Посты канала Толькі пра мову

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
3,055 подписчиков
1,850 фото
255 видео
Последнее обновление 01.03.2025 13:38
Похожие каналы

2,569 подписчиков

1,690 подписчиков

1,401 подписчиков
Последний контент, опубликованный в Толькі пра мову на Telegram
Вяртаемся да апытанкі: як па-беларуску сама лепш называць зáшпільку-замок? Трэба зважаць і на тое, як яе назвалі вынаходнік і першыя вытворцы, і на выяўленчыя магчымасьці беларускае мовы.
Лічым па-беларуску: два белыя бараны́, тры мураваныя дамы́.
„Два“, „тры“, „чатыры“ патрабуюць назоўнага склону множнага ліку.
(Па-расейску зусім ня так — там „два барáна“.)

• Назвы беларускіх паселішчаў пры патрэбе пішам беларускаю лацінкаю, а не расейскім трансьлітам.
• Любча — наднёманскае мястэчка, з 1590 мела герб і Магдэбурскае права.
• Любчанскі замак Кішкаў і Радзівілаў меў 4 вежы, захаваліся дзьве — Кутняя і Брамная.
• 27 лютага 1612 году пачала працу Радзівілаўская друкарня ў Любчы.
• Тут выдаваў свае працы Салямон Рысінскі (1565–1625), пісьменьнік, перакладнік, дасьледнік прыказак. Першы назваў сябе Leucorussus (грэцк. беларус).

Не „кадзіраваць“, а кадаваць, не „інфіцыраваць“, а інфікаваць.
Беларусы яшчэ ў часы ВКЛ дапасоўвалі лацінскія карані да нашых звычайных дзеяслоўных формаў: informare > інфармаваць.
Устаўка „-ір-“ для беларускай мовы лішняя. У народнай мове — толькі „шпацыраваць“, але ж гэта ад „шпацыр“ — прагулянка. Словы на „-іраваць” штучна (і масава) увялі ў беларускую мову ў 1937 годзе.

Думае, што гаворыць па-расейску, але як скажа (…) — ясна, што беларус (беларуска).
Якое слова (выраз) адразу выдае беларусаў, калі яны гавораць па-расейску? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе

Сёньня Рыгору Барадуліну споўнілася б 90 гадоў. Адмысловы й патаемны ўпаўнаважаны беларускае мовы, дзядзька Рыгор нястомна сьведчыў беларусам яе невычэрпныя магчымасьці — каб вярнулася выратавальная для нацыі моўная памяць.
Беларуская мова дазваляе апісаць рысы чалавека (і ўсякай жывой істоты) — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам? ТЭСТ https://smarturl.click/2qxkR
Кулінарны слоўнічак. Для мяса ўсякай свойскай жывёлы беларуская народная мова мае асобныя дэталізаваныя назвы.
У Міжнародны дзень роднай мовы паўторым развагі пра знакавае беларускае слова „мова“ і пра яго правільнае ўжываньне (прыкладам, песьня ці кніга — не „на мове“, а па-беларуску!).
Як называць мову ўсходняга суседа?
Словам руская ў пару ВКЛ афіцыйна называлася наша — старабеларуская — мова. Таму Скарына і напісаў на вокладцы сваёй кнігі „Біўлія Руска“.
Але яна і тады выразна адрозьнівалася ад мовы жыхароў Масквы, Уладзіміра і Суздаля.
Таму для мовы суседзяў у нас былі іншыя назвы: маскоўская (бо дзяржава звалася Масква), пазьней — расейская ці расійская мова.