来自 Годна (@hodnaby) 的最新 Telegram 贴文

Годна Telegram 帖子

Годна
Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.org/

Зваротная сувязь: @hodna_by
1,467 订阅者
3,269 张照片
187 个视频
最后更新于 10.03.2025 14:03

相似频道

BELARUSIUM
1,403 订阅者
РазМова
1,173 订阅者

Годна 在 Telegram 上分享的最新内容

Годна

25 Feb, 12:25

250

У лютым 1940 года пачаліся масавыя дэпартацыі беларусаў з Заходняй Беларусі. Савецкія ўлады праводзілі высылкі, каб ліквідаваць «варожыя элементы» і трансфармаваць грамадства пад ідэалогію СССР.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939 годзе НКУС выяўляў нелаяльныя групы: чыноўнікаў, вайскоўцаў, інтэлігенцыю, заможных сялянаў. Савецкая ўлада бачыла ў іх перашкоду для саветызацыі рэгіёна. Вынікам стала першая хваля дэпартацый, якая пачалася ў ноч з 9 на 10 лютага 1940 года.

Людзей будзілі сярод ночы, давалі некалькі хвілінаў на збор рэчаў і грузілі ў таварныя вагоны. Паводле ацэнак, толькі ў лютым было дэпартавана каля 50 тысячаў чалавек, многія не дажылі да месца прызначэння праз холад (маразы дасягалі -42℃) і хваробы. Наступныя хвалі высылкі прайшлі ў красавіку і чэрвені 1940 года. Агулам было дэпартавана больш за 120 тысяч чалавек.

У красавіку дэпартавалі сем’і вайскоўцаў, паліцыянтаў, інтэлігенцыі. У чэрвені – уцекачоў з цэнтральнай Польшчы. Іх лічылі нелаяльнымі і высялялі ў спецпасяленні Сібіры і Казахстана. Умовы былі нечалавечымі: цяжкая праца, холад, голад і адсутнасць медыцынскай дапамогі.

Дэпартацыі былі часткай шырэйшага плана палітычнай і этнічнай трансфармацыі Беларусі: разам з высяленнем «небяспечных» групаў СССР адначасова засяляў Зах. Беларусь лаяльнымі савецкімі грамадзянамі, у тым ліку партыйнымі кадрамі, рабочымі і вайскоўцамі з іншых частак СССР.

Савецкія ўлады праводзілі «класавае ачышчэнне», пазбаўляючыся ад заможных сялянаў, прадпрымальнікаў і іншых прадстаўнікоў старога грамадскага парадку, якія маглі стаць цэнтрам супраціву. За сухімі лічбамі статыстыкі хаваюцца смерці, разбурэнне жыцця і пакуты сотняў тысячаў беларусаў.
Годна

24 Feb, 12:11

284

24 лютага 1935 года нарадзіўся адзін з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў, чыя творчасць пранізаная любоўю да роднай мовы, зямлі і народа – Рыгор Барадулін.

Яго літаратурная спадчына надзвычай шырокая: ад вершаў і баладаў да перакладаў сусветнай класікі. Ён быў адзіным беларускім паэтам, які атрымаў званне Народнага паэта Беларусі ў незалежнай краіне (1992), а таксама лаўрэатам шматлікіх прэстыжных прэмій.

Паэзія Рыгора Барадуліна – гэта арганічнае спалучэнне народнай мудрасці, глыбокага лірызму і вострай грамадзянскай пазіцыі. Ён умеў спалучаць традыцыйную форму з сучаснымі мастацкімі пошукамі, дзякуючы чаму ягоныя вершы гучаць адначасова і класічна, і надзвычай свежа.

Асаблівае месца ў творчасці паэта займае тэма нацыянальнай свядомасці. Ён быў адным з тых, хто захоўваў і развіваў беларускую мову ў часы, калі яна сутыкалася з уціскам і русіфікацыяй. Ягоныя вершы і эсэ прасякнутыя любоўю да Беларусі, болем за яе лёс і шчырай надзеяй на адраджэнне беларускай духоўнасці.

Яго творчасць і сёння застаецца жывой, бо яна знаходзіць водгук у сэрцах людзей, якія шануюць роднае слова і нацыянальную культуру. Рыгор Барадулін – гэта чалавек, які сваімі радкамі ўзвёў беларускую мову да сапраўднага мастацтва.

Адзін з апошніх вершаў Рыгора Барадуліна, які ён напісаў 10 лютага 2014 года, актуальны як ніколі.

