🏰 Hrodna History @hrodna1127 Channel on Telegram

🏰 Hrodna History

@hrodna1127


Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.

Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Зваротная сувязь: [email protected]

🏰 Hrodna 11:27 (Belarusian)

Канал "🏰 Hrodna 11:27" запрашае вас у захапляючую подарункавую падарожжа ў гісторыі Гродна! У апошнім часе Крэст навукоўцы прадстаўляюць вам унікальныя цікавасці, якія звязаныя з гісторыяй нашага велікага горада. Вы даведаецеся пра важныя падзеі, выдатных асоб і цікавыя факты, якія зрабяць вашы дні насычанымі і цікавымі

"🏰 Hrodna 11:27" - гэта не проста канал, гэта месца, дзе вы зможаце адкрыць невядомае пра гісторыю Гродна і занурціцца ў тайныя старонкі нашага міста. Калі вы цікавіцеся гісторыяй, культурай і традыцыямі нашага роднага горада, то гэты канал для вас! Падпішыцеся і далучайцеся да нашай спольнасці гісторыкаў і любіцеляў культуры

Калі вам падабаецца наш канал, вы можаце падтрымаць нашы стварэнні, падарушыўшы нам каву па спасылцы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127nnЗвяртайцеся да нас па электроннай пошце [email protected] з вашымі пытаннямі, прапазіцыямі ці фідбэкам. Мы цэнтруем ваша меркаванні і заўсёды рады адказаць на іх!n

🏰 Hrodna History

09 Feb, 08:26


Як Вішнявец атрымаў сваю назву?

У новымі відэа мы раскажам пра тое, як з’явілася сучасная назва мікрараёна Вішнявец, чаму раней гэтае месца называлася Гнойніца і якім магло быць яго найменне. Вы даведаецеся, як гістарычныя падзеі і савецкая палітыка ўплывалі на тапаніміку Гродна.

📺 Глядзіце відэа тут: https://youtu.be/ODk5HoUW0nw

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

07 Feb, 08:27


🎓 Першая беларуская школа на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явілася менавіта ў Гродне.

Гэта адбылося ў 1916 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, калі горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Узначаліла школу 18-гадовая настаўніца Тэкля Станішэўская — дзяўчына, якая прысвяціла сваё жыццё развіццю беларускай адукацыі.

👉 У новым відэа з серыі HARADZIENKI вы даведаецеся пра гэтую жанчыну, яе самаахвярнасць і ўплыў на гісторыю нашага горада. Як у складаны ваенны час яна змагла адкрыць школу і навучаць дзяцей на беларускай мове? Чаму яе імя важнае для культурнай спадчыны Гродна?

📺 Глядзіце відэа тут: https://youtu.be/d8bp5DR-fKI

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

03 Feb, 20:27


📅 У гэты дзень, 3 лютага 1849 года, у Гродне нарадзіўся прафесар хіміі Эдвард Урублеўскі. Менавіта яму ў Фарным Касцёле ўсталявана адна з трох шыльдаў.


🧪 Галоўны навуковы ўклад Эдварда Урублеўскага ў тым, што ён эксперыментальна і тэарэтычна абгрунтаваў адкрытую нямецкім хімікам Кекуле структуру бензольнага кальца. Бензол — арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад бензіна, выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмасаў, лекаў і мностве іншых прамысловых працэсаў. Тлумачэнне яго структуры было таксама вельмі важным крокам у раскрыцці працэсаў, якія адбываюцца ў жывых арганізмах.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках:
Instagram | YouTube | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

03 Feb, 08:27


🏛 Гродзенскі тэатр на Гарадніцы – найстарэйшы дзеючы тэатр не толькі Беларусі

Гродзенскі краязнаўца Яўген Аснарэўскі зрабіў аналіз тэатральных будынкаў Усходняй і Паўночнай Еўропы і прыйшоў да высновы, што гродзенскі тэатр на Гарадніцы — адзін з найстарэйшых дзеючых тэатраў у гэтым рэгіёне. Будынак быў узведзены ў 1780-х гадах і працягвае выкарыстоўвацца паводле свайго першапачатковага прызначэння.

Тэатральныя будынкі ў Літве, Латвіі і іншых краінах

Аснарэўскі прааналізаваў стан і гісторыю тэатраў у суседніх краінах і адзначыў, што ў многіх выпадках тэатры значна маладзейшыя за гродзенскі. Напрыклад, у Літве найстарэйшы тэатр — Віленскі тэатр на Пагулянцы, які быў пабудаваны толькі ў пачатку XX стагоддзя. У Латвіі найстарэйшы тэатральны будынак — былы Нямецкі тэатр у Рызе, аднак ён даўно не выкарыстоўваецца паводле свайго першапачатковага прызначэння.

Сітуацыя аналагічная і ў іншых краінах. У Даніі некалі тэатральныя пастаноўкі даваліся ў былым манежы, які перарабілі ў тэатр яшчэ ў 60-х гадах XVIII стагоддзя. Найстарэйшым спецыяльным тэатральным будынкам у гэтай краіне лічыцца тэатр у горадзе Рённе на востраве Борнхальм, узведзены толькі ў 1823 годзе. У Швецыі захаваліся каралеўскія тэатры ва Ульрыксдальсе і Дротнінгхольме, якія дзейнічаюць з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У Нарвегіі найстарэйшы дзеючы тэатр — Транхеймскі, адкрыты толькі ў 1816 годзе, а ў Фінляндыі гэта Шведскі тэатр у Турку, збудаваны ў 1830-х.

Сярод славянскіх краін таксама мала канкурэнтаў. Найстарэйшы тэатральны будынак Украіны — тэатр імя Марыі Занькавецкай у Львове, які быў пабудаваны ў 40-я гады XIX стагоддзя. У Расіі Эрмітажны тэатр у Санкт-Пецярбургу прыняў першае прадстаўленне ў 1785 годзе, і хоць тэатр на Гарадніцы пачаў дзейнічаць раней, яго сучасны будынак, магчыма, крыху маладзейшы за піцерскі.

Чым адметны гродзенскі тэатр?

На думку краязнаўцы, гродзенскі тэатр на Гарадніцы — не толькі найстарэйшы дзеючы тэатр Беларусі, але і адзін з найстарэйшых у ўсёй Усходняй і Паўночнай Еўропе. Больш за тое, сярод тэатраў Рэчы Паспалітай, якія захаваліся, ён застаецца найстарэйшым, што працягвае прымаць спектаклі.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках:
Instagram | YouTube | Buymeacoffee

Таксама ў нас нядаўна было відэа прысвечанае гэтаму будынку, раім паглядзець калі прапусцілі: https://youtu.be/DXw2M5SorQs

🏰 Hrodna History

31 Jan, 08:26


💥 Сябры, рады паведаміць, што на нашым YouTube мы распачалі новы праект HARADZIENKI. Ён прысвечаны жанчынам чый лёс быў звязаны з нашым горадам.

👉 Першы выпуск прысвечаны неверагоднай Зосьцы Верас.

📺 Якія перформансы яна з сябрамі ладзіла ў пачатку мінулага стагоддзя, што хаваецца пад яе псеўданімам і дзе канкрэтна ў Гродне жылі яе бабуля з дзядулем, вы дазнаецеся ў нашым відэа: https://www.youtube.com/watch?v=T7EJLEE8GPg

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram і YouTube

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

29 Jan, 08:27


29 студзеня - дзень вынаходніцтва аўтамабіля.

🚗 У гэты дзень у 1886 годзе канструктар з Германіі Карл Бэнц атрымаў патэнт на сваю першую канструкцыю - трохколавы двухмясцовы аўтамабіль.

А хто быў першым уласнікам аўтамабіля ў Гродне?

Гэта быў граф Уладзіслаў Друцкі-Любецкі. На фота бачна ягоны “Форд Т” перад уваходам у маёнтак Станіславова. Сёння гэта корпус Аграрнага ўніверсітэта на Ціміразева.

🎩 Уладзіслаў Друцкі-Любецкі, дарэчы, у снежні 1909 года на арганізацыйным сходзе Таварыства аўтамабілістаў Царства польскага ў варшаўскім гатэлі «Брысталь» быў абраны старшынёй гэтай арганізацыі.

👓 Кажуць, граф вельмі любіў катацца, але сам за руль не сядаў, бо меў слабы зрок. Даводзілася карыстацца паслугамі кіроўцы.

🏰 Hrodna History

27 Jan, 08:26


👉 Гродзенскі тэатр лялек — гэта не толькі найстарэйшая тэатральная пляцоўка Беларусі, але і месца з багатай гісторыяй. Даведайцеся, як будынак, узведзены ў XVIII стагоддзі, стаў культурным цэнтрам Гродна, прайшоў праз рэканструкцыі і зрабіўся пляцоўкай для здымак фільмаў.

📺 Пра ўсё гэта ў новым відэа: https://youtu.be/DXw2M5SorQs?si=-2-xkezCLcgsR0xk

Падтрымайце праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

26 Jan, 08:27


❗️ Акцыя ад Hrodna 11:27!

Вы ж памятаеце наш лонгрыд пра пошукі продкаў? Калі не, то абавязкова яго прачытайце: https://telegra.ph/radavody-08-14

💪 Дык вось, мы ведаем, што многім цяжка зрабіць першыя крокі ў генеалагічных пошуках. Таму мы гатовыя вам у гэтым дапамагчы, прапануючы першасную кансультацыю!

Ад вас: некалькі фактаў пра геаграфію сям’і, касцёлы ці цэрквы, дзе былі прыхаджанамі вашыя продкі, калі жадаеце - прозвішчы. Ад нас у адказ мы атрымаеце персаналізаваную інструкцыю і парады па арганізацыі пошукаў. А калі пашанцуе, то і нейкую базавую інфармацыю!

👉 Звяртайцеся зараз праз email [email protected], бо акцыя дзейнічае толькі тыдзень! Нам будзе вельмі прыемна, калі ў якасці падзякі вы аформіце нам данат праз buymeacoffee або станеце спонсарам нашага канала на YouTube. А калі вы ўжо наш рэгулярны спонсар на адным з гэтых сэрвісаў, то тым больш заахвочваем звяртацца да нас!

🏰 Hrodna History

25 Jan, 08:27


Кім быў Міхал Валіцкі - уласнік палаца на сённяшняй вуліцы Горкага, дзе цяпер сядзіба праваслаўнага епіскапа?

