Últimas publicaciones de Годна (@hodnaby) en Telegram

Publicaciones de Telegram de Годна

Годна
Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.org/

Зваротная сувязь: @hodna_by
1,467 Suscriptores
3,269 Fotos
187 Videos
Última Actualización 10.03.2025 14:03

El contenido más reciente compartido por Годна en Telegram

Годна

27 Jan, 14:53

418

Як вы марыце пра будучыню?

🤔Часта мы думаем і пра беларускую будучыню. Можа некаторыя думаюць “ды няма ніякай будучыні”, ці “вось пройдуць дэмакратычныя выбары, а там паглядзім”, альбо “пакуль і так добра”. Ёсць такое меркаванне, што гэта не вельмі надзейная схема. Нешта планаваць ды і рабіць сапраўды цяжка ў неспакойныя часы. Але калі не пачаць, то нічога і не будзе.

😍 Бачыце ў будучыні шмат таленавітых і сучасных музыкаў? Тады падтрымлівайце беларускіх артыстаў і артыстак ужо цяпер. Марыце пра беларускамоўны Нэтфлікс? Можна пачаць з таго, каб глядзець фільмы ў беларускай агучцы. А можа чакаеце шмат беларускамоўных бестселераў? Тады набывайце беларускія кнігі ўжо цяпер. Ды і ўвогуле як вось нам стаць незалежнай дзяржавай без павагі да ўласнай мовы, гісторыі і культуры?

Так што думайце пра будучыню грунтоўна. І галоўнае, рабіце нешта, нават самае маленькае, каб вашая карцінка будучыні як мага стала рэчаіснасцю. Беларусь – наш дом і мы клапоцімся пра яе разам. Таму ад нас залежыць, што будзе далей.
Годна

26 Jan, 13:59

455

26 студзеня 1990 года быў прыняты Закон аб мовах. Беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай😎

🙋‍♀️🙋332 дэпутаты падтрымалі закон, 27 прагаласавалі “супраць” і 9 “устрымаліся”. Можна пабачыць, што падтрымка была вельмі шырокай, а гэта ўсё яшчэ БССР, і ўсё яшчэ савет, які складаўся пераважна з камуністаў.

На беларускую мову пераводзілася камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Беларуская станавілася мовай адукацыі, медыя і рэкламы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакуменце замацоўвалася беларуская мова ва ўніверсітэтах і каледжах.
Руская мова заставалася мовай міжнацыянальных зносінаў.

Магчыма, на беларускай мове размаўляла б нашмат больш людзей, калі б сапраўды дзейнічала старая рэдакцыя Закона аб мовах. Але мы і зараз можам абіраць беларускамоўны кантэнт, набываць беларускамоўныя кнігі, падтрымліваць беларускіх музыкаў. Урэшце размаўляць па-беларуску. Беларуская мова нязломная, як і мы. І толькі мы можам паспрыяць яе развіццю.
Годна

21 Jan, 16:29

600

Ведаеце, што яднае дзявятага прэзідэнта Ізраіля, заснавальніка Marks&Spencer і “Лепшы нос Амерыкі”?

Усе яны паходзяць з Беларусі😎

Калі хочаце даведацца больш пра людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі і пасля змянілі свет, раім падкаст Тутэйшыя.

Ужо выйшлі выпускі пра мастачку Надзею Хадасевіч-Лежэ, гімнастку Вольгу Корбут, прадпрымальніц Іду Разэнталь і Розу Блюмкін. Хапае і іншых цікавых матэрыялаў.
Годна

21 Jan, 12:10

682

Хто мы? Чаго нам не хапае? І дзе стэрэатыпы хлусяць пра нас?

😸 Мы не коцікі. Хопіць ужо гэтага! Так, сапраўды сярод беларусаў і беларусак ёсць шмат спагадлівых і ветлівых людзей. Але коцікі – гэта пра нешта мілае і з лапкамі. Але якія лапкі? Мы ўжо столькі вытрымалі, мы сапраўдная моц.

📌 Памяркоўнасць беларусаў і беларусак – гэта шматвяковы механізм выжывання, а не рыса характару.

😎 Беларусам і беларускам часам не хапае гонару. Мы ўсё азіраемся на кагосьці і слухаем іншых замест таго, каб прасоўваць сваё і захапляцца сваім.

🏠 Насамрэч выраз “мая хата з краю” ніколі не працаваў і не мог спрацаваць для беларусаў і беларусак. Беларускія землі заўсёды былі ўцягнутыя ў канфлікты, і фактычна, не было ніводнага спакойнага стагоддзя.