«Сплыве па Дняпры
Набрыдзь,
Навалач,
Хлюсь.
Майдан праз вякі
Прывітае быліна.
Не схіліць чало
Спадарыня Беларусь,
Незалежная, як жыццё,
Нэнька Украіна».
Годна

19 Feb, 13:36

638

Беларусы звярнуліся да Amazon Kindle Direct Publishing з просьбай дадаць беларускую мову ў электронны сервіс для публікацыі і продажу кніг📚

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

«Мы, беларускамоўная супольнасць, просім Amazon KDP дадаць беларускую мову і даць людзям магчымасць легальна і зручна выдаваць і прадаваць кнігі на па-беларуску», – звяртаюцца да Amazon аўтары петыцыі.

Kindle Direct Publishing – гэта платформа Amazon для публікацыі электронных кніг, запушчаная ў 2007 годзе адначасова з першай прыладай Amazon Kindle. Сэрвіс дазваляе аўтарам і выдаўцам публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладанняў, самастойна і любым накладам.
Годна

19 Feb, 10:39

236

Беларускі брэнд Hvilina атрымаў прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду! 🎉

Калекцыя гадзіннікаў Star Chronicle ад Hvilina атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «Прадметы раскошы». У стварэнні калекцыі натхняліся беларускімі міфамі пра Сонца і Месяц. На цыферблаце гадзінніка стылізавана выява герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя. Дэкор задняга вечка і ўпакоўка гадзінніка выкананыя ў выглядзе батлейкі. Калекцыя сапраўды пранізана нацыянальнымі матывамі і спалучае ў сабе глыбокую павагу да беларускай культуры і гісторыі з сучасным дызайнам і высокай якасцю выканання.

Гэта ўжо не першая міжнародная ўзнагарода для Hvilina: раней брэнд атрымліваў прызнанне на iF DESIGN AWARD 2024 за калекцыю Universum Mechanical. Таксама калекцыя L&MR была адзначана сярэбранай узнагародай на NY Product Design Awards 2022. Брэнд мае і шэраг іншых узнагарод.

Фота: hvilina.pl
Годна

18 Feb, 16:39

340

Беларуская мова складаная і незразумелая, а яшчэ ў ёй не хапае слоў, каб выказацца.

Да Дня роднай мовы разбіраем стэрэатыпы пра беларускую мову. Частка другая.

🤔 Не хапае слоў? І гэта кажуць пра мову, дзе можна знайсці яшчэ 10 сінонімаў да слова “завіруха”. Дзе вялізная лексіка, каб патлумачыць свае эмоцыі. Дзе ёсць словы “знічка” і “сцізорык”, а “каханне” адрозніваюць ад “любові”.

🤔 Беларуская мова складаная? Не, беларуская мова вельмі лагічная. Ужо нават па гэтай прычыне вучыць яе прасцей. У ёй не так шмат складанага словаўтварэння і незразумелых граматычных канструкцый. А складана яе вывучыць можа быць таму, што няма моўнай практыкі.

🤔 Беларуская мова незразумелая? Калі вы ніколі яе не чулі, магчыма. Але вы можаце карыстацца беларускімі словамі, нават калі не ўсведамляеце гэтага. Так-так, усе ж ужо ведаюць пра “шуфлядку” і “буську”?
Годна

18 Feb, 11:00

282

На мінулым тыдні Naviband прэзентавалі новы альбом “Адліга”🎶

Беларуская сцэна зноў напоўнілася цяплом. Новы альбом – сапраўдная музычная адліга для душы. Гэта глыбокая, атмасферная праца, у якой сплятаюцца светлыя мелодыі, чыстыя вакальныя гармоніі і тэксты, прасякнутыя пошукам свабоды і святла. Гурт зноў звяртаецца да сваіх каранёў, выкарыстоўваючы мяккае акустычнае гучанне і шчырыя эмоцыі, але пры гэтым надае песням сучаснае гучанне.

🎧 Чаму варта паслухаць?
"Адліга" – гэта не проста музыка, а спроба праз гукі перадаць надзею, свабоду і шчырыя эмоцыі. Альбом ужо даступны на ўсіх платформах.

Слухаць тут

Фота: YouTube NAVIBAND
Годна

17 Feb, 16:50

376

Дык усё ж такі, на якой мове спяваюць Sw@da&Niczos?

Падляшскі дуэт годна выступіў на адборы Еўрабачання і заняў 2-ое месца. Ну а мы разбіраемся, што гэта за падляшская мова такая.

📌 Адкуль яна ўзялася? Падляшскае ваяводства з’явілася ў складзе ВКЛ у 1513 годзе. Тады старабеларуская была афіцыйнай мовай. Гэта замацавала яе ўплыў. Пазней на мову паўплывалі паланізацыя, русіфікацыя, а таксама шчыльныя кантакты з суседзямі.

