J:МОРС @j_mors Channel on Telegram

J:МОРС

@j_mors


Добро пожаловать в телеграм-канал группы J:Морс!

По вопросам сотрудничества (Ольга): [email protected]
+48 510 696 120, @olya_believer

J:МОРС (Russian)

Добро пожаловать в телеграм-канал группы J:Морс! Если вы цените качественную музыку и горячие новинки, то вы попали по адресу. J:Морс - это украинская группа, которая покоряет не только родные страны, но и зарубежные площадки. Их энергичные выступления и проникновенные тексты песен не оставят вас равнодушными. Следите за нашими анонсами концертов и новыми релизами прямо здесь, в нашем телеграм-канале. Подписывайтесь, чтобы быть в курсе всех событий! По вопросам сотрудничества вы можете связаться с Ольгой по электронной почте [email protected] или по телефону +48 510 696 120, а также через личное сообщение в Telegram @olya_believer. Присоединяйтесь к нам и окунитесь в мир J:Морс!

J:МОРС

07 Feb, 09:08


J:МОРС на музычнай пляцоўцы Bandcamp⚡️

Сябры, сёння нарэшце з’явілася старонка J:МОРС на музычнай пляцоўцы Bandcamp.

На ёй можна не толькі паслухаць усе нашы афіцыйныя запісы, але і спампаваць іх у высокаякасных аўдыяфарматах кшталту FLAC, WAV, ALAC і г.д.

Кажуць, што нават MP3 на Bandcamp найвышэйшай якасці.

👉🏻 http://jmors.bandcamp.com

Чакаем усіх зацікаўленых!

J:МОРС

24 Jan, 19:03


Рамантычная акустыка ад Уладзіміра Пугача ды Сяргея Шчурко

📍Беласток, 13/02

Астатнія квіткі
👉🏻 https://fridayticket.com/en/events/j-mopc-25-let

Да сустрэчы! З ♥️ JM

J:МОРС

14 Jan, 07:43


Рамантычны канцэрт у дзень усіх закаханых♥️
Гэтым разам у Вільні!

‼️Толькі 50 квіткоў.

14 лютага - дзень, які мы традыцыйна праводзім разам з вамі ў лампавай абстаноўцы.

Як звычайна, мы рыхтуем святочную праграму, welcome drink і фуршэт.

Застаўся роўна месяц да нашай сустрэчы, а квіткоў роўна палова, таму спяшайцеся❗️

👉🏻 https://ticketshop.lt/ru/events/104977

🗓️ 14 лютага, 20:00, Paviljonas

Дарыце любоў адзін аднаму ды добрыя эмоцыі. Да сустрэчы😉

J:МОРС

13 Jan, 12:24


Застаецца роўна месяц да нашай сустрэчы🤟🏻

Нагадваем, што пабачымся з вамі:

🔺13.02.25 Беласток (акустыка ад Уладзіміра Пугача ды Сяргея Шчурко)
🔺14.02.25 Вільня (рамантычная акустыка)
🔺27.02.25 Кракаў
🔺28.02.25 Уроцлаў
🔺02.03.25 Познань
🔺04.04.25 Гданьск

Спасылка на квіткі:
👉🏻 https://fridayticket.com/en/events/j-mopc-25-let

ВІЛЬНЯ ТУТ:
👉🏻 https://ticketshop.lt/ru/events/104977

❗️Першыя квіточкі па прома кошце амаль скончыліся, спяшайцеся.

Да сустрэчы! З ♥️ JM

J:МОРС

31 Dec, 08:09


Сябры, ужо сёння Новы год!

Мы ад усяго сэрца жадаем вам, як бы ні было, памятаць пра тое, што ДЗЕ МЫ, ТАМ І СВЯТЛО!

Гэты дэвіз разам з вамі мы неслі увесь 2024 год. Давайце будзем працягваць свяціць і ў 2025!

