belarus history @belarusian_history Channel on Telegram

Belarus history

@belarusian_history


История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Belarus history (Russian)

Вы интересуетесь историей Беларуси? Тогда канал @belarusian_history идеальное место для вас! Здесь вы найдете увлекательные исторические фотографии, а также короткие интересные факты о прошлом этой удивительной страны. nnКанал @belarusian_history призван погрузить вас в мир древних событий, рассказать о великих деяниях и важных моментах в истории Беларуси. Вы узнаете о великих правителях, значимых сражениях, исторических памятниках и многом другом. nnБудьте в курсе прошлого своей страны, узнавайте что-то новое каждый день и делитесь интересными фактами с друзьями. Присоединяйтесь к каналу @belarusian_history и окунитесь в увлекательный мир истории Беларуси!

Belarus history

22 Sep, 13:09


22 верасьня 1939 году ў напярэдадні захопленым Берасьці прайшоў супольны парад РККА і Вэрмахту.

Belarus history

08 Sep, 13:41


8 верасьня 1514 году адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Дзень беларускай вайсковай славы.

Belarus history

25 Aug, 11:43


25 жніўня 1991 года Беларусь аднавіла дзяржаўны суверэнітэт

25 жніўня 1991 года на спецыяльнай сесіі Вярхоўнага Савета дэпутаты прагаласавалі за наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закону.

А ў гэты час перад будынкам парламенту адбываўся мітынг з патрабаваннем разагнаць камуністычную партыю.

Belarus history

22 Aug, 10:11


На фоне заявы дэпутата літоўскага Сейма Лаўрынаса Кашчунаса пра тое, што пэўная частка беларусаў спрабуе «прысвоіць гісторыю ВКЛ» у інтэрнэце разгарэліся спрэчкі наконт таго, хто сапраўдныя спадкаемцы Вялікага Княства: беларусы ці літоўцы?

Рада БНР заклікала ўспрымаць спадчыну ВКЛ як супольную для беларусаў і літоўцаў.

«Спробы аспрэчыць права любога з нашых народаў называць сябе спадкаемцамі ВКЛ і лічыць гістарычную Літву сваёй дзяржаваю ёсць гістарычна беспадстаўнымі, заведама дэструктыўнымі»
(с)

Заява цалкам

Belarus history

20 Aug, 06:21


Ліст зь першай згадкай пра Вільню як сталіцу Літвы.

Напісаны ў 1323 г. Гедымінам уладам нямецкага ганзэйскага горада Любэка.

Што характэрна, лацінская форма назвы, усе тры разы выкарыстаная ў лісьце, – Vilna, а ня Vilnius.

Крыніца

Belarus history

07 Aug, 15:03


А ў пашпарта БНР праблем з прызнаньнем не было. Зь ім можна было легальна знаходзіцца ў краінах Эўропы, нават атрымаць візу ў ЗША.

На фота: пашпарт БНР, выдадзены Янку Геніюшу, мужу будучага Сакратара Рады БНР у выгнаньні, паэткі Ларысы Геніюш.

Belarus history

27 Jul, 11:35


27 ліпеня 1990 году дэпутаты Вярхоўнага савету БССР прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. За дакумэнт прагаласавалі 229 дэпутатаў пры ніводным «супраць» або «ўстрымаўся».

Крыху больш чым праз год, 25 жніўня 1991-га, неўзабаве пасьля правалу путчу камуністычных рэваншыстаў у Маскве, Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня надаў дакумэнту статус канстытуцыйнага закону.

Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня — дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.

Belarus history

11 Jul, 10:25


11 ліпеня 1920 года ў ходзе савецка-польскай вайны 1919-1921 гг. расейская армія заняла Менск.

Пра падзеі той вайны ў 1938 годзе Белдзяржкіно быў сняты фільм, які называўся “11 ліпеня”.

* На фота кадры “вызвалення” Менска, якія былі знятыя ў раёне сённяшняй плошчы Свабоды, 1938 год.

Belarus history

04 Jul, 10:09


Рака Няміга ў Грушаўцы. Фота Льва Дашкевіча, лета 1920 года.

У капелюшы Язэп Драздовіч.

Крыніца

Belarus history

01 Jul, 16:38


1 ліпеня 1990 году Беларускі Народны Фронт апублікаваў Дэклярацыю аб Дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. 27 ліпеня яе ўхваліць Вярхоўны савет БССР

Belarus history

22 Jun, 14:22


Купальле. Заслаўе, 1983 г.

Крыніца

Belarus history

11 Jun, 09:06


11 чэрвеня 1916 г. Антон Луцкевіч пісаў:

"Вольная Беларусь у фэдэрацыі з вольнымі суседнімі народамі, свайго роду "Злучаныя Штаты" ад Балтыцкага да Чорнага мора — гэта найшырэйшы, найдалейшы палітычны ідэал, на каторым зыходзяцца беларусы ўсіх партый, усіх палітычных кірункаў".

Крыніца

Belarus history

15 May, 15:31


15 траўня 1905 газэта "Сѣверо-Западный Край" друкуе беларускамоўны верш-маніфэст "Мужык". Гэта першы выступ у друку маладога, яшчэ нікому не вядомага Янкі Купалы:

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.

Крыніца