Ну і што б мы ні казалі, але тое, як нас будуць успрымаць і што мы самі будзем думаць пра сябе, шмат у чым залежыць ад нас. Бо мы будуем уласную будучыню, нават калі цяпер можа здавацца, што гэта зусім маленькія крокі.
Стаўце рэакцыю, калі згодныя, і калі не - таксама😉
Годна

20 Jan, 12:49

597

20 студзеня 1892 года нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч. Чаму важна пра яго ведаць?

📌 Менавіта дзякуючы Браніславу Тарашкевічу атрымалася стварыць нормы беларускай мовы. У 1918 годзе ў Вільні была выдадзеная “Беларуская граматыка для школ”.

📌 Стварыў больш за 200 беларускамоўных школ у Заходняй Беларусі.

📌 У польскім зняволенні пераклаў творы “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча і “Іліяда” Гамера. Пераклад “Пана Тадэвуша” быў надрукаваны пасля смерці пісьменніка. А “Іліяду” дагэтуль не знайшлі.

📌 Заснаваў адну з найбуйнейшых партый на тэрыторыі Еўропы – Беларускую сялянска-рабочую грамаду.

📌 У 1933 годзе польскія ўлады абмянялі Браніслава Тарашкевіча на беларуса Францішка Аляхновіча. Легенда кажа, што падчас абмену Аляхновіч сказаў Тарашкевічу: “Бронюсь, куды ты ідзеш?”. У 1937 годзе Тарашкевіча затрымалі, а пазней – расстралялі.

Унёсак Браніслава Тарашкевіча ў беларускую культуру вялізны. Жыццё кожнага чалавека каштоўнае. А тут увогуле застаецца толькі здагадвацца, колькі яшчэ паспеў бы зрабіць беларус.
Годна

14 Jan, 17:15

725

Не забівайце павукоў! Чаму беларусы і беларускі з такой асцярожнасцю ставяцца да гэтых істотаў?

📌 Адна з прычынаў – павуцінне. Нашыя продкі верылі, што павуцінне валодае чароўнымі ўласцівасцямі: можа прыцягваць шчасце ці загойваць раны.
📌 Другая магчымая прычына – вера, што павукі прыносяць добрыя навіны.
📌 Пра іншую версію распавядае біблейская легенда. Быццам павук сваім павуціннем уратаваў і схаваў немаўля Ісуса.
📌 Некаторыя ўвогуле параўноўваюць павука са стваральнікам свету.

Ёсць сярод гэтых забабонаў і рацыянальны бок. Напрыклад, павукі могуць дапамагаць пазбаўляцца ад іншых насякомых у хаце. Ну і варта ўлічваць: на нашых землях павукі часцей за ўсё неатрутныя і бяскрыўдныя. У нашых продкаў проста не было негатыўнага досведу.

Пра вялікую пашану да гэтых істотаў ускосна могуць казаць і саламяныя павукі. Менавіта яны аберагалі хату ад усяго дрэннага цэлы год. І вось чаму іх назвалі менавіта “павукі”? Мы лічым, што гэта не супадзенне😌
Годна

13 Jan, 10:19

654

Цяжка пачаць працоўны тыдзень? Тады ў нас ёсць нешта для вас😉

Можаце пазнаёміцца з філасофіяй, матывацыяй і парадамі беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц. Гартайце карткі і натхняйцеся словамі беларусаў і беларусак!
Годна

01 Jan, 12:24

956

Новы год ужо пачаўся, таму час даведацца, што нас там чакае
Першае слова, якое вам патрапілася, стане вашым прадказаннем на 2025 год. Стаўце рэакцыю, калі прадказанне спадабалася☺️
Годна

31 Dec, 16:01

35,839

Сустракаем Новы год разам з шоу, якое натхняе!

У гэтым святочным выпуску:
Яркія госці: Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Міхась Ільін, Настасся Доль, Ketevan, Аляксандр Івулін.
🎶 Неймаверная музыка: Анастасія Рыдлеўская, NOCHY, Swada x Niczos.
🎙 І вядоўца, якая стварае асаблівы настрой: Лізавета Ветрава.

Госці паўдзельнічаюць у сапраўдных Годных гульнях і паспрабуюць перамагчы.

Вас чакаюць цікавыя размовы, гумар, жывыя выступленні і чароўная атмасфера!

Глядзець можна ўжо цяпер па гэтай спасылцы.

Адсвяткуем разам у цёплай і вясёлай кампаніі❤️
Годна

31 Dec, 09:30

760

Віншуем вас з Новым годам, дарагія падпісанты і падпісанткі

Зычым вам цяпла, спакою, падтрымкі, творчасці і любові.

Нам вельмі важна, што вы застаецеся з намі.

А вось нашае віншаванне з навагодняга выпуска, які можна глядзець ужо сёння а 19-ай.

📌 Глядзіце па спасылцы.

Адсвяткуем Новы год разам🤍