Беражыце адзін аднаго! І ўсё ў нас абавязкова атрымаецца, галоўнае, каб разам!

З Новым годам, даражэнькія! Дзякуй, што вы з намі!

З ♥️, вашы JM!

J:МОРС

16 Nov, 10:33


J:MOPC - 25 ГОД🖤
Варшава, 02.11.2024

Сябры, яшчэ раз дзякуй вам вялікі за той вечар! Мы працягваем працаваць і хутка будуць розныя навіны, таму чакайце 😎

А пакуль трымайце фотаздымкі з 2 лістапада. Ну як жа крута было, праўда?!

Да хуткіх сустрэч!)

J:МОРС

09 Nov, 17:07


Тыдзень з нашай сустрэчы, а ваша цяпло да гэтага часу з намі🖤

Відэа: krokfilms

J:МОРС

06 Nov, 09:33


🥳 Воля - наша зорачка, наш абярэг, які б'ецца за нас да апошняга. Усмешка, якая праводзіць нас на сцэну і абдымкі, якія сустракаюць нас адтуль. Клопат і бясконцая дабрыня!

Даражэнькая, мы цябе вельмі любім і цэнім!

Працягвай свяціць, дыхай на поўныя грудзі, мы цябе ва ўсім падтрымліваем!

З днём нараджэння 🫶🏼
Твае JM.

J:МОРС

05 Nov, 16:18


Што вы адчуваеце пасля прагляду гэтых фотаздымкаў?

Мы: цеплыню, аб'яднанне і святло.

Зноў і зноў вяртацца ў нашу суботу🖤

J:МОРС

04 Nov, 09:56


Асаблівы дзякуй нашым даражэнькім сябрам - Ксюшы і Арцёму, Наві!

Атрымалася каллаба году - як пішуць нам у сацсетках.

"Беларускае золата" сапраўды загучала надзвычайна❤️‍🔥

J:МОРС

04 Nov, 09:32


Проста ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ♥️
#JM_25

Сябры, мы пакуль выдыхаем і не можам дакладна ацаніць тое, што адбылося, але адно ясна - атрымалася! Неверагодна!!!

Наша 25-годдзе вачыма @johnny_cosmic

J:МОРС

28 Oct, 05:41


Ужо праз 5 дзён❤️‍🔥
#JM_25

📍2 лістапада, Klub Stodola, Варшава

Чакаем разам з вамі!

Квіткі🤟🏻

J:МОРС

25 Oct, 06:01


ТОП-5 песен J:МОРС
#JM_25

Ну вось і надышоў гэты момант🔥

ТОП-5 песен J:МОРС за ўвесь час ад Уладзіміра Пугача!

1️⃣ Дождём
«Калісьці даўно я паспрабаваў сябе ў ролі сонграйтэра для іншых артыстаў і напісаў цэлы альбом для жаночага вакалу. Прадаў яго ў прадзюсэрскі цэнтр ва Украіну. Але адна з песен, якая ўвайшла ў гэты альбом, мне так спадабалася, што праз год, калі праект у іх не пайшоў, я выкупіў яе назад. Я вельмі рады, што мы яе быццам бы вярнулі і яна ў нашым рэпертуары зараз. У гэтай песні шмат чаго шчырага».

2️⃣ Жыві
«Адна з тых песен, якія пішуцца за 3-4 хвіліны. Я таму яе і запомніў. Сядзеў неяк дома адзін. У такім хмурым настрою, нейкім незбалансаваным. Часам у такім выпадку выдумляеш сабе дыялогі нейкія, бо адчуваеш нешта недасказанае. І вось гэта недасказанае - стала гэтай песняй. Вельмі моцнай».

3️⃣ Вікторыя
«Для мяне яна дарагая тым, што гэта адна з першых песен, напісаная пасля выезду з Беларусі. І яна роўна пра гэта – пра выезд з Беларусі. Песня вельмі шчырая. Усё, пра што я ў ёй спяваю - шчыра! Нічога не прыдумана, не сканструявана. Усё пра нас. Пра мяне так сапраўды».

