آخرین پست‌های Толькі пра мову (@pramovu) در تلگرام

پست‌های تلگرام Толькі пра мову

Толькі пра мову
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
3,055 مشترک
1,850 عکس
255 ویدیو
آخرین به‌روزرسانی 01.03.2025 13:38

کانال‌های مشابه

@backtobelarus
2,110 مشترک
Годна
1,509 مشترک

آخرین محتوای به اشتراک گذاشته شده توسط Толькі пра мову در تلگرام


Усе мы штодня карыстаемся гэтым мэханізмам. А як называем яго па-беларуску? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓

Беларускія качаць, качацца — не расейскія „качать, качаться“. Расейскаму „качать“ адпавядаюць розныя беларускія словы: гýшкаць; пампаваць; мацаваць; сьцягваць; ківаць… Разьбіраемся.

Ці добра ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? Гістарычны ТЭСТ (але ёсьць пытаньні, зьвязаныя з мовай, як гэтае) https://smarturl.click/67AWj

Грамніцы (Стрэчаньне) — важны дзень хрысьціянскага календара, але карані гэтага сьвята больш старажытныя. Нагадаем паходжаньне яго назваў.

Слова, важнае ня толькі 14 лютага, у мовах нашага рэгіёну.

Напярэдадні польскага фінальнага адбору „Эўравізіі“, дзе прагучыць песьня „Люстэрка“, якая натхніла жыхароў Падляшша і ня толькі, разьбіраемся, на якой яна мове.

Чарговы сакрэт беларускага вымаўленьня. Маем ня толькі працяжны (фрыкатыўны) гук [Г], але й змычны [Ґ]. Ён у каранях нешматлікіх словаў, часьцей іншамоўнага паходжаньня: ґанак, шваґер. Вы можаце вымавіць Г замест Ґ, але ж ня будзе таго калярыту 🙂

Як назваць па-беларуску гэты невялікі далікатны кандытарскі выраб і пры гэтым не аддаляцца ад яго назвы ў мове арыгіналу — францускай? Гэта магчыма: па-беларуску макарона і макарон — розныя рэчы.

Заўсёды, нават у змрочныя часы, былі адважныя людзі, якія баранілі беларускую мову ад дыскрымінацыі — цаной уласнае свабоды. Памяць пра Браніслава Ржэўскага дагэтуль захоўваецца ў мясьцінах, дзе ён жыў.

Сёньня Дзень беларускай опэры.
9 лютага 1852 году адбылася прэм’ера камічнай опэры Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (будынак у Менску, дзе яе ставілі, зьнесены ў 1983 годзе, нягледзячы на акцыі пратэсту).
Пра повязі нацыянальнай опэры зь беларускай мовай і літаратурай — моўна-музычны ТЭСТ https://smarturl.click/aJQAg