来自 Годна (@hodnaby) 的最新 Telegram 贴文

Годна Telegram 帖子

Годна
Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.org/

Зваротная сувязь: @hodna_by
1,467 订阅者
3,269 张照片
187 个视频
最后更新于 10.03.2025 14:03

相似频道

Белсат
17,876 订阅者
Новы Час
2,002 订阅者

Годна 在 Telegram 上分享的最新内容

Годна

30 Dec, 16:08

623

Новы год на беларускіх землях. Што і як адзначалі нашыя продкі?

📌 Калі ўвогуле 1 студзеня стала пачаткам Новага года?
На беларускіх землях гэта адбылося з прыходам грыгарыянскага календара. У 1583 годзе кароль Стэфан Баторый увёў гэты каляндар на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Але тады беларусы і беларускі не святкавалі Новы год.

📌 А што раней лічылася пачаткам года?
Звычайна нашыя продкі звязвалі пачатак года з днём зімовага сонцастаяння. Так што ў старажытнасці ў нас бы ўжо пачаўся новы год.

📌 Дык а ці святкавалі нешта 31 снежня?
Так, хаця гэты дзень ніяк не асацыяваўся ў нашых продкаў з пачаткам года, у гэтую дату быў Шчодры вечар. Беларусы і беларускі варажылі, шчадравалі, вадзілі казу, рыхтавалі застолле і ставілі на стол шчодрую ці багатую куццю. Таксама ў гэты вечар назіралі за надвор’ем і прадказвалі па ім, ці будзе год ураджайны.

📌 А калі пачалі святкаваць Новы год?
Новы год пачалі святкаваць пры савецкай уладзе. Пры гэтым, яшчэ да 1947 года 1 студзеня нават не было выходным днём!
Годна

28 Dec, 11:31

619

Хто прыходзіць да беларусаў і беларусак з падарункамі?

❄️ Ёсць, напрыклад, Зюзя – стары дзядуля бог зімы. Вось толькі ніхто не ведае, ці быў Зюзя сапраўдным зімовым богам і ці быў ён добрым. А яшчэ так называлі чалавека, які моцна п’е. “Напіцца ў зюзю” – знаёмы выраз?

🎁 Ёсць Дзед Мароз, але што не так з ім? Мы дакладна ўсе яго ведаем, але гэта зусім нетрадыцыйны для беларусаў і беларусак персанаж. Канчаткова ён замацаваўся ў савецкія часы, калі ніякіх хрысціянскіх святых і, тым больш, нейкіх там паганскіх багоў і не магло быць.

🎅Можа ўсё ж Святы Мікалай прыносіць нам падарункі? Ушанаванне яго пачалося, напэўна, яшчэ з Х стагоддзя, калі на беларускія землі прыйшло хрысціянства. Для тых, у каго ў сям’і галоўнае свята Каляды, – ідэальны варыянт, каб падарыць падарункі.

Ёсць і яшчэ адзін стоадсоткава беларускі персанаж. Менавіта яго клікалі: “Мароз, мароз, ідзі куццю есці!” Гэта прыродны персанаж, не добры і не злы. Але хто яго ведае, можа ў яго вялікі патэнцыял стаць нашым святочным героем.
Годна

27 Dec, 17:29

1,061

Навагодні выпуск Годна🔥

У відэа паказваем, што там будзе, і запрашаем паглядзець шоу разам з намі.

Пазначайце сабе:
📌 31 снежня
📌 19:00
📌 Ютуб-канал Годна

Госці: Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Міхась Ільін, Настасся Доль, Ketevan, Аляксандр Івулін.

Музыкі: Анастасія Рыдлеўская, NOCHY, Swada x Niczos.

Вядоўца: Лізавета Ветрава.

Адзначым святы разам❤️
Годна

26 Dec, 09:59

1,169

Нашае відэа да Дня роднай мовы ўдзельнічае ў галасаванні за відэа года ў беларускім YouTube😍

З гэтай нагоды вырашылі згадаць яго яшчэ раз і паказаць вам⬇️

Глядзіце па спасылцы, якое цудоўнае атрымалася
Годна

25 Dec, 10:49

1,352

Віншуем вас з Калядамі! Зычым больш шчаслівых момантаў, цяпла і любові.