4️⃣ Даруй
«Песня, якая якімсьці странным вобразам быццам прадбачыла падзеі 20-га года. Выйшла яна, канешне, калі ўжо падзеі былі, але пісаў я яе раней. Яна як раз пра тое, што адбываецца і адбывалася з нашай Радзімай. Песня, у якой атрымалася згадаць і зафіксаваць вось гэты наш унутраны стан».

5️⃣ Не здавайся
«Для мяне гэта песня-гімн, якая дапамагае жыць зараз. Не так даўно яна трапіла ў мае Топ-5. Так, песня-гімн, песня-НЛП».

Слухайце ТОП-5 ад Уладзіміра Пугача на Spotify па спасылцы:

👉🏻 https://open.spotify.com/playlist/5VExmMWrnnI8zIPmuFZG4q?si=1ca0bd74be0b45c0

Скажыце, шчыры ТОП-5 атрымаўся? Як вам увогуле?

J:МОРС

23 Oct, 12:30


10 дзён да 25-годдзя J:MOPC
#JM_25

📍2 лістапада, Klub Stodola, Варшава

Квіткі🤟🏻

Святкуем разам!

P.S. Ну як, заўважылі, хто завітае да нас на дзень народзінаў?!😏

J:МОРС

19 Oct, 10:33


2 ТЫДНІ ДА ВЯЛІКАГА КАНЦЭРТУ
#JM_25

📍2 лістапада, Klub Stodola, Варшава

Мы так доўга гэтага чакалі і вось ужо зусім хутка🖤

Квіткі❗️

J:МОРС

17 Oct, 07:17


ТОП-5 песен J:МОРС #JM_25

Сёння прыйшла чарга Алеся Мышкевіча падзяліцца з намі сваім ТОП-5 песен J:МОРС за ўвесь час.

1️⃣Жаркое лето
«Песня, якая мяне ўразіла ўпершыню ў рэпертуары J:МОРС сваёй шчыльнасцю гучання і грува ў аранжыроўцы, не звыклай для гурта, ад якой адразу пабеглі мурахі».

2️⃣Электричество
«Чамусьці песьня востра адчуваецца мной. Яна стварае вобразы тых дзён, якія заўседы нагадваюць мне мой Менск. Люблю яе за англійскі стыль і мелодыку».

3️⃣Няпраўда
«Цапляе яе еўрапейскасць гармоніі і мелодыя гэтага твору. Прынамсі мяне, час ад часу, прыводзіць да дрыжыкаў, атрымліваю асалоду, як ад выканання так і праслухоўвання».

4️⃣1986
«Самы эмацыйны твор для мяне. Перадае ўсю праўду эмоцый, якія ўсе мы перажылі і перажываем. Малюнак і рэчаіснасць, у тым ліку як музычна-эмацыйны выбух пад час канцэрту».

5️⃣Зброя
«Дакладна трапляючы тэкст аб тым, што мы ёсць і будзем, абавязкова пераможам і не здамося. Што б не было - наш напрамак толькі наперад. Кожны раз нагадвае, што наша свабодалюбівасць і мова - наша зброя».

Слухайце ТОП-5 ад Алеся на Spotify па спасылцы:

👉🏻 https://open.spotify.com/playlist/2k9LVcxlG3DqT3ryakFfAI?si=ea734b6e6e244278

Як вам такі ТОП-5?

J:МОРС

15 Oct, 10:47


🥳J:MOPC - 25 год!
#JM_25

Як кажуць, народзіны толькі раз на год. Так і наш канцэрт у гэтым годзе - толькі ў Варшаве❗️

📍2 лістапада, Klub Stodola, дзверы а 19:00.