Уплывовы граф і філантроп купіў палац у 1793 годзе. А яшчэ раней ён купіў сабе тытул графа 🤣 Бо насамрэч паходзіў са збяднелай шляхецкай сям'і Міцкевічаў. А свой капітал ён зарабіў гульнёй у карты і більярд, а таксама спекуляцыямі на творах мастацтва 🃏

Гісторыя Міхала Валіцкага - у чарговым эпізодзе з комікса “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў”. Поўная версія ў pdf ніжэй 👇

🔥 Такім чынам мы працягваем публікаваць электронную версію комікса, а папяровы тым часам працягвае трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна. Калі вы пісалі нам наконт комікса, але не атрымалі адказ, калі ласка, напішыце яшчэ раз на мэйл [email protected].

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

18 Jan, 08:27


🚰 Незаслужана малавядомы гродзенскі артэфакт - акваманіл з Каложскай царквы. А ён жа мог бы быць сімвалам горада не горшым за наш гадзіннік!

Гэты літургічны сасуд вы можаце ўбачыць у экспазіцыі Музея гісторыі рэлігіі.

Падрабязней пра акваманіл і яго магчымыя сувязі з Давыдам Гарадзенскім - у нашым артыкуле: https://telegra.ph/Kalozhsk%D1%96-vadal%D1%96%D1%9E-grodzensk%D1%96-artehfakt-yak%D1%96-perazhy%D1%9E-stagoddz%D1%96-01-15

📌 Падтрымайце праект на Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

17 Jan, 20:27


📅 У гэты дзень 17 студзеня 1732 года ў сям’і кракаўскага кашталяна Станіслава Панятоўскага і дачкі найбагацейшага магната Казіміра Чартарыйскага Канстанцыі нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У будучыні ён стаў апошнім каралём Рэчы Паспалітай.

📚 Доўгі час будучы кароль жыў у Англіі, дзе дэталёва вывучаў парлменцкі строй. Дзякуючы свайму аратарскаму майстэрству, у 20 год Панятоўскі звярнуў на сябе ўвагу ў Сейме Рэчы Паспалітай.

👑 Калі Панятоўкаму было 23 гады, ў яго закахалася вялікая княгіня Кацярына Аляксееўна. Пасля смерці караля Аўгуста ІІІ, у 1764 годзе, Панятоўскага прасунулі кандыдатам на трон караля Рэчы Паспалітай. Гэта зрабіла партыя Чартарыйскіх. Пры ўдзеле шляхты і падтрымцы Кацярыны ІІ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі стаў новым і апошнім каралём Рэчы Паспалітай.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

17 Jan, 08:27


17 студзеня: 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Саяпіна

17 студзеня магло б споўніцца 75 гадоў вядомаму гродзенскаму краязнаўцу Віктару Саяпіну — чалавеку, які ўсё сваё жыццё прысвяціў даследаванню гісторыі роднага горада.

Гродзенец у чацвёртым пакаленні

Віктар Саяпін нарадзіўся ў горнай мясцовасці Кіргізскай ССР, дзе яго бацька служыў начальнікам мытнай службы на савецка-кітайскай мяжы. Хоць ён нарадзіўся далёка ад Беларусі, па яго словах, ён быў гродзенцам у чацвёртым пакаленні. У 1961 годзе сям’я вярнулася ў Гродна, і тут Віктар працягнуў вучобу, скончыўшы сярэднюю школу №2.

Яшчэ ў пятым класе Віктар пачаў фармаваць калекцыю пра Гродна: выразаў публікацыі, збіраў паштоўкі і буклеты. Пасля выхаду на пенсію ён прысвяціў сябе пошукам у архівах, імкнучыся даведацца, як жылі і працавалі гродзенцы ў розныя часы. Свае даследаванні ён выдаваў у кнігах, апошняя з якіх — «Гродна і гродзенцы 1944−74». Гэтыя працы сталі крыніцай для новых пакаленняў гісторыкаў і краязнаўцаў.

За сваё жыццё Віктар Саяпін напісаў больш за тры дзясяткі кніг і атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку прэмію імя Ядкоўскага. Яго імя было ўнесена ў Кнігу Славы Гродна ў 2016 годзе. У 2019 годзе ў мікрараёне Грандзічы адкрылася вуліца, названая ў яго гонар.

Спадчына, якая жыве

Нават пасля яго смерці ў 2017 годзе матэрыялы і даследаванні Віктара Саяпіна застаюцца важнай крыніцай для новых пакаленняў гісторыкаў і краязнаўцаў. Яго спадчына працягвае жыць у памяці гараджан і на старонках яго кніг.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

16 Jan, 08:27


🎭 Першы яўрэйскі тэатр у Скандынавіі заклалі гродзенцы

Работніца тытуневай фабрыкі, кравец і шавец з Гродна, уцякаючы ад прыгнёту ў царскай Расіі, апынуліся ў Швецыі. Праз год Сара Мер, Бернхард Шэйман і Ёзаф Грандзіцкі (Sara Mehr, Bernhard Scheiman, Josef Granditsky) стварылі ў Стакгольме тэатральную трупу якая хутка пераўтварылася ў першы яўрэйскі тэатр. Ён даваў спектаклі на ідыш.

Такія звесткі знайшоў гісторык Андрэй Катлярчук у кнізе "Тэатр на ідыш" шведскіх даследчыкаў Sylvia & Willmar Sauter (Sauter, Sylvia & Willmar. Teater på jiddisch – i Sverige och i världen. Möklinta: Gidlunds förlag, 2023).

ℹ️ Крыніца

Падтрымайце наш праект на Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад!

🏰 Hrodna History

15 Jan, 20:27


📆 Роўна 40 гадоў таму15 студзеня 1985 года ў Гродне адкрылі музей атэізму і гісторыі рэлігіі.

👉 Але цікава, што фармальна музей паўстаў у 1973 годзе ў Полацку. Праз чатыры гады яго перавезлі ў Гродна. Верагодна, што музей перанеслі дзеля атэістычнай прапаганды на Гродзеншчыне. Бо гэты рэгіён заставаўся найбольшы па колькасці веруючага насельніцтва.

Хоць у Гродне музей і заснавалі ў ліпені 1977 года, для наведвальнікаў яго адкрылі толькі ў студзені 1985 года.

🏛 Першым дырэктарам музея быў пісьменніка Аляксей Карпюк, а сам музей размяшчаўся ў будынку былога кляштара базыльянак – сёння жаночы манастыр на вуліцы Давыда Гарадзенскага. У 1992 годзе комплекс манастыра вернулі вернікам. Сам музей пераехаў на вуліцу Замкавую ў будынак былога палаца Храптовічаў, дзе і размяшчаецца па сённяшні дзень.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя

🏰 Hrodna History

15 Jan, 08:27


Новы Свет — гэта адзін з самых знакавых раёнаў Гродна, які пачаў фарміравацца ў канцы XIX стагоддзя. Асаблівасці раёна заключаюцца ў яго планіроўцы і забудове, што спалучаюць стылі эклектыкі і мадэрна.

Адной з цэнтральных вуліц раёна з’яўляецца вуліца Ціміразева, якая была закладзена ў межах новай гарадской забудовы ў пачатку ХХ стагоддзя. Вуліца вядомая сваёй арыгінальнай архітэктурай і гісторыяй. Тут размешчаны дамы, якія будаваліся як жылыя будынкі для сярэдняга класу. Яны вылучаюцца характэрнымі фасадамі з выкарыстаннем дэкаратыўных элементаў.

Забудова Новага Свету адлюстроўвае працэс урбанізацыі Гродна ў міжваенны перыяд і з'яўляецца сведчаннем пераходу горада ад традыцыйнай да сучаснай планіроўкі. Сёння вуліца Ціміразева і іншыя часткі раёна захоўваюць свой унікальны гістарычны каларыт, прыцягваючы як мясцовых жыхароў, так і турыстаў.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя цікавосткі

🏰 Hrodna History

14 Jan, 08:27


Гімназія імя Генрыха Сянкевіча: адукацыйны цэнтр міжваеннага Гродна

У міжваенны перыяд Гродна стаў адным з найважнейшых адукацыйных цэнтраў Заходняй Беларусі. Адным з галоўных навучальных устаноў гэтага часу была Гімназія імя Генрыха Сянкевіча, размешчаная ў будынку, які сёння займае сярэдняя школа №10.

Гімназія была заснавана ў 1920-х гадах і стала сімвалам адукацыі ў рэгіёне. Навучанне вялі на польскай мове, а гімназія забяспечвала адукацыю высокага ўзроўню. Вучні вывучалі класічныя навукі, замежныя мовы, гісторыю, а таксама атрымлівалі асновы маральнага выхавання. Гімназія славілася сваёй строгай дысцыплінай і высокімі патрабаваннямі да вучняў.

Адметнай рысай гімназіі было актыўнае ўдзел у культурным жыцці горада. Школьнікі і настаўнікі арганізоўвалі канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, а таксама ўдзельнічалі ў грамадскіх мерапрыемствах. У часы, калі беларуская мова і культура амаль не прысутнічалі ў афіцыйнай адукацыйнай сістэме.

Будынак гімназіі, які захаваўся да сённяшняга часу, з'яўляецца сведкам гісторыі адукацыі і культурнага развіцця Гродна ў міжваенны перыяд. Сёння ён працягвае сваю адукацыйную функцыю, захоўваючы памяць пра тыя часы.

На фота Гродзенская гімназія імя Генрыха Сянкевіча.
Крыніца: NAC

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя цікавосткі

🏰 Hrodna History

13 Jan, 08:27


Крывы дом: архітэктурная цікавасць старога Гродна

Сярод гістарычных будынкаў Гродна асабліва вылучаецца так званы Крывы дом. Гэта адметная пабудова, якая з-за свайго незвычайнага выгляду і архітэктурных асаблівасцяў атрымала такую назву.

Крывы дом размешчаны па адрасе: вуліца Вялікая Траецкая, 31. Раней гэтая частка горада належала да вуліцы Крывой. Ён з'яўляецца яркім прыкладам забудовы пачатку ХХ стагоддзя. Яго асаблівасць заключаецца ў тым, што будынак мае незвычайную форму.

У савецкі час Крывы дом выкарыстоўваўся як жылы будынак, але з распадам СССР яго стан пагоршыўся, і будынак пачаў паступова прыходзіць у заняпад. Сёння ён працягвае існаваць як частка гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. У 2019 годзе пачалася рэканструкцыя будынка. Крывы дом набыў новы знешні выгляд. Асаблівым элементам гэтага будынка было спалучэнне характэрнай гродзенскай жоўтай цэглы з чырвонымі ўстаўкамі над вокнамі і ўваходам.

