أحدث المنشورات من Зянон Пазьняк (@zianon_pazniak) على Telegram

منشورات Зянон Пазьняк على Telegram

Зянон Пазьняк
Facebook Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Zianon Pazniak, Pozniak, Пазняк, Зенон Позняк
2,105 مشترك
657 صورة
236 فيديو
آخر تحديث 11.03.2025 07:45

قنوات مشابهة

BELPOL
12,726 مشترك
НАВУМЧЫК
1,406 مشترك

أحدث المحتوى الذي تم مشاركته بواسطة Зянон Пазьняк على Telegram

Зянон Пазьняк

09 Mar, 22:05

821

У КАНГРЭСЕ ЗША

Цяпер электронны эфір насычаны нянавісьцю, "прароцтвамі" і абгаворваньнем прэзыдэнта Трампа з боку інфармацыйна ўзбуджаных асоб . Разуменьня Амэрыкі і здаровага сэнсу амаль ня чутна. Гэта звыклая зьява ў паваротны час. Для сяброў, якія спакойна і зь веданьнем цікавяцца Амэрыкай прапаную паглядзець "у арыгінале" відэа выступу прэзыдэнта Трампа ў Кангрэсе ЗША. Ніжэй вадэа: (48:32 -- 2:28:12).

https://www.youtube.com/watch?v=rDJKL00GTVo
Зянон Пазьняк

05 Mar, 17:17

1,264

Расейская акупацыя ў дзеяньні: праект, які дапамагае беларускамоўным настаўнікам, прызналі "экстрэмісцкім фармаваньнем" 🤯

Грамадскі праект Nastaunik.info (зараз працуе па адрасе https://nastaunik.eu/) быў створаны настаўнікамі ў 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досьведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Сёньня стала вядома, што акупацыйны расейскі рэжым прызнаў пляцоўку "экстрэмсцкім фармаваньнем".

Гэта можна расцэньваць як форму этнацыду беларусаў: калі перасьлед адбываецца не па палітычных прыкметах, а па этнічных (бо па-беларуску).

На сайце няма ні палітыкі, ні "бэчэбэ" (як выражаюцца акупанты). Адзінае, што магло выклікаць такое рашэньне — беларуская мова.

Сайт прапануе сьвежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладаньня, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.
Зянон Пазьняк

05 Mar, 10:19

1,834

ПОСТ СКРЫПТУМ

Тут яшчэ некалькі слоў дзеля разуменьня рацыянальнай пазыцыі міру паводле прэзыдэнта Трампа. Прэзыдэнт зыходзіць з факту беспэрспэктыўнай (зь ягонага гледзішча) ваенна-франтавой стагнацыі расейска-украінскай вайны, калі фронт, практычна, ня рухаецца, але кожны дзень з абодвух бакоў гінуць тысячы людзей. (Гэта нагадвае акопную стагнацыю 1-й Сусьветнай вайны).

У гэтым становішчы Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і заключыць перамір'е на аснове існуючага ваеннага статус-кво, сесьці за стол перамоваў аб міры, спыніць пагібель людзей і, фактычна, уратаваць украінскую нацыю ад вынішчэньня. (І, зразумела, засьведчыць сябе міратворцам.)

У выніку магла б быць выпрацавана нейкая сітуацыйная канцэпцыя міру з вызначэньнем часовага (ці абмежаванага) статусу акупаваных тэрыторый, з магчымасьцю адбудовы Украіны. (Нешта накшталт сітуацыі з колішнім мірам паміж СССР і Фінляндыяй.) Тут праяўленьне стратэгічнага думаньня з разьлікам на дзясяткі гадоў наперад. (Далёка ня кожны палітык і ня кожны народ валодае такім думаньнем).

Прэзыдэнт Трамп улічвае таксама, што, нягледзячы на стагнацыю фронту, ваенная ініцыятыва ў руках расейцаў. Таму першыя лагодныя кантакты ён пачаў з Пуціным. Існуе меркаваньне, што толькі Трамп можа пасадзіць Пуціна за стол перамоваў. Бо Пуцін рэальна не зацікаўлены ў спыненьні ваенных дзеяньняў. Ён мог бы пайсьці на перамовы, але на ўмовах Расеі (бо што істотна -- і ваенная перавага на баку Масквы і ваенныя дзеяньні вядуцца на тэрыторыі Украіны.).

Для ўкраінцаў (тут пазыцыя прэзыдэнта Зяленскага) такі варыянт міру ўспрымаецца як небясьпечны, бо не прадугледжвае надзейных гарантыяў бясьпекі і ўкраінскую нацыю не ўратуе. Атрымаўшы перадышку, Пуцін падрыхтуецца і адновіць ваенныя дзеяньні. Ніякім дамовам з Пуціным нельга давяраць. Ён ставіць задачу ліквідаваць Украіну і ўкраінскі народ. Стратэгічная пазыцыя ўкраінцаў тут такая -- атрымаць шмат дасканалай зброі ад ЗША і зрабіць пералом у вайне на карысьць Украіны, каб Масква выглядала паражэнцам. У гэтай сытуацыі можна было б прыступаць да перамоваў аб міры і аб вяртаньні акупаваных тэрыторый.

