Белліт @bellitra Channel on Telegram

Белліт

@bellitra


📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Белліт (Belarusian)

Добра запрашаем у канал 'Белліт'! Тут вы знойдзеце ўсё, што звязана з беларускай і сусветнай літаратурай на беларускай мове. Мы прымаць нашую літаратуру, дзе б распаўсюджваўся, і дазваляе вам атрымаць доступ да шматлікіх тэкстаў, якія могуць зацікавіць вас. У нашым канале вы можаце атрымаць рэкамендацыі для чытання, а таксама абменвацца ўражэннямі і думкамі з іншымі любітелямі літаратуры. Падпісвайцеся і станьце часткай нашай кніжнай супольнасці!

Белліт

18 Jun, 14:26


Новая калонка ў "Мінскім кур'еры". Змагара - пад абстрэл.

Чытайце👍

https://minsknews.by/zmagara-pod-obstrel/

Белліт

01 Jun, 15:45


Яўген Пуставой:
"Калі замест дзіцячага гоману ў пакоях у галаве сталых людзей звініць пытанне: а які ён, вынік жыцця для сябе, на «лайце», па-еўрапейску?
***
Так мо яно і трэба адрывацца бабулям і дзядулям ад сваіх кветнікаў і агародаў, «адрывацца» і ў сэнсе слэнгу ўнукаў.
***
Але ж галоўнае — не адарвацца ад радавога запавету. Аб прадаўжэнні гэтага самага роду.
***
... ці можна праграмамі ды інструкцыямі, банкаўскімі рахункамі і дзяржаўнымі данатамі ажывіць жыццёвую прагу да працягу роду.
***
Без нацыянальнага жадання застацца ў гісторыі — ніяк.
***
А колькі «экспэртаў» з міжнародных фондаў займаюцца рэгуляваннем нараджэння. Яны вам раскажуць і пра закабальванне мацярынствам жанчын, і пра моду на адукаванасць і сталасць бацькоў, нават цягу да міжнароднага турызму і «дэмакратызацыю» сямейных адносін. Мараль адна — займайцеся чым заўгодна, але не нараджайце дзяцей. Канцэпцыя нічым не адрозніваецца ад трэцяга рэйху — захоп жыццёвай прасторы. Зараз без адзінага стрэлу."

Чытаць цалкам

#Пустовой #МЫБеларусь

Белліт

31 May, 19:41


Толькi тады, народзе, зажывеш ты шчаслiва, калi ГУБАЗiK наведае усе культавыя сьвядомыя мясьцiны😆

Белліт

30 May, 15:33


"Між іншым, перада мной сядзела група беларусак з Польшчы, яны не падняліся i не пляскалі. Вылі ад захаплення эмігранты з ЗША, Канады, Аўстраліі. (А з ЗША найбольшая група — 108 чалавек.) I тады я зразумеў — сутнасць з'езда. Шабаш былых паліцэйскіх. І рэванш ix. Самі яны, у выступленнях, захоўвалі «аб'ектыўнасць». Выказвалі толькі радасць «ад адраджэння». A калі пырснуў слінай дэпутат, эмоцый сваіх не стрымалі, не маглі стрымаць; гэта ж такая радасць: пабітыя ў вайне, ганебна ўцёкшыя з зямлі сваёй, яны дачакаліся сваёй перамогі, рэваншу".

Крынiца: Шамякін I. Роздум на апошнім перагоне: Дзённікі 1980-1995 гадоў. Мн., 1998

Белліт

26 May, 15:37


Апытанка: толькі адна з гэтых кніг займала цэнтральную паліцу і была ў продажы ў "Кнігаўцы", якая раптоўна зачынілася.

Чакаем вас у каментарах, сябры😁

Белліт

26 May, 13:28


Дачыненне - (рас.) отношение.
#слоўнік

Белліт

25 May, 15:30


https://t.me/ontnews/79875

Белліт

14 May, 10:52


У панядзелак мы адкрываем новую кнігарню. Пад назвай «Кнігаўка».

Будзем працаваць кожны дзень:
— панядзелак-субота з 11 да 20;
— нядзеля з 12 да 18.

Кнігарня знаходзіцца зусім недалёка ад таго месца, дзе мы працавалі раней, — вул. З. Бядулі, 6. Перадусім гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе мы будзем прадаваць свае кнігі і кнігі нашых блізкіх партнёраў.

Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў. На адкрыцці кнігарні вы зможаце купіць некаторыя кнігі, якія ўжо скончыліся ў нас у продажы: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» і «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, а таксама дадатковы наклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у мяккай вокладцы.

Чакаем вас на новым месцы з панядзелка!

Белліт

13 May, 19:39


🔥Гарадзенец Віктар Сазонаў атрымаў прэмію "Гліняны Вялес" за лепшую кнігу 2021 года.
Ёй стаў раман "Генетычны алфавіт", выдадзены ў мінулым годзе Праграмнай рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы – „Ніва”.

👉Прэмія "Гліняны Вялес" - заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў (старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш.)
Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Паводле статута прэміі - стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Віншуем пераможцу!⭐️

#хроніка

Белліт

13 May, 15:21


У беларускай літаратуры таксама ёсць свая «паляниця» 😉

Іван Шамякін «Сэрца на далоні».

Белліт

12 May, 19:04


#цытаты

Чытаю ўспаміны Адама Багдановіча, у якіх сустрэла цікавы фразеалагізм са значэннем «збяднець»:

«Поэтому у нас признаком крайней бедности считалось отсутствие огорода, как, например, у дя- дины Юльки, у ее сестры Анти, у Мартечки, ее сестры Ксени, у пастушихи Масенхи и многих других, вдовых с малыми ребятами, или безмужних, которые могли кормиться только заработком в усадьбе или стирая на евреев белье, или нося им воду. Поэтому-то у нас говорили вместо “обеднел” — “пашоў жыдам ваду насіць”.»

Белліт

12 May, 09:26


Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 72
. «Не зрабіўшы нічога благога, ён трапіў пад арышт»

Новы выпуск прысвечаны раману Франца Кафкі «Працэс»

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: https://www.patreon.com/bellit

Белліт

10 May, 20:11


#беларусьулітаратуры

З кнігі Джона Марса «The Minders».