Últimas publicaciones de Годна (@hodnaby) en Telegram

Publicaciones de Telegram de Годна

Годна
Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.org/

Зваротная сувязь: @hodna_by
1,467 Suscriptores
3,269 Fotos
187 Videos
Última Actualización 10.03.2025 14:03

Canales Similares

Белсат
17,915 Suscriptores

El contenido más reciente compartido por Годна en Telegram

Годна

11 Feb, 17:24

443

Усім нам часам трэба проста крыху пасмяяцца, каб пражыць гэты дзень. Менавіта таму падрыхтавалі для вас некалькі беларускіх мемаў🔥
Працяг шукайце на нашым Patreon!
Годна

10 Feb, 10:50

1,129

Чаму важна развіваць і захоўваць беларускую культуру?
Запыталіся пра гэта ў сябровак нашай каманды⬇️

📌 Аліна Герашчанка:
“Беларуская культура – аснова нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Калі мы падтрымліваем беларускамоўны кантэнт, мы ствараем попыт, які стымулюе тварыць больш.

Калі мы абіраем сваё, мы інвестуем у незалежнасць, умацоўваем сувязь з нашай гісторыяй і будучыняй.

Шукайце і падтрымлівайце беларускамоўны кантэнт. Гэта лепш, чым умацоўваць залежнасць ад чужога.

Беларуская культура жыве, пакуль мы выбіраем яе”.

📌 Лізавета Ветрава:
“Падтрымка беларускага – гэта не проста пра захаванне традыцый, а пра стварэнне асновы для нацыянальнай ідэнтычнасці, самапавагі і культурнага суверэнітэту.

Калі мы не будзем спрыяць развіццю сваёй культуры, яе месца зойме чужая, а разам з ёй прыйдуць чужыя каштоўнасці і погляды.

Захаванне і папулярызацыя беларускай культуры – гэта ў першую чаргу ўнёсак у будучыню, у якой мы бачым сябе самадастатковай нацыяй”.
Годна

08 Feb, 08:33

486

Як дапамагчы “Годна”?

Вось ужо 5 гадоў Годна займаецца захаваннем і развіццём беларускай ідэнтычнасці. За гэты час мы стваралі самы розны адукацыйны і забаўляльны кантэнт: трэвэл-шоу, відэа з музычнымі выступамі, ролікі да Дня роднай мовы, навагоднія выпускі на YouTube, адукацыйныя відэа і іншае.

Калі вам важна нашая праца і вы падтрымліваеце развіццё беларускай культуры, нагадваем, як можна нам дапамагчы:

📌 Наш Patreon, разам з падпіскай вы будзеце атрымліваць яшчэ больш цікавага беларускага забаўляльнага і адукацыйнага кантэнту.

📌 Калі можаце і хочаце быць карыснымі і гатовыя “заданаціць” нам вашым вольным часам (можаце дапамагчы з дызайнам, пошукам інфармацыі, і г д) – запоўніце гугл-форму, каб далучыцца да нашай каманды.

📌 Калі гатовыя дапамагчы нам разавай сумай, то падтрымаць нас можна на Buymeacoffee.

Уся нашая праца была магчымая, дзякуючы вашай неабыякавасці і любові да роднай культуры. Таму мы шчыра дзякуем вам за падтрымку і хочам сказаць, што нас дакладна чакае яшчэ шмат цікавага😉
Годна

07 Feb, 16:11

546

Расказваем гісторыю адной з найбуйнейшых дыяспар у свой час – беларусаў і беларусак Чыкага😎

У 1923 годзе ў горадзе ўзнікла Беларуска-амерыканская нацыянальная асацыяцыя на чале з Язэпам Варонкам, які быў старшынём урада БНР. Ён жа выдаваў газету “Беларуская трыбуна” і вёў беларускія праграмы на радыё.

📄 Яшчэ адно выданне “Амерыканскі беларус” выходзіла не толькі для палітычнай эміграцыі, але і для працоўных.

🥘 У тым жа 1923 годзе беларуская супольнасць намагалася адкрыць беларускі рэстаран. Прыбытак планавалі патраціць на дапамогу беларусам і беларускам на Радзіме. Але складана сказаць, ці быў праект рэалізаваны.

Каталіцкі святар Ян Тарасевіч дапамагаў засноўваць беларускія культурніцкія і грамадскія арганізацыі ў Вісконсіне, Індыяне і Мічыгане.

