📌 Для каго? Для беларускіх даследчыкаў(-ыц), выкладчыкаў(-ыц) і дактарантаў(-ак), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі пасля 2020 года.
📌 На якую дзейнасць? На арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў у еўрапейскіх навучальных установах.
📌 Які памер стыпендыі? Ад 6 200 да 18 600 еўра.
📌 На які тэрмін разлічана праграма? Ад 100 да 300 каляндарных дзён у перыяд з 28 красавіка 2025 года да 31 жніўня 2026 года.
Знайсці дадатковую інфармацыю і падаць заяўку можна на сайце www.cpva.lt
Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя ў тым ліку пакрывае: збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі навуковых прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, скіраваныя на павышэнне кваліфікацыі і інтэграцыю беларускіх навукоўцаў у еўрапейскую акадэмічную прастору.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #salt