Últimas publicaciones de Годна (@hodnaby) en Telegram

Publicaciones de Telegram de Годна

Годна
Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.org/

Зваротная сувязь: @hodna_by
1,467 Suscriptores
3,269 Fotos
187 Videos
Última Actualización 10.03.2025 14:03

Canales Similares

КЛІК
4,643 Suscriptores
ГУРНЕВІЧ
1,068 Suscriptores

El contenido más reciente compartido por Годна en Telegram

Годна

17 Dec, 17:35

1,303

5 калядных фільмаў па-беларуску🎄

Прыемнага прагляду і памятайце, што беларуская мова нязломная, як і мы💪

❄️ “Любоў насамрэч”
Брытанскі прэм’ер закахаўся ў сакратарку. Пісьменнік Джэмі едзе ў Францыю і знаходзіць сапраўднае каханне. Усё гэта акурат перад Калядамі.

❄️ “Адзін дома”
Сваякі Кевіна спяшаюцца ў калядны адпачынак у Парыж і выпадкова забываюць Кевіна. Гарэзлівы хлопчык нарэшце можа рабіць тое, што хоча. Але ў дом збіраюцца залезці рабаўнікі.

❄️ “Калядны дамок”
Найлепшая сяброўка Лэйсі просіць дзяўчыну пабыць дружкаю на сваім вяселлі і ўпрыгожыць дамок для мядовага месяца. Паводле сямейнай легенды, пара, што правядзе ноч у калядным дамку, знойдзе вечнае каханне.

❄️ “Гары Потэр і філасофскі камень”
У адзінаццаты дзень народзінаў жыццё Гары змяняецца. Пачынаецца яго падарожжа ў свет чараўніцтва.

❄️ “Аднойчы ў Токіа”
Напярэдадні Калядаў Джын, Хана і Міюкі знаходзяць кінутую дзяўчынку. Яны збіраюцца знайсці яе бацькоў, але не здагадваюцца, што гэтыя пошукі могуць прывесці іх да сябе сапраўдных.
Годна

16 Dec, 11:30

507

Вы ўжо шукаеце калядныя падарункі для блізкіх? 🎁
У нас ёсць для вас некалькі ідэй.

📌 Гарлячкі ці вышываныя ўпрыгожанні.

📌 Саламяныя вырабы.

📌 Кераміка. Па спасылцы першая і другая старонкі.

📌 Павукі ў самых розных варыянтах.

📌 Калядныя ўпрыгожанні.

Беларусь – наш дом, мы клапоцімся пра яе разам. Таму раім прадукты, якія робяць беларусы і беларускі. Вось так кожны і кожная зробяць адзін адному нешта прыемнае, і будучыня ўжо прыгажэй выглядае
Годна

15 Dec, 17:19

436

Як адбываліся здымкі Новага года Годна?
Невялічкі спойлер: так, мы ўжо падрыхтавалі для вас святочнае ютуб-шоу

Глядзіце нас на ютуб-канале Годна 31 снежня а 19-й☝️
А пакуль расказваем, як гэта было.

Падрыхтоўка пачынаецца загадзя. Неабходна знайсці тых, хто будзе працаваць над відэа: пісаць сцэнар, здымаць, прасоўваць і іншае.

🎄 Цікавы факт: хаця мы здымалі відэа восенню, разам з ялінкай, святочнымі ліхтарыкамі і мандарынкамі навагодні настрой з’явіўся сам сабою. Ну і, канечне, яго дапамаглі стварыць нашыя цудоўныя вядоўца і госці.

Сцэнар пісала майстарка каламбураў у нашай камандзе, таму павінна быць весела. Ну, мы спадзяемся😌

У час здымак самай адказнай працай займаецца здымачная каманда. Таксама здымак не было б без гасцей, музыкаў і вядоўцы. А яшчэ ёсць частка каманды, якая займаецца тэхнічнымі задачамі.
Годна

14 Dec, 09:34

521

Ва ўсіх беларусаў і беларусак біпалярка? 😮

Не панікуйце! Гэта ўсё пра дваістасць і шматбаковасць беларускай душы. Тлумачым падрабязней⬇️

“Дзве душы” ў Максіма Гарэцкага, Менск і Мінск, супярэчлівая гісторыя, усход і захад, хрысціянскія і паганскія традыцыі, каталіцтва і праваслаўе, заўсёды некалькі моваў, якімі карысталіся, шырокая рака Свіслач і загадкавая падземная Няміга ў Мінску…

Ці заўважаеце вы ў сабе нейкую дваістасць? Як спяваў спадар Вольскі: “падваенне асобы зрывае нам дах”.

🏠 Нават беларускі лад жыцця як быццам спалучае некалькі супярэчлівых спосабаў уладкавання ўласнага побыту. З аднаго боку, у Беларусі было шмат хутароў. А з іншага боку, “талака” – даўняя беларуская традыцыя, калі людзі збіраюцца для сумеснай працы.