Гэты дом адлюстроўвае гістарычную забудову Гродна і нагадвае пра жыццё гараджан мінулых стагоддзяў. Не выключана, што падчас Другой сусветнай вайны ў гэтым месцы маглі хавацца вязні гродзенскага гета. Пра гэта сведчыць дзённік, знойдзены на руінах гета пасля вайны. У запісах невядомы аўтар пісаў пра ўкрыцці: «Тут зроблена невялікая фальшывая страхавка з маленькім уваходным адтулінай трохкутнай формы з аднаго боку, з другога — канец піраміды, даўжыня 4−5 метраў. Тут жывуць 4 дарослых і 2 дзяцей».

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках у YouTube і Instagram

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee альбо праз спонсарства на YouTube каб мы маглі працягваць публікаваць новыя

🏰 Hrodna History

12 Jan, 08:27


🎄 Пасля вялікіх перапынкаў і навагодніх святаў Hrodna 11:27 вяртаецца не толькі з новымі відэа, але і з новым праектам (пра які мы ўжо зусім хутка распавядзем).

📷 А сёння мы прапануем даведацца пра Пятра Шумава — гродзенца, які стаў вядомым фатографам у Парыжы.

У відэа мы распавядзем, як рэвалюцыйная дзейнасць прывяла яго да эміграцыі, а любоў да фатаграфіі зрабіла знакамітым. У кадры яго аб’ектыва пабывалі Радэн, Шагал, Эйнштэйн і іншыя выбітныя асобы XX стагоддзя.

📺 Паглядзець відэа: https://youtu.be/kaTUffClLhc

Падтрымайце праект на Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад! 😊

🏰 Hrodna History

11 Jan, 08:27


📆 11 студзеня 1858 года: шлюб Элізы Ажэшкі ў Гродне

11 студзеня 1858 года ў гродзенскім бернардынскім касцёле адбыўся шлюб Элізы Паўлоўскай з Пятром Ажэшкам. Гэтая падзея стала адной з важнейшых у жыцці пісьменніцы, якая ў будучыні стала адной з найбольш вядомых культурных дзеячаў Гродна.

Эліза Ажэшка, якая нарадзілася ў шляхецкай сям’і ў 1841 годзе, у раннім узросце праявіла цікавасць да літаратуры і адукацыі. У 16 гадоў яна выйшла замуж за Пятра Ажэшку, уладальніка маёнтка Людвінова. Аднак Эліза не магла знайсці паразумення з мужам і пачала працэс аб скасаванні шлюбу, які завяршыўся ў 1869 годзе. У 1870 годзе яна прадала маёнтак Мількаўшчына і пераехала на сталае жыхарства ў Гродна.

Пасля пераезду ў Гродна яна пачала актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю і хутка заваявала славу як аўтарка раманаў і аповесцяў, прысвечаных сацыяльным праблемам і жыццю беларускага краю. Яе творы, такія як "Над Нёманам" і "Марта", сталі класікай літаратуры. Пасля дваццаці гадоў сяброўства са Станіславам Нагорскім, пасля смерці яго жонкі, Эліза ўзяла з ім шлюб у 1894 годзе.

Бернардынскі касцёл, дзе адбыўся шлюб, быў адным з ключавых рэлігійных і культурных цэнтраў Гродна таго часу. Сёння гэты будынак нагадвае нам пра шматлікія гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў нашым горадзе.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram | YouTube |

Падтрымайце праект на Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад! 😊

🏰 Hrodna History

10 Jan, 08:27


📜 10 студзеня 1630 года: Прывілей на арганізацыю цэха злотнікаў у Гродне

Роўна 395 гадоў таму, 10 студзеня 1630 года, гродзенскія майстры-злотнікі атрымалі важны дакумент — прывілей на афіцыйную арганізацыю свайго цэха. Гэта дазволіла рамеснікам аб'яднацца і наладзіць сумесную працу па адзіных правілах.

Злотнікі займаліся вырабам ювелірных вырабаў і каштоўных прадметаў з золата і срэбра. Наяўнасць уласнага цэха азначала не толькі большы кантроль за якасцю прадукцыі, але і абарону рамеснікаў ад канкурэнцыі з боку так званых «партачоў» — майстроў, якія працавалі па-за цэхам. Адказнасць за дысцыпліну ў цэху неслі выбраныя майстры і цэхмайстры, якія сачылі за добрасумленнасцю працы і справядлівасцю разлікаў.

Такія прывілеі мелі важнае значэнне для эканомікі і сацыяльнага жыцця Гродна ў XVII стагоддзі. Цэхі былі не толькі рамеснымі аб’яднаннямі, але і своеасаблівымі цэнтрамі грамадскага жыцця.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках: Instagram | YouTube |

Падтрымайце праект на Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад! 😊

🏰 Hrodna History

09 Jan, 08:27


Млын Ашэра Касоўскага: прамысловая пярліна Гродна

У канцы XIX і пачатку XX стагоддзя млыны былі важнай часткай прамысловай інфраструктуры Гродна. Сярод іх асаблівае месца займаў млын, які належаў Ашэру Касоўскаму. Гэты млын стаў адным з самых значных у рэгіёне. Асноўная яго адметнасць — сучасныя на той час паравыя машыны, якія значна павышалі прадукцыйнасць і дазвалялі перапрацоўваць вялікія аб'ёмы збожжа.

Млын Ашэра Касоўскага не толькі задавальняў патрэбы горада ў муцэ, але і экспартаваў прадукцыю ў іншыя рэгіёны.

З развіццём буйной індустрыі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя роля такіх млыноў знізілася. Шмат якія з іх былі зачынены або перапрафіляваны, і сёння пра іх нагадваюць толькі старыя фотаздымкі і архіўныя дакументы. Аднак спадчына млына Ашэра Касоўскага застаецца часткай гісторыі Гродна і сведчыць пра прамысловыя дасягненні таго часу. Млын Ашэра Касоўскага знаходзіўся на рэчцы Ласасянка, дзе стаялі млыны, якія актыўна выкарыстоўвалі энергію вады для працы. Апроч млына на рэчцы Ласасянка, Ашэр Касоўскі валодаў гарбарнай фабрыкай на вуліцы Васілька, якая была адным з найбольш вядомых прадпрыемстваў Гродна. У 2007 годзе будынак гарбарні быў цалкам разбураны.

На жаль, ні млын, ні гарбарня не захаваліся да нашага часу, але яны застаюцца важнай часткай прамысловай гісторыі Гродна.

На фота працаўнікі млына Касоўскага, 1917 г.

📌 Больш цікавага пра гісторыю Гродна — на нашых старонках:
Instagram і YouTube

Падтрымайце праект на
Buymeacoffee, каб мы маглі працягваць публікаваць новыя гісторыі пра наш горад! 😊

🏰 Hrodna History

07 Jan, 08:27


🚂 2012 год - таксама ўжо гісторыя, хай сабе і нядаўняя. На відэа зафіксаваны цікавы інцыдэнт, які адбыўся амаль 13 гадоў таму, у чэрвені: беларускія памежнікі спынілі цягнік і выйшлі збіраць кантрабанду, скінутую перавозчыкамі з Польшчы.

🛤 Як гэта адбывалася? Справа ў тым, што пашпартны і мытны кантроль пасажыраў цягніка "Кузніца - Гродна" праходзіў на вакзале ў Гродне. А да вакзала яшчэ трэба было даехаць па беларускай тэрыторыі. Кантрабандысты стараліся па дарозе скінуць тавары з цягніка, каб прыехаць на кантроль ужо пустымі. Іх калегі ў Гродне дзяжурылі непадалёк ад чыгункі і падбіралі выкінутыя пакункі. Звычайна тавары скідвалі наўпрост на палатно чыгункі, адкрываючы падлогу ў сцэпцы паміж вагонамі. Выкідаць праз вокны было занадта ўжо заўважна. Але пільныя беларускія памежнікі, якія падсаджваліся ў Брузгах, хутка ўсё выкрылі і пачалі ездзіць з адмысловай прыладай - люстэркам на доўгай палцы. Яго ў час руху апускалі праз адкрытыя дзверы цягніка ўніз і так бачылі, што адбываецца на рэйках і ці не падаюць на іх зверху пакункі з таварамі.

Кантрабандыстам, якія былі на "працы" 9 ліпеня 2012 года не пашанцавала. Памежнікі спынілі цягнік і забралі ўсё, што людзі скінулі з цягнікам. Відэа знялі цікаўныя мінакі са Скідзельскага рынку.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

06 Jan, 08:27


👑 Каляндарныя праблемы Стэфана Баторыя

Студзень – люты 1584 г. Кароль Стэфан Баторый два месяцы праводзіць у Гродне. Тут ён вырашае дзяржаўныя справы, якія тычацца Гданьска (з гэтым горадам у караля быў канфлікт у першыя гады панавання, дайшло нават да вайны), прымае пасланніка англійскай каралевы Елізаветы Герберта, вырашае спрэчкі з прускім князем.

🗓 А яшчэ менавіта ў пачатку 1584 годзе Стэфан Баторый вырашыў не прымушаць праваслаўных пераходзіць на новы грыгарыянскі каляндар, які два гады раней увёй Папа Рымскі Грыгорый XIII. Кароль напісаў ліст гарадскім уладамі Вільні, у якім забараняў гвалтам навязваць праваслаўным вернікам новы каляндар, калі на тое не было дазволу праваслаўнага іерарха.

☦️ Цягам 1584-86 гадоў Баторый надаў і праваслаўным у іншых месцах краіны карыстацца звыклым для сябе юліянскім календаром.

Нам сёння можа гэта падацца драбязой, але ў XVI стагоддзі змены календара прыводзілі да спраўдных бунтаў у Полацку, Львове, а асабліва незадаволеныя былі пратэстанты з Рыгі. Там канфлікт цягнуўся ад увядзення грыгарыянскага календара ў 1582 годзе і да смерці Баторыя ў 1586-м. Новы кароль Жыгімонт Ваза саступіў і дазволіў жыхарам Рыгі карыстацца юліянскім календаром (і яны рабілі гэта больш за 300 гадоў).

Ілюстрацыя: партрэт караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, каля 1583 года. Музей гісторыі мастацтваў у Вене. Крыніца: Wikimedia Commons

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

30 Dec, 08:27


🎄 Новы 2025 год ужо не за гарамі! З гэтай нагоды падрыхтавалі для вас невялікае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту, які дапамог нам ажывіць старыя фотарафіі гродзенцаў.

