Зрабілі для вас падборку выставаў, якія варта наведаць на выходных ці бліжэйшым тыдні🔥
🖼 29 студзеня паўдзельнічайце ў куратарскай экскурсіі „Эхо модернизма. От Моне до Кандинского”. Новы погляд імпрэсіяністаў на пейзаж, пераасэнсаванне канонаў цялеснай прыгажосці ў работах Гагена, унутраны свет чалавека і яго страхі ў экспрэсіяніста Мунка, авангардныя ідэі Грыса, якія перавярнулі свет мастацтва, Клеі і Кандзінскага — гэта адпраўная кропка для распрацоўкі канцэпцыі праекта, тлумачаць арганізатары. Неабходная рэгістрацыя.
🖼 Завітайце на арт-выставу „Преломление реальности начинается здесь”. У гэтым праекце маладыя мастакі раскрываюць таямніцы сваіх палотнаў, а ілюзіі могуць прымусіць засумнявацца ва ўласных вачах. Арганізатары абяцаюць не проста выставу, а сапраўдны партал у іншае вымярэнне, дзе на ўсё трэба глядзець з розных бакоў.
🖼 Наведаце Палац мастацтва з выставай „Ван Гог. Ван Лав”. У гэтым праекце сучасныя беларускія мастакі пераасэнсоўваюць творчасць майстра постімпрэсіянізма. Тут сустрэнеце міфы і загадкі, яркасць і трагічнасць, глыбокую адзіноту і непадзельнае каханне, што так моцна звязаныя з жыццём Ван Гога. Творы вельмі разнастайныя — ад жывапісу і графікі да лічбавага мастацтва і інсталяцый. Можна паглядзець фільм пра мастака і прайсці захапляльны квэст.
🖼 Прагуляйцеся ў Нацыянальны мастацкі на выставу класіка беларускага выяўленчага мастацтва „Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя”. Аб’яднанае асаблівым лірызмам і шчырасцю, мастацтва майстра – тонкія “карункі” з розных мастацкіх “нітак”: рамантызму, жывапіснага рэалізму позняга перадзвіжніцтва, імпрэсіянізму, вытанчанага мадэрна, сімвалізму і інтуітыўна злоўленага экспрэсіяністычнага хвалявання, падкрэсліваюць арганізатары.