І гэта адна з унікальных рыс беларусак і беларусаў. Яе можна прымаць і разумець, каб больш гарманічна існаваць у гэтым сусвеце, упэўнена будаваць будучыню, якая залежыць ад нас. А яшчэ такой самабытнасцю дакладна можна ганарыцца.
Годна

18 Nov, 17:13

230

5 акаўнтаў у TikTok па-беларуску. На самыя розныя тэмы☝️

📌 Hanna (@h_kaspiarovich). Лайфстайл і беларускасць. Тут можна натхніцца беларускай эстэтыкай і адкрыць для сябе беларускае зноўку.

📌 Праз космас (@praz_kosmas). Калі вас цікавяць планеты, зоркі і касмічныя палёты – вам сюды. Актуальныя навіны з касмічнай сферы.

📌 ГЕЙМ КУТ (@game_kut). Усё пра свет кампутарных гульняў. Тут можна і ўрыўкі са стрымаў паглядзець, і даведацца, якое беларускае свята з’явілася ў папулярнай гульні.

📌 Умоўныя (@um_podkast). Акаўнт падкаста пра жыццё беларускіх літаратараў і літаратарак. Жарты, лайфстайл і беларуская літаратура ў лёгкім і цікавым фармаце.

📌 Алена Браніславаўна (@toptusi). Пра смачную беларускую ежу і жыццё ў вёсцы. Шмат страваў акрамя дранікаў, пра якія і так усе ведаюць. Галоўнае, не глядзіце гэтыя відэа, калі не паелі!

Нехта не вылазіць з TikTok, нехта наадварот нават не збіраецца там рэгістравацца. Але ў любым выпадку цяпер вы будзеце ведаць, на каго падпісацца ў беларускамоўным сегменце гэтай сацсеткі.
Годна

15 Nov, 16:38

437

Узбагачаем беларускую мову Знайшлі для вас 5 выразаў, каб дакладна гучаць на ўзровень С1.

📌 Ідзе слізка. Калі вы думаеце, што тут нешта пра слімакоў, то гэта не так. “Ідзе слізка” азначае, што нейкую страву ядуць хутка і са смакам. “Пасмажыла бульбу, дык слізка пайшло, за паўгадзіны цэлую патэльню з’елі!”

📌 Дзякаваны хлеб. Хаця тут і пра падзяку, і пра хлеб, але гэта нешта зусім нядобрае. “Вось табе і дзякаваны хлеб!” – можна сказаць чалавеку, які зрабіў нешта дрэннае, а яму пасля адпомсцілі тым жа.

📌 Кепікі строіць. З кепкамі тут нічога агульнага няма. Вось расказваеш ты нешта, а з цябе кепікі строяць, насміхаюцца, здзекуюцца, кпяць.

📌 На абаранкі зарабіць. “Асцярожна, вось заробіш на абаранкі!”. Гэта не пра хлебабулачны выраб і не пра стырно. Гэта папярэджваюць, што можаш атрымаць пакаранне.

📌 Плячысты на жывот. Амаль што бос KFC беларуская версія (толькі ў нас гэта не абраза і не пра знешнасць). Так кажуць пра тых, хто шмат есць.
Годна

11 Nov, 17:44

603

Падрыхтавалі крыху восеньскай лексікі, пакуль восень яшчэ не скончылася🍁
Гартайце карткі і стаўце рэакцыі, калі гэтай восенню выкарысталі ўжо ўсе словы, якія тут згадалі☺️
Годна

07 Nov, 11:36

633

Тры восеньскія песні на любы густ🍁

📌 "Штосьці добрае" Petlya Pristrastiya. Шчырая песня пра пошук святла ў штодзённым жыцці. Яна пра надзею, калі ў цемры раптам прабіваецца нешта цёплае і чалавечае.

📌 "Лістапад" Naviband. Светлая і лірычная гісторыя, якая прыгожа перадае восеньскі настрой. Пра цеплыню, якая не знікае нават у халодную пару года.

📌 "Uzory Vysyvat" Swada і Niczos. Атмасферны трэк, прасякнуты фолкам і сучасным гучаннем. Нешта адначасова аўтэнтычнае і дынамічнае.
Годна

06 Nov, 14:34

488

Запыталіся ў Chat GPT, як выглядалі б беларускія карты таро. Яшчэ і пераклалі на беларускую некалькі назваў😌

Марым, каб па-беларуску размаўлялі часцей, а кантэнт на беларускай мове быў звязаны з самымі рознымі тэмамі😉
Стаўце рэакцыі, калі згодныя!
Годна

04 Nov, 17:07

449

На што прыемна глядзець? На беларускае традыцыйнае адзенне🔥

Сёння хочам паказаць вам некалькі фота беларускага этнографа Міхася Раманюка.

Такая прыгажосць проста не можа не натхняць!
А яшчэ Міхась Раманюк выдаў цэлы альбом “Беларускі нацыянальны касцюм”☝️