Глядзіце на нашым YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=9MGkM1uCZoM

🎁 Ну а мы ўжо рыхтуем "падарункі" і пасля святаў гатовыя будзем падзяліцца з вамі нашымі новымі відэа-праектамі 🎉

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

26 Dec, 08:27


🚌 Трошкі з найноўшай гісторыі Гродна

Ікарус 280 на маршруце №16 у Гродне. Вуліца Паўднёвая, пачатак 2000-х. У той момант там было літаральна 3-4 дамы. Зараз гэта вялізны раён. А Ікарусаў даўно няма.

🤪 Памятаеце паездкі на гэтых легендарных аўтобусах?

Фота: https://www.instagram.com/old_transport_belarus

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

25 Dec, 08:27


Адміністратары Telegram-канала (а таксама YouTube і Instagram каналаў) Hrodna 11:27 шчыра віншуюць сваіх падпісчыкаў з Раством! Радасных святаў, дабрабыту і толькі добрых людзей навокал!

На малюнку - гродзенская калядная паштоўка 1930-х гадоў. Аўтар - мастак-графік Marian Meszczyński. Выканана ў тэхніцы дрэварыту (ксілаграфіі). Скан з Універсітэцкай бібліятэкі ў Торуні.

🎄 Вы заўсёды можаце аддзячыць нам за нашую працу, пачаставаўшы кавай на Buymeacoffee ☕️ На Каляды нам будзе асабліва прыемна!

🏰 Hrodna History

23 Dec, 08:27


🎞 Гродна 1970-х на кадрах з фільма "Семейные обстоятельства"

Гэта адна з крыху менш вядомых стужак, знятых у нашым горадзе. Прэм'ера адбылася ў снежні 1977 года.

Дзякуючы YouTube-каналу zodiac-58 мы можам за 4 хвіліны пабачыць асноўныя цікавыя нам, як гродзенцам моманты. Вуліцы Ажэшкі, Замкавая, ваколіцы дома Мураўёва, Скідзельскі рынак, вуліца Будзёнага ў ваколіцах воданапорных вежаў, палац піянераў, знакамітая брудна-шэрая сцяна турмы - у нейкім сэнсе за гэтыя амаль 50 гадоў змянілася не так і шмат. А з іншага боку - зменаў мноства.

А вы пазналі ўсе месцы з гэтай кароткай нарэзкі? Якое з іх змянілася найбольш?

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

20 Dec, 08:27


📅 20 снежня 1890 года ў Гродне нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі - культурны і грамадскі дзеяч, заснавальнік і першы дырэктар гродзенскага музея гісторыі.

🏛 Ядкоўскі быў сябрам Таварыства прыхільнікаў горада Гродна, Камітэта адбудовы замка, рэдакцыйнага камітэта гістарычнай бібліятэкі Гродна, камітэта Гродзенскага музея прыроды і камітэта па пабудове гродзенскага заапарка. У 1933 годзе пры мясцовай настаўніцкай семінарыі праводзіў курсы экскурсаводаў па Гродна, быў экспертам камісіі па ўдакладненні герба горада ў 1936 годзе. Па ініцыятыве Ядкоўскага правялі археалагічныя даследаванні Старога Замка і паклалі пачатак яго рэканструкцыі.

🏅 Штогод, з 2012 года, супольнасць гродзенскіх гісторыкаў ўзнагароджваюць прэміяй Ядкоўскага тых, хто зрабіў найбольшы ўклад у развіццё гісторыі горада. Для ўшанавання гродзенскай мінуўшчыны і захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай адметнасці горада і рэгіёна.

📚 А мы прапануем даведацца пяць цікавых фактаў з жыцця выбітнага гродзенца.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

19 Dec, 08:27


Як Жан Жылібер стаў... “адзічалым з Поўначы” 🧙‍♂️

✉️ Восенню 1778 года Жан Эмануэль Жылібер, французскі лекар і батанік, які працаваў у Гродне, у лісце да свайго калегі Антуана-Ларана дэ Жусье, нечакана ў самым першым сказе назваў сябе "дзікім з Поўначы". Гэтая фраза, вядома, жарт, але яна яскрава адлюстроўвае яго пачуцці: пераезд у Літву для яго быў сапраўдным культурным зрухам! Зрэшты, у тым жа лісце Жылібер не хавае і свайго энтузіязму: ён ганарыцца сваімі дасягненнямі і захоплены працай.

Уявіце сабе: усяго за два гады побыту ў Гродне Жылібер паспеў стварыць батанічны сад,
які па разнастайнасці раслін мог параўнацца з садам у Манпелье. Ён заснаваў кабінет натуральнай гісторыі з калекцыяй мінералаў і закамянеласцяў, якая не саступала найлепшым еўрапейскім зборам. Ён стварыў анатамічны тэатр і бібліятэку. Жылібер з запалам браўся за вывучэнне мясцовых раслін, складаў каталог флоры ВКЛ і збіраў казурак.

✍️ У лісце да Жусье праз радкі чытаецца захапленне каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім і яго міністрам, графам Тызенгаўзам, якім ён дзякуе за падтрымку навукі. Жылібер задаволены сваім становішчам: ён займае высокія пасады, атрымлівае добры заробак і на хвалі натхнення называе Літву "вельмі прыгожай краінай". Яшчэ больш расхвальваў ён караля год раней у іншым лісце, які даслаў у Ліён прафесару Вітэту.

Але, як гэта часта бывае, першапачатковы энтузіязм праз нейкі час згас. У 1783 годзе Жылібер раптоўна пакідае Вялікае княства Літоўскае (а раней ён пераехаў з Гродна ў Вільню). Што ж адбылося? Сам ён тлумачыў гэта інтрыгамі, спробамі атручэння (трыма! Пра адну мы пісалі раней), стомленасцю ад цяжкай працы, а таксама праблемамі са здароўем і сямейнымі праблемамі. Пазней, ужо ў Францыі, ён ва ўспамінах высоўваў абвінавачанні (даволі несправядлівыя) ў бок Тызенгаўза. А свае нібыта праблемы са здароўем Жылібер, хутчэй за ўсё, значна перабольшваў.

Цікава, што ў тым самым 1783 годзе ў Тызенгаўза арыштавалі маёмасць, ішла справа пра грашовыя махінацыі, якая аднак скончылася ў 1784 тым, што соймавая камісія зняла з графа ўсе абвінавачанні.

Вось так “адзічалы з Поўначы” праз некалькі гадоў зноў стаў культурным заходнееўрапейцам 😎

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

18 Dec, 08:27


⛵️ У пачатку месяца пабачылі ў выканкамаўскім канале праект рэстарана-кафэ "Нёманская віціна", які нібыта хочуць пабудаваць і адкрыць на набярэжнай Нёмана. Вяртаць старыя назвы - добрая справа, бо віціны былі сапраўды легендарнымі караблямі, што хадзілі па нашай рацэ. А сёння пра іх мала хто памятае. Вось толькі віціна ніколі так, як на праекце, не выглядала 😅

🛶 Больш за ўсё апублікаваны праект нагадвае ладдзі вікінгаў, ды і тое не сапраўдныя, а познія рамантычныя стылізацыі. Прыкладна так карабель варагаў маглі прадставіць у кіно ці анімацыі. Ёсць падабенствы і са стылістыкай так званага "славянскага фэнтазі" - падаецца, зараз з ладдзі саскочуць 33 багатыры або яшчэ якія-небудзь героі сучаснага расійскага кінематографа. Карацей, атрымліваецца чарговы фэйк, які нічога агульнага з нашай сапраўднай гісторыяй не мае.

Як жа выглядала традыцыйная нёманская віціна, што хадзіла па рацэ стагоддзямі - з XV да XX вякоў?

Гэта было грузавое паруснае судна з плоскім дном і падоўжаным корпусам. На ім перавозілі да Балтыкі (да сённяшняга Калінінграда, колішняга Караляўца) жыта, пшаніцу, ільняное семя, ільняны алей, топленае сала, пяньку, гарэлку, мёд, а таксама дрэва.

Сярэднія памеры віціны складалі 50 метраў у даўжыню і 7-8 метраў у шырыню, вышыня бартоў – каля 2 метраў. Віціны мелі грузапад’ёмнасць 14 тыс. пудоў (амаль 230 тон)! Для кіравання суднам, акрамя лоцмана, наймалі 12 працоўных-матросаў.

Пабачыць віціны можна на старых малюнках (напрыклад, Напалеона Орды), здымках і ў рэканструкцыях.

На ілюстрацыях:
1. Праект рэстарана, які не мае нічога агульнага з рэальнай віцінай.
2-3. Вялікія нёманскія караблі на малюнках Напалеона Орды.
4. Рэканструкцыя віціны ад Віктара Калантая (2019 г.)

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

15 Dec, 08:27


346 гадоў таму пачаўся першы гродзенскі сойм Рэчы Паспалітай

Сойм праходзіў з 15 снежня 1678 да 4 красавіка 1679. Маршалкам сойму быў Францішак Сапега, прысутнічаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі. Было шмат замежных паслоў, напрыклад, граф фон Альтгейм прадстаўляў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.

На сейме адбываліся жорсткія сутычкі староннікаў караля і апазіцыі (якая перад сеймам наогул распрацоўвала сапраўдную змову па скіданні караля з трону), асабліва што тычылася замежнай палітыкі, узмацнення ўлады караля і цэнтралізацыі або дэцэнтралізацыі дзяржавы. Сейм вырашыў працягнуць перамір’е з царом Фёдарам Аляксеевічам і наогул заключыць з Расіяй саюз супраць Турцыі.

Сведка сейму, дварэцкі княза Чартарыйскага Таннер, пісаў: “Паміж вяльможамі я прыкмеціў тут вялікае спаборніцтва з-за месца і ўшанаванняў: іншыя ваяводы наўмысна не з’яўляліся даўжэй, каб насустрач ім выехала паболей знаці і тым павялічыла бляск іх уезду, што і было адзінаю прычынай адтэрміноўкі сейма”.

Што тычыцца ўласна гродзенскіх справаў, то Ян Сабескі пацвердзіў розныя палажэнні ранейшых прывілеяў Гродна, а таксама ўстанавіў падатак рэзніцкага цэха магістрату і забараніў купцам іншых гарадоў гандляваць з яўрэямі без ведама магістрата.

