У 1992 годзе, на самым першым Славянскім базары ў Віцебску, пад бела-чырвона-белым сцягам прагучала песня «Шлях да Беларусі» на верш народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ў выкананні ансамбля «Сябры». Мінула ўжо шмат гадоў, а актуальнасць гэтай песні толькі расце.
🔴 Гэты выступ — сапраўдны гімн любові да Беларусі і сімвал таго часу, калі краіна жыла надзеяй на змены, а над сцэнай уздымаўся нацыянальны сцяг.
🎤 Спявай разам з намі! Мы зрабілі ролік у фармаце караоке, каб кожны мог адчуць глыбіню гэтай песні і праспяваць яе разам: https://youtu.be/3UrCiam4mSw