📌 Чаму падляская мова паходзіць менавіта ад беларускай? У падляшскай мове няма характэрнага для ўкраінскай “ікавізму”. Гукі [ж], [дж], [ш], [ч], [р] у падляшскай мове цвёрдыя, у той час, як ва ўкраінскай могуць быць мяккімі.

📌 Чаму не проста беларуская гаворка ці дыялект? Мову ад дыялекту адрознівае наяўнасць пісьменнасці. І якраз у падляшскай мовы пісьменнасць з’явілася ў 2005 годзе. Але прыкмета дыялекту – ягоная лакалізацыя. Па-падляшску гавораць толькі на Падляшшы.

Галоўнае – вы дакладна зможаце прачытаць любы тэкст на падляшскай мове і зразумееце ягоны сэнс.
Годна

17 Feb, 12:31

369

Стэрэатыпы пра беларускую мову.

На беларускай мове можна размаўляць толькі пра культуру і гісторыю, яна не для звычайнага жыцця.

📌 Адкуль з’явіўся? Доўгі час беларуская мова выціскалася з навукі, палітыкі, эканомікі і іншых сфер. Руская мова лічылася "прагрэсіўнай", а сфера ўжытку беларускай паступова звужалася і ўсё часцей асацыявалася толькі з фальклорам і літаратурай.

📌 А што ў незалежнай Беларусі? На беларускай мове сапраўды ствараўся пераважна асветніцкі кантэнт пераважна пра беларускую культуру і гісторыю. Але гэта зусім не пацвярджае гэты стэрэатып.

Беларуская мова выкарыстоўваецца ў міжасабовых стасунках, на ёй навучаюцца ў школах і пішуць навуковыя працы (хоць адукацыя ва ўніверсітэтах рускамоўная). На беларускай мове ўсё часцей з’яўляецца забаўляльны ці прафесійны кантэнт.

Беларуская мова мае багаты побытавы слоўнік. Яна працягвае развівацца, у ёй з’яўляюцца новыя словы і нават трошкі моладзевы слэнг.

Так што тут пытанне хутчэй у жаданні кожнага і кожнай размаўляць па-беларуску.
Годна

14 Feb, 10:39

424

Дапамажы Годна – атрымай ад каманды падарунак🎁

Годна, як ніколі, важная вашая падтрымка. За мінулыя пяць гадоў мы стварылі трэвэл-шоу, некалькі навагодніх відэа і адукацыйных праграмаў, запісалі ролікі да Дня роднай мовы і зладзілі трансляцыю да абвяшчэння незалежнасці БНР, правялі некалькі адукацыйных школаў. І нават цяпер, у складаныя для нас часы, мы не плануем спыняцца.

Падтрымаць Годна можна не толькі на Patreon, але і на Buymeacoffee. Больш за тое, цяпер за данат мы падрыхтавалі для вас розныя цікавінкі. 

📌 Мем па-беларуску на замову,
📌 чат і сазвон з нашай камандай,
📌 якасны пераклад на беларускую мову,
📌 магчымасць распавесці пра вашую ініцыятыву ў сацсетках Годна

– усё гэта можна атрымаць за пэўны данат.

Толькі дзякуючы вам і вашай любові да беларускай культуры яна захавалася і працягвае развівацца. Будзем шчыра ўдзячныя вам за любую падтрымку!
Годна

13 Feb, 16:09

420

Дапамажыце выйсці новаму відэа да Дня роднай мовы!

Памятаеце нашыя цудоўныя ролікі да гэтай даты? Яны неаднаразова чаплялі і краналі. Нагадвалі пра важнае і падтрымлівалі. Іх можна паглядзець на ютуб-канале “Годна”. Вось, напрыклад, відэа, якія мы здымалі ў мінулым і пазамінулым годзе, а таксама яшчэ раней.

У гэтым годзе мы таксама рыхтуем для вас новае відэа. І нам, як ніколі, патрэбная вашая дапамога. Падтрымаць нас можна на Patreon, а таксама на Buymeacoffee. 

Шукаем суму 800 еўра.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб закрыць патрэбы:
📌 аператара;
📌 мантажа;
📌 арэнды абсталявання.

Ну а пасля ўсе мы атрымаем цудоўнае відэа, якое неаднойчы можна будзе пераглядаць. 

І памятайце, беларуская мова і культура жывуць, пакуль мы выбіраем іх. Як і наш кантэнт, які быў бы немагчымы без вашай падтрымкі і шчырай веры ў родную культуру🤍

💫 Наш Patreon
💫 Buymeacoffee