План добры і, у прынцыпе, ажыцьцявімы. Але пры адной істотнай умове: пры татальнай дапамозе Амэрыкі і ўсяго Заходняга дэмакратычнага сьвету. І вось тут прычына канфлікту прэзыдэнта Трампа з прэзыдэнтам Зяленскім і, фактычна, -- з Украінай.

Пэзыдэнт Трамп і ягоная адміністрацыя апасаюцца, што Амэрыка ўлезе ў новы В'етнам, у бясконцую вайну, куды будзе няспынна піхаць свае ваенныя нарыхтоўкі і мільярды даляраў, не здабываючы істотнай перавагі, бо рэсурсы Расеі велізарныя (плюс Паўночная Карэя, Іран і пры аказіі нават Кітай), а рэсурсы Украіны (дзе галоўнае -- людзі, салдаты, якіх не хапае) не вялікія, і без апоры на ЗША, пераламаць сітуацыю на фронце будзе цяжка (а з цягам часу яшчэ цяжэй).

Разумеючы гэта, прэзідэнт Трамп хоча пазьбегнуць разьвіцьця падзеяў, якія могуць рэальна прывесьці да пашырэньня вайны і перарастаньня яе ў 3-ю сусьветную. Пра гэта ён вымушаны быў нават сказаць адкрыта сп. Зяленскаму ў час спрэчкі ў Белым Доме. Яго вельмі раздражняе, нават выводзіць з сябе, што сп. Зяленскі тут яго ўпарта не разумее і настойвае на тэрміновых гарантыях бясьпекі (за кошт Амэрыкі) альбо да працягу вайны да перамогі і, зразумела, пры падтрымцы і зноў жа -- пры дапамозе Амэрыкі (інакш не атрымаецца).

Патрыятызм сп. Зяленскага тут добра зразумелы і варты пахвалы, гэтак жа як і рацыяналізм і адказнасьць прэзыдэнта Трампа. У прынцыпе справядліва было б, каб амэрыканцы моцна дапамаглі Украіне, на якую напаў агрэсар. Можна было б надоўга спыніць агрэсіўную палітыку Расеі. Але рацыянальнае рашэньне будзе прымаць прэзыдэнт Трамп, які (калі апаненты ня здолеюць паразумецца) ня спыніцца нават перад самымі нечаканымі дзеяньнямі. Ягоная пазыцыя тэрміновага міру і заканчэньня выйны застаецца нязьменнай. Чакаюцца перамены.

ЗП.
Зянон Пазьняк

05 Mar, 10:19

1,337

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СПАКОЙНА АБ ПЭРСПЭКТЫВЕ

У раскладцы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа Украіна заняла зручную і пэрспэктыўную пазыцыю, дзякуючы каштоўнай прапанове прэзыдэнта Зяленскага аб сумеснай амэрыканска-украінскай здабычы і выкарыстаньні рэдказямельных металаў. У агульных рысах дамова была падрыхтавана з ухвалы абодвух бакоў, і ў пятніцу, 28 лютага, у Вашынгтоне, меркавалася яе рамачнае падпісаньне.

Умова выгадная абодвум бакам, і галоўнае -- яна (на думку амэрыканцаў) стварала б істотную базу для гарантыяў незалежнасьці Украіны, спыненьня вайны і пэрспэктывы для міру з прагрэсам для Украіны. Тым часам, украінскі бок хацеў больш канкрэтных і пераканаўчых гарантыяў бясьпекі. І гэтая пазыцыя была істотнай.

Перад заключэньнем дамовы на традыцыйным апавяшчэньні для прэсы і палітычнай грамадзкасьці нечакана, у выніку слоўных памылак з абодвух бакоў (маецца на ўвазе -- з боку спадара Зяленскага і найбольш спадара Вэнса, які ўключыўся ў размову прэзыдэнтаў) узьнікла вострая спрэчка, якая прывяла да адкладу справы аб падпісаньні дамовы. Прытым спадару Зяленскаму далі зразумець, што ён можа пакінуць Белы Дом, але зноў вярнуцца, калі захоча засьведчыць імкненьне да міру.

Атрымалася непрыгожа. Сварка выклікала буру абмеркаваньняў у розных сродках інфармацыі. Апускаем ажыятаж, які ўзьняўся сярод палітычных апанэнтаў і ў СМІ. Ён сацыяльна некарысны, нічога не вырашае па сутнасьці, і толькі спрыяе чарговым неабдуманым учынкам у палітыцы.

Станоўчы элемэнт гэтай эмацыйнай спрэчкі бакоў у тым, што яна (як і выступ спадара Д. Вэнса на канфэрэнцыі ў Мюнхене) стымулявала краіны Эўропы (НАТО і Эўразьвяз) да дэклярацыяў аб падтрымцы Украіны і да пошукаў практычнага эўрапейскага адзінства дзеяньняў перад небясьпекай пашырэньня расейскай агрэсіі.