І вось яшчэ некалькі фактаў пра свята.

❄️ Першапачаткова Каляды мелі сувязь з днём зімовага сонцастаяння. Калі на беларускія землі прыйшло хрысціянства, Каляды пачалі святкаваць на Раство. Доўжыўся святочны перыяд да Вадохрышча.

💫 Пад абрус на стале клалі сена. Пачыналася вячэра з узыходам першай зоркі. Перад пачаткам вячэры гаспадар мог узяць лыжку куцці і пакласці яе на акно ці на парог – для продкаў.

⭐️ Калядоўшчыкі. Галоўным персанажам была каза. Яна лічылася сімвалам дабрабыту, а яе смерць – сімвалам заканчэння старога году. Спачатку калядоўшчыкаў прымалі за духаў памерлых продкаў. З прыходам хрысціянства іх пачалі ўспрымаць як валхвоў, якія апавяшчалі пра нараджэнне Хрыста.

Каляды маюць шмат значэнняў, але цешыць тое, што беларусы і беларускі ўсё часцей звяртаюцца да традыцый, калі ладзяць імпрэзы і сямейныя святы🤍

А павіншаваць сваіх блізкіх можна з дапамогай нашага каляднага стыкерпака. Захоўвайце сабе і дасылайце іншым☺️
Годна

24 Dec, 16:11

570

Чулі, што на Каляды варожаць?
Вось некалькі спосабаў

⭐️ На Куццю клалі пад абрус сена, пасля цягнулі саломку. Хто выцягне доўгую, у таго будзе добры ўраджай ці доўгае жыццё.

⭐️ Яшчэ адзін спосаб: падслухаць лёс пад чужымі вокнамі. Маладая дзяўчына ідзе пад чужыя вокны і слухае, калі пачуе “ідзі”, то замуж хутка пойдзе, а калі “сядай” ці “сядзі” – у дзеўках сядзець будзе.

⭐️ Дапамагалі ў варажбе і хатнія жывёлы. Напрыклад, перад сабакам клалі аладкі. Чыю аладку сабака з’есць спачатку, тая дзяўчына хутка замуж пойдзе.

⭐️ Таксама дзяўчыны выходзілі на скрыжаванне і пыталіся імя ў першага хлопца, якога сустрэнуць (такое імя будзе і ў суджанага).

⭐️ Кідалі абутак. У які бок ён упадзе наском, у той бок выйдзеш замуж.

⭐️ Яшчэ адзін варыянт – на вадзе і воску. Воск трэба наліць у ваду і паспрабаваць разгледзець твар будучага жаніха.

Што ж, каб прыдумаць столькі спосабаў варажбы, трэба быць вельмі вынаходлівымі. Але мы ўсе тут беларускі і беларусы такія.
Годна

23 Dec, 11:13

547

Без чаго Каляды не Каляды?

📌 Куцця. З яе пачыналі калядную вячэру. У калядны перыяд было тры куцці: посная, багатая (ці шчодрая) і вадзяная. На калядны вечар, на Шчодры вечар (перад новым годам), на Вадохрышча.

📌 Калядаванне. Традыцыя паходзіць з паганскіх часоў. Калядныя персанажы маюць схаваныя сэнсы. Дзед і баба – гэта пра культ продкаў, каза – пра ўрадлівасць, смерць і адраджэнне прыроды. У хрысціянскай традыцыі вобразы калядоўшчыкаў маглі змяняць значэнне. Напрыклад, каза сімвалізавала клопат.

📌 Калядная зорка. У паганскай традыцыі – наноў народжанае Сонца, у хрысціянскай – зорка ў Віфлееме.

📌 Елка. У нашых продкаў лічылася, што дрэва звязвае свет жывых і свет памерлых. Таму яго галінкамі, напрыклад, часта ўпрыгожвалі могілкі. А святочным дрэва стала на беларускіх землях, дзякуючы нямецкім пратэстантам.