Мы ведаем, што да нас едуць беларусы ды беларускі з Беларусі, з Літвы, Латвіі, Украіны, з Амерыкі і нават Канады - для нас гэта вялікая каштоўнасць, дзякуй вам!

А калі вы яшчэ не з намі - квіткоў з кожным днём усё менш😎

Спасылка тут🤟🏻

Спяшайцеся!

J:МОРС

12 Oct, 11:26


ТОП-5 песен J:МОРС
#JM_25

Працягваем дзяліцца з вамі думкамі ўдзельнікаў гурта наконт іх ТОП-5 песен J:МОРС за ўвесь час.

І сёння падборка ад Сяргея Шчурко.

1️⃣ Маё сонца
«Песня, з якой мы часта пачынаем канцэрты, і яна стварае такі асаблівы «настрой J:МОРС» для мяне».

2️⃣Не умирай
«Гэта песня часта ідзе напрыканцы, як бы «зачыняе» наш канцэрт. «Не умирай» і «Маё сонца» - гэта тыя дзве песні, якія, з моманту, як я прыйшоў у гурт, былі на ўсіх канцэртах. Іх ніколі не надакучвае граць, заўседы з вялікім задавальненнем іх граю».

3️⃣Воздух
«Я прыйшоў у гурт як раз калі выйшаў альбом «Воздух» і мы тады здымалі кліп на гэту песню. Граць яе зараз - гэта такая настальгія па тым часам дзесяць год таму».

4️⃣Ещё
«Адносна свежая песня з апошняга альбома, дзе шмат моцных эмоцый, і я вельмі кайфую, калі яе граю».

5️⃣Сонца смяецца
«Я гэту песню ніколі не граў і нават адносна нядаўна пачуў упершыню, але яна адразу запала і трапіла ў самую душу. І вось таму зараз у мяне пытанне: чаму мы яе ніколі не гралі?!»

Паслухаць ТОП-5 ад Сяргея можна ўжо сёння на Spotify:

👉🏻 https://open.spotify.com/playlist/3HfJ0lFbxkyoeZfEB05W4x?si=30b9a1afbd1e4676

Што думаеце вы? Хацелі б пачуць «Сонца смяецца» 2 лістапада?

J:МОРС

12 Oct, 06:02


«Беларуская мова з'явілася ў маім жыцці праз каханне»

Прапаноўваем вам вялікае інтэрв'ю Уладзіміра Пугача выданню «Зеркало».

Пра 25-годдзе гурта, пра адносіны з былой жонкай і вяселлем дачкі, а таксама трошкі пра палітыку і шоў-бізнэс:

👉🏻 https://news.zerkalo.io/life/80553.html

J:МОРС

08 Oct, 08:59


Чым бліжэй нашае 25 годдзе, тым больш мы думаем пра той шлях, які мы ўжо прайшлі і пра тое, што праходзім зараз.
#JM_25

Сабралі для вас 5 фактаў, якія па-новаму адкрылі для сябе сёння:

1️⃣ 10 снежня 2004 года J:МОРС выпусцілі першы беларускі інтэрнэт-сінгл "100 дарог".

У той жа дзень адбылася канцэртная прэзентацыя дыска ў клубе "Рэактар".

Гэта быў першы поўнафарматны канцэрт гурта ў Менску.

На ім Уладзімір Пугач яшчэ працуе юрыстам і нават не падазрае, што гэта музыка і гурт з ім на ўсё яго жыццё!

На канцэрце ж (як узгадвае Уладзімір) панавала адчуванне татальнай унутранай свабоды. Здавалася, не было ні правіл, ні меж у той вечар!

2️⃣ 20 лістапада 2007 выйшаў наш фільм "Адлегласць: падарожжа па Беларусі" разам з альбомам "Адлегласць" (песні з якога да гэтага часу граем на нашых канцэртах).

Мы ставілі мэту паказаць, што ў Беларусі значна больш славутасцяў, чым прынята думаць.

