Últimas Postagens de Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) (@bel_audiobooks) no Telegram

Postagens do Canal Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @jawolta альбо [email protected]
2,407 Inscritos
559 Fotos
22 Vídeos
Última Atualização 10.03.2025 14:02

Canais Semelhantes

Белсат
17,915 Inscritos
КЛІК
4,643 Inscritos
Мода На Мову
2,148 Inscritos

O conteúdo mais recente compartilhado por Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) no Telegram

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

19 Feb, 13:50

846

💥 Слухаем «Мар’ю» Міхася Зарэцкага ад «Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка»!

📓 «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка» — новы аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў. 

У «Мар’і» вы знойдзеце спагаду, каханне, радасць, боль, ды й шмат чаго іншага. Гэта — мастацкае даследванне фрэйдаўскіх тэзісаў, якімі захапляўся аўтар. А яшчэ там — прыгожае, здольнае дакрануцца да вашага сэрца, беларускае слова.

🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта. Падтрымайма новы важны праект разам! 
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

18 Feb, 12:02

845

Kamunikat.org 25 гадоў з намі

А падаецца, што яны былі заўсёды — любы сучасны чытач беларускай літаратуры не можа ўявіць сабе інтэрнэт-прасторы без «Камуніката». Сардэчна віншуем калег з юбілейным годам, а таксама распавядаем, колькі ўсяго яны паспелі зрабіць за гэты час.
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

13 Feb, 15:15

1,440

Сёння, 13 лютага, свой дзень народзінаў святкуе Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і бард, а апошнім часам яшчэ і відэаблогер. 

Вядома, лепшы падарунак для творцы — увага да ягонай творчасці. А паколькі ў спадара Андрэя яна такая разнапланавая — абірайце, што вам больш пасуе:

Напрыклад, паслухайце вершы Андрэя Хадановіча па спасылцы на нашым сайце. Дарэчы, там вы знойдзеце не толькі ўласную паэзію спадара Андрэя, але і аўтарскія агучкі перакладных вершаў.

А калі вы засумаваліся па якасных лекцыях па літаратуры — наведайце YouTube-канал CHADANOVIČ, дзе Андрэй Хадановіч распавядае пра беларускую і сусветную літаратуру ў сваім непаўторным стылі. 

Асабіста мы раім выпускі пра «Доўгую дарогу дадому» Васіля Быкава, «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя. Спасылкі на іх вы можаце знайсці ў нашым Тэлеграм-канале, альбо наўпрост на канале Андрэя Хадановіча. А калі пасля праслухоўвання лекцый вы адчуеце востры імпэт паслухаць гэтыя кнігі — памятайце, што знайсці іх можна на audiobooks.by 😉
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

11 Feb, 11:36

910

💥 Слухаем «Вершалінскі рай» Аляксея Карпюка ад «Камуніката»!

Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя «здольнасці» па ваколіцы і спарадзілі гэтую з’яву - саматужнага прарока Альяша Клімовіча. 

📖 Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках.

🎧 Агучыў Зміцер Бартосік, а паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на «Камунікаце».
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

10 Feb, 15:11

905

💥 Слухаем «Насцечку» Кузьмы Чорнага ад праекта «Беларуская літаратура»

📖 У гэта немагчыма паверыць, але бываюць у свеце хуліганы, якія раптам становяцца... Хаця, абыдземся без спойлераў.

Атрымлівайце асалоду ад сапраўднага псіхалагічнага трылера! Звычайная школа, звычайныя аднакласнікі — але колькі сакрэтаў яны ўтойваюць! Гэта гісторыя пераменаў, якія здаюцца неверагоднымі, але здараюцца на самай справе.

🎧 Агучылі: Алег Г. і Валя Г. Гук і музыка: Аляксандр З.
Знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

04 Feb, 16:48

1,289

🥳 Дарэчы, а ці вы звярнулі ўвагу на тое, што нашаму аўдыякніжнаму эксперыменту з неспадзяванкамі споўніўся цэлы год?