А ў 1959 годзе беларуская мова прагучала ў Кангрэсе ЗША. Святар Уладзімір Тарасевіч, які пераехаў у Чыкага да дзядзькі, прачытаў у Кангрэсе малітву за Беларусь.

“Нашая моц у нашай салідарнасці” – гэта беларусы і беларускі разумелі яшчэ тады.
Годна

04 Feb, 16:10

584

Добрыя навіны пра беларусаў і беларусак☀️

Ёсць у нас такое, што мы недастаткова верым у сябе. Таму зрабілі падборку пазітыўных падзей за мінулы год.

📌 Беларускую выцінанку ўнеслі ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў ЮНЭСКА.

📌 Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі найлепшай новай артысткай года. 

📌 Беларускія акторы зняліся ў новым польскім серыяле, а беларускі оперны спявак дэбютаваў на адной з самых прэстыжных тэатральных сцэн у свеце ў Нью-Ёрку.

📌 Беларус Андрэй Гнёт уручаў узнагароду найлепшаму дакументальнаму фільму на прэстыжнай еўрапейскай кінапрэміі.

📌 На міжнародным конкурсе ілюстрацыі двойчы адзначылі беларуску. Яшчэ адзін беларускі мастак аформіў вітрыну для паказу на Парыжскім тыдні моды.

📌 Беларускі праект MALDZIS набыў і плануе вярнуць Трэці Статут ВКЛ у Беларусь.

📌 Беларусы з дапамогай нейрасетак пераклалі гульню S.T.A.L.K.E.R. 2 на беларускую мову. 

Усё ж беларусы і беларускі неверагодна таленавітыя😍


*некаторыя спасылкі вядуць на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі
Годна

30 Jan, 16:10


Годна pinned «Сябры і сяброўкі, Вось ужо 5 гадоў Годна займаецца захаваннем і развіццём беларускай ідэнтычнасці. Упэўненыя, вы бачылі відэа-выступ Sw@da x Niczos, які быў зняты нашай камандай падчас здымак навагодняй праграмы.  Мы стваралі самы розны кантэнт. Усё гэта…»
Годна

30 Jan, 16:10

772

Новы выпуск шоу “На пачатку было слова”📚
У відэа даведаецеся, хто такі Ян Станкевіч і як ён паўплываў на беларускую мову.

Проста ўявіце, беларускі алфавіт мог бы пачынацца з літары “о”, а літары “г” і “х” маглі знаходзіцца побач. Чаму так?

І ці ведалі вы, што менавіта Ян Станкевіч вярнуў ва ўжыванне слова “спадар”? Зараз гэта самы звычайны зварот у беларускай мове.

Як звязаныя татарскія аль-кітабы і асаблівасці беларускага вымаўлення? І калі ў беларускай мове з’явіліся словы “гук” і “зычны”?

Пра ўсё гэта і шмат іншага вы можаце даведацца з відэа.
Годна

29 Jan, 16:37

679

Сябры і сяброўкі,

Вось ужо 5 гадоў Годна займаецца захаваннем і развіццём беларускай ідэнтычнасці.

Упэўненыя, вы бачылі відэа-выступ Sw@da x Niczos, які быў зняты нашай камандай падчас здымак навагодняй праграмы. 

Мы стваралі самы розны кантэнт. Усё гэта дзеля таго, каб вы памяталі, якія мы, беларусы і беларускі, крутыя – і нам з вамі ёсць чым ганарыцца!

За гэтыя 5 гадоў мы зрабілі:
- Ролікі да Дня роднай мовы,
- Навагоднія відэа,
- Шматлікія трэвэл-шоу,
- Шоу пра родную мову – “Трушанка”, “Гоман”,
- Вялікія анлайн-святкаванні #БНР106 і #БНР102,
- Анлайн-шоу “Годны двор”,
- Школы для медыя-актывістак і актывістаў.
А можа вы нават памятаеце штосьці, пра што мы самі забыліся ;)

Гэта ўсё было магчыма дзякуючы вам, вашай неабыякавасці і любові да роднай культуры. Менавіта таму мы будзем з вамі максімальна шчырымі.

Зараз для нас настае няпросты час. 24 студзеня спынілася ўся амерыканская міжнародная падтрымка. Каля 80% нашых праектаў залежалі ад гэтага фінансавання. Але мы не губляем надзею і будзем працягваць развіваць беларускае, і нам важна рабіць гэта разам з вамі. 