Тым часам Эўра-Атлянтычны сьвет стратэгічна адзіны. Усе кансалідуючыя дзеяньні Эўропы без практычнай і моцнай дапамогі з боку Амэрыкі будуць недастаткова эфэктыўнымі. Гэта, здаецца, разумеюць усе. Таму сумесныя дзеяньні на новым якасным узроўні (пры пазыцыі самастойнай, адказнай і партнёрскай Эўропы) чакаюцца, вітаюцца і, гледзячы па настроях, -- спадзявана будуць.

Для Украіны (як і для Эўропы) партнёрская дапамога Амэрыкі -- гэта ў існуючых умовах ёсьць жыцьцёвая неабходнасьць. Прыкры інцыдэнт, які ўзьнік 28 лютага ў Вашынгтоне перад меркаваным падпісаньнем дамовы, не зачыняе, аднак, шляхоў да ўзаемадзеяньня і далейшага супрацоўніцтва ў імкненьні да міру, справядлівасьці і перамогі над агрэсіяй.

Увогуле, калі меркаваць разумна і па-чалавечы, то разыходжаньне магло б вырашыцца проста -- вяртаньнем да здаровага сэнсу, да падпісаньня дамовы аб рэдказемах (магчыма, ужо на ўзроўні іншых першых дзяржаўных асобаў).

Сітуацыя такая, што ні Украіна ня можа разьлічваць на посьпех міру без удзелу Злучаных Штатаў, ні Злучаныя Штаты ня змогуць засьведчыць справядлівую палітыку, ігнаруючы Украіну. Галоўная роля тут якраз у Амэрыкі. Дадам: у Амэрыкі здаровага сэнсу. Да гэтага сэнсу прыдзецца ўсё ж вярнуцца. Інакш расколам скарыстаецца толькі Расея.

У гэтым складаным для Украіны, Беларусі і для ўсяго вольнага сьвету становішчы імкнуся засьведчыць ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" нашу поўную і безумоўную падтрымку змагарнай Украіне і сябрам-украінцам у іхным справядлівым змаганьні за волю і незалежнасьць супраць расейскай агрэсіі і ворага чалавецтва.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

2 сакавік 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
Зянон Пазьняк

04 Mar, 12:38

905

"Эўропа патраціла болей грошай на набыцьцё Расейскіх Нафты і Газу, чым на абарону Украіны — НАШМАТ БОЛЕЙ!" — напісаў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social
Зянон Пазьняк

02 Mar, 12:03

1,253

https://youtu.be/t0yBfYmXeB8
Зянон Пазьняк

02 Mar, 12:03

1,106

ДАПАМОГА

Сябры "Супольнасьці тэхнічнай творчасьці" ў складзе НВР "Вольная Беларусь" зрабілі на аснове дэталяў і набытых частак 12 лятальных апаратаў FPV. Восем зь іх ужо выпрабавалі і перадалі ў Полк Каліноўскага. Сябры Супольнасьці дзякуюць беларусам, якія праз Сеціва ахвяравалі сродкі на гэтую высокародную працу дзеля перамогі Украіны над расейскім ворагам чалавецтва.

Таксама сябры суполкі НВР "Вольная Беларусь" у Нямеччыне ўласнымі сіламі зрабілі 1600 васковак, для беларускіх ваяроў-дабраахвотнікаў ва Украіне і для тых людзей, каму яны будуць патрэбныя ў цяжкіх усовах жыцьця. Усё гэта перадаецца ва Украіну.

Тлумачэньне: "Васкоўкі" -- гэта вялікія васковыя сьвечкі зь вялікмі кнотам у спэцыяльных кубарках. Яны гараць бесперапынна на працягу шасьці гадзін, выдаюць сьвятло і цяпло. На агні можна разаграваць і гатаваць ежу ў паходных і акопных умовах. (Ніжэй сюжэт відэа)

28-02-2025
зп
Зянон Пазьняк

28 Feb, 10:14

1,688

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!"

Як у Варшаве адзначалі міжнародны Дзень роднай мовы.

https://youtu.be/tGYsIyFQIE8
Зянон Пазьняк

28 Feb, 09:28

1,950

"ПЕРЕСТРОЙКА"

Цяпер такі вэрхал дуракоў у палітыцы, што нават разумным людзям здаецца, быццам валіцца іхны прывычны сьвет (праўда, ён сапраўды валіцца). Але гэта якраз не зьдзіўляе. Уражліва зьдзіўляе лапідарная геніяльнасьць Трампа, які хоча ў гэтым тупіковым разломе ўратаваць Амэрыку, Эўропу і Украіну. І нават можа ўратаваць. God Bless America and Ukraine, and Belarus!
ЗП
Зянон Пазьняк

26 Feb, 17:57

1,956

ХАРАКТЭРНАЯ РАЗМОВА

Беларусам, асабліва тым, якія жывуць у Амэрыцы, і ведаюць амэрыканскае жыцьцё, прапаную паглядзець гэтае інтэрв'ю, каб разумець планы і накірункі ўнутранай палітыкі Трампа і асобу Ілана Маска.
З павагай.
https://youtu.be/mMP5gdcF_og?si=Cyq11bo2LAXp1Mij