🤔Часта мы думаем і пра беларускую будучыню. Можа некаторыя думаюць “ды няма ніякай будучыні”, ці “вось пройдуць дэмакратычныя выбары, а там паглядзім”, альбо “пакуль і так добра”. Ёсць такое меркаванне, што гэта не вельмі надзейная схема. Нешта планаваць ды і рабіць сапраўды цяжка ў неспакойныя часы. Але калі не пачаць, то нічога і не будзе.
😍 Бачыце ў будучыні шмат таленавітых і сучасных музыкаў? Тады падтрымлівайце беларускіх артыстаў і артыстак ужо цяпер. Марыце пра беларускамоўны Нэтфлікс? Можна пачаць з таго, каб глядзець фільмы ў беларускай агучцы. А можа чакаеце шмат беларускамоўных бестселераў? Тады набывайце беларускія кнігі ўжо цяпер. Ды і ўвогуле як вось нам стаць незалежнай дзяржавай без павагі да ўласнай мовы, гісторыі і культуры?
✨ Так што думайце пра будучыню грунтоўна. І галоўнае, рабіце нешта, нават самае маленькае, каб вашая карцінка будучыні як мага стала рэчаіснасцю. Беларусь – наш дом і мы клапоцімся пра яе разам. Таму ад нас залежыць, што будзе далей.