📌 Як у Гродне пачалі праводзіць соймы

Сойм, які адбыўся ў Варшаве ў 1673 г, вырашыў, што кожны трэці сойм (за выключэннем звязаных з выбарам караля — канвакацыйных, элекцыйных і каранацыйных) будзе праводзіцца ў Гродне. У нашым горадзе прайшло толькі 11 соймаў. Тры ў 1678-1679, 1688 і 1693 гадах - пры каралі Яне Сабескім. Пасля чаго быў перапынак, звязаны з абраннем Аўгуста II Моцнага і Паўночнай вайной. Наступныя гродзенскія соймы адбываліся ў 1718, 1726, 1729, 1730, 1744 і 1752 - у часы панавання Саксонскай дынастыі. Пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім у Гродне адбыліся толькі два сеймы - у 1784 і 1793 (гэта быў апошні ў гісторыі Рэчы Паспалітай сейм).

▫️ Іншыя цікавыя даты з гісторыі Гродна можна знайсці ў выдатнай працы Вячаслава Шведа "Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)"

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

13 Dec, 08:27


13 снежня 1951 года пачаў працаваць гродзенскі завод “Белкард”

🕥 Менавіта там аднаўлялі дэталі для найстарэйшага ў рэгіёне гадзінніка на вежы гродзенскага Фарнага касцёла! Пра той знакаміты рамонт напісана ўжо шмат - раім пачытаць на harodnia.com.

А што яшчэ можна расказаць з гісторыі завода?

▫️ Плошча на месцы, дзе цяпер стаяць “Белкард”, хлебзавод і палітэхнічны каледж, пачала фармавацца ў XVII ст. У 1930-я гады тут быў рынак, які называлі “Беластоцкім” - па напрамку, у якім можна было тут выехаць з горада.
▫️У 1950-я гэта была ўжо Калгасная плошча. Цікава, што афіцыйна з 1945 года і да сёння гэта месца называецца плошчай Савецкіх пагранічнікаў, але народная назва - Калгасная - была даволі жывая. Яе паходжанне зразумелае, бо акурат у той час на плошчы пастаянна дзейнічала сельскагаспадарчая выстава па прыкладзе маскоўскай ВДНГ.

Вось на гэтай плошчы і з’явіўся завод. Спачатку ён быў вельмі маленькі. На 1 студзеня 1952 года тут працавала ўсяго 17 чалавек (!), а з тэхнікі былі толькі адзін такарны станок і два эксцэнтрыкавыя прэсы. Спачатку завод займаўся аднаўленнем старых падшыпнікаў. Таму так і называўся - рамонтна-падшыпнікавы.

Але ўжо ў 1956 годзе гэта было даволі буйное прадпрыемства па вытворчасці карданных валаў. Назву змянілі на “Аўтазапчастка”. З 1969 года завод пачаў называцца “Гродзенскі завод карданных валаў”, а з 1995 года - "Белкард".

На фота работнікі Гродзенскага рамонтна-падшыпнікавага завода. Пач. 50-х гадоў

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

10 Dec, 08:26


😎 Мы неаднаразова ўзгадвалі аднаго з вядомых гангстараў у ЗША – Мэера Ланскі, які нарадзіўся ў Гродне ў 1902 годзе.

🧐 У адкрытым доступе на прасторах інтэрнэта мы знайшлі цікавы дакумент – спіс пасажыраў судна “Курскъ”. Менавіта на ім у сакавіку 1911 года ў Нью-Ёрк прыбыла частка сям’і будучага гангстэра.

📝 У дакуменце пад нумарамі 10-12, яшчэ пад прозвішчам Сухаўлянскія запісаны маці Мэера – Енка і малодшчы брат Якаў. Самому Мэеру на момант прыбыцця ў Нью-Ёрк было восем гадоў.

👉 Напішыце ў каментарах, ці хацелі б убачыць на нашым YouTube канале відэа прысвечанае Мэеру Ланскі?

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

06 Dec, 08:27


🎨 128 гадоў таму, 6 снежня 1896 года, у Гродне нарадзіўся Восіп Любіч - французскі мастак, які аформіў вядомае кабарэ на Манмартры,

▫️ Восіп нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і каваля. У юнацтве засвоіў ідыш, рускую і нямецкую мовы. Скончыў гродзенскую гімназію і паехаў вывучаць жывапіс у Адэсу.

🎭 1919-1923 гады - берлінскі перыяд жыцця Любіча. У нямецкай сталіцы ён ствараў тэатральныя дэкарацыі для Берлінскай оперы, Берлінскага драматычнага тэатра; разам з мастаком Лазарам Меерсанам рабіў дэкарацыі для кінафільмаў.

🇫🇷 З 1923 года жыў у Парыжы. Стаў часткай мастацкага жыцця Манпарнаса, працаваў у стылі ар-дэко, упрыгожваў кабарэ і рэстараны, а таксама актыўна ўдзельнічаў у выставах.

🇫🇷 У час акупацыі Францыі працягваў працаваць у сваёй майстэрні на вуліцы Адэскай на Манпарнасе. У 1940 годзе ён не выявіў паліцыі, што з'яўляецца яўрэем, але ў 1944 быў выкрыты і перажыў інтэрнаванне ў лагеры Дрансі. Там ён працягваў маляваць, маючы алоўкі і паперу. Уцёк 18 жніўня 1944 года - на наступны дзень пасля апошняга канвою ў лагер смерці Аўшвіц. Працы Любіча таго перыяду сталі часткай музейных калекцый, прысвечаных Халакосту.

Прадстаўнік Парыжскай школы жывапісу родам з Гродна памёр 27 лістапада 1990 года, пахаваны на могілках Манпарнас у Парыжы.

Работы Любіча захоўваюцца ў музеях Тэль-Авіва, Вашынгтона, Нью-Ёрка, Парыжа. 14 яго твораў ёсць Карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

05 Dec, 08:27


💃 Уявіце сабе жанчыну, якая прыехала ў незнаёмую краіну ў 24 гады, выйшла замуж за мужчыну, які старэйшы за яе на 27 гадоў, і літаральна перавярнула дзяржаву з ног на галаву. Гэта гісторыя Боны Сфорца - італьянскай прынцэсы, якая стала каралевай і мела ключавы ўплыў на беларускія землі XVI ст.

Яе рэформы і новаўвядзенні мы ўзгадваем дагэтуль. Плюс яна мела асаблівае значэнне для нашага горада. Усё гэта - у чарговым эпізодзе з комікса “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў”. Поўная версія ў pdf ніжэй 👇

🔥 Такім чынам мы працягваем публікаваць электронную версію комікса, а папяровы тым часам працягвае трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

04 Dec, 08:27


🏰 33 гады таму Новы замак перадалі пад музей і бібліятэку

У снежні 1991 года Камуністычная Партыя Беларусі перадала Новы замак упраўленню культуры аблвыканкама. Тады прынялі рашэнне размясціць тут гісторыка-археалагічнага музей і абласную бібліятэку імя Карскага.

Сённяшнія гродзенцы, народжаныя ў апошнія гады СССР ці ўжо ў незалежнай Беларусі, хіба і ўявіць сабе не могуць, што некалі ў замку было нешта акрамя музея і (да апошніх гадоў) бібліятэкі. Аднак серп і молат на франтоне ды чырвоная зорка на шпілі намякаюць, што ўсе пасляваенныя дзесяцігоддзі тут быў абласны камітэт партыі.

Адсюль, вядома, узялася і перабудова 1950-х у стылі сталінскага ампіру/неакласіцызму паводле праекта савецкага архітэкта Уладзіміра Вараксіна (яе крыху разабраў у даўнім сваім пасце Яўген Аснарэўскі).

Фота: A Kostichev, Wikimedia Commons

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

02 Dec, 08:27


🏰 Крыху новай цікавай інфармацыі пра Стары замак адшукаў гісторык Мікола Волкаў. Яму трапіўся прывілей Стэфана Баторыя ад 22 чэрвеня 1582 г.

У прывілеі ёсць забаўны момант:

✍️ "Маючы мы ласкавый взгляд на уставичъные послуги и пилность около роботы замку нашого Городеньского Антона Влоха, а постерегаючы того абы челядь его по месте нашомъ при робенью замку нашого не росходилося, зачым бы мусяло омешканье в роботе замку нашого быти позволили есмо в дому его власномъ которы он собе неподалеку замку нашого збудовалъ пиво и хлебъ волныи мети и шинковати <...>".

🍻 З гэтага фрагменту вынікае, што будаўнікі ахвотна разыходзіліся па горадзе і ўтрымаць іх на месцы ўмоўны прараб мог толькі адкрыўшы шынок з півам у найбліжэйшым суседстве будпляцоўкі.

📌 Але вось на што яшчэ звяртае ўвагу Мікола Волкаў:

▫️ маштабныя працы на замку вяліся ўжо ў 1582 г. (а раней былі згадкі толькі на 1583 г.);
▫️ галоўным будаўнічым быў італьянец ("влох", як напісана ў дакуменце) Антоні дэ Грып. З артыкула Аляксея Шаланды вядома, што гэты Антоні быў пасланы ў Гродна ў 1580 г. Нейкі час мусілі заняць падрыхтоўчыя працы: разборка старога замка, выраб цэглы і вапны, але ўжо ў 1582 г. пабудова новай рэзідэнцыі Баторыя рушыла напоўніцу.

P.S. Цікава, ці дагэтуль турыстам у Гродне раскзаваюць пра "замак Гучы"? 😉

Ілюстрацыя - рэканструкцыя выгляду замка на сярэдзіну XVII ст. аўтарства Паўла Татарнікава

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

30 Nov, 20:27


Гісторыя ✡️ Нахума Каплана ў pdf

🏰 Hrodna History

30 Nov, 20:27


😴 Вось вам перад сном - чарговая гісторыя з нашага комікса “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў”. Пачытайце пра добрага чалавека, якім быў рэбе Манахем Нахум бен Узіэль Каплан - філантроп і талмудыст XIX ст. Поўная версія ў pdf 👇

🔥 Такім чынам мы працягваем публікаваць электронную версію комікса, а папяровы тым часам працягвае трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна. Кажуць, адзін асобнік бачылі нават недзе ў Афрыцы! Вось якая ў нас шырокая геаграфія ахопу!

👉 Вы таксама можаце заказаць асобнік або некалькі, напісаўшы нам на пошту [email protected] або набываючы наўпрост праз нашу старонку на Buymeacoffee. Дарэчы, нашым пастаянным ахвярадаўцам там істотная зніжка!