З бліжэйшага, што нам “гарыць” і чым мы не гатовыя ахвяраваць – гэта Дзень роднай мовы. Кожны год мы здымаем відэаролік і робім міні-кампанію ў сацсетках. Каб падтрымаць вас і натхніць яшчэ больш беларусаў і беларусак размаўляць роднай мовай. Таксама мы плануем аднавіць шоу пра беларускую мову “Трушанка” (гэта мусіў быць сюрпрыз).

Сёння, як ніколі, нам патрэбная вашая дапамога. Мы не збіраемся спыняць сваю дзейнасць. Бо ўпэўненыя, што без беларускай ідэнтычнасці, павагі да роднай мовы і культуры немагчыма пабудаваць бяспечную незалежную Беларусь. Таму мы просім вас пра падтрымку.

Як нас падтрымаць?

1) Наш Patreon;
2) Калі вы ведаеце бізнесы (ці самі з'яўляецеся такім), якія гатовыя нас падтрымаць ці рэалізоўваць праекты сумесна – дайце нам ведаць ([email protected], inst: hodnaby).
3) Калі можаце і хочаце быць карыснымі і гатовыя “заданаціць” нам вашым вольным часам (можаце дапамагчы з дызайнам, пошукам інфармацыі, і г д) – запоўніце гугл-форму, мы хацелі б сабраць суполку актыўных людзей, якія любяць Беларусь.
4) Падзяліцеся гэтым допісам, каб пашырыць інфармацыю пра нас

Давайце захоўваць беларускую ідэнтычнасць разам!
Годна

28 Jan, 12:46

480

Адзенне і аксесуары ад беларусаў і беларусак. 5 варыянтаў, якія дакладна застануцца ў вашым сэрцайку❤️

📌 TSUDA (tsuda_projekt). Можа вы бачылі іх цудоўныя бодзі, ружовыя трактары і знакамітыя фіранкавыя манішкі.

📌 OK.RACE (ok.race). Брэнд толькі пачынае сваё існаванне, але мы ўжо заўважылі вельмі цікавыя худзі ў асартыменце. Думаем, што тут ёсць патэнцыял.

📌 Праект Этыка (proekt_etika). Вышываныя кашулі, гарлячкі і нават наборы, каб самастойна зрабіць упрыгожанне. Тут дакладна ведаюць, як спалучыць мінулае і сучаснае.

📌 PRALIŬ (praliu_wear). Тут знойдзеце мінімалістычныя і моладзевыя стылёвыя цішоткі, кофты, байкі ды некаторыя аксесуары.

📌 Zniven (zniven_2020). Для больш пратэстных і дзёрзкіх. Адаптацыя падзеяў і культуры ў сучаснае беларускае адзенне.

Беларускія брэнды прайшлі вялікі шлях. Цяпер сярод цішотак і аксесуараў можна знайсці шмат унікальных варыянтаў. Падтрымліваць беларускіх вытворцаў – яшчэ адзін маленькі крок у будучыню, якая залежыць ад нас.
Годна

27 Jan, 17:55

513

Што паглядзець? Падборка кіно на беларускай мове.

📌 “Ідэальныя дні”. Хіраяма працуе прыбіральшчыкам грамадскіх прыбіральняў у Токіа. Кожны ягоны дзень падобны на папярэдні. Неўзабаве ўсё змяняецца.

📌 “Небаракі”. З-за жорсткага мужа Бэла скончыла жыццё самагубствам. Вучоны вырашае выратаваць жанчыну і перасаджвае ёй мозг яе ненароджанага дзіцяці.

📌 “Марсіянскі экспрэс”. Французскі анімацыйны кіберпанкавы дэтэктыў. Дзеянне адбываецца ў 2200 годзе. Бізнесмен наймае прыватную дэтэктыўку, каб знайсці знакамітую хакерку.

📌 “Маўклівая рэвалюцыя”. Берлін, кастрычнік 1956 года. Горад падзелены, але жыхарам яшчэ дазволена перамяшчацца паміж яго часткамі.

📌 “Падзямеллі і цмокі: Гонар між злодзеяў”. Авантурыст Эдгін Дарвіс разам з сяброўкай збягае з турмы і адпраўляецца пабачыць дачку, якую апекаваў яго былы таварыш.

Беларуская мова нязломная, як і мы, і зараз сфера яе ўжывання – не толькі кніжкі па гісторыі. Так што чаму б не паглядзець беларускамоўнае кіно? Усе фільмы можна знайсці на Кінакіпа.