Так, год таму мы кінулі вам -– і сабе -– выклік: слухаць невядомае, давяраць выпадковасці і знаходзіць новае без стэрэатыпаў. Так пачаўся наш спецпраект «Аўдыякніга-неспадзяванка».
Першай неспадзяванкай стала «Кэмэл-трэвэл» Вольгі Гапеевай. З таго часу кожны месяц мы выкладалі на YouTube адну платную аўдыякнігу без назвы і аўтара – толькі чысты голас і тэкст.

Што мы маем праз год?
Дзясяткі гадзін літаратурных адкрыццяў
Тысячы праслухоўванняў (напрыклад, мінулая неспадзяванка – 1,4К праглядаў!)
Смелыя слухачы, якія рызыкуюць, слухаюць і дзеляцца ўражаннямі

Дзякуй за давер, даражэнькія! Рушым далей ❤️
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

28 Jan, 08:54

397

💫 «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова ўжо на пляцоўках!

Класічны раман посткласічнай беларускай літаратуры, у якім тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў.

📜 У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзены дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Пасляслямова выдаўца», якое пры ўважлівым разглядзе аказваецца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.

📖 Кніга выйшла адразу ў двух фарматах:

Папяровая версія, якая пабачыла свет дзякуючы выдавецтву «Логвінаў»

Аўдыякніга, запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google і выдадзеная аўдыявыдавецтвам Audiobooks.by.

🎧 Агучыла Ядзвіга Дзяюн, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на нашым YouTube-канале.
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

18 Jan, 16:27

894

🔥 «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэралда ўжо на пляцоўках!

Культавы раман амерыканскага пісьменніка выйшаў у беларускім перакладзе яшчэ ў 2023 годзе — а цяпер нарэшце з’явіўся і ў аўдыяфармаце.

👁 «Вялікі Гэтсбі» — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары.

У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагоддзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джазу, сухога закона і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасцям, у часы вялікіх надзей і яскравых падзенняў.

Пранізліва і з далікатнай вытанчанасцю Фіцджэралд распавядае гісторыю маладога мільянера Джэя Гэтсбі, які ладзіць у сваім асабняку пышныя легендарныя вечарыны і збірае вакол сябе нью-ёркскі высокі свет. Але сам таямнічы гаспадар ні на каліўца не зацікаўлены ў тых вечарынах. За сляпучым фасадам хаваецца горкая туга па недасяжным, даўно страчаным каханні. Туга, якая перарастае ў апантанасць.

📝 Пераклад Сяргея Матыркі

🔉Запіс гуку — Эрык Арлоў-Шымкус, апрацоўка — audiobooks.by.

📖 Папяровую і электронную версію можна набыць на сайце выдавецтва Кнігаўка

🎧 Агучыў Андрэй Саўчанка (Тутэйшы тэатр), а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.
Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

13 Jan, 16:35

1,156

💥 Слухаем «Сымона-музыку» Якуба Коласа ад праекта «Беларуская літаратура»!

📖 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» — адзін з найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя і агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасць беларускага народу

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 
Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

11 Jan, 14:09

1,104

📢 Добрая навіна ад нашых калег!  

Цяпер Kamunikat мае ўласную аплікацыю для праслухоўвання аўдыякніг на iPhone!
Загрузіце праграму з AppStore і атрымлівайце асалоду ад беларускай літаратуры ў любы час і без абмежаванняў — аплікацыя працуе ў тым ліку ў Беларусі.

На дадзены момант у аплікацыі даступныя 55 твораў — больш за 400 гадзін запісу!  

💡 Калі вы карыстаецеся Android, не хвалюйцеся: аналагічная аплікацыя для гэтай платформы можа таксама з'явіцца ў хуткім часе.  
  
❤️ Паспрабуйце і падтрымайце сваё!