Здаецца, гэта першы фільм пра прыгажосць Беларусі, зняты ў тэхніцы таймлапс.

А на вокладцы - фота з музея народнай архітэктуры і побыту, на аснове якога яна і была прыдумана.

3️⃣ З лютага 2019 года і на працягу 3х гадоў J:МОРС выпускалі свой морс.

Тады з 15 магчымых варыянтаў густаў морсаў мы выбралі два: журавіны і чорная парэчка.

У той час мы атрымлівалі фота нашых морсаў ад Маямі да далёкага ўсходу!

А вам удалося паспрабаваць?

4️⃣ 19 лістапада 2019 г. у рамках акцыі, прымеркаванай да 30-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці, J:МОРС выступілі ў Палацы нацый - Еўрапейскай штаб-кватэры ААН (Жэнева, Швейцарыя).

Гэта было вельмі ўражальнае мерапрыемства, пра якое шмат гаварылася ў той час.

5️⃣ З лістапада 2014 і па 2021 год Уладзімір Пугач быў прызначаны паслом добрай волі ЮНІСЕФ у Беларусі.

У рамках сваёй працы быў рэалізоўваў праект "Анёлы не спяць" накіраваны на змену негатыўнага стаўлення грамадства да дзяцей у канфлікце з законам.

Падрабязней пра гэта ў дакументальным фільме "Анёлы не спяць".

А якія факты пра J:МОРС вам запомніліся ці ўразілі больш за ўсё?

J:МОРС

04 Oct, 07:56


ТОП-5 песен J:МОРС
#JM_25

Сябры, напярэдадні нашага 25-годдзя вырашылі падзяліцца з вамі сваімі думкамі наконт ТОП-5 песен J:МОРС за ўвесь час існавання ад кожнага ўдзельніка гурта.

І пачынаем сёння з ТОП-5 ад Паўла Мамонава.

1️⃣ Сонца смяецца
«Падабаецца круты пройгрыш ды гармонія»

2️⃣ Жаркое лето
«Люблю яе граць, у гэтай песне клевы груў»

3️⃣ Здравствуй
«Атрымаўся такі выдатны індзі-рок з элементамі сінці-попа. Гэта лайк!»

4️⃣ Волки
«Вельмі моцная песня. Люблю гэту трыольную пульсацыю ды гітарнае сола»

5️⃣ Святло
«Выдатны тэкст у спалучэнні з выдатнай мелодыяй»

Паслухаць ТОП-5 ад Паўла Мамонава можна на Spotify ужо зараз:

👉🏻 https://open.spotify.com/playlist/2hrQD8HNs0C2hQp57mHe2r?si=778b35ec73da4069&pt_success=1&nd=1&dlsi=8ebb7ae6ae0c490e

Што вы думаеце пра ТОП-5 ад Пашы?

J:МОРС

03 Oct, 08:32


Калі надвор'е не спрыяе - дапамагае смех і сябры побач🧡

Таму прынеслі ваш крышачку эксклюзіўных кадраў і атмасферы з нашых здымак.

Спадзяемся, яны вас трошкі сагрэюць сёння🤗

J:МОРС

02 Oct, 07:45


Месяц да вялікага святочнага канцэрту ў Варшаве🔥
#JM_25

Сябры, да нашай з вамі сустрэчы роўна месяц! Вы як, гатовыя?!

Мы папросту не можам дачакацца! Кожны дзень працуем над канцэртам, гатуем для вас сюрпрызы і падарункі.

Сустракаемся
📍2 лістапада, Klub Stodola.

Квіткі тут🤟🏻

Будзе гучна!

J:МОРС

28 Sep, 07:30


Адказвалі на вашыя пытанні ў нашым Instagram

Галоўны вынік: канцэрт у гэтым годзе граем толькі ў Варшаве 2 лістапада.

І не кажыце потым, што не ведалі😉

Квіткі тут