Калі вас цікавіць магчымасць набыць электронны асобнік комікса ў pdf - пішыце нам на імэйл 😉

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

29 Nov, 08:27


Вуліца Гагарына (раней Охотничья / Łowiecka), 1953 год - і прыкладна тое ж месца ў 2023-м

Справа - былы кляштар францішканаў, а пазней шпіталь №2. А за драўляным плотам злева была аўтабаза №3. У другой палове 1950-х раён пачалі актыўна забудоўваць - з'явіўся кінатэатр імя Пушкіна і дамы на Цітова

Фота апублікаваныя Яўгенам Пшанічнікавым у Facebook-групе "ГРОДНО"

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

27 Nov, 08:27


Лета 1979 года. Гродзенцы пераходзяць Стары мост у час рамонту.

Прыкладна ў той час таксама запусцілі тралейбусы праз Стары мост, падоўжыўшы маршрут №1 да плошчы Дэкабрыстаў.

Наступны рамонт, а дакладней маштабная рэканструкцыя, здарыўся ў 2008-м годзе. У сувязі з нізкай прапускной здольнасцю мост пашырылі да чатырох палос.

Фота і апісанне з калекцыі РЕТРО Гродно

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

26 Nov, 08:27


🔥 Наш комікс “Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў” нарэшце пачаў трапляць у рукі гродзенцаў і тых, хто любіць Гродна, па ўсім свеце! Нават да Іспаніі ўжо даехаў!

👉 Вы таксама можаце заказаць яго, напісаўшы нам на пошту [email protected] або набываючы наўпрост праз нашу старонку на Buymeacoffee. Дарэчы, нашым пастаянным ахвярадаўцам там істотная зніжка!

А мы, як абяцалі, пачынаем публікаваць асобныя гісторыі з гэтага выдання. Першым будзе комікс пра князя Вітаўта Вялікага, з асобай якога звязана пабудова ў Гродне мураванага замка. Поўная версія ў pdf 👇

Дарэчы, калі вас цікавіць магчымасць набыць электронны асобнік комікса ў pdf - пішыце нам на імэйл 😉

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

20 Nov, 08:27


54 гады таму адкрылі кінатэатр "Усход"

🎦 20 лістапада 1970 ў Гродне адкрыўся кінатэатр "Усход" з глядацкай залай на 605 чалавек. Назвай была абрана невыпадкова - кіно пабудавалі на ўсходняй ускраіне горада. Ну і савецкі касмічны карабель "Усход", відаць, таксама такім чынам быў ушанаваны.

🎞 На той момант гэты быў пяты кінатэатр у Гродне. Адкрывалі яго паказам стужкі «Я, Францыск Скарына». І першыя гадоў 10 былі сапраўды паспяховымі. Потым стала складаней, а яшчэ злева з'явілася страшэнная гаргара недабудаванага Дома культуры будаўнікоў - аднаго з апошніх савецкіх даўгабудаў Гродна (які потым усё ж дабудавалі ў выглядзе "Галактыкі"). У 90-я і 2000-я "Усход" стараўся зарабляць як мог: відэакабінкамі, кансольным і камп'ютарным клубам, більярдам, дыскатэкай "Для тых, каму за...". Нават наўпроставыя трансляцыі футбола там паказвалі на вялікім экране! Потым была ідэя зрабіць з яго начны кінатэатр. Але без грунтоўнай рэканструкцыі абысціся ўсё роўна не ўдалося.

📽 Сёння "Усход", разам з прыбудаванай суседняй "Галактыкай", гэта цэлы культурна-забаўляльна-спартыўны комплекс.

А вы глядзелі кіно ва "Усходзе"?
🔥 - так
🤔 - не

Фота: oldgrodno.by і "Гродзенская праўда"

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

18 Nov, 08:27


232 гады таму ў Гродне пачала выходзіць газета "Wiadomości Grodzieńskie"

📰 Гэта было другое перыядычнае выданне на тэрыторыі сучаснай Беларусі (пасля "Gazety Grodzieńskiej", пра якую мы пісалі раней). Газета была органам Таргавіцкай канфедэрацыі - саюзу магнатаў, якія выступілі супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма і Канстытуцыі 3 траўня (у Польшчы дык і дагэтуль слова "Таргавіца" азначае перадусім "здрада", а не назву мястэчка, дзе канферэрацыю стварылі).

Да снежня выйшла 12 нумароў газеты. Яны выходзілі па серадах і нядзелях. Друкаваліся на польскай мове ў Гродзенскай каралеўскай друкарні.

У газеце была пераважна мясцовая інфармацыя, у тым ліку пра дзейнасць канфедэрацыі. Напрыклад: інфармацыя пра дэлегацыю, што прыбыла з Польшчы ў Гродна са скаргай на pacійскія войскі, якія занялі польскія паветы; пра абед i канцэрт для канфедэратаў, дадзены маршалкам Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ Сапегам; пастанова Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ пра бяспеку i парадак на тэрыторыі Гродна; заклік да перагляду Статута ВКЛ 1588 камісіяй на чале з Сапегам; распараджэнне паштовым службам кантраляваць карэспандэнцыю для выяўлення ў ёй фактаў антыдзяржаўнага зместу; інфармацыя пра аўдыенцыю дэлегацыі канфедэратаў у царыцы Кацярыны II у Пецярбургу; распараджэнне аб размяшчэнні Метрыкі ВКЛ у касцёле св. Казіміра ў Вільні; артыкул пра святкаванне ў Гродне імянін Кацярыны II i іншыя.

Некалькі нумароў захавалася і знаходзіцца ў Польскай акадэміі навук у Варшаве.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

15 Nov, 08:27


15 лістапада 1989 года гродзенскі цэнтральны парк назвалі ў гонар Жана Эмануэля Жылібера

🌳 Гэта было замацавана рашэннем Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў №705. Хаця, вядома, яшчэ шмат гадоў гродзенцы працягвалі па звычцы называць гэтае месца проста Старым паркам (каб адрозніць ад Новага, што ля Каложы).

Цікава, што Жылібер быў не першай постаццю з гісторыі Гродна, у гонар каго назвалі гэты самы парк. Значна раней, 23 красавіка 1964 года, паводле рашэння №214 Гродзенскага гарвыканкама парк атрымаў назву "Парк культуры і адпачынку імя Элізы Ажэшкі". Паводле таго ж рашэння новы парк, які толькі ствараўся, афіцыйна атрымаў назву - парк культуры і адпачынку «Космас»!

На фота: парк Жылібера ў 80-я гады. Фота з альбома памяці Віктара Саяпіна / oldgrodno.by

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

13 Nov, 08:27


Імгненні гродзенскага жыцця праз аб'ектыў яўрэйскага журналіста і фатографа Альтэра Кацізнэ (Alter Kacizne). Фота выкананы да снежня 1923 г.

Фота знайшоў у калекцыі Center for Jewish History (Нью-Ёрк, ЗША, https://www.cjh.org/) гісторык Аляксандр Перагудаў. Ён звяртае ўвагу на дэталізацыю здымкаў - нават шыльды даволі добра чытаюцца! Раней гэтыя фота раз-пораз сустракаліся, але не ў такой выдатнай якасці.

Пра аўтара здымкаў вядома, што ў міжваенны час, жывучы ў Польшчы, ён супрацоўнічаў з рэдакцыяй нью-ёркскай яўрэйскай газеты The Forward. Гэтая ж назва прысутнічае на звароце здымкаў.

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

08 Nov, 08:27


Яшчэ трошкі найноўшай гісторыі Гродна

Днямі наткнуліся на гэтае фота - і падаецца, гэта было зусім нядаўна, але ж разумееш, што ўжо так даўно...

У якім годзе зроблены гэты здымак, хто памятае? І што на ім адбываецца?

Фота знойдзена на Гродзенскім форуме

YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

07 Nov, 08:27


🎉 50 гадоў таму адкрыўся легендарны гродзенскі рэстаран “Беласток”. Што ўзгадваюць пра яго гродзенцы?

Гэта быў своеасаблівы "падарунак на дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі", сімвал сяброўства народаў, бо адначасова ў польскім Беластоку адкрыўся рэстаран “Grodno”. Абедзве ўстановы існуюць дагэтуль, хоць і вельмі змяніліся, а гродзенскі “Беласток” наогул двойчы змяняў месца і каля 15 гадоў не існаваў.

Інтэр’ерамі і меню “Беластока” ў Гродне займаліся адмыслоўцы з Польшчы, а тым самым у „Grodno” займаліся запрошаныя спецыялісты з Беларусі. Напрыклад, дызайн беластоцкага рэстарана ствараў гродзенскі архітэктар Каміль Асадаў.

🍽 За гады існавання “Беласток” у Гродне змяніў тры лакацыі. Самы першы адкрыўся ў лістападзе 1974 на рагу вуліц Савецкай і Віленскай. Раней тут працавалі рэстаран і гасцініца «Беларусь», узорная сталовая і кафэ. Але «Беласток» стаў для Гродна кропкай зусім новага ўзроўню.

Як успамінаюць гродзенцы той рэстаран? Пашукалі водгукі ў інтэрнэце (перадусім у “Аднакласніках” і “Фэйсбуку”) і знайшлі вось што:

”Приятные воспоминания, мои 18 лет, Толик Торбочкин (царствие небесное) и много музыки только для меня”, - успамінае Алена. Торбачкін сапраўды быў знакамітым музыкам - бубначом у “Сябрах”.

“Какую музыку играли там ребята ...просто чудо - до сих пор помню...”, - піша Галіна.

“В 70-е подавали водку “Выбарову”. Нигде в ресторанах города ее не было”, - Аліна.

“Помню тартар, сырой говяжий фарш с выпущенным на него куриным желтком, присыпанные красным перцем, и к нему 50 грамм водки от несварения))) очень вкусно!” - Таццяна.

“Мне помнится, в те годы там подавали тушеное мясо нутрии. Это был неординарный деликатес, и было страшновато пробовать”, - Люцыя.

“Познакомился с девушкой в этом ресторане и провёл ночь в гостинице на втором этаже. Незабываемое до сих пор. Она работала в выставочном зале на Ожешко, потом часто ходили обедать в ресторан на ж/д вокзал, может она вспомнит. Муж военнослужащий, служил в Гоже. Она давно в разводе с ним. А это было в начале 80-х, она работала администратором», - Віктар.

«Мои родители отмечали там в 1978 г. 25-летие совместной жизни, а я только что вышла замуж», - Марына.