📌 Варажба. У калядны вечар нашыя продкі варажылі. Хаця хрысціянстве такія паводзіны не ўхваляліся.

Беларусы і беларускі заўсёды былі самабытнымі і мелі ўнікальныя традыцыі.
Годна

21 Dec, 17:29

543

А вы ведаеце, што сёння трэба святкаваць сапраўдныя Каляды?

21 снежня – дзень зімовага сонцастаяння. Дата самай доўгай ночы ў годзе. Свята мае паганскія карані і арыентуецца на дзень зімовага сонцастаяння. А супрацьлегласцю Калядам было Купалле.

У даўніну, яшчэ да хрысціянства, Каляды былі прымеркаваныя да руху Сонца па небасхіле. Некаторыя нават лічаць, што назва “Каляды” паходзіць ад слова “кола”, што і азначала “сонца”.
Нашыя продкі шанавалі сонейка і верылі ў надзвычайную магію свята. Прапусціш абрад – і ўвесь год будзе дрэнны. Пасля прыйшло хрысціянства і даты крыху змяніліся.

Цяпер паганскія і хрысціянскія традыцыі шчыльна змяшаныя ў час гэтых святаў.

Вось і беларусы ўсё пераадолеюць, як і паганскія традыцыі захаваліся, нягледзячы на ўсе забароны😌
Годна

19 Dec, 16:00

625

Ну няўжо ў беларусаў і беларусак праблемы з памяццю? 😮

Не, гэта проста цыклічнасць беларускай гісторыі. Заўважылі гэта? Вось прыклады.

📌 Вось паўстанне 1830-1831 гадоў. А крыху больш чым праз 30 гадоў новае пакаленне выступіла супраць царскай улады ў 1863-1864 гадах. Усе спадзяваліся на нешта і ўсе пацярпелі паразу.

📌 Новае пакаленне стварыла таемныя таварыствы ў 1820-ых і зноў пацярпела.
Возьмем іншае стагоддзе.

📌 Пісьменнікі 1920 – 1930-ых гадоў. Стваралі новую беларускую літаратуру і маглі б яшчэ больш узбагаціць нашую культуру. Але былі несправядліва пакараныя. І вось на абсалютна вычышчаным полі вырастае новае пакаленне беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц.

Тут вельмі важна захоўваць гістарычную памяць. Каб не паўтараць усё з нуля і не рабіць аднолькавыя памылкі. Гэтым беларусы і беларускі часта грэбуюць, хаця будучыня залежыць ад нас. Але здаецца, беларусы і беларускі надзвычай адаптыўныя. Хацелася б спадзявацца, што ў постапакаліпсісе гэтая якасць нам таксама дапаможа.
Годна

18 Dec, 12:09

564

18 снежня 1917 года прайшоў Першы Усебеларускі з’езд. Чаму гэта важна?

📌 З’езд адбываўся ў будынку Мінскага гарадскога тэатра. На першым пасяджэнні прысутнічала 1872 дэлегаты.

☝️ З’езд прызнаў права беларускага народа на самавызначэнне. І, нягледзячы на рознагалоссі , па выніку дэлегаты склалі рэзалюцыю з 15 пунктаў. Прыняць паспелі толькі першы.

У ноч з 30 на 31 снежня з’езд разагналі бальшавікі. Пасля разгону частка дэлегатаў з’езда падпольна збіралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі. Гэта быў пачатак на шляху стварэння беларускай дзяржавы.

📌 Так згадваў з’езд адзін з дэлегатаў: “…калі мы пачулі нашу родную беларускую гаворку, калі пачулася беларуская песня, … – міжволі ўсе сэрцы пачалі аб’ядноўвацца, і патроху мы пачалі адчуваць сябе адзіным беларускім племем…”

Гэты з’езд важны, бо беларускі народ змог аб’яднацца ў часы вайны і дамовіцца між сабой. Беларусы і беларускі паказалі, што сапраўды моцныя ў сваёй салідарнасці. А такога шырокага прадстаўніцтва розных слаёў насельніцтва яшчэ доўга не будзе.