“В 70х был жёсткий дресс-код,без галстука и в джинсах не зайдёшь и официантки в национальных польских платьях, и оркестр выше всех похвал ,спокойная атмосфера ,просто супер”, - Alex.

“Ресторан моей молодости. Самый крутой был. Попасть было сложно- нужно было заказывать заранее. Кухня, музыка, интерьер - все это было по уровню намного выше чем в других ресторанах города. Единственное- он был достаточно маленький и места для танцев было не много”, - Алена.

“Это был первый ресторан, куда я попала не с родителями на обед, а с друзьями со двора вечером "посидеть". Незабываемое чувство”, - Лана.

🤔 А вы памятаеце стары рэстаран "Беласток"?

Фота Наталлі Дораш

🏰 Hrodna History

07 Nov, 06:01


📌 З нагоды чарговай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў нас для вас важнае паведамленне!

👉 Калі ласка, калі вы ў Беларусі, падпішыцеся на наш новы канал: https://t.me/thehrodna1127

Гэта важна, бо з гэтым каналам у людзей унутры краіны могуць узнікнуць праблемы. Справа ў тым, што многія яго падпісчыкі жывуць у нашым самым лепшым на Зямлі горадзе - Гродне. А гродзенскі суд раптоўная ўзяў і прызнаў канал экстрэмісцкімі матэрыяламі 🤯 Таму гэтым людзям будзе лепей перайсці на новы канал, дзе ніякага экстрэмізму няма і не будзе. А там мы ўжо працягнем нашую карысную адукацыйна-краязнаўчую дзейнасць. Гэта мы вам дакладна абяцаем!

Калі ж вас не палохаюць штрафы або вы жывеце не ў Беларусі - смела заставайцеся на гэтым канале. Ён таксама будзе далей абнаўляцца. Мы будзем расказваць цікавыя факты пра гісторыю нашага любімага горада на абодвух каналах.

Дзякуй, што вы з намі!

З.Ы. Ад Instagram і YouTube адпісвацца не трэба.

🏰 Hrodna History

06 Nov, 15:31


Channel name was changed to «🏰 Hrodna History»

🏰 Hrodna History

06 Nov, 08:27


📅 6 лістапада 1890 года ў Гродне нарадзіўся паэт Лейб Найдус

📚 Яго творчасць амаль не ведаюць на радзіме. Паэт, што пісаў на мове, якая зараз не гучыць на беларускай зямлі. Яго творы выдаваліся ў 1920−1930-х гг. у Польшчы, а ў 1950-х гг. у Аргенціне.

👉 Яго прозвішча засталося ў назве гарадзенскай вуліцы, дзе ён жыў, тварыў ды памёр. Пяць цікавых фактаў з біяграфіі паэта глядзіце ў нашых ілюстрацыях.

📺 Таксама раім паглядзець адно з нашых відэа, у якім мы распавядаем пра могілкі дзе быў пахаваны паэт: https://youtu.be/IGohcWYJnNI?si=Z-Wy-40Hva0jqDlk

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

05 Nov, 20:27


🚎 Да тэмы гадавіны адкрыцця ў Гродне тралейбуснага руху, варта ўзгадаць адзін з нашых старых пастоў 👇

🧱 Як вежа-званіца XVII ст. стала ахвярай... неіснуючага праспекта і тралейбусаў!

⛪️ Некалі на сучаснай вуліцы Маркса насупраць Брыгіцкага касцёла стаяла вежа-званіца. Яна з’явілася ў другой палове XVII ст., выдатна факусавала на сабе перспектыву вуліцы і дапаўняла від кляштара - не дзіўна, што яе любілі здымаць фатографы.

🛣 Вежу знеслі прыкладна ў 1964 г, калі планавалася будова новага шырачэннага праспекта. Уявіце сабе - у планах гарадскіх архітэктараў было знесці ўсю (!) забудову вуліцы Маркса разам з Фарным касцёлам - і пабудаваць на яе месцы праспект ажно да азотна-тукавага завода (сёння - «Гродна Азот»). Прэцэдэнты масштабных зносаў ужо былі - за некалькі гадоў да гэтага горад страціў Фару Вітаўта.

🚎 Таксама кажуць, што знос мог быць абгрунтаваны адкрыццём першага ў Гродне тралейбуснага маршрута (праўда, ён з’явіўся толькі праз 10 гадоў - у 1974-м). Маўляў, патрэбна было месца і пешаходам хадзіць, і дзе слупы для тралейбусаў паставіць, а вежа гэтаму замінала.

🚧 Па ўспамінах гродзенцаў, зносілі вежу так: уначы прыгналі танк, абвязалі яе тросам і завалілі напалову. Астатняе салдаты хутка разабралі і вывезлі.

❗️ Паводле адной з версій званіца магла з’явіцца ў XVII ст не на пустым месцы, а пры перабудове былой Азёрскай брамы - часткі гарадскіх сценаў. Але атаесамленне брамы і званіцы - толькі адна з гіпотэз.

“У крыніцах няма дакладнага апісання лакалізацыі брамы. Прыблізнае месцазнаходжанне - скрыжаванне сённяшняй Маркса і Маладзёжнай. Дакладанае месца могуць вызначыць толькі раскопкі”, - піша гісторык Юрый Гардзееў.

👍 У 1992 г, калі адкрылі вернуты католікам Брыгіцкі касцёл, пачалі абмяркоўваць ідэю адбудовы вежы. У 1995 г за кошт бюджэту быў нават выкананы праект (так і не рэалізаваны). Каб вежа не замінала пешаходам, у ёй усярэдзіне прапанавалі зрабіць сквазны праход. Сёння, калі ўжо ёсць тралейбусы з аўтаномным ходам, можна б нават дэмантаваць усю тралейбусную сетку з Маркса: гэта і вуліцу упрыгожыць, і з абудовай вежы будзе прасцей.

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

05 Nov, 08:27


📆 50 гадоў таму — 5 лістапада 1974 года ў Гродне пусцілі першы тралейбус. Hrodna 11:27 сабраў некалькі цікавых фактаў пра гісторыю гродзенскага электрычнага транспарту.

▫️Пра развіццё электратранспарта ў Гродне казалі ўжо ў 1928 годзе. Тады ў газеце “Nowe Zycie” паведамілі, што Бельгійскае трамвайнае таварыства прапанавала магістрам Беластока і Гродна запусціць у гарадах трамвайны рух. Але праекты не рэалізавалі. Верагодная прычына - вузкасць гарадскіх вуліц і слабасць фундаментаў гарадскіх будынкаў. Яны маглі не вытрымаць праезд трамвая паблізу.

▫️У 1965 годзе ад ідэі адмовіліся, бо ў горада не было грошай. Яшчэ адна прычына па якой тралейбус у Гродне мог не з’явіцца - колькасць насельніцтва. У савецкія часы такі від транспарта прадугледжваўся ў гарадах з насельніцтвам больш за 250 тыс. чалавек, а на момант пуска першага тралейбуса ў Гродне жылі толькі 160 тыс. чалавек.

▫️Тралейбусны рух у Гродне адкрылі 5 лістапада 1974 года. Першы маршрут пралягаў паміж “Гродна Азот” і Савецкай плошчай і складаў 8,5 км. Адкрыў рух тралейбус “Піянерскі” (фота 1-2), на куплю якога школьнікі збіралі металалом.

▫️На першым тралейбусе праехалі будаўнікі першых тралейбусных ліній з будаўнічага ўпраўлення №64, а таксама студэнцкія будаўнічыя атрады, якія узводзілі першыя карпусы тралейбуснага ўпраўлення.

▫️У 1992 годзе ў тралейбуснае дэпо прыбыў першы сучленены тралейбус ЗіУ-683В01 (фота 3). Такія тралейбусы можна было ўбачыць на вуліцах Гродна да 2004 года. Потым тралейбус-гармонік мадэрнізавалі і разрэзалі. Пярэднюю частку пусцілі на маршрут, а з прычэпа зрабілі невялікі склад на тэрыторыі дэпо. У 2017 годзе па горадзе пачаў курсаваць першы безкантактны тралейбус (фота 4).

▫️Сёння ў горадзе 24 тралейбусных маршрута. Штодзённа на маршруты выходзяць 87 тралейбусаў. Гродзенская тралейбусная сетка трэцяя па працяжнасці ў Беларусі, яе працягласць каля 400 км. Больш толькі ў Мінску і Гомелі.

📺 Больш падрабязна даведацца гісторыю тралейбуснага руху ў Гродне, а таксама ўбачыць архіўныя кадры, можна ў адным з нашых відэа: https://youtu.be/IoEL_zfzguI?si=Svp94ozQonl2rDfJ

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

03 Nov, 09:27


📺 Роўна год таму – 3 лістапада 2023 года на нашым YouTube-канале было апублікава першае відэа. Вядома, што яно было прымеркавана да Дня святога Губерта, а мы распавялі пра альтэрнатыўныя даты святкавання Дня горада.

🎥 За год мы апублікавалі больш за 50 відэа прысвечаных гісторыі нашага горада. Стварылі адзін спецпраект у жанры краязнаўчага-хуліганства "Байкі нёманскага дна".

📈 Колькасць падпісчыкаў складае амаль 4 тыс. чалавек, а агульная колькасць праглядаў дасягае амаль 280 тыс. Таксама, не так даўно, YouTube дазволіў нам манетызаваць нашыя відэа, а сталыя гледачы хутка атрымаюць магчымасць стаць нашымі спонсарамі😏.

Вядома, у параўнанні з буйнымі каналамі гэтыя лічбы не такія захапляльныя, але ж тымі невялікімі рэсурсамі, якімі ствараецца кантэнт на канал – лічым, што даволі добрыя вынікі да першых нарадзінаў нашага YouTube.

😎 Спадзяемся, што наступны год будзе больш плённым і актыўным з новымі відэа і праектамі. Але не будзем загадваць, час пакажа.

🎁 Ну а вы можаце павіншаваць нас падпіскай, праглядам, падабайкай і каментам пад нашымі відэа. Ці падорыць нам кубачак кавы на Buymeacoffee.

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna History

03 Nov, 08:27


🦌 3 лістапада – дзень святога Губерта. Многія лічаць гэтага святога заступнікам і апекуном Гродна, а сённяшнюю дату - неафіцыйным днём горада. Алень Святога Губерта з’яўляецца галоўным сімвалам горада. У ранейшыя, больш ліберальныя часы, у гэты дзень праходзілі шматлікія выставы, канферэнцыі, творчыя вечары. А ў міжваенны перыяд, калі Гродна ўваходзіў у склад Польшчы, гродзенцы менавіта 3 лістапада адзначалі Дзень горада.

🤔 Сама традыцыя атаесамлення выявы аленя на гербе Гродна з аленем з легенды пра святога Губерта - даволі позняя. Відаць, яе ўвёў Юзаф Ядкоўскі толькі каля 100 год таму. Летась мы, дарэчы, узгадвалі, што ёсць альтэрнатыўная версія, маўляў, алень на гербе зусім не Губерта, а Яўстафія. Яна мае сваіх прыхільнікаў. Але калі наогул пачаць пералічаць умоўных “святых з аленямі”, дык трэба ўзгадаць яшчэ і Пракопа Багемскага (!) і нават Амерыка Венгерскага (!!!).

🎉 Канал Hrodna 1127 шчыра віншуе ўсіх гродзенцаў з днём Святога Губерта. Няхай ён надалей апякае наш горад і яго жыхароў.

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

26 Oct, 08:27


📌 Гродна, вуліца Маставая, пачатак XX ст. Каля 1901-1908 гг.

Старога Моста яшчэ няма. Дарога спускаецца да бровара, а справа плот казармаў (цяпер будынак вядомы як БІП) перакрывае выезд на будучы мост (яго хутка пачнуць будаваць і адкрыюць у 1908 г.).

На гары, нязменна цягам стагоддзяў, стаіць бернардынскі касцёл і кляштар.

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

25 Oct, 08:27


😎 Ну што, хто памятае загадкавы надпіс "Кёль петух", якім быў размаляваны ўвесь горад Гродна ў 1990-я гады?

📺 У заключным відэа першага сезона серыі "Байкі нёманскага дна" наш дэтэктыў паспрабаваў разабрацца і падзяліцца інфармацыяй, якую ён знайшоў пра таго самага "Кёля": https://www.youtube.com/watch?v=E7N_lQcS8EU

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

24 Oct, 08:27


👉 Ужо сёння ўвечары (у 19:00 па гарадзенскім часе) на нашым YouTube канале выйдзе заключнае відэа з серыі краязнаўчага-хуліганства "Байкі нёманскага дна".

😎 Прысвечана яно будзе адной з найгалоўнейшых таямніц 90-х гадоў — надпісам "Кёль петух", якімі быў распісаны амаль увесь горад. Ці атрымаецца ў нашага дэтэктыва разгадаць гэтую таямніцу?

📺 Глядзіце сёння на нашым YouTube канале: https://www.youtube.com/@Hrodna1127

☺️ Таксама нагадаем, што вы можаце падтрымаць нашу працу кубачкам кавы на Buymeacoffee.

Telegram | YouTube | Instagram

🏰 Hrodna 11:27

22 Oct, 08:27


🗞 Фрагмент газеты Nowe życie ад 12 жніўня 1928 года. У ім напісана, што магістратам Гродна і Беластока паступілі прапановы аб адкрыцці трамвайнага руху ў гарадах.

👉 "Трамваі ў Гародні і Беластоку. Да магістратаў шэрага вялікіх правінцыйных гарадоў, як Гародня і Беласток, паступілі прапановы ад бельгійскага трамвайнага таварыства аб укараненні электрычнага трамвайнага транспарту".

📺 Калі хочаце больш падрабязна даведацца пра гісторыю электратранспарта ў Гродне, то на гэтую тэму ў нас было адно з нашых відэа: https://youtu.be/IoEL_zfzguI

Крыніца: Facebook

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

19 Oct, 08:27


😎 Працягваем супрацоўніцтва з сяброўскім праектам "Палявая пошта". Бо ведаем, як вы любіце старыя паштоўкі з выявамі нашага горада!

Гэтым разам мы прааналізавалі яшчэ адзін від на старое Гродна з левага берагу. Але тут і часы крыху пазнейшыя (Першая сусветная), і фатограф крыху інакш накіраваў аб'ектыў - і ўжо зусім іншая гісторыя атрымалася! Паглядзець, пачытаць і параўнаць з сучаснасцю можна тут:

📌 https://teletype.in/@poshtabel/345AnAGSbks

💪 Абавязкова падпішыцеся на @poshtabel — ну бо дзе вы яшчэ знойдзеце столькі старых паштовак з гарадамі і мястэчкамі Беларусі?

🏰 Hrodna 11:27

18 Oct, 08:27


👉 Першы сезон краязнаўчага хуліганства пад назвай "Байкі нёманскага дна" хутка скончыцца, але мы яшчэ не разгледзелі справу №7. Відэаплёнка кудысьці таямніча знікла, але мы знайшлі і публікуем адну са спраў нашага партфоліа. Дарэчы, нашы пастаянныя гледачы заўважылі гэта і пыталіся ў каментарыях пра справу №7.

📺 І вось сёння наш дэтэктыў будзе разглядаць справу пра чараўніка Максіма Знака, якога спалілі на месцы сучаснай Савецкай плошчы. Ці праўда, што праз некалькі стагоддзяў пасля смерці ён апраўдаў сябе? Усе падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/z0lwQX4P5_8

😎 Наступны выпуск будзе заключным у гэтым сезоне. Таму ў каментарыях можаце напісаць свае ідэі на тэму: каму будзе прысвечаны апошні выпуск.

P.S. Дарэчы, мы як быццам не заўважылі гэтага і нават не згадалі, але дзякуючы нашым падпісчыкам наш канал атрымаў права на манетызацыю. Цяпер вы можаце нас падтрымаць праз кнопку "Спонсарства" пад любым нашым відэа. Таксама спонсары змогуць першымі ўбачыць апошні выпуск з серыі "Байкі нёманскага дна".

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

17 Oct, 08:27


🎻 17 кастрычніка 1990 года быў створаны Гродзенскі камерны аркестр, які неўзабаве пераўтварыўся ў знакамітую сёння "Гродзенскую капэлу"

🎶 Аркестр заклалі энтузіясты - выкладчыкі музычных школ і музычнай вучэльні на чале з дырыжорам Аронам Гендэльманам. Ён і быў першым дырыжорам аркестра з кастрычніка 1990 года па кастрычнік 1991 года.

🎵 Упершыню калектыў выступіў перад слухачамі 15 лютага 1991 года ў Музеі гісторыі рэлігіі (тады ён яшчэ быў у манастыры на Давыда Гарадзенскага).

🎼 У лістападзе 1991 аркестр узначаліў нязменны з таго часу кіраўнік Уладзімір Борматаў. А ў красавіку аркестр стаў дзяржаўным прадпрыемствам і атрымаў назву "Гродзенская капэла" - у гонар Гродзенскай капэлы Тызенгаўза, якая існавала ў 1765-1780 гадах у якасці яго прыдворнага аркестра і распалася пасля яго адстаўкі. Вось так капэла ў пэўным сэнсе вярнулася ў Гродна праз больш чым 200 гадоў.

На відэа - фрагмент праграмы беларускага тэлебачання з цыклу "Край", 1993 год. Капэла яшчэ толькі пачынае свой шлях. І Гродна зусім іншы, чым зараз...

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

11 Oct, 08:27


👊 Вы чулі нешта пра стрытфайтараў у Гродне канца 1990-х гадоў? Гістарычна-детэктыўнае агенцтва "Юрыдыка" наткнулася на цікавую справу.

🥊 У новым выпуску наш дэтэктыў паспрабуе ўспомніць і разабрацца, хто ў 1990-я гады ладзіў у горадзе вулічныя бойкі і хто выходзіў з іх пераможцам.

📺 Усе падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/dCLOdlVEL-0

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

07 Oct, 08:26


📆 6 кастрычніка 1876 года ў маёнтку Асташын нарадзіўся Ян Булгак. Самы час узгадаць выявы Гродна на яго фотаздымках.

🏰 Hrodna 11:27

04 Oct, 08:26


👉 Новы выпуск "Баек нёманскага дна" гістарычна-детэктыўнае агенцтва "Юрыдыка" вырашыла прысвяціць расследаванню тэмы гродзенскіх ралевікоў. Тых самых, якія аблюбавалі пад свае гульні вядомую ў горадзе Паляну барсука.

📺 Калі яны з'явіліся, хто прывёз ідэю ралёвак у Гродна і што ралевікі ладзілі ў горадзе: https://youtu.be/ahoHyO00UO4

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

02 Oct, 08:27


🚲 Гродзенцы здаўна любяць ровары!

Вядома, што яшчэ ў царскія часы ў горадзе з’явіўся велатрэк. А ў міжваенны перыяд у Гродне прадукавалі выдатныя ровары „Niemen”. А вось вам яшчэ адзін фотадоказ любові гродзенцаў да веласіпедаў.

На першым фота - велакаманда "Крафт". Другое фота зроблена 21 мая 1925 г. Пра трэцяе нейкіх падрабязнасцей няма.

Крыніца здымкаў: фотаархіў Яд Вашэм

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

🏰 Hrodna 11:27

01 Oct, 08:27


✝️ Учора на заслужаную пенсію ў сувязі з 75-годдзем сышоў першы гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Гэта сапраўдны чалавек-эпоха ў беларускім каталіцкім касцёле! Гродзенская дыяцэзія сёння такая як ёсць шмат у чым менавіта дзякуючы асобе Кашкевіча.

Ён кіраваў Гродзенскія дыяцэзіяй з 1991 года. 11 красавіка 1991 года Папа Ян Павел II прызначыў Кашкевіча на кафедру ў Гродне. А 23 мая яго рукапаклаў у біскупы Тадэвуш Кандрусевіч, які тады акурат, ужо ў ролі арцыбіскупа, пачынаў сваю працу ў Маскве як Апостальскі адміністратар для католікаў Расіі.

Наогул жа Аляксандр Кашкевіч паходзіць з Віленшчыны, а дакладней з Эйшышак каля Салэчнікаў. Ад яго малой радзімы да мяжы з Беларуссю - усяго некалькі сотняў метраў. І ён на ўсё жыццё захаваў спецыфічны віленскі акцэнт - яго вельмі добра чуваць, калі біскуп размаўляе і па-польску, і па-беларуску.

Фота з прыватнага архіва біскупа via Catholic.by.
Фота на вуліцы зроблены ў Вільні на вуліцы Дамініканскай на фоне касцёла святога Духа.
Апошняе фота - з архіву газеты „Głos znad Niemna” - 19 чэрвеня 1992 года, Аляксандр Кашкевіч наведвае Жытомлю пад Гроднам.


Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee